\id JOS \ide UTF-8 \h ЕГОШУА \toc2 ЕГОШУА \toc1 КНІГА ЕГОШУА \mt1 КНІГА ЕГОШУА \c 1 \cl Ег 1 \m \v 1 Пасьля сьмерці Майсея, слугі ГОСПАДА, сказаў ГОСПАД да Егошуа, сына Нуна, памочніка Майсея. \m \v 2 «Майсей, слуга Мой, памёр. Дык цяпер ты ўстань і перайдзі праз гэты вось Ярдан, ты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я даю сынам Ізраіля. \m \v 3 Кожнае месца, на якое ступіць нага вашая, Я даю вам, як Я сказаў Майсею. \m \v 4 Ад пустыні і ад Лібану гэтага аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат, уся зямля Хетытаў, і аж да Вялікага Мора на захад сонца будзе мяжа вашая. \m \v 5 Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе. \m \v 6 Будзь цьвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабям разьдзеліш зямлю, якую Я запрысяг бацькам іхнім, што дам ім. \m \v 7 Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца. \m \v 8 Няхай не адыйдзе гэтая кніга Закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй ўдзень і ўначы, каб старанна выканаць усё, што напісана ў ёй. Тады будуць шчасьлівыя шляхі твае і будзеш мець посьпех. \m \v 9 Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”». \m \v 10 Загадаў тады Егошуа начальнікам народу: «Прайдзіце праз табар і загадайце народу, кажучы: \m \v 11 “Прыгатуйце сабе ежу, бо праз тры дні вы пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на уласнасьць”». \m \v 12 А пакаленьню Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы сказаў: \m \v 13 «Прыпомніце, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам супакой і зямлю гэтую. \m \v 14 Жонкі вашыя, і дзеці вашыя, і жывёла вашая будуць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам. Вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, ўсе здольныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім, \m \v 15 аж пакуль дасьць ГОСПАД супакой братам вашым, як і вам даў, каб яны таксама валодалі зямлёй, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць ім. А потым вернецеся ў зямлю пражываньня вашага, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй”». \m \v 16 Адказалі тады яны Егошуа ў гэтыя словы: «Усё, што ты загадаў нам, зробім, і куды пашлеш, пойдзем. \m \v 17 Як слухалі мы ў-ва ўсім Майсея, так будзем слухаць цябе. Толькі няхай будзе ГОСПАД, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем. \m \v 18 Хто будзе пярэчыць вуснам тваім і ня слухацца словаў тваіх, што загадаеш, няхай будзе пакараны сьмерцю. Ты толькі будзь цьвёрды і мужны». \c 2 \cl Ег 2 \m \v 1 Егошуа, сын Нуна, з Шыттыму паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». І яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом распусьніцы імем Рахаў, і там затрымаліся. \m \v 2 Данесьлі пра гэта валадару Ерыхонскаму і сказалі: «Гэтыя вось людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраіля, каб выведаць зямлю». \m \v 3 І валадар Ерыхонскі паслаў да Рахаў людзей, загадваючы: «Вывядзі тых людзей, якія прыйшлі да цябе і ўвайшлі ў дом твой. Яны — выведчыкі і прыйшлі выведаць усю гэтую зямлю». \m \v 4 Але жанчына ўзяла і схавала мужоў тых, і сказала: «Прызнаюся, прыйшлі да мяне людзі тыя, але я ня ведала, адкуль яны. \m \v 5 Калі ў поцемках зачынялася брама, яны разам выйшлі, і я ня ведаю, куды яны пайшлі. Бяжыце шпарка за імі і зловіце іх». \m \v 6 Сама ж яна завяла іх на дах дому свайго і закрыла іх снапамі лёну, якія там былі. \m \v 7 Тыя ж людзі [валадара], пабеглі дарогаю, якая ідзе да бродаў на Ярдане. Пасьля іх адыходу брама была адразу зачынена. \m \v 8 Яшчэ не заснулі тыя, што хаваліся, як Рахаў прыйшла да іх і сказала: \m \v 9 «Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі. \m \v 10 Чулі мы, што ГОСПАД асушыў перад вамі воды Мора Чырвонага, калі выйшлі вы з Эгіпту і што вы зрабілі двум валадарам Амарэйскім, якія жылі за Ярданам,ыгону і Огу, якіх вы забілі. \m \v 11 Усё вось гэта чуючы, мы баімся і млее ў нас сэрца нашае ды займае дух нам дзеля вашага надыходу. Бо ГОСПАД, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка. \m \v 12 Цяпер вось прысягніце мне на ГОСПАДА, што як я вам зьявіла міласэрнасьць, так і вы зробіце ласку сям’і бацькі майго і дасьцё мне знак як заруку, \m \v 13 што захаваеце бацьку майго і маці маю, братоў маіх і сясьцёр маіх і ўсё, што іхняе, і ўратуеце душы нашыя ад сьмерці». \m \v 14 Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам гэтую зямлю, зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць». \m \v 15 І спусьціла яна іх на вяроўцы з акна, бо дом яе прылягаў да муру гарадзкога і яна як бы ў мурах пражывала. \m \v 16 І сказала яна ім: «Ідзіце ў горы, каб часам не сустрэлі вас тыя, што шукаюць вас. Там перахаваецеся тры дні, пакуль яны вернуцца, і тады пойдзеце шляхам сваім». \m \v 17 Выведчыкі сказалі ёй: «Мы будзем чыстыя ад прысягі гэтай, якою запрысягла ты нас, калі ты ня зробіш гэтак: \m \v 18 Калі мы ўвойдзем у гэтую зямлю, ты прывяжы вяроўку з пурпуровых нітак да вакна, праз якое спусьціла нас. І забяры ў дом свой бацьку свайго, маці сваю, братоў сваіх і ўсю радню сваю. \m \v 19 Калі хто выйдзе з дзьвярэй дому твайго, то кроў яго спадзе на галаву ягоную, а мы будзем невінаватыя. А калі хто ў доме з табой будзе заставацца, кроў ягоная спадзе на галаву нашую, калі нечая рука іх дакранецца. \m \v 20 Калі, аднак, нашую справу ты выявіш, мы будзем свабодныя ад прысягі, якою ты нас зьвязала». \m \v 21 На гэта яна адказала: «Як вы сказалі, няхай так будзе». І адпусьціла іх у дарогу, і яны пайшлі, а яна павесіла пурпуровую вяроўку ў вакне. \m \v 22 Выведчыкі пайшлі, і прыйшлі ў горы, і там былі тры дні, аж пакуль не вярнуліся людзі, пасланыя на пошукі іх. Тыя ж шукалі па ўсёй дарозе і не знайшлі іх. \m \v 23 Тады вярнуліся і два выведчыкі. Яны зыйшлі з гары, пераправіліся праз раку, а калі прыйшлі да Егошуа, сына Нуна, расказалі яму ўсё, што іх спаткала. \m \v 24 І дадалі: «Аддаў ГОСПАД у рукі нашыя ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі». \c 3 \cl Ег 3 \m \v 1 І вось Егошуа, рана раніцай ўстаўшы, падняў табар. Выйшаўшы з Шыттыму, прыйшлі яны над Ярдан, ён і ўсе сыны Ізраіля, і затрымаліся там перад пераправай. \m \v 2 Праз тры дні прайшлі начальнікі праз табар \m \v 3 і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім. \m \v 4 Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастор каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі». \m \v 5 І сказаў Егошуа народу: «Асьвяціцеся! Бо заўтра выявіць ГОСПАД пасярод вас цуды». \m \v 6 І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету ды ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам. \m \v 7 І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад ўсім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой. \m \v 8 Ты ж загадай сьвятарам, якія нясуць Каўчэг Запавету і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг Ярдану, станеце ў Ярдане!”» \m \v 9 І сказаў Егошуа сынам Iзраіля: «Падыйдзіце сюды і паслухайце словы ГОСПАДА, Бога вашага». \m \v 10 І зноў казаў Егошуа: «Па гэтым пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас, і што напэўна Ён прагоніць Хананейцаў, Хетаў, Хівеяў, Пэрэзеяў, Гіргашэяў, Амарэяў і Евусеяў. \m \v 11 Вось жа Каўчэг Запавету Госпада ўсёй зямлі пяройдзе перад вамі праз Ярдан. \m \v 12 Дык выбярыце дванаццаць мужчынаў з пакаленьняў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня. \m \v 13 Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гораў, стануць сьцяною». \m \v 14 І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам. \m \v 15 Заледзь прыбылі над Ярдан, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва паднімаецца аж да берагоў, — \m \v 16 вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла. \m \v 17 І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан. \c 4 \cl Ег 4 \m \v 1 Калі ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, сказаў ГОСПАД да Егошуа: \m \v 2 «Выбярыце дванаццаць мужчынаў спасярод народу, па адным з кожнага пакаленьня, \m \v 3 і загадайце, каб узялі з сярэдзіны Ярдану, дзе моцна стаялі ногі сьвятароў, дванаццаць камянёў, якія панесіцё з сабою і паложыце ў месцы, дзе разложыцеся табарам пераначаваць». \m \v 4 Тады Егошуа паклікаў дванаццаць мужчынаў, якіх выбраў з сыноў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня. \m \v 5 І сказаў ім Егошуа: «Пайдзеце перад Каўчэгам ГОСПАДА, Бога вашага, на сярэдзіну Ярдану і няхай кожны прынясе на плячах сваіх па адным камяні паводле лічбы пакаленьняў сыноў Iзраіля. \m \v 6 Няхай гэта будзе знакам для вас. А калі сыны вашыя ў будучыні спытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” — \m \v 7 вы адкажаце: “Гэта памятка таго, што воды Ярдану разьдзяліліся перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, калі ён перапраўляўся праз яго. Дзеля таго паложаны камяні гэтыя як памятка сынам Iзраіля на вечна”». \m \v 8 І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ім Егошуа: прынесьлі з сярэдзіны Ярдану дванаццаць камянёў, як Егошуа загадаў ГОСПАД, паводле пакаленьняў сыноў Ізраіля, і прынесьлі ў месца, дзе былі разлажыўшыся табарам. Там іх палажылі. \m \v 9 Таксама іншых дванаццаць камянёў палажыў Егошуа на сярэдзіне Ярдану, дзе стаялі сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету. Яны там знаходзяцца да сёньняшняга дня. \m \v 10 Сьвятары, якія несьлі Каўчэг, стаялі на сярэдзіне Ярдану, аж пакуль не было выканана ўсё, што ГОСПАД загадаў Егошуа абвясьціць народу, згодна з тым, што загадаў Майсей Егошуа. Народ жа пасьпешна перапраўляўся. \m \v 11 Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу. \m \v 12 А сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова пакаленьня Манасы перайшлі ўзброеныя наперадзе сыноў Ізраіля, як ім загадаў Майсей. \m \v 13 Каля сарака тысячаў ваяроў узброеных перайшло перад абліччам ГОСПАДА на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць. \m \v 14 У той дзень узьвялічыў ГОСПАД Егошуа перад усім Ізраілем, і сталі баяцца яго, як баяліся Майсея ў-ва ўсе дні жыцьця ягонага. \m \v 15 І сказаў ГОСПАД да Егошуа: \m \v 16 «Загадай сьвятарам, якія несьлі Каўчэг Запавету, каб выйшлі з Ярдану!» \m \v 17 І загадаў Егошуа сьвятарам: «Выйдзіце з Ярдану». \m \v 18 Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах. \m \v 19 У дзясяты дзень першага месяцу народ выйшаў з Ярдану і расклаўся табарам у Гільгале, на ўсход ад Ерыхону. \m \v 20 Тых жа дванаццаць камянёў, якія былі ўзятыя з Ярдану, Егошуа паставіў у Гільгале, \m \v 21 і сказаў сынам Ізраіля: «Калі спытаюцца сыны вашыя ў будучыні бацькоў сваіх: “Што азначаюць