\id NUM \ide UTF-8 \h ЛІКІ \toc2 ЛІКІ \toc1 КНІГА ЛІКІ \mt1 КНІГА ЛІКІ \c 1 \cl Лікі 1 \m \v 1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Эгіпту, кажучы: \m \v 2 «Зрабі сьпіс усяе грамады cыноў Ізраіля па родах іхніх, па сем’ях іхніх, усіх мужчынаў па імёнах. \m \v 3 Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою Ізраільцянаў палічыце па дружынах іхніх ты і Аарон. \m \v 4 З кожнага пакаленьня павінен быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў сваіх. \m \v 5 Вось імёны правадыроў пакаленьняў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура, \m \v 6 для Сымона — Шэлюмiэль, сын Цурышадая, \m \v 7 для Юды — Нахшон, сын Амінадава, \m \v 8 для Ісахара — Натанаэль, сын Цуара, \m \v 9 для Завулёна — Эліяў, сын Гэлёна, \m \v 10 для сыноў Язэпа: для Эфраіма — Элішама, сын Амігуда; для Манасы — Гамаліэль, сын Пэдагсура; \m \v 11 для Бэн’яміна — Абідан, сын Гідэоні, \m \v 12 для Дана — Ахіезэр, сын Амішадая, \m \v 13 для Асэра — Пагіэль, сын Акрана, \m \v 14 для Гада — Эліясаф, сын Дэўэля, \m \v 15 для Нэфталі — Ахіра, сын Энана». \m \v 16 Гэтыя пакліканыя з усёй супольнасьці, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраіля. \m \v 17 Іх узяў Майсей і Аарон, тых, што былі паіменна названыя. \m \v 18 У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю супольнасьць дзеля сьпісу іх паходжаньня па пакаленьнях іхніх, па сем’ях бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй. \m \v 19 Як загадаў ГОСПАД Майсею, быў зроблены перапіс у пустыні Сынай. \m \v 20 Сыноў Рубэна, першароднага Ізраеля, па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 21 тых, якіх палічылі з пакаленьня Рубэна, было сорак шэсьць тысячаў пяцьсот. \m \v 22 Сыноў Сымона па пакаленьнях іхніх, па племёнах іхніх і па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 23 налічана з пакаленьня Сымонавага пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста. \m \v 24 Сыноў Гада па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 25 налічана з пакаленьня Гадавага сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят. \m \v 26 Сыноў Юды па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 27 налічана з пакаленьня Юды семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот. \m \v 28 Сыноў Ісахара па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 29 налічана з пакаленьня Ісахара пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. \m \v 30 Сыноў Завулёна па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 31 налічана з пакаленьня Завулёна пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста. \m \v 32 Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 33 налічана з пакаленьня Эфраіма сорак тысячаў пяцьсот. \m \v 34 Сыноў Манасы па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою, \m \v 35 налічана з пакаленьня Манасы трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. \m \v 36 Сыноў Бэн’яміна па пакаленьнях іхніх, па пямёнах іхніх, па сем’х іхніх, па ліку імёнаў, мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 37 налічана з пакаленьня Бэн’яміна трыццаць пяць тысячаў чатырыста. \m \v 38 Сыноў Дана па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 39 налічана з пакаленьня Дана шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот. \m \v 40 Сыноў Асэра па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 41 налічана з пакаленьня Асэра сорак адна тысяча пяцьсот. \m \v 42 Сыноў Нэфталі па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою, \m \v 43 налічана з пакаленьня Нэфталі пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. \m \v 44 Гэта вось тыя, якіх палічылі Майсей і Аарон разам з начальнікамі Ізраіля, дванаццацю князямі, па аднаму з кожнага пакаленьня. \m \v 45 Поўны лік сыноў Ізраіля, здольных да бою, па сем’ях іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, \m \v 46 складаў шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. \m \v 47 Лявіты не падпалі пад сьпіс паводле пакаленьняў сваіх, \m \v 48 бо ГОСПАД сказаў Майсею: \m \v 49 «Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраіля, \m \v 50 але даручы лявітам Сялібу Сьведчаньня, усе яе прылады і ўсё, што да яе належыць. Яны будуць насіць Сялібу і ўсе яе прыналежнасьці, будуць пры ёй служыць і навокал яе паставяць намёты свае. \m \v 51 Калі трэба рушыць у дарогу, разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца, зноў яе паставяць. Калі хто чужы наблізіцца да яе, будзе пакараны сьмерцю. \m \v 52 Сыны Ізраіля паставяць намёты свае, кожны на месцы сваім у табары, кожны пад сьцягам сваім, пры дружынах сваіх. \m \v 53 А лявіты разьмесьцяцца табарам вакол Сялібы Сьведчаньня; тады кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраіля. Лявіты будуць сьцерагчы Сялібу Сьведчаньня». \m \v 54 Сыны Ізраіля споўнілі і зрабілі ўсё, што ГОСПАД загадаў Майсею. \c 2 \cl Лікі 2 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Няхай сыны Ізраіля паставяць намёты, кожны пад сьцягам сваім, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал Намёту Спатканьня на адлегласьці. \m \v 3 З усходу паставіць Юда намёты адпаведна дружынаў войска свайго, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадава. \m \v 4 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот. \m \v 5 Побач іх разложыцца табар калена Ісахара, князем якога мае быць Натанаэль, сын Цуара. \m \v 6 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. \m \v 7 Потым пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна будзе Эліяў, сын Гэлёна. \m \v 8 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста. \m \v 9 Усіх, палічаных у табары Юды па дружынах іхніх, сто восемдзесят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць. \m \v 10 Ад паўднёвага боку будзе сьцяг табару Рубэна з войскам ягоным, а князем у яго будзе Эліцур, сын Шэдэура. \m \v 11 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак шэсьць тысячаў пяцьсот. \m \v 12 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая. \m \v 13 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. \m \v 14 Пасьля пакаленьне Гада. Князем пакаленьня Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля. \m \v 15 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят. \m \v 16 Усіх, палічаных у табары Рубэна, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць. \m \v 17 Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў, паводле таго, як расстаўлялі намёты, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім. \m \v 18 Ад захаду будзе сцьяг табару Эфраіма, разьмешчанага па дружынах сваіх. Князем сыноў Эфраіма будзе Элішама, сын Амігуда. \m \v 19 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак тысячаў пяцьсот. \m \v 20 Побач іх пакаленьне Манасы; князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура. \m \v 21 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. \m \v 22 Наастатак пакаленьне Бэн’яміна; князем сыноў Бэн’яміна будзе Абідан, сын Гідэоні. \m \v 23 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць пяць тысячаў чатырыста. \m \v 24 Усіх, палічаных у табары Эфраіма па дружынах іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць. \m \v 25 З поўначы, адпаведна дружынаў сваіх, будзе сьцяг табару Дана з войскам ягоным. Князем сыноў Дана будзе Ахіезэр, сын Амішадая. \m \v 26 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот. \m \v 27 Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра. Князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана. \m \v 28 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак адну тысячу пяцьсот. \m \v 29 Наастатак пакаленьне Нэфталі. Князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана. \m \v 30 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзесят тры тысячы чатырыста. \m \v 31 Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі. \m \v 32 Гэта вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных па сем’ях сваіх з войскам сваім, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. \m \v 33 Як загадаў ГОСПАД Майсею, лявіты не былі перапісаны разам з сынамі Ізраіля. \m \v 34 Сыны Ізраіля споўнілі ўсё, што загадаў ГОСПАД: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле пакаленьняў і сем’яў бацькоў сваіх. \c 3 \cl Лікі 3 \m \v 1 Вось такі радавод Аарона і Майсея, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай. \m \v 2 Вось гэтыя імёны сыноў Аарона: перашародны Надаў, потым Абігу, і Элеазар, і Ітамар. \m \v 3 Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, пасьвячаных, каб спаўнялі службу сьвятарскую. \m \v 4 Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі хацелі скласьці ў ахвяру чужы агонь, ды памерлі яны бязьдзетныя, дык спаўнялі службу сьвятарскую перад абліччам бацькі свайго, Аарона, Элеазар і Ітамар. \m \v 5 Прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 6 «Прывядзі пакаленьне Левія і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, няхай яны паслугуюць яму. \m \v 7 Няхай рупяцца пра ўсё, што належыцца яму ды ўсёй супольнасьці адносна Намёту Спатканьня, каб выконваць службу пры Сялібе, \m \v 8 і няхай захоўваюць усе прыналежнасьці Намёту Спатканьня, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраіля, каб выконваць службу пры Сялібе. \m \v 9 Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля. \m \v 10 А Аарона і сыноў ягоных пастаў наглядчыкамі над службаю сьвятарскай. Калі б хто чужы прыступіў да службы, мае быць пакараны сьмерцю». \m \v 11 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 12 «Вось, Я выдзяліў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля на месца ўсіх першародных, народжаных з улоньня маткі, таму леявіты будуць Маімі. \m \v 13 Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай выбіў Я ўсё першароднае, пасьвяціў Я Сабе ўсё першароднае ў Ізраіля, пачынаючы ад чалавека аж да жывёлы. Яны ўсе — Мае! Я — ГОСПАД!» \m \v 14 Гаварыў далей ГОСПАД Майсею на гары Сынай: \m \v 15 «Палічы сыноў Левія па сем’ях іхніх і плямёнах іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй». \m \v 16 І палічыў іх Майсей, як загадаў яму ГОСПАД. \m \v 17 І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары. \m \v 18 А вось імёны сыноў Гершона па родах іхніх: Лібні і Шымэй. \m \v 19 Сыны Кегата па родах іхніх: Амрам, Іцгар, Геброн і Узіэль. \m \v 20 Сыны Мэрары па родах іхніх: Махлі і Мушы. Вось жа гэта роды Левія па сем’ях бацькоў іхніх. \m \v 21 Ад Гершона паходзяць сям’я Лібні і сям’я Шымэя. \m \v 22 Лічба сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот. \m \v 23 Яны будуць разьмяшчацца за Сялібай на захад. \m \v 24 Галавой роду Гершона быў Эліясаф, сын Ляэля. \m \v 25 Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня была даручана сама Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, а таксама заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. \m \v 26 Далей заслоны панадворку, а таксама заслона пры выхадзе на панадворак, які акружае Сялібу і ахвярнiк, а наастатак — вяроўкі, патрэбныя для службы. \m \v 27 Ад Кэгата паходзяць сем’і: Амрама і Іцгара, Геброна і Узіэля. Гэта вось сем’і Кегата. \m \v 28 Усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот; яны мелі апекавацца Сялібай. \m \v 29 Сем’і Кегата раскладалі табар з паўднёвага боку Сялібы. \m \v 30 Галавой роду Кегата быў Эліцафан, сын Узіэля. \m \v 31 Мелі яны рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнiкi, а таксама пра прылады Сялібы, прызначаныя на службу Божую, наастатак — пра заслону і абслугу яе. \m \v 32 Начальнікам князёў сем’яў лявітаў быў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі службы ў сьвятыні. \m \v 33 Ад Мэрары паходзяць сем’і Махлі і Мушы; гэта сем’і Мэрары. \m \v 34 Поўны лік сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце. \m \v 35 Галавой сем’яў Мэрары быў Цурыэль, сын Абігаіля. Яны ставілі табар з паўночнага боку Сялібы. \m \v 36 Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, іхнія папярочкі, слупкі разам з падставамі i ўсе рэчы, патрэбныя для ейнай абслугі, \m \v 37 і слупкі панадворку з усіх бакоў, і іхнія падставы, і колцы іх з вяроўкамі. \m \v 38 А з пярэдняга боку Сялібы, на ўсход перад Намётам Спатканьня стаўлялі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана сьвятыня ад імя сыноў Ізраіля. Калі б хто наблізіўся чужы, меў быць пакараны сьмерцю. \m \v 39 Поўная лічба лявітаў, сьпісаных Майсеем па загаду ГОСПАДА, мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы. \m \v 40 І загадаў ГОСПАД Майсею: «Падлічы ўсіх першародных мужчынаў Ізраільцянаў у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх паіменна, \m \v 41 i вазьмі лявітаў для Мяне як замену усіх першародных з сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. Таксама вазьмі жывёлу іхнюю на замену ўсёй першароднай жывёлы спаміж жывёлы сыноў Ізраіля». \m \v 42 І палічыў Майсей на загад ГОСПАДА першародных Ізраільцянаў. \m \v 43 І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры. \m \v 44 І зноў загадаў ГОСПАД Майсею: \m \v 45 «Вазьмі лявітаў на месца ўсіх першародных Ізраільцянаў разам з жывёлай лявітаў на замену жывёлы іхняе. Лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД. \m \v 46 Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзесят трох, з першародных сыноў Ізраіля, што перавышаюць лік лявітаў, \m \v 47 вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, па вазе сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў. \m \v 48 Дасі срэбнікі Аарону і сынам ягонымяк выкуп за тых, што засталіся». \m \v 49 І ўзяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых лявітамі. \m \v 50 Дык вось ад першародных сыноў Ізраіля дастаў срэбнікаў тысячу трыста шэсьдзесят пяць [сыкляў] па вазе сыкля сьвятыні. \m \v 51 І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным на загад ГОСПАДА, як сказаў яму ГОСПАД. \c 4 \cl Лікі 4 \m \v 1 І загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, усю іх лічбу па родах іхніх і сем’ях іхніх, \m \v 3 ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня. \m \v 4 Гэткая вось служба сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня — [насіць] рэчы найсьвяцейшыя. \m \v 5 Калі табар будуць рыхтаваць у паход, тады Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць і здымуць заслону, што вiсiць перад уваходам, і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня. \m \v 6 Потым пакладуць накрыцьцё са скуры тахаш, і над ім расьцягнуць тканіну, усю з фіялетавага пурпуру, а потым укладуць насілы. \m \v 7 Таксама стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з фіялетавага пурпуру і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы будуць на ім заўсёды. \m \v 8 І пакладуць на іх тканіну кармазыновую, а потым накрыцьцё са скураў тахаш, а пасьля укладуць насілы. \m \v 9 Потым возьмуць тканіну з фіялетавага пурпуру і накрыюць ёй падставу сьвечніка разам з лямпамі, нажніцамі, пасудзінамі на кнаты ды ўсімі пасудзінамі для алею, ужыванымі пры ім для запальваньня. \m \v 10 І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы. \m \v 11 І на залаты ахвярнiк пакладуць тканіну з фіялетавага пурпуру, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры тахаш, і ўкладуць насілы. \m \v 12 Потым возьмуць усе прыналежнасьці, патрэбныя да службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай з фіялетавага пурпуру і накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы. \m \v 13 І ачысьцяць ахвярнiк ад попелу, і накрыюць яго чырвоным пурпурам. \m \v 14 І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры ахвярнiку: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі — усе гэтыя прыналежнасьці ахвярнiка накрыюць скурай тахаш і ўкладуць насілы. \m \v 15 Пры выхадзе ў дарогу, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць усе сьвятыя рэчы і ўсе прыналежнасьці іхнія, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. Нельга ім аднак дакранацца Каўчэга Сьведчаньня, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня. \m \v 16 Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і што толькі патрэбнае для служэньня ў Сялібе, і пра ўсе прыналежнасьці Сялібы». \m \v 17 Зноў гаварыў ГОСПАД да Майсея: \m \v 18 «Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод лявітаў, \m \v 19 але старайцеся, каб жылі і не паміралі, калі будуць прыступацца да найсьвяцейшых рэчаў. Аарон і сыны ягоныя няхай прыйдуць і вызначаць кожнаму свой занятак і што хто мае несьці. \m \v 20 Але няхай самі не ўваходзяць у сьвятыню хоць на хвіліну, каб паглядзець, бо будуць пакараныя сьмерцю». \m \v 21 І далей гаварыў ГОСПАД да Майсея: \m \v 22 «Палічы сыноў Гершона па родах іхніх і сем’ях іхніх. \m \v 23 Палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня. \m \v 24 Вось такі абавязак сыноў Гершона, што яны будуць рабіць: \m \v 25 яны будуць насіць заслоны Сялібы і сам Намёт Спатканьня з накрыцьцём ягоным, таксама накрыцьці са скураў тахаш, заслону, што вісіць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, \m \v 26 заслоны панадворку і заслону ля ўваходу ў панадворак, які знаходзіцца вакол Сялібы і ахвярнiка, ды вяроўкі і ўсе прыналежнасьці, патрэбныя для служэньня. \m \v 27 На загад Аарона і сыноў ягоных павінны праходзіць ўсе службы сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякай рабоце іхняй. Даручы ім ўсё, што носяць яны. \m \v 28 Такі абавязак сыноў Гершона ў Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара. \m \v 29 Палічы таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх, \m \v 30 ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб працаваць у Намёце Спатканьня. \m \v 31 Такія вось іхнія абавязкі: насіць дошкі Сялібы і яе папярочкі, слупкі яе і іх падставы, \m \v 32 далей слупкі панадворку з усіх бакоў і іхнія падставы, калкі намёту і вяроўкі, ды ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, якія яны павінны насіць. \m \v 33 Такі абавязак сыноў Мэрары і службаў іх у Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара». \m \v 34 Дык Майсей, і Аарон, і князі супольнасьці палічылі сыноў Кегата па сем’ях іхніх і родах іхніх, \m \v 35 ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да спаўненьня службы і працы ў Намёце Спатканьня. \m \v 36 Было налічана іх па сем’ях дзьве тысячы семсот пяцьдзясят. \m \v 37 Такая вось лічба сыноў Кегата, якія паслугуюць у Намёце Спатканьня і якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея. \m \v 38 Палічаны таксама сыны Гершона па сем’ях іхніх і родах іхніх, \m \v 39 ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, здатных да спаўненьня службы і да працаў у Намёце Спатканьня. \m \v 40 Налічана іх па сем’ях і родах дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць. \m \v 41 Гэта лічба сыноў Гершона, усіх, якія спаўняюць службу ў Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА. \m \v 42 Палічана таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх, \m \v 43 ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здатных да службы ў Намёце Спатканьня. \m \v 44 І налічана іх па сем’ях тры тысячы дзьвесьце. \m \v 45 Гэта лічба сыноў Мэрары, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенаму праз Майсея. \m \v 46 Так былі сьпісаны ўсе лявіты, якіх палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраіля па сем’ях іхніх і родах іхніх, \m \v 47 ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці, здатных да спаўненьня службы ў Сялібе і да працаў у Намёце Спатканьня. \m \v 48 І было налічана іх восем тысячаў пяцьсот восемдзесят. \m \v 49 Па загаду ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да сваёй работы і сваіх працаў. