\id 3JN \ide UTF-8 \h 3 ЯНА \mt ТРЭЦЯЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯНА БАГАСЛОВА \c 1 \cl 3 Ян 1 \m \v 1 Старац - любаснаму Гаію, якога я ў ісьціне люблю. \m \v 2 Любасны! малюся, каб табе здаровілася і шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй. \m \v 3 Бо я вельмі ўсьцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю вернасьць, як ты ходзіш у ісьціне. \m \v 4 Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне. \m \v 5 Любасны! ты як верны дзееш у тым, што робіш братам і вандроўнікам; \m \v 6 яны засьведчылі перад царквою пра любоў тваю; ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як яно трэба дзеля Бога, \m \v 7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў. \m \v 8 Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне. \m \v 9 Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас. \m \v 10 Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы. \m \v 11 Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога. \m \v 12 Пра Дзімітрыя засьведчылі ўсе і сама ісьціна; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае ў ісьціне. \m \v 13 Многае меўся я напісаць; ды не хачу пісаць табе чарнілам і трысьцінкаю, \m \v 14 спадзяюся ж бо неўзабаве пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны. \m \v 15 Мір табе! вітаюць цябе сябры; павітай сяброў паіменна. Амін.