гэтыя камяні?” — \m \v 22 скажыце сынам вашым: “Па сухім дне перайшоў Ізраіль гэтую раку Ярдан, \m \v 23 бо ГОСПАД, Бог ваш, высушыў ваду Ярдану на вачах вашых, пакуль вы не перайшлі, як раней учыніў з Морам Чырвоным, якое высушыў перад намі, пакуль мы праз яго не перайшлі, \m \v 24 каб усе народы на зямлі пазналі магутную руку ГОСПАДА, ды каб і вы ў-ва ўсе дні баяліся ГОСПАДА, Бога вашага”». \c 5 \cl Ег 5 \m \v 1 Калі ўсе валадары Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам на захад, ды ўсе валадары Ханаану, якія жылі ўздоўж мора, пачулі, што ГОСПАД высушыў воды Ярдану перад сынамі Ізраіля, аж пакуль яны пераправіліся, дык аслабела ў іх сэрца і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраіля. \m \v 2 У той час сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Зрабі сабе нажы каменныя і абрэж сыноў Ізраіля другі раз». \m \v 3 І зрабіў ён нажы каменныя, і абрэзаў сыноў Ізраіля на ўзгорку Аралёт. \m \v 4 Такая вось прычына другога абразаньня: увесь народ, які выйшаў з Эгіпту, мужчынскага роду, усе ваяры памерлі, вандруючы па пустыні, \m \v 5 а яны ўсе былі абрэзаны. Народ жа, які нарадзіўся ў пустыні, ня быў абрэзаны. \m \v 6 Сорак гадоў блукалі сыны Ізраіля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Эгіпту, якія ня чулі голасу ГОСПАДА і якім Ён запрысяг, што не пакажа ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. \m \v 7 Сыны вось іхнія, якія сталі на месца бацькоў, былі абрэзаны Егошуам, бо яны пасьля нараджэньня свайго не былі абрэзаны, і ніхто іх у дарозе не абразаў. \m \v 8 Калі ўжо ўсе былі абрэзаны, заставаліся ў тым самым месцы табарам, пакуль не паздаравелі. \m \v 9 І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня зьняў Я з вас ганьбу Эгіпецкую». Таму названа было тое месца Гільгал і ператрывала [назва гэтая] да сёньняшняга дня. \m \v 10 І заставаліся сыны Ізраіля ў Гільгале, і ў чатырнаццаты дзень месяца сьвяткавалі Пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх. \m \v 11 А на другі дзень Пасхі елі плады той зямлі, праснакі і зерне пражанае. \m \v 12 Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есьці плады той зямлі. І ня елі ўжо манны сыны Ізраіля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаан. \m \v 13 Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, падняў вочы і ўбачыў мужа, што стаяў насупраць яго і трымаў аголены меч. І падыйшоў Егошуа да яго і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?» \m \v 14 Ён адказаў: «Не. Я — правадыр войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». Тады Егошуа ўпаў вобліч, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што скажа Госпад слузе Свайму?» \m \v 15 Князь войска ГОСПАДА сказаў Егошуа: «Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — сьвятое». Егошуа зрабіў, як яму было загадана. \c 6 \cl Ег 6 \m \v 1 Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў. \m \v 2 Тады ГОСПАД сказаў да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў. \m \v 3 Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол гораду раз у дзень. Так рабіце шэсьць дзён. \m \v 4 Сем сьвятароў будзе несьці перад Каўчэгам сем трубаў з бараніх рагоў. У сёмы дзень абыйдзіце вакол гораду сем разоў, а сьвятары будуць трубіць у трубы. \m \v 5 Дык калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык ваенны, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны проста перад сабою». \m \v 6 Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА». \m \v 7 А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя ваяры няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА». \m \v 8 Як толькі Егошуа скончыў гаварыць, сем сьвятароў затрубілі ў сем трубаў з рагоў бараніх і пайшлі, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пайшоў за імі. \m \v 9 І ўсё ўзброенае войска ішло перад сьвятарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі. \m \v 10 А Егошуа загадаў людзям: «Не гаманіце, каб ня чуўся гоман ваш, і каб нават слова не выходзіла з вуснаў вашых, але калі настане дзень, у які скажу вам: “Крычыце”, тады будзеце крычаць». \m \v 11 І вось Каўчэг ГОСПАДА за дзень абыйшоў горад, і ўсе вярнуліся ў табар, і там пераначавалі. \m \v 12 І ўстаў Егошуа рана, і сьвятары ўзялі Каўчэг Запавету. \m \v 13 Сем з іх узялі сем трубаў з рагоў бараніх, і пайшлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, ідучы і трубячы, а ўзброеныя дружыны ішлі перад імі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам і, ідучы, трубілі. \m \v 14 І ў другі дзень абыйшлі горад адзін раз і вярнуліся ў табар свой. Так рабілі шэсьць дзён. \m \v 15 У сёмы дзень, на сьвітаньні ўстаўшы, абыйшлі горад такім самым спосабам сем разоў. Толькі ў той дзень абыйшлі горад сем разоў. \m \v 16 Калі сьвятары за сёмым разам затрубілі ў трубы, Егошуа крыкнуў народу: «Крычыце! ГОСПАД аддаў вам гэты горад. \m \v 17 Няхай будзе горад пад клятваю! Ён і ўсё, што ў ім — для ГОСПАДА. Адна толькі Рахаў распусьніца будзе жыць разам з усімі, якія будуць з ёй у доме, бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі. \m \v 18 Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага клятвай ня бралі, каб і самім не падпасьці пад клятву, калі возьмеце што-небудзь, бо тады вы зрабілі б праклятым увесь табар і прынесьлі б яму няшчасьце. \m \v 19 Усё, што залатое або срэбнае, і посуд мядзяны, і жалеза — гэта сьвятыня для ГОСПАДА, і памешчаны яны будуць у скарбоўнях Ягоных». \m \v 20 І народ падняў гармідар ваенны, і затрубілі ў трубы. Як толькі пачуў народ гук трубаў, закрычаў гучным крыкам ваенным, і муры разваліся на месцы, і народ увайшоў у горад, кожны на прасткі. І так занялі горад. \m \v 21 Сілай клятвы ўсё прызначалі на сьмерць, і выбілі ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны да жанчыны, ад дзіцяці да старога, і валоў, авечак і аслоў пабілі мячом. \m \v 22 Двум жа мужчынам, якія былі выведчыкамі, Егошуа сказаў: «Ідзіце ў дом тае жанчыны распусьніцы і прывядзіце яе і ўсё, што ейнае, як ёй пад прысягай абяцалі». \m \v 23 Юнакі пайшлі і прывялі Рахаў і бацькоў ейных, братоў ейных і ўсе рэчы, і сваякоў яе, і пакінулі за табарам. \m \v 24 Горад жа і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, золата, мядзянага посуду і жалеза, якія аддалі ў скарбоўню дому ГОСПАДА. \m \v 25 А Рахаў распусьніцу, і сям’ю бацькі яе ды ўсё, што мела, пакінуў Егошуа пры жыцьці. І абжылася яна між Ізраіля па сёньняшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Егошуа для выведваньня Ерыхону. \m \v 26 У той час Егошуа пакляўся і сказаў: «Няхай будзе пракляты перад абліччам ГОСПАДА чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон. За цану жыцьця першароднага свайго закладзе падваліны ягоныя, за цану жыцьця наймалодшага сына паставіць брамы». \m \v 27 І ГОСПАД быў з Егошуа, і слава яго разыйшлася па ўсёй зямлі. \c 7 \cl Ег 7 \m \v 1 А сыны Ізраіля дапусьціліся злачынства, бо ўзялі рэчы заклятыя, бо Ахан, сын Кармія, сына Забдыя, сына Зэраха з пакаленьня Юды ўзяў нешта з рэчаў заклятых. Дык разгневаўся ГОСПАД на сыноў Ізраіля. \m \v 2 Егошуа паслаў з Ерыхону людзей у Гай, які каля Бэт-Авэну на ўсход ад Бэтэлю, кажучы ім: «Ідзіце і выведайце зямлю». Яны пайшлі і агледзелі Гай, \m \v 3 і, вярнуўшыся, сказалі Егошуа: «Няхай не ідзе ўвесь народ, але няхай пойдуць дзьве або тры тысячы і зьнішчаць горад. Не турбуй увесь народ, бо мала ворагаў». \m \v 4 Дык выбралася каля трох тысячаў ваяроў, але яны кінуліся на ўцёкі перад жыхарамі Гаю. \m \v 5 Жыхары Гаю забілі з іх каля трыццаці шасьці чалавек, гонячы іх ад брамы аж да Шэбарыму, і забівалі іх на спуску з гары. Дык стрывожылася сэрца народу і, як вада, разьлілося. \m \v 6 Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў вобліч на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, сам і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае. \m \v 7 І маліўся Егошуа, кажучы: «О, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, чаму захацеў Ты пераправіць народ гэты за раку Ярдан, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў і выгубіць? О, каб лепш заставаліся мы і жылі за Ярданам! \m \v 8 Госпадзе, што маю сказаць, калі бачу, як Ізраіль уцякае перад ворагамі? \m \v 9 Пачуюць Хананейцы і ўсе жыхары зямлі, і акружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што тады зробіш для імя Твайго вялікага?» \m \v 10 І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Устань! Чаму ляжыш ніцма на зямлі? \m \v 11 Ізраіль саграшыў, яны парушылі запавет, які Я заключыў з імі, і ўзялі сабе тое, што было заклятае, укралі гэта, затаілі ды схавалі паміж рэчаў сваіх. \m \v 12 Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад клятву. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага. \m \v 13 Устань, ачысьці народ і скажы ім: “Ачысьціцеся да заўтра, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: "Заклятае ёсьць у цябе, Ізраілю! Таму не ўстаіцё перад ворагамі сваімі, пакуль ня прымеце заклятага спаміж сябе"”. \m \v 14 Дзеля таго заўтра на раніцы будзеце падыходзіць па каленах, а калена, на якое ГОСПАД пакажа жэрабям, няхай ідзе па родах, а род, на які пакажа ГОСПАД, няхай ідзе па сем’ях, а сям’я, на якую пакажа ГОСПАД, няхай ідзе па адным чалавеку. \m \v 15 У каго знойдуцца рэчы заклятыя, будзе спалены разам з усім, што да яго належыць, бо ён парушыў запавет ГОСПАДА і дапусьціўся злачынства ў Ізраілі». \m \v 16 І ўстаў Егошуа рана, і загадаў падыходзіць Ізраілю па каленах. І жэрабям паказана было калена Юды. \m \v 17 Потым загадаў падыходзіць родам Юды, і жэрабям быў паказаны род Зэраха. Дык загадаў падыходзіць роду Зэраха сем’ямі, і жэрабем паказана была сям’я Забдыя. \m \v 18 Тады загадаў падыходзіць паасобным мужчынам з сем’ямі сваімі, і жэрабям быў паказаны Ахан, сын Кармія, сына Забдыя, сына Зэраха, з калена Юды. \m \v 19 І сказаў Егошуа Ахану: «Сыне мой, аддай хвалу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, і прызнайся, і скажы мне, што ты зрабіў, ня ўтойвай». \m \v 20 У адказ Ахан сказаў Егошуа: «Сапраўды, саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля. Вось што я зрабіў: \m \v 21 Убачыў я між здабычы прыгожы плашч з Шынэару, дзьвесьце сыкляў срэбра і залаты пруток у пяцьдзясят сыкляў вагі. Зажадаў я іх і забраў іх, і схаваў у зямлі ў сярэдзіне намёту майго, а срэбра пад імі». \m \v 22 Тады Егошуа выслаў пасланцоў, і яны пабеглі ў намёт, і знайшлі там усё схаванае ў тым самым месцы, і срэбра разам. \m \v 23 І забралі іх з сярэдзіны намёту, і прынесьлі да Егошуа і да ўсіх сыноў Ізраіля, і палажылі перад ГОСПАДАМ. \m \v 24 І Егошуа ўзяў Ахана, сына Зэраха, срэбра, плашч і пруток золата, і сыноў ягоных, і дачок, і валоў, і аслоў, і авечак, і сам намёт ды ўсё ягонае, і ў суправаджэньні ўсяго Ізраіля вывеў іх у даліну Ахор, \m \v 25 і там Егошуа сказаў: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль, а ўсё ягонае агнём было спалена. \m \v 26 І накідалі на яго кучу камянёў, якія захаваліся да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня. \c 8 \cl Ег 8 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і ня мей страху! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і, прыгатаваўшыся, ідзі, наступай на горад Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара ягонага, і народ ягоны, і горад, і зямлю ягоную. \m \v 2 Зробіш з Гаем і валадаром ягоным, як зрабіў ты з Ерыхонам і валадаром ягоным. Вазьміце толькі сабе здабычу і жывёлу. Зрабі засаду на горад з другога боку гораду». \m \v 3 І падняўся Егошуа і з ім дружыны ваяроў, каб ісьці на Гай. Адначасова выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу, \m \v 4 і загадаў ім: «Вы прыгатуйце засаду за горадам і не адыходзьце далёка ад гораду. Будзьце ўсе гатовыя. \m \v 5 А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку гораду. Калі выйдуць яны супраць нас як раней, мы будзем уцякаць перад імі. \m \v 6 Яны будуць гнацца за намі, і такім чынам адцягнем іх далёка ад гораду, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз. \m \v 7 Калі мы так будзем уцякаць, а яны будуць нас даганяць, вы, выпаўшы з засады, апануеце горад. Аддасьць бо яго ГОСПАД, Бог ваш, у рукі вашыя. \m \v 8 Калі захопіце яго, спаліце яго. Так зрабіце паводле слова ГОСПАДА. Вось я вам гэта загадаў». \m \v 9 Егошуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем на захад ад Гаю. А Егошуа правёў тую ноч сярод народу. \m \v 10 Устаўшы надта рана, Егошуа аглядзеў народ, і пайшоў ён і старшыні Ізраіля наперадзе народу. \m \v 11 Усе ваяры, што былі з ім, падыйшлі і наблізіліся да гораду, і затрымаліся з паўночнага боку ад Гаю, а паміж горадам і імі была лагчына. \m \v 12 Пасьля ён выбраў каля пяці тысячаў чалавек і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гораду. \m \v 13 І разлажыліся табарам на поўнач ад гораду, а апошняя дружына была на захад ад гораду. І прыйшоў Егошуа ў тую ноч, і затрымаўся на сярэдзіне даліны. \m \v 14 Калі ж убачыў гэта валадар Гая, нараніцы хутка вырушыў і пасьпяшаўся з усім сваім войскам і накіраваўся у бой супраць Ізраіля насупраць Арабы, ня ведаючы, што ў яго за плячыма хаваецца засада. \m \v 15 А Егошуа і ўвесь Ізраіль сталі адыходзіць, удаючы страх і ўцякаючы дарогаю ў пустыню. \m \v 16 Тады быў скліканы ўвесь народ, які быў у горадзе, даганяць іх, і яны пагналіся за Ізраілем. І, даганяючы, адыйшліся яны далёка ад гораду, \m \v 17 і нікога не засталося ў Гаі і ў Бэтэлі, хто б не пагнаўся за Ізраілем. Так горад пакінулі яны адкрытым і гналіся за Ізраілем. \m \v 18 І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ сваёй, супраць гораду Гай, бо Я аддам яго табе». І падняў Егошуа дзіду, якая была ў руцэ ягонай, супраць гораду. \m \v 19 Калі ён падняў дзіду супраць гораду, людзі, якія былі ў засадзе, падняліся і пабеглі ў горад, і захапілі яго, і падпалілі яго. \m \v 20 А людзі з гораду, якія гналіся за Егошуам, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі анікуды ўцякаць, бо тыя, што ўцякалі ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх. \m \v 21 Егошуа і ўвесь Ізраіль, бачачы, што горад узяты, і што дым уздымаецца над горадам, павярнуўшыся, ударылі на людзей Гаю. \m \v 22 Таксама і тыя, якія занялі горад і падпалілі яго, выйшлі з гораду супраць іх, і так яны апынуліся паміж Ізраілем, які акружыў іх з абодвух бакоў. І забівалі іх сыны Ізраіля так, што з вялікай многасьці ніводны не ўратаваўся. \m \v 23 А валадара Гаю схапілі і жывога прывялі да Егошуа. \m \v 24 І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за ўцякаючым Ізраілем, і на тым самым полі былі яны мячом пазасяканыя. Потым сыны Ізраіля, вярнуўшыся, выбілі ўвесь горад Гай вострывам мяча. \m \v 25 У той дзень загінула мужчынаў і жанчынаў дванаццаць тысячаў, усе жыхары Гая. \m \v 26 А Егошуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў уверх, трымаючы дзіду, пакуль не былі выбіты ўсе жыхары Гая. \m \v 27 Толькі жывёлу і здабычу з гораду падзялілі паміж сабою сыны Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Егошуа. \m \v 28 Егошуа спаліў Гай і зрабіў з яго вечныя руіны, пустыню аж да сёньняшняга дня. \m \v 29 А валадара Гаю павесіў на дрэве аж да вечара. На заходзе сонца загадаў Егошуа зьняць трупа з дрэва, і кінулі яго каля ўваходу ў брамы гораду і накідалі над ім купу камянёў, якая захавалася да сёньня. \m \v 30 Тады Егошуа паставіў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, на гары Эваль, \m \v 31 як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, сынам Ізраіля, і што запісана ў кнізе Закону Майсея, ахвярнік з цэлых камянёў, ня чэсаных жалезам. На ім складзена было цэласпаленьне ГОСПАДУ, і складалі ахвяры мірныя. \m \v 32 І напісаў ён там на тых камянях водпісь Закону Майсея, які напісаў Майсей для сыноў Ізраіля. \m \v 33 Пасля ўвесь Ізраіль і старшыні ягоныя, і начальнікі народу і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як чужынцы, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Герызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля. \m \v 34 Потым прачытаў Егошуа ўсе словы Закону, дабраславенства і праклён, паводле ўсяго таго, што было запісана ў кнізе Закону. \m \v 35 Не апусьціў Егошуа анічога з таго, што загадаў Майсей, але ўсё прачытаў перад усім сходам Ізраіля, перад жанчынамі, і дзецьмі, і чужынцамі, якія між іх жылі. \c 9 \cl Ег 9 \m \v 1 Пачуўшы пра гэта, усе валадары, што жылі за Ярданам, якія жылі на гарах і ў даліне ды на беразе Вялікага Мора, аж да Лібану, Хетыты і Амарэйцы, Хананейцы, Пэрэзеі, Хівеі і Евусеі, \m \v 2 злучыліся аднадушна разам, каб супольна ваяваць супраць Егошуа і Ізраіля. \m \v 3 Аднак тыя, што жылі ў Гібэоне, чуючы ўсё, што зрабіў Егошуа з Ерыхонам і Гаем, \m \v 4 абдумаўшы хітрасьць, выбраліся ў дарогу, і ўзялі з сабою харчы, усклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя, \m \v 5 і на нагах мелі падзёрты абутак, і адзеліся ў старое адзеньне, і ўвесь іхні хлеб падарожны быў сухі ды паламаны. \m \v 6 Вось так прыбылі яны да Егошуа, які ў той час жыў у табары ў Гільгале, і сказалі яму і ўсяму Ізраілю: «Прыбылі мы з далёкай зямлі, каб заключыць запавет з вамі». \m \v 7 У адказ сказалі Ізраільцяне Хівеям: «А можа вы блізка нас жывіцё, дык мы ня можам заключаць запавет з вамі». \m \v 8 Яны ж сказалі Егошуа: «Слугі мы твае». Егошуа сказаў ім: «Хто вы і адкуль прыбылі?» \m \v 9 Яны адказалі: «З далёкай вельмі зямлі прыбылі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце, \m \v 10 і што зрабіў двум валадарам Амарэйскім за Ярданам, Сыгону, валадару Хэшбону, і Огу, валадару Башану, які быў у Аштароце. \m \v 11 І сказалі нам старшыні і жыхары ўсе нашай зямлі: “Вазьміце харчы ў дарогу і скажыце ім пры сусрэчы: "Слугі мы вашыя, заключыце з намі запавет"”. \m \v 12 Вось наш хлеб. Калі мы выходзілі з дамоў нашых, каб дабрацца да вас, узялі мы яго цёплым; цяпер жа зрабіўся ён сухі і пакрыты цьвільлю. \m \v 13 Мяхі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся; адзеньне, у якое апранутыя, і сандалы, якія маем на нагах, дзеля далёкай дарогі падзёрліся, ледзь трымаюцца». \m \v 14 Ізраільцяне пакаштавалі хлеб іхні, але што скажа ГОСПАД, не спыталіся. \m \v 15 І заключыў Егошуа мір з імі, увайшоўшы ў запавет, і абяцаў ім жыцьцё, а князі супольнасьці пацьвердзілі гэта ім прысягаю. \m \v 16 Праз тры дні пасьля заключэньня запавету Ізраільцяне пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх. \m \v 17 Бо сыны Ізраіля паднялі табар і ў трэйці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, якія называюцца Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым. \m \v 18 І сыны Ізраіля не павыбівалі іх, бо злажылі ім прысягу князі супольнасьці ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Таму наракала ўся супольнасьць на князёў, \m \v 19 якія ім казалі: «Прысягалі мы ім у імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і дзеля таго ня можам іх чапаць. \m \v 20 Але зробім з імі так: захаваем іх пры жыцьці, каб не сьцягнуць гневу ГОСПАДА супраць сябе дзеля прысягі, якой мы запрысягліся». \m \v 21 І сказалі ім князі супольнасьці: «Няхай яны жывуць, але няхай рэжуць дровы і носяць ваду». Калі яны гэтак вырашылі, \m \v 22 Егошуа паклікаў жыхароў Гібэону і сказаў ім: «Чаму захацелі вы нас ашукаць падступна, кажучы: "Мы ад вас вельмі далёка жывём", калі блізка нас жывіцё? \m \v 23 Таму будзеце вы пад праклёнам і ніхто з вашага роду не перастане рэзаць дровы і насіць ваду ў дом Бога майго». \m \v 24 Яны адказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю і зьнішчыць усіх жыхароў ейных. Вось таму мы дужа баяліся дзеля жыцьця нашага, напалоханыя вамі, і таму так вырашылі зрабіць. \m \v 25 Цяпер мы ў руках тваіх, што табе здаецца добрым і справядлівым, рабі з намі». \m \v 26 І Егошуа так зрабіў з імі: вызваліў іх ад рукі сыноў Ізраіля, каб не былі пазабіваныя. \m \v 27 У той вось дзень вырашыў ён, што яны будуць секчы дровы для ахвярніка ГОСПАДА і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое ГОСПАД выбярэ. \c 10 \cl Ег 10 \m \v 1 Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пачуў, што Егошуа заняў Гай і аблажыў яго клятвай на вынішчэньне, і зрабіў ён з Гаем і яго валадаром так, як зрабіў з Ерыхонам і валадаром ягоным, ды што заключылі жыхары Гібэону мір з Ізраілем, і жылі блізка з ім, \m \v 2 і моцна стрывожыўся, бо Гібэон быў горадам вялікім, як адзін з гарадоў валадарскіх, ды большы за Гай, і ўсе яго жыхары былі мужнымі ваярамі. \m \v 3 Дык Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, паслаў пасланцоў да Гагама, валадара Хеўрону, і да Пірама, валадара Ярмуту, і да Яфія, валадара Ляхішу, і да Дэбіра, валадара Эглёну, запрашаючы: \m \v 4 «Прыйдзіце да мяне і дайце дапамогу, каб разам маглі паканаць жыхароў Гібэону, бо яны заключылі мір з Егошуа і сынамі Ізраіля». \m \v 5 І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І расклаліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго. \m \v 6 Жыхары Гібэону паслалі людзей да Егошуа, які быў тады ў табары ў Гільгале, і прасілі яго: «Ня стрымлівай рукі тваёй, каб даць дапамогу слугам тваім! Пасьпяшайся хутка і абарані нас, прыйдзі з дапамогаю, бо зыйшліся супраць нас усе