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею. \c 5 \cl Лікі 5 \m \v 1 І прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея: \m \v 2 «Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка. \m \v 3 Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі». \m \v 4 Так і зрабілі сыны Ізраіля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі. \m \v 5 І загадаў ГОСПАД Майсею, кажучы: \m \v 6 «Скажы сынам Ізраіля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, то будзе той чалавек вінаваты. \m \v 7 Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі. \m \v 8 Калі ў яго няма чалавека, якому мог бы зьвярнуць, дык мусіць ГОСПАДУ пасьвяціць гэта, няхай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на перамольваньне, каб ім ачысьціць яго. \m \v 9 Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраіля, яму належаць. \m \v 10 Сьвятыя дары кожнага Ізраільцяніна будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць». \m \v 11 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 12 «Вось што скажы сынам Ізраіля: Муж, жонка якога распусьнічала, ашукваючы мужа, \m \v 13 ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтая ня ведаў, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але няма сьведкаў на пацьвярджэньне, якія злавілі б яе на распусьце, \m \v 14 і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць жонкі сваёй, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не, \m \v 15 тады няхай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну. \m \v 16 Дык няхай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад ГОСПАДАМ. \m \v 17 Няхай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і няхай возьме зямлі з падлогі Сялібы і ўложыць у ваду. \m \v 18 І паставіць сьвятар жанчыну перад ГОСПАДАМ, адкрые валасы ёй ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у руцэ сваёй. \m \v 19 Тады запрысягне ён жанчыну і скажа ёй: “Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды \m \v 20 Калі аднак была ты нявернай мужу свайму ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),” — \m \v 21 тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД праклёну і клятве ў народзе тваім, і няхай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой. \m \v 22 Няхай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё”. Жанчына адкажа: “Амэн, амэн”. \m \v 23 І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы \m \v 24 і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль. \m \v 25 Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад ГОСПАДАМ, і складзе яе на ахвярнiку. \m \v 26 Потым возьме з яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку i спаліць яе на ахвярнiку, а пасьля дасьць жанчыне выпіць вады. \m \v 27 Калі вып’е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім. \m \v 28 Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды i зноў будзе нараджаць дзяцей». \m \v 29 Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай, \m \v 30 або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад ГОСПАДАМ, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана. \m \v 31 Муж яе будзе без віны, а тая жонка адкажа за грэх свой. \c 6 \cl Лікі 6 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: Калі нейкі мужчына або жанчына складуць шлюбаваньне назіру, каб пасьвяціцца ГОСПАДУ, \m \v 3 мусяць яны ўстрымацца ад віна і сікеры, ад ўсяго п’янкога, воцату з віна ды ўсякага іншага піцьця, што выціскаецца з вінаграду. Няхай не ядуць таксама сьвежага вінаграду і сушанага. \m \v 4 У-ва ўсе дні, у якія з шлюбаваньня пасьвяціліся ГОСПАДУ, ня будзе [такі чалавек] есьці нічога з вінаграду, ад недасьпелага вінаграду аж да выцісканага. \m \v 5 Увесь час пасьвячэньня нажніцы не дакрануцца галавы ягонай. Аж да спыненьня часу, на які ён пасьвяціўся ГОСПАДУ, будзе ён сьвяты ды мае даць свабоду валасам расьці на галаве. \m \v 6 Увесь час пасьвячэньня ГОСПАДУ не павінен ён падыходзіць да нябожчыка. \m \v 7 Няхай пры пахаваньні нават бацькі, маці, брата або сястры не занячысьціцца, бо пасьвячэньне Богу ягонаму на галаве ягонай. \m \v 8 У-ва ўсе дні пасьвячэньня свайго сьвятым будзе ён для ГОСПАДА. \m \v 9 А калі хто раптам пры ім памрэ, і ён занячысьціць галаву пасьвячэньня свайго, то астрыжэ галаву ў сёмы дзень, у дзень ачышчэньня свайго. \m \v 10 У восьмы дзень прынясе двух туркоў або двух маладых галубоў сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 11 Аднаго складзе сьвятар у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня і ачысьціць яго, бо саграшыў ён дзеля нябожчыка, і ў той дзень пасьвяціць галаву яго. \m \v 12 Ды зноў пасьвяціць ён ГОСПАДУ дні пасьвячэньня свайго, складаючы ў ахвяру ягня аднагадовае як аднагараджэньне. Дні папярэднія ня будуць залічаны яму, бо спаганіў пасьвячэньне сваё. \m \v 13 Такі вось закон пасьвячэньня. Калі дні, якія шлюбаваў, скончацца, прывядуць яго да ўваходу ў Намёт Спатканьня, \m \v 14 і ён прынясе ў ахвяру ГОСПАДУ адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, i адно ягня без заганы ў ахвяру мірную, \m \v 15 і кошык хлябоў прэсных з мукі пшанічнай, запраўленых алеем, i аладак прэсных, запраўленых алеем, поруч з належнай да іх ахвярай хлебнай і ахвярай вадкай. \m \v 16 Сьвятар занясе ўсё гэта перад ГОСПАДА i складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня. \m \v 17 Ягня ён складзе ГОСПАДУ ў ахвяру мірную разам з кошыкам праснакоў. Потым складзе сьвятар ахвяру хлебную і ахвяру вадкую. \m \v 18 Тады абстрыжэ назір ля ўваходу ў Намёт Спатканьня валасы свайго пасьвячэньня і кіне іх у агонь, у каторым гарыць ахвяра прымірэньня. \m \v 19 Потым возьме сьвятар звараную лапатку барана, хлеб прэсны з каша і прэсную аладку i складзе іх на рукі назіра пасьля таго, як пастрыжэ ён галаву пасьвячэньня свайго. \m \v 20 І сьвятар дары ахвярныя патрасе перад ГОСПАДАМ; бо гэта дар сьвяты, якi належыць сьвятару, апрача грудзіны патрасаньня і пляча, якое адкладзена на ахвяру. Пасьля гэтага назір можа піць віно. \m \v 21 Такі вось закон адносна назіра, які шлюбаваў ахвяру сваю ГОСПАДУ за пасьвячэньне сваё апрача таго, што дазволіць яму дастатак ягоны. Паводле шлюбаваньня свайго, якое ён дасьць, павінен ён рабіць, паводле закону пасьвячэньня свайго». \m \v 22 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 23 «Скажы Аарону і сынам ягоным: Гэтак вось маеце вы дабраслаўляць сыноў Ізраіля і казаць ім: \m \v 24 “Няай дабраславіць цябе ГОСПАД i захавае цябе! \m \v 25 Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе i зьлітуецца над табою! \m \v 26 Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!” \m \v 27 Няхай так прызываюць імя Маё на сыноў Ізраіля, і Я буду ім дабраславіць». \c 7 \cl Лікі 7 \m \v 1 Калі Майсей збудаваў Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх, \m \v 2 тады прыйшлі князі Ізраіля, галовы паасобных родаў сваіх, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу, \m \v 3 і прынесьлі дары свае перад ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай. \m \v 4 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 5 «Вазьмі гэта ад іх; няхай будзе гэта на абслугу Намёту Спатканьня. Разьдзялі гэта паміж лявітамі адпаведна да іх паслугі». \m \v 6 І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх лявітам. \m \v 7 Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы. \m \v 8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара. \m \v 9 А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на плячах сваіх. \m \v 10 У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярнiка прынесьлі начальнікі дары свае перад ахвярнiкам. \m \v 11 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з начальнікаў штодзень прыносіць дары свае на пасьвячэньне ахвярнiка». \m \v 12 У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды. \m \v 13 Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама чаша срэбная ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 14 залатая чаша ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненая кадзілам, \m \v 15 адзін бычок, баран і гадавое ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 16 казёл у ахвяру за грэх, \m \v 17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвярны дар Нахшона, сына Амінадава. \m \v 18 У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара. \m \v 19 Ён прынёс місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 20 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам; \m \v 21 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 22 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 23 i ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара. \m \v 24 У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Гэлёна. \m \v 25 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 26 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 27 маладога бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 28 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 29 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліява, сына Гэлёна. \m \v 30 У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура. \m \v 31 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 32 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 33 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 34 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 35 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліцура, сына Шэдэура. \m \v 36 У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая. \m \v 37 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 38 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 39 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 40 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 41 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая. \m \v 42 У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля. \m \v 43 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 44 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 45 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 46 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 47 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля. \m \v 48 У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда. \m \v 49 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбнуюў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 50 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 51 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 52 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 53 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Элішамы, сына Амігуда. \m \v 54 У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура. \m \v 55 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 56 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 57 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 58 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 59 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура. \m \v 60 У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні. \m \v 61 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 62 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 63 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 64 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 65 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Абідана, сына Гідэоні. \m \v 66 У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая. \m \v 67 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 68 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 69 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 70 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 71 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая. \m \v 72 У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана. \m \v 73 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 74 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 75 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 76 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 77 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Пагіэля, сына Акрана. \m \v 78 У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвяры] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана. \m \v 79 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, \m \v 80 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам, \m \v 81 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, \m \v 82 казла ў ахвяру за грэх, \m \v 83 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіры,сына Энана. \m \v 84 Вось дары ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярнiка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў. \m \v 85 Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў срэбра, а кожная чаша — семдзесят. \m \v 86 Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульная вага золата чашаў складала сто дваццаць сыкляў. \m \v 87 Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэласпаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў хлебных, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх. \m \v 88 Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў i шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі [дары] на пасьвяту ахвярнiка, калі ён быў памазаны. \m \v 89 Калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з ГОСПАДАМ, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі. Адтуль казаў Ён яму. \c 8 \cl Лікі 8 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Аб’яві Аарону i скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, то на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”». \m \v 3 Аарон зрабіў гэтак і на пярэднім баку сьвечніка запаліў лямпы, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 4 Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў каваны. Быў ён зроблены паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею. \m \v 5 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 6 «Вазьмі лявітаў спаміж сыноў Ізраіля і ачысьці іх. \m \v 7 Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і няхай паголяць яны ўсе валасы на целе, і няхай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі. \m \v 8 Потым возьмуць цяля са статку і ахвяру з мукі, запраўленай алеем, а другое цяля са статку ты возьмеш у ахвяру за грэх. \m \v 9 Прывядзі лявітаў перад Намёт Спатканьня і зьбяры ўсю супольнасьць Ізраіля. \m \v 10 Калі лявіты зьбяруцца перад ГОСПАДАМ, няхай сыны Ізраіля пакладуць на іх рукі свае. \m \v 11 Потым Аарон як патрасанае перад ГОСПАДАМ ахвяруе лявітаў ад сыноў Ізраіля, каб былі служыцелямі Ягонымі. \m \v 12 А лявіты няхай ускладуць рукі свае на галовы цялят, і ты аднаго з іх складзеш у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру ГОСПАДУ на цэласпаленьне, каб ачысьціць іх. \m \v 13 Потым паставіш лявітаў перад Ааронам і сынамі ягонымі і ахвяруеш іх як патрасанае ГОСПАДУ. \m \v 14 Выдзелі лявітаў спаміж сыноў Ізраіля, каб былі яны Маімі. \m \v 15 А потым няхай прыходзяць і служаць у Намёце Спатканьня, калі ты іх ачысьціш і ахвяруеш іх як ахвяру пасьвячэньня. \m \v 16 Бо яны Мне аддадзены спасярод сыноў Ізраіля. Узяў Я іх замест першародных, якія родзяцца ў Ізраіля. \m \v 17 Бо Мае ўсе першародныя з сыноў Ізраіля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў Сабе. \m \v 18 І ўзяў Я лявітаў замест усіх першародных спаміж сыноў Ізраіля, \m \v 19 і даю