\id JOL \ide UTF-8 \h ЁЭЛЬ \toc2 ЁЭЛЬ \toc1 КНІГА ПРАРОКА ЁЭЛЯ \mt1 КНІГА ПРАРОКА ЁЭЛЯ \c 1 \cl Ёэль 1 \m \v 1 Слова ГОСПАДА, якое было да Ёэля, сына Пэтуэля. \m \v 2 Слухайце гэта, старыя, і прыхіліце вуха, усе жыхары зямлі. Ці было такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых? \m \v 3 Распавядзіце пра гэта сынам вашым, а сыны вашыя — сынам сваім, а сыны іхнія —пакаленьню наступнаму: \m \v 4 Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві. \m \v 5 Прачніцеся, п’яніцы, і плачце, і бядуйце ўсе тыя, што п’юць віно, па маладым віне, бо яно забранае ад вуснаў вашых. \m \v 6 Бо прыйшоў на зямлю Маю народ дужы, якога безьліч. Зубы ягоныя — зубы львіныя, а сківіцы — як у ільвіцы. \m \v 7 Ён зрабіў пустэчаю вінаграднік Мой, фігавае дрэва Маё паламаў, дашчэнту агаліў яго і адкінуў; зьбялелі галіны ягоныя. \m \v 8 Галасі як маладзіца, падперазаная зрэбніцаю, над мужам маладосьці сваёй. \m \v 9 Забраныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ад Дому ГОСПАДА; у жалобе сьвятары, служыцелі ГОСПАДА. \m \v 10 Поле спустошана, у жалобе зямля, бо стаптанае збожжа, высахла маладое віно, зьвяла аліўка. \m \v 11 Смуткуйце, земляробы, галасіце, вінаградары, дзеля пшаніцы і дзеля ячменю, бо загінула жніво ў полі. \m \v 12 Вінаградная лаза засохла, і дрэва фігавае зьвяла, дрэва гранатовае і пальма, і яблына, і ўсе дрэвы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць між сыноў чалавечых. \m \v 13 Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніку, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага. \m \v 14 Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА. \m \v 15 Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага. \m \v 16 Хіба не перад вачыма нашымі забіраецца ежа, з дому Бога нашага — радасьць і пацяшэньне? \m \v 17 Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураны пуні, бо высахла збожжа. \m \v 18 Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны. \m \v 19 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, гукаю, бо агонь пажэр пашы пустыні, і полымя спаліла ўсе дрэвы палявыя. \m \v 20 Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь пажэр пашы пустыні. \c 2 \cl Ёэль 2 \m \v 1 Трубіце ў рог на Сыёне, усклікайце на гары Маёй сьвятой! Дрыжыце, усе жыхары зямлі, бо ідзе дзень ГОСПАДА, бо ён блізка, \m \v 2 дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы. Як зараніца рухаецца па горах, [так] народ шматлікі і дужы. Падобнага да яго не было спрадвеку і пасьля яго ня будзе аж да гадоў пакаленьня і пакаленьня. \m \v 3 Перад абліччам ягоным агонь жарэ, а за ім полымя спальвае; як сад Эдэн зямля перад ім, а за ім — спустошаная пустыня, і ніхто не ўцячэ ад яго. \m \v 4 Выгляд іхні — нібы выгляд коней, і, як вершнікі, так яны бягуць. \m \v 5 Як грукат калясьніцаў на вяршынях гор, яны імчаць, як трэскат полымя агню, які жарэ салому, як народ дужы шыхтуецца да бітвы. \m \v 6 Ад аблічча ягонага дрыжаць народы, усе твары зьбялелі. \m \v 7 Як волаты яны бягуць, як ваяры ўзыходзяць на муры, і кожны ідзе па шляху сваім, і ня збочвае са сьцежкі сваёй. \m \v 8 Адзін аднаго ня пхае, кожны