\id SNG \ide UTF-8 \h ПЕСЬНЯ \mt1 НАЙВЫШЭЙШАЯ ПЕСЬНЯ САЛАМОНАВА \c 1 \cl Псн 1 \m \v 1 Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі. \m \v 2 Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць. \m \v 3 Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць! \m \v 4 Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя. \m \v 5 Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала. \m \v 6 Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх? \m \v 7 Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных. \m \v 8 З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая. \m \v 9 Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі; \m \v 10 зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі. \m \v 11 Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы. \m \v 12 Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях, \m \v 13 мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі. \m \v 14 Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы! \m \v 15 Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень; \m \v 16 стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы. \c 2 \cl Псн 2 \m \v 1 Я - раўнінны нарцыс Саронскі, я - лілея з даліны! \m \v 2 Як лілея сярод бадзякоў - каханая сярод сябровак! \m \v 3 Як яблыня сярод лясных дрэў - каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць. \m \v 4 Увёў ён мяне ў дом піру, нада мной яго сьцяг - каханьне! \m \v 5 Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асьвяжэце мяне, бо я зьнемагла ад каханьня. \m \v 6 Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае. \m \v 7 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама! \m \v 8 Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, - \m \v 9 мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай. \m \v 10 Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі! \m \v 11 Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся; \m \v 12 кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала, \m \v 13 налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі! \m \v 14 Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас - салодкі, бо мне тварык твой вабны! \m \v 15 Лавіце нам лісянятак і лісак лавіце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце! \m \v 16 Каханы аддадзены мне, я - яму; ён пасьвіць сярод лілеяў. \m \v 17 Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, пасьпяшайся назад, як сарна, мой мілы, ці як алень малады на вышынях Бэтэр. \c 3 \cl Псн 3 \m \v 1 Я начамі на ложку шукала каханага сэрца майго, я шукала яго, не знайшла. \m \v 2 Устану, і горад увесь абыду, па вуліцах і па завулках, шукацьму таго, каго сэрцам кахаю, я шукала яго, не знайшла. \m \v 3 Сустрэлі мяне вартавыя, што па горадзе йшлі дазорам: «Ці бачылі вы, каго сэрцам кахаю?» \m \v 4 Толькі я іх мінула, як знайшла, каго сэрцам кахаю; прывяла яго ў дом сваёй маці, у сьвяцёлку роднае маці сваёй. \m \v 5 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама! \m \v 6 Хто там выходзіць з пустэльні, нібыта слуп дыму, хто там акураны мірай, пахошчамі і фіміямамі ўсякімі? \m \v 7 Вось Саламонаў ложак: шасьцьдзясят мужчын навокал яго, дужых мужоў Ізраільскіх. \m \v 8 І кожны мечам аперазаны, кожны навучаны біцца; у кожнага меч пры баку дзеля страху начнога. \m \v 9 Паланкін зрабіў сабе цар з дрэваў Ліванскіх, \m \v 10 слупцы ў ім зрабіў са срэбра, більцы з золата, а з пурпуры падушка; а ўсярэдзіне ўслалі любоўна Ерусалімскія дочкі. \m \v 11 Выходзьце, дзяўчаты, на цара Саламона зірнеце, дочкі Сіёнскія, на вянок, якім яго маці ў дзень вясельля ўвянчала, у дзень радасьці сэрца ягонага. \c 4 \cl Псн 4 \m \v 1 Якая прыгожая ты, каханая, прыгожая ты! Вочы твае - галубіцы пад кудзеркамі тваімі; твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх, \m \v 2 твае зубы - як стрыжаныя