\id MRK \ide UTF-8 \h МАРКА \mt1 ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВЯТОЕ ДАБРАВЕСЬЦЕ \c 1 \cl Мк 1 \m \v 1 Пачатак Дабравесьця Ісуса Хрыста, Сына Божага, \m \v 2 як напісана ў прарокаў: «вось, Я пасылаю анёла Майго перад Табою». \m \v 3 «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму». \m \v 4 Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоў. \m \v 5 І выходзілі да яго ўся краіна Юдэйская і Ерусалімляне; і хрысьціліся ў яго ўсе ў рацэ Ярдане, спавядаючыся ў грахах сваіх. \m \v 6 А ў Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай, і еў акрыды і дзікі мёд. \m \v 7 І прапаведаваў, кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рэмень абутку Ягонага; \m \v 8 я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым. \m \v 9 І было ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысьціўся ў Яна ў Ярдане. \m \v 10 І калі выходзіў з вады, убачыў адразу Ян, як адчыніліся нябёсы, і Духа, як голуба, Які сыходзіў на Яго. \m \v 11 І голас быў зь нябёсаў: «Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў». \m \v 12 І адразу пасьля гэтага Дух вядзе Яго ў пустыню. \m \v 13 І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны сатаною, і быў са зьвярамі; і анёлы слугавалі Яму. \m \v 14 А пасьля таго, як прададзены быў Ян, прыйшоў Ісус ў Галілею, прапаведуючы Дабравесьце Царства Божага, \m \v 15 і кажучы, што прыйшоў час і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце. \m \v 16 А праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі. \m \v 17 І сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. \m \v 18 І яны адразу, пакінуўшы мярэжы свае, пайшлі за Ім. \m \v 19 І прайшоўшы адтуль далей, Ён угледзеў Якава Зевядзеевага і Яна, брата ягонага, таксама ў лодцы; яны ладзілі мярэжы, \m \v 20 і адразу заклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зевядзея ў лодцы з работнікамі, пайшлі за Ім. \m \v 21 І прыходзяць у Капернаум; і неўзабаве ў суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і вучыў. \m \v 22 І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі. \m \v 23 У сынагозе іхняй быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і закрычаў: \m \v 24 кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы. \m \v 25 Але Ісус загразіў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго. \m \v 26 Тады дух нячысты, скалануўшы яго і закрычаўшы зычным голасам, выйшаў зь яго. \m \v 27 І жахнуліся ўсе, і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за вучэньне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго. \m \v 28 І хутка разышлася пра Яго пагалоска па ўсіх землях вакол Галілеі. \m \v 29 Выйшаўшы неўзабаве з сынагогі, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя зь Якавам і Янам. \m \v 30 А Сымонава цешча ляжала ў гарачцы; і адразу кажуць Яму пра яе. \m \v 31 Падышоўшы, Ён падняў яе, узяў яе за руку; і гарачка адразу пакінула яе, і яна пачала слугаваць ім. \m \v 32 А як зьмяркалася, калі заходзіла сонца, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі. \m \v 33 І ўвесь горад сабраўся да дзьвярэй. \m \v 34 І Ён ацаліў многіх, што цярпелі ад розных хваробаў; выгнаў шмат дэманаў і не дазваляў дэманам гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос. \m \v 35 А нараніцу, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся. \m \v 36 Сымон і тыя, хто быў зь Ім, пайшлі за Ім; \m \v 37 і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе. \m \v 38 Ён кажа ім: хадзем у бліжэйшыя селішчы і гарады, каб Мне і там зьвеставаць, бо Я на тое і прыйшоў. \m \v 39 І Ён зьвеставаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў дэманаў. \m \v 40 Прыходзіць да Яго пракажоны і, просячы Яго на каленях, кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць. \m \v 41 Ісус, умілажаліўшыся зь яго, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: хачу, ачысьціся. \m \v 42 Пасьля гэтага слова праказа адразу сыйшла зь яго, і ён стаўся чыстым. \m \v 43 І гнеўна выгаварыўшы яму, адразу прагнаў яго \m \v 44 і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы; а ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, на сьведчаньне ім. \m \v 45 А ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і расказваць пра тое, што адбылося, так што Ісус ня мог ужо адкрыта ўвайсьці ў горад, а быў звонку, у мясьцінах пустэльных. І прыходзілі да Яго адусюль. \c 2 \cl Мк 2 \m \v 1 Праз колькі дзён Ён прыйшоў у Капернаум і стала вядома, што Ён у доме. \m \v 2 Адразу сабраліся многія, так што ўжо і за дзьвярыма ня было месца, і Ён казаў ім слова. \m \v 3 І прыйшлі да Яго з паралізаваным, якога несьлі чацьвёра: \m \v 4 і, ня маючы як падысьці да Яго празь людзей, разабралі дах дома, дзе Ён быў і, пракапаўшыся, апусьцілі пасьцель, на якой ляжаў паралізаваны. \m \v 5 Ісус, як убачыў веру іхнюю, кажа пралізаванаму: дзіця! даруюцца табе грахі твае. \m \v 6 Тут сядзелі некаторыя кніжнікі і разважалі ў сэрцах сваіх: \m \v 7 Чаго Ён так блюзьнерыць? хто можа дараваць грахі, акрамя аднаго Бога? \m \v 8 Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць самі ў сабе, сказаў ім: навошта вы так разважаеце ў сэрцах вашых? \m \v 9 што лягчэй? альбо сказаць паралізаванаму: «даруюцца табе грахі?» альбо сказаць: «устань, вазьмі сваю пасьцель і хадзі?», \m \v 10 але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - кажа паралізаванаму: \m \v 11 табе кажу: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой. \m \v 12 Той адразу ўстаў і, узяўшы пасьцель, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзіву даваліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі. \m \v 13 І выйшаў Ісус зноў да мора; і ўсе людзі пайшлі да Яго, і Ён вучыў іх. \m \v 14 Праходзячы, убачыў Ён Лявія Алфеевага, які сядзеў каля мытні, і кажа яму: ідзі за Мною. І той, устаўшы, пайшоў за Ім. \m \v 15 І калі Ісус узьляжаў у доме ягоным, узьляжалі зь Ім і вучні Ягоныя і многія мытнікі і грэшнікі; бо шмат іх было, і яны ішлі сьледам за Ім. \m \v 16 Кніжнікі і фарысэі, убачыўшы, што Ён есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: як гэта Ён есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі? \m \v 17 Пачуўшы, Ісус кажа ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня. \m \v 18 Вучні Янавыя і фарысэйскія пасьцілі. Прыходзяць да Яго і кажуць: чаму вучні Янавыя і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць? \m \v 19 І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць сыны харомаў шлюбных, калі зь імі малады? Пакуль зь імі малады, ня могуць пасьціць; \m \v 20 але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасьціць у тыя дні. \m \v 21 Ніхто да старое адзежыны ня прышывае латкі зь нябеленага палатна: інакш зноў прышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая. \m \v 22 Ніхто ня ўлівае віна маладога ў мяхі старыя: інакш маладое віно парве мяхі, і віно выцеча, і мяхі прападуць; а віно маладое трэба ўліваць у мяхі новыя. \m \v 23 І давялося Яму ў суботу праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя дарогаю пачалі зрываць калосьсе. \m \v 24 І фарысэі сказалі Яму: глядзі, што яны робяць у суботу, чаго нельга рабіць. \m \v 25 Ён сказаў ім: няўжо вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся сам і тыя, што былі зь ім? \m \v 26 Як увайшоў ён у дом Божы пры першасьвятары Авіятары і еў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому акрамя сьвятароў, і даў тым, што былі зь ім? \m \v 27 І сказаў ім: субота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы; \m \v 28 таму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы. \c 3 \cl Мк 3 \m \v 1 І ўвайшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек з высахлаю рукою. \m \v 2 І сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб зьвінаваціць Яго. \m \v 3 А Ён кажа чалавеку з сухою рукою: стань пасярэдзіне. \m \v 4 А ім кажа: ці належыць у суботу дабро чыніць, альбо зло чыніць? душу ўратаваць, альбо загубіць? Але яны маўчалі. \m \v 5 І з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьцьвеньні сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая. \m \v 6 Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго. \m \v 7 Але Ісус з вучнямі Сваімі адышоў да мора, і за Ім пайшло мноства людзей з Галілеі, Юдэі, \m \v 8 Ерусаліма, Ідума і з-за Ярдана. І з навакольляў Тыра і Сідона, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго ў вялікім мностве. \m \v 9 І сказаў вучням Сваім, каб напагатове была Яму лодка, з прычыны шматлюдзтва, каб ня ціснулі на