валадары Амарэйскія, якія жывуць у гарах». \m \v 7 І пайшоў Егошуа з Гільгалу, і ўсе ваяры з ім, ваяры мужныя. \m \v 8 І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся іх, бо ў рукі твае Я аддаю іх. Ніхто з іх ня зможа ўстаяць перад табою». \m \v 9 І неспадзявана напаў на іх Егошуа, а ён усю ноч ішоў з Гільгалу. \m \v 10 І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] у бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы. \m \v 11 Калі ўцякалі яны перад Ізраілем і былі на схіле гары Бэт-Харон, ГОСПАД кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад мяча сыноў Ізраіля. \m \v 12 У той дзень, калі выдаў ГОСПАД Амарэйцаў сынам Ізраіля, сказаў Егошуа ГОСПАДУ ў прысутнасьці Ізраіля: «Стой, сонца, над Гібэонам, і ты, месяц, над далінай Аялона. \m \v 13 І затрымалася сонца, і стануў месяц, аж адпомсьціўся народ над сваімі ворагамі». Ці ж не запісана гэта ў Кнізе Справядлівага: "Дык жа стала сонца пасярэдзіне неба і блізу ўвесь дзень не спяшалася заходзіць"? \m \v 14 Не было падобнага дня ані перад тым, ані потым, каб ГОСПАД так паслухаў голас чалавека, бо ГОСПАД ваяваў на баку Ізраіля. \m \v 15 Пасля вярнуўся Егошуа з усім Ізраілем у табар у Гільгал. \m \v 16 А пяць валадароў уцяклі і схаваліся ў пячоры каля Македы. \m \v 17 І паведамілі Егошуа, што пяць валадароў знойдзены і што яны хаваюцца ў пячоры каля Македы. \m \v 18 І ён загадаў: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх пільнавалі. \m \v 19 А вы ня стойце, але перасьледуйце ворагаў, забіваючы захопленых, і не дазвольце ім увайсьці ў гарады свае за дапамогаю, бо ГОСПАД, Бог ваш, выдаў іх у рукі вашыя». \m \v 20 Егошуа і сыны Ізраіля зрабілі вялікае зьнішчэньне сярод ворагаў сваіх, што толькі рэшткі змаглі ўцячы ад іх у гарады ўмацаваныя. \m \v 21 І ўсё войска вярнулася да Егошуа ў Македу ў табар, жывыя і здаровыя, і ніхто не адважыўся нават языком зварухнуць супраць сыноў Ізраіля. \m \v 22 Па нейкім часе Егошуа загадаў: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяцёх валадароў, якія ў ёй хаваюцца». \m \v 23 І зрабілі так, і прывялі да яго пяцёх валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну. \m \v 24 Калі яны былі прыведзеныя да яго, ён паклікаў усіх Ізраільцянаў і сказаў начальнікам войска, якія былі з ім: «Хадзіце і пастаўце ногі на шыях валадароў гэтых». І яны падыйшлі, і паставілі ногі свае на шыі іхнія. \m \v 25 І Егошуа сказаў ім: «Ня бойцеся і не палохайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя! Так ГОСПАД зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца». \m \v 26 Потым ударыў іх Егошуа і забіў іх, і павесіў на пяці дрэвах, і віселі яны аж да вечара. \m \v 27 Пасьля ўкінулі іх у пячору, у якой хаваліся, і закідалі ўваход вялікімі камянямі, якія ляжаць там аж да сёньня. \m \v 28 У той самы дзень здабыў Егошуа Македу і зьнішчыў яе вострывам мяча, і забіў валадара яе і ўсіх жыхароў яе. Не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў валадару Македы так, як зрабіў валадару Ерыхону. \m \v 29 Потым з Македы перайшоў Егошуа з усім Ізраілем у Лібну і ваяваў супраць яе. \m \v 30 І выдаў Лібну ГОСПАД разам з валадаром ейным у рукі Ізраіля, і яны зьнішчылі горад вострывам мяча ды ўсіх жыхароў ягоных, і не пакінулі нікога, і ўчынілі валадару Лібны, як зрабілі валадару Ерыхону. \m \v 31 З Лібны Егошуа з усім Ізраілем перайшоў у Ляхіш і акружыў яго войскам кругом, і аблёг яго. \m \v 32 І аддаў ГОСПАД Ляхіш у рукі Ізраіля, і ён заняў яго на другі дзень. І таксама выгубіў вострывам мяча ўсё жывое, што было ў ім, як зрабіў раней у Лібне. \m \v 33 У той час прыйшоў Гарам, валадар Гезэру, успамагчы Ляхішу, але зьнішчыў яго Егошуа разам з усім народам яго аж да поўнага вынішчэньня. \m \v 34 І перайшоў Егошуа з усім Ізраілем з Ляхішу у Эглён, і акружыў яго, і ваяваў з ім. \m \v 35 І ў той жа дзень апанаваў яго, і выбіў вострывам мяча ўсё жывое, што было ў ім, так, як зрабіў у Ляхішы. \m \v 36 З Эглёну пайшоў Егошуа з усім Ізраілем на Хеўрон, і ўдарыў на яго. \m \v 37 І ўзяў яго, і выбіў мячом яго, таксама валадара яго ды ўсе гарады яго, і ўсё жывое, што там жыло. Не пакінуў анікога там, і як зрабіў у Эглёне, так зрабіў і ў Хеўроне, усё, што ў ім знайшлося, загінула ад мяча. \m \v 38 Адтуль павярнуў Егошуа з усім Ізраілем у Дэбір і ваяваў з ім. \m \v 39 І заняў яго, і валадара ягонага і ўсе гарады ягоныя вынішчыў мячом, і не пакінуў рэшткі. Як зрабіў з Хеўронам і Лібнай і з валадарамі іхнімі, так зрабіў з Дэбірам і валадаром ягоным. \m \v 40 Такім чынам Егошуа заваяваў усю зямлю: гару і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсё, што магло дыхаць, выбіў, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля. \m \v 41 Егошуа паканаў іх ад Кадэш-Барнэа аж да Газы, усю зямлю Гашэн аж да Гібэону. \m \v 42 І ўсіх тых валадароў і землі іхнія Егошуа захапіў адным паходам, бо ГОСПАД ваяваў на баку Ізраіля. \m \v 43 Пасля вярнуўся Егошуа з усім Ізраілем у табар у Гільгал. \c 11 \cl Ег 11 \m \v 1 Явін, валадар Хацору, пачуўшы пра гэта, змовіўся з Ёвавам, валадаром Мадону, і з валадаром Шымрону, і з валадаром Ахшафу, \m \v 2 і з валадарамі поўначы, якія жылі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэту, і ў Шэфэлі, таксама на ўзвышшах Дору каля мора, \m \v 3 з Хананейцамі на ўсходзе і захадзе, з Амарэйцамі, Хетытамі, Пэрэзеямі, Евусеямі, а таксама з Хівеямі, якія пражываюць каля падножжа Гермону ў зямлі Міцпа. \m \v 4 Выйшлі яны ўсе з дружынамі сваімі, народ вельмі вялікі, быццам пясок на беразе мора, разам коньнікі і калясьніцы ў вялікай лічбе. \m \v 5 І сабраліся ўсе гэтыя валадары, і расклаліся табарам у адным месцы каля водаў Мэрому, каб супольна ваяваць супраць Ізраіля. \m \v 6 І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу іх забітымі перад Ізраілем; коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём». \m \v 7 І Егошуа і ўсё яго войска з ім прыйшлі раптоўна да водаў Мэрому і напалі на іх. \m \v 8 І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і так забіваў іх, што не застаўся ніводзін. \m \v 9 І зрабіў Егошуа так, як яму загадаў ГОСПАД: коні іхнія акульгавіў, а калясьніцы спаліў. \m \v 10 У той час Егошуа вярнуўся і заняў Хацор, і валадара ягонага забіў мячом, а Хацор перад гэтым быў сталіцай усіх гэтых валадарстваў. \m \v 11 І выбіў ён усё жывое, што там было, і не ашчадзіў анікога, але ўсё спустошыў аблажыўшы клятваю, а сам горад Хацор спаліў. \m \v 12 Ды ўсё навокал, гарады і валадароў іхніх, захапіў, і забіў мячом, і аблажыў клятваю, і спустошыў, як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА. \m \v 13 Толькі ўсе гарады, што стаяць на ўзгорках, не паліў Ізраіль за выняткам Хацору, спаленага Егошуам. \m \v 14 Усю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі сыны Ізраіля паміж сабою, але людзей усіх выбілі мячом да апошняга, не пакідаючы жывой душы. \m \v 15 Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так пераказаў Майсей Егошуа, а ён усё выканаў; не прапусьціў аніводнага загаду, аніводнага слова, якое сказаў ГОСПАД Майсею. \m \v 16 Такім чынам Егошуа завалодаў усёю зямлёю гэтаю: гарамі, і ўсім Нэгэвам, і ўсёю зямлёю Гашэн, і Шэфэлёй, і Арабай, і гарамі Ізраільскімі ды раўнінамі іхнімі, \m \v 17 ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. Усіх жа валадароў іхніх перамог і забіў. \m \v 18 Доўгі час Егошуа ваяваў супраць валадароў гэтых. \m \v 19 Ніводзін горад не заключыў запавету з сынамі Ізраіля, апрача Хівеяў, якія жылі ў Гібэоне. Усе былі ваяваньнем здабытыя. \m \v 20 Бо такім быў намер ГОСПАДА, каб зрабіць упорыстымі сэрцы іхнія, каб ваявалі супраць Ізраіля і каб пагінулі, і не заслужыліся на міласэрнасьць, папаўшы пад клятву, ды каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 21 У той час Егошуа напаў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юдэйскіх, а таксама Ізраільскіх, і аддаў іх клятве, і спустошыў усе гарады іхнія. \m \v 22 Не пакінуў Ізраіль ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод засталося іх крыху. \m \v 23 І захапіў Егошуа ўсю зямлю, як прадказаў ГОСПАД Майсею, і аддаў яе на пасяленьне сынам Ізраіля, падзяліўшы на пакаленьні. І зямля супакоілася ад войнаў. \c 12 \cl Ег 12 \m \v 1 Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе. \m \v 2 Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны паловай Гілеаду аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона, \m \v 3 а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі. \m \v 4 Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі, \m \v 5 і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону. \m \v 6 Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне пакаленьням Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы. \m \v 7 Гэта вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на пасяленьне пакаленьням Ізраіля, адпаведна да іх падзелу, \m \v 8 на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгэве, зямлю Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў: \m \v 9 валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін; \m \v 10 валадар Ерусаліму — адзін, валадар Хеўрону — адзін, \m \v 11 валадар Ярмуту — адзін, валадар Ляхішу — адзін, \m \v 12 валадар Эглёну — адзін, валадар Гезэру — адзін, \m \v 13 валадар Дэбіру — адзін, валадар Гедэру — адзін, \m \v 14 валадар Хармы — адзін, валадар Араду — адзін, \m \v 15 валадар Лібны — адзін, валадар Адуламу — адзін, \m \v 16 валадар Македы — адзін, валадар Бэтэлю — адзін, \m \v 17 валадар Тапуаху — адзін, валадар Хэфэру — адзін, \m \v 18 валадар Афэку — адзін, валадар Лашарону — адзін, \m \v 19 валадар Мадону — адзін, валадар Хацору — адзін, \m \v 20 валадар Шымрону — адзін, валадар Ахшафу — адзін, \m \v 21 валадар Таанаху — адзін, валадар Мэгіддо — адзін, \m \v 22 валадар Кадэшу — адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю — адзін, \m \v 23 валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін, \m \v 24 валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін. \c 13 \cl Ег 13 \m \v 1 Калі Егошуа састарэўся і быў у гадах пажылых, сказаў яму ГОСПАД: «Ты састарэўся і стаў у гадах пажылых, але яшчэ абшырная зямля застаецца незанятай. \m \v 2 Вось гэтая зямля: уся Галілея, акругі Філістынцаў і ўвесь Гешур, \m \v 3 ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні; \m \v 4 уся зямля Ханаан, ад Мэары Сідонскай аж да Афэку і мяжы Амарэйцаў. \m \v 5 Потым зямля Гебалу ды ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што ля падножжа гары Гермон аж да ўваходу ў Хамат. \m \v 6 Усіх, што жывуць у гарадах ад Лібану аж да