іх Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраіля, каб служылі Мне за ўсяго Ізраіля ў Намёце Спатканьня, каб перамаляць ГОСПАДА за іх, каб усьцерагчы ад кары народ, калі б асьмеліўся наблізіцца да Сялібы». \m \v 20 Дык Майсей і Аарон і ўся супольнасьць сыноў Ізраіля зрабілі з лявітамі гэтак; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі з імі сыны Ізраіля. \m \v 21 Вось жа ачысьціліся лявіты і памылі адзеньне сваё, а Аарон, патрасаючы, ахвяраваў іх ГОСПАДУ і ачысьціў іх, каб былі ачышчаныя. \m \v 22 Пасьля спаўнялі яны абавязкі свае ў Намёце Спатканьня ў прысутнасьці Аарона і сыноў ягоных. Як адносна лявітаў загадаў ГОСПАД Майсею, так вось і сталася. \m \v 23 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 24 «Такі вось закон адносна лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй няхай прыходзяць яны і служаць ў Намёце Спатканьня; \m \v 25 а калі скончаць пяцідзясяты год жыцьця, няхай ня служаць, \m \v 26 а будуць толькі дапамагаць братам сваім у Намёце Спатканьня, але абавязкаў ужо сваіх спаўняць ня будуць. Так зробіш з лявітамі адносна службы іхняй». \c 9 \cl Лікі 9 \m \v 1 У першы месяц другога году па выхадзе з Эгіпту сказаў ГОСПАД Майсею ў пустыні Сынай: \m \v 2 «У вызначаны час сыны Ізраіля павінны сьвяткаваць Пасху. \m \v 3 Будзеце яе сьвяткаваць у чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам паводле ўсіх адносна яе законаў і звычаяў». \m \v 4 І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху. \m \v 5 І яны спраўлялі Пасху ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Паводле ўсяго таго, што загадаў ГОСПАД Майсею, рабілі сыны Ізраіля. \m \v 6 І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона, \m \v 7 і сказалі ім: «Мы — нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час маглі скласьці ахвяры ГОСПАДУ?» \m \v 8 І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае ГОСПАД». \m \v 9 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 10 «Скажы сынам Ізраіля: Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху \m \v 11 ў чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам; з прэсным хлебам і горкімі травамі няхай спажываюць яе. \m \v 12 Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе ня будуць ламаць. Няхай увесь парадак Пасхі дакладна захаваюць. \m \v 13 Калі ж хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён ня склаў ахвяры ГОСПАДУ ў свой час. Ён сам адкажа за грэх свой. \m \v 14 Падарожнік і прыбылец, калі б такія жылі б у вас, няхай спраўляюць Пасху паводле закону і звычаяў Пасхі. Загад той самы будзе ў вас і чужынцу, і тутэйшаму». \m \v 15 У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу разам з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у выглядзе агня. \m \v 16 І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — як бы бляск агню. \m \v 17 Калі воблака, якое пакрывала Сялібу, падымалася над Сялібай, тады сыны Ізраіля выходзілі ў дарогу, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася, там раскладаліся табарам. \m \v 18 На загад ГОСПАДА выходзілі яны ў дарогу і на загад Ягоны раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны заставаліся ў тым самым месцы. \m \v 19 Вось жа здаралася, што воблака доўгі час трымалася над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА не выходзілі ў дарогу. \m \v 20 Але здаралася таксама, што воблака кароткі час стаяла над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА раскладаліся табарам і па загадзе Ягоным рушылі ў дарогу. \m \v 21 Было і так, што воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на раніцы падымалася, тады і яны зьбіраліся ў дарогу. Часам стаяла воблака дзень і ноч, і як толькі яно падымалася, яны адразу выходзілі ў дарогу. \m \v 22 Вось жа калі два дні, або месяц, або некалькі дзён стаяла воблака над Сялібай, то і сыны Ізраіля стаялі і не зьбіраліся ў дарогу. \m \v 23 Паводле волі ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і на слова ГОСПАДА выпраўляліся ў дарогу; яны трымаліся волі ГОСПАДА і загадаў, даваных праз Майсея. \c 10 \cl Лікі 10 \m \v 1 І казаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, якімі зможаш склікаць усю супольнасьць, калі трэба будзе рыхтаваць табар у дарогу. \m \v 3 Калі затрубяць у трубы, зьбярэцца да цябе ўся супольнасьць да ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 4 А калі толькі ў адну затрубяць, зьбяруцца да цябе толькі князі і начальнікі дружынаў Ізраіля. \m \v 5 Калі затрубіш працягла, падымуцца тыя дружыны, якія з усходняга боку. \m \v 6 Калі другі раз працягла затрубіш, падымуцца тыя дружыны, якія з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне. \m \v 7 На зьбіраньне супольнасьці будзе просты гук, а не працяглы. \m \v 8 Трубіць у трубы будуць сыны Аарона, сьвятары. Будзе гэта вам і нашчадкам вашым закон вечны. \m \v 9 Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які наступае на вас, будзеце працягла трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і будзеце збаўлены з рук ворагаў вашых. \m \v 10 Калі будзеце мець баляваньне ў сьвяты і ў маладзікі, пры вашых ахвярах цэлапсаленьня i ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; яны будуць прыпамінаньнем перад ГОСПАДАМ пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!» \m \v 11 У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца, паднялося воблака з-над Сялібы Сьведчаньня. \m \v 12 І вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу сваю з пустыні Сынай і спынілася воблака ў пустыні Паран. \m \v 13 Першы раз паводле загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея, рушыў табар у дарогу. \m \v 14 Першым вырушыў сьцяг табару сыноў Юды з дружынамі сваімі, князем якіх быў Нахшон, сын Амінадава. \m \v 15 Дружыны пакаленьня Ісахара ўзначальваў Натанаэль, сын Цуара. \m \v 16 А над дружынамі пакаленьня Завулёна быў князем Эліяў, сын Гэлёна. \m \v 17 І разабралі Сялібу, і вырушылі сыны Гершона і сыны Мэрары, несучы Сялібу. \m \v 18 Вырушыў у дарогу сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над грамадой гэтай князем быў Эліцур, сын Шэдэура. \m \v 19 А над дружынай пакаленьня Сымона князем быў Шэлюміэль, сын Цурышадая. \m \v 20 Над дружынай пакаленьня сыноў Гада князем быў Эліясаф, сын Дэўэля. \m \v 21 Рушылі ў дарогу сыны Кегата, несучы найсьвяцейшыя рэчы. Пакуль яны прыбылі, Сяліба была ўжо пастаўлена. \m \v 22 Падняўся сьцяг табару сыноў Эфраіма з дружынамі сваімі, князем якіх быў Элішама, сын Амігуда. \m \v 23 А над дружынай пакаленьня Манасы князем быў Гамаліэль, сын Пэдагсура. \m \v 24 А над дружынай сыноў Бэн’яміна князем быў Абідан, сын Гідэоні. \m \v 25 Потым падняўся сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, князем якіх быў Ахіезэр, сын Амішадая. \m \v 26 А над дружынай пакаленьня сыноў Асэра князем быў Пагіэль, сын Акрана. \m \v 27 А над дружынай сыноў Нэфталі князем быў Ахіра, сын Энана. \m \v 28 Вось такі быў парадак паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі ў дарогу. \m \v 29 І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Выпраўляемся мы ў зямлю, якую абяцаў нам даць ГОСПАД. Хадзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю». \m \v 30 Той адказаў яму: «Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю маю, у якой я нарадзіўся». \m \v 31 І сказаў [Майсей]: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, у якіх мясцовасьцях пустыні маем мы раскладацца табарам, дык будзеш нашымі вачыма. \m \v 32 Калі пойдзеш з намі, то што будзе найлепшае з багацьцяў, якія дасьць нам ГОСПАД, дамо табе». \m \v 33 І выправіліся яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДАВАГА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, выбіраючы месца на табар. \m \v 34 Воблака ГОСПАДАВА ацяняла іх днём, калі яны выходзілі з табару. \m \v 35 Калі вырушаў Каўчэг у дарогу, Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што зьненавідзелі Цябе, перад абліччам Тваім». \m \v 36 А калі стаўлялі Каўчэг, казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраільскага!» \c 11 \cl Лікі 11 \m \v 1 І пачаў народ наракаць на ГОСПАДА, як бы стогнучы ад вялікага гора. Калі пачуў гэта ГОСПАД, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў ГОСПАДА, i зьнішчыў крайнюю частку табара. \m \v 2 Тады народ стаў клікаць Майсея, і Майсей маліў ГОСПАДА, і агонь спыніўся. \m \v 3 І назвалі тое месца Табэра, таму што ўзгарэўся супраць іх агонь ГОСПАДАЎ. \m \v 4 Іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, сталі адчуваць нястачу, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і наракалі: «Хто дасьць нам наесьціся мяса? \m \v 5 Мы памятаем, як у Эгіпце мы елі дарма рыбу. Памятаем агуркі, дыні, цыбулю і часнык. \m \v 6 Горла нашае ссохла, нічога іншага ня бачаць вочы нашыя, апрача манны». \m \v 7 Манна ж была падобная да насеньня каляндры i мела выгляд як бдалах. \m \v 8 Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе i варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем. \m \v 9 Калі ноччу раса ападала на табар, адначасова ападала і манна. \m \v 10 Вось жа Майсей чуў, як народ плача і наракае сем’ямі, кожны каля ўваходу ў намёт свой. І вельмі ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і гэта невыносным было Майсею. \m \v 11 І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Чаму Ты мучыш слугу Твайго? Чаму не магу я знайсьці ласкі ў Цябе? І чаму Ты ўсклаў на мяне ўвесь цяжар народу гэтага? \m \v 12 Ці ж з мяне пачаўся ўвесь народ гэты або з мяне нарадзіўся, што Ты кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы тваім, як носiць карміцелька дзіцятка, і занясі яго ў зямлю, якую запрысяг Ты бацькам нашым”? \m \v 13 Адкуль узяць мне мяса, каб даць усяму народу гэтаму? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб маглі наесьціся!” \m \v 14 Не магу адзін насіць увесь гэты народ, бо ён зацяжкі для мяне. \m \v 15 Калі Ты такім чынам абыходзішся са мною, дык прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб ня бачыў я болей няшчасьця майго!» \m \v 16 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Скліч Мне семдзясят чалавек спасярод старшыняў Ізраіля, пра якіх ты ведаеш, што яны людзі разважныя і ўмеюць кіраваць, і прывядзі іх у Намёт Спатканьня. Няхай там яны стаяць разам з табой, \m \v 17 а Я зыйду і буду гаварыць з табою. Вазьму тады з духа твайго і перадам ім, каб яны разам з табою насілі цяжар народу, а ня толькі ты быў ім абцяжараны. \m \v 18 А народу скажы: “Ачысьцьцеся, заўтра будзеце есьці мяса, бо Я пачуў плач ваш: ‘Хто дасьць нам есьці мяса? Добра было нам у Эгіпце’. Вось жа дасьць вам ГОСПАД мяса, і будзеце есьці, \m \v 19 і не адзін дзень, ані два або пяць, або дзесяць, ані дваццаць нават, \m \v 20 але ўвесь месяц, аж пакуль вам ня выйдзе праз ноздры вашыя і не абрыдзіць вам, бо адвярнуліся вы ад ГОСПАДА, Які сярод вас, і наракалі на Яго, кажучы: ‘Чаму выходзілі мы з Эгіпту?’”» \m \v 21 І сказаў Майсей: «Шэсьцьсот тысячаў пешых у гэтым народзе, а Ты кажаш: “Я дам ім есьці мяса цэлы месяц”? \m \v 22 Ці ж усе авечкі і валы будуць забітыя, каб хапіла ім наесьціся? Або ці ўсе рыбы ў моры зьбяруцца ў адно, каб ім хапіла?» \m \v 23 Адказаў яму ГОСПАД: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё спаўняецца на справе, ці не». \m \v 24 І выйшаў Майсей, і абвясьціў народу словы ГОСПАДА, і склікаў семдзясят старшыняў народу, і паставіў іх вакол Сялібы. \m \v 25 А ГОСПАД зыйшоў у воблаку і гаварыў з ім, і ўзяў з духа, які быў на Майсею, і перадаў сямідзесяці старшыням. І калі дух супачыў на іх, праракавалі яны, а потым перасталі. \m \v 26 Два чалавекі засталіся ў табары, адзін зваўся Эльдад, а другі — Мэдад. На іх таксама зыйшоў дух, бо былі яны пакліканыя, толькі не пайшлі ў Намёт. Калі яны праракавалі ў табары, \m \v 27 прыбег юнак да Майсея і паведаміў яму: «Эльдад і Мэдад праракуюць у табары». \m \v 28 Егошуа, сын Нуна, які ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея, сказаў: «Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!» \m \v 29 Але Майсей адказаў: «Ці не зайздросны ты замест мяне? О, каб увесь народ так праракаваў і каб даў ім ГОСПАД Духа Свайго!» \m \v 30 Пасьля Майсей і старшыні Ізраіля вярнуліся ў табар. \m \v 31 Раптам падняўся вецер ад ГОСПАДА і прынёс ад мора перапёлак, і кінуў іх на табар з абодвух бакоў на дзень дарогі, і пакрылі яны зямлю на два локці вышыні. \m \v 32 І паўстаў народ, і ўвесь той дзень ды ўсю ноч, і ўвесь наступны дзень зьбіралі перапёлак; хто мала сабраў, прынёс ня менш дзесяці гомараў; і разлажылі іх навакол табару. \m \v 33 Яшчэ мяса было ў зубах іхніх і не было яшчэ зьедзена, калі зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць народу і ўдарыў яго ГОСПАД плягаю дужа вялікай. \m \v 34 Дзеля таго тое месца названа Кіброт-Гатава, бо там пахавалі прагавіты народ. \m \v 35 Выйшаўшы з Кіброт-Гатавы, яны прыйшлі ў Гацэрот і там затрымаліся. \c 12 \cl Лікі 12 \m \v 1 Мірыям і Аарон блага гаварылі супраць Майсея з прычыны Кушыткі, якую ён узяў за жонку, \m \v 2 і казалі: «Ці ж толькі праз аднаго Майсея гаварыў ГОСПАД? Ці таксама і праз нас не гаварыў Ён?» І пачуў гэта ГОСПАД. \m \v 3 Майсей жа быў найпакарнейшым з усіх людзей, якія жылі на зямлі. \m \v 4 І сказаў раптам ГОСПАД да Майсея і да Аарона, і да Мірыям: «Толькі вы трое падыйдзіце да Намёту Спатканьня». І падыйшлі ўсе трое. \m \v 5 І ГОСПАД зыйшоў у слупе воблачным і затрымаўся каля ўваходу, і паклікаў Аарона і Міріям, і ўвайшлі яны абое. \m \v 6 І сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае. Калі хто спаміж вас будзе прарок ГОСПАДАЎ, Я аб’яўлюся яму ў зьяве, і ў снах буду казаць яму. \m \v 7 Але ня так са слугой Маім Майсеем, ён — найвярнейшы ў-ва ўсім доме Маім! \m \v 8 Вуснамі ў вусны Я кажу яму, і адкрыта, а не праз відзежы і зьявы, бачыць ён ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы дакараць слугу Майго Майсея?» \m \v 9 І загневаўся на іх, і адыйшоў. \m \v 10 І воблака зьнікла, а яно было над Сялібай. І вось Мірыям сталася ў момант белая, як сьнег, ад праказы. Калі Аарон павярнуўся да яе, спасьцярог, што яна пракажоная. \m \v 11 Тады прасіў ён Майсея: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, якога мы неразважна дапусьціліся. \m \v 12 Не дапусьці, каб сталася яна, як спарон, які напалову гнілы выходзіць з улоньня маці сваёй». \m \v 13 Дык прасіў Майсей ГОСПАДА: «Божа, прашу Цябе, аздараві яе!» \m \v 14 І адказаў яму ГОСПАД: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён сароміцца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым можа зноў вярнуцца». \m \v 15 І выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, а народ ня рухаўся з таго месца, пакуль Мірыям не вярнулася. \m \v 16 Пасьля народ выйшаў з Гацэроту і разлажыўся табарам у пустыні Паран. \c 13 \cl Лікі 13 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Пашлі людзей, якія выведаюць зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх». \m \v 3 Што ГОСПАД загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраіля. \m \v 4 Вось імёны іхнія: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура; \m \v 5 з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Харэя; \m \v 6 з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны; \m \v 7 з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа; \m \v 8 з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна; \m \v 9 з пакаленьня Бэн’яміна — Пальцы, сын Рафу; \m \v 10 з пакаленьня Завулёна — Гадыэль, сын Соды, \m \v 11 з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі, \m \v 12 з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі, \m \v 13 з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Мікаэля, \m \v 14 з пакаленьня Нэфталі — Нагбі, сын Вафшы, \m \v 15 з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі. \m \v 16 Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі [Ханаан]. Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Егошуа. \m \v 17 Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў. Калі прыйдзеце ў горы, \m \v 18 разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія? \m \v 19 І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў? \m \v 20 Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». Быў жа час дасьпяваньня вінаграду. \m \v 21 Яны пайшлі і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоў паблізу Хамату. \m \v 22 І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан, горад Эгіпецкі. \m \v 23 Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца. \m \v 24 І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку вінаграду. \m \v 25 І вярнуліся выведчыкі зямлі праз сорак дзён, абыйшоўшы ўвесь тот край. \m \v 26 І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраным. \m \v 27 І так вось расказвалі: «Прыйшлі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў. \m \v 28 Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака. \m \v 29 Амалекцы жывуць у Нэгеве; Хеты, і Евусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану». \m \v 30 Халеў супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю». \m \v 31 А іншыя, якія былі з ім, казалі: «Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас». \m \v 32 І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, — высокага росту. \m \v 33 Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх». \c 14 \cl Лікі 14 \m \v 1 І ўсё зграмаджэньне ў тую ноч плакала ў голас, \m \v 2 і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраіля, і казалі: «Лепш, каб мы былі паўміралі ў Эгіпце, або ў той бязьлюднай пустыні. \m \v 3 Навошта завёў нас ГОСПАД у гэтую зямлю, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?» \m \v 4 І казалі адзін аднаму: «Паставім сабе правадыра і вернемся ў Эгіпет». \m \v 5 Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон упалі ніцма на зямлю перад усёй супольнасьцю сыноў Ізраіля. \m \v 6 А Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, якія самі аглядалі зямлю, разьдзёрлі шаты свае \m \v 7 і казалі ўсяму зграмаджэньню сыноў Ізраіля: «Зямля, якую мы абыйшлі, вельмі добрая. \m \v 8 Калі ласкавы будзе ГОСПАД, то ўвядзе нас у яе і дасьць нам зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. \m \v 9 Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і не палохайцеся народу той зямлі, бо, як хлеб, мы іх праглынем. Яны ня маюць ніякай абароны, бо ГОСПАД з намі. Ня бойцеся іх». \m \v 10 Уся супольнасьць з абурэньнем гаманіла і хацела іх укаменаваць, калі над Намётам Спатканьня зьявілася хвала ГОСПАДА перад абліччам усіх сыноў Ізраіля. \m \v 11 І прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль жа ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў перад ім? \m \v 12 Я адведаю іх пошасьцю і зусім выгублю. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за іх». \m \v 13 І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Вось жа пачуюць Эгіпцяне, ад якіх Ты вывеў народ гэты магутнасьцю Тваёй, \m \v 14 і будуць пра гэта казаць жыхарам зямлі, якія чулі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, даешся бачыць Сябе тварам у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі днём у слупе воблачным, а ноччу — у слупе вогненным. \m \v 15 Дык калі гэты народ выб’еш да апошняга чалавека, народы, якія пра гэта пачуюць, скажуць пра Цябе: \m \v 16 “ГОСПАД ня мог увесьці народ у зямлю, якую ім запрысяг, дзеля таго Ён выбіў іх у пустыні!” \m \v 17 Дык няхай праславіцца моц Госпада, як Ты запрысяг, кажучы: \m \v 18 “ГОСПАД цярплівы і бязьмежнай міласэрнасьці, Які прабачае правіны і грахі і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэйцяга, а нават да чацьвёртага пакаленьня”. \m \v 19 Дык даруй правіну народу гэтаму дзеля вялікай ласкавасьці Тваёй, як Ты прабачаў народу гэтаму ад Эгіпту аж дасюль». \m \v 20 І сказаў ГОСПАД: «Вось, Я прабачаю паводле слова твайго. \m \v 21 Але, як Я жывы, слава ГОСПАДА напоўніць усю зямлю! \m \v 22 Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі, якія чыніў Я ў Эгіпце і ў пустыні, але ўсё ж такі спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго, \m \v 23 не пабачаць яны зямлі, якую запрысяг Я бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня будзе аглядаць яе. \m \v 24 Толькі слугу Майго Халева, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, у якую ён ўжо ўвайшоў, і насеньне ягонае авалодае ёю. \m \v 25 Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра падымеце табар і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага». \m \v 26 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 27 «Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканьні сыноў Ізраіля. \m \v 28 Дык скажы ім: “Жыву Я, кажа ГОСПАД. Як вы гаварылі, Я пачуў, і гэтак зраблю вам! \m \v 29 У гэтай пустыні пападаюць трупы вашыя! Усе, што наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, палічаны. \m \v 30 Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна. \m \v 31 А дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны будуць здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб аглядалі зямлю, якою вы ўзгардзілі. \m \v 32 Што да вас, то вашыя трупы будуць ляжаць у гэтай пустыні. \m \v 33 А сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць цярпець за нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні. \m \v 34 Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, год будзе залічаны за дзень, значыць, сорак гадоў вы будзеце пакутаваць за грахі вашыя і даведаецеся, што такое, калі Я пакінуў вас. \m \v 35 Я, ГОСПАД, сказаў і гэтак зраблю гэтаму ліхому зграмаджэньню, якое бунтуецца супраць Мяне. У гэтай пустыні вы загінеце і памрэцё». \m \v 36 І вось усе тыя людзі, якіх паслаў Майсей на выведваньне зямлі, і якія, вярнуўшыся, схілілі ўсю супольнасьць да нараканьня, падаючы ліхія весткі пра зямлю, \m \v 37 тыя, што разносілі ліхія весткі пра зямлю тую, памерлі раптоўна ў прысутнасьці ГОСПАДА. \m \v 38 Але Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, засталіся жывымі з усіх тых людзей, якія хадзілі выведваць зямлю. \m \v 39 Усе гэтыя словы пераказаў Майсей усім сынам Ізраіля, і народ вельмі засмуціўся. \m \v 40 Устаўшы назаўтра рана, узыйшлі яны на вяршыню гары і казалі: «Гатовыя мы пайсьці ў зямлю, пра якую казаў ГОСПАД, бо бачым, што мы саграшылі». \m \v 41 Майсей сказаў ім: «Чаму вы пераступаеце волю ГОСПАДА? Гэта ня будзе мець посьпеху. \m \v 42 Не ідзіце, бо няма ГОСПАДА з вамі, каб не пагінулі вы ад ворагаў вашых! \m \v 43 Амалек вось і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга пагінеце, таму што вы адступіліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА». \m \v 44 Але яны вырашылі ўзыйсьці на вяршыню гары; а Каўчэг Запавету ГОСПАДА і Майсей ня выйшлі з табару. \m \v 45 Тады зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, што жылi на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы. \c 15 \cl Лікі 15 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам, \m \v 3 і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабравольна прыносячы дары, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці авечак, \m \v 4 тады той, хто прыносіць ахвяру сваю ГОСПАДУ, павенен прынесьці ў ахвяру хлебную дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэйцяй гіну алею. \m \v 5 Як ахвяру вадкую павінен даць разам з ахвярай цэласпаленьня або з ахвярай мірнай чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягня. \m \v 6 Разам з ахвярай з ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею. \m \v 7 Поруч у ахвяру вадкую з віна адну трэйцюю гіну прынясеш на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 8 Калі складаеш у ахвяру цяля на цэласпаленьне або ў ахвяру як спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру мірную ГОСПАДУ, \m \v 9 дасі разам з цялём у ахвяру хлебную тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею, \m \v 10 а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 11 Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры з цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў. \m \v 12 Паводле ліку ахвяраў, якія вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх. \m \v 13 Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 14 Калі б які чужынец, якi жыве ў вас, або які пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ, павінен складаць яе, як і вы. \m \v 15 Адна пастанова для вас і для прыханяў у-ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыхадзень будзе перад ГОСПАДАМ. \m \v 16 Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыхадняў, якiя пражываюць у вас”». \m \v 17 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 18 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі вы прыйдзеце ў зямлю, якую Я вам дам, \m \v 19 і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар ГОСПАДУ. \m \v 20 Ад першага цеста вашага печыва прынясіце як асаблівы дар з току. \m \v 21 Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар ГОСПАДУ ў-ва ўсе пакаленьні вашыя. \m \v 22 Калі праз няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, якія перадаў ГОСПАД праз Майсея, \m \v 23 таго ўсяго, што загадаў ГОСПАД праз Майсея, ад дня, у які ГОСПАД загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя, \m \v 24 і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялёя ў цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру хлебную і вадкую, і казла ў ахвяру за грэх. \m \v 25 Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраіля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньні, і яны склалі ахвяру цэласпаленьня і ахвяру за грэх перад абліччам ГОСПАДА за няўвагу сваю. \m \v 26 І будзе ўсёй супольнасьці адпушчана, а таксама чужынцам, якiя жывуць сярод іх, бо гэта быў грэх па няведаньні ўсяго народу. \m \v 27 Калі хто адзін саграшыць па няведаньні, няхай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх. \m \v 28 І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньні саграшыла перад ГОСПАДАМ, і будзе яна ачышчаная, i атрымае адпушчэньне. \m \v 29 Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньні. \m \v 30 Калі б хто з тутэйшых або з прыхадняў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае ГОСПАДА, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго, \m \v 31 бо ён узгардзіў словам ГОСПАДА і парушыў прыказаньне Ягонае. Такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой”». \m \v 32 І сталася, калі сыны Ізраіля былі ў пустыні, вось, напаткалі яны чалавека, які зьбіраў дровы ў дзень суботы. \m \v 33 І прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці. \m \v 34 Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што з ім павінны зрабіць. \m \v 35 І ГОСПАД сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці. Няхай уся грамада ўкамянуе яго за табарам». \m \v 36 І вывелі яго за табар, і ўкаменавалі яго, як загадаў ГОСПАД, і ён памёр. \m \v 37 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 38 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім, каб яны зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі з фіялетавага пурпуру. \m \v 39 Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, якія валакуць вас у распуснасьць, \m \v 40 каб вы памяталі ўсе прыказаньні Мае і спаўнялі іх, і так былі сьвятымі перад Богам вашым. \m \v 41 Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!» \c 16 \cl Лікі 16 \m \v 1 Вось жа Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, а таксама Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна, \m \v 2 паўсталі супраць Майсея разам з іншымі сынамі Ізраіля, у лічбе двухсот пяцідзесяці чалавек, начальнікі супольнасьці, прадстаўнікі народу, людзі слаўныя. \m \v 3 Выступілі яны супраць Майсея і Аарона і сказалі: «Хопіць вам, бо ўся супольнасьць, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць ГОСПАД. Дык чаму вы ставіце сябе вышэй зграмаджэньня ГОСПАДАВАГА?» \m \v 4 Калі пачуў гэта Майсей, упаў вобліч. \m \v 5 І сказаў Караху ды ўсяму сходу: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго належыць, і хто сьвяты, i сьвятых прытуліць да Сябе; і каго Ён выбярэ, таго Ён наблізіць да Сябе. \m \v 6 Дык вось што зрабіце: Няхай Карах і ўсе яго супольнікі возьмуць кадзільніцы свае, \m \v 7 і няхай у іх укладуць агонь, і заўтра пакладуць у іх кадзіла перад ГОСПАДАМ, і каго выбярэ ГОСПАД, той сьвяты. Досыць вам, сыны Левія». \m \v 8 І сказаў Майсей Караху: «Слухайце, сыны Левія! \m \v 9 Ці мала вам, што Бог Ізраіля аддзяліў вас спаміж усёй супольнасьці Ізраіля, і выбраў вас Сабе, каб вы служылі Яму ў Сялібе ГОСПАДА, і каб стаялі перад народам, і паслугавалі за іх? \m \v 10 І Ён дапусьціў цябе да Сябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левія, а вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства, \m \v 11 i ўсё тваё зборышча выступае супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?» \m \v 12 І паслаў Майсей паклікаць Датана і Абірама, сыноў Эліява, але яны сказалі: «Ня пойдзем! \m \v 13 Ці мала табе, што ты вывеў нас з зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, каб выгубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш панаваць над намі? \m \v 14 На самой справе ня ўвёў ты нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!» \m \v 15 І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прымай ахвяры іхняе! Ніводнаму з іх ня ўзяў я нават асла і нікога з іх я ня скрыўдзіў». \m \v 16 Потым сказаў Майсей Караху: «Заўтра ты і ўсе супольнікі твае станьце перад ГОСПАДАМ, ты і Аарон – асобна. \m \v 17 І возьмеце кожны кадзільніцу сваю і пакладзіцё ў іх кадзіла, і прынясіцё перад аблічча ГОСПАДА кожны кадзільніцу сваю, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніцаў; ты і Аарон будзеце трымаць кожны кадзільніцу сваю». \m \v 18 І кожны ўзяў кадзільніцу сваю, уклаў у яе агонь, насыпаў кадзіла, і сталі яны каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, сталі таксама Майсей і Аарон. \m \v 19 І сабраў Карах супраць іх усё зграмаджэньне каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. І зьявілася ўсім слава ГОСПАДАВА. \m \v 20 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 21 «Адлучыцеся ад гэтай грамады, Я іх зьнішчу ў момант». \m \v 22 Яны тады ўпалі вобліч і малілі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыцьцё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі толькі адзін хто саграшыў?» \m \v 23 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 24 «Загадай усяму народу адыйсьці ад жытлаў Караха, Датана і Абірама». \m \v 25 Тады ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Абірама, а старшыні Ізраіля пайшлі за ім. \m \v 26 І сказаў ён тым, што сабраліся: «Адыйдзіце ад намётаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх належыць, каб вы не пагінулі праз грахі іхнія!» \m \v 27 І адыйшліся ўсе ад месца пражываньня Караха, Датана і Абірама. Датан жа і Абірам выйшлі і сталі перад уваходам у намёты свае разам з жонкамі сваімі, сынамі і малымі дзецьмі. \m \v 28 І сказаў Майсей: «З гэтага даведаецеся, што ГОСПАД паслаў мяне, каб чыніў усё, што бачыце, і што гэта не ад мяне выйшла. \m \v 29 Калі гэтыя людзі памруць, як усе людзі паміраюць, ды калі лёс іхні будзе такі, які і ў кожнага чалавека, то ГОСПАД не паслаў мяне. \m \v 30 А калі ГОСПАД учыніць штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што да іх належыць, і жывыя пападуць яны ў адхлань, то ведайце, што яны блявузгалі на ГОСПАДА». \m \v 31 І адразу, як перастаў гаварыць, расступілася зямля пад нагамі іхнімі; \m \v 32 і, раскрыўшы пашчу сваю, праглынула іх разам з сем’ямі іхнімі, усіх людзей Караха з усёй маёмасьцю іхняй. \m \v 33 І так жывыя папалі яны ў адхлань, і зямля накрыла іх, і былі вынішчаны спаміж супольнасьці. \m \v 34 Усе ж сыны Ізраіля, якія стаялі навокал, на крык тых, што гінулі, паўцякалі, кажучы: «Каб часам і нас зямля не праглынула». \m \v 35 І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла. \cl Лікі 17 \m \v 36 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 37 «Загадай Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь няхай выкіне з іх куды далей, бо яны асьвячоныя, \m \v 38 тыя кадзільніцы, сьмерцю грэшнікаў. Няхай з іх зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярнiка, таму што іх прынесьлі ГОСПАДУ, і яны асьвячаны, ды каб былі яны сынам Ізраіля як перасьцярога». \m \v 39 І прынёс Элеазар кадзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх на бляху на пакрыцьцё ахвярнiка, \m \v 40 на памяць сынам Ізраіля, каб ніхто чужы, якi не належыць да нашчадкаў Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА ды не сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як казаў яму ГОСПАД праз Майсея. \m \v 41 Назаўтра ўся супольнасьць сыноў Ізраіля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы выгубілі народ ГОСПАДАЎ». \m \v 42 І калі сабралася ўся супольнасьць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. У той час воблака ахутала Намёт і зьявілася слава ГОСПАДА. \m \v 43 Майсей і Аарон прыйшлі перад Намёт Спатканьня. \m \v 44 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 45 «Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, бо хачу іх выгубіць у момант». Яны тады ўпалі вобліч. \m \v 46 І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу i, узяўшы агня з ахвярнiку, улажы кадзіла на верх, i пасьпяшай жвава да народу, каб заступіцца за яго, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і пачалася кара». \m \v 47 Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, ужо пачалася зараза, і ён палажыў кадзіла і заступіўся за народ. \m \v 48 Ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася. \m \v 49 А тых, што згінула, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха. \m \v 50 Потым вярнуўся Аарон да Майсея да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і спынілася пляга. \c 17 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Скажы сынам Ізраіля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага калена, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі. \m \v 3 А на кіі лявітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня. \m \v 4 І палажы іх у Намёце Спатканьня перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся. \m \v 5 Каго з іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць на вас». \m \v 6 І загадаў Майсей сынам Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх. \m \v 7 Гэтыя кіі палажыў Майсей перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня. \m \v 8 Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы. \m \v 9 І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да усіх сыноў Ізраіля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой. \m \v 10 І ГОСПАД сказаў Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі». \m \v 11 І Майсей зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД. \m \v 12 І сказалі сыны Ізраіля Майсею: «Мы прападаем, гінем, усе паміраем! \m \v 13 Хто толькі прыступіцца да Сялібы ГОСПАДА, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?» \c 