\id PHP \ide UTF-8 \h ПІЛІПЯНАЎ \mt1 ПАСЛАНЬНЕ ДА ПІЛІПЯНАЎ \c 1 \cl Плп 1 \m \v 1 Павал і Цімафей, рабы Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што жывуць у Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі: \m \v 2 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \m \v 3 Дзякую Богу майму кожны раз, як згадваю вас, \m \v 4 заўсёды ў кожнай малітве маёй за ўсіх вас з радасьцю молячыся, \m \v 5 за ваш удзел у зьвеставаньні зь першага дня аж да сёньня, \m \v 6 упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую дзею, будзе завяршаць яе да дня Ісуса Хрыста, \m \v 7 як і трэба мне думаць пра ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы ў кайданах маіх, і ў абароне і ў сьцьверджаньні зьвеставаньня, вас усіх, як супольнікаў маіх у мілаце. \m \v 8 Бог - сьведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Ісуса Хрыста; \m \v 9 і малюся за тое, каб любоў ваша яшчэ больш узрастала ў спазнаньні і ўсякім досьведзе, \m \v 10 каб, спазнаючы лепшае, вы былі чыстыя і неспатыкнёныя ў дзень Хрыста, \m \v 11 поўныя пладоў праведнасьці празь Ісуса Хрыста, на славу і хвалу Божую. \m \v 12 Жадаю, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці мае паслужылі на большы посьпех зьвеставаньня, \m \v 13 так што кайданы мае за Хрыста зрабіліся вядомыя ўсёй праторыі і ўсім астатнім, \m \v 14 і большая частка братоў у Госпадзе, пасьмялеўшы праз кайданы мае, пачалі з большаю адвагаю, бязбоязна прапаведаваць слова Божае. \m \v 15 Некаторыя, праўда, з зайздрасьці альбо зь перакорлівасьці, а іншыя з добрай прыхільнасьці прапаведуюць Хрыста: \m \v 16 адны зь перакорлівасьці прапаведуюць Хрыста ня чыста, думаючы пабольшыць цяжар кайданоў маіх; \m \v 17 а другія - зь любові, ведаючы, што я пастаўлены бараніць зьвеставаньне. \m \v 18 Але што да таго? Як бы ні прапаведавалі Хрыста, ці дзеля блізіру, а ці шчыра, я і таму радуюся і буду радавацца, \m \v 19 бо ведаю, што гэта паслужыць мне на збавеньне дзякуючы вашай малітве і садзеяньню Духа Ісуса Хрыста, \m \v 20 пры пэўнасьці і надзеі маёй, што я ні ў чым пасаромлены ня буду, а пры поўнай адвазе, і сёньня, як і заўсёды, праславіцца Хрыстос у целе маім, хай тое жыцьцём, хай сьмерцю. \m \v 21 Бо для мяне жыцьцё - Хрыстос, і сьмерць - набытак. \m \v 22 А калі жыцьцё ў плоці дае плод маёй дзеі, дык ня ведаю, што выбраць. \m \v 23 Вабіць мяне і тое і другое: хочацца і разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта непараўнальна лепей; \m \v 24 а заставацца ў плоці больш патрэбна вам: \m \v 25 і я пэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці ў веры, \m \v 26 каб хвала ваша ў Хрысьце Ісусе памножылася празь мяне, пры маім другім да вас прыходзе. \m \v 27 Толькі жывеце годнасна зьвеставаньня Хрыстовага, каб мне, калі я прыйду і пабачу вас, альбо калі ня прыйду, чуць пра вас, што стаіце вы ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Дабравесьця, \m \v 28 і не баіцеся ні ў чым праціўнікаў; гэта ім ёсьць знак пагібелі, а вам - выратаваньня. І гэта ад Бога; \m \v 29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі вераваць у Яго, але і пакутаваць за Яго. \m \v 30 Такім самым подзьвігам, які вы бачылі ўва мне і сёньня чуеце пра мяне. \c 2 \cl Плп 2 \m \v 1 Дык вось, калі ёсьць якая ўцеха ў Хрысьце, калі ёсьць якая радасьць любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць які мілажаль у сэрцы і спагадлівасьць, \m \v 2 дык дапоўніце маю радасьць: майце адны думкі, майце тую ж любоў, будзьце аднадушныя і аднамысныя; \m \v 3 нічога не рабеце зь перакорлівасьці альбо дзеля марнае славы, а ў пакорлівай мудрасьці ўважайце адно аднаго вышэй за сябе. \m \v 4 Не за