\id 2TH \ide UTF-8 \h 2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ \mt1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ \c 1 \cl 2 Фес 1 \m \v 1 Павал і Сілуан і Цімафей - Фесаланіцкай Царкве ў Богу Айцы нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце: \m \v 2 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \m \v 3 Заўсёды па справядлівасьці мы павінны дзякаваць Богу за вас, браты, бо ўзрастае вера вашая, і памнажаецца любоў кожнага адно да аднаго паміж усімі вамі, \m \v 4 так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, цярплівасьцю вашай і вераю ва ўсіх ганеньнях і нягодах, якія вы пераносіце \m \v 5 у доказ таго, што будзе справядлівы суд Божы, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога вы і пакутуеце. \m \v 6 Бо праведна прад Богам - тым, хто вас зьневажае, плаціць смуткам, \m \v 7 а вам, каго зьневажаюць, радасьцю разам з намі, у прышэсьце Госпада Ісуса зь неба, з анёламі моцы Ягонай, \m \v 8 у полымным вагні таго, хто помсьціцца тым, што не спазналі Бога і не ўпакорваюцца зьвеставаньню Госпада нашага Ісуса Хрыста, \m \v 9 якія прымуць кару, вечную пагібель ад імя Госпада і ад славы магутнасьці Ягонай, \m \v 10 калі Ён прыйдзе праславіцца ў сьвятых Сваіх і зьявіцца дзівосным у дзень той усім вернікам, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню. \m \v 11 На тое і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас вартымі пакліканьня і ўчыніў усякую добрую ласку даброці і справу веры ў моцы. \m \v 12 Няхай праславіцца імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, па мілаце Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \c 2 \cl 2 Фес 2 \m \v 1 Молім вас, браты, за прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста, за нашу сустрэчу зь Ім, \m \v 2 не сьпяшацца пахіснуцца ў розуме і бянтэжыцца ні ад духа, ні ад слова, ні ад пасланьня, нібыта намі (пасланага), быццам ужо настаў дзень Хрыстовы. \m \v 3 Хай не ашукае вас ніхто ніяк: бо дзень той ня прыйдзе, пакуль ня прыйдзе раней адступленьне і не адкрыецца чалавек грэху, сын пагібелі, \m \v 4 які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога. \m \v 5 Ці ж не памятаеце, як я, яшчэ калі быў у вас, казаў вам пра гэта? \m \v 6 І цяпер вы ведаеце, што не дазваляе адкрыцца яму ў сваім часе. \m \v 7 Бо таямніца беззаконьня ўжо ў дзеяньні; толькі ня зьдзейсьніцца да таго часу, пакуль ня будзе ўзяты з асяродзьдзя той, хто трымае цяпер, - \m \v 8 і тады адкрыецца беззаконьнік, якога Гасподзь Ісус заб'е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прышэсьця Свайго, \m \v 9 таго, прышэсьце якога, пасьля дзеяньня сатаны, будзе з усякаю сілаю і азнакамі і цудамі фальшывымі, \m \v 10 і з усякім няправедным ашуканствам тых, якія гінуць за тое, што яны не прынялі любові ісьціны дзеля свайго збавеньня. \m \v 11 І за гэта пашле ім Бог дзеяньне аблуды, так што яны будуць верыць хлусьні, \m \v 12 хай будуць асуджаны ўсе тыя, што ня верылі ісьціне, а ўпадабалі няпраўду. \m \v 13 А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, любасныя Богу браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру ісьціне, выбраў вас на ратаваньне, \m \v 14 да якога і паклікаў вас зьвеставаньнем нашым, дзеля дасягненьня славы Госпада нашага Ісуса Хрыста. \m \v 15 Дык вось, браты, стойце і трымайце паданьні, якім вы навучаны або словам, або пасланьнем нашым. \m \v 16 А Сам Гасподзь наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў уцеху вечную і надзею добрую ў мілаце, \m \v 17 няхай суцешыць вашыя сэрцы і ўмацуе вас у кожным слове і справе добрай. \c 3 \cl 2 Фес 3 \m \v 1 Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас, \m \v 2 і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера. \m \v 3 Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея. \m \v 4 Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем. \m \v 5 А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую. \m \v 6 А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас, \m \v 7 бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас, \m \v 8 ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас, \m \v 9 не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас. \m \v 10 Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж. \m \v 11 Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца; \m \v 12 такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб. \m \v 13 А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро. \m \v 14 Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму; \m \v 15 але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата. \m \v 16 А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі! \m \v 17 Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так: \m \v 18 мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.