18 \cl Лікі 18 \m \v 1 І сказаў тады ГОСПАД Аарону: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце адказныя за праступкі, дапушчаныя ў Сялібе. Ты і сыны твае будзеце адказныя за грахі сьвятарства вашага. \m \v 2 Вазьмі сабе таксама братоў тваіх, пакаленьне Левія, племя бацькі твайго, няхай будуць яны пры табе і дапамагаюць табе; а ты і сыны твае з табою будзеце пры Намёце Спатканьня. \m \v 3 Няхай рупяцца яны пра тое, што патрэбнае для цябе і для Сялібы. Але да сьвятых рэчаў і да ахвярнiка ня могуць яны прыступацца, каб не памерлі і яны, і вы разам з імі. \m \v 4 Няхай будуць яны пры табе і няхай рупяцца пра ўсё адносна Намёту Спатканьня, пра ўсю службу ў Сялібе. Але ніводзін чужынец ня можа набліжацца да вас. \m \v 5 Вы рупцеся пра абслугу Сялібы ды пра абслугу ахвярнiка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраіля. \m \v 6 Вось жа ўзяў Я братоў вашых, лявітаў, спасярод сыноў Ізраіля і даў іх як дар ГОСПАДУ, каб спаўнялі службу ў Намёце Спатканьня. \m \v 7 І ты і сыны твае захоўвайце сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да абслугі ахвярнiка і месца за заслонай. Я даю вам дар службы сьвятарства, а хто чужы прыступіцца, пакараны будзе сьмерцю». \m \v 8 І сказаў ГОСПАД Аарону: «Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усе дары, якія пасьвячаюцца сынамі Ізраіля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэньне сьвятарскае як закон вечны. \m \v 9 З дароў найсьвяцейшых, за выключэньнем таго, што будзе спалена, возьмеш сабе кожны дар і ахвяру за грэх, ахвяру хлебную і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як рэчы найсьвяцейшыя будуць яны належаць табе і сынам тваім. \m \v 10 У месцы найсьвяцейшым будзеш іх есьці; толькі мужчыны могуць есьці гэта, бо гэта сьвятыня для цябе. \m \v 11 Дары ахвярныя, патрасаныя парад ГОСПАДАМ, якія складаюць сыны Ізраіля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны; кожны чысты ў доме тваім няхай спажывае іх. \m \v 12 Табе Я даю ўсё, што найлепшае з алею, усё, што найлепшае з віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады. \m \v 13 І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй іхняй зямлі, належаць табе. Кожны, хто чысты спаміж сям’і тваёй, можа іх спажываць. \m \v 14 Усё, што заклятае у Ізраілі, тваім будзе. \m \v 15 Усе першародныя ўлоньня маткі, якія прыносяцца ў ахвяру ГОСПАДУ, ці з людзей, ці з жывёлы, тваімі будуць. Што да людзей першародных і кожнай жывёлы, якая нячыстая, іх трэба выкупіць. \m \v 16 Выкуп бярэцца праз месяц пасьля нараджэньня ў пяць сыкляў срэбра па вазе сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў. \m \v 17 Першародных кароваў, авечак і козаў ня будзеш выкупляць, бо яны пасьвячаны ГОСПАДУ. Толькі кроў іхнюю выльеш на ахвярнiк, а тлушч іхні спаліш у агні на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 18 Мяса іхняе табе належыць, грудзіна патрасаная і правая лапатка будуць тваімі. \m \v 19 Усе дары сьвятыя, якія ахвяроўваюць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны. Гэта вечны закон солі перад ГОСПАДАМ для цябе і сыноў тваіх». \m \v 20 І сказаў ГОСПАД Аарону: «У зямлі іхняй ня будзеш мець ніякай уласнасьці i ня будзеш мець між імі часткі зямлі. Я — частка твая і спадчына твая між сынамі Ізраіля. \m \v 21 Вось жа сынам Левія Я даю як спадчыну ўсе дзесяціны, складаныя сынамі Ізраіля, за служэньне, якое яны выконваюць для Мяне ў Намёце Спатканьня. \m \v 22 А сыны Ізраіля не павінны прыступаць да Намёту Спатканьня, каб не дапусьціліся грэху ды не памерлі. \m \v 23 Адны толькі лявіты могуць выконваць служэньне ў Намёце Спатканьня і несьці на сабе грэх іхні. Гэта закон вечны для нашчадкаў вашых. Лявіты ня будуць мець спадчыны між сынамі Ізраіля, \m \v 24 бо Я даў лявітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраіля ахвяроўваюць ГОСПАДУ. Дзеля таго сказаў Я ім: “Між сыноў Ізраіля ня будзеце вы мець спадчыны”». \m \v 25 Пасьля гаварыў ГОСПАД Майсею: \m \v 26 «Аб’яві лявітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, то дзясятую частку маеце адкласьці ГОСПАДУ. \m \v 27 Гэта будзе вам залічана як ахвяра ад збожжа з току або ад таго, што напаўняе тоўчню. \m \v 28 І вы таксама павінны складаць ГОСПАДУ ахвяры з дзесяцінаў, якія атрымоўваеце ад сыноў Ізраіля; прынясіце іх ГОСПАДУ і дайце сьвятару Аарону. \m \v 29 З усяго, што атрымліваеце з дзесяцін, выдзеліце дары ГОСПАДУ, і няхай будуць яны найлепшыя і адборныя”. \m \v 30 І скажы ім: “Калі вы зложыце ў ахвяру з дзесяцінаў што адборнае і найлепшае, то гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і з тоўчні. \m \v 31 Можаце гэта есьці на кожным месцы разам з усімі, хто належыць да сем’яў вашых. Бо гэта плата за службу вашую ў Намёце Спатканьня. \m \v 32 Калі адберыцё тое, што найлепшае, не саграшыце, і не зьняважыце сьвятых дароў Ізраіля, і не памрыцё”». \c 19 \cl Лікі 19 \m \v 1 І сазаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Вось пастанова Закону, устаноўленая ГОСПАДАМ. Скажы сынам Ізраіля, няхай прывядуць табе рудую карову без заганы, на якую яшчэ не ўскладана ярмо. \m \v 3 Аддасьцё яе сьвятару Элеазару, які загадае вывесьці яе за табар, і заб’іцё яе ў прысутнасьці яго. \m \v 4 Потым Элеазар памочыць палец у крыві ейнай і пакропіць сем разоў уваход Намёту Спатканьня. \m \v 5 І няхай спаляць цела ейнае ў прысутнасьці яго, а таксама скуру, кроў і нячыстасьць ейную спаляць агнём. \m \v 6 І няхай возьме сьвятар дровы кедровыя, гізоп разам з ніткамі кармазыновымі i кіне ў агонь, у якім гарыць карова. \m \v 7 Тады вось, памыўшы шаты свае i цела сваё, увойдзе ён у табар, але нячысты будзе ён аж да вечара. \m \v 8 І той, хто спальваў карову, няхай памые шаты свае і цела сваё, але нячысты будзе ён аж да вечара. \m \v 9 Потым чалавек чысты зьбярэ попел каровы і высыпе за табарам у месцы чыстым, каб для супольнасьці Ізраіля быў захаваны для прыгатаваньня вады ачышчэньня. Гэта ахвяра за грэх. \m \v 10 Той, хто зьбіраў попел каровы, павінен вымыць адзеньне сваё і будзе нячысты аж да вечара. Гэта пастанова вечная як для Ізраільцянаў, так і для чужынцаў, якія ў іх жывуць. \m \v 11 Хто дакранецца нябожчыка, будзе дзеля таго сем дзён нячысты. \m \v 12 Павінен ён [вадой з попелу каровы] ачысьціцца ў трэйці і сёмы дзень, і тады будзе чысты. Калі ў трэйці дзень і ў сёмы дзень ня будзе ачышчаны, ня будзе чысты. \m \v 13 Кожны, хто дакрануўся мёртвага цела нейкага чалавека памёршага i не ачысьціўся, зьневажае Сялібу ГОСПАДА; будзе вынішчана душа тая з Ізраіля. Ён не акрапіў сябе вадою ачышчэньня, дык нячысты ён будзе, і нячыстасьць ягоная застанецца на ім. \m \v 14 Гэткі вось закон адносна чалавека, які памёр у намёце: кожны, хто ўвойдзе ў гэты намёт, і хто ў ім знаходзіцца, будзе нячысты сем дзён. \m \v 15 Таксама кожная пасудзіна адкрытая, якая ня мае накрыўкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай. \m \v 16 Падобна будзе нячыстым сем дзён той, хто на адкрытым полі дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або костак людзкіх, або магілы. \m \v 17 Для нячыстага няхай возьмуць попелу той спаленай ахвяры за грэх і няхай нальюць на яго жывой вады ў посуд. \m \v 18 Няхай чалавек чысты возьме гізоп, памочыць яго ў вадзе і пакропіць намёт, і ўвесь посуд, і людзей, якія знаходзяцца ў ім, наастатак таго, хто дакрануўся костак, або забітага, або памёршага, або магілы. \m \v 19 І пакропіць чалавек чысты таго, хто нячысты, у трэйці і сёмы дзень, і так ачысьціць яго ў сёмы дзень. Чалавек [нячысты] памые сябе і адзеньне сваё вадой, i вечарам будзе чысты. \m \v 20 Але калі хто ў гэты спосаб ня быў ачышчаны, то будзе зьнішчана душа яго спаміж супольнасьці, бо ён апаганіў Сялібу ГОСПАДА; вадою ачышчэньня ён не абмыты, ён — нячысты. \m \v 21 Гэта будзе вам законам у-ва ўсе вякі. Той, хто кропіць вадой ачышчэньня, таксама павінен вымыць адзеньне сваё; кожны, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе да вечара. \m \v 22 Чаго толькі дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая яго дакранецца, будуць нячыстымі да вечара». \c 20 \cl Лікі 20 \m \v 1 У першы месяц сыны Ізраіля, уся супольнасьць, прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і была пахавана ў тым самым месцы. \m \v 2 Калі не хапіла народу вады, выступілі яны супраць Майсея і Аарона. \m \v 3 І ўсхваляваліся яны, і казалі: «Лепш, каб мы пагінулі разам з братамі нашымі перад абліччам ГОСПАДА! \m \v 4 Навошта вывелі вы супольнасьць ГОСПАДА ў пустыню, каб мы разам з жывёлай нашай пагінулі? \m \v 5 Навошта вы нас вывелі з Эгіпту i завялі нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе дрэва фігавае не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатавыя, i нават вады няма для піцьця?» \m \v 6 Майсей і Аарон адыйшлі ад натоўпу, і прыйшлі да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ўпалі вобліч на зямлю. І вось зьявілася слава ГОСПАДА над імі. \m \v 7 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 8 «Вазьмі кій, і ты і Аарон, брат твой, зьбярыце народ i скажыце скале, што перад вамі, і яна дасьць ваду. І як вывядзеш ваду са скалы, напоіш народ і жывёлу ягоную». \m \v 9 Дык Майсей па загаду ГОСПАДА ўзяў кій спрад аблічча ГОСПАДА. \m \v 10 І Майсей і Аарон, сабраўшы народ перад скалою, сказалі яму: «Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесьці ваду для вас?» \m \v 11 Пасьля падняў Майсей руку і ўдарыў кіем два разы ў скалу. І выцякла шмат вады, так што напіўся і народ, і жывёла. \m \v 12 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад сынамі Ізраіля, не ўвядзіцё вы гэтых людзей у зямлю, якую Я даў ім». \m \v 13 Гэта вось вада Мэрыбы, дзе збунтаваліся сыны Ізраіля супраць ГОСПАДА і дзе Ён выявіў сьвятасьць Сваю перад імі. \m \v 14 З Кадэшу паслаў Майсей паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Так кажа брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас, \m \v 15 як перабраліся бацькі нашыя ў Эгіпет і пражылі там шмат часу і як Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых, \m \v 16 ды як мы клікалі ГОСПАДА, і Ён выслухаў нас, і паслаў Анёла Сьвятога Свайго, Які вывеў нас з Эгіпту. Вось жа мы ў горадзе Кадэшы, на мяжы тваёй. \m \v 17 Дык просім, дазволь прайсьці праз зямлю тваю. Ня пойдзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў тваіх. Але пойдзем дарогай валадарскай, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх». \m \v 18 Адказаў ім Эдом: «Не ідзі праз мяне, бо перайму цябе са зброяй». \m \v 19 Сказалі тады сыны Ізраіля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыцца. Ня будзе цяжкасьці з платай. Мы хутка пройдзем». \m \v 20 Але Эдом адказаў: «Ня пройдзеце!» І выйшаў Эдом супраць іх з шматлікім войскам і добра ўзброены. \m \v 21 І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, дык Ізраіль адыйшоў у бок ад яго. \m \v 22 І вырушылі сыны Ізраіля з Кадэшу, і прыбылі пад гару Гор. \m \v 23 Сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону там, на гары Гор, якая знаходзіцца на мяжы Эдому: \m \v 24 «Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся волі Маёй ля водаў Мэрыбы. \m \v 25 Вазьмі Аарона і сына яго Элеазара і завядзі іх на гару Гор. \m \v 26 Там здымеш з бацькі адзеньне ягонае, і апранеш у яго Элеазара, сына ягонага. Аарон няхай адыйдзе і там памрэ». \m \v 27 Майсей зрабіў, як яму загадаў ГОСПАД. І ўзыйшлі яны на гару Гор у прысутнасьці ўсёй супольнасьці. \m \v 28 Аарон скінуў шаты свае, і апрануў у іх Элеазара, сына свайго. І памёр Аарон на вяршыні гары, а Майсей з Элеазарам зыйшлі ўніз. \m \v 29 А калі ўся супольнасьць Ізраіля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў увесь дом Ізраіля трыццаць дзён. \c 21 \cl Лікі 21 \m \v 1 Валадар Араду, Хананеец, які жыў ў Нэгеве, даведаўся, што Ізраільцяне надыходзяць дарогай ад Атарыму, і напаў ён на Ізраіля, і ўзяў палоньнікаў. \m \v 2 Тады Ізраіль шлюбаваў ГОСПАДУ ў гэтыя словы: «Калі Ты выдасі народ гэты ў рукі нашыя, мы збурым гарады ягоныя». \m \v 3 І выслухаў ГОСПАД малітву Ізраіля, і даў яму Хананейцаў, якіх яны выбілі, і збурылі гарады іхнія, і назвалі месца тое Харма. \m \v 4 З гары Гор ішлі яны ў напрамку Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў час дарогі народ страціў цярплівасьць. \m \v 5 І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. Абрыдла ўжо нам гэтая марная ежа». \m \v 6 І паслаў ГОСПАД на народ ядавітых зьмеяў, якія кусалі народ, і памерла шмат народу з Ізраіля. \m \v 7 І прыйшоў народ да Майсея, і жаліўся: «Саграшылі мы, бо блявузгалі супраць ГОСПАДА і супраць цябе. Маліся да ГОСПАДА, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў». І маліўся Майсей за народ. \m \v 8 І сказаў ГОСПАД яму: «Зрабі мядзянага зьмея і падымі яго на жэрдцы. Калі хто ўкушаны гляне на яго, будзе жыць». \m \v 9 І зрабіў Майсей мядзянага зьмея, і памясьціў яго на жэрдцы, і хто быў укушаны зьмеямі, глянуўшы на мядзянага зьмея, здаравеў. \m \v 10 Адтуль выйшлі сыны Ізраіля і расклаліся табарам у Абоце. \m \v 11 З Аботу накіраваліся далей і расклаліся табарам пад Іе-Гаабарымам у пустыні на ўсход ад Мааву. \m \v 12 Адтуль пайшлі далей і затрымаліся ў лагчыне ручая Зарэд. \m \v 13 Пакінуўшы яго, расклаліся табарам за ракою Арнон, якая цячэ праз пустыню, пачынаючыся з зямлі Амарэйцаў, бо Арнон творыць мяжу між Мааўлянамі і Амарэйцамі. \m \v 14 Таму вось сказана ў Кнізе войнаў ГОСПАДА: «Вагэб каля Суфа і ручаёў Арнону. \m \v 15 Схіл ручаёў сягае аж да мясцовасьці Ар і прылягае аж да межаў Мааву». \m \v 16 Адгэтуль рушылі у Бээр. Гэта тая студня, пра якую сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры народ, і Я дам ім вады». \m \v 17 Тады засьпявалі Ізраільцяне гэтую песьню: «Напаўняйся, студня, сьпявайце аб ёй! \m \v 18 Студня, якую выкапалі князі ды начальнікі народу, выразалі скіпетрам і кіямі сваімі». З пустыні яны вырушылі ў Матану, \m \v 19 з Матаны ў Нааліэль, з Нааліэля ў Бамот, \m \v 20 з Бамоту ў лагчыну, якая ў зямлі Мааў, каля вяршыні гары Пісга, што ўзвышаецца над пустыняй. \m \v 21 І паслаў Ізраіль паслоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, каб яму сказаць: \m \v 22 «Прашу, дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю; ня збочым мы на палі і на вінаграднікі, ня будзем піць са студняў, пакуль ня пройдзем межы твае». \m \v 23 Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае. Ён сабраў усё войска сваё і пераняў іх у пустыні, прыйшоў у Ягцу і напаў на Ізраіля. \m \v 24 Паканаў аднак яго Ізраіль мячом і заняў зямлю ягоную ад Арнону аж да Ябоку, аж да [зямлі] сыноў Амона, бо моцнай абаронай былі заагледжаны межы сыноў Амона. \m \v 25 І авалодаў Ізраіль усімі тымі гарадамі, i абжыўся ў гарадах Амарэйцаў, у Хешбоне і ў-ва ўсіх ваколіцах. \m \v 26 Хешбон быў сталіцай Сыгона, валадара Амарэйцаў, які ваяваў з папярэднім валадаром Мааву і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнону. \m \v 27 Таму гаворыцца ў прыказцы: «Ідзіце ў Хешбон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сыгона! \m \v 28 Вось, агонь шугануў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, і спаліў Ар-Мааў і праглынуў узгорышчы Арнона. \m \v 29 Гора табе, Мааў; прапаў ты, народ Хамоша! Змусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх [даў] у палон Сыгону, валадару Амарэйцаў. \m \v 30 Пусьцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы ўсё аж да Нофы ды аж да Мэдэвы». \m \v 31 Так абжыўся Ізраіль у зямлі Амарэйцаў. \m \v 32 Пасьля паслаў Майсей выведчыкаў, каб агледзелі Язэр. І яны здабылі яго разам з вакалічнымі мясцовасьцямі, а Амарэйцаў, якія былі там, выгналі. \m \v 33 Далей павярнуліся і пайшлі ў бок Башану. Пераняў іх Ог, валадар Башану, з усім народам сваім у Эдрэі, каб ваяваць з імі. \m \v 34 І ГОСПАД сказаў Майсею: «Ня бойся яго, бо Я аддаў яго ў рукі твае, яго і ўвесь народ, і зямлю ягоную, і ты зробіш з ім так, як зрабіў з Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які сядзеў у Хешбоне». \m \v 35 І яны пабілі яго і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны, аж нікога не засталося з іх, і завалодалі зямлёй ягонай. \c 22 \cl Лікі 22 \m \v 1 Потым сыны Ізраіля пайшлі далей і расклаліся табарам на раўнінах Мааву на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону. \m \v 2 Балак, сын Цыпора, бачыў усё, што зрабіў Ізраіль Амарэйцам. \m \v 3 Дык Мааў дужа баяўся гэтага народу, бо ён быў шматлікі, і баяўся Мааў сыноў Ізраіля. \m \v 4 І сказаў Мааў старшыням спаміж Мадыянцаў: «Цяпер гэта мноства паесьць усё кругом, як вол саскубае траву на полі». Тады валадаром Мааву быў Балак, сын Цыпора. \m \v 5 І паслаў ён пасланцоў да Білеама, сына Бэора, у Пэтор над ракой Эўфрат у зямлі Амавітаў, каб паклікаць яго і сказаць яму: «Вось, выйшаў народ з Эгіпту і пакрыў аблічча зямлі, i пасяліўся насупраць мяне. \m \v 6 Дык прыйдзі, прашу, і пракляні мне народ гэты, бо ён дужэйшы за мяне. Можа, я здолею перамагчы яго і выгнаць з зямлі, бо ведаю, што каго ты дабраславіш, будзе дабраслаўлёны, а каго ты праклянеш, будзе пракляты». \m \v 7 І вось выбраліся старшыні Мааўлянаў са старшынямі Мадыянцаў у дарогу, заагледжаныя ў падарункі для вяшчуна, і прыйшлі да Білеама, і перадалі яму словы Балака. \m \v 8 Ён жа ім адказаў: «Пераначуйце тут ноч, і я адкажу вам тады, як скажа мне ГОСПАД». І асталіся старшыні Мааўлянаў у Білеама. \m \v 9 І прыйшоў Бог да Білеама, і сказаў: «Што гэта за людзі ў цябе?» \m \v 10 Білеам адказаў Богу: «Балак, сын Цыпора, валадар Мааўлянаў, прыслаў да мяне \m \v 11 сказаць: “Гэты вось народ, які выйшаў з Эгіпту, пакрыў аблічча