Яго. \m \v 10 Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго. \m \v 11 І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты - Сын Божы. \m \v 12 Але Ён строга выгаворваў ім, каб не адкрывалі Яго. \m \v 13 Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго. \m \v 14 І паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць, \m \v 15 і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў: \m \v 16 паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр; \m \v 17 Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»; \m \v 18 Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта \m \v 19 і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго. \m \v 20 Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці. \m \v 21 І пачуўшы, блізкія Ягоныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён не ў сабе. \m \v 22 А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя. \m \v 23 І паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану? \m \v 24 Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое; \m \v 25 і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той; \m \v 26 і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны. \m \v 27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны. \m \v 28 Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі; \m \v 29 але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, а падлягае ён вечнай асудзе. \m \v 30 Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух. \m \v 31 І прыйшлі Маці і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго. \m \v 32 Каля Яго сядзеў люд. І сказалі Яму: вось, Маці Твая і браты Твае і сёстры Твае, вонкі, пытаюцца Цябе. \m \v 33 І адказаў ім: хто Маці Мая і браты Мае? \m \v 34 І азірнуўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае; \m \v 35 бо, хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра і маці. \c 4 \cl Мк 4 \m \v 1 І зноў пачаў вучыць каля мора; і сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і быў на моры, а ўвесь люд быў на зямлі каля мора. \m \v 2 І вучыў іх прытчамі многа і ў вучэньні Сваім казаў ім: \m \v 3 слухайце: вось, выйшаў сейбіт сеяць; \m \v 4 і калі сеяў, сталася так, што іншае ўпала ўскрай дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое; \m \v 5 іншае ўпала на камяністую мясьціну, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была там ня глыбокая; \m \v 6 а калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла; \m \v 7 іншае ўпала на церне, і церне вырасла і заглушыла насеньне, яно не дало плоду; \m \v 8 а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзясят і тое сто. \m \v 9 І сказаў ім: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! \m \v 10 Калі ж застаўся бязь людзей, усе, хто быў вакол Яго разам з дванаццацьцю, спыталіся ў Яго пра прытчу. \m \v 11 І сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, вонкавым, усё бывае ў прытчах, \m \v 12 каб яны сваімі вачыма глядзелі, і ня ўбачылі; сваімі вушамі чулі, і не ўразумелі, каб не навярнуліся, і не дараваны былі ім грахі. \m \v 13 І кажа ім: не разумееце гэтай прытчы? як жа вам уразумець усе прытчы? \m \v 14 Сейбіт слова сее. \m \v 15 Пасеянае ўскрай дарогі азначае тых, у якіх сеецца слова, але да якіх, калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і хапае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх. \m \v 16 Такім самым чынам і пасеянае на камяністых мясьцінах азначае тых, якія, калі пачуюць слова, адразу з радасьцю прымаюць яго, \m \v 17 але ня маюць у сабе кораня і нясталыя; потым, калі настане ўціск і ганеньне за слова, адразу спакушаюцца. \m \v 18 Пасеянае ў церне азначае тых, што чуюць слова, \m \v 19 але ў якіх турботы веку гэтага, панада багацьця і іншыя жаданьні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно бывае бяз плоду. \m \v 20 А пасеянае на добрай зямлі азначае тых, якія слухаюць слова і прымаюць, і родзяць плод, адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзясят, той ўстакроць. \m \v 21 І сказаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну альбо пад ложак? ці не на тое, каб ставіць яе на сьвечніку? \m \v 22 Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву; і нічога няма схаванага, што ня выйшла б наверх. \m \v 23 Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай пачуе! \m \v 24 І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам. \m \v 25 Бо, хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае. \m \v 26 І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю, \m \v 27 і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён; \m \v 28 бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе; \m \v 29 калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво. \m \v 30 І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго? \m \v 31 Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі: \m \v 32 а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя. \m \v 33 І такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць; \m \v 34 і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё. \m \v 35 Увечары таго самага дня сказаў ім: пераправімся на той бок. \m \v 36 І яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі. \m \v 37 І паднялася вялікая бура; хвалі білі ў лодку, так што яна ўжо напаўнялася вадою. \m \v 38 А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Яго будзяць і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Табе ня рупіць, што мы гінем? \m \v 39 І ўстаўшы, Ён загразіў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. І вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша. \m \v 40 І сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры? \m \v 41 І ўбаяліся страхам вялікім і гаварылі і паміж сабою: хто ж гэта, што і вецер і мора слухаюцца Яго? \c 5 \cl Мк 5 \m \v 1 Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую. \m \v 2 І калі выйшаў Ён з лодкі, адразу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апанаваны нячыстым духам; \m \v 3 у яго было жытло ў магілах, і ніхто ня мог зьвязаць яго нават ланцугамі; \m \v 4 бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго; \m \v 5 заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне. \m \v 6 А ўбачыўшы Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму, \m \v 7 і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне! \m \v 8 Бо Ісус сказаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека. \m \v 9 І спытаўся ў яго: як тваё імя? І той сказаў у адказ: легіён імя мне, бо нас многа. \m \v 10 І вельмі прасілі Яго, каб ня высылаў іх прэч з краіны той. \m \v 11 А пасьвіўся там пад гарою вялікі гурт сьвіней. \m \v 12 І прасіліся ў Яго ўсе дэманы, кажучы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх. \m \v 13 Ісус адразу дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры. \m \v 14 А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. І жыхары выйшлі паглядзець, што сталася. \m \v 15 Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся. \m \v 16 А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней. \m \v 17 І пачалі прасіць Яго, каб адышоў ад межаў іхніх. \m \v 18 І калі Ён увайшоў у лодку, апантаны прасіў Яго, каб быць зь Ім. \m \v 19 Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся. \m \v 20 І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся. \m \v 21 Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора. \m \v 22 І вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму \m \v 23 і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая. \m \v 24 Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей, і націскалі на Яго. \m \v 25 Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў, \m \v 26 шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала, \m \v 27 дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай; \m \v 28 бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею. \m \v 29 І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы. \m \v 30 А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі? \m \v 31 Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: «хто крануўся Мяне?». \m \v 32 Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта. \m \v 33 Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду. \m \v 34 А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй. \m \v 35 Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку? \m \v 36 Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй. \m \v 37 І не дазволіў нікому ісьці сьледам за Ім, акрамя як