\id TIT \ide UTF-8 \h ЦІТА \toc3 Ціт \toc2 ЦІТА \toc1 ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІТА АПОСТАЛА ПАЎЛА \mt1 ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІТА АПОСТАЛА ПАЎЛА \c 1 \cl Ціт 1 \m \v 1 Павал, слуга Божы, апостал жа Ісуса Хрыста, паводле веры выбраных Божых і пазнаньня праўды паводле пабожнасьці, \m \v 2 у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў Бог, Які не падманвае, перад адвечнымі часамі, \m \v 3 а ў свой час зьявіў слова Сваё ў пропаведзі, якое было даверана мне паводле загаду Збаўцы нашага, Бога, — \m \v 4 Ціту, шчыраму дзіцяці ў супольнай веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага. \m \v 5 Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапае, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў: \m \v 6 калі хто бездакорны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, якіх не абвінавачваюць за распусту або непакорлівасьць. \m \v 7 Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны, \m \v 8 але гасьцінны, дабралюбны, цьвярозы, праведны, багабойны, паўстрымлівы, \m \v 9 які трымаецца вернага слова згодна з вучэньнем, каб мог і настаўляць у здаровай навуцы, і дакараць тых, якія працівяцца. \m \v 10 Бо ёсьць шмат і непакорлівых, і пустаслоўных, і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных, \m \v 11 якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку. \m \v 12 Сказаў нехта з іх, уласны іхні прарок: «Крыцяне заўсёды хлусяць, зьвяры ліхія, жываты гультайскія». \m \v 13 Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры, \m \v 14 не зважаючы на юдэйскія байкі і прыказаньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды. \m \v 15 Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне. \m \v 16 Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя. \c 2 \cl Ціт 2 \m \v 1 А ты гавары, як належыць здароваму вучэньню: \m \v 2 каб старыя былі пільныя, сумленныя, цьвярозыя, здаровыя ў веры, любові, цярплівасьці; \m \v 3 каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму, \m \v 4 каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, \m \v 5 былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае. \m \v 6 Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза, \m \v 7 у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць, \m \v 8 слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас. \m \v 9 Слугаў [навучай] падпарадкоўвацца сваім уладарам, у-ва ўсім падабацца ім, не пярэчачы, \m \v 10 не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога. \m \v 11 Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей, \m \v 12 якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку, \m \v 13 чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, \m \v 14 Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы. \m \v 15 Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджае. \c 3 \cl Ціт 3 \m \v 1 Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу, \m \v 2 на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей. \m \v 3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго. \m \v 4 А калі зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збаўцы нашага, Бога, \m \v 5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым, \m \v 6 Якога Ён выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага, \m \v 7 каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага. \m \v 8 Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна. \m \v 9 А дурных спрэчак, і радаводаў, і сварак, і звадак адносна Закону пазьбягай, бо яны некарысныя і марныя. \m \v 10 Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь, \m \v 11 ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе. \m \v 12 Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там. \m \v 13 Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу. \m \v 14 Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя. \m \v 15 Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн.