\id LEV \ide UTF-8 \h ЛЯВІТ \toc2 ЛЯВІТ \toc1 КНІГА ЛЯВІТ \mt1 КНІГА ЛЯВІТ \c 1 \cl Ляв 1 \m \v 1 І паклікаў ГОСПАД Майсея, і сказаў яму з Намёту Спатканьня: \m \v 2 «Гавары да сыноў Ізраіля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, няхай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых. \m \v 3 Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава, \m \v 4 і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго. \m \v 5 Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнiк, якi стаiць перад уваходам у Намёт Спатканьня; \m \v 6 а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэласпаленьня і пасячэ ахвяру на часткі. \m \v 7 Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнiк і паложаць дровы на агні. \m \v 8 Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярнiку. \m \v 9 А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, i спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 10 Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнае жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы, \m \v 11 і заб’е яго перад ГОСПАДАМ на паўночным баку ахвярнiка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнiк наўкола. \m \v 12 І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярнiку, \m \v 13 а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярнiку і спаліць; гэта цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 14 А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе турка або маладога галуба. \m \v 15 І сьвятар прынясе яго на ахвярнiк, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярнiку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярнiка; \m \v 16 і возьме валяк з пер’ем, і выкіне каля ахвярнiку на ўсходнім баку, дзе попел; \m \v 17 i надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, i спаліць іх сьвятар на ахвярнiку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ. \c 2 \cl Ляв 2 \m \v 1 Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, увалье ў яе алею і дабавіць да яе кадзіла, \m \v 2 потым прынясе яе да сьвятароў, сыноў Аарона, і возьме сьвятар поўную жменю мукі з алеем і з усім кадзілам ды спаліць гэта як памятную частку на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 3 А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА. \m \v 4 Калі захочаш скласьці ахвяру хлебную, з мукі, печанай у печы, няхай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем. \m \v 5 Калі ахвяра тая будзе з патэльні, то няхай будзе з пшанічнай мукі, ня квашанай, запраўленай алеем. \m \v 6 Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта вось ахвяра хлебная. \m \v 7 Калі ахвяра твая будзе ў гаршчку смажаная, то няхай будзе з мукі, запраўленай алеем. \m \v 8 Тады прынясеш гэтак прыгатоўленую ахвяру ГОСПАДУ і аддасі ў рукі сьвятара, а ён прынясе яе да ахвярнiку; \m \v 9 і возьме сьвятар памятную частку яе, i спаліць на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 10 А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА. \m \v 11 Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ. \m \v 12 Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнiк, каб паліць на пах прыемны. \m \v 13 Кожную ахвяру, якую складаеш з яды, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю. \m \v 14 Калі прыносіш ахвяру з пяршынаў пладоў тваіх ГОСПАДУ, то прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру хлебную, \m \v 15 палі іх алеем і палажы на іх кадзіла. Гэта ахвяра хлебная. \m \v 16 І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА. \c 3 \cl Ляв 3 \m \v 1 Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ, \m \v 2 і паложыць руку сваю на галаве сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакрапяць ахвярнiк крывёю яе наўкола. \m \v 3 І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, які над ім, \m \v 4 а таксама абедзьве ныркі і тлушч, што іх пакрывае, які на сьцёгнах, поруч тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго. \m \v 5 І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярнiку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 6 Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы. \m \v 7 Калі з авечак прыносіць хто ахвяру, няхай прынясе яе перад ГОСПАДА, \m \v 8 і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй жывёлы ахвярнiк наўкола. \m \v 9 I складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч над ім, \m \v 10 і абедзьве ныркі і тлушч на іх, і які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго. \m \v 11 І сьвятар спаліць гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая для ГОСПАДА. \m \v 12 Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай ахвяруе яе перад ГОСПАДАМ, \m \v 13 і паложыць ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнiк наўкола. \m \v 14 І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленьне для ГОСПАДА – тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутрах, \m \v 15 і абедзьве ныркі разам з тлушчам, што на іх, які на сьцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго. \m \v 16 Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая на мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч — для ГОСПАДА. \m \v 17 Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце». \c 4 \cl Ляв 4 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы: \m \v 2 «Гавары сынам Ізраіля: Калі хто праз няўвагу саграшыць адносна прыказаньняў ГОСПАДА, якія забараняюць нешта рабіць, а ён гэта зрабіў бы, \m \v 3 дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы. \m \v 4 І прывядзе бычка да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад ГОСПАДА, і паложыць руку на галаву яго, ды заб’е яго перад ГОСПАДАМ. \m \v 5 Потым памазаны сьвятар возьме крыві таго бычка і ўнясе ў Намёт Спатканьня. \m \v 6 Пасьля памочыць сьвятар палец у крыві і пакропіць крывёй сем разоў перад ГОСПАДАМ, перад заслонай Месца Сьвятога; \m \v 7 Потым памажа сьвятар крывёй рагі ахвярнiка пахкага каджэньня, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярнiка цэлапальных ахвяраў, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня. \m \v 8 І выме з ахвяраванага бычка ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і ўсю тлустасьць, якая на нутры, \m \v 9 і абедзьве ныркі разам з тлушчам, які над імі, які дастае да сьцёгнаў, а таксама тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго, \m \v 10 такім жа чынам, як аддзяляецца тлушч бычка ахвяры мірнай. І спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку цэласпаленьня. \m \v 11 А скуру цяляці, усё мяса ягонае, галаву ягоную, ногі ягоныя, і нутро ягонае, і нячыстасьць ягоную, \m \v 12 значыць, усяго бычка няхай вынясуць па-за табар; на чыстае месца, дзе высыпаюць попел, і там няхай будзе спалены агнём на дровах. \m \v 13 Калі ўся супольнасьць Ізраіля саграшыць праз няўвагу, і схавана гэта будзе перад вачыма зграмаджэньня ГОСПАДАВАГА, што такім чынам правініліся супраць прыказаньняў ГОСПАДА, \m \v 14 а потым яны зразумеюць грэх, якім саграшылі, дык няхай прывядуць да ўваходу Намёту Спатканьня бычка ў ахвяру за грэх. \m \v 15 Тады старшыні супольнасьці ўскладуць рукі на галаву бычка перад ГОСПАДАМ, і той бычок будзе забіты перад ГОСПАДАМ. \m \v 16 Памазаны сьвятар унясе ў Намёт Спатканьня частку крыві цяляці, \m \v 17 пасьля памочыць палец у крыві ды пакропіць сем разоў перад ГОСПАДАМ перад заслонай. \m \v 18 І памажа тою крывёю рагі ахвярнiку, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а пазасталую кроў вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня, які каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 19 А ўвесь тлушч яго аддзеліць ад яго і спаліць на ахвярнiку. \m \v 20 І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць з ім.Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім. \m \v 21 І вынясе бычка па-за табар, і спаліць яго так, як спаліў папярэдняга бычка. Гэта ахвяра перамольная за грэх супольнасьці. \m \v 22 Калі саграшыць начальнік і праз няўвагу дапусьціцца нечага, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, Бога ягонага, ды гэтак правініцца, \m \v 23 то калі будзе даказаны грэх яго, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру ГОСПАДУ казла без заганы. \m \v 24 І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную ды заб’е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэласпаленьня перад ГОСПАДАМ. Гэта ахвяра за грэх. \m \v 25 І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, ды памажа ёю рагі ахвярнiка цэласпаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня. \m \v 26 А ўвесь тлушч яго спаліць на ахвярнiку, падобна як тлушч ахвяры мірнай. Так вось ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, i будзе яму даравана. \m \v 27 Калі хто спаміж народу зямлі праз няўвагу саграшыць і дапусьціцца таго, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, і гэтак правініцца, \m \v 28 то калі будзе выяўлены яму грэх ягоны, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру за грэх свой казу без заганы. \m \v 29 Пасьля паложыць руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб’е яе на месцы ахвяры цэласпаленьня. \m \v 30 Сьвятар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёю рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а рэшту вылье на падставу ахвярнiка. \m \v 31 Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны. \m \v 32 А калі хто захоча скласьці за грэх авечку, няхай прывядзе авечку без заганы, \m \v 33 узложыць руку на яе галаву ды заб’е яе як ахвяру за грэх на месцы, дзе забіваюць ахвяры цэласпаленьня. \m \v 34 Потым возьме сьвятар пальцам сваім крыві і памажа рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а астатак вылье на падставу ахвярнiка. \m \v 35 А ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляецца лой авечкі з ахвяры мірнай, ды спаліць яго сьвятар на ахвярнiку ў ахвяру ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён саграшыў, і будзе яму даравана. \c 5 \cl Ляв 5 \m \v 1 Калі хто саграшыць тым, што чуў праклён і мог засьведчыць пра праступак, які бачыў або ведаў, i не зрабіў гэтага, і такім чынам правініўся, \m \v 2 або калі хто дакранецца чаго нячыстага, трупа зьвера нячыстага, або жывёлы, або паўзуна нячыстага, але ня будзе ведаць гэтага, што стаўся нячыстым, і гэтак правініўся, \m \v 3 або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, якой-колечы рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся, \m \v 4 або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў, \m \v 5 дык калі хто правініўся ў адной з гэтых рэчаў, няхай прызнаецца, што саграшыў, \m \v 6 і няхай прынясе ён ГОСПАДУ за грэх свой, якім саграшыў, у ахвяру перамольную авечку са статку або казу як ахвяру за грэх, і ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага. \m \v 7 Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой два турка або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне. \m \v 8 Няхай прынясе іх да сьвятара, і ён першага ахвяруе за грэх і надломіць яму галаву пры карку, але яе не аддзеліць. \m \v 9 Пасьля пакропіць крывёй яго сьцяну ахвярнiку, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярнiка. Гэта вось ахвяра за грэх. \m \v 10 Другога галуба няхай складзе ён ў ахвяру цэласпаленьня, як звычайна бывае; так ачысьціць яго сьвятар ад грэху яго, якім ён правініўся, і ён будзе яму адпушчаны. \m \v 11 Калі б хто ня мог ахвяраваць двух туркоў або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем ды няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх. \m \v 12 І прынясе яе да сьвятара, а той возьме з гэтага поўную жменю (мукі) як памятную частку і спаліць на ахвярнiку ў ахвяру ГОСПАДУ. Гэта ахвяра за грэх. \m \v 13 Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён саграшыў супраць аднаго з тых прыказаньняў, і будзе яму адпушчана. Пазасталую частку возьме сьвятар як ахвяру хлебную». \m \v 14 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 15 «Калі хто спракудзіцца і саграшыць праз памылку, прысвойваючы сабе рэчы, пасьвячоныя ГОСПАДУ, няхай за віну сваю са свайго статку авечак прынясе ГОСПАДУ ягня без заганы па цане двух сыкляў срэбра паводле вагі сьвятыні як ахвяру за грэх. \m \v 16 Няхай тое, што прысвоіў, зьверне і дадасьць да таго пятую частку вартасьці, ды адасьць гэта сьвятару, а сьвятар ачысьціць яго ахвярай ягняці, і грэх будзе яму адпушчаны. \m \v 17 Калі хто саграшыць, дапускаючыся нечага супраць прыказаньняў ГОСПАДА праз няведаньне, і правініцца, дапускаючыся злачынства, \m \v 18 няхай прынясе да сьвятара ягня без заганы, узятае са статку, па сваёй ацэнцы, у ахвяру за грэх. Тады сьвятар ачысьціць яго ад праступку, якога несьвядома дапусьціўся, і будзе ён яму адпушчаны. \m \v 19 Гэта ахвяра за праступак, якім ён правініўся перад ГОСПАДАМ». \c 6 \cl Ляв 6 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што адабрана яшчэ якім чынам (у бліжняга), \m \v 3 або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць, \m \v 4 вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў, \m \v 5 або рэч, адносна каторай прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня. \m \v 6 А за праступак ахвяруе ён ГОСПАДУ ягня без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара. \m \v 7 І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў». \m \v 8 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 9 «Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня: Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярнiку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь ахвярнiку будзе на ім гарэць. \m \v 10 Сьвятар адзенецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэласпаленьня, якую спаліў агонь на ахвярнiку, і высыпе каля ахвярнiку. \m \v 11 Потым здыме з сябе адзеньне сваё, а адзене на цела другое адзеньне, i вынясе попел за табар на чыстае месца. \m \v 12 Агонь жа на ахвярнiку будзе гарэць заўсёды і ня будзе гаснуць. На ім сьвятар кожную раніцу будзе паліць дровы, і будзе складаць ахвяру цэласпаленьня, і паліць на ім тлушч ахвяраў мірных. \m \v 13 Агонь будзе заўсёды гарэць на ахвярнiку, і ніколі ня згасьне. \m \v 14 Гэтакі закон адносна ахвяраў хлебных: Cыны Аарона павінны прыносіць іх перад аблічча ГОСПАДА перад ахвярнiкам. \m \v 15 Сьвятар возьме жменю мукі, палітай алеем, з усім кадзілам, пакладзеным на муку, i спаліць на ахвярнiку на мілы пах як напамін ГОСПАДУ. \m \v 16 А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, хлеб прэсны няхай ядуць на сьвятым месцы, на панадворку Намёту Спатканьня. \m \v 17 Таму вось не пячыце хлябоў квашаных. Гэта частка, каторую Я даю ім з Маіх ахвяраў агнявых. Гэта ахвяра найсьвяцейшая, як і ахвяра за грэх, і ахвяра аднагараждэньня. \m \v 18 Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есьці. Гэта закон вечны для вашых пакаленьняў адносна ахвяраў цэлапальных ГОСПАДУ. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны». \m \v 19 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 20 «Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць ГОСПАДУ ў дзень іхняга памазаньня: Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзясятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе на раніцы і палову — вечарам. \m \v 21 Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 22 Сьвятар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Ахвяра цалкам павінна быць спалена для ГОСПАДА. \m \v 23 Кожная бо хлебная ахвяра сьвятара будзе спалена агнём, і ніхто ня будзе есьці яе». \m \v 24 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 25 «Скажы Аарону і сынам ягоным: Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: Ахвяра за грэх павінна быць забівана перад ГОСПАДАМ на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая. \m \v 26 Сьвятар, які будзе складаць ахвяру за грэх, будзе яе есьці на сьвятым месцы, на панадворку Намёту Спатканьня. \m \v 27 Кожны, хто дакранецца яе мяса, будзе асьвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзеньне, то апырсканае абмый на сьвятым месцы. \m \v 28 Калі тое мяса будзе варана ў пасудзіне глінянай, то яе трэба разьбіць, а калі пасудзіна мядзяная, то павінна быць яна добра вышаравана і выпаласкана. \m \v 29 Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе есьці яе, бо гэта сьвятая рэч. \m \v 30 А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць ў Намёт Спатканьня для ачышчэньня ў Месцы Сьвятым, ніхто няхай ня есьць, але спальваецца яна агнём. \c 7 \cl Ляв 7 \m \v 1 Вось закон адносна ахвяры аднагараджэньня. Гэта сьвятая рэч. \m \v 2 На тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня, будуць забіваць ахвяру аднагараджэньня, i кроў яе выльюць вакол ахвярнiку; \m \v 3 але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: курдзюк, тлушч, які пакрывае нутро, \m \v 4 абедзьве ныркі, а тлушч на вантробе разам з ныркамі няхай будзе аддзелены. \m \v 5 Спаліць гэта ўсё сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Такая вось ахвяра аднагараждэньня. \m \v 6 Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на сьвятым месцы. Бо гэта вялікая сьвятая рэч. \m \v 7 Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэння закон адзін: Яна належыць сьвятару, каторы складаў гэтую ахвяру. \m \v 8 Сьвятар, які складае ахвяру цэласпаленьня, атрымоўвае скуру жывёлы, якую склаў у ахвяру. \m \v 9 Таксама кожная ахвяра хлебная, смажаная ў печы, у гаршчку або на патэльні, належыць сьвятару, якім гэтая ахвяра складзена. \m \v 10 Але кожная ахвяра хлебная з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як адному, так і другому. \m \v 11 Вось закон адносна ахвяры мірная, якую складаюць ГОСПАДУ: \m \v 12 Калі хто складае гэтую ахвяру як падзяку, то няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем. \m \v 13 Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры прымірэньня ў падзяку. \m \v 14 З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў прымірэньня. \m \v 15 Мяса ахвяраў мірных ў падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы. \m \v 16 Калі хто складае ахвяру як шлюба-ваньне або з добрай волі, то ахвяру яго трэба есьці ў дзень ахвяраваньня, але і на другі дзень можна есьці пазасталае. \m \v 17 Калі што застанецца на трэйці дзень, тое трэба спаліць. \m \v 18 Калі хто зьесьць штосьці з ахвяры мірнай на трэйці дзень, то такая ахвяра ня будзе прынятая; ня будзе яна залічана таму, хто яе склаў, бо гэта зьнявага; а той, хто будзе яе есьці, дапусьціцца грэху. \m \v 19 Мяса, якое дакраналася чаго нячыстага, нельга есьці, але спальваецца яно на агні; а мяса чыстае можа есьці кожны чысты. \m \v 20 Калі аднак хто, будучы ў нячыстасьці, будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго. \m \v 21 Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго». \m \v 22 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 23 «Скажы сынам Ізраіля: Нельга вам есьці тлушч цялят, авечак і казлоў. \m \v 24 Можна карыстацца тлушчам зьвяроў мёртвых або разьдзёртых у кожнай патрэбе, але ня ешце яго; \m \v 25 калі хто будзе есьці тлушч жывёлаў, складаных на ахвяру цэласпаленьня для Госпада, той будзе выключаны з народу свайго. \m \v 26 Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла. \m \v 27 Хто будзе есьці якую-колечы кроў, той будзе выключаны з народу свайго». \m \v 28 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 29 «Скажы сынам Ізраіля: Хто складае ахвяру мірную для ГОСПАДА, няхай прынясе свой дар ГОСПАДУ з ахвяры мірнай. \m \v 30 Сваімі рукамі няхай прынясе ён ахвяру агнявую для ГОСПАДА: тлушч з грудзіны і грудзіну, каб трэсьці імі перад ГОСПАДАМ. \m \v 31 Тлушч спаліць сьвятар на ахвярнiку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным. \m \v 32 Таксама правую лапатку аддасьцё сьвятару як частку сьвятарскую з ахвяраў мірных. \m \v 33 Каторы з сыноў Аарона складае ў ахвяру кроў і тлушч ахвяры мірнай, той як сваю частку атрымае правую лапатку, \m \v 34 бо грудзіну патрасаную і лапатку падыманую Я бяру ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных i даю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечны закон ад усяго народа Ізраіля». \m \v 35 Гэта ёсьць частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА, якая належыцца Аарону і сынам ягоным ад дня пасьвячэньня іх на сьвятароў ГОСПАДАВЫХ. \m \v 36 У дзень, калі іх ГОСПАД памазаў, загадаў Ізраілю даваць ім гэта. Гэта пастанова вечная ў пакаленьні іхнія. \m \v 37 Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай. \m \v 38 Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай ў дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай. \c 8 \cl Ляв 8 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў. \m \v 3 Пасьля зьбяры ўсю супольнасьць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня». \m \v 4 Майсей зрабіў так, як яму ГОСПАД загадаў, і супольнасьць сабралася каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 5 Сказаў ім Майсей: «Вось даручэньне, якое загадаў ГОСПАД выканаць!» \m \v 6 І прывёў Майсей Аарона і сыноў ягоных, і абмыў вадой. \m \v 7 І ўсклаў на яго шату льняную, і падперазаў яго паясом, i адзеў на яго верхнюю шату, і наверх усклаў эфод, і апаясаў яго паясом эфоду, і прымацаваў на ім эфод. \m \v 8 І ўсклаў яму нагруднік, на якім разьмясьціў урым і тумім, \m \v 9 і ўсклаў яму на галаву кідар і на ім залатую бляху, сьвятую дыядэму, як загадаў Майсею ГОСПАД. \m \v 10 Потым узяў Майсей алей памазаньня, і памазаў Сялібу разам з усім, што ў ёй было, і пасьвяціў гэтыя рэчы. \m \v 11 І пакрапіў ён ахвярнiк сем разоў, і памазаў ахвярнiк разам з яго прыналежнасьцямі, таксама мыцельнік і яго падставу, каб пасьвяціць іх. \m \v 12 А потым паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб пасьвяціць яго. \m \v 13 Прывёў ён таксама сыноў Аарона і апрануў іх у шаты, падперазаў іх паясамі і ўсклаў на іх галовы турбаны, як загадаў яму ГОСПАД. \m \v 14 І прывёў (Майсей) бычка на ахвяру за грэх. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі рукі свае на галаву ахвяры за грэх. \m \v 15 І Майсей забіў яго, ды, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярнiка кругом, і такім чынам ачысьціў ахвярнiка. Астатак крыві выліў на падставу ахвярнiка і так пасьвяціў яго, ачышчаючы. \m \v 16 Пасьля ўзяў увесь тлушч, які на нутры, і тлушч на вантробе, і абедзьве ныркі разам з тлушчам, ды спаліў іх на ахвярнiку, \m \v 17 а бычка і скуру ягоную, і мяса ягонае, і нячыстасьці ягоныя спаліў у агні па-за табарам, бо так загадаў Майсею ГОСПАД. \m \v 18 Потым прывёў (Майсей) барана на ахвяру цэласпаленьня. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі на галаву яго рукі свае. \m \v 19 Майсей забіў яго і пакрапіў кругом ахвярнiку крывёю, \m \v 20 пасьля пасек барана на часткі і спаліў галаву, і кавалкі, і тлушч, \m \v 21 а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярнiку. Гэта цэласпаленьне на мілы пах, гэта ахвяра ГОСПАДУ, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 22 Потым прывялі другога барана, барана пасьвячэньня сьвятароў. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі свае рукі на галаву яго. \m \v 23 Майсей забіў яго i ўзяў крыху крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі. \m \v 24 І прывёў Майсей сыноў Аарона, і памазаў крывёй верх правага вуха іхняга, i вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй, i пакрапіў Майсей крывёю ахвярнiк з усіх бакоў. \m \v 25 Потым узяў тлушч, хвост і ўвесь тлушч, які на нутры, разам з тлушчам на вантробе, абедзьве ныркі і іхні тлушч, i правую лапатку, \m \v 26 і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку на алеі і адзін сухарык, і палажыў на тлушч і на правую лапатку. \m \v 27 І палажыў усё гэта на рукі Аарона і сыноў яго, і патрос гэтым перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 28 Пасьля ўзяў усё гэта Майсей з рук іхніх i спаліў на ахвярнiку разам з цэласпаленьнем. Гэта была ахвяра пасьвячэньня на мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА. \m \v 29 Потым Майсей узяў грудзіну і патрос яе перад ГОСПАДАМ; гэта была частка Майсею з барана, ахвяры пасьвячэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 30 Потым Майсей узяў крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярнiка і пакрапіў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія. Гэтак пасьвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія. \m \v 31 Па пасьвячэньні іх і шатаў іхніх Майсей загадаў ім: «Зварыце мяса ля ўваходу ў Намёт Спатканьня і там ешце яго з хлебам, які ў кашы пасьвячэньня, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць яго есьці,” \m \v 32 а што застанецца з мяса і хлябоў, спаліце агнём. \m \v 33 Ад уваходу ў Намёт Спатканьня не адыходзьцеся сем дзён, аж да дня заканчэньня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасьвячэньне. \m \v 34 І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас. \m \v 35 Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана». \m \v 36 І зрабілі Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў ім ГОСПАД праз Майсея. \c 9 \cl Ляв 9 \m \v 1 У восьмы дзень паклікаў Майсей Аарона, сыноў яго і старшыняў Ізраіля i сказаў Аарону: \m \v 2 «Вазьмі са статку бычка ў ахвяру за грэх і барана на ахвяру цэласпаленьня, абодвух без заганы, i прынясі перад аблічча ГОСПАДА. \m \v 3 А сынам Ізраіля скажы: “Вазьміце казла ў ахвяру за грэх, і цяля, і барана гадавога без заганы на ахвяру цэласпаленьня, \m \v 4 і вала, і барана ў ахвяру мірную, каб ахвяраваць іх перад ГОСПАДАМ, і ахвяру хлебную, запраўленую алеем, бо сёньня ГОСПАД зьявіцца вам”». \m \v 5 І прынесьлі ўсё тое, што загадаў ім Майсей, да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і прыйшла ўся супольнасьць, і стала перад ГОСПАДАМ. \m \v 6 І сказаў ім Майсей: «Вось тое, што загадаў ГОСПАД зрабіць, і аб’явіцца вам хвала ГОСПАДА!» \m \v 7 І сказаў Майсей Аарону: «Прыйдзі да ахвярнiку, і складзі ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня, і ачысьці сябе і народ. І складзі ахвяру за народ, і ачысьці яго, як загадаў ГОСПАД». \m \v 8 Тады Аарон прыступіўся да ахвярнiку і забіў цяля за грэх свой. \m \v 9 Сыны ягоныя далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец ў крыві, памазаў ёю рагі ахвярнiку, а рэшту выліў на падставу ахвярнiку. \m \v 10 Тлушч, ныркі і тлушч на вантробе з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярнiку, як загадаў ГОСПАД Майсею, \m \v 11 а мяса і скуру ягоную спаліў на агні за табарам. \m \v 12 Пасьля забіў ахвяру цэласпаленьня; сыны ягоныя далі яму кроў, і ён выліў яе кругом ахвярнiку. \m \v 13 Далі яму таксама ахвяру цэласпаленьня, падзеленую на часткі, разам з галавой, і ён спаліў гэта на ахвярнiку. \m \v 14 Потым абмыў нутро і ногі і спаліў як цэласпаленьне на ахвярнiку. \m \v 15 Потым склаў ён ахвяру за народ. Узяў казла, які быў прызначаны на ахвяру за грэх народу, і забіў яго, і ахвяраваў за