\id SNG \ide UTF-8 \h ПЕСЬНЯ \toc2 ПЕСЬНЯ \toc1 ПЕСЬНЯ ПЕСЬНЯЎ САЛЯМОНА \mt1 ПЕСЬНЯ ПЕСЬНЯЎ САЛЯМОНА \c 1 \cl Псн 1 \m \v 1 Песьня песьняў Салямона. \m \v 2 «Няхай ён цалуе мяне пацалункамі вуснаў сваіх!» «Бо пяшчоты твае лепшыя за віно. \m \v 3 Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе». \m \v 4 «Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!» \m \v 5 «Чарнявая я, і зграбная, дочкі Ерусалімскія, як намёты Кедара, як палатніны Салямона. \m \v 6 Не глядзіце на мяне, што я смуглявая, бо сонца апаліла мяне. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, паставілі мяне пільнаваць вінаграднікі, а я не ўпільнавала вінаграднік мой. \m \v 7 Распавядзі мне, каханьне душы маёй, дзе ты пасьвіш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між чародаў таварышаў тваіх». \m \v 8 «Калі ня ведаеш гэтага, найпрыгажэйшая між жанчынаў, дык ідзі па сьлядах авечак, і пасьві казьлянятаў тваіх каля буданоў пастушыных. \m \v 9 Да жаробкі ў калясніцы фараона я ўпадобніў цябе, сяброўка мая. \m \v 10 Прыгожыя шчочкі твае пад кляйнотамі, шыя твая — у каралях. \m \v 11 Мы зробім табе кляйноты залатыя з блішчыкамі срэбнымі». \m \v 12 «Пакуль валадар быў за сталом сваім, нард мой разьліваў водар свой. \m \v 13 Любы мой для мяне — як мяшэчак з мірам, які начуе на грудзях маіх. \m \v 14 Любы мой для мяне — як гронка кіпровая у вінаградніках Эн-Геды». \m \v 15 «Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая прыгожая! Вочы твае — як галубкі». \m \v 16 «Які прыгожы ты, любы мой, які цудоўны! Ложак наш — зеляніна, \m \v 17 страха дому нашага — кедры, столь нашая —кіпарысы». \c 2 \cl Псн 2 \m \v 1 «Я — нарцыс Сарону, лілея даліны!» \m \v 2 «Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў». \m \v 3 «Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным, прывабным, я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго. \m \v 4 Ён увёў мяне ў дом банкетаваньня, і сьцяг ягоны нада мною — каханьне. \m \v 5 Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня. \m \v 6 Левая рука ягоная пад галавою маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне». \m \v 7 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча». \m \v 8 «Голас любага майго! Вось, ён ідзе, узыходзіць на горы, пераскоквае ўзгоркі. \m \v 9 Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты. \m \v 10 Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь. \m \v 11 Бо вось, зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў. \m \v 12 Пралескі відаць на зямлі, час сьпяваньня настаў, і голас туркаўкі чуваць у зямлі нашай. \m \v 13 Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь! \m \v 14 Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”». \m \v 15 «Лавіце нам лісаў, малых лісянятаў, якія нішчаць вінаграднікі, бо вінаграднікі нашыя квітнеюць». \m \v 16 «Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў. \m \v 17 Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, вярніся! Будзь падобны, любы мой, да сарны, да маладога аленя на гарах Бэтэр». \c 3 \cl Псн 3 \m \v 1 «На ложку маім уначы я шукала таго, якога кахае душа мая; шукала яго і не знайшла. \m \v 2 “Устану і буду кружляць па горадзе, па вуліцах і па плошчах. Буду шукаць таго, якога кахае душа мая”. Шукала яго і не знайшла. \m \v 3 Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад. “Ці ня бачылі вы таго, якога кахае душа мая?” \m \v 4 Заледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне». \m \v 5 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, на сарны і на лані палявыя, не будзіце, не падымайце зо сну каханай, пакуль сама не захоча». \m \v 6 «Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры. \m \v 7 Вось ложак Салямона. Шэсьцьдзесят волатаў вакол яго, з волатаў Ізраіля. \m \v 8 Усе яны трымаюць мячы, спраўныя ў вайне, кожны мае меч пры боку сваім супраць страхаў