Місрэфот-Маіму на захад, усіх Сідонцаў Я выганю і зьнішчу іх перад сынамі Ізраіля. Толькі жэрабям падзялі зямлю між сынамі Ізраіля на ўласнасьць, як Я загадаў табе. \m \v 7 Вось цяпер падзялі гэтую зямлю на пасяленьне дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы». \m \v 8 А пакаленьне Рубэна і пакаленьне Гада, і другая палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю ад Майсея, слугі ГОСПАДА, на ўсходзе за Ярданам, \m \v 9 ад Араэру, што ляжыць на беразе ручая Арнон, і горад, які ў сярэдзіне даліны, якую даў ім Маісей, слуга ГОСПАДА, і ўсю раўніну ад Мэдэбы да Дыбону, \m \v 10 і ўсе гарады Сыгона, валадара Амарэйскага, які караляваў у Хешбоне, аж да мяжы сыноў Амона, \m \v 11 і Гілеад, і мяжу з Гешурам і Маахай, ды ўсю гару Гермон і ўвесь Башан аж да Салхі, \m \v 12 усё валадарства Ога, які караляваў у Аштароце і Эдрэі, які быў апошнім з Рэфаімаў, а Майсей пабіў іх і выгнаў. \m \v 13 Але сыны Ізраіля ня выгналі сыноў Гешура і Мааха, і жывуць яны сярод Ізраіля па сёньняшні дзень. \m \v 14 Толькі пакаленьню Левія ня дадзена ўласнасьці. Ахвяры ГОСПАДУ, Богу Ізраіля — гэта спадчына ягоная, як абвясьціў яму ГОСПАД. \m \v 15 Майсей даў пакаленьню сыноў Рубэна частку, адпаведна родаў іхніх. \m \v 16 Атрымалі яны зямлю ад Араэру на беразе ручая Арнон, і горад у сярэдзіне даліны, і ўвесь абшар аж да Мэдэбы, \m \v 17 Хешбон ды ўсе гарады ягоныя, якія на раўніне: Дыбон, Бамот-Баал, Бэт-Баал-Мэон, \m \v 18 Ягцу, Кедэмот і Мэфаат, \m \v 19 Кірыятаім, і Сібму, і Цэрэт-Гешшахар на гары на раўніне, \m \v 20 Бэт-Пэор і схілы Пісгі, і Бэт-Гаешымот, \m \v 21 і ўсе гарады на раўніне, і ўсё валадарства Сыгона, валадара Амарэйскага, які караляваў у Хешбоне, якога забіў Майсей, падобна як і начальнікаў Мадыянскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэбу, князёў Сыгона, якія жылі ў той зямлі. \m \v 22 Таксама варажбіта Білеама, сына Бэора, забілі сыны Ізраіля мячом разам з іншымі забітымі. \m \v 23 Мяжой зямлі сыноў Рубэна быў Ярдан. Такая уласнасьць сыноў Рубэна па родах іхніх, поруч гарады іхнія з навакольнымі вёскамі. \m \v 24 І даў Майсей частку пакаленьню сыноў Гада, адпаведна родаў іхніх. \m \v 25 Атрымалі яны ў спадчыну: Язэр, і ўсе гарады Гілеаду, і палову зямлі сыноў Амона аж да Араэру, насупраць Раббы, \m \v 26 і ад Хешбону аж да Рама-Міцпы і Бэтаніму і ад Маханаіму аж да мяжы Ло-Дэбару, \m \v 27 а ў даліне: Бэтхарам, Бэтнімра, Суккот і Цафон, рэшту валадарства Сыгона, валадара Хешбону. Мяжой іх быў Ярдан і яго ваколіцы аж да мора Кінэрэт за Ярданам на ўсход. \m \v 28 Гэта спадчына сыноў Гада па родах іх, разам гарады іхнія з навакольнымі вёскамі. \m \v 29 Майсей даў таксама частку палове пакаленьня Манасы, адпаведна родаў іхніх. \m \v 30 Атрымалі яны на ўласнасьць зямлю ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе пасяленьні Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзесят гарадоў. \m \v 31 А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, заімелі сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра па родах сваіх. \m \v 32 Гэтую спадчыну падзяліў Майсей на раўнінах Мааву за Ярданам насупраць Ерыхону, на ўсход ад Ерыхону. \m \v 33 А пакаленьню Левія ня даў уласнасьці, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, Ён Сам —спадчына іхняя, як Ён ім сказаў. \c 14 \cl Ег 14 \m \v 1 А гэта вось атрымалі ў спадчыну сыны Ізраіля ў зямлі Ханаан ад Элеазара сьвятара і Егошуа, сына Нуна, і князёў плямёнаў пакаленьняў Ізраіля. \m \v 2 Усё было падзелена жэрабям, як загадаў ГОСПАД праз Майсея, дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы. \m \v 3 Бо двум пакаленьням і палове пакаленьня Манасы даў Майсей спадчыну за Ярданам, апрача лявітаў, якім нічога ня даў між братоў, \m \v 4 бо ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленьні: Манасы і Эфраіма, а лявітам ня дадзена на ўласнасьць зямлі, а толькі гарады на жыцьцё і пашы пры гарадах для жывёлы іхняе і статкаў іхніх. \m \v 5 Як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі сыны Ізраіля, і так падзялілі зямлю. \m \v 6 Тады прыйшлі сыны Юды да Егошуа ў Гільгале, і Халеў, сын Ефунны, Кенэзей, сказаў: «Ты ведаеш, што ГОСПАД сказаў Майсею, чалавеку Божаму, пра мяне і пра цябе ў Кадэш-Барнэа. \m \v 7 Сорак гадоў меў я, калі Майсей, слуга ГОСПАДА, паслаў мяне з Кадэш-Барнэа выведаць зямлю. І я яму расказаў праўдзіва, што я бачыў. \m \v 8 І браты мае, якія хадзілі разам са мною, напалохалі сэрцы людзей, а я пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам маім. \m \v 9 У той дзень Майсей прысягнуў: “Зямля, на якую ступіла нага твая, будзе спадчынай тваёй і сыноў тваіх навекі, бо ты быў верным і пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам маім”. \m \v 10 І так захаваў мяне ГОСПАД пры жыцьці, як абяцаў, да сёньняшняга дня. Ужо сорак пяць гадоў мінула, як ГОСПАД сказаў словы гэтыя Майсею, калі яшчэ Ізраіль вандраваў праз пустыню. Цяпер маю восемдзесят пяць гадоў, \m \v 11 але яшчэ сёньня я дужы як тады, калі пасылаў мяне Майсей; колькі ў мяне тады было сілы, столькі і цяпер маю для таго, каб ваяваць ды ісьці ў паход і вяртацца. \m \v 12 Таму дай ты мне гэтую гару, якую абяцаў мне ГОСПАД у той дзень. Ты сам чуў у той дзень, што там жывуць сыны Анака, а гарады іх вялікія ды ўмацаваныя. Калі ГОСПАД са мною, я здабуду іх, як мне гэта ГОСПАД абяцаў». \m \v 13 Егошуа дабраславіў Халева, сына Ефунны, і даў яму ў спадчыну Хеўрон. \m \v 14 Таму вось Хеўрон як спадчына належыць Халеву, сыну Ефунны, Кенэзею, аж па сёньняшні дзень, бо ён быў верны і пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля. \m \v 15 Хеўрон перад тым называўся Кірыят-Арба, а Арба быў найвялікшым чалавекам сярод сыноў Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў. \c 15 \cl Ег 15 \m \v 1 Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала такую спадчыну па родах сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да найдалейшых краёў паўднёвых. \m \v 2 Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі, \m \v 3 і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і бегла на поўдзень да Кадэш-Барнэа і да Хецрону, і падымалася да Адару, і паварочвала да Карка. \m \v 4 Далей праходзіла Ацмон і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўдзнёвая. \m \v 5 Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора ля вусьця Ярдану, \m \v 6 затым працягвалася да Бэт-Хоглі і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы і падымалася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн. \m \v 7 Потым мяжа падымалася ў гору да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць узвышша Адумім, што на поўдзень ад ручая; далей мяжа сягала да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчалася пры Эн-Рагелі. \m \v 8 Пасьля мяжа падымалася лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусеяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, што насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім. \m \v 9 З вяршыні гары цягнулася мяжа аж да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, заварочваючыся да Баалы або Кірыят-Ярыму. \m \v 10 З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу і пераходзіла праз Тымну. \m \v 11 Потым мяжа даходзіла да паўночнага хрыбта Экрону, далей заварочвала да Шыкарону і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася пры моры. \m \v 12 Мяжой заходняй было Вялікае Мора з узьбярэжжам сваім. Такая была мяжа кругом зямлі сыноў Юды па родах іхніх. \m \v 13 Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў ГОСПАД Егошуа, — Кірыят- Арбу, галоўны горад сыноў Анака, значыць Хеўрон. \m \v 14 Адсюль Халеў сагнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду волатаў. \m \v 15 Адтуль жа выправіўся ён супраць жыхароў Дэбіру, які раней называўся Кірыят-Сэфэр. \m \v 16 І Халеў сказаў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Ахсу за жонку». \m \v 17 І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і той даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку. \m \v 18 Калі яна прыйшла, дык намовіла мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў спытаўся у яе: «Што ты хочаш?» \m \v 19 Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенства. Даў ты мне Нэгеў, зямлю сухую, дык дай мне крыніцы водаў». І даў ёй Халеў крыніцы верхнія і нізавыя. \m \v 20 Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Юды па родах іхніх. \m \v 21 Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур, \m \v 22 Кіна, Дымона, Адада, \m \v 23 Кадэш, Хацор, Ітнан, \m \v 24 Зіф, Тэлем, Бэалёт, \m \v 25 Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор, \m \v 26 Амам, Шэма, Малада, \m \v 27 Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет, \m \v 28 Хецар-Шуал, Бээр-Шэба, Бізыётыя, \m \v 29 Баала, Іім, Эцэм, \m \v 30 Эльталяд, Хесіль, Харма, \m \v 31 Цыклаг, Мадмана, Сансана, \m \v 32 Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іхнімі. \m \v 33 А ў Шэфэлі вось гэтыя: Эштаоль, Цора, Ашна, \m \v 34 Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам, \m \v 35 Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка, \m \v 36 Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць з вёскамі іхнімі. \m \v 37 Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад, \m \v 38 Дылеан, Міцпа, Ёктээль, \m \v 39 Ляхіш, Бацкат, Эглён, \m \v 40 Каббон, Лахмас, Кітліш, \m \v 41 Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць з вёскамі іхнімі. \m \v 42 Лібна, Этэр, Ашан, \m \v 43 Іфтах, Ашна, Нэсіб, \m \v 44 Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 45 Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі. \m \v 46 І ад Экрону аж да мора — усё, што знаходзіцца каля Ашдоду з вёскамі іхнімі. \m \v 47 Ашдод разам з гарадамі ягонымі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Эгіпецкага і Вялікага Мора, якое ёсьць мяжою. \m \v 48 А ў гарах: Шамір, Ятыр, Сахо, \m \v 49 Данна, Кірыят-Санна або Дэбір, \m \v 50 Анаб, Эштэмоа, Анім, \m \v 51 Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 52 Араб, Дума, Эшан, \m \v 53 Янім, Бэт-Тапуах, Афэка, \m \v 54 Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 55 Маон, Кармэль, Зіф, Юта, \m \v 56 Езрээль, Ёкдэам, Занаах, \m \v 57 Каін, Гібэа і Тымна — дзесяць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 58 Хальхул, Бэт-Цур, Гедор, \m \v 59 Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 60 Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады з вёскамі іхнімі. \m \v 61 У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха, \m \v 62 Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн-Геды — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі. \m \v 63 Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусеяў, якія жылі ў Ерусаліме, і яшчэ сёньня жывуць Евусеі побач з сынамі Юды. \c 16 \cl Ег 16 \m \v 1 Жэрабям выпала спадчына сынам Язэпа па ўсходнім баку Ярдану насупраць Ерыхону; праз пустыню ішла мяжа ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю. \m \v 2 А ад Бэтэлю мяжа ішла да Люзу і праходзіла праз зямлю Аркейцаў, што жывуць у Атароце, \m \v 3 далей зыходзіла на захадзе да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону і да Гезэру, і спынялася каля Вялікага Мора. \m \v 4 Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім. \m \v 5 Мяжа сыноў Эфраіма па родах іхніх была такая: мяжой іх паселасьці на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону. \m \v 6 Затым мяжа цягнулася аж да мора. Ад Міхмэтату на поўначы паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася далей на ўсход да Янааху. \m \v 7 З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, праходзіла каля Ерыхону і спынялася каля Ярдану. \m \v 8 З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Такая была спадчына пакаленьня Эфраіма па родах іхніх. \m \v 9 Апрача гэтага сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады з навакольнымі вёскамі. \m \v 10 Але Эфраімцы ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя. \c 17 \cl Ег 17 \m \v 1 Вось такое выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан. \m \v 2 Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па родах іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Аерыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іхніх. \m \v 3 А Цэлафхад, сын Хефэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, ня меў сыноў, а толькі дочкі, якія называліся: Махла, Ноа, Хогля, Мілка і Тырца. \m \v 4 Яны вось прыйшлі да Элеазара, сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам уласнасьць між братоў нашых». Дык далі ім па загаду ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга. \m \v 5 І меў Манаса дзесяць частак, апрача зямлі Гілеад і Башан за Ярданам, \m \v 6 бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго, а зямля Гілеад выпала астатнім сынам Манасы. \m \v 7 Мяжа яе ішла ад Асэра да Міхмэтату, які насупраць Сыхему; адсюль мяжа паварочвала ў права ў бок жыхароў Эн-Тапуаху. \m \v 8 Зямля Тапуаху выпала Манасе, а горад Тапуах, які знаходзіцца каля мяжы Манасы, належаў да сыноў Эфраіма. \m \v 9 Мяжа зыходзіла да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы знаходзілася на поўнач ад ручая і цягнулася да мора. \m \v 10 Так зямля на поўдзень была ўласнасьцю Эфраіма, а на поўнач — Манасы, а мяжой іхняй было мора. З Асэрам межаваліся яны на поўначы, а з Ісахарам — на ўсходзе. \m \v 11 Манаса ў межах Ісахара і Асэра меў Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, таксама жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгідо з навакольнымі гарадамі, поруч трэйцюю частку Нафату. \m \v 12 Але сыны Манасы не маглі авалодаць гэтымі гарадамі, і дзеля таго Хананейцы засталіся ў гэтай зямлі. \m \v 13 Калі сыны Ізраіля ўмацаваліся, яны змусілі Хананейцаў да працаў прыгонных, але ня выгналі іх. \m \v 14 І гаварылі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так дабраславіў мяне ГОСПАД?» \m \v 15 Егошуа адказаў: «Калі ты творыш вялікі народ, дык займай лес, выкарчуй сабе абшар у зямлі Пэрэзеяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!» \m \v 16 Тады адказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і прылеглых мясцовасьцяў, так і ў даліне Езрээль». \m \v 17 Тады сказаў Егошуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе: «Ты — народ вялікі і мужны, ня будзе ў цябе адна толькі частка. \m \v 18 Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і ачысьці месца на пасяленьне. І ты пашырыш межы твае, выганяючы Хананейцаў, хоць маюць яны жалезныя калясьніцы і хоць яны моцныя». \c 18 \cl Ег 18 \m \v 1 Уся супольнасьць сыноў Ізраіля сабралася ў Шыло і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая. \m \v 2 І засталіся яшчэ з сыноў Ізраіля сем пакаленьняў, якія не атрымалі спадчыны сваёй. \m \v 3 Дык сказаў Егошуа тым пакаленьням: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць у спадчыну зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам? \m \v 4 Выбярыце з кожнага пакаленьня па тры чалавекі, і я пашлю іх, каб яны, падняўшыся, абыйшлі зямлю і апісалі яе, як лепш разьдзяліць яе між пакаленьнямі, а потым павядомяць мне пра гэта. \m \v 5 Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў сваіх межах на поўдні, а дом Язэпа — на поўначы. \m \v 6 Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак і прынясіце апісаньне сюды да мяне, каб я ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога нашага, кінуў дзеля вас жэрабя. \m \v 7 Лявіты не атрымаюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДАВА будзе іх спадчынай. А Гад, Рубэн і палова Манасы атрымалі сваю частку на ўсходнім баку Ярдану. Яе вызначыў ім Майсей, слуга ГОСПАДА». \m \v 8 Калі ўжо сабраліся мужчыны ісьці апісваць зямлю, загадаў ім Егошуа, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА кінуў я дзеля вас жэрабя». \m \v 9 Дык выбраліся яны агледзець зямлю, і апісвалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло. \m \v 10 І Егошуа кўнуў жэрабя перад ГОСПАДАМ у Шыло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраіля па частках іхніх. \m \v 11 І выпала першае жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна па родах іхніх, каб яны заімелі зямлю між сынамі Юды і сынамі Язэпа. \m \v 12 Мяжа іхняя ад поўначы пачыналася ад Ярдану, падымалася на паўночны бок Ерыхону, а потым ішла праз горы на захад і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн. \m \v 13 Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, затым спускалася мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону. \m \v 14 Потым мяжа паварочвала на захад і зыходзіла да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, які завецца таксама Кірыят-Ярым, горадзе сыноў Юды. Такі вось заходні бок. \m \v 15 Паўднёвы бок пачынаўся ад скраю Кірыят-Ярыму, затым мяжа ішла на захад і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху. \m \v 16 Потым мяжа даходзіла да скраю гары, што падымаецца ад ўсходняга боку лагчыны Бэн-Гінном, якая на поўначы даліны Рэфаімаў, затым зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл гары Евусеяў на поўдзень і даходзіла да Эн-Рагелю, \m \v 17 потым паварочвала на поўнач, даходзіла да Эн-Шэмэшу, потым да Гэлілоту, што насупраць Маале-Адумім і цягнулася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн. \m \v 18 Потым мяжа праходзіла да перавалу насупраць Арабы ад паўночнага боку і зыходзіла да Арабы. \m \v 19 Адсюль праходзіла мяжа на поўнач каля Бэт-Хоглі ды спынялася каля паўночнай затокі Мора Салёнага, пры паўднёвым канцы Ярдану. Такая была паўднёвая мяжа. \m \v 20 А Ярдан быў мяжой ад усходняга боку. Такая была спадчына сыноў Бэн'яміна ды яго межы навокал па родах іхніх. \m \v 21 Гарады сыноў Бэн’яміна па родах іхніх былі: Ерыхон, Бэт-Хогла, Эмэк-Кецыц, \m \v 22 Бэт-Араба, Цэмараім, Бэтэль, \m \v 23 Авім, Пара, Офра, \m \v 24 Кефар-Амоні, Офні і Геба — дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі. \m \v 25 Гібэон, Рама, Бэерот, \m \v 26 Міцпа, Кефіра, Моца, \m \v 27 Рэкем, Ірпээль, Тараля, \m \v 28 Цэля, Элеф, Евус, інакш Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі. Гэта частка сыноў Бэн’яміна па родах іхніх. \c 19 \cl Ег 19 \m \v 1 Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона па родах іхніх. \m \v 2 Частка іхняя знаходзілася сярод спадчыны сыноў Юды: Бээр-Шэба, Шэба, Малада, \m \v 3 Хацар-Шуал, Бала і Эцэм, \m \v 4 Эльталяд, Бэтул, Харма, \m \v 5 Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса, \m \v 6 Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі. \m \v 7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады з навакольнымі вёскамі. \m \v 8 Апрача іх — усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру, значыць Рамы паўднёвай. Гэта вось спадчына сыноў Сымона па родах іхніх. \m \v 9 Частка сыноў Сымона ўзятая была са спадчыны сыноў Юды, якая была дужа вялікая, і сыны Сымона атрымалі спадчыну між іх. \m \v 10 Трэйцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна па родах іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала аж да Сарыду. \m \v 11 Мяжа іхняя ішла на захад да Марэалу і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму. \m \v 12 Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у напрамку ўзыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і падымалася да Яфіі. \m \v 13 Адтуль зноў мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу сонца, да Гат-Хэфэру, да Эт-Кацыну і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі. \m \v 14 Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль. \m \v 15 Апроч таго Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў разам з вёскамі іхнімі. \m \v 16 Такая спадчына сыноў Завулёна па родах іхніх, такія вось гарады іхнія з навакольнымі вёскамі. \m \v 17 Чацьвёртае жэрабя выпала на пакаленьне Ісахара па родах іхніх. \m \v 18 Часткай іхняй былі Езрээль, Кесулот, Шунэм, \m \v 19 Хафараім, Шыон, Анахарат, \m \v 20 Рабіт, Кішыён, Эбэц, \m \v 21 Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц. \m \v 22 І дасягала мяжа яго аж да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і далей спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі. \m \v 23 Такая спадчына пакаленьня Ісахара па родах іхніх, гарады і навакольныя вёскі. \m \v 24 Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра па родах іхніх. \m \v 25 Часткай іхняй былі Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф, \m \v 26 Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла мяжа аж да Кармэлю на захадзе і аж да Шыхор-Лібнату, \m \v 27 а потым паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягла Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і ішла далей праз Бэт-Эмэк і Нэель, пасоўваючыся да Кабулу з паўночнага боку. \m \v 28 Таксама Эброн, Рэхоб, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону. \m \v 29 Пасьля мяжа заварочвала да Рамы і аж да моцна ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. Яна ахоплівала Махалеб, Ахзіб, \m \v 30 Умму, Афэк і Рэхоб — дваццаць два гарады з навакольнымі вёскамі. \m \v 31 Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Асэра