\id JON \ide UTF-8 \h ЁНА \toc2 ЁНА \toc1 КНІГА ПРАРОКА ЁНЫ \mt1 КНІГА ПРАРОКА ЁНЫ \c 1 \cl Ёна 1 \m \v 1 І было слова ГОСПАДА да Ёны, сына Амітая, кажучы: \m \v 2 «Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо ўзышло ліхоцьце іхняе перад аблічча Маё». \m \v 3 І ўстаў Ёна, каб уцячы ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА, і зыйшоў у Яфу, і знайшоў карабель, які плыў у Таршыш; і даў плату, і зыйшоў на карабель, каб плыць з імі ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА. \m \v 4 Але ГОСПАД пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на моры, і думалі, што карабель разаб’ецца. \m \v 5 І напалохаліся маракі, і крычалі кожны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі на караблі, каб быў лягчэйшым; а Ёна зыйшоў у сярэдзіну карабля, і лёг, і моцна заснуў. \m \v 6 І наблізіўся да яго корнік, і сказаў яму: «Што табе, што ты сьпіш? Устань, кліч да Бога свайго, можа, узгадае Бог пра нас, і мы не загінем». \m \v 7 І сказалі адзін аднаму: «Хадземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну. \m \v 8 І сказалі яму: «Скажы ж нам, з якой прычыны гэтае ліха [прыйшло] на нас? Які твой занятак? Адкуль ты прыйшоў? З якога ты краю і з якога народу?» \m \v 9 І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў моры і сухазем’е». \m \v 10 І спалохаліся тыя людзі страхам вялікім, і сказалі яму: «Чаму ты гэта зрабіў?», бо даведаліся тыя людзі, што ён уцякае ад аблічча ГОСПАДА, бо ён абвясьціў ім. \m \v 11 І сказалі яму: «Што нам зрабіць з табою, каб сьціхла мора?», бо мора ўсё больш бушавала. \m \v 12 І ён сказаў ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і супакоіцца мора, [якое] супраць вас, бо я ведаю, што з-за мяне гэтая вялікая бура супраць вас». \m \v 13 І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сухую зямлю, і не маглі, бо мора больш і больш бушавала супраць іх. \m \v 14 І клікалі яны да ГОСПАДА, і сказалі: « ГОСПАДЗЕ, молім Цябе, няхай не загінем мы за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, як захочаш, так і зробіш». \m \v 15 І яны паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца. \m \v 16 І напалохаліся тыя людзі страхам вялікім перад ГОСПАДАМ, і складалі яны ахвяры ГОСПАДУ, і абяцалі абяцаньні. \cl Ёна 2 \m \v 17 І прыгатаваў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы. \c 2 \m \v 1 І маліўся Ёна ГОСПАДУ, Богу свайму, з нутра рыбы, \m \v 2 і сказаў: «Я клікаў да ГОСПАДА з нядолі маёй, і Ён адказаў мне; з нутра адхлані я загаласіў, і Ты пачуў голас мой. \m \v 3 Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне. \m \v 4 І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх, як пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю”. \m \v 5 Нахлынулі воды на мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, марскія травы абвілі галаву маю. \m \v 6 Да падвалінаў гор я зыйшоў, зямля сваімі заваламі замкнула мяне на вякі. Але Ты вывеў са зьнішчэньня жыцьцё маё, ГОСПАДЗЕ, Божа мой. \m \v 7 Як млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй. \m \v 8 Тыя, што захоўваюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрнасьць ад сябе. \m \v 9 Але я з голасам падзякі прынясу ахвяру Табе, споўню, што абяцаў. Збаўленьне ў ГОСПАДА». \m \v 10 І сказаў ГОСПАД рыбе, і яна выкінула Ёну на сухазем’е. \c 3 \cl Ёна 3 \m \v 1 І было слова ГОСПАДА да Ёны другі раз, кажучы: \m \v 2 «Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і абвяшчай супраць яго тое, што Я сказаў табе». \m \v 3 І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву паводле слова ГОСПАДА; а Нініва была вялікім горадам у Бога, на тры дні дарогі ў абход. \m \v 4 І пачаў ён хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і клікаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная». \m \v 5 І паверылі Нініўцы Богу, і абвясьцілі пост, і адзеліся ў зрэбніцу, ад найбольшага з іх аж да найменшага з іх. \m \v 6 Бо калі слова дайшло да валадара Нінівы, і ён устаў з пасаду свайго, і скінуў з сябе адзеньне сваё, і апрануўся ў зрэбніцу, і сядзеў у попеле. \m \v 7 І было абвешчана, і сказана ў Нініве паводле загаду валадара і магнатаў ягоных, кажучы: «Няхай ані чалавек, ані быдла, ані валы, ані авечкі нічога не паспытаюць, няхай ані пасьвяцца, ані п’юць вады, \m \v 8 але няхай апрануцца ў зрэбніцу чалавек і скаціна, і няхай клічуць голасна да Бога, і няхай кожны чалавек адвернецца ад злой дарогі сваёй і ад ліхадзейства, якое ў руках іхніх. \m \v 9 Хто ведае, ці ня вернецца Бог і не пашкадуе, і не адверне палючы гнеў свой, каб мы не загінулі?» \m \v 10 І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злой дарогі сваёй, і пашкадаваў Бог пра ліха, пра якое сказаў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў. \c 4 \cl Ёна 4 \m \v 1 І моцна засмуціўся Ёна праз гэта, і загневаўся. \m \v 2 І маліўся ён ГОСПАДУ, і казаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, ці ня гэткае было слова маё, калі яшчэ я быў у зямлі сваёй? Дзеля гэтага я загадзя ўцёк у Таршыш, бо я ведаў, што Ты – Бог літасьцівы і спагадлівы, павольны да гневу і міласэрны, і шкадуеш [рабіць] зло. \m \v 3 І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць». \m \v 4 І сказаў ГОСПАД: «Ці добра ты робіш, што гневаешся?» \m \v 5 І вышаў Ёна з гораду, і сеў з ўсходняга боку гораду, і зрабіў сабе там будан, і сеў пад ім у засені, каб убачыць, што станецца ў горадзе. \m \v 6 І прыгатаваў ГОСПАД Бог расьліну, і яна вырасла над Ёнаю, каб быць засенем яму над галавою, каб ён пазбавіўся засмучэньня свайго; і ўзрадаваўся Ёна радасьцю вялікаю праз тую расьліну. \m \v 7 І прыгатаваў Бог чарвяка, калі ўзыйшла зараніца раніцаю, і ён падтачыў расьліну, і яна ссохла. \m \v 8 І сталася, як ўзыйшло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць». \m \v 9 І сказаў Бог Ёне: «Ці добра, што так злуешся з-за расьліны?» І той сказаў: «Я раблю добра, што гневаюся аж да сьмерці». \m \v 10 І сказаў ГОСПАД: «Ты шкадуеш расьліну, каля якой ты не працаваў, і якую не расьціў, якая вырасла за ноч і загінула за ноч; \m \v 11 а Я ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага вялікага гораду, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»