\id NAM \ide UTF-8 \h НАВУМ \toc2 НАВУМ \toc1 КНІГА ПРАРОКА НАВУМА \mt1 КНІГА ПРАРОКА НАВУМА \c 1 \cl Нав 1 \m \v 1 Цяжар адносна Нінівы. Кніга відзежаў Навума Элькашаніна. \m \v 2 Бог зайздросны і помсьлівы ГОСПАД; помсьлівы ГОСПАД і Пан гняўлівы. ГОСПАД помсьціць супраціўнікам Сваім і палае гневам на ворагаў Сваіх. \m \v 3 ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных. \m \v 4 Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне. \m \v 5 Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім. \m \v 6 Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім. \m \v 7 Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім, \m \v 8 але нястрымнай залеваю Ён учыніць загубу месцу [ліхому], і за ворагамі Ягонымі будзе гнацца цемра. \m \v 9 Што вы задумалі супраць ГОСПАДА? Ён учыніць загубу, не паўстане ў другі раз бедства. \m \v 10 Бо яны спляліся як цярніна, напіліся напоямі [сваімі], і пажарэ іх [вагонь] як салому цалкам высхлую. \m \v 11 З цябе выйшаў той, які задумаў ліха супраць ГОСПАДА, дарадца Бэліяла. \m \v 12 Гэтак кажа ГОСПАД: «Хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаныя і зьнікнуць. І Я ўціскаў цябе, але больш ня буду ўціскаць цябе. \m \v 13 І цяпер Я зламлю ярмо ягонае, якое на табе, і кайданы твае разарву». \m \v 14 І загадаў ГОСПАД супраць цябе, [Нініва]: «Больш ня будзе сеяцца [насеньне] імя твайго. З дому багоў тваіх Я вынішчу [ідалаў] рэзьбленых і [ідалаў] літых. Я зраблю магілу тваю, бо ты праклятая». \m \v 15 Вось, на горах ногі дабравесьніка, які абвяшчае супакой. Сьвяткуй, Юда, сьвяты твае, выконвай абяцаньні твае, бо больш ня будзе Бэліял праходзіць па табе; ён цалкам зьнішчаны! \c 2 \cl Нав 2 \m \v 1 Узыходзіць разбуральнік перад аблічча тваё, [Нініва]! Захоўвай умацаваньні, паглядай на дарогу, умацоўвай сьцёгны, зьбяры сілы свае, \m \v 2 бо вярнуў ГОСПАД веліч Якуба і веліч Ізраіля, бо спустошылі іх спусташыцелі і панішчылі вінаградныя галіны іхнія. \m \v 3 Шчыты волатаў ягоных чырвоныя, ваяры [апрануты] ў кармазын, калясьніцы блішчаць агнём у дзень падрыхтоўкі да бітвы, і як кіпарысы хістаюцца [дзіды]. \m \v 4 Па вуліцах шалёна імчаць калясьніцы і грукочуць на плошчах; выгляд іхні — [полымя] паходні, ляцяць яны як бліскавіцы. \m \v 5 [Нініва] ўзгадае пра слаўных сваіх, але яны спатыкнуцца ў хадзе сваёй; яны сьпяшаюцца на муры ейныя, але ўжо стаіць аблога. \m \v 6 Брамы рэкаў адчыняцца, і палац растопіцца. \m \v 7 І пастаноўлена: яна будзе аголеная, выведзеная [ў палон], і нявольніцы ейныя будуць стагнаць, як галубы, б’ючы сябе ў грудзі. \m \v 8 І Нініва — як сажалка водаў ад [пачатку] дзён сваіх, і вось, яны ўцякаюць. “Стойце, стойце!”, але ніхто не заварочвае. \m \v 9 Рабуйце срэбра, рабуйце золата, бо няма канца назапашанаму і славе ўсіх рэчаў каштоўных. \m \v 10 [Нініва] апусьцелая, спустошаная і спляжаная, і сэрца растала, і калені калоцяцца, і боль у-ва ўсіх сьцёгнах, і абліччы ўсіх счарнелі. \m \v 11 Дзе сяліба ільвоў, і дзе жыруюць ільвяняты? Дзе хадзіў леў і ільвіца? Там жыў леў і ніхто не трывожыў [яго]. \m \v 12 Леў разьдзіраў здабычу для ільвянятаў сваіх і душыў для ільвіцаў сваіх, і напоўніў здабычай пячоры свае і логавішчы свае — разьдзёртым. \m \v 13 Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я спалю сярод дыму калясьніцы твае, і меч зжарэ ільвянятаў тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і ня будзе больш чуваць голас паслоў тваіх. \c 3 \cl Нав 3 \m \v 1 Гора гораду крыві! Увесь ён хлусьлівы, поўны гвалту, рабаваньне не адыходзіць ад яго. \m \v 2 Гук пугі, і грукат колаў, і тупат коней, і калясьніцы ляскочуць, \m \v 3 вершнік нясецца, і полымя мяча, і зіхценьне дзіды; і мноства забітых, і безьліч целаў, і няма канца трупам, і спатыкаючыся, спатыкаюцца аб трупы. \m \v 4 [Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае. \m \v 5 Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я ўзьніму прыполы [шатаў] тваіх на аблічча тваё, і пакажу народам голасьць тваю, і валадарствам — ганьбу тваю. \m \v 6 І кіну агіднасьць на цябе, і зьняважу цябе, і выстаўлю цябе як відовішча. \m \v 7 І станецца, што кожны, хто гляне на цябе, уцячэ ад цябе і скажа: «Зруйнавана Нініва! Хто будзе плакаць па ёй?» Дзе я знайду пацяшыцеляў для цябе? \m \v 8 Ці ты лепшая за Но-Амон, які сядзіць сярод рэкаў, воды вакол яго, у яго вал — мора, і ад мора муры ягоныя? \m \v 9 Куш — сіла ягоная, і Эгіпет, і ён ня мае межаў, Пут і Лібія былі дапамогай ягонай. \m \v 10 Але таксама ён выселены і пайшоў у палон; таксама дзеці ягоныя былі пасечаныя на рагах усіх вуліцаў, і пра шляхту ягоную кідалі жэрабя, і ўсе магнаты ягоныя зьвязаныя ланцугамі. \m \v 11 І ты таксама будзеш п’яная, і будзеш хавацца, ты таксама будзеш шукаць абароны ад ворага. \m \v 12 Усе замкі твае — як дрэвы фігавыя са сьпелымі пладамі. Калі трасуць іх, яны валяцца ў вусны таго, хто есьць [іх]. \m \v 13 Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і пажор агонь завалы твае. \m \v 14 Вады [на час] аблогі начэрпай сабе; умацуй замкі твае; ідзі ў балота, таўчы гліну, рабі печы цагельныя. \m \v 15 Там зжарэ цябе вагонь, пасячэ цябе меч, паядуць цябе хрушчы; множся, як хрушчы, множся, як саранча. \m \v 16 Ты памножыла купцоў сваіх больш, чым зорак на небе; але хрушчы раскінуць [крылы] і палятуць. \m \v 17 Каранаваныя твае — як саранча, ваяводы твае — як мошка, якая мае табар у платах у халодны дзень, а як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і [ніхто] ня ведае месца іхняе, дзе яны. \m \v 18 Сьпяць пастухі твае, валадару Асірыі, слаўныя твае ляжаць, расьцярушаны народ твой па горах, і няма каму сабраць яго. \m \v 19 Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго увесь час не прыходзіла ліхота твая?