начных. \m \v 9 Драгі зрабіў для сябе валадар Салямон з дрэва Лібанскага; \m \v 10 слупкі іхнія зрабіў са срэбра, прыслон — з золата, сядзеньне ягонае — з пурпуру. Сярэдзіна іхняя выслана каханьнем дачок Ерусалімскіх». \m \v 11 «Выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сыёну, на валадара Салямона ў кароне, якой укаранавала яго маці ягоная ў дзень заручынаў ягоных, у дзень радасьці сэрца ягонага». \c 4 \cl Псн 4 \m \v 1 «Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад. \m \v 2 Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятак, і няплоднай няма сярод іх. \m \v 3 Быццам стужка кармазыновая — губы твае, і вусны твае салодкія. Як паловы яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі. \m \v 4 Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў. \m \v 5 Грудзі твае — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны, якія пасьвяцца сярод лілеяў. \m \v 6 Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, пайду на гару міры і на ўзгорак кадзіла. \m \v 7 Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе. \m \v 8 Са мною з Лібану, нявеста мая, са мною з Лібану ідзі; паглядзі з вяршыні Аману, з вяршыні Сэніру і Гермону, з лежышчаў львоў, з гор леапардаў. \m \v 9 Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным [позіркам] вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй. \m \v 10 Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахнідлы. \m \v 11 Мёд сотавы сьцякае з вуснаў тваіх, нявеста, мёд і малако пад языком тваім, а водар шатаў тваіх — як водар Лібану. \m \v 12 Замкнёны сад — сястра мая, нявеста, замкнёны сад, жарало запячатанае. \m \v 13 Улоньне тваё — сад яблык гранатовых з адборнымі пладамі, кіпэр і нард. \m \v 14 Нард і шафран, [пахкі] трысьнёг і цынамон з усімі дрэвамі ладану, міра і альвасу і з усімі найлепшымі пахнідламі. \m \v 15 Ты — жарало ў садзе, студня вады жывой, якая сьцякае з Лібану. \m \v 16 Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай пацякуць алейкі ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя». \c 5 \cl Псн 5 \m \v 1 «Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахнідламі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!» \m \v 2 «Я сплю, а сэрца маё чувае. [Вось,] голас любага майго, які стукае! “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!” \m \v 3 Адзеньне маё я скінула з сябе, ці [зноў] мне апранаць яго? Памыла ногі свае, ці зноў маю брудзіць іх? \m \v 4 Любы мой працягнуў руку сваю праз адтуліну і задрыжэла ў-ва мне нутро маё. \m \v 5 Я ўстала, каб адчыніць любаму майму; і з рук маіх сьцякала міра, і з пальцаў маіх міра каштоўнае [капала] на клямку засаўкі. \m \v 6 Я адчыніла любаму майму; але любы мой пайшоў, аддаліўся. Душа мая млела, калі ён прамаўляў. Шукала яго і не знайшла яго, гукала яго і ён не азваўся мне. \m \v 7 Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад; зьбілі мяне і паранілі мяне, забралі покрыва маё ў мяне вартаўнікі муроў. \m \v 8 Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, калі спаткаеце любага майго, што вы скажаце яму? [Скажыце,] што я зьнемаглася ад каханьня». \m \v 9 «Чым любы твой мілейшы ад другіх, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Чым любы твой мілейшы ад другіх, што ты так заклінаеш нас?» \m \v 10 «Любы мой белы і румяны, найлепшы сярод дзясяткаў тысячаў. \m \v 11 Галава ягоная — шчырае золата, золата найчысьцейшае, кучары ягоныя — як гронкі фінікаў, чорныя як крумкачы. \m \v 12 Вочы ягоныя — як галубы над водамі бруістымі, купаюцца ў малацэ, сядзяць над струменем паўнаводным. \m \v 13 Шчокі ягоныя — як кветнік пахнідлаў, на якіх растуць зёлкі духмяныя; вусны ягоныя — лілеі, з іх цячэ міра найлепшае. \m \v 14 Рукі ягоныя — вальцы залатыя, напоўненыя тапазамі; жывот ягоны — выраб з косьці слановай, выкладзены шафірамі. \m \v 15 Ногі ягоныя — слупы з мармуру, пастаўленыя на апоры залатыя; выгляд ягоны — як Лібан, велічны, нібы кедры. \m \v 16 Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія». \c 6 \cl Псн 6 \m \v 1 «Куды пайшоў любы твой, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Куды дзеўся любы твой? Мы будзем шукаць яго з табою». \m \v 2 «Любы мой пайшоў у сад свой, у кветнік пахнідлаў, каб пасьвіць у садах і каб зьбіраць лілеі. \m \v 3 Я [належу] любаму майму, а любы мой — мне, ён пасьвіць сярод лілеяў». \m \v 4 «Прыгожая ты, сяброўка мая, як Тырца, прывабная як Ерусалім, грозная як полк са сьцягамі. \m \v 5 Адвярні вочы твае ад мяне, бо яны хвалююць мяне. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з Гілеаду. \m \v 6 Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятаў, і няплоднай няма сярод іх. \m \v 7 Як палова яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі. \m \v 8 Ёсьць шэсьцьдзесят валадарак, і восемдзясят наложніц, і дзяўчат бяз ліку, \m \v 9 але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, чыстая ў той, якая нарадзіла цябе. Убачылі яе дзяўчаты, і назвалі шчасьлівай, [убачылі] валадаркі і наложніцы, і хвалілі яе: \m \v 10 “Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”» \m \v 11 «Я зыйшла ў сад арэхавы, каб паглядзець на зеляніну пры ручаі, каб паглядзець, ці квітнее вінаград, ці ў квецені дрэвы гранатовыя. \m \v 12 Не заўважыла душа мая, як пасадзілі мяне ў калясніцу магната народу майго». \cl Псн 7 \m \v 13 «Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?» \c 7 \m \v 1 «Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра. \m \v 2 Улоньне тваё — як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі. \m \v 3 Двое грудзей тваіх — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны. \m \v 4 Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску. \m \v 5 Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі]. \m \v 6 Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асалодзе [тваёй]! \m \v 7 Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі — як гронкі [вінаградныя]. \m \v 8 Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго — як [пах] яблыкаў. \m \v 9 Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя». \m \v 10 «Я [належу] любаму майму, і да мяне пажаданьне ягонае. \m \v 11 Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам. \m \v 12 Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё. \m \v 13 Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе». \c 8 \cl Псн 8 \m \v 1 «Калі б ты быў братам маім, які смактаў грудзі маці маёй, калі б сустрэла цябе на вуліцы, я б пацалавала цябе, і ніхто не дакараў бы мяне. \m \v 2 Я схапіла б цябе і павяла б у дом маці маёй; і ты вучыў бы мяне, а я напаіла б цябе пахкім віном, і сокам яблыкаў гранатовых маіх. \m \v 3 Левая рука ягоная пад галавой маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне». \m \v 4 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча». \m \v 5 «Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе. \m \v 6 Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА. \m \v 7 Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай». \m \v 8 «Сястра нашая малая, і грудзей няма ў яе. Што мы зробім для сястры нашай у дзень, калі будуць гаварыць пра яе? \m \v 9 Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі». \m \v 10 «Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах ягоных як тая, што знайшла супакой. \m \v 11 Вінаграднік быў у Салямона у Баал-Гамоне; ён аддаў вінаграднік тым, што пільнуюць яго; за плады ягоныя кожны прыносіў тысячу [сыкляў] срэбра. \m \v 12 Вінаграднік мой, які маю, перада мною; тысячу [сыкляў] табе, Салямоне, а дзьвесьце — тым, якія пільнуюць плады ягоныя». \m \v 13 «О ты, якая жывеш у садах, таварышы твае слухаюць голас [твой], дай і мне пачуць яго». \m \v 14 «Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»