Пятру, Якаву і Яну, брату Якава. \m \v 38 Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць. \m \v 39 І ўвайшоўшы, кажа ім: чаго сумеліся і плачаце? дзяўчына не памерла, а сьпіць. \m \v 40 І сьмяяліся зь Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзяўчына ляжала. \m \v 41 І ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа ёй: таліфа-кумі, што азначае: «Дзяўчына, табе кажу, устань». \m \v 42 І дзяўчына адразу ўстала і пачала хадзіць, бо была гадоў дванаццаці. І вялікаму дзіву даліся. \m \v 43 І Ён строга загадаў ім, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб ёй далі есьці. \c 6 \cl Мк 6 \m \v 1 Ён выйшаў адтуль і прыйшоў на бацькаўшчыну Сваю; за Ім сьледам ішлі вучні Ягоныя. \m \v 2 Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сынагозе; і многія слухачы з подзівам казалі: адкуль у Яго гэта? што за мудрасьць дадзена Яму, і як такія дзівосы чыняцца рукамі Ягонымі? \m \v 3 ці не цясьляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Юды і Сымона? ці ня тут сярод нас Ягоныя сёстры? І паняверыліся ў Ім. \m \v 4 А Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родзічаў і ў доме сваім. \m \v 5 І ня мог учыніць там ніякага цуду; толькі на нямногіх хворых усклаўшы рукі, ацаліў іх. \m \v 6 І зьдзіўляўся зь няверства іхняга. Потым хадзіў па навакольных селішчах і вучыў. \m \v 7 І, паклікаўшы дванаццацёх, пачаў пасылаць іх па двое і даў ім ўладу над нячыстымі духамі. \m \v 8 І наказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні медзі ў поясе, \m \v 9 а абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак. \m \v 10 І сказаў ім: калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся ў ім, пакуль ня выйдзеце з той мясьціны. \m \v 11 І калі хто ня прыме вас і ня будзе слухаць вас, дык, выходзячы адтуль, абцярушэце пыл з ног вашых, у сьведчаньне на іх. Праўду кажу вам: радасьней будзе Садоме і Гаморы ў дзень судны, чым таму гораду. \m \v 12 І яны пайшлі і зьвеставалі каяньне; \m \v 13 выганялі шмат дэманаў і многіх хворых мазалі алеем і ацалялі. \m \v 14 Цар Ірад, дачуўшыся пра Ісуса, - бо імя Ягонае стала слыннае, - казаў: гэта Ян Хрысьціцель паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім. \m \v 15 Іншыя казалі: гэта Ільля. А іншыя казалі: гэта прарок, альбо як адзін з прарокаў. \m \v 16 А Ірад, пачуўшы, сказаў: гэта Ян, якому я адцяў галаву, ён паўстаў зь мёртвых. \m \v 17 Бо гэты Ірад, паслаўшы, узяў Яна і ўвязьніў яго ў цямніцу за Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго, бо ажаніўся зь ёю. \m \v 18 Бо Ян казаў Іраду: нельга табе мець жонку брата твайго. \m \v 19 А Ірадыяда, угневаўшыся на яго, хацела забіць яго; ды не магла. \m \v 20 Бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён муж праведны і сьвяты і пільнаваў яго; многае рабіў, слухаючыся яго, і з прыемнасьцю слухаў яго. \m \v 21 Настаў зручны дзень, калі Ірад, з нагоды ўгодкаў сваіх, даваў гасьціну вяльможам сваім, тысячнікам і старэйшынам Галілейскім, - \m \v 22 дачка Ірадыядзіна ўвайшла, скакала і дагадзіла Іраду і ўсім, што ўзьляжалі зь ім. Цар сказаў дзяўчыне: прасі ў мяне, чаго хочаш, і дам табе. \m \v 23 І запрысягнуўся ёй: чаго ні папросіш у мяне, дам табе, нават да палавіны майго царства. \m \v 24 Яна выйшла і спыталася ў маці сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галавы Яна Хрысьціцеля. \m \v 25 І яна адразу пайшла сьпешна да цара і прасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер жа ў місе галаву Яна Хрысьціцеля. \m \v 26 Цар замаркоціўся; але, дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, не захацеў адмовіць ёй. \m \v 27 І адразу паслаўшы збраяносца, цар загадаў прынесьці галаву ягоную. \m \v 28 Той пайшоў, адцяў яму галаву ў цямніцы, і прынёс галаву ягоную ў місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе маці сваёй. \m \v 29 Вучні ягоныя, пачуўшы, прыйшлі і ўзялі цела ягонае і паклалі яго ў магілу. \m \v 30 І сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі, і чаму навучылі. \m \v 31 Ён сказаў ім: ідзеце вы адныя ў пустэльнае месца і адпачнеце крыху. Бо шмат прыходзіла і адыходзіла, так што і есьці ім ня было калі. \m \v 32 І выправіліся ў пустэльнае месца на лодцы адныя. \m \v 33 Люд убачыў, як яны выпраўляліся, і многія пазналі іх; і беглі туды пешыя з усіх гарадоў і апярэдзілі іх, і сабраліся да Яго. \m \v 34 Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства людзей і пашкадаваў іх, бо яны былі як авечкі без пастуха; і пачаў іх вучыць многа. \m \v 35 І як што часу мінула шмат, вучні Ягоныя, прыступіўшы да Яго, кажуць: месца тут пустэльнае, а час ужо позьні; \m \v 36 адпусьці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя вёскі і селішчы і купілі сабе хлеба; бо ім няма чаго есьці. \m \v 37 Ён сказаў ім у адказ: вы дайце ім есьці. І сказалі Яму: хіба што нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце і даць ім есьці? \m \v 38 Але Ён папытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Ідзеце, паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбіны. \m \v 39 Тады загадаў ім пасадзіць усіх гуртамі на зялёнай траве. \m \v 40 І паселі радамі па сто і па пяцьдзясят. \m \v 41 Ён узяў пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы да неба, дабраславіў і разламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбіны падзяліў на ўсіх. \m \v 42 І елі ўсе і наеліся; \m \v 43 і набралі кавалкаў хлеба і рэшты ад рыбін дванаццаць поўных кашоў; \m \v 44 а было тых, што елі хлябы, каля пяці тысяч мужчын. \m \v 45 І адразу ж прымусіў вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца наперад на той бок да Віфсаіды, пакуль Ён адпусьціць людзей. \m \v 46 І адпусьціўшы іх, пайшоў на гару памаліцца. \m \v 47 Увечары лодка была пасярод мора, а Ён адзін на зямлі. \m \v 48 І ўбачыў іх у бядзе ў плаваньні, бо вецер ім быў супраціўны; а каля чацьвёртай варты ночы падышоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсьці міма іх. \m \v 49 Яны, убачыўшы Яго, што ідзе па моры, падумалі, што гэта прывід, і закрычалі. \m \v 50 Бо ўсе бачылі Яго і перапалохаліся. І адразу загаварыў зь імі і сказаў ім: узбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся. \m \v 51 І ўвайшоў да іх у лодку; і вецер аціх. І яны вельмі-вельмі зьдзіўляліся ў сабе і дзіву даваліся. \m \v 52 Бо не дайшлі розумам да цуду з хлябамі, таму што сэрца ў іх было скамянелае. \m \v 53 І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да берагу. \m \v 54 Калі выйшлі яны з лодкі, адразу жыхары, пазнаўшы Яго, \m \v 55 абеглі ўсё навакольле тое і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чуваць было, Ён быў. \m \v 56 І куды ні прыходзіў Ён, ці то ў селішчы, ці то ў гарады, ці то ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім дакрануцца хоць да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся да Яго, ацаляліся. \c 7 \cl Мк 7 \m \v 1 Сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі зь Ерусаліма; \m \v 2 і ўбачыўшы некаторых вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, то ж бо няўмытымі рукамі, дакаралі. \m \v 3 Бо фарысэі і ўсе Юдэі, сьледуючы наказу старцаў, не ядуць, не памыўшы старанна рук; \m \v 4 і, прыйшоўшы з торжышча, не ядуць, не абмыўшыся. Ёсьць і яшчэ шмат чаго іншага, чаго яны пастанавілі трымацца: глядзець, каб мылі чары, кубкі, катлы і ўслоны. \m \v 5 Потым пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: навошта вучні Твае не трымаюцца наказаў старцаў, а няўмытымі рукамі ядуць хлеб? \m \v 6 Ён сказаў ім у адказ: добра прарочыў пра вас, крывадушных, Ісая, як напісана: «людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне адлягае; \m \v 7 але марна шануюць Мяне, настаўляючы на вучэньні, запаведзі чалавечыя»; \m \v 8 бо вы, занядбаўшы запаведзь Божую, трымаецеся звычаю чалавечага, абмываньня кубкаў і чараў, і робіце шмат чаго іншага, да гэтага падобнага. \m \v 9 І сказаў ім: ці добра, што вы адмяняеце запаведзь Божую, каб датрымацца свайго звычаю? \m \v 10 Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваюё; і: ёхто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ». \m \v 11 А вы кажаце: хто скажа бацьку альбо маці: «корван (значыць, дар) Богу тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся», - \m \v 12 таму вы ўжо дазваляеце нічога не рабіць бацьку свайму альбо маці сваёй, \m \v 13 ухіляючы слова Божае наказам вашым, які вы ўстанавілі; і робіце шмат чаго на гэта падобнага. \m \v 14 І паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце: \m \v 15 нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека. \m \v 16 Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! \m \v 17 І калі Ён ад людзей увайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго пра прычту. \m \v 18 Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго? \m \v 19 бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа. \m \v 20 Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека; \m \v 21 бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы, \m \v 22 крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе. \m \v 23 Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека, \m \v 24 І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца. \m \v 25 Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Ягоных; \m \v 26 а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі. \m \v 27 Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам. \m \v 28 А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей. \m \v 29 І сказаў ёй: за гэтае слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі. \m \v 30 І прыйшоўшы ў свой дом, яна ўбачыла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на пасьцелі. \m \v 31 Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя. \m \v 32 Прывялі да яго глухога гугняўца і прасілі Яго ўскласьці на яго руку. \m \v 33 Ісус, адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага; \m \v 34 і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Еффафа», што значыцца - «адчыніся». \m \v 35 І адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста. \m \v 36 І загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі. \m \v 37 І вельмі-вельмі зьдзіўляліся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых - гаваркімі. \c 8 \cl Мк 8 \m \v 1 У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: \m \v 2 шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; \m \v 3 калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку. \m \v 4 Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх? \m \v 5 І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. \m \v 6 Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. \m \v 7 Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. \m \v 8 І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў. \m \v 9 Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх. \m \v 10 І адразу ўвайшоўшы ў лодку з вучнямі Сваімі, прыплыў у межы Далмануфскія. \m \v 11 Выйшлі фарысэі, пачалі зь Ім спрачацца, і патрабавалі ад Яго азнакі зь неба, спакушаючы Яго, \m \v 12 і Ён, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў: навошта род гэты патрабуе азнакі? праўду кажу вам, ня дасца роду гэтаму азнакі. \m \v 13 І пакінуўшы іх, зноў увайшоў у лодку і паплыў на той бок. \m \v 14 Пры гэтым вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлябоў, і акрамя аднаго хлеба ня мелі з сабою ў лодцы. \m \v 15 А Ён наказаў ім, кажучы: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і закваскі Ірадавай. \m \v 16 І разважаючы паміж сабою, казалі: гэта азначае, што хлябоў няма ў нас. \m \v 17 Ісус, зразумеўшы, кажа ім: што разважаеце пра тое, што няма ў вас хлябоў? няўжо яшчэ ня цяміце і не разумееце? няўжо яшчэ скамянелае ў вас сэрца? \m \v 18 маючы вочы, ня бачыце? маючы вушы, ня чуеце? і не памятаеце? \m \v 19 калі Я пяць хлябоў разламаў на пяць тысяч чалавек, колькі поўных кашоў набралі вы кавалкаў? Кажуць Яму: дванаццаць. \m \v 20 А калі сем на чатыры тысячы, колькі кашоў набралі вы кавалкаў рэшты? Сказалі: сем. \m \v 21 І сказаў ім: як жа яшчэ не разумееце? \m \v 22 Прыходзіць у Віфсаіду; і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць, каб да яго дакрануўся. \m \v 23 Ён, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго зь селішча прэч і, плюнуўшы яму на вочы, усклаў на яго рукі, і спытаўся ў яго: ці бачыць што? \m \v 24 Той, зірнуўшы, сказаў: бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы. \m \v 25 Потым зноў усклаў рукі на вочы яму, і загадаў яму зірнуць. І ён выздаравеў, і пачаў бачыць усё ясна. \m \v 26 І паслаў яго дамоў, сказаўшы: не заходзь у селішча і не расказвай нікому ў селішчы. \m \v 27 І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў селішчы Кесарыі Піліпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго ўважаюць Мяне людзі? \m \v 28 Яны адказвалі: за Яна Хрысьціцеля, а другія - за Ільлю, а іншыя - за аднаго з прарокаў. \m \v 29 Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты - Хрыстос. \m \v 30 І строга наказаў ім, каб нікому не казалі пра Яго. \m \v 31 І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы мае адпакутаваць; быць адкінутым старэйшынамі, першасьвятарамі і кніжнікамі, і забітым быць і на трэйці дзень уваскрэснуць. \m \v 32 І гаварыў пра гэта адкрыта. А Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў пярэчыць Яму. \m \v 33 А Ён, абярнуўшыся і зірнуўшы на вучняў Сваіх, строга ўшчуў Пятра, сказаўшы: адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты думаеш не пра тое, што Божае, а што чалавечае. \m \v 34 І паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хоча ісьці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною сьледам; \m \v 35 бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Дабравесьця, той уратуе яе; \m \v 36 бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? \m \v 37 альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? \m \v 38 бо, хто пасаромеецца Мяне і Маіх словаў у родзе гэтым распусным і грэшным, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго са сьвятымі анёламі. \c 9 \cl Мк 9 \m \v 1 І сказаў ім: праўду кажу вам: ёсьць сярод тых, што стаяць тут, такія, што не памершы яшчэ, ужо ўбачаць Царства Божае, што прыйшло ў сіле. \m \v 2 І, як мінула шэсьць дзён, узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, і ўзьвёў на гару высокую асобна іх адных і перамяніўся перад імі: \m \v 3 адзеньне Ягонае зрабілася бліскучае, вельмі белае, як сьнег, як на зямлі бялільшчык ня можа выбеліць. \m \v 4 І зьявіўся ім Ільля з Майсеем: і гутарылі зь Ісусам. \m \v 5 Пры гэтым Пётр сказаў Ісусу: Равьві! добра нам тут быць; зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну, і адну Ільлю. \m \v 6 Бо ня ведаў, што сказаць; таму што яны былі ў страху. \m \v 7 І зьявілася воблака, якое іх ахінула, і з воблака выйшаў голас, які сказаў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны; Яго слухайце. \m \v 8 І раптам, агледзеўшыся навокал, нікога больш з сабою ня бачылі, акрамя аднаго Ісуса. \m \v 9 Калі ж сыходзілі яны з гары, Ён не дазволіў нікому расказваць пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых. \m \v 10 І яны стрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што азначае: уваскрэснуць зь мёртвых? \m \v 11 І спыталіся ў Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней? \m \v 12 Ён сказаў ім у адказ: праўда, Ільля павінен прыйсьці раней і падрыхтаваць усё; і Сын Чалавечы, як напісана пра Яго, мае шмат адпакутаваць і быць зьняважаным; \m \v 13 але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і зрабілі зь ім, што хацелі, як напісана пра яго. \m \v 14 Прыйшоўшы да вучняў, убачыў шмат людзей каля іх і кніжнікаў, што спрачаліся зь імі. \m \v 15 Адразу, убачыўшы Яго, усе людзі зьдзівіліся, і, падбягаючы, віталі Яго. \m \v 16 Ён спытаўся ў кніжнікаў: пра што спрачаецеся зь імі? \m \v 17 Адзін зь людзей сказаў у адказ: Настаўнік! я прывёў да Цябе сына майго, апанаванага духам нямым: \m \v 18 дзе ні хапае яго, кідае яго на зямлю, і ён пускае пену, і скрыгоча зубамі сваімі, і дранцьвее; казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны не маглі. \m \v 19 Адказваючы яму, Ісус сказаў: о, род няверны! дакуль буду я з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне. \m \v 20 І прывялі таго да Яго. Як толькі апантаны ўбачыў Яго, дух скалануў яго; ён упаў на зямлю і качаўся, пускаючы пену. \m \v 21 І спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта дзеецца зь ім? Той сказаў: змалку; \m \v 22 і шмат разоў дух кідаў яго і ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, умілажалься з нас і памажы нам. \m \v 23 Ісус сказаў яму: калі хоць колькі можаш верыць, дык усё магчыма верніку. \m \v 24 І адразу хлопцаў бацька ўсклікнуў са сьлязьмі: веру, Госпадзе! памажы майму няверству. \m \v 25 Ісус, убачыўшы, што зьбягаюцца людзі, загразіў духу нячыстаму, сказаўшы яму: дух нямы і глухі! Я загадваю табе, выйдзі зь яго і больш не ўваходзь у яго. \m \v 26 І ўскрыкнуўшы і моцна скалануўшы яго, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі, што ён памёр. \m \v 27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго; і ён устаў. \m \v 28 І як увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго сам-насам: чаму мы не маглі выгнаць яго? \m \v 29 І сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы і посту. \m \v 30 Выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею: і Ён не хацеў, каб хто ведаў. \m \v 31 Бо вучыў Сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі чалавечыя, і заб'юць Яго, і пасьля забойства на трэйці дзень уваскрэсьне. \m \v 32 Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся. \m \v 33 Прыйшоў у Капернаум; і калі быў у доме, спытаўся ў іх: пра што ў дарозе вы разважалі паміж сабою? \m \v 34 яны маўчалі, бо дарогаю разважалі паміж сабою, хто большы. \m \v 35 І сеўшы, паклікаў дванаццаць і сказаў ім: хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою. \m \v 36 І ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: \m \v 37 хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той прымае Мяне; а хто Мяне прыме, той не Мяне прымае, а Таго, Хто паслаў Мяне. \m \v 38 Ян пры гэтым сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавека, які імем Тваім выганяе дэманаў, а ня ходзіць за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзіць за намі. \m \v 39 Ісус сказаў: не забараняйце яму; бо ніхто, хто ўчыніў цуд імем Маім, ня зможа так хутка пасьля ліхасловіць Мяне. \m \v 40 Бо, хто ня супроць вас, той за вас. \m \v 41 І хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, бо вы Хрыстовыя, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй. \m \v 42 А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі яму на шыю жарон і кінулі яго ў мора. \m \v 43 І калі спакушае цябе рука твая, адатні яе: лепш табе зьнявечанаму ўвайсьці ў жыцьцё, чым зь дзьвюма рукамі ісьці ў геену, у вагонь непагасны, \m \v 44 дзе чарвяк іхні не памірае, і вагонь ня гасьне. \m \v 45 І калі нага твая цябе спакушае, адатні яе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаваму, чым зь дзьвюма нагамі быць укінутым у геену, у вагонь непагасны, \m \v 46 дзе чарвяк іхні не памірае, і вагонь ня гасьне. \m \v 47 І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго: лепш табе з адным вокам увайсьці ў Царства Божае, чым з двума вачмі быць укінутым у геену вогненную, \m \v 48 дзе чарвяк іхні не памірае, і вагонь ня гасьне. \m \v 49 Бо кожны вагнём асоліцца, і кожная ахвяра сольлю асоліцца. \m \v 50 Соль - добрая; але, калі соль не салёная будзе, чым вы яе паправіце? Майце ў сабе соль і мір майце паміж сабою. \c 10 \cl Мк 10 \m \v 1 Выправіўшыся адтуль, прыходзіць у межы Юдэйскія за Ярданам. Зноў зьбіраюцца да Яго людзі; і паводле звычаю Свайго, Ён зноў вучыў іх. \m \v 2 Падышлі фарысэі і спыталіся, спакушаючы Яго: ці дазволена разводзіцца мужу з жонкаю? \m \v 3 Ён сказаў ім у адказ: што наказаў вам Майсей? \m \v 4 Яны сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца. \m \v 5 А Ісус сказаў ім у адказ: за жорсткае сэрца вашае ён напісаў вам гэтую запаведзь; \m \v 6 а ў пачатку стварэньня, Бог мужчыну і жанчыну стварыў іх. \m \v 7 Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці \m \v 8 і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоцьцю, так што яны ўжо ня двое, а адна плоць. \m \v 9 Дык вось, што Бог злучыў, таго чалавек хай не разлучае. \m \v 10 У доме вучні Ягоныя зноў спыталіся ў Яго пра тое самае. \m \v 11 Ён сказаў ім: хто разьвядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з другою, той чыніць пералюб зь ёю; \m \v 12 і калі жонка разьвядзецца з мужам сваім і выйдзе за другога, пералюб чыніць. \m \v 13 Прыносілі да Яго дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; а вучні не дапускалі тых, што прыносілі. \m \v 14 Убачыўшы гэта, Ісус разгневаўся і сказаў ім: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не перашкаджайце ім, бо такім належыць Царства Божае; \m \v 15 праўду кажу вам: хто ня прыме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго. \m \v 16 І абняўшы іх, усклаў рукі на іх і дабраслаўляў іх. \m \v 17 Калі выходзіў Ён у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае? \m \v 18 Ісус сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог. \m \v 19 Ведаеш запаведзі: ня чыні пералюбу; не забівай; ня крадзь; ня сьведчы ілжыва; ня крыўдзі; шануй бацьку твайго і маці. \m \v 20 А ён сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Усё гэта захаваў я зь юнацтва майго. \m \v 21 Ісус, зірнуўшы на яго, палюбіў яго і сказаў яму: аднаго табе не стае: ідзі, усё, што маеш, прадай і раздай убогім і мець будзеш скарб на нябёсах; і прыходзь, і ідзі сьледам за Мною, узяўшы крыж. \m \v 22 А ён, ад гэтага слова сумеўшыся, адышоў замаркочаны, бо ў яго была вялікая маёмасьць. \m \v 23 І паглядзеўшы навакол, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым маетнікам увайсьці ў Царства Божае! \m \v 24 Вучні жахнуліся ад словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: дзеці! як цяжка тым, хто спадзяецца на багацьце, увайсьці ў Царства Божае! \m \v 25 лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Царства Божае. \m \v 26 А яны вельмі моцна зьдзіўляліся і гаварылі паміж сабою: хто ж можа ўратавацца? \m \v 27 Ісус, зірнуўшы на іх, кажа: людзям гэта немагчыма, але ня Богу; бо ўсё магчымае Богу. \m \v 28 І пачаў Пётр гаварыць Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою. \m \v 29 Ісус сказаў у адказ: праўду кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бы дом, альбо братоў, альбо сёстраў, альбо бацьку, альбо маці, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо землі дзеля Мяне і Дабравесьця, \m \v 30 і не атрымаў бы сёньня, у час гэты, сярод ганеньняў, устакроць больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і мацярок, і дзяцей, і земляў, а ў веку будучым жыцьця вечнага; \m \v 31 а многія першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі. \m \v 32 Калі былі яны ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў паперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы сьледам за Ім, былі ў страху. Паклікаўшы дванаццаць, Ён зноў пачаў ім казаць пра тое, што будзе зь Ім: \m \v 33 вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы выдадзены будзе першасьвятарам і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго язычнікам; \m \v 34 і паглумяцца зь Яго, і біцьмуць Яго, і аплююць Яго, і заб'юць Яго; і на трэйці дзень уваскрэсьне. \m \v 35 Тады падышлі да Яго сыны Зевядзеевыя, Якаў і Ян, і сказалі: Настаўнік! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім. \m \v 36 Ён сказаў ім: чаго хочаце, каб Я зрабіў вам? \m \v 37 Яны сказалі Яму: дай нам сесьці ў Цябе, аднаму праваруч, а другому леваруч, у славе Тваёй. \m \v 38 Але Ісус сказаў ім: ня ведаеце, чаго просіце; ці можаце піць чару, якую Я п'ю, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? \m \v 39 Яны адказвалі: можам. А Ісус сказаў ім: чару, якую Я п'ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; \m \v 40 а даць сесьці ў Мяне праваруч і леваруч - не ад Мяне залежыць, а каму ўгатавана. \m \v 41 І пачуўшы, дзесяцёра пачалі абурацца Якавам і Янам. \m \v 42 А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў ім: вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іхнія ўладараць над імі; \m \v 43 але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча быць большым між вамі, хай будзе вам слугою; \m \v 44 і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе ўсім рабом; \m \v 45 бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх. \m \v 46 Прыходзяць у Ерыхон. І калі выходзіў Ён зь Ерыхона з вучнямі Сваімі і мноствам людзей, Варцімей, сын Цімееў, сьляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы. \m \v 47 Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычаць і казаць: Ісусе, Сыне Давідаў! памілуй мяне. \m \v 48 Многія змушалі яго замоўкнуць; але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давіваў! памілуй мяне. \m \v 49 Ісус спыніўся і загадаў паклікаць яго. Клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе. \m \v 50 Ён скінуў зь сябе верхнюю вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса. \m \v 51 Адказваючы яму, Ісус спытаўся: чаго ты хочаш ад Мяне? Сьляпы сказаў Яму: Настаўнік! каб зноў бачыць. \m \v 52 Ісус сказаў яму: ідзі, вера твая ўратавала цябе. І той адразу пачаў бачыць і пайшоў за Ісусам па дарозе. \c 11 \cl Мк 11 \m \v 1 Калі наблізіліся да Ерусаліма, да Віфагіі і