па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія. \m \v 32 Шостае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Нэфталі па родах іхніх. \m \v 33 Мяжа іхняя ішла з Гэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і аж да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане. \m \v 34 На захадзе мяжа ішла да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна ад поўдня, Асэра — ад захаду, а Юды — каля Ярдану ад усходу. \m \v 35 Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт, \m \v 36 Адама, Рама, Хацор, \m \v 37 Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор, \m \v 38 Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі. \m \v 39 Такая спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі па родах іхніх, гарады з навакольнымі вёскамі. \m \v 40 Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана па родах іхніх. \m \v 41 Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш, \m \v 42 Шаалабім, Аялон, Ітла, \m \v 43 Элён, Тымна, Экрон, \m \v 44 Эльтэке, Гібэтон і Баалат, \m \v 45 Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон, \m \v 46 Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы. \m \v 47 Аднак межы для Дана былі завузкія. І выправіліся сыны Дана супраць Лешэму, і занялі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго. \m \v 48 Такая спадчына пакаленьня сыноў Дана па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія. \m \v 49 Калі сыны Ізраіля скончылі дзяленьне зямлі для пакаленьняў сваіх, тады сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе. \m \v 50 Паводле загаду ГОСПАДА далі яму горад, якога ён запатрабаваў для сябе: Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім. \m \v 51 Такая вось спадчына, якую падзялілі жэрабям Элеазар, сьвятар, і Егошуа, сын Нуна, і князі родаў Ізраіля ў Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. Так быў закончаны падзел зямлі. \c 20 \cl Ег 20 \m \v 1 Вось што сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім: \m \v 2 “Выдзяліце сабе гарады прыбежышча, пра якія Я гаварыў вам праз Майсея, \m \v 3 каб уцякаў у іх той, хто забіў чалавека ня хочучы, праз памылку, і хоча пазьбегнуць гневу мсьціўцы за кроў. \m \v 4 Калі ён ўцячэ ў адзін з такіх гарадоў, няхай стане перад брамай гораду і вытлумачыць старшыням гораду таго справу сваю. Пасьля гэтага прымуць яго і дадуць яму месца на жыцьцё. \m \v 5 Калі б мсьціўца за кроў гнаўся за ім, не аддадуць яго ў рукі ягоныя, бо ён ня хочучы забіў бліжняга свайго, і ня меў да яго нянавісьці ані ўчора, ані пазаўчора. \m \v 6 І будзе ён жыць у горадзе тым, пакуль ня стане перад судом супольнасьці, выясьняючы прычыну здарэньня, ды пакуль на памрэ першасьвятар, які будзе ў тыя дні. Тады забойца вернецца ў горад свой, у дом свой, з якога быў уцёкшы”». \m \v 7 З гэтай мэтай вызначылі Кадэш у Галілеі на гары Нэфталі, Сыхем на гары Эфраіма, Кірыят-Арбу або Хеўрон на гары Юды. \m \v 8 З другога боку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначана Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы. \m \v 9 Такія вось гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраіля і для чужынца, які жыве сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто ня хочучы заб’е чалавека, каб ня быў пакараны сьмерцю ад рукі мсьціўцы за кроў, пакуль ня стане перад народам выясьніць прычыну здарэньня. \c 21 \cl Ег 21 \m \v 1 Прыйшлі начальнікі родаў Левія да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да начальнікаў родаў пакаленьняў сыноў Ізраіля \m \v 2 ў Шыло ў зямлі Ханаан, і сказалі ім: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражываньне з палеткамі для ўтрыманьня жывёлы». \m \v 3 І сыны Ізраіля далі лявітам з уласнасьці сваёй, паводле загаду ГОСПАДА, гарады тыя з пашамі вакол іх. \m \v 4 І выпала жэрабя для радоў Кегата, і атрымалі сыны Аарона, сьвятара, ад пакаленьня Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў. \m \v 5 Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў. \m \v 6 Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане. \m \v 7 Сынам Мэрары па родах іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьня Рубэна, Гада і Завулёна. \m \v 8 Сыны Ізраіля аддалі лявітам па жэрабю гарады гэтыя разам з пашамі вакол іх, як загадаў ГОСПАД праз Майсея. \m \v 9 З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона былі забраныя гарады, якія будуць названыя паіменна. \m \v 10 Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя, далі \m \v 11 Кірыят-Арбу, галоўны горад сыноў Анака, які інакш называецца Хеўрон, на гары Юды разам з навакольнымі палямі. \m \v 12 Палі аднак і вёскі яго аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны. \m \v 13 Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон разам з пашамі ягонымі, Лібну разам з пашамі ейнымі, \m \v 14 Яттыр з пашамі ягонымі, і Эштэмоа з пашамі ягонымі, \m \v 15 Халён і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя, \m \v 16 Аін, Юту і Бэт-Шамэш з навакольнымі пашамі — дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленьняў. \m \v 17 Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон з пашамі ягонымі, Гебу з пашамі ейнымі, \m \v 18 Анатот і Альмон з пашамі іхнімі — чатыры гарады. \m \v 19 Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона, сьвятара, — трынаццаць разам з пашамі іхнімі. \m \v 20 Родам сыноў Кегата, лявітам, астатнім сынам Кегата, выпалі жэрабям гарады ад пакаленьня Эфраіма. \m \v 21 З пакаленьня Эфраіма [далі] горад прыбежышча для забойцаў Сыхем з навакольнымі пашамі на гары Эфраіма, і Гезэр з пашамі ягонымі, \m \v 22 Кібцаім з пашамі ягонымі, Бэт-Харон з пашамі ягонымі — чатыры гарады. \m \v 23 Таксама ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке з пашамі ягонымі, і Гібэон з пашамі ягонымі, \m \v 24 Аялён з пашамі ягонымі, Гат-Рымон з пашамі ягонымі — чатыры гарады. \m \v 25 Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і Гіт-Рымон з навакольнымі пашамі — два гарады. \m \v 26 Усіх гарадоў з навакольнымі пашамі іхнімі дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата. \m \v 27 Таксама сынам Гершона з роду Левія далі ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і Аштарот з навакольнымі пашамі — два гарады. \m \v 28 Ад пакаленьня Ісахара — Кішыён, Дабэрат, \m \v 29 Ярмут і Эн-Ганім з навакольнымі пашамі — чатыры гарады. \m \v 30 Ад пакаленьня Асэра — Мішэаль, Абдон, \m \v 31 Хэлькат і Рэхоб з навакольнымі пашамі — чатыры гарады. \m \v 32 Ад пакаленьня Нэфталі — горад-прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі, і Хамот-Дор, і Картан з навакольнымі пашамі — тры гарады. \m \v 33 Усіх гарадоў сыноў Гершона па родах іхніх — трынаццаць гарадоў разам з пашамі іхнімі. \m \v 34 Родам сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, далі ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам, Карту, \m \v 35 Дымну і Нагалял з іх пашамі — чатыры гарады. \m \v 36 Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцар, Ягцу, \m \v 37 Кедэмот і Мэфгаат — чатыры гарады з навакольнымі пашамі. \m \v 38 Ад пакаленьня Гада — горад-прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе, Маханаім, \m \v 39 Хешбон і Язэр — чатыры гарады з навакольнымі пашамі. \m \v 40 Усіх гарадоў сыноў Мэрары па родах іхніх, рэшты родаў лявітаў, — дванаццаць гарадоў. \m \v 41 Дык усіх гарадоў сыноў Левія паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, разам з пашамі іхнімі, \m \v 42 кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду. \m \v 43 Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і абжыліся на ёй. \m \v 44 І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў іхніх не ўтрываў супраць іх, але ўсіх ворагаў скарыў ГОСПАД перад Ізраілем. \m \v 45 І ні адно слова добрае, якое сказаў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася. \c 22 \cl Ег 22 \m \v 1 І паклікаў Егошуа сыноў Рубэна, Гада і паловы пакаленьня Манасы, \m \v 2 і сказаў ім: «Вы споўнілі ўсё, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, і мяне слухалі таксама ў-ва ўсім, што я загадаў вам, \m \v 3 і не пакінулі вы братоў сваіх увесь гэты доўгі час аж да сёньняшняга дня, і выканалі волю ГОСПАДА, Бога вашага. \m \v 4 Цяпер вось даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым і мір, як быў абяцаўшы ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю вашую, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам. \m \v 5 Толькі пільна старайцеся выконваць прыказаньні і закон, які загадаў вам Майсей, слуга ГОСПАДА. Любіце ГОСПАДА, Бога вашага, і хадзіце па ўсіх шляхах Ягоных, спаўняйце прыказаньні Ягоныя, туліцеся да Яго і служыце Яму ўсім сэрцам сваім ды ўсёю душою сваёю». \m \v 6 І дабраславіў іх Егошуа, і адпусьціў іх, і яны вярнуліся ў намёты свае. \m \v 7 Адной палове пакаленьня Манасы Майсей даў уласнасьць ў Башане, а другой палове Егошуа даў спадчыну між братоў іхніх, на заходнім беразе Ярдану. Калі Егошуа адпусьціў іх у намёты іхнія, дабраславіў іх \m \v 8 і сказаў: «Вы вяртаецеся ў намёты свае з вялікімі багацьцямі, з мноствам жывёлы, срэбрам, золатам, медзьдзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, жалезам і вялікаю колькасьцю адзеньня; падзяліце ж здабычу паміж братамі вашымі». \m \v 9 Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы вярнуліся і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў Ханаане, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю пасяленьня свайго, якую атрымалі з волі ГОСПАДА праз Майсея. \m \v 10 Калі прыйшлі яны ў ваколіцы Ярдану ў зямлі Ханаан, пабудавалі каля Ярдану ахвярнік, вялікі на від. \m \v 11 Калі пачулі сыны Ізраіля, што сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы пабудавалі ахвярнік каля Ярдану ў зямлі Ханаан на беразе сыноў Ізраіля, \m \v 12 дык сабраліся ў Шыло, каб выступіць і ваяваць супраць іх. \m \v 13 Аднак сыны Ізраіля перш-наперш выправілі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад Пінхаса, сына Элеазара, сьвятара, \m \v 14 а з ім дзесяць князёў, князя з кожнага пакаленьня Ізраіля, якія ўзначальвалі ўсе роды пакаленьняў Ізраіля. \m \v 15 Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада, і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад і сказалі ім: \m \v 16 «Гэта слова ўсёй супольнасьці ГОСПАДА: “Што гэта за злачынства? Чаму пакінулі вы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пабудаваўшы сабе ахвярнік на зьнявагу ГОСПАДУ, і адступіліся ад шанаваньня ГОСПАДА? \m \v 17 Ці не хапае вам грахоў з Пэору, ад якіх не ачысьціліся мы