зямлі. Прыйдзі і пракляні мне яго, каб мог я з ім ваяваць і выгнаць яго”». \m \v 12 На тое сказаў Бог Білеаму: «Ня можаш ты ісьці з імі, нельга табе праклінаць народ, бо ён дабраслаўлёны». \m \v 13 На раніцы ўстаў ён і сказаў князям Балака: «Варочайцеся ў зямлю сваю, бо ГОСПАД не дазволіў мне ісьці з вамі». \m \v 14 Усталі тады князі Мааву, і прыйшлі да Балака, і сказалі яму: «Білеам на захацеў ісьці з намі». \m \v 15 І Балак паслаў яшчэ больш князёў, і болей дастойных, чым тыя. \m \v 16 Як толькі прыйшлі яны да Білеама, сказалі яму: «Так кажа Балак, сын Цыпора: “Не адмаўляйся прыйсьці да мяне. \m \v 17 Я гатовы табе выказаць вялікую пашану, і, што захочаш, дам табе. Прыйдзі і пракляні мне народ гэты”». \m \v 18 Білеам адказаў: «Калі б даваў мне Балак поўны дом свой срэбра і золата, то не магу пераступіць волі ГОСПАДА, Бога майго, як у малых рэчах, так і ў вялікіх. \m \v 19 Прашу, застаньцеся таксама ў гэтую ноч, а я даведаюся, што скажа мне зноў ГОСПАД». \m \v 20 І прыйшоў вось Бог да Білеама ноччу, і кажа яму: «Калі прыйшлі гэтыя людзі паклікаць цябе, то ўстань і ідзі з імі, але зробіш толькі тое, што Я табе скажу». \m \v 21 І ўстаў Білеам, асядлаў асьліцу сваю і вырушыў разам з імі. \m \v 22 І ўзгарэўся гнеў Бога, што ён паехаў. І стаў анёл ГОСПАДАЎ на дарозе супраць яго, каб затрымаць яго. Ён жа ў таварыстве двух слугаў сваіх ехаў на асьліцы сваёй. \m \v 23 Калі асьліца заўважыла анёла ГОСПАДАВАГА, якi стаяў на дарозе з выцягнутым мячом, зыйшла з дарогі і пайшла ў поле. Білеам ударыў яе, хочучы завярнуць яе на дарогу. \m \v 24 Тады анёл ГОСПАДАЎ стаў на цеснай дарозе паміж вінаграднікамі, і мур быў з тога і з гэтага боку. \m \v 25 Калі асьліца ўбачыла анёла ГОСПАДАВАГА, дык прыціснулася да муру. Ён жа пачаў яе біць нанова. \m \v 26 Анёл ГОСПАДАЎ перайшоў у месца так цеснае, што ані з правага, ані з левага боку ніяк ня можна было абмінуць яго, і закрыў дарогу. \m \v 27 Калі асьліца ўбачыла анёла ГОСПАДАВАГА зноў, лягла пад ногі Білеама. Ён, узлаваны, яшчэ мацней біў яе палкаю. \m \v 28 Тады адкрыў ГОСПАД вусны асьліцы, і яна сказала Білеаму: «Што я табе зрабіла? Чаму б’еш мяне трэйці раз?» \m \v 29 Білеам сказаў: «Бо ты працівілася мне. Каб меў я меч у руцэ, забіў бы цябе!» \m \v 30 Асьліца сказала: «Ці ж я не твая асьліца, на якой езьдзіш ад пачатку да сёньняшняга дня? Ці ж я мела звычку так чыніць з табой?» А ён кажа: «Ніколі». \m \v 31 Раптам адкрыў ГОСПАД вочы Білеама, і ён угледзеў анёла ГОСПАДАВА, што стаяў на дарозе з выцягнутым мячом. Пакланіўся ён тады анёлу да зямлі. \m \v 32 І сказаў яму анёл ГОСПАДАЎ: «Навошта трэйці раз біў ты асьліцу сваю? Я прыбыў і заступіў табе дарогу, бо нядобрая дарога твая. \m \v 33 Бачачы мяне, асьліца тры разы ўхілялася ад мяне, і каб не ўхілялася, я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую». \m \v 34 Білеам сказаў: «Саграшыў я, бо ня ведаў, што ты заступіў мне дарогу; а цяпер вось, калі табе не падабаецца, вярнуся назад». \m \v 35 Але анёл ГОСПАДАЎ сказаў Білеаму: «Ідзі з тымі людзьмі, але сьцеражыся, не гавары чаго іншага, толькі тое, што я табе загадаю». І пайшоў Білеам з князямі Балака. \m \v 36 Калі пачуў Балак, што Білеам ідзе, выйшаў яму на спатканьне аж да Ір-Мааву, гораду, які на мяжы пры Арноне. \m \v 37 Ён сказаў Білеаму: «Ці ж не пасылаў я да цябе пасланцоў, каб паклікалі цябе? Чаму не адразу прыбыў ты да мяне? Няўжо я не магу ўшанаваць цябе?» \m \v 38 Білеам яму адказаў: «Вось, я прыйшоў да цябе. Ці ж магу што другое гаварыць, апрача таго, што мне ў вусны Бог улажыў?» \m \v 39 І пайшлі Балак разам з Білеамам, і прыйшлі ў Кірыят-Хуцот. \m \v 40 Балак пазабіваў валоў і авечак і паслаў Білеаму і князям, якія з ім былі. \m \v 41 З настаньнем раніцы Балак завёў Білеама на высоты Баала, каб адтуль убачыў ён частку народу Ізраіля. \c 23 \cl Лікі 23 \m \v 1 Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй мне столькі сама бычкоў і столькі сама бараноў». \m \v 2 Балак зрабіў так, як яму сказаў Білеам, i паклалі яны па бычку і барану на кожны ахвярнiк. \m \v 3 Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае ГОСПАД, і што мне загадае, скажу табе». Калі ён узыйшоў на лысы ўзгорак, \m \v 4 пераняў яго Бог, і сказаў Яму Білеам: «Паставіў я сем ахвярнiкаў, і на кожны ахвярнiк палажылі бычка і барана». \m \v 5 Тады ГОСПАД уклаў словы ў вусны Білеама і сказаў яму: «Вярніся да Балака і гэта вось скажы». \m \v 6 Дык вярнуўся Білеам і знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, i ўсіх князёў Мааўскіх. \m \v 7 І сказаў ён прароцтва сваё, кажучы: «З Араму прывёў мяне Балак, з гор усходніх кароль Мааву: “Прыйдзі, кажа, і пракляні мне Якуба! Пасьпяшай і навядзі няшчасьце на Ізраіля!” \m \v 8 Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як магу хацець каму зла, калі Бог ня хоча? \m \v 9 Я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось народ, які жыве асобна, і сярод народаў ня лічыцца. \m \v 10 Хто ж можа зьлічыць пыл Якуба, і хто палічыць пясок Ізраіля? Няхай памрэ душа мая сьмерцю справядлівых і няхай будзе канец мой падобны іхняму». \m \v 11 І сказаў Балак Білеаму: «Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраслаўляеш іх!» \m \v 12 І адказаў яму Білеам: «Ці магу я што іншае казаць? Хіба ня тое, што загадаў мне ГОСПАД?» \m \v 13 І сказаў Балак: «Хадзі са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраіля ўбачыш, а ўсяго ня будзеш магчы бачыць. Адтуль будзеш яго праклінаць». \m \v 14 І завёў ён яго на Поле Старажоў, на вяршыню Пісгі, і паставіў там сем ахвярнiкаў, і паклаў на кожны па цяляці і барану. \m \v 15 І сказаў Білеам Балаку: «Пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я адыйдуся далей на спатканьне [з Госпадам]». \m \v 16 Калі яго пераняў ГОСПАД, уклаў словы ў вусны ягоныя і сказаў: «Вяртайся да Балака і вось гэта скажаш яму». \m \v 17 Вярнуўшыся, знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, і князёў Мааву з ім, і зьвярнуўся да яго Балак: «Што гаварыў табе ГОСПАД?» \m \v 18 А ён аб’явіў прароцтва сваё, кажучы: «Устань, Балак, і настаў вуха. Слухай, сыне Цыпора! \m \v 19 Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён скажа і ня зьдзейсьніць? \m \v 20 Дабраслаўляць прывёў Ён мяне, і ўстрымацца не магу, каб не дабраслаўляць. \m \v 21 Ня бачна няшчасьця у Якуба і ня бачыцца гора ў Ізраіля. ГОСПАД, Бог ягоны, з ім, і гоман ў яго [на славу] валадара ягонага. \m \v 22 Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для іх — як рог буйвала. \m \v 23 Няма варажбы ў Якуба, ані прадказаньняў у Ізраіля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраілю, што ўчыніць Бог. \m \v 24 Вось народ як ільвіца падымаецца ды як леў становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых». \m \v 25 І сказаў Балак Білеаму: «Калі ты ня можаш праклінаць яго, то, прынамсі, не дабраслаўляй яго!» \m \v 26 І сказаў Білеам: «Ці ж я табе не казаў: тое, што мне ГОСПАД загадае, я мушу рабіць?» \m \v 27 І сказаў Балак яму: «Хадзі, я завяду цябе на іншае месца. Можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?» \m \v 28 І завёў яго на вяршыню гары Пэор, што зьвернута ў бок пустыні. \m \v 29 І сказаў яму Білеам: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй столькі сама цялят і бараноў». \m \v 30 І зрабіў Балак, як яму сказаў Білеам, і паклаў бычкоў і бараноў на кожны асобны ахвярнiк. \c 24 \cl Лікі 24 \m \v 1 Калі Білеам пераканаўся, што ГОСПАДУ падабаецца, каб ён дабраслаўляў Ізраіля, дык не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але павярнуў ён аблічча сваё на пустыню. \m \v 2 Калі падняў ён вочы свае і ўбачыў Ізраіля, што стаяў табарам па пакаленьнях сваіх, агарнуў яго Дух Божы, \m \v 3 і абвясьціў ён прароцтва сваё, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, у якога адкрытыя вочы, \m \v 4 кажа той, хто чуе слова Божае, той, хто бачыць відзежы Ўсемагутнага, той, хто падае, але вочы адкрытыя ў яго. \m \v 5 О як прыгожыя намёты твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраілю! \m \v 6 Раскінуліся яны як даліны рэкаў, як сады на беразе ручая, як дрэвы алёэ, якія ГОСПАД пасадзіў, як кедры між водамі. \m \v 7 Цячэ вада з нетраў ягоных, і зерне ягонае мае ўдосталь вільгаці. Валадар ягоны мацнейшы, чым Агаг, і ўзвышаецца валадарства ягонае. \m \v 8 Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для яго — як рог буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, косьці іхнія паломіць і струшчыць стрэламі сваімі. \m \v 9 Ён прыхіліўся, лёг як леў ды як ільвіца, хто адважыцца падняць яго? Хто дабраслаўляе цябе, сам будзе дабраслаўлёны; хто праклінае цябе, сам будзе пракляты!» \m \v 10 І разгневаўся на Білеама Балак, і, пляснуўшы рукамі, сказаў: «На праклён ворагаў маіх я паклікаў цябе. А іх ты ўжо трэці раз дабраслаўляеш! \m \v 11 Уцякай хутчэй у дом свой! Хацеў я цябе багата аднагародзіць, але ГОСПАД пазбавіў цябе прыгатаванай нагароды». \m \v 12 Білеам адказаў Балаку: «Ці ж ужо пасланцам тваім, пасланым табою да мяне, не казаў я: \m \v 13 “Хоць бы Балак даваў мне поўны дом свой срэбра або золата, не магу працівіцца слову ГОСПАДА. Ці што добрае, ці што ліхое ня выкажу з сэрца майго, але толькі тое, што ГОСПАД скажа, тое і я скажу”. \m \v 14 Дык вось, я вярнуся да народу майго, але падыйдзі, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы». \m \v 15 І выказаў ён прароцтва, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, які мае адкрытыя вочы, \m \v 16 кажа той, хто чуе словы Божыя, які ведае думку Ўзвышняга і бачыць відзежы Ўсемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы. \m \v 17 Бачу яго, але яшчэ не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка з Якуба, паўстае скіпетр з Ізраіля; і ён струшчыць скроні Мааву і чарапы ўсіх сыноў Сэта. \m \v 18 Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір стане спадчынай ворагаў. Ізраіль будзе рабіць вялікія справы. \m \v 19 Ад Якуба будзе валадар, і зьнішчыць ён рэшткі гораду». \m \v 20 Калі ўбачыў ён Амалека, абвясьціў прароцтва сваё і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але да рэшты ён будзе зьнішчаны». \m \v 21 Угледзеў таксама Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае гняздо тваё; \m \v 22 але і яно прызначанае на зьнішчэньне, калі Асур зьняволіць цябе». \m \v 23 І абвясьціў ён прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: «Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта? \m \v 24 Прыплывуць караблі з Кітыму, і перамогуць Асура, і паканаюць Эбэра, але ўрэшце і самі загінуць». \m \v 25 І ўстаў Білеам, і вярнуўся ў месца сваё, а Балак таксама пайшоў дарогай сваёй. \c 25 \cl Лікі 25 \m \v 1 І жыў тады Ізраіль у Шыттыме, і стаў распуставаць з дочкамі Мааву, \m \v 2 якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся ідалам іхнім. \m \v 3 Так прыляпіўся Ізраіль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА. \m \v 4 І сказаў Ён Майсею: «Зьбяры ўсіх [вінаватых] начальнікаў народу і павесь іх перад абліччам ГОСПАДА на сонцы, каб гэтак адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраіля». \m \v 5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Няхай кожны з вас заб’е тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора». \m \v 6 І вось адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і вялікай грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня. \m \v 7 Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, выбег спаміж супольнасьці, схапіўшы дзіду, \m \v 8 і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам у намёт, і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну і жанчыну, праз улоньні. Так спынілася кара на сыноў Ізраіля. \m \v 9 А загінула ўжо дваццаць чатыры тысячы чалавек. \m \v 10 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 11 «Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо загарэўся руплівасьцю Маёю сярод іх, і каб ня ён, зьнішчыў бы Я сыноў Ізраіля ў зайздрасьці Сваёй. \m \v 12 Дзеля таго скажы яму: “Вось, Я заключаю з ім запавет супакою”. \m \v 13 І будзе гэта яму і патомству ягонаму запаветам вечнага сьвятарства, бо рупіўся ён пра Бога свайго і адкупіў злачынствы сыноў Ізраіля». \m \v 14 А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, было Зімры, сын Салю, князь аднаго з родаў пакаленьня Сымона. \m \v 15 Забітая жанчына Мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх. \m \v 16 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 17 «Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх, \m \v 18 бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас празь ідала Пэора і праз распусту Казбі, дачкі начальніка Мадыянскага, сястры іхняй, забітай у дзень кары за Пэора». \c 26 \cl Лікі 26 \m \v 1 Пасьля гэтай плягі сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара: \m \v 2 «Палічыце лічбу усяе супольнасьці сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць». \m \v 3 Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам: \m \v 4 «Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і Ізраільцянам пры выхадзе з Эгіпту». Вось лічба сыноў Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай: \m \v 5 Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога род Ханоха, і Пальлю, ад якога род Пальлю, \m \v 6 і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі. \m \v 7 Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, лічба якіх дасягала сорак тры тысячы семсот трыццаць. \m \v 8 Сыны Пальлю: Эліяў \m \v 9 і сыны ягоныя: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народу, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА, \m \v 10 і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам [перасьцярогі]. \m \v 11 Але сыны Караха не загінулі. \m \v 12 Сыны Сымона па пакаленьнях іхніх: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна — род Яміна; ад Яхіна — род Яхіна, \m \v 13 ад Зэраха — род Зэраха; ад Шаўля — род Шаўля. \m \v 14 Такія вось роды з пакаленьня Сымона, агульная лічба якіх была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце. \m \v 15 Сыны Гада па родах сваіх: Цэфон, ад якога род Цэфона; Хаггi, ад якога род Хаггі; Шуні, ад якога род Шуні, \m \v 16 Озьні, ад якога род Озьні; Эры, ад якога род Эры, \m \v 17 Арод, ад якога род Арода; Арыэль, ад якога род Арыэля. \m \v 18 Гэта вось роды Гада, агульная лічба якіх была сорак тысячаў пяцьсот. \m \v 19 Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан. \m \v 20 Вось сыны Юды па родах іхніх: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха. \m \v 21 А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля. \m \v 22 Гэтыя вось роды Юды, агульная лічба якіх была семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот. \m \v 23 Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы; \m \v 24 Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона. \m \v 25 Такія вось роды Ісахара, агульная лічба якіх была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста. \m \v 26 Сыны Завулёна па родах іхніх: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля. \m \v 27 Гэта роды Завулёна, агульная лічба якіх была шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот. \m \v 28 Сыны Язэпа па родах сваіх: Манаса і Эфраім. \m \v 29 З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада. \m \v 30 Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека; \m \v 31 і Асрыэля, ад якога род Асрыэля; і Мэхема, ад якога род Мэхема, \m \v 32 і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра. \m \v 33 Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, які ня меў сыноў, а толькі дочкі, імёны якіх: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца. \m \v 34 Такія вось роды Манасы, лічба якіх была пяцьдзясят дзьве тысячы семсот. \m \v 35 Сыны Эфраіма па родах іхніх: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана. \m \v 36 Сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана. \m \v 37 Такія вось роды сыноў Эфраіма, лічба якіх была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны — нашчадкі Язэпа па родах сваіх. \m \v 38 Сыны Бэн’яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама; \m \v 39 Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама. \m \v 40 Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана — род Наамана. \m \v 41 Такія вось сыны Бэн’яміна па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот. \m \v 42 Сыны Дана па родах сваіх: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па родах сваіх: \m \v 43 усе былі сыны Шухама, лічба іх была шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. \m \v 44 Сыны Асэра па родах сваіх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі. \m \v 45 Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля. \m \v 46 Дачкі Асэра імя было Сэраха. \m \v 47 Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх была пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. \m \v 48 Сыны Нэфталі па родах сваіх: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні; \m \v 49 Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема. \m \v 50 Такія вось роды сыноў Нэфталі па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў чатырыста. \m \v 51 Агульная лічба сыноў Ізраіля паводле сьпісу: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць. \m \v 52 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 53 «Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў. \m \v 54 Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына. \m \v 55 Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах. \m \v 56 Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі». \m \v 57 Такая вось лічба сыноў Левія па родах іхніх: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары. \m \v 58 Такія вось роды Левія: род Лібні, род Хеўрона, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама, \m \v 59 які меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, якая нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям. \m \v 60 Аарон меў сыноў: Надава, Абігу, Элеазара і Ітамара, \m \v 61 з якіх Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА. \m \v 62 Усіх па сьпісе было дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля. \m \v 63 Такая вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону. \m \v 64 Між імі не было нікога з тых, якіх Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай, \m \v 65 бо прадказаў ім ГОСПАД, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца з іх ніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна. \c 27 \cl Лікі 27 \m \v 1 І прыйшлі дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца. \m \v 2 І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і сказалі: \m \v 3 «Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць ГОСПАДА, але памёр у граху сваім. Ён ня меў сыноў. \m \v 4 Ці ж можа счэзнуць імя ягонае з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага». \m \v 5 І прынёс Майсей справу іхнюю на суд ГОСПАДА. \m \v 6 І ГОСПАД сказаў яму: \m \v 7 «Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну. \m \v 8 Сынам жа Ізраіля скажы так: “Калі чалавек памрэ бяз сына, спадчына ягоная пераходзіць на дачку. \m \v 9 Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты ягоныя. \m \v 10 Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго. \m \v 11 Калі б і братоў у бацькі не было, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў родзе ягоным, і ён возьме спадчыну”. Як загадаў ГОСПАД Майсею, такі будзе сынам Ізраіля сьвяты і вечны закон». \m \v 12 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля. \m \v 13 Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон, \m \v 14 бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб’явіць сьвятасьці Маёй перад імі, [даючы ім] вады». Гэта вада Мэрывы каля Кадэшу ў пустыні Сін. \m \v 15 І сказаў Майсей ГОСПАДУ: \m \v 16 «Няхай прызначыць ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы зграмаджэньнем гэтым, \m \v 17 i мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ ГОСПАДАЎ як авечкі без пастуха». \m \v 18 І сказаў яму ГОСПАД: «Вазьмі Егошуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго. \m \v 19 І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром i ўсёй супольнасьцю, і перад абліччам усіх дай яму даручэньні. \m \v 20 І ўладай сваёй падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраіля. \m \v 21 Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з ГОСПАДАМ праз суд урыму. Паводле загаду ягонага будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся супольнасьць». \m \v 22 Майсей зрабіў так, як яму загадаў ГОСПАД. Паклікаў Егошуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам, \m \v 23 і, усклаўшы на галаву ягоную рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў ГОСПАД праз Майсея. \c 28 \cl Лікі 28 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: Няхай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпаленьня на мілы пах Мне. \m \v 3 Такая вось ахвяра агнявая, якую вы павінны складаць: два гадавыя ягняткі штодзень у ахвяру цэласпаленьня. \m \v 4 Адно ягня складзіцё на раніцы ў ахвяру цэласпаленьня, а другое — ўвечары. \m \v 5 І як ахвяру хлебную дасьцё дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай часткай гіну найчысьцейшага алею. \m \v 6 Гэта цэласпаленьне пастаяннае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах ГОСПАДУ як ахвяру агня. \m \v 7 І ахвяру вадкую з віна; чацьвёртую частку гіну выльеце на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце п’янкое віно ГОСПАДУ. \m \v 8 У такі самы спосаб складзіцё другое ягня вечарам паводле парадку ранішняй ахвяры. Гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 9 А ў дзень суботы складзіцё ў ахвяру двух беззаганных аднагадовых ягнятаў і дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную. \m \v 10 Гэта суботняя ахвяра цэласпаленьня на кожную суботу, апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры вадкай. \m \v 11 У кожны першы дзень вашага месяца складайце ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня: два бычкі, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 12 На кожнага бычка палажыце тры дзясятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і на кожнага барана — дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, \m \v 13 і на кожнае ягня як ахвяру хлебную палажыце дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем; усё гэта як цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 14 Ахвяры вадкія іхнія будуць такія: палова гіну віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягня. Гэта цэласпаленьне ў кожны першы дзень месяца на ўсе месяцы году. \m \v 15 Таксама казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і належнай да яе ахвяры вадкай. \m \v 16 У чатырнаццаты дзень першага месяца – Пасха ГОСПАДА. \m \v 17 У пятнаццаты дзень таго месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі. \m \v 18 У першы дзень будзе сьвяты сход, нельга ў той дзень працаваць. \m \v 19 І складзіцё ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем беззаганных аднагадовых ягнят; \m \v 20 пры іх ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на аднаго барана, \m \v 21 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят. \m \v 22 Наастатак аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага. \m \v 23 Апрача ранішняга цэласпаленьня, якое ёсьць цэласпаленьнем пастаянным, складайце гэтыя ахвяры. \m \v 24 Такія ахвяры складайце штодзень сем дзён, як цэласпаленьне, як мілы пах ГОСПАДУ. Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры хлебнай павінны быць складаныя гэтыя ахвяры. \m \v 25 Дзень сёмы будзе для вас сьвятым сходам, не выконвайце ў той дзень ніякай працы. \m \v 26 У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў сьвята Тыдняў, таксама зьбярыце сьвяты сход, і ў той дзень ня будзеце рабіць ніякай работы. \m \v 27 Складзіцё тады ў ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ двух бычкоў, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 28 І дадасьцё ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка, \m \v 29 дзьве дзясятыя на барана і па адной дзясятай на кожнае з сямі ягнят. \m \v 30 І казла [у ахвяру за грэх] для ачышчэньня вашага. \m \v 31 Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце ўсё гэта ў ахвяру; павінны яны быць без заганы. \c 29 \cl Лікі 29 \m \v 1 У першы дзень сёмага месяца няхай будзе ў вас сьвяты сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку. \m \v 2 Складзіцё ахвяру цэлампаленьня на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых без заганы, \m \v 3 а таксама ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана, \m \v 4 і адну дзясятую на кожнае ягня. \m \v 5 І казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага. \m \v 6 Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю хлебнай і апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, лучна з ахвяраю хлебнай і вадкай, складайце іх на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 7 У дзясяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы. \m \v 8 У ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы, \m \v 9 і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана, \m \v 10 і адну дзясятую на кожнае з сямі ягнят. \m \v 11 І таксама казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэласпаленьня разам з ахвярамі хлебнымі і вадкімі, на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 12 У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА. \m \v 13 У ахвяру цэласпаленьня складзіцё на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы. \m \v 14 І ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на кожнага бычка; дзьве дзясятыя на кожнага барана, \m \v 15 i па адной дзясятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят. \m \v 16 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 17 У другі дзень [прынесіцё] дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 18 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 19 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня, ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 20 У трэці дзень — адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы. \m \v 21 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 22 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 23 У чацьвёрты дзень — дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 24 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 25 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 26 У пяты дзень — дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 27 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 28 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 29 У шосты дзень — восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 30 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 31 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 32 У сёмы дзень — сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 33 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 34 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 35 У восьмы дзень адбудзецца сьвяты сход; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень. \m \v 36 І складзіцё цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы. \m \v 37 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы. \m \v 38 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх. \m \v 39 Гэтыя ахвяры маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле шлюбаваньняў вашых, або як дабравольныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя». \cl Лікі 30 \m \v 40 І Майсей распавёў усё сынам Ізраіля, што яму ГОСПАД загадаў. \c 30 \m \v 1 І сказаў Майсей правадырам пакаленьняў Ізраіля: «Вось што загадаў ГОСПАД: \m \v 2 Калі хто [з мужчынаў] пашлюбуе што ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што абяцаў, споўніць. \m \v 3 Калі жанчына шлюбавала штосьці ГОСПАДУ, або зьвязала сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў, \m \v 4 то калі б бацька даведаўся пра шлюбаваньне, якое яна абяцала, або пра прысягу, якой яна зьвязала сябе, і ён прамаўчаў, яна зьвязаная шлюбаваньнем. Што яна шлюбавала або прысягала, няхай споўніць. \m \v 5 Калі ў той дзень, калі пачуе бацька яе, ён забароніць ёй гэта, дык шлюбаваньні яе і прысягі будуць няважныя. Міласьцівы будзе ёй ГОСПАД, таму што бацька запярэчыў. \m \v 6 Калі, аднак, выйдзе яна замуж, але зьвязана яна шлюбаваньнем або прысягай вуснаў сваіх, зьвязала яна душу сваю, \m \v 7 і калі пачуе муж яе і, пачуўшы, не запярэчыць, то яна зьвязаная шлюба-ваньнем і павінна споўніць, што абяцала. \m \v 8 А калі пачуў бы муж і запярэчыў у той жа дзень, то шлюбаваньні яе, якія дала, і словы, якімі зьвязала душу сваю, няважныя; няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД. \m \v 9 Што прыракалі б удовы або разьведзеныя — важнае, няхай споўняць. \m \v 10 Калі жонка ў доме мужа зьвязала сябе шлюбаваньнем або прысягаю, \m \v 11 і калі пра гэта даведаўся муж, і маўчаў, і не пярэчыў шлюбаваньню, няхай яна споўніць тое, што абяцала. \m \v 12 А калі б ён запярэчыў, то яна не зьвязаная прысягай, бо муж супрацівіўся. Няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД. \m \v 13 Калі б яна шлюбавала або прысягай зьвязала сябе, ад волі мужа залежыць, ці споўніць яна гэта, ці не. \m \v 14 А калі муж ведаў, але маўчаў, ды з дня на дзень адкладаў прысуд свой, то што яна прыракала або запрысягла, павінна споўніць, бо муж ведаў, але маўчаў. \m \v 15 Калі б жа ён запярэчыў праз нейкі час пасьля таго, як даведаўся, адказны будзе ён за правіну сваю». \m \v 16 Такія вось законы, якія перадаў ГОСПАД Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькоў. \c 31 \cl Лікі 31 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым далучыся да народу свайго». \m \v 3 І адразу загадаў Майсей: «Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, каб яны маглі выканаць помсту ГОСПАДА над Мадыянцамі. \m \v 4 Выбярыце па тысячы мужчынаў з кожнага пакаленьня Ізраіля і пашліце іх на вайну». \m \v 5 І выдзелена было па тысячы з кожнага пакаленьня, значыць, дванаццаць тысячаў здольных да бою. \m \v 6 Іх выправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеазара сьвятара. Даў ім таксама посуд сьвяты і трубы, каб у трывозе трубіць. \m \v 7 Калі паводле загаду ГОСПАДА ваявалі яны супраць Мадыянцаў, выбілі яны ўсіх мужчынаў \m \v 8 і валадароў іхніх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў гэтага народу, а таксама Білеама, сына Бэора, забілі мячом. \m \v 9 І ўзялі яны ў палон жанчынаў іхніх і дзяцей, і як здабычу ўзялі ўсю жывёлу іхнюю і ўсю маёмасьць, \m \v 10 а гарады, пасяленьні і табары іхнія спалілі агнём. \m \v 11 І забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу. \m \v 12 І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраіля ў табар на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону. \m \v 13 Майсей, сьвятар Элеазар i ўсе князі супольнасьці выйшлі з табару на сустрэчу ім. \m \v 14 І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны. \m \v 15 І ён сказаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчынаў? \m \v 16 Ці ж не яны за намовай Білеама паганілі сыноў Ізраіля і нявернымі зрабілі вас перад ГОСПАДАМ праз Пэора, таму і нішчаны быў народ ГОСПАДАЎ? \m \v 17 Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага роду i ўсіх жанчынаў, якія жылі з мужчынамі. \m \v 18 Дзяўчат жа і ўсіх жанчынаў, ня жыўшых з мужчынамі, пакіньце сабе. \m \v 19 І вы будзьце па-за табарам сем дзён. Хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэйці і ў сёмы дзень, як вы, так і палонныя вашыя. \m \v 20 Таксама адзеньне і ўсе вырабы са скуры, і што зроблена з воўны казінай, i ўсе драўляныя рэчы павінны быць ачышчаны». \m \v 21 Так вось сказаў Элеазар сьвятар ваярам, якія былі на вайне: «Такое прыказаньне закону, якое загадаў ГОСПАД Майсею: \m \v 22 Золата, срэбра, медзь, жалеза, цына, волава \m \v 23 і агулам усё, што можа прайсьці праз агонь, няхай агнём будзе ачышчана. Што не пераносіць агня, няхай будзе асьвечана вадой ачышчэньня. \m \v 24 У сёмы дзень памыеце адзеньне вашае і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў табар». \m \v 25 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 26 «Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека да жывёлы, ты і Элеазар сьвятар, і начальнікі родаў. \m \v 27 І падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж ўсёй грамадой. \m \v 28 І выдзеліш частку ГОСПАДУ ад тых, што ваявалі, і якія былі на вайне — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак. \m \v 29 І дасі гэта Элеазару сьвятару як ахвяру ГОСПАДУ. \m \v 30 А з паловы сыноў Ізраіля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта лявітам, якія служаць пры Сялібе ГОСПАДА». \m \v 31 Майсей і сьвятар Элеазар усё выканалі, як ім загадаў ГОСПАД. \m \v 32 А здабыча, якую ваяры здабылі, лічыла шэсьцьсот семдзесят пяць тысячаў авечак, \m \v 33 семдзесят дзьве тысячы валоў, \m \v 34 шэсьцьдзесят адну тысячу аслоў, \m \v 35 а людзей, значыць дзяўчат, якія яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзьве тысячы. \m \v 36 Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак, \m \v 37 і з гэтага ГОСПАДУ далі шэсьцьсот семдзесят пяць авечак, \m \v 38 трыццаць шэсьць тысячаў валоў, з чаго ГОСПАДУ далі семдзесят два, \m \v 39 трыццаць тысяч пяцьсот аслоў, з якіх ГОСПАДУ далі семдзесят два, \m \v 40 і шаснаццаць тысячаў дзяўчат, з якіх ГОСПАДУ далі трыццаць дьзве асобы. \m \v 41 І аддаў Майсей сьвятару Элеазару дары, прызначаныя ў ахвяру ГОСПАДУ, па загаду, дадзеным ГОСПАДАМ Майсею. \m \v 42 А палова для сыноў Ізраіля, якую ўзяў Майсей у тых, што былі на вайне, складала: \m \v 43 трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак, \m \v 44 трыццаць шэсьць тысячаў валоў, \m \v 45 трыццаць тысячаў пяцьсот аслоў \m \v 46 і шаснаццаць тысячаў дзяўчат. \m \v 47 З гэтае часткі, належнай сынам Ізраіля, узяў Майсей адну пяцідзясятую частку з людзей і жывёлы і аддаў яе лявітам, якiя служылi пры Сялібе ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 48 І вось прыйшлі да Майсея ваяры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі, \m \v 49 і сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, праверылі лічбу ваяроў, якіх мы мелі пад рукой сваёй, і выявілася, што ні адзін не загінуў. \m \v 50 Дзеля гэтае прычыны прынесьлі мы ў ахвяру ГОСПАДУ ўсе знойдзеныя вырабы з золата: бранзалеты, наплечнікі, пярсьцёнкі, кольцы і нашыйнікі — для ачышчэньня душаў нашых перад ГОСПАДАМ». \m \v 51 І ўзялі Майсей і сьвятар Элеазар золата і ўсе каштоўнасьці. \m \v 52 Золата, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру ГОСПАДУ, было шаснаццаць тысячаў семсот пяцьдзясят сыкляў. \m \v 53 А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак. \m \v 54 Дык Майсей і сьвятар Элеазар узялі золата ад тысячнікаў і занесьлі ў Намёт Спатканьня як памятны дар сыноў Ізраіля для ГОСПАДА. \c 32 \cl Лікі 32 \m \v 1 Сыны Рубэна і Гада