Віфаніі, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх \m \v 2 і кажа ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце маладога асла, на якога ніхто зь людзей не садзіўся; адвяжэце яго, прывядзеце; \m \v 3 і калі вам хто скажа: «Што гэта вы робіце?», адказвайце, што ён патрэбен Госпаду; і адразу пашле яго сюды. \m \v 4 Яны пайшлі, і знайшлі маладога асла, прывязанага каля варот пры дарозе, і адвязалі яго. \m \v 5 І некаторыя, што стаялі там, казалі ім: што робіце? навошта адвязваеце асьляня? \m \v 6 Яны адказвалі ім, як наказаў Ісус; і тыя адпусьцілі іх. \m \v 7 І прывялі да Ісуса асьляня, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; Ісус сеў на яго. \m \v 8 А многія пасьцілалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарозе. \m \v 9 І тыя, што ішлі паперадзе і сьледам, усклікалі: асанна! дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! \m \v 10 дабраславёнае царства айца нашага Давіда, што ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях! \m \v 11 І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў храм; і агледзеўшы ўсё, як што час ужо быў позьні, выйшаў у Віфанію з дванаццацьцю. \m \v 12 На другі дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён схацеў есьці; \m \v 13 і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбіраць смоквы. \m \v 14 І сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя. \m \v 15 Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў; \m \v 16 і не дазваляў, каб хто пранёс праз храм якую-небудзь рэч. \m \v 17 І вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: ёдом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаўё? - а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў. \m \v 18 Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. \m \v 19 А калі настаў вечар, Ён выйшаў з горада. \m \v 20 Раніцай, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да кораня. \m \v 21 І, прыгадаўшы, Пётр кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла. \m \v 22 Ісус, адказваючы, кажа ім: \m \v 23 майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ёпадыміся і кінься ў мораё, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, а паверыць, што збудзецца паводле словаў ягоных, - будзе яму, што ні скажа. \m \v 24 Таму кажу вам: усё, чаго ні будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, - і будзе вам. \m \v 25 І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя; \m \v 26 калі ж не даруеце, дык і Айцец ваш нябесны не даруе вам грахоў вашых. \m \v 27 Прыйшлі зноў у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старэйшыны \m \v 28 і казалі Яму: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта? \m \v 29 Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно, адказвайце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю: \m \v 30 хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей? адказвайце Мне. \m \v 31 Яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам «зь нябёсаў» - дык Ён скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?» \m \v 32 а сказаць: «ад людзей», - баяліся народу; бо ўсе лічылі, што Ян сапраўды быў прарок. \m \v 33 І сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус сказаў ім у адказ: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю. \c 12 \cl Мк 12 \m \v 1 І пачаў гаварыць ім прытчамі: нейкі чалавек насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў мурам, і выкапаў чавільню, і збудаваў вежу, і, аддаўшы яго вінаградарам, адлучыўся. \m \v 2 І паслаў у свой час да вінаградараў слугу - узяць у вінаградараў пладоў зь вінаградніка; \m \v 3 а яны, схапіўшы яго, білі і прагналі ні з чым. \m \v 4 Зноў паслаў да іх другога слугу; і таму камянямі разьбілі галаву і адпусьцілі яго з ганьбаю. \m \v 5 І зноў іншага паслаў: і таго забілі; і многіх іншых то білі, то забівалі. \m \v 6 І маючы яшчэ аднаго сына, любаснага яму, напасьледак паслаў і яго да іх, кажучы: пасаромеюцца сына майго. \m \v 7 Але вінаградары сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец; хадзем, заб'ем яго, і спадчына будзе нашая. \m \v 8 І схапіўшы яго, забілі і выкінулі прэч зь вінаградніка. \m \v 9 Што ж зробіць гаспадар вінаградніка? Прыйдзе і пакарае сьмерцю вінаградараў, і аддасьць вінаграднік іншым. \m \v 10 Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: \m \v 11 гэта - ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых»? \m \v 12 І памыкаліся схапіць Яго, але збаяліся люду; бо зразумелі, што пра іх сказаў прытчу; і пакінуўшы Яго, адышлі. \m \v 13 І пасылаюць да Яго некаторых фарысэяў і ірадыян, каб падлавіць Яго на слове. \m \v 14 А яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш ні на якія абліччы, а шчыра шляху Божаму вучыш; ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не? ці даваць нам, ці не даваць? \m \v 15 Але Ён, ведаючы іхнюю крывадушнасьць, сказаў ім: што спакушаеце Мяне? прынясеце Мне дынар, каб Мне бачыць яго. \m \v 16 Яны прынесьлі. Тады кажа ім: чыя гэта выява і надпіс? яны сказалі Яму: кесаравыя. \m \v 17 Ісус сказаў ім у адказ: аддавайце кесаравае кесару, а Божае Богу. І зьдзіўляліся зь Яго. \m \v 18 Потым прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы: \m \v 19 Настаўнік! Майсей напісаў нам: «калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, дык брат ягоны хай возьме жонку ягоную і адродзіць семя брату свайму». \m \v 20 Было сем братоў: першы ўзяў жонку, і паміраючы, не пакінуў дзяцей; \m \v 21 узяў яе другі, і памёр, і ён не пакінуў дзяцей; гэтак сама і трэйці. \m \v 22 Бралі яе за сябе сямёра, і не пакінулі дзяцей. Пасьля ўсіх памерла і жонка. \m \v 23 Дык вось ва ўваскрэсеньні, калі ўваскрэснуць, каму зь іх будзе яна за жонку? бо сямёра яе мелі за жонку. \m \v 24 Ісус сказаў ім у адказ: ці не праз гэта ўпадаеце вы ў памылку, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай? \m \v 25 бо, калі зь мёртвых уваскрэснуць, ня будуць ні жаніцца, ні замуж выходзіць, а будуць, як анёлы на нябёсах. \m \v 26 А пра мёртвых, што яны ўваскрэснуць, хіба ня чыталі вы ў кнізе Майсеевай, калі Бог пры купіне сказаў яму: «Я Бог Абрагама і Бог Ісаака, і Бог Якава»? \m \v 27 Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а Бог жывых. Дык вось вы дужа памыляецеся. \m \v 28 Адзін кніжнік, чуючы іхнія спрэчкі і бачачы, што Ісус хораша ім адказваў, падышоў і спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў? \m \v 29 Ісус адказваў яму: першая з усіх запаведзяў: «слухай, Ізраіль! Гасподзь Бог наш ёсьць Гасподзь адзіны; \m \v 30 і палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю»: вось, першая запаведзь! \m \v 31 Другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»; іншае запаведзі большае за гэтыя няма. \m \v 32 Кніжнік сказаў Яму: Настаўнік! добра, праўду сказаў Ты, што адзін ёсьць Бог і няма іншага, апрача Яго; \m \v 33 і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю, і любіць блізкага, як самога сябе, ёсьць больш за ўсе ўсеспаленьні і ахвяры. \m \v 34 Ісус, бачачы, што ён разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага. Пасьля таго ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго. \m \v 35 Вучачы далей у храме, Ісус казаў: як кажуць кніжнікі, што Хрыстос ёсьць сын Давідаў? \m \v 36 Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх». \m \v 37 Дык вось сам Давід называе Яго Госпадам: як жа Ён сын Яму? І безьліч люду Яго слухалі з асалодаю. \m \v 38 І казаў ім у вучэньні Сваім: асьцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгім адзеньні і вітаньні на сходах народных, \m \v 39 сядзець наперадзе ў сынагогах і ўзьляжаць на першым месцы на гасьцінах; \m \v 40 гэтыя, што пажыраюць дамы ўдовіныя і напаказ доўга моляцца, прымуць найцяжэйшую асуду. \m \v 41 І сеў Ісус насупроць скарбонкі, і глядзеў, як люд кладзе грошы ў скарбонку. Многія багатыя клалі памногу. \m \v 42 А прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзьве лепты, што складае кадрант. \m \v 43 Паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава паклала болей за ўсіх, што клалі ў скарбонку; \m \v 44 бо ўсе клалі ад лішку свайго, а яна ад нястачы сваёй паклала ўсё, што мела, увесь пражытак свой. \c 13 \cl Мк 13 \m \v 1 І калі выходзіў Ён з храма, кажа Яму адзін вучань Ягоны: Настаўнік! паглядзі, якія камяні і якія будынкі! \m \v 2 Ісус сказаў яму ў адказ: бачыш гэтыя вялікія будынкі? усё гэта будзе разбурана, так што не застанецца тут каменя на камені. \m \v 3 І калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць храма, пыталіся ў Яго асобна