яшчэ да сёньняшняга дня і дзеля якіх прыйшла бяда на супольнасьць ГОСПАДА? \m \v 18 А вы сёньня адступіліся ад ГОСПАДА і паднялі бунт супраць Яго, і вось заўтра ўзгарыцца гнеў Ягоны на ўсю супольнасьць Ізраіля. \m \v 19 Калі вось думаеце, што зямля пасяленьня вашага ёсьць нячыстай, дык перайдзіце ў зямлю пасяленьня ГОСПАДА, дзе сяліба ГОСПАДА, і вы абжывіцеся ў нас. Толькі не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і таксама нас не бунтуйце, стаўляючы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага. \m \v 20 Калі Ахан, сын Зэраха, парушыў загад ГОСПАДА адносна клятвы, ці ж гнеў ГОСПАДА не абярнуўся на ўсю супольнасьць? Ён жа быў адзін, хто саграшыў, няхай бы толькі адзін і паміраў за свой грэх!”» \m \v 21 Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы адказалі князям, пасланцам Ізраіля: \m \v 22 «Бог багоў, ГОСПАД, Бог багоў, ГОСПАД Сам ведае гэта і Ізраіль павінен зразумець! Калі мы ў духу бунту і адступленьня ад ГОСПАДА пабудавалі гэты ахвярнік, не пашкадуе Ён нас, але адразу пакарае. \m \v 23 І калі зрабілі мы ахвярнік у гэтай думцы, каб адступіць ад ГОСПАДА і складаць на ім цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, і ахвяры мірныя, няхай Сам ГОСПАД разьбярэцца і асудзіць. \m \v 24 Ці ж не зрабілі мы гэта з руплівасьці і з думкаю пра будучыню, што скажуць заўтра сыны вашыя сынам нашым: “Што маеце вы супольнага з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля? \m \v 25 ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І такім чынам сыны вашы адвярнулі б сыноў нашых ад страху ГОСПАДА. \m \v 26 І сказалі мы: “Паставім сабе ахвярнік не на цэласпаленьні і не на ахвяры, \m \v 27 але як сьведчаньне, паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі, што мы хочам спаўняць службу ГОСПАДА перад абліччам Ягоным праз нашыя цэласпаленьні, ахвяры і ахвяры мірныя”. Вашыя сыны ня змогуць калісьці сказаць сынам нашым: “Вы ня маеце часткі ў ГОСПАДА”. \m \v 28 Калі б яны так хацелі сказаць, мы адкажам ім: “Вось бачыце падабенства ахвярніка ГОСПАДА, які зрабілі бацькі нашыя не на цэласпаленьне, не на ахвяры, але каб гэта было сьведчаньнем між намі і вамі”. \m \v 29 Далёкія мы ад злачынства, каб мы бунтаваліся супраць ГОСПАДА і адварочваліся, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, па-за ахвярнікам ГОСПАДА, Бога нашага, які перад сялібай Ягонай». \m \v 30 Калі сьвятар Пінхас, князі супольнасьці і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія былі з ім, пачулі гэтыя словы, сказаныя сынамі Рубэна, сынамі Гада, і сынамі Манасы, здаліся яны добрымі ў вачах іхніх. \m \v 31 Тады Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што між вамі ёсьць ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!» \m \v 32 І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, і князі пакінулі сыноў Рубэна, і сыноў Гада і вярнуліся з зямлі Гілеад ў зямлю Ханаан, да сыноў Ізраіля, якім прынесьлі гэты адказ. \m \v 33 Справа выявілася добрай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі яны Бога, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада. \m \v 34 А сыны Рубэна і сыны Гада назвалі гэты ахвярнік Эд, бо казалі: «Гэта сьведка між намі, што ГОСПАД ёсьць Бог». \c 23 \cl Ег 23 \m \v 1 Калі мінуў доўгі час пасьля таго, як ГОСПАД даў Ізраілю супакой ад усіх ворагаў іхніх навокал, і Егошуа быў ужо стары і ў гадох пажылых, \m \v 2 склікаў Егошуа ўвесь Ізраіль, і старшыняў, і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і сказаў ім: «Я састарэўся і прыйшоў у гады, \m \v 3 а вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, усім гэтым народам, і як Ён ваяваў за вас. \m \v 4 Дык глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабям як спадчыну для пакаленьняў вашых тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і тыя, якія я вынішчыў ад Ярдану аж па Вялікае Мора на захадзе. \m \v 5 ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх ды прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як Ён вам абяцаў. \m \v 6 Толькі будзьце мужнымі і выконвайце ўсё, што напісана ў кнізе Закону Майсея, і не адхіляйцеся ад яго ані ўправа, ані ўлева. \m \v 7 І не сябруйце з паганамі, якія між вамі жывуць, і не прысягайце ў імя багоў іхніх, ды не служыце ім, і не пакланяйцеся ім, \m \v 8 але туліцеся толькі да ГОСПАДА, Бога вашага, як рабілі вы да гэтага дня. \m \v 9 Павыганяў ГОСПАД на вачах вашых вялікія і моцныя народы, і ніводзін з іх ня мог вам супрацівіцца, \m \v 10 адзін з вас гнаў тысячу ворагаў, бо ГОСПАД Сам ваяваў за вас, як быў абяцаўшы. \m \v 11 Вось толькі пільна намагайцеся, каб любіць ГОСПАДА, Бога вашага. \m \v 12 Але калі вы будзеце няверныя, і калі будзеце сябраваць і мяшацца сужонствамі з гэтымі народамі, якія сярод вас засталіся, \m \v 13 дык ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе нішчыць іх перад вамі, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай прыгожай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 14 Вось жа сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы пераканаецеся ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою, што з усіх словаў добрых, якімі прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое. \m \v 15 Але як спраўдзілася вам усякае добрае слова, якое казаў вам ГОСПАД, Бог ваш, так навядзе ГОСПАД на вас усе тыя ліхія словы, пакуль ня вынішчыць вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 16 Калі вы парушыце запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, ды станеце служыць багам іншым, і пакланяцца ім, тады падымецца на вас ярасьць ГОСПАДА і хутка вы прападзіцё з гэтай зямлі прыгожай, якую Ён вам даў». \c 24 \cl Ег 24 \m \v 1 І сабраў Егошуа ў Сыхэме ўсе пакаленьні Ізраіля, і паклікаў старшыняў і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і яны сталі ў прысутнасьці Бога. \m \v 2 І прамовіў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і Нахора, і служылі іншым багам. \m \v 3 І ўзяў Я бацьку вашага, Абрагама, з зямлі на другім баку ракі і правёў яго праз усю зямлю Ханаан, і памножыў нашчадкаў ягоных, і даў яму Ісаака. \m \v 4 І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву даў Я гару Сэір на пасяленьне, а Якуб і сыны ягоныя павандравалі ў Эгіпет. \m \v 5 І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Эгіпет плягамі, якія Я рабіў у ім, а пасьля Я вывеў вас. \m \v 6 Вывеў Я бацькоў вашых з Эгіпту, і прыйшлі вы да мора. І гналіся за бацькамі вашымі Эгіпцяне з калясьніцамі і коньнікамі аж да Мора Чырвонага. \m \v 7 І клікалі яны ГОСПАДА, і Ён паставіў цемру паміж вамі і Эгіпцянамі, і напусьціў на іх мора і яно пахавала іх, і бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Эгіпце. І жылі вы доўгі час у пустыні. \m \v 8 Пасля ўвёў Я вас у зямлю Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам, і калі яны пайшлі вайной на вас, Я выдаў іх у рукі вашыя, і занялі вы зямлю іхнюю, і выбілі іх. \m \v 9 Паўстаў вось Балак, сын Цыпора, валадар Мааву, і ваяваў супраць Ізраіля. Ён паслаў і паклікаў Білеама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас. \m \v 10 Але Я не захацеў слухаць яго, але наадварот, дабраславіў вас, і вызваліў вас з рук ягоных. \m \v 11 І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас жыхары таго гораду; а таксама Амарэйцы, Пэрэзеі і Хананейцы, Хетыты, Гіргашэі, Хівеі і Евусеі, але Я выдаў іх у рукі вашыя. \m \v 12 І паслаў Я перад вамі шаршанёў, і яны выгналі іх перад вамі, двух валадароў Амарэйскіх, не мячом тваім ды ня лукам тваім. \m \v 13 І даў Я вам зямлю, над якой вы не працавалі, і гарады, якіх вы не будавалі, і вы жывіцё ў іх, і вінаград і аліўкавыя дрэвы, якіх вы не садзілі, а вы жывіцеся імі”. \m \v 14 Дык бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў шчырасьці і праўдзе. Выкіньце ідалаў, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі і ў Эгіпце, і служыце ГОСПАДУ! \m \v 15 Калі ж вам не падабаецца служыць ГОСПАДУ, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ». \m \v 16 У адказ народ сказаў: «Ня будзе так, каб мы пакінулі ГОСПАДА, а служылі чужым багам. \m \v 17 Бо ГОСПАД, Бог наш, вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі, і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі і Ён захоўваў нас на ўсім шляху, якім мы вандравалі, ды сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі. \m \v 18 Ён выгнаў перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі, у якую мы ўвайшлі, дык мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо толькі Ён — Бог наш!» \m \v 19 І сказаў Егошуа народу: «Вы ня здолееце служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог сьвяты і зайздросны, і Ён не прабачыць вам злачынстваў вашых і грахоў вашых. \m \v 20 Калі вы пакінеце ГОСПАДА і станеце служыць багам іншым, Ён прыйдзе да вас, і будзе караць вас, і выгубіць вас так, як раней рабіў дабро вам». \m \v 21 І сказаў народ Егошуа: «Гэтага ніколі ня будзе, але мы будзем служыць ГОСПАДУ». \m \v 22 І Егошуа зноў сказаў народу: «Вы самі — сьведкі супраць сябе, бо вы самі выбралі сабе ГОСПАДА, каб служыць Яму». Яны адказалі: «Мы — сьведкі». \m \v 23 І Егошуа зноў сказаў народу: «Дык цяпер выкіньце багоў іншых спасярод сябе ды прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля». \m \v 24 І народ адказаў Егошуа: «ГОСПАДУ, Богу нашаму, хочам служыць, голас Ягоны будзем слухаць». \m \v 25 І заключыў Егошуа ў гэты дзень запавет з народам, і даў яму пастановы і законы ў Сыхэме. \m \v 26 І запісаў Егошуа гэтыя словы ў кнізе Закону Божага. Пасьля ўзяў вялікі камень і паставіў яго там пад дубам, які быў у месцы сьвятыні ГОСПАДА. \m \v 27 І сказаў Егошуа ўсяму народу: «Вось гэты камень будзе супраць вас як сьведка, бо ён чуў усе словы ГОСПАДА, якія ГОСПАД гаварыў да нас, каб пасьля вы не захацелі адрачыся ГОСПАДА, Бога вашага». \m \v 28 І адпусьціў Егошуа народ, і кожны пайшоў у паселасьць сваю. \m \v 29 Пасьля ўсяго гэтага памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў. \m \v 30 Пахавалі яго ў межах спадчыны ягонай у Тымнат-Сэраху, што на гары Эфраіма, на поўнач ад гары Гааш. \m \v 31 Ізраіль служыў ГОСПАДУ ўсе дні жыцьця Егошуа і ўсе дні старшыняў, якія перажылі Егошуа і добра ведалі ўсё, што ГОСПАД зрабіў Ізраілю. \m \v 32 А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхэме, на частцы поля, купленага Якубам ад сыноў Гамора, бацькі Сыхэма, за срэбра, і сталася яно ўласнасьцю сыноў Язэпа. \m \v 33 Памёр таксама Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго ў Гібэа, [горадзе] Пінхаса, сына ягонага, які дадзены быў яму на гары Эфраіма.