сябе толькі клопат майце, а кожны і за іншых. \m \v 5 Бо ў вас павінны быць тыя самыя адчуваньні, як і ў Хрысьце Ісусе; \m \v 6 Ён, быўшы ў Божай прыродзе, не палічыў за рабунак Сваю роўнасьць з Богам, \m \v 7 а прынізіў Сябе Самога, узяўшы вобраз раба, зрабіўшыся падобным на людзей і з выгляду стаўшыся, як чалавек; \m \v 8 упакорыў Сябе і быў паслухмяны аж да сьмерці, і сьмерці крыжовай. \m \v 9 Таму і Бог узьнёс Яго і даў Яму імя вышэй за ўсякае імя, \m \v 10 каб прад імем Ісуса схілілася кожнае калена на небе, зямлі і ў апраметнай, \m \v 11 і кожныя вусны вызнавалі, што Ісус Хрыстос ёсьць Гасподзь на славу Бога Айца. \m \v 12 Дык вось, любасныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя ня толькі ў прысутнасьці маёй, але яшчэ болей сёньня ў адсутнасьці маёй, са страхам і трымценьнем выконвайце сваё збавеньне, \m \v 13 бо гэта Бог учыняе ў вас і хаценьне і дзеяньне па Сваім упадабаньні. \m \v 14 Усё рабеце без нараканьня і сумненьня, \m \v 15 каб вам быць бездакорнымі і чыстымі дзецьмі Божымі, беспахібнымі сярод упарцістага і разбэшчанага роду, у якім вы зьзяеце, як сьвяцілы ў сьвеце, \m \v 16 ашчаджаючы слова жыцьця на пахвалу мне ў дзень Хрыстовы, што я ня марна змагаўся і ня марна працаваў. \m \v 17 Але калі я і мушу зрабіцца ахвяраю за ахвяру і служэньне веры вашай, дык радуюся і цешуся разам з усімі за вас; \m \v 18 за гэта самае і вы радуйцеся і цешцеся са мною. \m \v 19 Спадзяюся ж у Госпадзе Ісусе неўзабаве паслаць да вас Цімафея, каб і я, даведаўшыся пра вашыя абставіны, суцешыўся духам. \m \v 20 Бо няма ў мяне нікога роўнага яму ў рупнасьці, хто б так шчыра дбаў пра вас; \m \v 21 бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што даспадобы Ісусу Хрысту. \m \v 22 А ягоная вернасьць вам вядомая, бо ён, як сын пры бацьку, служыў мне ў зьвеставаньні. \m \v 23 І вось я спадзяюся паслаць яго адразу ж, як толькі даведаюся, што будзе са мною. \m \v 24 Я ўпэўнены ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду да вас. \m \v 25 Урэшце я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата і супрацоўніка і падзьвіжніка майго ў змаганьні, а вашага пасланца і службіта ў патрэбе маёй, \m \v 26 бо ён моцна хацеў бачыць вас і цяжка журыўся, што да вас дайшлі чуткі пра ягоную хваробу. \m \v 27 Бо ён быў хворы пры сьмерці; але Бог памілаваў яго, і не яго толькі, але і мяне, каб не дадалося мне жальбы да жальбы. \m \v 28 Таму я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго зноў, парадаваліся, і я быў меней засмучаны. \m \v 29 Прымеце ж яго ў Госпадзе з усякаю радасьцю, і такіх майце ў пашане, \m \v 30 бо ён за справу Хрыстовую хадзіў каля сьмерці, ставіў жыцьцё пад пагрозу, каб дапоўніць недахоп вашых паслугаў мне. \c 3 \cl Плп 3 \m \v 1 У астатнім, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам пра гэта самае мне ня цяжка, а вам карысна. \m \v 2 Пільнуйцеся ад сабак, пільнуйцеся ад ліхіх дзеячаў, пільнуйцеся ад абразаньня; \m \v 3 бо абразаньне - мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, і не на плоць спадзяёмся; \m \v 4 хоць я магу спадзявацца і на плоць. Калі хто іншы думае пакласьціся на плоць, дык тым болей я, \m \v 5 абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраілевага, калена Веньямінавага, Габрэй ад Габрэяў, паводле закона - фарысэй, \m \v 6 а ў руплівасьці - ганіцель царквы Божай, па праўдзе закона - беззаганны. \m \v 7 Але што мне было перавагаю, тое дзеля Хрыста я палічыў марнасьцю. \m \v 8 Ды і ўсё лічу марнасьцю дзеля перавагі пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго: дзеля Яго я ад усяго адмовіўся, і ўсё лічу сьмецьцем, каб здабыць Хрыста, \m \v 9 і знайсьці