грэх, як і першага. \m \v 16 Пасьля ўзяў ахвяру цэласпаленьня і ахвяраваў яе паводле пастановы. \m \v 17 І прынёс ён ахвяру хлебную, і напоўніў ёю руку сваю ды спаліў на ахвярнiку, апрача ранішняй ахвяры цэласпаленьня. \m \v 18 Пасьля забіў вала і барана, ахвяры мірныя ад народу; і сыны ягоныя далі яму кроў, якую ён выліў кругом ахвярнiку. \m \v 19 А тлушч вала і хвост барана, і ныркі з лоем, і тлушч на вантробе \m \v 20 палажылі на грудзіну; і тлушч быў спалены на ахвярнiку; \m \v 21 а грудзіну і правае плячо Аарон прынёс, патрасаючы перад ГОСПАДАМ, як загадаў яму Майсей. \m \v 22 І падняў Аарон рукі ў бок народу і дабраславіў яго, і па заканчэньні ахвяраў за грэх, ахвяраў цэласпаленьня і ахвяраў мірных зыйшоў уніз. \m \v 23 Потым Майсей і Аарон увайшлі ў Намёт Спатканьня і, выйшаўшы адтуль, дабраславілі народ. У гэты час аб’явілася хвала ГОСПАДА ўсяму народу. \m \v 24 І вось агонь выйшаў ад ГОСПАДА, і спаліў ахвяру цэласпаленьня разам з тлушчам, які быў на ахвярнiку. Калі ўбачылі гэта людзі, узрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі. \c 10 \cl Ляв 10 \m \v 1 Сыны Аарона, Надаў і Абігу, узялі кожны сваю кадзільніцу і набралі ў іх агонь, паклалі на яго кадзіла i ахвяравалі перад ГОСПАДАМ іншы агонь, а ня той, што быў ім загаданы. \m \v 2 Тады выйшаў агонь ад ГОСПАДА і спаліў іх, і яны памерлі перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 3 І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я аб’яўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, i аб’яўлю хвалу перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў. \m \v 4 Тады Майсей паклікаў Мішаэля і Эльцафана, сыноў Узіэля, дзядзькі Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і забярыце братоў вашых, і вынясіце іх з Месца Сьвятога за табар». \m \v 5 Яны адразу пайшлі і забралі іх, што ляжалі ў шатах сваіх, і вынесьлі за табар, як ім было загадана Майсеем. \m \v 6 Майсей сказаў тады Аарону ды Элеазару і Ітамару, сынам ягоным: «Не галіце валасоў вашых і не разьдзірайце адзеньня, каб часам не былі вы пакараныя сьмерцю, ды каб не ўзгарэўся гнеў [Госпадаў] на ўсю супольнасьць. Але браты вашыя і ўвесь дом Ізраіля можа плакаць дзеля тых, якіх спаліў ГОСПАД. \m \v 7 Вы ж не выходзьце па-за Намёт Спатканьня, бо пагінеце, бо алей памазаньня ГОСПАДА на вас». І яны зрабілі так, як Майсей ім загадаў. \m \v 8 І сказаў ГОСПАД Аарону: \m \v 9 «Калі маеце ісьці ў Намёт Спатканьня, то ані ты, ані твае сыны ня піце віна, ані ўсяго таго, што можа п’яніць, каб не паўміралі. Гэта закон вечны на ўсе пакаленьні вашыя, \m \v 10 каб умелі адрозьніваць паміж сьвятым і паганым, чыстым і нячыстым, \m \v 11 каб навучылі вы сыноў Ізраіля ўсім прыказаньням Маім, якія аб’явіў ГОСПАД ім праз Майсея». \m \v 12 І сказаў Майсей Аарону і пазасталым сынам ягоным, Элеазару і Ітамару: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярнiку, бо гэта сьвятая рэч. \m \v 13 Ешце яе ў сьвятым месцы, бо належыцца яна табе і сынам тваім з агнявых ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, бо так мне загадана. \m \v 14 Грудзіну патрасаную і лапатку падыманую маеце есьці на чыстым месцы, ты і сыны твае, і дочкі твае з табою; бо гэта пакінута табе і дзецям тваім з ахвяраў мірных сыноў Ізраіля. \m \v 15 Лапатка падыманая і грудзіна патрасаная разам з часткамі тлустымі ахвяры цэласпаленьня, якія будуць трэсьці перад ГОСПАДАМ, будуць належаць табе і сынам тваім як вечны закон, як загадаў ГОСПАД». \m \v 16 Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і даведаўся, што ён спалены. Дык разгневаўся ён на пазасталых сыноў Аарона, Элеазара і Ітамара, і сказаў ім: \m \v 17 «Чаму ня зьелі вы ахвяры за грэх у сьвятым месцы? Гэта ж сьвятая рэч. Яна дадзена вам здымаць грахі з супольнасьці, каб ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ. \m \v 18 Вось жа кроў яго ня ўнесена у Месца Сьвятое. Дык мусілі вы зьесьці яе ў Месцы Сьвятым, як загадана мне». \m \v 19 Аарон адказаў: «Вось, складзеная сёньня імі ахвяра за грэх і цэласпаленьне перад ГОСПАДАМ, і такое здарылася. Калі сёньня зьем ахвяру за грэх, ці гэта ўпадабае ГОСПАД?» \m \v 20 Майсей выслухаў гэта, і спадабалася яму. \c 11 \cl Ляв 11 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Вось што кажыце сынам Ізраіля: Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якія можаце есьці: \m \v 3 кожную жывёліну, у якой раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз, і якая жуе жвайку, тую можаце есьці. \m \v 4 З тых, што маюць раздвоеныя капыты і што жуюць жвайку ня ешце такіх: вярблюда, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе; \m \v 5 тушканчыка, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе; \m \v 6 таксама зайца, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе; \m \v 7 і сьвіню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для цябе. \m \v 8 Іхнім мясам не карыстайцеся і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас. \m \v 9 Вось гэтых жывуноў, што родзяцца ў вадзе, можна есьці: кожнага вадзянога жывуна, які мае плаўнік і луску, ці ён з мора, ці з ракі, ці з ручая, есьці можаце. \m \v 10 А тыя з іх, якія ня маюць плаўніка і лускі, ці з мора, ці з ракі, усе, што плаваюць у вадзе, і ўсе, што жывуць у вадзе, яны паганыя для вас. \m \v 11 Яны будуць брыдотай для вас. Ня ешце мяса іх і высьцерагайцеся падліны іхняй. \m \v 12 Усе жывуны вадзяныя, якія ня маюць плаўніка і лускі, будуць для вас нячыстымі. \m \v 13 З птушак гэтых павінны вы высьцерагацца і ня есьці: арла, грыфа і марскога арла, \m \v 14 каршука і сокала з родам яго, \m \v 15 усякіх гатункаў крумкачоў, \m \v 16 страуса, савы, чайкі ды ястрабоў усякіх гатункаў, \m \v 17 пугача, рыбалова, ібіса, \m \v 18 лебедзя, пэлікана і сыча, \m \v 19 чаплі, буслоў усякіх гатункаў, удода і кажана. \m \v 20 Усе жывуны крылатыя, што на чатырох нагах, нячыстыя будуць для вас. \m \v 21 Спаміж лятаючых жужлаў будзеце есьці толькі тых, у якіх галені вышэй ног, каб маглі скакаць па зямлі. \m \v 22 Спаміж іх гэтых ешце: сшаранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь і хагаб усіх гатункаў. \m \v 23 Усе іншыя гатункі чатырохножных жужлаў будуць для вас нячыстыя. \m \v 24 Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца іхняй падліны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара. \m \v 25 І калі б каму выпала несьці падліну іх, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да заходу сонца. \m \v 26 Кожная жывёла, якая мае капыт раздвоены, але ня мае разрэзу ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас; дык хто дакранецца яе, станецца нячыстым. \m \v 27 З усіх жывёлаў чатырохножных тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас; кожны хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара. \m \v 28 Дык кожны, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо ўсе яны нячыстыя для вас. \m \v 29 Спаміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстыя гэтыя: крот, мыш ды ўсе гатункі яшчарак, \m \v 30 анака, хамэлеон, летаа, хамэт і тыншамэт. \m \v 31 Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца іх падліны, будзе нячысты аж да вечара. \m \v 32 Калі з гэтых падлінаў упадзе што-колечы ці на посуд драўляны, ці на адзеньне, ці на скуру, ці на мяшок, то ўсякая рэч, катораю карыстаюцца, будзе нячыстай. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя. \m \v 33 Посуд жа гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе ўнутры нячысты, і яго трэба разьбіць. \m \v 34 Кожная страва, якую ясьцё, калі б на яе пацякла вада з таго посуду, будзе нячыстай, i ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, нячыстае. \m \v 35 На што толькі нешта з гэтае падліны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць зьнішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас. \m \v 36 Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца той падліны, будзе нячысты. \m \v 37 Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насеньне, не паганіць яго, \m \v 38 але калі б зерне было мокрае і такога дакранулася штосьці ад падліны, то яно будзе для вас нячыстым. \m \v 39 Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, дык калі б хто дакрануўся яе, будзе нячысты да вечара. \m \v 40 Калі хто зьесьць такой падліны, няхай памые адзеньне i будзе нячысты да вечара. Таксама і той, хто будзе несьці такую падліну, няхай вымые адзеньне і будзе нячысты да вечара. \m \v 41 Усякая жывёліна, якая поўзае па зямлі — гэта брыдота, нельга яе есьці. \m \v 42 Што-колечы поўзае па зямлі на жываце і на чатырох нагах, або мае шмат ног, або цягнецца па зямлі, ня ешце гэтага, бо гэта брыдота. \m \v 43 Не паганьце душаў вашых якімі-небудзь паўзунамі і не дакранайцеся да іх, каб ня сталіся нячыстымі. \m \v 44 Я — ГОСПАД, Бог ваш. Асьвячайцеся і будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Не паганьце душаў вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі, \m \v 45 бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! \m \v 46 Гэта вось закон адносна быдла і птушак ды ўсякага жывуна, які жыве ў вадзе і поўзае па зямлі, \m \v 47 каб адрозьнівалі, што чыстае, а што нячыстае, ды ведалі, што маеце есьці, а чым маеце брыдзіцца». \c 12 \cl Ляв 12 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Кажы сынам Ізраіля і вучы іх: “Калі жанчына пачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай. \m \v 3 І ў восьмы дзень будзе абрэзаны (хлопец), \m \v 4 а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, ня будзе хадзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні яе ачышчэньня. \m \v 5 Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у дні месячніцы, і шэсьцьдзесят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй. \m \v 6 Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля нараджэньня сына або дачкі, прынясе яна да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або турка ў ахвяру за грэх. \m \v 7 Ён складзе іх у ахвяру перад ГОСПАДАМ і ачысьціць яе, і так ачысьціцца яна ад цячэньня крыві сваёй. Гэта закон адносна той, каторая нарадзіла сына або дачку. \m \v 8 Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, то няхай ахвяруе двух туркоў або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэлапаленьня, а другога ў ахвяру за грэх. Гэтак ачысьціць яе сьвятар і яна будзе ачышчаная». \c 13 \cl Ляв 13 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Калі ў якога чалавека на скуры цела зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, што ёсьць прыкметай праказы, то няхай прывядуць яго да Аарона, сьвятара, або да аднаго з сыноў яго, сьвятароў. \m \v 3 Сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя ды пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар праверыць яго і прызнае яго нячыстым. \m \v 4 Калі, аднак, пляма на скуры цела яго белая, але ня ўглыбіўшыся ў цела, і валасы не пабялелыя, то сьвятар адасобніць яго на сем дзён. \m \v 5 У сёмы дзень сьвятар агледзіць яго. Калі сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не павялічылася і не пашырылася на скуры, то адасобніць яго яшчэ на сем дзён. \m \v 6 Пасьля сямі дзён сьвятар зноў яго агледзіць. Калі пляма пацямнела і не пашырылася на скуры, то сьвятар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык няхай ён вымые адзеньне сваё і будзе чысты \m \v 7 Калі, аднак, лішай пашырыўся па скуры пасьля таго, як ён стаў перад сьвятаром для праверкі, то ён другі раз павінен стаць перад сьвятаром. \m \v 8 Сьвятар агледзіць яго, і калі сьцьвердзіць, што лішай пашырыўся на скуры, прызнае яго тады нячыстым; гэта праказа. \m \v 9 Калі на якім чалавеку выявіцца праказа, няхай прывядуць яго да сьвятара. \m \v 10 Калі сьвятар агледзіць яго і сьцьвердзіць, што на скуры ягонай ёсьць белая пухліна, паросшая белымі валасамі, і на пухліне жывое мяса, \m \v 11 гэта значыць, што на скуры цела яго застарэлая праказа. Сьвятар прызнае яго нячыстым і адасобніць яго, бо ён нячысты. \m \v 12 Калі ж праказа расьцьвіце на скуры і пакрые ўсю скуру хворага ад галавы да ног, на колькі могуць бачыць вочы сьвятара, \m \v 13 i ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, то ён аб’явіць хворага чыстым, таму што ўсё (цела) перамянілася ў белае; ён чысты. \m \v 14 Калі выявіцца на ім жывое мяса, то ён нячысты. \m \v 15 Сьвятар, убачыўшы жывое мяса, прызнае яго нячыстым; бо жывое мяса нячыстае; гэта праказа. \m \v 16 Калі ж жывое мяса станецца зноў белым, няхай ён прыйдзе да сьвятара. \m \v 17 Сьвятар яго агледзіць і сьцьвердзіць, што плямы сталіся белымі і прызнае яго чыстым; ён чысты. \m \v 18 Калі ў каго на скуры цела была скула і зажыла, \m \v 19 але на месцы скулы будзе белая пухліна, або белая пляма, або чырвоная, то ён павінен паказацца сьвятару. \m \v 20 Сьвятар агледзіць яго і сьцьвердзіць, што тая пляма паглыблена адносна скуры і што валасы на ёй пабялеўшыя, і прызнае тады яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле. \m \v 21 Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што там няма белых валасоў, і што пляма не паглыблена адносна скуры, і што яна пацямнеўшы, то сьвятар адасобніць яго на сем дзён. \m \v 22 Калі ж яна пашырыцца на скуры, то сьвятар прызнае яго нячыстым. Бо гэта хвароба праказы. \m \v 23 Калі, аднак, пляма застанецца бяз зьмены і не пашырыцца, то гэта шнар на скуле, і сьвятар прызнае яго чыстым. \m \v 24 Калі хто мае на сваёй скуры апёк, і калі на той скуры зьявіцца чырвоная або белая