мелі вельмі шмат жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Гілеад, прыдатныя на гадоўлю быдла, \m \v 2 прыйшлі яны да Майсея, і Элеазара, і начальнікаў супольнасьці і сказалі ім: \m \v 3 «Вось, Атарот, Дыбон, Язэр, Німра, Хешбон, Элеале, Сэбам, Нэбо і Бэон, \m \v 4 зямля, якую ГОСПАД даў супольнасьці Ізраіля, край ураджайны, прыдатны для гадоўлі быдла, і вось мы, слугі твае, маем шмат жывёлы». \m \v 5 І сказалі: «Калі мы знайшлі ласку у цябе, дай гэтую зямлю слугам тваім на ўласнасьць, не пераводзь нас за Ярдан». \m \v 6 Адказаў ім Майсей: «Няўжо калі браты вашыя пойдуць ваяваць, вы тут будзеце сядзець? \m \v 7 Чаму вы стрымліваеце сэрца сыноў Ізраіля, каб ня мелі яны адвагі перайсьці ў зямлю, якую ім мае даць ГОСПАД? \m \v 8 Ці ня так зрабілі бацькі вашыя, калі паслаў я іх з Кадэш-Барнэа выведаць зямлю? \m \v 9 Калі дайшлі яны аж да даліны Эшколь, выведаўшы ўвесь той край, збунтавалі яны сэрцы сыноў Ізраіля, каб не ішлі ў зямлю, якую прызначыў ім ГОСПАД. \m \v 10 І ГОСПАД узгарэўся гневам і сказаў: \m \v 11 “Ня ўбачаць гэтыя людзі, якія выйшлі з Эгіпту ў дваццаць гадоў і вышэй, тае зямлі, якую ГОСПАД пад прысягай абяцаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, бо не захацелі Мяне слухаць, \m \v 12 за выняткам Халева, сына Ефунны, Кенезеяніна, і Егошуа, сына Нуна, бо яны слухалі ГОСПАДА!” \m \v 13 І гневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль ня вымерла ўсё пакаленьне, якое рабіла зло перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 14 Так і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашыя, збунтаваліся, каб павялічыць лютасьць гневу ГОСПАДАВАГА на Ізраіля. \m \v 15 Калі зноў не захочаце слухаць Яго, зноў будзе Ён вадзіць вас па пустыні вакол, і вы будзеце прычынай гібелі ўсіх». \m \v 16 Яны падыйшлі бліжэй да яго і сказалі: «Мы пабудуем загоны для статкаў нашых і гарады для дзяцей нашых, \m \v 17 а самі, узброеныя і прыгатаваныя, пойдзем ваяваць перад сынамі Ізраіля, пакуль не ўвядзём іх у месцы іхнія. Дзеці нашыя будуць жыць у гарадах абмураваных дзеля небясьпекі ад жыхароў зямлі гэтай. \m \v 18 Ня вернемся мы ў дамы нашыя, пакуль не авалодаюць сыны Ізраіля ўласнасьцю сваёй. \m \v 19 Мы ня будзем шукаць уласнасьці за Ярданам або далей, бо ўжо маем спадчыну сваю на ўсходнім беразе Ярдана». \m \v 20 Майсей адказаў ім: «Калі ўчыніце так, як вы сказалі, калі будзеце дзеля ГОСПАДА гатовыя да бою, \m \v 21 і калі кожны з вас, узброены, пяройдзе Ярдан, аж пакуль ГОСПАД ня выганіць ворагаў Сваіх перад Сабою, \m \v 22 і, пасьля авалоданьня ўсёй зямлёй, вернецеся ў гэтую зямлю, тады ня будзеце вінаватыя перад ГОСПАДАМ і перад Ізраілем і возьмеце гэтую зямлю на ўласнасьць перад ГОСПАДАМ. \m \v 23 А калі тое, што кажаце, ня споўніце, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас. \m \v 24 Дык будуйце гарады дзецям вашым і загоны авечкам вашым, але тое, што абяцалі, споўніце». \m \v 25 Сыны Гада і Рубэна сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, зробім усё, што загадвае гаспадар наш. \m \v 26 Нашыя дзеці, жанчыны, жывёлы і стады застануцца у гарадах Гілеадзкіх, \m \v 27 а слугі твае, усе ўзброеныя, пойдуць перад абліччам ГОСПАДА на вайну, як загадаў гаспадар наш». \m \v 28 І загадаў Майсей сьвятару Элеазару, і Егошуа, сыну Нуна, і начальнікам родаў усіх пакаленьняў Ізраіля, \m \v 29 і сказаў ён ім: «Калі сыны Гада і сыны Рубэна разам з вамі пяройдуць раку Ярдан, усе ўзброеныя, каб па волі ГОСПАДА ваяваць, і вы завалодаеце зямлёю, дайце ім Гілеад на ўласнасьць. \m \v 30 А калі не захочуць разам з вамі, узброеныя, ісьці ў зямлю Ханаан, атрымаюць пасяленьні паміж вас». \m \v 31 І адказалі сыны Гада і сыны Рубэна: «Як загадаў ГОСПАД слугам Сваім, так і зробім. \m \v 32 Узброеныя, самі пойдзем перад абліччам ГОСПАДА ў зямлю Ханаан, і возьмем спадчыну нашую за Ярданам». \m \v 33 І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады ваколічныя. \m \v 34 І збудавалі сыны Гада Дыбон, Атарот, Араэр, \m \v 35 Атрот-Шафан, Язэр і Ёгбэгу, \m \v 36 і Бэт-Німру і Бэт-Гаран, абмураваныя гарады і загоны для статкаў сваіх. \m \v 37 А сыны Рубэна збудавалі Хешбон, Элеале і Кірыятаім, \m \v 38 Нэбо, Баал-Мэон, зьмяніўшы іх назвы, Сібму, і далі назвы гарадам, якія адбудавалі. \m \v 39 Сыны Махіра, сына Манасы, пайшлі ў Гілеад і занялі яго, выгнаўшы Амарэйцаў, што жылі ў ім. \m \v 40 І даў Майсей Гілеад Махіру, сыну Манасы, які абжыўся ў ім. \m \v 41 А Яір, сын Манасы, пайшоў і заняў мястэчкі Амарэйцаў, якія назваў Хават-Яір. \m \v 42 Нобах таксама вырушыў, і захапіў Кенат з ваколіцамі ягонымі, і назваў яго імем сваім, Нобах. \c 33 \cl Лікі 33 \m \v 1 Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам. \m \v 2 Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з якіх яны па загаду ГОСПАДА выходзілі. Вось гэтыя месцы: \m \v 3 Вось жа ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца, у другі дзень Пасхі вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэсу, ведзеныя рукой Найвышэйшага на вачах усіх Эгіпцянаў. \m \v 4 Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх першародных сваіх, якіх забіў ГОСПАД, калі Ён учыніў суд над ідаламі іхнімі. \m \v 5 І вырушылі Ізраільцяне з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце. \m \v 6 З Сукоту прыйшлі яны ў Этам, што на мяжы пустыні. \m \v 7 Адсюль, вырушыўшы, прыйшлі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды раскла-ліся табарам перад Мігдолам. \m \v 8 Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары. \m \v 9 Выйшаўшы з Мары, прыйшлі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзясят пальмаў, і там расклаліся табарам. \m \v 10 Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Мора Чырвонага. \m \v 11 І выйшлі ад Мора Чырвонага, і разлажыліся табарам у пустыні Сін. \m \v 12 Адтуль выйшлі і прыйшлі ў Дафку. \m \v 13 Выйшаўшы з Дафкi, разлажыліся табарам у Алушы. \m \v 14 Выйшаўшы з Алушы, паставілі намёты ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця. \m \v 15 Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай. \m \v 16 Вырушылі з пустыні Сынай і прыйшлі ў Кібрат-Гатаву. \m \v 17 Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце. \m \v 18 А з Хацэроту прыйшлі ў Рытму. \m \v 19 Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе. \m \v 20 Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне. \m \v 21 З Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе. \m \v 22 З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце. \m \v 23 Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі намёты на гары Шэфэр. \m \v 24 І, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе. \m \v 25 Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце. \m \v 26 Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце. \m \v 27 Выйшаўшы з Тахату, паставілі намёты ў Тэраху. \m \v 28 Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы. \m \v 29 Вырушылі з Міткі і зрабілі табар у Хашмоне. \m \v 30 Вырушыўшы з Хашмону, прыйшлі ў Масэрот. \m \v 31 Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане. \m \v 32 З Бэнэ-Яакану прыйшлі ў Хар-Гагідгад. \m \v 33 Адсюль вырушыўшы, паставілі намёты ў Ётбаце. \m \v 34 З Ётбаты прыйшлі ў Аброну. \m \v 35 Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэры. \m \v 36 Адсюль вырушыўшы, прыйшлі ў пустыню Сін, або Кадэш. \m \v 37 Вырушылі з Кадэшу і паставілі намёты на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому. \m \v 38 Па загаду ГОСПАДА Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля, у першы дзень пятага месяца. \m \v 39 Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор. \m \v 40 Валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраіля. \m \v 41 Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне. \m \v 42 Адтуль вырушылі ў Пунон. \m \v 43 З Пунону выйшлі і прыйшлі ў Абот. \m \v 44 З Аботу прыйшлі ў Іе-Абарым, што на мяжы Мааву. \m \v 45 Вырушыўшы з Іе-Абарыму, разлажыліся табарам у Дыбон-Гадзе. \m \v 46 Адтуль выйшаўшы, паставілі намёты ў Альмон-Дыблатаіме. \m \v 47 Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыйшлі пад гару Абарым, насупраць Нэво. \m \v 48 Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Мааву над Ярдан насупраць Ерыхону. \m \v 49 Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Мааву. \m \v 50 Там вось сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 51 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, \m \v 52 выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце. \m \v 53 Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць. \m \v 54 Падзяліце яе паміж вашымі пака-леньнямі, большаму пакаленьню – большую частку, меншаму – меншую. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена. \m \v 55 Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам цернямі ў вачах вашых i калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага. \m \v 56 І тады тое, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю”». \c 34 \cl Лікі 34 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, тады абшар, які вы жэрабем падзеліце на ўласнасьць, будзе ў гэтых межах. \m \v 3 Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдому, і будзе ісьці на ўсходзе Мора Салёнага. \m \v 4 Потым зьверне на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і далей пойдзе праз Сін на поўдзень ад Кадэш-Барнэа. Адтуль пойдзе да Хацар-Адару і далей да Ацмону. \m \v 5 Ад Ацмону паверне мяжа да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе Вялікага Мора. \m \v 6 Вашай мяжой заходняй будзе для вас Вялікае Мора, гэта будзе ваша заходняя мяжа. \m \v 7 На поўначы будзе ў вас мяжа ад Вялікага Мора пачынаючы і аж да гары Гор, \m \v 8 і ад гары Гор павядзіце мяжу да Хамату і далей, да мяжы Цэдаду. \m \v 9 Потым пойдзе мяжа да Зіфрону і Гацар-Энану. Такая будзе мяжа з поўначы. \m \v 10 Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфама, \m \v 11 і ад Шэфама пойдзе мяжа ў накірунку Гарбэль на ўсход ад Аіну. Адтуль пойдзе далей праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт, \m \v 12 потым уздоўж Ярдану і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі”». \m \v 13 І загадаў Майсей сынам Ізраіля: «Гэта вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабем, і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня. \m \v 14 Бо пакаленьне сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленьне сыноў Гада па сем’ях сваіх, i палова пакаленьня Манасы атрымалі ўжо спадчыну сваю. \m \v 15 Гэтыя два і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход». \m \v 16 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 17 «Вось гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна. \m \v 18 І возьмеце па аднаму князю з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць. \m \v 19 Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны, \m \v 20 з пакаленьня Сымона — Шэлюміэль, сын Амігуда, \m \v 21 з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна, \m \v 22 з пакаленьня Дана — Букі, сын Ёглі, \m \v 23 з сыноў Язэпа, з пакаленьня Манасы — Ханіэль, сын Эфода, \m \v 24 з пакаленьня Эфраіма — Камуэль, сын Шыфтана, \m \v 25 з пакаленьня Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха, \m \v 26 з пакаленьня Ісахара — Пальтыэль, сын Азана, \m \v 27 з пакаленьня Асэра — Ахігуд, сын Шэломіі, \m \v 28 з пакаленьня Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда». \m \v 29 Гэта вось тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля. \c 35 \cl Лікі 35 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону: \m \v 2 «Загадай сынам Ізраіля, каб далі лявітам у спадчыну гарады, у якіх яны б жылі, і палі кругом гарадоў. \m \v 3 У гарадах будуць жыць, а ваколіцы будуць пашай для жывёлы і для ўсяго быдла іхняга. \m \v 4 Ад муроў гарадзкіх яны маюць цягнуцца на тысячу локцяў ушыркі. \m \v 5 Адмерайце за горадам дзьве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзьве тысячы локцяў з боку паўднёвага, дзьве тысячы локцяў з боку заходняга і дзьве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб сам горад быў пасярэдзіне; гэта будуць палі вакол тых гарадоў. \m \v 6 Гарады, якія аддасьцё лявітам, будуць шэсьць гарадоў прыбежышча, каб забойца мог у іх схавацца, і апрача іх яшчэ сорак два гарады. \m \v 7 Лічба гарадоў, якія разам з палямі будуць належаць лявітам, будзе сорак восем. \m \v 8 Пры выбары гарадоў, якія аддасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля, так будзеце вырашаць: ад большага пакаленьня — большую іх лічбу, ад меншага — меншую. Кожнае пакаленьне павінна аддаць лявітам паводле вялікасьці атрыманае спадчыны адпаведную лічбу гарадоў». \m \v 9 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 10 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце праз Ярдан у зямлю Ханаан, \m \v 11 выбярыце сабе гарады, якія маюць быць прыбежышчам уцекачам, што, ня хочучы, пралілі кроў. \m \v 12 Гэтыя гарады будуць вам гарадамі-прыбежышчамі ад мсьціўцаў, і забойца захавае жыцьцё, дакуль ня стане перад судом супольнасьці. \m \v 13 Што да гарадоў, якія маеце зрабіць гарадамі прыбежышча, павінна быць іх шэсьць. \m \v 14 Тры будуць за Ярданам, а тры — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча. \m \v 15 Іх будзе шэсьць, каб маглі да іх уцякаць тыя, што ненаўмысна пралілі кроў: як сыны Ізраіля, так і прыбыльцы або падарожнікі. \m \v 16 Калі хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, дык той, хто ўдарыў, — забойца, ён павінен памерці. \m \v 17 Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і забіў, падобна будзе пакараны. \m \v 18 Калі хто каго паленам так ударыў, што той памёр, — ён забойца. І будзе ён пакараны сьмерцю. \m \v 19 Мсьціўца за кроў заб’е забойцу; дзе толькі зловіць яго, можа яго забіць. \m \v 20 Калі хто з нянавісьці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці з намерам забіць, так, што той памёр, \m \v 21 або калі хто ў злосьці ўдарыў кулаком, што той памёр, тады той, хто ўдарыў, мусіць быць пакараны сьмерцю, бо ён — забойца; і мсьціўца за кроў можа яго забіць, калі сустрэне. \m \v 22 Калі ж хто прыпадкам і без нянавісьці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-колечы ненаўмысна, \m \v 23 або, ня бачачы яго, пусьціў у яго каменем, які можа забіць, і ударыў яго так, што той памёр, але ён ня быў яго ворагам ды не хацеў яму зла, \m \v 24 то грамада павінна судзіць паміж забойцам і мсьціўцам за кроў на гэтай аснове. \m \v 25 Грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсьціўца за кроў i павінна вярнуць яго ў горад прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да сьмерці першасьвятара, які памазаны сьвятым алеем. \m \v 26 Калі ж забойца выйдзе за межы гораду-прыбежышча, у які схаваўся, \m \v 27 і калі мсьціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі гораду-прыбежышча, тады мсьціўца за кроў не вінаваты, калі заб’е забойцу. \m \v 28 Бо да сьмерці першасьвятара павінен забойца быць у горадзе прыбежышча свайго. Пасьля сьмерці першасьвятара можа ён вярнуцца да спадчыны сваёй. \m \v 29 Няхай гэта будзе вам законам у-ва ўсе пакаленьні вашыя і ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага. \m \v 30 Забойцу на падставе словаў сьведкаў караюць сьмерцю. На падставе аднаго сьведкі ніхто на сьмерць не асуджаецца. \m \v 31 Нельга прымаць выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; павінен ён быць пакараны сьмерцю. \m \v 32 Не бярыце выкупу і за ўцёкшага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй перад сьмерцю першасьвятара. \m \v 33 Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў пляміць зямлю, і ніяк яна ня можа быць ачышчаная, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе. \m \v 34 Не паганьце зямлі, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць з вамі. Бо Я — ГОСПАД, Які жыву пасярод сыноў Ізраіля”». \c 36 \cl Лікі 36 \m \v 1 І прыйшлі начальнікі сем’яў пакаленьня сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і начальнікам пакаленьняў Ізраіля \m \v 2 такую справу: «Табе, гаспадар наш, загадаў ГОСПАД жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля і таксама даць спадчыну дочкам Цэлафхада, брата нашага. \m \v 3 Дык калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога нейкага пакаленьня сыноў Ізраіля, то спадчына іх адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, дык наша частка, атрыманая жэрабем, змалее. \m \v 4 І калі для Ізраіля настане год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю». \m \v 5 І сказаў Майсей сынам Ізраіля па загаду ГОСПАДА: «Справядліва сказала пакаленьне сыноў Язэпа. \m \v 6 Вось як пастанавіў ГОСПАД у справе дачок Цэлафхада: Яны могуць ісьці замуж за каго захочуць, але за мужчынаў пакаленьня свайго. \m \v 7 Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх. \m \v 8 Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленьні, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня свайго, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх, \m \v 9 і каб спадчынная маёмасьць не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчынных паселасьцяў сваіх». \m \v 10 Дочкі Цэлафхада зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею, \m \v 11 і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх. \m \v 12 Пайшлі яны замуж за людзей з пакаленьня Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні, да якога належаў род бацькі іхняга. \m \v 13 Гэта прыказаньні і пастановы, якія даў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.