Пётр і Якаў, і Ян і Андрэй: \m \v 4 скажы нам, калі гэта будзе, і якая прыкмета, калі ўсё гэта павінна стацца? \m \v 5 Адказваючы ім, Ісус пачаў гаварыць: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман; \m \v 6 бо многія прыйдуць пад імем Маім, і будуць казаць, што гэта Я, і многіх увядуць у зман. \m \v 7 А як пачуеце пра войны і пра ваенныя чуткі, не жахайцеся: бо павінна тое быць: але гэта яшчэ не канец. \m \v 8 Бо паўстане народ на народ, і царства на царства; і будуць землятрусы па месцах, і будуць галады і смуты. Гэта пачатак хвароб. \m \v 9 Але вы зважайце на сябе: бо вас будуць выдаваць у судзілішчы, і біць у сынагогах, і перад валадарамі і царамі паставяць вас за Мяне, на сьведчаньне перад імі. \m \v 10 І ўсім народам наперад павінна быць абвешчана Дабравесьце. \m \v 11 Калі ж павядуць выдаваць вас, ня турбуйцеся загадзя, што вам сказаць, і не абдумвайце; а што дадзена будзе вам у тую часіну, тое і кажэце, бо ня вы будзеце гаварыць, а Дух Сьвяты. \m \v 12 І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька дзяцей; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх. \m \v 13 І будзеце зьненавіджаныя ўсімі за імя Маё; а хто перацерпіць да канца, уратуецца. \m \v 14 А калі ўгледзіце брыдоту спусташэньня, пра якую сказана праз прарока Данііла, якая паўстане, дзе ня трэба, - хто чытае, хай разумее, - тады хто будзе ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; \m \v 15 а хто на даху, той ня сыходзь у дом і не ўваходзь узяць што-небудзь з дому свайго; \m \v 16 і хто ў полі, не вяртайся назад узяць вопратку сваю. \m \v 17 Гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні. \m \v 18 Малецеся, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою. \m \v 19 Бо ў тыя дні будзе такі смутак, якога ня было ад пачатку стварэньня, якое ўчыніў Бог, нават да сёньня, і ня будзе. \m \v 20 І калі б Гасподзь не скараціў тых дзён, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скароціць тыя дні. \m \v 21 Тады, калі хто вам скажа: «вось, тут Хрыстосё, альбо: ёвунь, там», - ня верце. \m \v 22 Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. \m \v 23 А вы зважайце. Вось, Я наперад сказаў вам усё. \m \v 24 Але ў тыя дні, пасьля смутку таго сонца памеркне, і месяц ня дасць сьвятла свайго; \m \v 25 і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца. \m \v 26 Тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле моцнай і ў славе. \m \v 27 І тады Ён пашле анёлаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі і да краю неба. \m \v 28 Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле ейнае ўжо мякчэе і пускае лісьце, дык ведайце, што блізка лета; \m \v 29 так і вы, калі ўбачыце, што збываецца тое, ведайце, што блізка, пры дзьвярах. \m \v 30 Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе. \m \v 31 Неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць. \m \v 32 А пра дзень той або гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец. \m \v 33 Глядзеце, чувайце, малецеся; бо ня ведаеце, калі настане час гэты. \m \v 34 Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць. \m \v 35 Дык чувайце ж; бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дома, увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцу; \m \v 36 каб, прыйшоўшы зьнянацку, не застаў вас у сьне. \m \v 37 А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце. \c 14 \cl Мк 14 \m \v 1 Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць; \m \v 2 але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе. \m \v 3 І калі быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў, - прыйшла жанчына з алавастравай пасудзінай міра з нарду чыстага, каштоўнага, і, разьбіўшы пасудзіну, паліла Яму на галаву. \m \v 4 А некаторыя абурыліся і казалі паміж сабою: навошта гэтае марнатраўства міра? \m \v 5 бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. І дакаралі яе. \m \v 6 Але Ісус сказаў: пакіньце яе; што яе бянтэжыце? яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне. \m \v 7 Бо заўсёды ўбогіх маеце пры сабе, і калі захочаце, можаце ім дабрачыніць; а Мяне не заўсёды маеце. \m \v 8 Яна зрабіла, што магла: загадзя памазала Цела Маё на пахаваньне. \m \v 9 Праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана будзе ў памяць пра яе, і пра тое, што зрабіла яна. \m \v 10 І пайшоў Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім. \m \v 11 А яны, пачуўшы, узрадаваліся і абяцаліся даць яму срэбранікі. І ён намышляў, як бы ў зручны час выдаць Яго. \m \v 12 У першы дзень праснакоў, калі калолі пасхальнае ягня, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш есьці пасху? мы пойдзем і прыгатуем. \m \v 13 І пасылае двух вучняў Сваіх і кажа ім: ідзеце ў горад: і сустрэнецца вам чалавек, які нясьціме збанок вады: пойдзеце сьледам за ім, \m \v 14 і куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дома таго: «Настаўнік кажа: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?». \m \v 15 І ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую, гатовую; там прыгатуеце нам. \m \v 16 І пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху. \m \v 17 Калі зьвечарэла, Ён прыходзіць з дванаццацьцю. \m \v 18 І калі яны ўзьляжалі і елі, Ісус сказаў: праўду кажу вам, адзін з вас, які есьць са Мною, выдасьць Мяне. \m \v 19 Яны засмуціліся і пачалі казаць Яму, адзін за адным: ці ня я? І другі: ці ня я? \m \v 20 А Ён сказаў ім у адказ: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місцы. \m \v 21 Бо Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б таму чалавеку не радзіцца. \m \v 22 І калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў: прымеце, ежце; гэта Цела Маё. \m \v 23 І ўзяўшы чару, падзякаваўшы, падаў ім; і пілі зь яе ўсе. \m \v 24 І сказаў ім: гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная. \m \v 25 Праўду кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плоду лазы вінаграднае да таго дня, калі буду піць новае віно ў Царстве Божым. \m \v 26 І засьпяваўшы пайшлі на гару Аліўную. \m \v 27 І кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч: бо напісана: «паражу пастыра, і расьсеюцца авечкі», \m \v 28 а пасьля ўваскрэсеньня Майго Я запабягу вас у Галілеі. \m \v 29 Пётр сказаў Яму: калі і ўсе запаняверацца, дык ня я. \m \v 30 І кажа яму Ісус: праўду кажу табе, што ты сёньня, гэтае ночы, перш чым двойчы засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. \m \v 31 Але ён яшчэ больш настойліва казаў: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Тое самае і ўсе казалі. \m \v 32 Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія: і Ён сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль Я памалюся. \m \v 33 І ўзяў з Сабою Пятра, Якава і Яна; і пачаў смуткаваць і журыцца. \m \v 34 І сказаў ім: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут, і чувайце. \m \v 35 І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая; \m \v 36 і казаў: Авва Войча! усё магчыма Табе; пранясі чару гэтую міма Мяне; але не чаго Я хачу, а чаго Ты. \m \v 37 Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны? \m \v 38 чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая. \m \v 39 І зноў адышоўшы маліўся, сказаўшы тое самае слова. \m \v 40 І вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць. \m \v 41 І прыходзіць трэйці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіце і спачываеце? годзе; настала гадзіна; вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікам; \m \v 42 устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто выдае Мяне. \m \v 43 І адразу, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і кніжнікаў і старэйшын. \m \v 44 А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць; вазьмеце Яго, і вядзеце пільна. \m \v 45 І прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго і кажа: Равьві, Равьві! І пацалаваў Яго. \m \v 46 А яны ўсклалі на Яго рукі свае і ўзялі Яго. \m \v 47 А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха. \m \v 48 Тады Ісус сказаў ім: як на грабежніка выйшлі вы зь мечамі і каламі, каб узяць Мяне; \m \v 49 кожны дзень бываў Я з вамі ў храме і вучыў, і вы не ўзялі мяне; але хай збудуцца Пісаньні. \m \v 50 Тады, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі. \m \v 51 Адзін хлопец, захінуўшыся па голым целе пакрывалам, ішоў сьледам за Ім; і воіны схапілі яго. \m \v 52 Але ён, пакінуўшы пакрывала, голы ўцёк ад іх. \m \v 53 І прывялі Ісуса да першасьвятара; і сабраліся да яго ўсе першасьвятары і старэйшыны