пляма, \m \v 25 дык сьвятар агледзіць яго. Калі сьцьвердзіць, што валасы на пляме пабялеўшы, і калі выглядае, што пляма паглыблена адносна акружаючай скуры, значыць, гэта праказа, каторая зацьвіла на апёку. Сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы. \m \v 26 Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што на пляме няма белых валасоў і што яна не паглыблена адносна акружаючай скуры, ды што яна пацямнеўшы, дык сьвятар адасобніць яго на сем дзён. \m \v 27 У сёмы дзень сьвятар зноў яго агледзіць. Калі пляма пашырылася на скуры, то сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы. \m \v 28 Калі, аднак, пляма не пашырыцца на скуры, але пацямнее, значыць, гэта шнар ад апёку. Сьвятар прызнае яго чыстым, бо гэта ёсьць шнар ад апёку. \m \v 29 Калі ў мужчыны або жанчыны на галаве або барадзе зьявіцца пляма, \m \v 30 няхай агледзіць яе сьвятар, і калі сьцьвердзіць, што яна паглыблена адносна акружаючай скуры, і што валасы на ёй сталіся жоўтыя і тонкія, дык сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта паршывасьць, праказа галавы або барады. \m \v 31 Калі ж сьвятар агледзіць пляму, і яна не паглыблена адносна скуры, і валасы на ёй ня чорныя, дык адасобніць яго (чалавека) на сем дзён. \m \v 32 У сёмы дзень сьвятар агледзіць пляму, і калі сьцьвердзіць, што пляма не пашырылася, і што на ёй няма жоўтых валасоў, і калі пляма не паглыбілася адносна скуры, \m \v 33 то чалавек паголіцца, але не абголіць месца плямы, і сьвятар зноў адасобніць яго на сем дзён. \m \v 34 У сёмы дзень, калі сьвятар убачыць, што пляма трымаецца свайго месца і не паглыбілася адносна скуры, то сьвятар прызнае яго чыстым. Памыўшы адзеньне, будзе ён чыстым. \m \v 35 А калі пасьля ачышчэньня зноў зьявіцца пляма на скуры, \m \v 36 дык сьвятар агледзіць яго. Калі сьцьвердзіць, што пляма пашырылася на скуры яго, то ўжо не патрабуе шукаць жоўтых валасоў, бо ясна, што ён нячысты. \m \v 37 Калі ж пляма застаецца ў сваім выглядзе, ды бачна на ёй чорны волас, то няхай ведае, што чалавек здаровы, і няхай сьвятар сьмела заяўляе, што ён чысты. \m \v 38 Калі ў мужчыны або жанчыны паявіцца на скуры цела іхняга шмат плямаў белых, \m \v 39 няхай агледзіць іх сьвятар. Калі сьцьвердзіць, што на іх скуры сьветлыя белыя плямы, дык гэта толькі крапіўка, якая закрасавала на скуры. Ён чысты. \m \v 40 Калі з чыёй галавы выпадуць валасы, то ён лысы, і ён чысты. \m \v 41 Калі ў каго лоб палысее, ён лысы, і ён чысты. \m \v 42 Але калі на лысіне або лысеючым чале паявіцца пляма белая або чырвоная, значыць, гэта праказа, якая закрасавала на лысіне або палыселым чале. \m \v 43 Дык калі сьвятар сьцьвердзіць, што ў яго пухліна белая або чырвоная на лысеючым чале, падобная да праказы на скуры цела, \m \v 44 гэта значыць чалавек пракажоны, нячысты. У яго на галаве праказа. \m \v 45 Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець разадранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!” \m \v 46 Увесь час сваёй хваробы ён будзе нячыстым. Будзе жыць асобна па-за табарам. \m \v 47 Калі на якімсьці адзеньні зьявіцца праказа, ці на адзеньні ваўняным, ці на ільняным, \m \v 48 ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на якім вырабе скураным, \m \v 49 і калі зьявіцца пляма зелянявая або чырванявая на адзеньні або на скуры, на ўтоку або аснове, або на якім другім вырабе скураным, гэта хвароба праказы. Трэба паказаць гэта сьвятару. \m \v 50 Сьвятар агледзіць заражанае і замкне (заражанае) на сем дзён. \m \v 51 У сёмы дзень агледзіць зноў пляму, і калі яна пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім іншым вырабе, зробленым са скуры, то гэта праказа ліхая; усё, на чым яна знойдзена, — нячыстае. \m \v 52 І ён павінен спаліць гэтае адзеньне, ці аснову, ці ўток ільняны, ці ваўняны, ці выраб скураны, на якіх будзе гэтая зараза, бо гэта злаякасная праказа, яна павінна быць спалена агнём. \m \v 53 Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на якім скураным вырабе, \m \v 54 то ў такім выпадку сьвятар загадае вымыць рэч, заражаную язвай, і замкне яе яшчэ на сем дзён. \m \v 55 Калі па вымыцьці сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не зьмяніла свайго віду, то, значыць, гэта нячыстае, хоць пляма не пашырылася. Спаліш тое незалежна ад таго, ці рэч заражаная з аднога, ці з другога боку. \m \v 56 А калі сьвятар сьцьвердзіць па вымыцьці, што пляма сталася сьвятлейшай, то ён адарве гэтае месца ад адзеньня або скуры, або асновы, або ўтоку. \m \v 57 А калі пляма зноў зьявіцца на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на якім-колечы вырабе скураным, гэта красаваньне праказы; спаліш у агні тое, на чым ёсьць зараза. \m \v 58 Аднак тое адзеньне, або аснова, або ўток, або які іншы выраб скураны, які ты вымыў i з якога зьнікла пляма, няхай будзе вымыты паўторна, і будзе ён чысты. \m \v 59 Гэта вось закон адносна праказы на адзеньні ваўняным ці льняным, на аснове, або на ўтоку, або на якім скураным вырабе, каб прызнаць іх чыстымі ці нячыстымі». \c 14 \cl Ляв 14 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Гэта закон адносна пракажонага ў дзень ачышчэньня ягонага: Няхай прывядуць яго да сьвятара, \m \v 3 і сьвятар выйдзе з табару, і калі (сьвятар) сьцьвердзіць, што праказа вылечаная, \m \v 4 загадае, каб за таго, які ачышчаны, узялі дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і кедровага дрэва, і кармазыновыя ніткі, і гізоп. \m \v 5 Потым сьвятар загадае забіць адну птушку над гліняным начыньнем, напоў-неным жывою вадой. \m \v 6 Пасьля возьме другую жывую птушку разам з кавалкам дрэва кедровага, з ніткамі кармазыновымі, і гізоп, і ўмочыць іх і жывую птушку ў крыві (птушкі) забітай над жывою вадою, \m \v 7 і папырскае на ачышчанага ад праказы сем разоў, і аб’явіць яго чыстым. А жывую птушку выпусьціць у поле. \m \v 8 Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы на целе, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвойдзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім. \m \v 9 У сёмы дзень абголіць ён усе валасы, вымые адзеньне, абголіць галаву і бараду, і бровы, абмые ўсё цела вадой і будзе чысты. \m \v 10 У восьмы дзень возьме ён двух баранчыкаў без заганы, адну гадавую авечку без заганы і тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, як ахвяру хлебную, і адзін лог алею. \m \v 11 Потым сьвятар, які ачышчае, паставіць чалавека ачышчанага з усім гэтым перад ГОСПАДАМ каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 12 Пасьля сьвятар возьме аднаго баранчыка і складзе яго ў ахвяру за грэх, поруч лог алею, і прынясе ўсё гэта, патрасаючы перад Госпадам. \m \v 13 Далей заб’е гэтага баранчыка на месцы, на якім забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпаленьня, на месцы сьвятым, бо ахвяра аднагараджэньня, як і ахвяра за грэх, належыць сьвятару; гэта сьвятая рэч. \m \v 14 І возьме сьвятар кроў ахвяры аднагараджэньня, і памажа ёю верх вуха чалавека ачышчанага, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі. \m \v 15 І возьме сьвятар з лога алею і вылье яго на сваю левую далонь. \m \v 16 І памочыць сьвятар палец правай рукі ў алеі, які на яго левай далоні, i пакрапіць пальцам, памочаным у алеі, сем разоў перад ГОСПАДАМ. \m \v 17 Рэштаю алею, што на далоні яго, сьвятар памажа верх правага вуха чалавека, які ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі, над крывёй яго ахвяры аднагараджэньня. \m \v 18 А рэшту алею на далоні яго вылье ён на галаву таго, хто ачышчаецца. Гэтак ачысьціць яго перад ГОСПАДАМ. \m \v 19 Пасьля сьвятар складзе ахвяру за грэх і ачысьціць таго, хто ачышчаецца, ад нячыстасьці яго. Пасьля складзе ахвяру цэласпаленьня, \m \v 20 і складзе гэтую ахвяру на ахвярнiку разам з ахвярай хлебнай. І так сьвятар ачысьціць таго чалавека, і будзе ён чысты. \m \v 21 Калі ж хто бедны ды жыве ў нястачы, то няхай возьме аднаго барана ў ахвяру аднагараджэньня для патрасаньня, каб быць ачышчаным, а таксама дзясятую частку эфы мукі, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, і адзін лог алею, \m \v 22 і два туркі або двое маладых галубкоў, на што будзе здольная рука яго; адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую — на цэласпаленьне. \m \v 23 І прынясе іх на восьмы дзень ачышчэньня свайго да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад ГОСПАДА. \m \v 24 Сьвятар возьме ягня за грэх і лог алею ды разам патрасе перад ГОСПАДАМ. \m \v 25 І заб’е барана ў ахвяру за грэх. Пасьля возьме сьвятар кроў ахвяры за грэх і памажа верх правага вуха ачышчанага чалавека, і вялікі палец яго правай рукі, і вялікі палец яго правай нагі. \m \v 26 Далей сьвятар налье алею на сваю левую далонь \m \v 27 і, памачыўшы ў ім палец правай рукі сваёй, пакрапіць сем разоў перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 28 Далей сьвятар памажа алеем, які ў яго на далоні, верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі ў месцы крыві ахвяры аднагараджэньня. \m \v 29 А рэшту алею, што застаўся на левай руцэ яго, вылье сьвятар на галаву таго, хто ачышчаецца, каб перапрасіць за яго ГОСПАДА. \m \v 30 Пасьля ахвяруе аднаго турка або маладога галубка, якога прынясе рука таго, хто ачышчаецца, \m \v 31 і ахвяруе аднаго за грэх, а другога на цэласпаленьне разам з ахвярай хлебнай, і так ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ. \m \v 32 Такая вось ахвяра пракажонага, якому не стае [маёмасьці] ў часе ачышчэньня свайго». \m \v 33 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 34 «Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, якую Я дам вам на ўласнасьць, і калі б зьявілася праказа на дамах пасяленьня вашага, \m \v 35 няхай той, чый гэта дом, ідзе і паведаміць сьвятара: “Здаецца мне, што праказа завялася ў доме маім”. \m \v 36 Сьвятар загадае, каб прынялі ўсё з дому, пакуль ён увойдзе ў яго, каб агледзець заразу, каб не запаганіла усяго, што ў доме. І ўвойдзе сьвятар, каб агледзець дом. \m \v 37 І калі ён заўважыць на сьценах яго нібы ямінкі, цьвільлю пакрытыя, і зелянявыя, што ўеліся ў сьцяну, \m \v 38 тады выйдзе з дому да дзьвярэй і адразу зачыніць яго на сем дзён. \m \v 39 У сёмы дзень, вярнуўшыся, агледзіць дом. І калі заўважыць, што язва пашырылася, \m \v 40 загадае тыя камяні заражаныя вырваць ды выкінуць за горад на нячыстае месца. \m \v 41 Дом жа кругом унутры абскрабуць, і абскрэбкі выкінуць на месца нячыстае за горадам. \m \v 42 Пасьля возьмуць іншыя камяні і пакладуць на месца папярэдніх камянёў, ды возьмуць іншую заправу і атынкуюць дом. \m \v 43 Калі ж пляма зноў закрасавала ў доме, хоць вырвалі камяні, а дом абскрэблі і атынкавалі, \m \v 44 дык прыйдзе сьвятар і агледзіць яго. І калі сьцьвердзіць, што зараза ў доме пашырылася, значыць, гэта ліхая праказа, і дом нячысты. \m \v 45 Тады дом гэты адразу разьбяруць, а камяні, і дрэва, і ўвесь попел дому таго выкінуць за горад у нячыстае месца. \m \v 46 Калі б хто ўвайшоў у дом, калі ён зачынены, будзе ён нячысты да вечара, \m \v 47 а калі б хто спаў у ім або еў штосьці, няхай памые адзеньне сваё. \m \v 48 Калі вось сьвятар прыйдзе, і агледзіць яго, і сьцьвердзіць, што зараза не пашырылася ў гэтым доме па атынкаваньні, дык прызнае гэты дом чыстым, бо зараза была вылекавана. \m \v 49 Каб ачысьціць дом, сьвятар возьме дзьве птушкі, кавалак дрэва кедровага, ніткі кармазыновыя і гізоп. \m \v 50 І заб’е адну птушку над пасудзінай глінянай над жывою вадою. \m \v 51 Пасьля возьме кедровага дрэва, гізоп, ніткі кармазыновыя і жывую птушку, памочыць іх у крыві забітай птушкі і ў жывой вадзе, i пакрапіць сем разоў дом. \m \v 52 Такім чынам ачысьціць крывёй птушкі, і вадой жывой, і дрэвам кедровым, і ніткамі кармазыновымі, і гізопам. \m \v 53 А жывую птушку пусьціць за горадам на полі. Такім чынам ачысьціць дом, і ён будзе чыстым. \m \v 54 Гэта закон адносна ўсякай заразы, праказы і паршывасьці, \m \v 55 праказы адзеньня і дому, \m \v 56 пухліны, скулаў і белых плямаў, \m \v 57 каб навучыць, калі што чыстае, а калі нячыстае. Гэта закон адносна праказы». \c 15 \cl Ляв 15 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: \m \v 2 «Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: Мужчына, які мае выцёкі, будзе нячысты. \m \v 3 Нячыстасьць яго палягае на тым, што ці цела яго дапускае выцёк, ці затрымоўвае яго, і гэта нячыстасьць ягоная. \m \v 4 Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, будзе нячысты, а таксама ўсё, дзе ён сядзеў. \m \v 5 Кожны, хто дакранецца яго ложка, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 6 Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 7 Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 8 Калі той, хто мае выцёкі, плюне на чалавека чыстага, той няхай вымые адзеньне сваё, памыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 9 Кожнае сядло, на якім сядзеў чалавек, што мае выцёкі, будзе нячыстае. \m \v 10 Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 11 Таксама кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай вымые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 12 Кожны посуд гліняны, да якога дакранаецца той, хто мае выцёкі, няхай будзе пабіты, а кожны пасуд драўляны няхай будзе вымыты вадой. \m \v 13 Калі той, хто мае выцёкі, паздаравее ад выцёкаў, тады няхай адлічыць сем дзён на ачышчэньне сваё, і, памыўшы адзеньне сваё і цела сваё ў жывой вадзе, будзе чысты. \m \v 14 У восьмы дзень возьме двух туркоў або маладых галубкоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару. \m \v 15 Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і такім чынам ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ ад выцёкаў яго. \m \v 16 Калі ў каго выльецца насеньне, то ён няхай абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара. \m \v 17 І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара. \m \v 18 Калі мужчына ляжа з жанчынаю, і ў яго выльецца насеньне, няхай абодва абмыюцца вадою, і будуць нячыстыя да вечара. \m \v 19 Калі жанчына мае месячніцу, значыць, цячэньне крыві з цела свайго, то няхай яна адасобніцца на сем дзён. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара, \m \v 20 ды ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні адасабленьня, лічыцца нячыстым. \m \v 21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і сам абмыецца вадою, і будзе нячысты да вечара. \m \v 22 Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. \m \v 23 Калі хто дакранецца чагосьці, што ляжала на ложку яе, або рэчаў, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара. \m \v 24 Калі які мужчына ляжа тады з ёю, то нячыстасьць ейная пераходзіць на яго, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на якім ён ляжаў, будзе нячысты. \m \v 25 Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні ды ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца і цячэ, тады яна, як доўга будзе мець гэтую хваробу, будзе нячыстая як падчас месячніцы. \m \v 26 Кожны ложак, на якім будзе спаць яна падчас хваробы сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыстымі, як нячыстыя падчас месячніцы яе. \m \v 27 Хто дакранецца іх, занячысьціцца, дык няхай памые адзеньне сваё вадою і сам вымыецца ў вадзе, i будзе нячысты да вечара. \m \v 28 Калі кроў затрымаецца і спыніцца цячы, няхай адлічыць яна сем дзён, і потым будзе чыстая. \m \v 29 У восьмы дзень возьме яна за сябе двух туркоў або двух маладых галубкоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 30 Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне. Гэта ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ ад цячэньня нячыстасьці яе. \m \v 31 Дык вучыце сыноў Ізраіля, каб высьцерагаліся нячыстасьці і каб не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсьць паміж іх. \m \v 32 Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі насеньня і стаецца нячыстым, \m \v 33 а таксама жанчыны, якая мае месячніцу, ды агулам мужчыны і жанчыны, якія маюць выцёкі, таксама мужчыны, які ляжа з жанчынай нячыстай». \c 16 \cl Ляв 16 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею па сьмерці двух сыноў Аарона, калі яны прыйшлі перад аблічча ГОСПАДА і былі забітыя, \m \v 2 і загадаў яму: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у Месца Найсьвяцейшае за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай. \m \v 3 Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у Месца Найсьвяцейше — узяўшы маладое цяля ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпаленьня. \m \v 4 І няхай адзенецца ён у шату сваю льняную, у споднія льняныя, перапаяшацца паясом ільняным, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта сьвятыя шаты. Няхай абмые цела сваё вадою і апране іх. \m \v 5 Ад супольнасьці сыноў Ізраіля возьме двух казлоў: аднаго — у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня. \m \v 6 Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх за сябе і ачысьціць сябе і дом свой. \m \v 7 І возьме двух казлоў, і паставіць іх перад ГОСПАДАМ перад уваходам у Намёт Спатканьня. \m \v 8 Пасьля кіне Аарон жэрабя на гэтых казлоў: адно жэрабя — для ГОСПАДА, а другое жэрабя — для Азазэля. \m \v 9 Потым Аарон прывядзе таго казла, на якога выпала жэрабя для ГОСПАДА, і складзе яго ў ахвяру за грэх, \m \v 10 а казла, на якога выпала жэрабя для Азазэля, паставіць жывога перад ГОСПАДАМ, каб выканаць ачышчэньне і каб выгнаць яго для Азазэля ў пустыню. \m \v 11 Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх за сябе і на перамаленьне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе. \m \v 12 Пасьля возьме поўную кадзільніцу напаленых вуглёў з ахвярнiка, які перад ГОСПАДАМ, і поўныя жмені пахкага тоўчанага кадзіла і занясе за заслону; \m \v 13 і кіне кадзіла на агонь перад ГОСПАДАМ. Воблака кадзіла закрые накрыўку, якая над Каўчэгам Сьведчаньня, і так не памрэ. \m \v 14 Далей возьме крыві цяляці і пакрапіць пальцам сваім перад накрыўкай з усходу. Сем разоў пакрапіць перад накрыўкай пальцам, змочаным у крыві. \m \v 15 Потым заб’е казла за грэх народу, і ўнясе кроў яго за заслону, і зробіць з крывёй яго тое самае, што зрабіў з крывёй цяляці, і пакрапіць ёю накрыўку зьверху і сьпераду, \m \v 16 і ачысьціць Месца Сьвятое ад нячыстасьці сыноў Ізраіля i ад злачынстваў іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй. \m \v 17 Ніводзін чалавек не павінен быць у Намёце Спатканьня ад хвіліны, калі Аарон увойдзе, каб выканаць ачышчэньне ў Месцы Найсьвяцейшым, аж пакуль ён ня выйдзе. Вось так ачысьціць ён сябе, дом свой ды ўсю супольнасьць Ізраіля. \m \v 18 Потым выйдзе да ахвярнiка, які перад ГОСПАДАМ, і ачысьціць яго. Возьме крыві бычка і крыві казла і памажа ёю рагі ахвярнiка з усіх бакоў, \m \v 19 і пакрапіць сем разоў яго пальцам, умочаным у крыві. Такім чынам ачысьціць яго ад нячыстасьці сыноў Ізраіля і асьвяціць яго. \m \v 20 Калі ўжо скончыць ачышчэньне Месца Сьвятога, Намёту Спатканьня і ахвярнiка, тады прывядзе жывога казла. \m \v 21 І ўскладзе Аарон абедзьве рукі на галаву жывога казла, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраіля, усе злачынствы іхнія ды ўсе грахі іхнія, узложыць іх на галаву казла і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню. \m \v 22 Такім спосабам казёл забярэ з сабой усе правіны іхнія ў зямлю бязьлюдную, і выганіць ён казла ў пустыню. \m \v 23 Тады Аарон увойдзе ў Намёт Спатканьня, здыме шаты льняныя, якія надзеў, уваходзячы ў Месца Сьвятое, ды пакладзе іх там. \m \v 24 І абмые цела вадою ў сьвятым месцы, ускладзе шаты, і выйдзе, і складзе ахвяру цэласпаленьня за сябе і за народ, і ачысьціць сябе і народ. \m \v 25 Таксама тлушч ахвяры за грэх спаліць на ахвярнiку. \m \v 26 А чалавек, які выгнаў казла для Азазэля, памые адзеньне, абмые цела вадою, а потым вернецца ў табар. \m \v 27 А бычка за грэх і казла за грэх, кроў якіх унесена была для ачышчэньня Месца Сьвятога, вынясуць за табар і спаляць разам са скураю, мясам і нячыстасьцю іхняй. \m \v 28 Той, хто спаліць іх, вымые адзеньне сваё і абмые цела сваё вадою, а пасьля вернецца ў табар. \m \v 29 Гэта будзе вам вечнай пастановай: у сёмы месяц, у дзясяты дзень месяца, прыгнятайце душы вашыя пакутаю, не выконвайце ніякай працы ані тутэйшы, ані прыбылец, які паселіцца паміж вамі. \m \v 30 У той дзень будзе перамаленьне вашае дзеля ачышчэньня ад усіх грахоў вашых, каб былі вы чыстымі перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 31 Гэта для вас субота супачынку, прыгнятайце душы вашыя пакутаю. Гэта пастанова вечная. \m \v 32 Ачышчаць будзе сьвятар, які быў памазаны і пасьвячаны на сьвятарства на месца бацькі свайго. І ўскладзе ён на сябе льняныя шаты, адзеньне сьвятое, \m \v 33 і ачысьціць Месца Найсьвяцейшае і Намёт Спатканьня, ахвярнiк, а таксама сьвятароў і ўвесь народ супольнасьці. \m \v 34 Гэта будзе для вас пастанова вечная, каб раз у год ачышчаць сыноў Ізраіля ад усіх грахоў іхніх». І зрабіў ён, як загадаў ГОСПАД Майсею. \c 17 \cl Ляв 17 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Абвясьці Аарону, і сынам яго, і ўсім сынам Ізраіля і скажы ім: “Такі вось загад даў ГОСПАД: \m \v 3 Калі хто з дому Ізраэля заб’е бычка, або авечку, або казу ў межах табару або па-за табарам \m \v 4 і не прынясе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны спасярод народу свайго. \m \v 5 Дзеля таго сыны Ізраэля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА. \m \v 6 І пакрапіць сьвятар крывёй ахвярнiк ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 7 Ужо ня будуць складаць ахвяраў дэманам, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”. \m \v 8 Далей скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыбыльцаў, якія жывуць сярод вас, складае ахвяру цэласпаленьня або іншую \m \v 9 і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, то будзе чалавек той выключаны з народу свайго. \m \v 10 Калі хто з дому Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пражываюць сярод вас, еў бы кроў, Я скірую аблічча Маё супраць такога чалавека ды вынішчу яго спаміж народу яго. \m \v 11 Бо жыцьцё цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярнiку ачышчалі ёю душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае душу. \m \v 12 Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраіля: Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві. Таксама і прыбылец, які пасяліўся сярод вас, ня будзе спажываць крыві. \m \v 13 Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыбыльцаў, якія пасяліліся сярод вас, зловіць дзікага зьвяра або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе зямлёю. \m \v 14 Бо жыцьцё кожнага цела ў крыві ягонай; таму даў Я загад сынам Ізраіля: Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне. \m \v 15 Кожны тутэйшы або прыбылец, які еў бы мяса падліны або разарванае жывёлы, няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, i будзе ён нячысты да вечара, а пасьля станецца чыстым. \m \v 16 Калі ж хто не памые адзеньня ані цела свайго, будзе насіць правіну сваю”». \c 18 \cl Ляв 18 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Вучы сыноў Ізраіля і кажы ім: “Я — ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 3 Не рабіце паводле звычаю зямлі Эгіпецкай, у якой вы жылі. Таго, што робяць у зямлі Ханаан, у якую Я ўвяду вас, не рабіце і не хадзіце паводле звычаяў іхніх. \m \v 4 Будзеце спаўняць закон Мой і прыказаньні Мае, i хадзіць паводле іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 5 Захоўвайце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — ГОСПАД! \m \v 6 Ніхто ня можа набліжацца да сваяка, каб адкрыць голасьць ягоную. Я — ГОСПАД. \m \v 7 Не адкрывай голасьці бацькі і маткі тваёй, бо гэта — маці твая, не адкрывай голасьць ейную. \m \v 8 Не адкрывай голасьці жонкі бацькі твайго, бо гэта голасьць бацькі твайго. \m \v 9 Не адкрывай голасьці сястры тваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай голасьці іх. \m \v 10 Не адкрывай голасьці дачкі сына твайго або дачкі дачкі тваёй, бо гэта голасьць твая. \m \v 11 Не адкрывай голасьці дачкі жонкі бацькі твайго, народжанай ад бацькі твайго; гэта сястра твая, не адкрывай голасьці яе. \m \v 12 Не адкрывай голасьці сястры бацькі твайго, бо яна сваячка бацькі твайго. \m \v 13 Не набліжайся да сястры маці тваёй, бо яна сваячка маці тваёй. \m \v 14 Не адкрывай голасьці брата бацькі твайго, ня ўваходзь да жонкі ягонай, бо гэта цётка твая. \m \v 15 Не адкрывай голасьці нявесткі тваёй, бо яна жонка сына твайго, не набліжайся да яе. \m \v 16 Не адкрывай голасьці братавай тваёй, бо гэта голасьць брата твайго. \m \v 17 Не адкрывай голасьці жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына ейнага ані дачкі ейнай дачкі, каб адкрыць голасьць яе, бо яны — цела яе. Гэта беззаконьне. \m \v 18 Не бяры жанчыны разам з сястрой яе, каб не зрабіць яе суперніцай, каб адкрыць голасьць яе за жыцьця гэтае. \m \v 19 Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе. \m \v 20 Не ўваходзь да жонкі бліжняга твайго, выліваючы насеньне; праз гэта станешся ты нячысты. \m \v 21 Не аддавай дзіцяці твайго на ахвяру Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД. \m \v 22 Не набліжайся да мужчыны так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда. \m \v 23 Не лажыся ні з якою жывёлаю, бо праз гэта станешся нячысты. Таксама і жанчына ня будзе лажыцца з жывёлай, бо гэта злачынства. \m \v 24 Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вамі, \m \v 25 ды каторымі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх. \m \v 26 Дык вы пільнуйцеся пастановаў Маіх і законаў Маіх, і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдотаў, ані тутэйшыя, ані прыбыльцы, якія жывуць сярод вас, \m \v 27 бо ўсіх гэтых брыдотаў дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе. \m \v 28 Дык сьцеражыцеся, каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце яе паганіць, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі. \m \v 29 Бо кожны чалавек, які б дапускаўся адной з гэтых брыдотаў, будзе вынішчаны спасярод народу свайго. \m \v 30 Трымайцеся прыказаньняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, і не паганьцеся імі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”». \c 19 \cl Ляв 19 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Гавары ўсёй супольнасьці сыноў Ізраіля і кажы ім: Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 3 Няхай кожны паважае маці сваю і бацьку свайго. Сьвяткуйце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 4 Не зьвяртайцеся да ідалаў і не вылівайце сабе багоў з мэталю. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 5 Калі будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру мірную, дык складайце так, каб была яна Яму прыемнай. \m \v 6 Будзеце есьці яе ў сам дзень ахвяры вашай ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэйці дзень, будзе спалена агнём. \m \v 7 Калі хто гэта будзе есьці на трэйці дзень, паганым гэта будзе і ня будзе прыемным (Госпаду). \m \v 8 Хто будзе яе есьці, правініцца, бо спаганіў сьвятасьць ГОСПАДА, i зьнішчана будзе душа тая спасярод народу свайго. \m \v 9 Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля ды не зьбірай каласоў, што засталіся. \m \v 10 Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і ягадаў, што пападалі ў вінаградніку, не падбірай; пакінь гэта бедным і прыбыльцам. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 11 Не крадзіце і не хлусіце. Не ашуквайце адзін аднаго. \m \v 12 Не прысягайце на імя Маё, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — ГОСПАД! \m \v 13 Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы. \m \v 14 Не праклінай глухога ды перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД! \m \v 15 Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным i не патурай багатаму. Справядліва судзі бліжняга твайго. \m \v 16 Ня будзь паклёпнікам і пляткаром у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД! \m \v 17 Ня мей у сэрцы тваім нянавісьці да брата твайго; дакарай яго і ня будзеш мець грэху з прычыны яго. \m \v 18 Ня помсьці ды ня гневайся на сыноў народу твайго. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — ГОСПАД! \m \v 19 Спаўняй законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі насеньня. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў. \m \v 20 Калі хто ўвойдзе да жанчыны, выліваючы насеньне, а яна ёсьць нявольніцай, прызначанай для іншага мужа, але яшчэ ня выкуплена і не надзелена свабодай, абодва будуць пакараныя, але не карай сьмерцю, бо не была яна свабоднай. \m \v 21 Дзеля таго складзе ён ахвяру ГОСПАДУ каля ўваходу ў Намёт Спатканьня за грэх свой, барана ў ахвяру аднагараджэньня. \m \v 22 І ачысьціць яго сьвятар бараном ахвяры аднагараджэньня ад грэху ягонага перад ГОСПАДАМ, і будзе адпушчаны яму грэх, якім саграшыў. \m \v 23 Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, будзеце ўважаць іхнія плады за неабрэзаныя; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есьці. \m \v 24 У чацьвёртым годзе ўсе іхнія плады будуць пасьвечаны як дар для ГОСПАДА. \m \v 25 У пяты год будзеце есьці плады іхнія, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 26 Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі. \m \v 27 Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй. \m \v 28 Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалывайце [надпісы] на скуры. Я — ГОСПАД! \m \v 29 Не выдавай на ганьбу дачку тваю, робячы з яе распусьніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай. \m \v 30 Сьвяткуйце суботы Мае і паважайце сьвятое месца Маё. Я — ГОСПАД! \m \v 31 Не зьвяртайцеся да тых, што выклікаюць духі памерлых, ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 32 Перад сівой галавой устань, і шануй старога ды бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД. \m \v 33 Калі ў зямлі вашай паселіцца чужынец, ня крыўдзі яго, \m \v 34 але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 35 Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе, у меры ды ў вагах. \m \v 36 Будзеце мець вагі справядлівыя, справядлівую эфу i справядлівы гін. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай. \m \v 37 І вы будзеце захоўваць усе прыказаньні Мае і ўсе пастановы Мае, і выконваць іх. Я — ГОСПАД». \c 20 \cl Ляв 20 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Кажы сынам Ізраіля: Хто спасярод Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пасяліліся ў Ізраілі, дасьць адно са сваіх дзяцей Малоху, будзе пакараны сьмерцю; землякі ягоныя ўкамянуюць яго. \m \v 3 І Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго спаміж народу яго за тое, што ён даў патомства сваё Малоху, спаганіў сьвятыню Маю i зьняважыў сьвятое імя Маё. \m \v 4 Калі землякі ягоныя закрыюць вочы свае на такога чалавека, які аддаў адно з дзяцей сваіх Малоху, ды не заб’юць яго, \m \v 5 то Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць такога чалавека і супраць сям’і ягонай, i выкараню яго спасярод народу яго, а таксама усіх тых, якія насьлядуюць яго, якія распусьнічаюць з Малохам. \m \v 6 Таксама супраць кожнага, хто зьвернецца да тых, што выклікаюць духі памерлых, або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго. \m \v 7 Дык асьвяціцеся і будзьце сьвятыя, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 8 Захоўвайце прыказаньні Мае і выпаўняйце іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас! \m \v 9 Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, будзе пакараны сьмерцю; хто праклінаў бацьку або маці, той сьцягнуў сьмерць на сябе. \m \v 10 Калі хто будзе чужаложыць з чужою жонкай, будзе пакараны сьмерцю і чужаложнік, і чужаложніца. \m \v 11 Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той адкрывае голасьць бацькі свайго; будуць пакараны сьмерцю абое, яны самі гэтую сьмерць сьцягнуць на сябе. \m \v 12 Хто ляжа з нявесткай, будзе разам з ёю пакараны сьмерцю. Яны дапусьціліся брыдоты, і самі гэтую сьмерць сьцягнулі на сябе. \m \v 13 Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, дапускаецца брыдоты. Абодва будуць пакараныя сьмерцю; яны самі на сябе гэтую сьмерць сьцягнулі. \m \v 14 Калі хто бярэ за жонку жанчыну і яе маці, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас. \m \v 15 Хто ляжа з жывёлай, выліваючы насеньне, будзе пакараны сьмерцю. Жывёлу таксама трэба забіць. \m \v 16 Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб з ёй легчы, заб’еш жанчыну і жывёлу. Абое будуць пакараныя сьмерцю; самі гэтую сьмерць на сябе сьцягнулі. \m \v 17 Калі хто возьме сваю сястру, дачку бацькі свайго або мац сваёй, і будзе аглядаць яе голасьць, а яна будзе аглядаць яго голасьць, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад народам сваім; дзеля таго, што ён адкрыў голасьць сястры сваёй, грэху дапусьціўся ён. \m \v 18 Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, то ён адкрывае крыніцу крыві яе, і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго. \m \v 19 Не адкрывай голасьці сястры маці тваёй або сястры бацькі твайго, бо гэта было б тое самае, што адкрыць уласнае цела. Грэх свой яны панясуць самі. \m \v 20 Хто ляжа з цёткай сваёй, той адкрывае голасьць дзядзькі свайго. Самі яны панясуць грэх свой, памруць бязьдзетныя. \m \v 21 Хто бярэ жонку брата свайго, гэта паскудства. Адкрыў ён голасьць брата свайго, будуць яны бязьдзетныя. \m \v 22 Захоўвайце ўсе пастановы Мае i ўсе законы Мае і выконвайце іх, каб ня выкінула вас зямля, у якую Я ўвяду вас, каб вы там жылі. \m \v 23 Не рабіце паводле звычаяў народу, які Я выганю перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і таму сталіся для Мяне брыдкімі. \m \v 24 Вось жа сказаў Я вам: Вы возьмеце зямлю іхнюю, Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад іншых народаў. \m \v 25 Дык адрозьнівайце жывёлу чыстую ад нячыстай і птушку чыстую ад нячыстай, каб не апаганілі вы душаў вашых жывёлай, і птушкамі, ды ўсім другім, што рухаецца па зямлі, і што Я вылучыў вам як нячыстае. \m \v 26 Будзьце перада Мною сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад другіх народаў, каб вы былі Маімі. \m \v 27 Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў памерлых або варажыць, будуць пакараныя сьмерцю. Укамянуеце іх; яны самі заслужыліся на такую сьмерць». \c 21 \cl Ляв 21 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: Хай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго. \m \v 2 Хіба толькі да блізкіх сваякоў, да бацькі і маці, сына і дачкі, а таксама брата свайго \m \v 3 і сястры сваёй, дзяўчыны, што жыве пры ім незамужняя, можна яму дакранацца і не занячысьціць сябе. \m \v 4 І няхай не занячысьціць сябе сьвятар з прычыны сваякоў жонкі сваёй, бо было б гэта зьнявагаю. \m \v 5 Не павінны яны стрыгчы галавы і скраяў барады, i на целе сваім ня будуць рабіць нарэзаў. \m \v 6 Сьвятымі будуць яны перад Богам сваім і ня будуць паганіць імя Ягонае, бо яны складаюць ахвяры цэласпаленьня ГОСПАДУ і ахвяры хлебныя, таму мусяць яны быць сьвятымі. \m \v 7 Ня возьмуць яны за жонку распусьніцы або зьняслаўленай; ня возьмуць жанчыны, выгнанай мужам, бо сьвятар пасьвечаны Богу. \m \v 8 Будзеш уважаць яго за сьвятара, бо ён складае хлеб Богу твайму. Дык няхай будзе ён сьвяты для цябе, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які асьвячае вас. \m \v 9 Калі дачка сьвятара паганіць сябе распустаю і няславіць імя бацькі свайго, будзе яна спалена ў агні. \m \v 10 Найвышэйшы сьвятар паміж братоў сваіх, галава якога была памазана алеем, рукі якога пасьвечаныя ў сьвятарства ды які адзеты ў шаты сьвятыя, ня будзе распускаць валасоў сваіх і разьдзіраць шатаў, \m \v 11 і ня будзе ён набліжацца да ніводнага памёршага, ня можа занячысьціцца нават з прычыны бацькі свайго і маці. \m \v 12 Ня будзе ён выходзіць са сьвятыні і не апаганіць сьвятога месца ГОСПАДАВАГА, бо ён памазаны алеем памазаньня для Бога свайго. Я — ГОСПАД. \m \v 13 За жонку возьме ён толькі дзяўчыну. \m \v 14 Ня возьме за жонку ані ўдавы, ані разьведзенай, ані зьняслаўленай, ані распусьніцы, ніводнай з такіх ня возьме, але возьме дзяўчыну спасярод сваякоў сваіх. \m \v 15 І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод сваякоў сваіх, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго». \m \v 16 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 17 «Скажы Аарону: Ніхто з патомства твайго ў-ва ўсе пакаленьні іх, у якога на целе будзе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго. \m \v 18 Ніхто, у каго на целе недахоп, не павінен прыступаць, ані сьляпы, ані кульгавы, ані той, хто мае скалечаны твар, \m \v 19 ані хто мае зламаную нагу або зламаную руку, \m \v 20 ані гарбаты, ані кволы, ані той, хто мае бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані паршывы, ані той, хто мае пашкоджаныя яечкі. \m \v 21 Ніводзін чалавек з нашчадкаў Аарона сьвятара, у якога на целе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру агнявую ГОСПАДУ, Богу свайму; ён мае загану, не павінен ён прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго. \m \v 22 Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і з найсьвяцейшых. \m \v 23 Толькі ня будзе ён падыходзіць да заслоны і ня будзе падыходзіць да ахвярнiка, бо мае загану. Ня будзе ён паганіць сьвятыню Маю, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх». \m \v 24 Майсей сказаў гэта Аарону, сынам яго i ўсім сынам Ізраэіля. \c 22 \cl Ляв 22 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Скажы Аарону і сынам ягоным, каб яны паважалі сьвятыя дары сыноў Ізраіля i не зьнеслаўлялі сьвятое імя Маё ў тым, што яны Мне пасьвячаюць. Я — ГОСПАД. \m \v 3 Скажы ім, каб ведалі аб гэтым будучыя пакаленьні: Калі хто з нашчадкаў вашых, будучы ў нячыстасьці, прыступіцца да рэчаў сьвятых, якія сыны Ізраіля пасьвячаюць ГОСПАДУ, такі чалавек будзе вынішчаны перад абліччам Маім. Я — ГОСПАД. \m \v 4 Ніводзін нашчадак Аарона, які быў бы пракажоны або цярпеў бы на выцёкі, ня будзе магчы есьці рэчаў сьвятых, пакуль не паздаравее. І хто дакранецца да чаго нячыстага ад памёршага або ў каго здарыцца выцёк насеньня, \m \v 5 або хто дакранецца паўзуна, якім занячысьціцца, або чалавека, які зрабіў бы яго нячыстым нячыстасьцю сваёю, \m \v 6 дык хто дакранецца такіх рэчаў, будзе нячысты аж да вечара і ня будзе есьці сьвятых рэчаў, пакуль не абмые цела сваё ў вадзе. \m \v 7 Па заходзе сонца будзе ён ачышчаны, і тады будзе есьці сьвятыя рэчы, бо яны ёсьць ежай ягонаю. \m \v 8 Ня будзе ён есьці падліны ані мяса разьдзёртых жывёлаў, бо праз гэта стаўся б нячысты. Я — ГОСПАД. \m \v 9 Няхай выконваюць прыказаньні Мае, каб ня мелі дзеля таго грэху ды каб з гэтай прычыны не памерлі, калі спаганяць іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх. \m \v 10 Ніводзін чужынец ня будзе есьці сьвятых рэчаў; ані той, што жыве ў сьвятара, або найміт ня будзе есьці гэтых рэчаў. \m \v 11 Калі ж сьвятар купіць нявольніка за грошы, той можа есьці сьвятое, таксама народжаныя ў доме ягоным могуць есьці хлеб ягоны. \m \v 12 Калі б дачка сьвятара выйшла замуж за чужога чалавека, то яна не павінна есьці гэтых сьвятых ахвяраваных дароў. \m \v 13 Аднак, калі дачка сьвятара аўдавела або была кінута і, ня маючы дзяцей, вярнулася ў дом бацькі свайго, як звычайная дзяўчына, будзе жывіцца стравай бацькі свайго. Ніхто аднак чужы ня мае права есьці яе. \m \v 14 Калі ж хто несьвядома зьесьць сьвятое, аднагародзіцца за гэта сьвятару, дадаючы яшчэ пятую частку яго [вартасьці]. \m \v 15 [Сьвятары] ня будуць паганіць сьвятых дароў, якія сыны Ізраіля складаюць у ахвяру ГОСПАДУ, \m \v 16 і не павінны сьцягваць на сябе віну, калі будуць есьці сьвятыя рэчы. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх». \m \v 17 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 18 «Гавары Аарону, і сынам ягоным, і ўсім сынам Ізраіля ды кажы ім: Калі хто спасярод Ізраіля або спаміж прыбыльцаў, якiя пражываюць у Ізраілі, па шлюбаваньню якім або па добрай волі сваёй складае ахвяру сваю, якую прыносіць ГОСПАДУ на цэласпаленьне, \m \v 19 то, каб была прынятаю, мусяць прынесьці цялятаў, бараноў або козаў без заганы мужчынскага роду. \m \v 20 Ніякай жывёлы, якая мае загану, не складайце ў ахвяру, бо ня будзе яна для вас спрыяльнай. \m \v 21 Калі хто захоча скласьці ГОСПАДУ ахвяру мірную, каб споўніць шлюбаваньне або як дар дабравольны, ці гэта з валоў, ці з авечак, то няхай будзе яна без заганы, каб была прынятай. \m \v 22 Не складайце ГОСПАДУ ў ахвяру жывёлін сьляпых, скалечаных, кульгавых, апухлых, паршывых, у балячках. Ня будзеце такіх жывёлін складаць на ахвярнiку ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ. \m \v 23 Цяля або барана някшталтнага ці хворага можаш скласьці як ахвяру дабраахвотную, але як шлюбаваная ахвяра ня будзе прынятая. \m \v 24 Жывёлу, у якой яечкі сьціснутыя, разьбітыя, вырваныя або выразаныя, не складайце ў ахвяру ГОСПАДУ. І ня будзеце такога рабіць у вашай зямлі, \m \v 25 ані з рук чужынцаў ня будзеце складаць такіх жывёлін у дар Богу вашаму, таму што гэты недахоп іхні ёсьць заганаю, і дзеля таго ня будуць яны для вас карыснымі». \m \v 26 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 27 «Калі народзіцца табе цяля, або ягня, або казляня, то будзе яно сем дзён пры матцы. Пачынаючы ад восьмага дня і далей будзе яно прыемнай ахвярай агнявой для ГОСПАДА. \m \v 28 Але ані каровы, ані авечкі не забівайце ў адзін дзень разам з іх малым. \m \v 29 Калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру падзякі, складайце яе так, каб была яна прыемнай; \m \v 30 у той самы дзень зьешце яе; няхай не застаецца з яе нічога да раніцы другога дня. Я — ГОСПАД. \m \v 31 Захоўвайце прыказаньні Мае і спаўняйце іх. Я — ГОСПАД. \m \v 32 Не паганьце імя Маё сьвятое, каб быў Я сьвятым паміж сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас \m \v 33 і Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД». \c 23 \cl Ляв 23 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Гавары сынам Ізраіля і кажы ім: Гэтыя вось дні сьвятыя ў ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэтыя вось сьвяты Мае. \m \v 3 Шэсьць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — субота супачынку, сход сьвяты, ня будзеце зусім працаваць, бо гэта субота ГОСПАДА ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага. \m \v 4 Вось сьвяты ГОСПАДА, сходы сьвятыя, якія павінны вы сьвяткаваць у свой час. \m \v 5 У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам выпадае Пасха ГОСПАДА. \m \v 6 А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца выпадае ўрачыстасьць Праснакоў на хвалу ГОСПАДА. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі. \m \v 7 У першы дзень будзе ў вас сход сьвяты; ня будзеце выконваць ніякай працы ў той дзень, \m \v 8 але сем дзён будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя. У сёмы ж дзень будзе сход сьвяты, ніякай работы ў той дзень ня будзеце рабіць». \m \v 9 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 10 «Гавары сынам Ізраіля і кажы ім: Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, то прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага. \m \v 11 Ён патрасе сноп перад ГОСПАДАМ, каб Ён быў вам спрыяльным; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго. \m \v 12 Таксама ў той дзень, у якім прынесяцё сноп, складзіцё ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ гадавога ягня без заганы, \m \v 13 і ахвяру хлебную з двух дзясятых эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ, а таксама ахвяру вадкую, чвэрць гіна віна. \m \v 14 Аж да гэтага дня ня будзеце есьці ані хлеба, ані сушанага зерня, ані сырога зерня, пакуль не складзеце ахвяру Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленьням вашым у-ва ўсіх месцах пражываньня вашага. \m \v 15 Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрасаньня, сем поўных тыдняў, \m \v 16 аж да дня па сёмай субоце адлічыце пяцьдзесят дзён, і тады складзіце новую ахвяру ГОСПАДУ. \m \v 17 Прынясіце з месцаў пражываньня вашага па два хлябы для патрасаньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія сьпячыце як пяршыны ГОСПАДУ. \m \v 18 Апрача хлеба складзіцё ў ахвяру сем бараноў без заганы, аднагадовых, аднаго маладога бычка і два бараны. Яны будуць ахвяраю цэласпаленьня ГОСПАДУ разам з ахвяраю хлебнаю і з ахвяраю вадкай. Будзе гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ. \m \v 19 Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і два баранчыкі аднагадовыя як ахвяру мірную. \m \v 20 Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума баранчыкамі; будзе гэта сьвятыняй ГОСПАДА на ўжытак сьвятара. \m \v 21 У той самы дзень склічце сход, гэта будзе для вас сход сьвяты. Ніякай работы ня будзеце рабіць у той дзень. Гэта вечная пастанова на ўсякім месцы пражываньня вашага, на ўсе пакаленьні вашыя. \m \v 22 Калі будзеце жаць на зямлі вашай, ня будзеце дажынаць да мяжы поля i ня будзеце зьбіраць да рэшты каласоў. Пакіньце іх убогім і прыбыльцам. Я — ГОСПАД, Бог ваш». \m \v 23 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 24 «Скажы сынам Ізраіля: У першы дзень сёмага месяца будзеце адпачываць, і будзе ў вас сход сьвяты пры гуку трубаў. \m \v 25 Ня будзеце рабіць аніякай работы ў той дзень, але будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру агнявую». \m \v 26 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 27 «Вось жа ў дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе дзень Ачышчэньня, і будзе ў вас сход сьвяты. У той дзень будзеце посьціць і будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя. \m \v 28 Ня будзеце рабіць у той дзень ніякай работы, бо гэта дзень Ачышчэньня, дзеля ачышчэньня вашага перад ГОСПАДАМ, Богам вашым. \m \v 29 Усякая душа, якая ня будзе посьціць ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго. \m \v 30 І кожнага, хто б працаваў у той дзень, Я вынішчу спаміж народу ягонага. \m \v 31 Дык нічога ня будзеце рабіць у той дзень. Гэта вечная пастанова на ўсе пакаленьні вашыя на ўсіх месцах пражываньня вашага. \m \v 32 Гэта ўрачысты адпачынак ваш. Вы будзеце посьціць з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую». \m \v 33 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 34 «Скажы сынам Ізраэля: У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца прыпадае сьвята Намётаў, сем дзён ГОСПАДАВЫХ. \m \v 35 У першы дзень — сход сьвяты; у той дзень не рабіце ніякай работы. \m \v 36 Усе сем дзён складайце ахвяры ГОСПАДУ. У восьмы дзень будзе ў вас сход сьвяты, і складзеце ахвяру ГОСПАДУ. Гэта ўрачысты сход, не рабіце ніякай работы. \m \v 37 Гэтыя вось сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якіх будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія — кожную ў свой дзень, \m \v 38 апрача суботаў ГОСПАДАВЫХ і апрача дароў вашых, ды апрача ўсяго, што будзеце ахвяроўваць па шлюбаваньні або дабравольна ГОСПАДУ. \m \v 39 Дык вось, у пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі сабярыцё ўсе плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе адпачынак. \m \v 40 У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя i галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, сем дзён. \m \v 41 Будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята штогод сем дзён. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. У сёмы месяц будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята. \m \v 42 Сем дзён будзеце жыць у намётах. Кожны, хто з роду Ізраіля, будзе жыць у намёце, \m \v 43 каб памяталі нашчадкі вашыя, што загадаў Я сынам Ізраіля жыць у буданах, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!» \m \v 44 Гэта вось загадаў Майсей сынам Ізраіля пра ўрачыстасьці ГОСПАДАВЫ. \c 24 \cl Ляв 24 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Загадай сынам Ізраіля, каб прынесьлі табе для сьвечніка найчысьцейшага алею, выціснутага з алівак, празрыстага, для пастаяннага гарэньня сьвечак сьвечніка. \m \v 3 Прыгатуе яго Аарон за заслонай сьведчаньня ў Намёце Спатканьня, каб заўсёды ад вечара аж да раніцы гарэў перад ГОСПАДАМ. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. \m \v 4 Прыгатуе ён тыя сьвечкі на чыстым сьвечніку, каб гарэлі заўсёды перад ГОСПАДАМ. \m \v 5 Вазьмі таксама мукі і сьпячы з яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінна быць дзьве дзясятых эфы. \m \v 6 Пасьля пакладзеш іх у два шэрагі, па шэсьць у кожным шэрагу, на чыстым стале перад ГОСПАДАМ, \m \v 7 i пакладзеш на кожны шэраг найчысьцейшага кадзіла; гэта будзе памятная частка хлеба, ахвяра, паленая для ГОСПАДА. \m \v 8 У кожную суботу пастаянна будуць класьцi іх перад ГОСПАДАМ як дар ад сыноў Ізраіля; гэта запавет вечны. \m \v 9 Яны належацца Аарону і сынам ягоным, каб спажывалі іх у асьвечаным месцы, бо гэта рэчы сьвятыя, якія належаць яму спаміж ахвяраў агнявых для ГОСПАДА. Гэта пастанова вечная». \m \v 10 Між сынамі Ізраіля знаходзіўся сын адной Ізраільцянкі, народжаны ад Эгіпцяніна. У табары ён павадзіўся з адным Ізраільцянінам, \m \v 11 і сын Ізраільцянкі зблюзьніў супраць імя [Госпада] і пракляў Яго. Прывялі яго да Майсея. Маці яго называлася Шэляміт, дачка Дыбры, з пакаленьня Дана. \m \v 12 Аддалі яго пад варту, пакуль ня высьветліцца прысуд ад ГОСПАДА. \m \v 13 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 14 «Выведзі блюзьнерцу за табар, і ўсе, хто яго чуў, паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўвесь сход укамянуе яго. \m \v 15 А сынам Ізраіля скажы: “Чалавек, які зблюзьніць супраць Бога свайго, адкажа за свой грэх. \m \v 16 І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, будзе пакараны сьмерцю. Увесь сход укамянуе яго, ці ён будзе прыхадзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той будзе пакараны сьмерцю. \m \v 17 Хто ўдарыць і заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю. \m \v 18 Хто заб’е жывёлу, будзе абавязаны да звароту: жывёлу за жывёлу. \m \v 19 Хто скалечыць бліжняга, будзе пакараны; як ён зрабіў, так і яму зробяць. \m \v 20 Пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб. У які спосаб ён скалечыў, такім чынам і ён будзе скалечаны. \m \v 21 Хто заб’е жывёлу, аддасьць іншую [жывёлу]; хто заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю. \m \v 22 Роўны суд няхай будзе ў вас, ці прыхадзень саграшыць, ці тутэйшы. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!”» \m \v 23 І загадаў Майсей сынам Ізраіля вывесьці блюзьнерцу за табар і закідаць камянямі. І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею. \c 25 \cl Ляв 25 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай: \m \v 2 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, тады і зямля таксама павінна сьвяткаваць суботу ГОСПАДА. \m \v 3 Шэсьць гадоў будзеш засяваць поле сваё і шэсьць гадоў будзеш абразаць вінаграднік свой i зьбіраць з іх плады, \m \v 4 але ў сёмы год няхай будзе супачынак для зямлі, субота для ГОСПАДА. Ня будзеш засяваць поля свайго і падразаць вінаградніка свайго. \m \v 5 Што само вырасьце на полі, ня будзеш жаць таго, і ня будзеш зьбіраць вінаграду неабрэзанага. Бо гэта будзе год адпачынку для зямлі. \m \v 6 Што само вырасьце на зямлі, будзе вам служыць за ежу, табе, слузе твайму, служанцы тваёй, парабку твайму і пасяленцу твайму, які жыве ў цябе, \m \v 7 і жывёле тваёй, і зьвярам, якія жывуць на зямлі тваёй, увесь ураджай будзе служыць вам за ежу. \m \v 8 Палічы таксама сабе сем гадоў суботніх, значыць, сем разоў па сем гадоў так, што час сямі гадоў суботніх будзе налічваць сорак дзевяць гадоў. \m \v 9 У дзясяты дзень сёмага месяца затрубіш у трубу, у дзень Ачышчэньня, затрубіш у трубу па ўсёй зямлі. \m \v 10 І будзеце сьвяткаваць пяцідзясяты год, і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да сваёй уласнасьці, i кожны вернецца ў сваю сям’ю. \m \v 11 Увесь гэты пяцідзясяты год будзе для вас годам юбілейным; ня будзеце сеяць, ня будзеце жаць таго, што вырасьце, і ня будзеце зьбіраць неабрэзанага вінаграду, \m \v 12 бо гэта будзе для вас юбілей, гэта будзе для вас сьвяты час. Будзеце есьці тое, што вырасьце на полі. \m \v 13 У гэты год юбілейны кожны з вас вернецца да ўласнасьці сваёй. \m \v 14 Калі што будзеш прадаваць бліжняму або купляць ад яго, ня крыўдзіце адзін аднаго. \m \v 15 Паводле ліку гадоў пасьля юбілею ты павінен купляць у бліжняга свайго, i паводле ліку гадоў ураджаю ён павінен прадаваць табе. \m \v 16 Чым больш гадоў застаецца да юбілею, тым большую цану заплаціш; а чым менш гадоў застаецца, тым меншую цану заплаціш, бо колькасьць пладоў ён прадае табе. \m \v 17 Ня крыўдзіце адзін аднаго, але бойцеся Бога свайго, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш! \m \v 18 Спаўняйце прыказаньні Мае і законы, захоўвайце і выконвайце іх, каб маглі жыць на зямлі без ніякага страху. \m \v 19 І будзе зямля даваць плод свой, і вы будзеце сытымі, і спакойна будзеце жыць на ёй. \m \v 20 А калі запытаеце: “Што мы будзем есьці ў сёмым годзе, калі ня будзем сеяць ані зьбіраць пладоў?” \m \v 21 Я спашлю на вас дабраславенства ў шостым годзе так, што хопіць вам ураджаю на тры гады. \m \v 22 У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есьці з даўнейшых пладоў аж да дзявятага году, аж да новага ўраджаю будзеце есьці даўнія плады. \m \v 23 Зямлю не належыцца прадаваць назаўсёды, бо яна — Мая, а вы — прыхадні і пасяленцы ў Мяне. \m \v 24 Таму ўся зямля, якая у вашым валоданьні, будзе прадавацца вамі пад умовай выкупу. \m \v 25 Калі зьбяднее брат твой і прадасьць частку маёмасьці сваёй, дык няхай прыйдзе блізкі сваяк ягоны і выкупіць маёмасьць, прададзеную братам. \m \v 26 Калі ж хто ня мае адкупіцеля, але сам будзе мець належныя сродкі на выкуп, \m \v 27 дык падлічыць ён гады ад часу продажу і зьверне рэшту таму, каму прадаў зямлю, і вернецца да маёмасьці сваёй. \m \v 28 Калі аднак не здабудзе належных сродкаў на выкуп, то