\id 2TI \ide UTF-8 \h 2 ЦІМАФЕЯ \mt1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАФЕЯ \c 1 \cl 2 Цім 1 \m \v 1 Павал, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, па абяцаньні жыцьця ў Хрысьце Ісусе, \m \v 2 Цімафею, любаснаму сыну: мілата, міласэрнасьць, мір ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага. \m \v 3 Дзякую Богу, Якому служу ад продкаў у чыстым сумленьні, што не перастаю ўспамінаць пра цябе ў малітвах маіх, удзень і ўначы, \m \v 4 і хачу бачыць цябе, памятаючы сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю, \m \v 5 трымаючы ў памяці шчырую веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Лаідзе і ў маці тваёй Яўніцы; упэўнены, што яна і ў табе. \m \v 6 З гэтай прычыны нагадваю табе падаграваць дар Божы, які ў табе праз ускладаньне маіх рук; \m \v 7 бо даў нам Бог Духа ня боязі, а сілы і любові і цноты. \m \v 8 Дык не саромейся сьведчаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, ні мяне, вязьня Ягонага; а пакутуй з Дабравесьцем (Хрыстовым) сілаю Бога, \m \v 9 Які выратаваў нас і паклікаў званьнем сьвятым, не за дзеі нашыя, а паводле Свайго волевыяўленьня і мілаты, дадзенай нам у Хрысьце Ісусе раней адвечных часоў, \m \v 10 якая адкрылася цяпер зьяўленьнем Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які разбурыў сьмерць і явіў жыцьцё нятленнае праз Дабравесьце, \m \v 11 прапаведаваць якое я пастаўлены і апосталам і настаўнікам язычнікаў. \m \v 12 З гэтай прычыны я і пакутую так; але не саромеюся. Бо я ведаю, у Каго ўвераваў, і ўпэўнены, што Ён мае сілу захаваць заруку маю на той дзень. \m \v 13 Трымайся ўзору здаровага вучэньня, якое ты чуў ад мяне, зь вераю і любоўю ў Хрысьце Ісусе. \m \v 14 Захоўвай добрую заруку Духам Сьвятым, Які жыве ў нас. \m \v 15 Ты ведаеш, што ўсе Асійцы пакінулі мяне; сярод іх і Фігел і Ермаген. \m \v 16 Няхай дасьць Гасподзь міласьць дому Анісіфора за тое, што ён колькі разоў прымаў мяне і не саромеўся кайданоў маіх, \m \v 17 а, як быў у Рыме, зь вялікім стараньнем шукаў мяне і знайшоў. \m \v 18 Няхай дасьць яму Гасподзь здабыць міласьць у Госпада ў той дзень; а колькі ён служыў (мне) ў Эфэсе, ты лепей ведаеш. \c 2 \cl 2 Цім 2 \m \v 1 Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам. \m \v 2 І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць. \m \v 3 Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста. \m \v 4 Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку. \m \v 5 Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла. \m \v 6 Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў. \m \v 7 Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім. \m \v 8 Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго, \m \v 9 за якое я пакутую аж да кайданаў, як злодзей; але на слова Божае няма кайданаў. \m \v 10 Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю. \m \v 11 Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём; \m \v 12 калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; \m \v 13 калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа. \m \v 14 Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам. \m \v 15 Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. \m \v 16 А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць, \m \v 17 і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт, \m \v 18 якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру. \m \v 19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада». \m \v 20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку. \m \v 21 Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу. \m \v 22 Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца. \m \v 23 Ад дурных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць незлагадзь; \m \v 24 а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным, \m \v 25 здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, - можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды, \m \v 26 каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю. \c 3 \cl 2 Цім 3 \m \v 1 Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія. \m \v 2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя, няўдзячныя, бязбожныя, няпрыязныя, \m \v 3 непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра, \m \v 4 здраднікі, нахабы, пыхліўцы, прыхільныя больш да раскошы, чым да Бога, \m \v 5 з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя. Пазьбягай такіх. \m \v 6 Да гэтакіх належаць тыя, якія лісьліва віжуюцца ў дамы і ачмураюць жанчын, што купаюцца ў грахах і ў юрлівасьці песьцяцца, \m \v 7 заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да спазнаньня ісьціны. \m \v 8 Як Яній і Ямврый супрацівіліся Майсею, так і гэтыя супрацівяцца ісьціне, людзі са зьвіхнёным розумам, невукі ў веры. \m \v 9 Але яны няшмат пасьпеюць; бо іхняе безгалоўе выявіцца перад усімі, як і з тамтымі сталася. \m \v 10 А ты пайшоў сьледам за мною ў вучэньні, жыцьці, станоўчасьці, веры, велікадушнасьці, любові, цяпрлівасьці, \m \v 11 у ганеньнях, цярпеньнях, якія выпалі мне ў Антыахіі, Іканіі, Лістрах; такія ганеньні я перанёс, і ад усіх выбавіў мяне Гасподзь. \m \v 12 Ды і ўсе, хто хоча жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, будуць прасьледавацца; \m \v 13 а ліхія людзі і ашуканцы будуць раскашаваць у зьле, зводзячы ў аблуды і ўпадаючы ў аблуды. \m \v 14 А ты трымайся таго, чаго навучаны, і што табе даверана, ведаючы, кім ты навучаны; \m \v 15 пры гэтым ты змалку ведаеш сьвятыя Пісаньні, якія могуць умудрыць цябе ў збавеньне вераю ў Хрыста Ісуса. \m \v 16 Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці, \m \v 17 каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны. \c 4 \cl 2 Цім 4 \m \v 1 Дык, заклінаю цябе перад Богам і Госпадам (нашым) Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у прышэсьце Ягонае і Царстве Ягоным: \m \v 2 прапаведуй слова, настаўляй у час і ня ў час, выкрывай, забараняй, умаўляй доўга з поўнай цярплівасьцю і настаўленьнем. \m \v 3 Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху; \m \v 4 і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек. \m \v 5 Але ты будзь пільны ва ўсім, цярпі скрушнасьць, выконвай справу дабравесьніка, выконвай служэньне тваё. \m \v 6 Бо я ўжо раблюся ахвяраю, і час майго ўшэсьця настаў. \m \v 7 Подзьвігам добрым я змагаўся, шлях закончыў, веру захаваў; \m \v 8 а цяпер рыхтуецца мне вянок праўды, які дасьць мне Гасподзь, справядлівы Судзьдзя, у дзень той; і ня толькі мне, але і ўсім, што палюбілі прышэсьце Яго. \m \v 9 Пастарайся прыйсьці да мяне неўзабаве. \m \v 10 Бо Дымас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашняе жыцьцё, і пайшоў у Фесалоніку, Крыскент у Галятыю, Ціт у Далмацыю; адзін Лукаш са мною. \m \v 11 Марка вазьмі і прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбен на служэньне. \m \v 12 Тыхіка я паслаў у Эфэс. \m \v 13 Як пойдзеш, прынясі плашч, які я пакінуў у Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергамэнтныя. \m \v 14 Аляксандр-меднік шмат учыніў мне ліха. Няхай яму Бог аддасьць паводле ўчынкаў ягоных! \m \v 15 Асьцерагайся яго і ты, бо ён надта ж супрацівіўся нашым словам. \m \v 16 Пры першай маёй абароне нікога ня было са мною, а ўсе мяне пакінулі. Хай не залічыцца ім! \m \v 17 А Гасподзь зьявіўся мне і ўмацаваў мяне, каб празь мяне сьцьвердзілася Дабравесьце, і пачулі ўсе язычнікі; і я пазьбег ільвінай пашчы. \m \v 18 І выратуе мяне Гасподзь ад усякіх ліхіх дзеяў і захавае для Свайго Нябеснага Царства. Яму слава на векі вякоў. Амін. \m \v 19 Вітай Прыскілу і Акілу і дом Анісіфораў. \m \v 20 Эраст застаўся ў Карынфе; а Трахіма я пакінуў хворага ў Міліце. \m \v 21 Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эвул і Пуд, і Лін і Клаўдзія, і ўсе браты. \m \v 22 Гасподзь Ісус Хрыстос з духам тваім. Мілата з вамі. Амін.