і кніжнікі. \m \v 54 Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню. \m \v 55 А першасьвятары і ўвесь сінэдрыён шукалі сьведчаньня на Ісуса, каб аддаць Яго сьмерці, і не знаходзілі, \m \v 56 Бо многія ілжываа сьведчылі на Яго, але сьведчаньні гэтыя ня былі дастатковыя. \m \v 57 І некаторыя, устаўшы, сьведчылі ілжыва супроць яго; казалі: \m \v 58 мы чулі, як Ён казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі, нерукатворны». \m \v 59 Але і такое сьведчаньне іхняе ня было дастатковае. \m \v 60 Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць? \m \v 61 Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага? \m \v 62 Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. \m \v 63 Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў: навошта нам яшчэ сьведкі? \m \v 64 вы чулі блюзьнерства; як вам здаецца? А яны ўсе прызналі Яго вінаватым да сьмерці. \m \v 65 І некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. І слугі білі Яго па шчоках. \m \v 66 Калі Пётр быў на дварэ ўнізе, прыйшла адна служанка першасьвятаровая \m \v 67 і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, і ўгледзеўшы яго, сказала: і ты быў зь Ісусам Назаранінам. \m \v 68 Але ён адрокся, сказаўшы: ня ведаю і не разумею, што ты кажаш. І выйшаў на пярэдні двор; і засьпяваў певень. \m \v 69 Служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялі тут: гэты зь іх. \m \v 70 Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная. \m \v 71 А ён пачаў прысягаць і бажыцца: ня ведаю Чалавека гэтага, пра Якога кажаце. \m \v 72 Тады певень засьпяваў другі раз. І ўспомніў Пётр слова, сказанае яму Ісусам: «перш чым певень засьпявае двойчы, тройчы адрачэшся ад Мяне». І заплакаў. \c 15 \cl Мк 15 \m \v 1 І адразу раніцай першасьвятары з старэйшынамі і кніжнікамі і ўвесь сынедрыён зрабілі нараду і, зьвязаўшы Ісуса, завялі і перадалі Пілату. \m \v 2 Пілат спытаўся ў Яго: Ты Цар Юдэйскі? А Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш. \m \v 3 І першасьвятары вінавацілі Яго ў многім. \m \v 4 А Пілат зноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? бачыш, як многа супроць Цябе скаргаў. \m \v 5 Але Ісус і на гэта нічога не адказваў, так што Пілат зьдзіўляўся. \m \v 6 А на кожнае сьвята ён адпускаў ім аднаго вязьня, за якога прасілі. \m \v 7 Тады быў у кайданах нейкі Варава, са сваімі саўдзельнікамі, якія падчас бунту ўчынілі забойства. \m \v 8 І люд пачаў крычаць і прасіць у Пілата таго, што ён заўсёды рабіў ім. \m \v 9 Ён сказаў ім у адказ: ці хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага? \m \v 10 Бо ведаў, што першасьвятары выдалі Яго з зайздрасьці. \m \v 11 Але першасьвятары падбухторылі людзей прасіць, каб адпусьціў ім лепей Вараву. \m \v 12 Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: а што хочаце, каб я зрабіў з Тым, Якога вы называеце Царом Юдэйскім? \m \v 13 Яны зноў закрычалі: укрыжуй Яго! \m \v 14 Пілат сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней закрычалі: укрыжуй Яго! \m \v 15 Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусьціў ім Вараву, а Ісуса, бічаваўшы, аддаў на крыжаваньне. \m \v 16 А воіны завялі Яго ўсярэдзіну двара, гэта значыцца, у прэторыю, і сабралі цэлы полк; \m \v 17 і апранулі Яго ў пурпуру і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго; \m \v 18 і пачалі вітаць Яго: радуйся, Цару Юдэйскі! \m \v 19 І білі яго па галаве кіем, і плявалі на Яго і, кленчачы, кланяліся Яму. \m \v 20 А калі насьмяяліся зь Яго, зьнялі зь Яго пурпуру, адзелі Яго ў Ягонае адзеньне і павялі Яго, каб крыжаваць Яго. \m \v 21 І прымусілі праходжага нейкага Кірынеяніна Сымона, бацьку Аляксандравага і Руфавага, які ішоў з поля, несьці крыж Ягоны. \m \v 22 І прывялі Яго на месца Галгофу, што азначае: «месца чарапоў». \m \v 23 І давалі яму піць віно зь сьмірнаю; але Ён ня ўзяў. \m \v 24 Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць. \m \v 25 Была гадзіна трэйцяя, і ўкрыжавалі Яго. \m \v 26 І быў надпіс віны Яго: Цар Юдэйскі. \m \v 27 Зь Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго з правага, другога зь левага боку ад Яго. \m \v 28 І збылося слова Пісаньня: «і да зладзеяў залічаны». \m \v 29 Тыя, што праходзілі міма, зьневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: э! Той, Хто храм разбурае і за тры дні будуе! \m \v 30 уратуй Сябе Самога і сыйдзі з крыжа. \m \v 31 Падобна і першасьвятары з кніжнікамі, насьміхаючыся, казалі адзін аднаму: іншых ратаваў, а Сябе ня можа ўратаваць! \m \v 32 Хрыстос, Сын Ізраілеў, хай сыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі, і ўверуем. І ўкрыжаваныя зь Ім ганілі Яго. \m \v 33 А на шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. \m \v 34 На дзявятай гадзіне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам: «Элоі, Элоі! ламма савахфані!», што азначае: «Божа, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?». \m \v 35 Некаторыя, што стаялі тут, пачуўшы, казалі: вось, Ільлю кліча. \m \v 36 А адзін пабег, набраў у губку воцату і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць, кажучы: чакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго. \m \v 37 А Ісус, ускрыкнуўшы моцна, выпусьціў дух. \m \v 38 І завеса ў храме разадралася напалам, зьверху данізу. \m \v 39 Сотнік, які стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што Ён, так ускрыкнуўшы, выпусьціў дух, сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы. \m \v 40 Былі тут і жанчыны, якія глядзелі здалёк; сярод іх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага і Ясіі, і Саломія, \m \v 41 якія і тады, як Ён быў у Галілеі, ішлі сьледам за Ім і служылі Яму, і іншыя многія, што разам зь Ім прыйшлі ў Ерусалім. \m \v 42 І як ужо зьвечарэла, бо была пятніца, гэта значыць - перадсубоцьце, \m \v 43 прыйшоў Язэп з Арымафеі, знакаміты сябра рады, які і сам чакаў Царства Божага, адважыўся ўвайсьці да Пілата і прасіў Цела Ісусавага. \m \v 44 Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр; і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго: ці даўно памёр? \m \v 45 І даведаўшыся ад сотніка, аддаў Цела Язэпу. \m \v 46 Ён, купіўшы палатно і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і паклаў у магіле, якая была высечана ў скале; і прываліў камень да магільных дзьвярэй. \m \v 47 А Марыя Магдаліна і Марыя Ясіева глядзелі, дзе Яго клалі. \c 16 \cl Мк 16 \m \v 1 Як прайшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева і Саломія купілі пахошчаў, каб ісьці - намасьціць Яго. \m \v 2 І даволі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, на ўзыходзе сонца, \m \v 3 і гавораць паміж сабою: хто адваліць нам камень ад магільных дзьвярэй? \m \v 4 І зірнуўшы, бачаць, што камень адвалены; а ён быў досыць вялікі. \m \v 5 І ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, адзетага ў белыя шаты: і жахнуліся. \m \v 6 А ён кажа ім: не жахайцеся. Ісуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе Ён быў пакладзены. \m \v 7 Але ідзеце, накажэце вучням Ягоным і Пятру, што Ён запабегне вас у Галілеі; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам. \m \v 8 І выйшаўшы, пабеглі ад магілы; іх апанаваў жах, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся. \m \v 9 Уваскрэснуўшы рана ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў. \m \v 10 Яна пайшла і абвясьціла тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі; \m \v 11 але яны, пачуўшы, што Ён жывы, і яна бачыла Яго, - не паверылі. \m \v 12 Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум зь іх на дарозе, калі яны ішлі ў селішча. \m \v 13 І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі астатнім; але і ім не паверылі. \m \v 14 Нарэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны ўзьляжалі на вячэры, і дакараў іх за няверства і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскрэслага. \m \v 15 І сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Дабравесьце ўсяму стварэньню. \m \v 16 Хто будзе верыць і хрысьціцца, выратаваны будзе; а хто ня будзе верыць, асуджаны будзе. \m \v 17 Тым, што ўверуюць, дадзены будуць гэтыя азнакі: імем Маім будуць выганяць нячыстых, будуць гаварыць новымі мовамі; \m \v 18 будуць браць зьмей; і калі што сьмертагубнае вып'юць, не зашкодзіць ім; ускладуць рукі на хворых, і яны будуць здаровыя. \m \v 19 І так Гасподзь, пасьля гутаркі зь імі, узьнёсься на неба і сеў праваруч Бога. \m \v 20 А яны пайшлі і прапаведавалі ўсюды, пры Гасподнім садзеяньні і падмацаваньні слова наступнымі азнакамі. Амін.