сябе ў Ім не з маёю праведнасьцю, якая ад закона, а з тою, якая празь веру ў Хрыста, з праведнасьцю ад Бога па веры; \m \v 10 каб спазнаць Яго, і сілу ўваскрэсеньня Ягонага, і мець удзел у пакутах Ягоных, прыпадобніцца да Яго ў сьмерці, \m \v 11 каб дасягнуць уваскрэсеньня зь мёртвых. \m \v 12 Ня тое, каб я ўжо дасягнуў мэты, альбо ўдасканаліўся; але прагну, а ці не дасягну і я, як дасягнуў мяне Хрыстос Ісус. \m \v 13 Браты, я ня лічу, што я ўжо дасягнуў; а толькі, забываючы тое, што ўжо за мною, і сягаючы наперад, \m \v 14 імкнуся да мэты, да гонару вышэйшага пакліканьня Божага ў Хрысьце Ісусе. \m \v 15 І вось, хто з нас дасканалы, так і мусіць думаць; калі ж вы пра што іначай думаеце, дык і гэта Бог вам прасьветліць. \m \v 16 Тым часам, чаго б мы ні дасягнулі, так і павінны мысьліць і паводле таго правіла жыць. \m \v 17 Пераймайце, браты, мяне і дзівецеся на тых, якія робяць згодна з прыкладам, які маеце ў нас. \m \v 18 Бо многія, пра каго я часта казаў вам, а цяпер нават са сьлязьмі кажу, робяць, як ворагі крыжа Хрыстовага; \m \v 19 іхні канец - пагібель, іхні бог - чэрава, і слава іхняя - у ганьбе: яны думаюць пра зямное. \m \v 20 А нашае жыцьцё - на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Госпада нашага Ісуса Хрыста, \m \v 21 Які нашае паганьбёнае цела пераўтворыць так, што яно прыпадобніцца праслаўленаму Целу Ягонаму, станецца сілаю, якою Ён дзейнічае і ўпакорвае Сабе ўсё. \c 4 \cl Плп 4 \m \v 1 Дык вось, браты мае любасныя і жаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, любасныя мае. \m \v 2 Малю Евадыю, малю Сінтыхію думаць гэтак сама пра Госпада; \m \v 3 сапраўды, прашу і цябе, мой шчыры супрацоўнік, памагай ім, што памагалі ў зьвеставаньні разам са мною і з Кліментам і з астатнімі супрацоўнікамі маімі, чые імёны - у кнізе жыцьця. \m \v 4 Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і яшчэ кажу: радуйцеся. \m \v 5 Пакорлівасьць вашая хай будзе вядомая ўсім людзям. Гасподзь блізка. \m \v 6 Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу, - \m \v 7 і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе. \m \v 8 Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, - тое і майце наўме. \m \v 9 Чаго вы навучыліся, што прынялі і чулі і бачылі ўва мне, тое і выконвайце, - і Бог міру будзе з вамі. \m \v 10 Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў пачалі клапаціцца пра мяне; вы і раней клапаціліся, але вам ня спрыяла нагода. \m \v 11 Кажу гэта не таму, што патрэбу маю; бо я навучыўся здавольвацца тым, што ў мяне ёсьць: \m \v 12 умею жыць і ў гароце, умею жыць і ў дастатку; навучыўся ўсяго і ва ўсім, насычацца і галадаць, быць і ў раскошы і ў нястачы. \m \v 13 Усё магу ў Ісусе Хрысьце, Які мацуе мяне. \m \v 14 Нарэшце, вы добра зрабілі, што ўзялі ўдзел у смутках маіх. \m \v 15 Вы ведаеце, Піліпяне, што на пачатку зьвеставаньня, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква, апроч вас адных, ня брала ўдзелу ў маіх выдатках і прыбытках; \m \v 16 вы і ў Фесалоніку і раз і два дасылалі мне на патрэбы. \m \v 17 Ня тое, каб шукаў я дароў; а шукаю плоду, які памнажаецца на карысьць вам. \m \v 18 Я атрымаў усё і маю занадта; я задаволены, атрымаўшы ад Эпафрадыта гасьцінцы вашыя, - салодкія пахошчы, ахвяру прыемную, спадобную Богу. \m \v 19 Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста. \m \v 20 А Богу і Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін. \m \v 21 Вітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, якія са мною. \m \v 22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найболей з кесаравага дома. \m \v 23 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.