маёмасьць застанецца ў валоданьні таго, хто купіў, аж да юбілейнага году. А ў юбілейны год зямля пяройдзе ў валоданьне ранейшага ўладальніка. \m \v 29 Калі хто прадасьць дом жылы ў горадзе, акружаным мурам, той будзе мець права выкупу аж да канца году продажу; закон выкупу будзе трываць год. \m \v 30 Калі дом ня выкупяць на працягу году, дык у такім выпадку дом у горадзе застанецца назаўсёды ўласнасьцю таго, хто купіў, і нашчадкаў яго. Ня выйдзе з рук іхніх у юбілейны год. \m \v 31 Дамы ў вёсках, якія не абведзеныя мурам, будуць лічыцца на роўні з зямлёю; дык будуць яны падлягаць выкупу, а ў юбілейным годзе выйдуць з валоданьня таго, хто купіў. \m \v 32 Што да гарадоў лявітаў, дык яны заўсёды могуць выкупіць дамы свае. \m \v 33 Калі хто купіць ад лявітаў дом у горадзе, то маёмасьць гэта выйдзе з рук ягоных у годзе юбілейным, бо дамы лявітаў лічацца маёмасьцю іхняй сярод сыноў Ізраіля. \m \v 34 Таксама палёў вакол гарадоў іхніх нельга прадаваць, дзеля таго што гэта іх вечная маёмасьць. \m \v 35 Калі брат твой зьбяднее і аслабее рука ягоная, дык падтрымай яго, каб мог жыць з табою хаця б як прыбылец або пасяленец. \m \v 36 Не бяры ад яго адсоткаў ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе. \m \v 37 Не давай яму грошы на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу. \m \v 38 Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаан ды каб быць вашым Богам! \m \v 39 Калі брат твой з убогасьці змушаны будзе прадацца табе, не прыціскай яго работаю нявольнічай, \m \v 40 але будзеш з ім абыходзіцца як з парабкам і пасяленцам. Будзе ён табе служыць толькі да году юбілейнага, \m \v 41 а тады разам з дзецьмі сваімі вернецца ад цябе да радні сваёй, у валаоданьне бацькоў сваіх. \m \v 42 Бо яны —нявольнікі Мае, Я іх вывеў з зямлі Эгіпецкай; не павінны яны быць прадаваныя як нявольнікі. \m \v 43 Ня будзеш уціскаць іх сурова, але будзеш баяцца Бога. \m \v 44 Калі б патрэбен быў табе нявольнік або нявольніца, купляй іх у народаў, якія навокал цябе. \m \v 45 Таксама купляйце дзяцей прыхадняў, якія пасяліліся ў вас, і з сем’яў іхніх, якія жывуць у вас, і якія нарадзіліся на вашай зямлі. Яны будуць вашай уласнасьцю, \m \v 46 і як спадчыну перадавайце іх сынам вашым, і мейце іх назаўсёды як нявольнікаў. Але братоў сваіх, сыноў Ізраіля, ня крыўдзіце. \m \v 47 Калі чужынец або пасяленец твой разбагацее, а брат твой зьбяднее і запрадасца чужынцу, што пасяліўся ў вас, або каму другому з сям’і ягонай, \m \v 48 дык пасьля продажу можа ён быць выкуплены. Няхай тады нехта з братоў ягоных выкупіць яго: \m \v 49 ці дзядзька, ці сын ягоны, ці сваяк, ці хто блізкі. А нават сам сябе можа выкупіць, калі будзе ў стане. \m \v 50 І ён павінен разьлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго году, калі ён прадаў сябе, да году юбілейнага, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыцца аддаць яму па лічбе гадоў; як найміт ён павінен быць у яго. \m \v 51 Але калі да юбілейнага году застаецца шмат гадоў, то адпаведна да лічбы іх павялічыць ён цану выкупу. \m \v 52 А калі застаецца няшмат гадоў да юбілейнага году, палічыць іх і, адпаведна ліку тых гадоў, заплаціць выкуп свой. \m \v 53 Ён будзе ў яго як найміт, з году на год. Няхай не ўціскае яго строга ў сябе. \m \v 54 Калі ж такім чынам выкупіцца ня зможа, то ў годзе юбілейным будзе вызвалены разам з дзецьмі сваімі. \m \v 55 Бо сыны Ізраіля — гэта нявольнікі Мае, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш! \c 26 \cl Ляв 26 \m \v 1 Не рабіце сабе ідалаў і выяваў і не стаўляйце слупоў, ані каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 2 Сьвяткуйце суботы Мае і шануйце сьвятыню Маю. Я — ГОСПАД! \m \v 3 Калі будзеце хадзіць паводле прыказаньняў Маіх, і захоўваць загады Мае, і спаўняць іх, \m \v 4 Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы напоўняцца пладамі. \m \v 5 І малацьба хлеба працягнецца да збору вінаграду, а зьбіраньне вінаграду працягнецца да сяўбы, і будзеце есьці хлеб ваш удосталь, і спакойна будзеце жыць на зямлі сваёй. \m \v 6 Я дам мір на межах вашых, і будзеце вы спаць, і ня будзе каму вас палохаць. Я прыбяру дзікіх зьвяроў, і меч ня пройдзе па зямлі вашай. \m \v 7 Вы будзеце гнаць ворагаў вашых, і будуць яны падаць ад мяча вашага. \m \v 8 Пяцёх з вас прагоняць сотню чужынцаў, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысячаў. І будуць падаць ворагі вашыя ад мяча вашага. \m \v 9 Я прыхілюся да вас і дам вам плоднасьць, і вы размножыцеся; і Я заключу запавет Мой з вамі. \m \v 10 Вы будзеце есьці збожжа з леташніх збораў, а калі прыйдуць новыя зборы, павыкідаеце старыя. \m \v 11 Я пастаўлю Сялібу Маю сярод вас, і ня будзе брыдзіцца вамі душа Мая. \m \v 12 Я буду жыць сярод вас і буду Богам вашым, а вы будзеце народам Маім. \m \v 13 Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў пруты ярма вашага, каб хадзілі вы з паднятымі галовамі. \m \v 14 А калі ня будзеце слухаць Мяне і ня будзеце спаўняць усіх гэтых прыказаньняў Маіх, \m \v 15 калі пагардзіце пастановамі Маімі, і ня будзеце зважаць на законы Мае, і ня будзеце выконваць усяго, што Мною пастаноўлена, i будзеце парушаць запавет Мой, \m \v 16 тады Я так зраблю вам: наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Надарма будзеце сеяць насеньне, бо зьядуць яго ворагі. \m \v 17 Я павярну аблічча Маё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зьненавідзілі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто ня будзе гнацца за вамі. \m \v 18 А калі і тады ня будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас дзеля грахоў вашых у сем разоў, \m \v 19 i сатру пыхлівасьць сілы вашай. Я зраблю для вас неба як жалеза, а зямлю — як медзь. \m \v 20 Надарма будзе марнавацца праца ваша; зямля ня будзе даваць ураджаю, а дрэвы палявыя не дадуць пладоў. \m \v 21 Калі і далей будзеце Мне працівіцца і не захочаце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў. \m \v 22 Я напушчу на вас зьвяроў палявых, якія пажаруць дзецей вашых і зьнішчаць жывёлу вашую, і зьменшаць колькасьць людзей; пустымі стануцца дарогі вашыя. \m \v 23 Калі і далей ня будзеце напраўляцца i будзеце працівіцца Мне, \m \v 24 дык і Я пайду супраць вас, і буду вас караць у сем разоў цяжэй за грахі вашыя. \m \v 25 Я навяду на вас меч, мсьціўцу за парушэньне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў. \m \v 26 Калі Я зьнішчу хлеб, вашу падпору жыцьця, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці і не наясьцёся! \m \v 27 А калі і дзеля гэтых караў ня будзеце слухаць Мяне і будзеце хадзіць супраць Мяне, \m \v 28 дык Я выступлю супраць вас з гвалтоўнаю ярасьцю; Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя, \m \v 29 так што будзеце есьці целы сыноў і дачок вашых. \m \v 30 Я зруйную ўзгоркі вашыя, паб’ю слупы вашыя, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі. \m \v 31 Гарады вашыя зраблю пустыняй, і спустошу сьвятыні вашыя, і не прыму больш паху ахвяраў вашых. \m \v 32 Я спустошу зямлю вашую, аж будуць дзівіцца ворагі вашыя, якія заселяць яе. \m \v 33 Вас жа Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пустая, а гарады будуць зруйнаваныя. \m \v 34 Тады зямля будзе адзначаць суботы свае ўсе дні спусташэньня свайго, а вы апынецеся ў зямлі ворагаў. Тады зямля будзе адпачываць і сьвяткаваць суботы свае. \m \v 35 Усе дні спусташэньня свайго будзе сьвяткаваць яна адпачынак, якога не сьвяткавала ў гадах суботніх, калі вы ў ёй жылі. \m \v 36 А тым, хто з вас застануцца, Я напушчу страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, так, што будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, упадуць. \m \v 37 Будуць спатыкацца адзін аб другога, быццам ад мяча, хоць ніхто ня будзе гнацца за імі. Ня змогуць яны ўстаяць перад ворагам. \m \v 38 Вы загінеце паміж народамі, праглыне вас зямля варожая! \m \v 39 А тыя, хто з вас застануцца, будуць марнець у беззаконьнях сваіх з прычыны злачынства свайго ў землях ворагаў сваіх, дзеля грахоў бацькоў сваіх змарнеюць, як і яны. \m \v 40 Тады прызнаюцца яны да грахоў сваіх і да злачынства бацькоў сваіх, якімі спаганіліся адносна Мяне і хадзілі супраць Мяне. \m \v 41 Таму Я выйшаў супраць іх ды ўвёў іх у зямлю варожую, каб упакорылася неабразанае сэрца іхняе, і каб яны панесьлі кару за беззаконьні свае. \m \v 42 Тады Я ўзгадаю запавет Мой, які заключыў з Якубам, і Ісаакам, і Абрагамам. Тады вось узгадаю Я зямлю, \m \v 43 якая была пакінутая імі; і будзе яна сплочваць суботы свае праз тое, што будзе спустошана па іх віне, а яны будуць несьці кару за правіны свае, бо адкінулі законы Мае і пагардзілі пастановамі Маімі. \m \v 44 Але і тады, калі яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, не адкіну іх зусім і ня буду брыдзіцца імі так, каб цалкам іх зьнішчыць i зламаць запавет Мой з імі, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні. \m \v 45 Дык прыгадаю Я ім запавет Мой з продкамі, якіх вывеў Я з зямлі Эгіпецкай перад абліччам усіх народаў, каб быць іх Богам. Я — ГОСПАД!» \m \v 46 Гэта пастановы, прыказаньні і законы, якія даў ГОСПАД на гары Сынай адносна Сябе і сыноў Ізраіля праз Майсея. \c 27 \cl Ляв 27 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 2 «Кажы сынам Ізраіля і гавары ім: Калі які чалавек дае шлюбаваньне пасьвяціць душу ГОСПАДУ па ацаненьні тваім, \m \v 3 дык калі б гэта быў мужчына ад дваццаці да трыццаці гадоў, то будзе ён ацэнены на пяцьдзясят сыкляў срэбрам па вазе сьвятыні, \m \v 4 а калі жанчына, то будзе ацэнена на трыццаць сыкляў. \m \v 5 А ад пятага году да дваццатага будзе твая ацэнка мужчыны — дваццаць сыкляў срэбра па вазе сьвятыні, а жанчыны — дзесяць. \m \v 6 А ад аднаго месяца да пяці год даецца за мужчыну пяць сыкляў, а за жанчыну — тры сыклі. \m \v 7 Ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй за мужчыну даецца пятнаццаць сыкляў, а за жанчыну — дзесяць. \m \v 8 Калі б хто быў так бедны і ня мог бы заплаціць ацаненьня, няхай паставяць яго перад сьвятаром, а той ацэніць; і што ён можа даць, няхай тое дасьць. \m \v 9 Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, дык усё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць рэччу сьвятою. \m \v 10 Нельга яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена, будзе рэччу сьвятой для ГОСПАДА. \m \v 11 Калі б хто шлюбаваў жывёлу нячыстую, якой ня можна складаць у ахвяру ГОСПАДУ, то прывядуць яе да сьвятара, \m \v 12 які ацэніць яе, ці яна добрая, ці благая, ды якую ўстановіць цану, такая і будзе. \m \v 13 Калі хто захоча выкупіць яе, няхай дадасьць пятую частку да ацэнкі яго. \m \v 14 Калі хто пасьвяціць дом свой ГОСПАДУ як сьвятую рэч, дык сьвятар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як сьвятар яго ацэніць, такая будзе ягоная вартасьць. \m \v 15 А калі той, хто яго ахвяраваў, захоча адкупіць яго, то дадасьць пятую частку кошту яго і будзе мець дом. \m \v 16 Калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ частку ўласнага поля, то ацэнка твая павінна быць паводле засеву: за засеў гомару ячменя — пяцьдзесят сыкляў срэбра. \m \v 17 Калі хто пасьвяціць поле сваё ў год юбілейны, твая ацэнка будзе важная. \m \v 18 Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць суму грошаў па гадах, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, i належна абнізіць ацэнку. \m \v 19 Калі той, хто пасьвяціў зямлю, адкупіць яе, то дадасьць пятую частку вышэй ацэнкі і будзе мець яе. \m \v 20 А калі ён ня выкупіць зямлі, і калі гэтая зямля будзе прададзена каму іншаму, то ня можа быць выкупленая. \m \v 21 У такім выпадку, калі зямля ў годзе юбілейным станецца свабоднай, будзе яна належаць ГОСПАДУ як рэч сьвятая, як зямля пад клятвай. Станецца яна ўласнасьцю сьвятара. \m \v 22 А калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ зямлю, купленую не з уласнасьці продкаў, \m \v 23 то сьвятар палічыць вялікасьць ацэнкі да юбілейнага году, і павінен ён аддаць яшчэ таго самага дня ГОСПАДУ суму ацаненьня як сьвятую рэч. \m \v 24 У год юбілейны зямля вернецца да таго, ад каго была куплена, чыёй была ўласнасьцю. \m \v 25 Кожная ацэнка твая павінна быць паводле сыклю сьвятыні. Адзін сыкль раўняецца дваццаці герам. \m \v 26 Ніхто ня можа пасьвяціць і шлюбаваць Госпаду першароднае з быдла, якое і так належыць Госпаду, ці то вол, ці то авечка, бо яны — ГОСПАДАВЫ. \m \v 27 Калі гэта жывёла нячыстая, то можна яе выкупіць за суму ацэнкі тваёй, дадаючы да яе адну пятую. Калі ня будзе выкуплена, то прадасца па суме ацэнкі тваёй. \m \v 28 Калі хто пасьвяціць штосьці з уласнасьці сваёй ГОСПАДУ як клятву: чалавека, жывёлу або частку уласнай зямлі — то гэта рэч ня будзе ані прададзена, ані выкуплена. Кожная клятва — гэта рэч найсьвяцейшая для ГОСПАДА. \m \v 29 Ніводзін чалавек, які пасьвячаны ГОСПАДУ як клятва, ня можа быць выкуплены, павінен быць ён забіты. \m \v 30 Кожная дзесяціна зямлі з пасеву зямлі і з пладоў дрэваў ёсьць ГОСПАДАВА, гэта сьвятая рэч для ГОСПАДА. \m \v 31 Калі б хто хацеў выкупіць частку дзесяціны сваёй, то дадасьць да яе адну пятую. \m \v 32 Кожная дзесяціна з валоў, авечак, козаў, якія праходзяць пад палкай пастуха, ёсьць пасьвечаныя ГОСПАДУ. \m \v 33 Ня будзе адрознівацца, што добрае, а што благое, і ня будзе рабіцца ніякай замены. Калі хто, аднак, зробіць замену, то абедзьве жывёлы, і адна, і другая, будуць пасьвечаныя ГОСПАДУ. Ня могуць яны быць выкуплены». \m \v 34 Такія вось прыказаньні, якія даў ГОСПАД Майсею і сынам Ізраіля на гары Сынай.