ідзе дарогаю сваёй, яны падаюць на дзіды і ня гінуць. \m \v 9 У горад урываюцца, на муры ўзыходзяць, у дамы ўваходзяць, праз вокны ўлазяць як злодзей. \m \v 10 Перад абліччам Ягоным трасецца зямля, дрыжыць неба, сонца і месяц цямнеюць, і зоркі губляюць бляск свой. \m \v 11 І ГОСПАД дае голас Свой перад абліччам войска Свайго, бо вельмі вялікі табар Ягоны, бо магутны той, хто выконвае слова Ягонае, бо вялікі дзень ГОСПАДА і вельмі страшны, і хто можа вытрымаць яго? \m \v 12 І нават цяпер, кажа ГОСПАД, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім, у посьце, з плачам і галашэньнем. \m \v 13 І разьдзірайце сэрца вашае, а не адзежы вашыя, і навярніцеся да ГОСПАДА, Бога вашага, бо Ён ласкавы і спагадлівы, павольны да гневу і вельмі міласэрны, і шкадуе ў нядолі. \m \v 14 Хто ведае, ці Ён не павернецца [да вас], і не пашкадуе, і не пакіне дабраславенства ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай для ГОСПАДА, Бога вашага? \m \v 15 Трубіце ў рог на Сыёне, прызначце пост, склічце ўрачысты сход, \m \v 16 зьбярыце народ, прызначце [збор] царквы, склічце старых, зьбярыце дзяцей і немаўлят; няхай выйдзе жаніх з пакою свайго і нявеста з-пад намёту свайго. \m \v 17 Паміж прысенкамі і ахвярнікам няхай плачуць сьвятары, служыцелі Божыя, і няхай кажуць: «Пашкадуй, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, і ня дай спадчыны Тваёй на ганьбаваньне, каб народы ня мелі ўлады над ёю. Навошта маюць казаць між народамі: “Дзе Бог іхні?”» \m \v 18 І запалае рэўнасьцю ГОСПАД пра зямлю Сваю і зьлітуецца над народам Сваім. \m \v 19 І адказаў ГОСПАД, і сказаў народу Свайму: «Вось, Я пашлю вам збожжа і маладое віно, і алей, і вы насыціцеся імі, і не аддам вас больш на ганьбаваньне між народамі. \m \v 20 І [ворага] з поўначы аддалю ад вас, і выжану яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю [дружыну] ягоную — у мора ўсходняе, а заднюю [дружыну] — у мора заходняе; і ўзьнімецца ад яго смурод, і пойдзе ад яго пах гнілізны, бо ён учыніў [ліха] вялікае. \m \v 21 Ня бойся, зямля, весяліся і радуйся, бо ГОСПАД зробіць вялікае. \m \v 22 Ня бойцеся, жывёлы палявыя, бо зазелянеюць пашы ў пустыні, бо дрэвы дадуць плады свае, фігавае дрэва і вінаград дадуць сілу сваю. \m \v 23 А вы, сыны Сыёну, весяліцеся і радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ, Богу вашым, бо Ён дасьць вам дождж раньні паводле праведнасьці [Сваёй], і выльле на вас дождж, дождж раньні і дождж позьні, як [было] раней. \m \v 24 І напоўняцца такі збожжам, і перапоўняцца тоўчні маладым віном і алеем. \m \v 25 І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія паела саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас. \m \v 26 І будзеце есьці, ядучы, і насыціцеся, і будзеце хваліць імя ГОСПАДА, Бога вашага, Які робіць для вас цудоўныя рэчы, і [больш] ня будзе асаромлены народ Мой на вякі. \m \v 27 І даведаецеся, што Я ёсьць сярод Ізраіля, і Я — ГОСПАД, Бог ваш, і няма іншага, і [больш] ня будзе асаромлены народ Мой на вякі. \m \v 28 І станецца пасьля гэтага, Я выльлю Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, юнакі вашыя будуць бачыць відзежы. \m \v 29 І таксама на слугаў і на служак выльлю ў тыя дні Духа Майго, \m \v 30 і дам цуды ў небе і на зямлі, кроў і агонь, і слупы дыму. \m \v 31 Сонца пераменіцца ў цемру, а месяц — у кроў, перад тым, калі прыйдзе дзень ГОСПАДА, вялікі і страшны. \m \v 32 І станецца, кожны, хто будзе клікаць імя ГОСПАДА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыён і ў Ерусаліме будзе выбаўленьне, як сказаў ГОСПАД, і сярод тых, якія засталіся, якіх ГОСПАД пакліча. \c 3 \cl Ёэль 3 \m \v 1 Бо вось, у тыя дні і ў тым часе, калі Я вярну палон Юды і Ерусаліму, \m \v 2 Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у Даліну Язафата, і буду з імі судзіцца там за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, які яны расьцярушылі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі, \m \v 3 і пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі хлопчыка за распусьніцу, і продалі дзяўчынку за віно, і пілі. \m \v 4 І што вы для Мяне, Тыр і Сідон, і ўсе акругі Філістынскія? Ці помстай аднагародзіце Мне? Калі аднагародзіце Мне, лёгка і хутка Я вярну аднагароду вашую на галаву вашую. \m \v 5 Срэбра Маё і золата Маё вы ўзялі, і добрыя каштоўнасьці Мае перанесьлі ў сьвятыні вашыя, \m \v 6 а сыноў Юды і сыноў Ерусаліму продалі сынам Явану, каб аддаліць іх ад межаў іхніх. \m \v 7 Вось, Я ўзьніму іх з таго месца, куды вы прадалі іх, і вярну аднагароду вашую на галаву вашую, \m \v 8 і прадам сыноў вашых і дачок вашых праз рукі сыноў Юды, і яны прададуць іх Савеям, народу далёкаму, бо ГОСПАД прамовіў [так]. \m \v 9 Клічце пра гэта паміж народамі; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце волатаў; няхай наблізяцца, няхай прыйдуць усе ваяры. \m \v 10 Перакуйце плугі вашыя на мячы і сярпы вашыя — на дзіды. Слабы няхай скажа: «Я — волат». \m \v 11 Зьбірайцеся і прыходзьце, ўсе народы навокал, і зьбярыцеся там. Вядзі, ГОСПАДЗЕ, волатаў Тваіх. \m \v 12 Няхай прачнуцца народы і прыйдуць у Даліну Язафата; бо там Я сяду судзіць усе народы навокал. \m \v 13 Пашліце серп, бо жніво сасьпела; прыйдзіце, тапчыце, бо тоўчня поўная, кадкі пераліваюцца, бо вялікая ліхота іхняя. \m \v 14 Грамады, грамады ў Даліне Прысуду, бо блізкі дзень ГОСПАДА ў Даліне Прысуду. \m \v 15 Сонца і месяц зацемрацца, і зоркі страцяць бляск свой. \m \v 16 І ГОСПАД загрыміць з Сыёну, і выдасьць голас Свой з Ерусаліму, і задрыжаць неба і зямля; але ГОСПАД — прыстанішча для народу Свайго і апора для сыноў Ізраіля. \m \v 17 І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які жыве на Сыёне, на сьвятой гары Маёй. І станецца Ерусалім сьвятым, і чужынцы ўжо ня будуць хадзіць па ім. \m \v 18 І станецца ў той дзень: горы будуць ацякаць маладым віном, і з узгоркаў пацячэ малако, і ўсе ручаіны Юды напоўняцца вадою, і крыніца выйдзе з Дому ГОСПАДА, і напоіць даліну Шыттым. \m \v 19 Эгіпет станецца спустошаным, і Эдом станецца спустошанай пустыняй за гвалт над сынамі Юды, бо яны разьлівалі кроў нявінную ў зямлі іхняй. \m \v 20 Юда на вякі будзе заселены, і Ерусалім — з пакаленьня ў пакаленьне. \m \v 21 І Я пакараю за кроў іхнюю, [за якую яшчэ] не караў; і ГОСПАД будзе жыць на Сыёне. \c 4