авечкі, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай; \m \v 3 як чырвоная стужка - губы твае, і любасныя твае вусны; як палавінкі граната - шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі; \m \v 4 як Давідава вежа - шыя твая, узьнесеная ўгору, тысячай шчытоў увешаная, - а ўсе шчыты - дужых. \m \v 5 Грудзі твае - як двайняткі юнае сарны, пасуцца яны між лілеямі. \m \v 6 Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, я ўзыду на пагорак міравы, на гару фіміямную. \m \v 7 Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы! \m \v 8 Са мною зь Лівана, нявеста, са мною зь Лівана прыйдзі! Зірні зь вяршыні Аманы, зь вяршыні Сэніра, з Хэрмона, ад ільвіных пячораў і з барсавых гор! \m \v 9 Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё адным паглядам вачэй, пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй. \m \v 10 Якія пяшчотныя ласкі твае, сястрыца, нявеста, о, як намнога ласкі твае лепшыя за віно, і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы! \m \v 11 Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана. \m \v 12 Зачынены сад, сястрыца, нявеста, зачынены сад, запячатаная крыніца: \m \v 13 зарасьнікі твае - гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі, \m \v 14 нард і шафран, аер і карынка, расьліны духмяныя, міра, альяс і найлепшы бальсан; \m \v 15 калодзеж садоў - крыніца з жывою вадою, і крыніцы зь Лівана! \m \v 16 Паўстань, паўстань, вецер сіберны, прыйдзі вецер з поўдня, падзьмі, вецер, на сад мой, хай разьліецца водар яго! - Хай увойдзе мой любасны ў сад свой, хай скаштуе пладоў сакавітых. \c 5 \cl Псн 5 \m \v 1 Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста, сабраў маёй міры з бальзамам, паеў сотаў зь мёдам маім, напіўся віна майго з малаком маім. Ежце, сяброве, пеце і наядайцеся, родныя! \m \v 2 Я сплю, а сэрца маё чувае; вось, голас каханага, які стукаецца: «Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая - абрасілася, мае кучары - ў начной вільгаці». \m \v 3 Я хітон свой зьняла - як жа зноў надзяваць мне яго? \m \v 4 Каханы прасунуў руку сваю ў дзьверы, маё цела зайшлося ад радасьці. \m \v 5 Устала я, каб адчыніць майму любаму, і з рук маіх капала міра, і з пальцаў маіх міра капала на клямку ў дзвярах. \m \v 6 Адчыніла каханаму я, а каханы пайшоў, не вярнуўся. Душа мая ўпала ад слоў ягоных; я шукала яго, не знайшла, я клікала - ён не азваўся. \m \v 7 Спаткалі мяне дазорцы, што абыходзілі горад; паранілі мяне, пабілі мяне; дазорцы сьцен гарадскіх сарвалі зь мяне маё покрыва. \m \v 8 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: як сустрэнецца вам мой каханы, што яму скажаце вы? Скажэце, што я зьнемагла ад каханьня. \m \v 9 Чым мілейшы твой любы за іншых, прыгажуня з усіх прыгажунь? Чым любейшы твой мілы за іншых, што заклінаеш нас? \m \v 10 Каханы мой белы, румяны, з тысяч самы найлепшы. \m \v 11 Галава ў яго - чыстае золата; яго кучары - гронкі пальмавыя, чорныя, быццам вораны, \m \v 12 вочы ў яго - галубкі пры патоках вады, купаюцца ў малацэ, сядзяць у дагодзе, \m \v 13 шчокі ў яго, бы кветкі пахучых расьлін, духмяныя пахі, губы ў яго - лілеі, зь якіх цячэ міра; \m \v 14 рукі ў яго - жазлы залатыя, абсыпаныя тапазамі, жывот у яго - як выява з слановае косьці, абкладзеная сапфірамі, \m \v 15 ногі ў яго - слупы мармуровыя, пастаўленыя на залатыя апоры, абліччам каханы - Ліван, велічны, нібыта кедры. \m \v 16 Вусны ў яго - гэта слодыч, і ўвесь ён - уцеха! Вось хто мой мілы, вось хто мой сябар, Ерусалімскія дочкі! \c 6 \cl Псн 6 \m \v 1 Куды ж ён пайшоў, твой каханы, жанчына, краса, прыгажуня? Куды ж ухіліўся твой любы, - пашукаем яго з табою! \m \v 2 Мой каханы ў сад твой спусьціўся, да градак духмяных, каб пасьвіць у садзе і лілеі зьбіраць. \m \v 3 Адданы мой любы мне, а я - яму; ён пасьвіць сярод лілеяў. \m \v 4 Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Ерусалім, грозная, нібы полк са сьцягамі! \m \v 5 Адвядзі ад мяне свае вочы, бо яны хвалююць мяне. \m \v 6 Твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх; твае зубы - як статак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай, \m \v 7 як палавінкі граната, шчочкі твае - пад кудзеркамі тваімі. \m \v 8 Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч - дзяўчат; \m \v 9 ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе. \m \v 10 Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара, прыгожая, быццам месячык, ясная, нібы сонейка, грозная, нібы полк са сьцягамі? \m \v 11 Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі? \m \v 12 Ня ведаю, як душа мая вабіла вяльможаў з народу майго. \cl Псн 7 \m \v 13 Азірніся назад, Шуламянка, азірніся назад - дай сябе ўбачыць! Што вам дзівіцца на Шуламянку, як на карагод Манаімскі? \c 7 \m \v 1 Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая! Выгін клубоў тваіх, як абруч, што майстар зрабіў; \m \v 2 твой пупок - нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот - гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных; \m \v 3 твае грудзі - два казьляняткі, блізьняткі сарны; \m \v 4 твая шыя - вежа з слановае косьці; твае вочы - Эсэвонскія сажалкі каля брамы Бат-рабім; твой нос - як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска; \m \v 5 твая галава - як гара Карміл, і пасмачкі валасоў - як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі. \m \v 6 Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, тваёю вабнасьцю! \m \v 7 Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак. \m \v 8 Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе - хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе - як яблыкі; \m \v 9 і вусны твае - як віно залатое! Цячэ яно ў рот каханаму, асалоджвае вусны стомленым. \m \v 10 Належу я міламу другу, і мяне ён жадае. \m \v 11 Прыйдзі, любасны, выйдзем у поле, пабудзем у вёсках; \m \v 12 выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю. \m \v 13 Мандрагоры пахнуць духмяна, ля варот нашых многа пладоў: сёлетніх і даўнейшых назапасіла я табе, каханы. \c 8 \cl Псн 8 \m \v 1 О, няхай бы ты быў мне братам, маёй мацеркай узгадаваным, - сустракала б цябе за парогам і адкрыта цябе цалавала б, і ніхто мне асуды ня даў бы. \m \v 2 Прывяла б я цябе з сабою ў дом мацеркі роднай маёй. Ты вучыў бы мяне, я ж паіла б цябе духмяным віном і сокам з маіх гранатаў! \m \v 3 Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае. \m \v 4 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: ня будзеце, ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама. \m \v 5 Хто там ідзе з пустэльні, абапершыся на каханага? Пад яблыняй я разбудзіў цябе: там цябе нарадзіла маці, там нарадзіла родная. \m \v 6 Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць - моцнае; рэўнасьць, як пекла - лютая; стрэлы яго - стрэлы вогненныя; яно - полымя непагаснае. \m \v 7 Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за любоў, іх адхілілі б з пагардай. \m \v 8 Ёсьць у нас сястрыца, малая сястрыца, яшчэ яна грудак ня мае; што рабіць нам зь сястрыцаю нашай, калі прыйдуць сваты да яе? \m \v 9 А калі б яна была сьцяною, мы яе ўмацавалі б срэбнымі зубцамі, калі б яна была дзьвярыма - мы іх ашалявалі б кедровымі дошкамі. Я - сьцяна, і грудзі мае - як вежы; \m \v 10 таму ён ува мне знойдзе апору. \m \v 11 Вінаграднік быў у Саламона ў Ваал-Хамоне: варце даверыў ён вінаграднік; кожны плаціў за плады тысячу срэбрам. \m \v 12 А мой вінаграднік пры мне. Хай тысяча будзе табе, Саламоне, а дзьвесьце - яго вартавым. \m \v 13 О жыхарка садоў! Сябры чуюць твой голас! Дай і мне паслухаць яго. \m \v 14 Бяжы, мой каханы; будзь да сарны падобны, да маладога аленя ў бальзамных горах!