\id JOB \ide UTF-8 \h ЁЎ \toc2 ЁЎ \toc1 КНІГА ЁВА \mt1 КНІГА ЁВА \c 1 \cl Ёў 1 \m \v 1 Чалавек на імя Ёў жыў у зямлі Уц, і быў ён чалавек шчыры і справядлівы, баяўся Бога і пазьбягаў зла. \m \v 2 І нарадзілася яму сем сыноў і тры дачкі. \m \v 3 І была маёмасьць ягоная — сем тысячаў авечак, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот параў валоў, пяцьсот асьліцаў і вельмі шмат слугаў. І быў чалавек той найбольшым сярод ўсіх сыноў Усходу. \m \v 4 Сыны ягоныя зьбіраліся адзін у аднаго і банкетавалі ў доме кожнага па чарзе. І запрашалі яны таксама тры сястры свае есьці і піць разам з імі. \m \v 5 Калі спыняліся чэргі баляваньня, Ёў пасылаў да іх, каб выканаць ачышчэньне іх. І ўставаў ён рана, і складаў ахвяры цэласпаленьня за кожнага з іх, бо казаў: «Можа, сыны мае нечым саграшылі і зьняважылі Бога ў сэрцах сваіх?» Так рабіў Ёў у-ва ўсе дні. \m \v 6 Аднойчы, калі сыны Божыя прыйшлі стаць перад ГОСПАДАМ, між імі прыйшоў і шатан. \m \v 7 І сказаў ГОСПАД шатану: «Адкуль прыйшоў ты?» І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Я абыйшоў зямлю і хадзіў па ёй». \m \v 8 І сказаў ГОСПАД шатану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, якому няма подобнага на зямлі. Ён — чалавек шчыры і справядлівы, баіцца Бога і пазьбягае зла». \m \v 9 І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Ці ж Ёў задарма баіцца Бога? \m \v 10 Ці ж не атачыў Ты дабраславенствам Тваім і яго, і дом ягоны, і ўсю маёмасьць ягоную, і працу рук ягоных, і ці не павялічваецца маёмасьць ягоная на зямлі? \m \v 11 Але выцягні крыху руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ён мае, напэўна будзе зьневажаць Цябе у твар». \m \v 12 І сказаў ГОСПАД шатану: «Вось, усё, што ён мае, у руцэ тваёй, толькі яго самога не чапай». І зыйшоў шатан ад аблічча ГОСПАДА. \m \v 13 І калі аднаго дня сыны і дочкі ягоныя елі і пілі віно ў доме найстарэйшага брата, \m \v 14 прыйшоў пасланец да Ёва і паведаміў: «Валы аралі, а асьліцы пасьвіліся побач, \m \v 15 і раптам напалі Савейцы і пазабіралі іх, а слугаў пазабівалі мячом. Ацалеў толькі я адзін, каб сказаць табе». \m \v 16 І калі ён яшчэ гаварыў, прыбег іншы і сказаў: «Агонь Божы зыйшоў з неба і папаліў авечак і слугаў. Я адзін ацалеў, каб паведаміць табе пра гэта». \m \v 17 І калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў іншы і сказаў: «Хальдэйцы сабралі тры дружыны, напалі на вярблюдаў і пагналі іх, а слугаў мячом пазабівалі. Я адзін уцёк, каб паведаміць табе». \m \v 18 І калі ён яшчэ гаварыў, прыбег іншы і сказаў: «Калі сыны твае і дочкі елі і пілі віно ў доме найстарэйшага брата свайго, \m \v 19 раптам паднялася страшэнная бура з пустыні, зрушыла чатыры вуглы дому, які ўпаў і падушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі. Ацалеў я адзін, каб паведаміць табе». \m \v 20 І ўстаў Ёў, і разьдзёр адзеньне сваё, і абгаліў галаву, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся, \m \v 21 і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!» \m \v 22 І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў, і нічога неразважнага супраць Бога не сказаў. \c 2 \cl Ёў 2 \m \v 1 І сталася, што аднаго дня прыйшлі сыны Божыя стаць перад ГОСПАДАМ; між іх прыйшоў і шатан, каб стаць перад Ім. \m \v 2 І сказаў ГОСПАД шатану: «Адкуль ты прыйшоў?» І адказаў шатан, і сказаў: «Я абыйшоў зямлю і хадзіў па ёй». \m \v 3 І сказаў ГОСПАД шатану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, якому няма падобнага на зямлі. Чалавек ён шчыры і справядлівы, баіцца Бога і пазьбягае зла, і захоўвае моцна нявіннасьць сваю. А ты намаўляў Мяне супраць яго, каб Я зруйнаваў яго без прычыны». \m \v 4 І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Скуру за скуру, а за жыцьцё сваё аддасць чалавек усё, што мае. \m \v 5 Выцягні толькі руку Тваю і дакраніся да костак ягоных і цела ягонага, і напэўна будзе ён зьневажаць Цябе ў твар». \m \v 6 І сказаў ГОСПАД шатану: «Вось, ён у руцэ тваёй, толькі жыцьцё захавай яму». \m \v 7 І выйшаў шатан ад аблічча ГОСПАДА, і наслаў на Ёва ліхую праказу ад падэшвы нагі аж па самы чуб ягоны. \m \v 8 І часаў той сябе чарапком цэглы, седзячы ў гнаі. \m \v 9 І жонка ягоная сказала яму: «І ты дасюль трываеш у нявіннасьці сваёй? Пракляні Бога і памірай». \m \v 10 А ён сказаў ёй: «Сказала ты, як адна з неразумных жанчынаў. Калі прымаем усякае дабро з рук Божых, то чаму ня маем прыняць і зла?» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў вуснамі сваімі. \m \v 11 І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, наведаць яго і пацешыць. \m \v 12 Але калі здалёк узьнялі яны вочы свае, не пазналі яго, і узьняўшы голас, плакалі, і разьдзёрлі яны адзеньне сваё, і пасыпалі попелам галовы свае. \m \v 13 І сядзелі з ім на зямлі сем дзён і сем начэй, і ніхто з іх ня мог сказаць яму слова, бо бачылі, што боль ягоны вельмі вялікі. \c 3 \cl Ёў 3 \m \v 1 Пасьля гэтага Ёў расчынiў вусны свае i наракаў на дзень свой. \m \v 2 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 3 «Няхай прападзе дзень, у які я нарадзiўся, i ноч, у якую было сказана: “Зачаты хлопец”. \m \v 4 Няхай дзень той пераменіцца ў цемру; няхай ня рупiцца пра яго Бог з вышыні, і няхай ня будзе ён асьветлены сьвятлом. \m \v 5 Няхай зацемняць яго цемра i цень сьмерцi, няхай схавае яго змрок, i няхай напоўнiцца ён хмарамі. \m \v 6 Няхай ноч тую агарне цемра, няхай ня будзе яна ўлiчана ў днях году, і няхай ня ўзгадваецца ў ліку месяцаў. \m \v 7 Няхай тая ноч будзе бясплодная, і няхай радасьць да яе не завітае. \m \v 8 Няхай праклiнаюць яе тыя, што дзень праклiнаюць, што гатовыя абудзiць Левiятана. \m \v 9 Няхай зьцямнеюць зоркi сьвiтаньня ейнага, каб чакала сьвятла i не дачакалася, і няхай ня ўбачыць яна зараніцы новага дня, \m \v 10 бо яна не зачынiла ўлоньня, якое нарадзiла мяне, i не ўхiлiла гора з вачэй маіх. \m \v 11 Чаму яшчэ ненароджаным, я не памёр? Чаму народжаны, не памёр раптам? \m \v 12 Навошта я быў прыняты каленямi? I навошта быў кормлены грудзьмi? \m \v 13 Цяпер вось спаў бы я моўчкi i адпачываў бы ў-ва сьне сваiм \m \v 14 з валадарамі i раднікамi зямлi, якія пабудавалi сабе дамы магілы, \m \v 15 і з князямi, якія багатыя золатам i якія срэбрам вылажылi дамы свае. \m \v 16 І як спарон схаваны быў бы я, або як немаўля, што ня бачыла сьвятла. \m \v 17 Там злачынцы больш не шалеюць, а змораныя працай там адпачываюць. \m \v 18 Там усе вязьнi жывуць бяз страху i ня чуюць крыку вартаўнiка. \m \v 19 Там разам малы i вялiкi, i слуга вольны ад пана свайго. \m \v 20 Навошта беднаму даецца сьвятло, і жыцьцё тым, што жывуць з горыччу душы, \m \v 21 якія чакаюць сьмерцi i не дачакаюцца, i шукаюць яе больш, чым скарб, \m \v 22 і вельмі радуюцца i цешацца, калі знойдуць. \m \v 23 Якая радасьць чалавеку, перад якiм шлях закрыты, і якога Бог атачае цемраю. \m \v 24 Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада. \m \v 25 Бо страх, якога я баяўся, прыйшоў да мяне, i тое, перад чым я дрыжэў, напаткала мяне. \m \v 26 Не супакойваўся я, не маўчаў i не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасьце». \c 4 \cl Ёў 4 \m \v 1 І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў: \m \v 2 «Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць? \m \v 3 Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў. \m \v 4 Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы. \m \v 5 Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся. \m \v 6 Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім? \m \v 7 Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя? \m \v 8 Часьцей бачыў я тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх. \m \v 9 Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць. \m \v 10 Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца. \m \v 11 Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца. \m \v 12 І дайшло да мяне слова тайнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны. \m \v 13 У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае, \m \v 14 ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся. \m \v 15 Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім. \m \v 16 І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас як бы лёгкага ветру: \m \v 17 “Ці чалавек справядлівейшы за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго? \m \v 18 Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць. \m \v 19 Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль. \m \v 20 Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна. \m \v 21 І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”. \c 5 \cl Ёў 5 \m \v 1 Дык крычы, калі ёсьць той, хто адкажа табе? Да каго са сьвятых ты зьвернешся? \m \v 2 Бо неразумнага забівае гняўлівасьць, а дурнога губіць зайздрасьць. \m \v 3 Я бачыў, як дурны разжываецца, але ў момант спарахнеў дом ягоны. \m \v 4 Сыны ягоныя без ратунку, іх топчуць у браме, і няма каму ратаваць іх. \m \v 5 Ураджай ягоны зьесьць галодны, і з-за агароджы схопіць, і прагны праглыне багацьце ягонае. \m \v 6 Ня з пылу бярэцца няшчасьце, і не з зямлі расьце гора. \m \v 7 Але чалавек нараджаецца на пакуты, як зьнічкі — каб паднімацца ўгору. \m \v 8 Таму я буду прасіць Бога, і да Бога ўзьнясу справу маю. \m \v 9 Ён творыць рэчы недаследныя і вялікія, і цуды незьлічоныя. \m \v 10 Ён дае дождж на аблічча зямлі, і поіць палеткі вадою. \m \v 11 Ён падымае прыніжаных высока, і тых, што смуткуюць, суцяшае збаўленьнем. \m \v 12 Ён разьбівае намеры ліхотнікаў, каб не змаглі рукі іхнія выканаць тое, што задумалі. \m \v 13 Ён ловіць хітрых у глупоце іхняй, і змову крывадушнікаў робіць марнай. \m \v 14 Удзень падаюць у цемру, і быццам уночы, навобмацак ідуць апоўдні. \m \v 15 Ён ратуе беднага ад мяча, і бедака — ад рукі нахабніка. \m \v 16 І ёсьць надзея для ўбогага, а крыўда зачыняе вусны свае. \m \v 17 Шчасьлівы чалавек, якога дакарае Бог; таму навучаньнем Усемагутнага не пагарджай. \m \v 18 Ён раніць, і Ён лечыць, Ён ударае і аздараўляе Сам рукамі Сваімі. \m \v 19 Ад шасьці бедаў збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране няшчасьце цябе. \m \v 20 У голад Ён захавае цябе ад сьмерці, і ў час вайны ад мяча ўратуе. \m \v 21 Усьцеражэшся ты ад кусьлівага языка, і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе. \m \v 22 У час спусташэньня і голаду будзеш ты сьмяяцца, і ня будзеш баяцца зьвяроў палявых. \m \v 23 З камянямі палявымі дамова твая, і зьвяры дзікія будуць прыязныя табе. \m \v 24 І ты даведаешся, што намёт твой у супакоі, і, наведваючы жытло тваё, ня знойдзеш нястачы. \m \v 25 І убачыш ты, што насеньне тваё шматлікае, і нашчадкі твае — быццам трава на зямлі. \m \v 26 І ўвойдзеш у магілу ў гадах сьпелых, як кладзецца сноп пшаніцы ў час свой. \m \v 27 Як мы дасьледвалі гэта, так і ёсьць. Паслухай гэта, і сам зразумееш». \c 6 \cl Ёў 6 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «О, каб было ўзята на вагу гора маё, і разам з ім узважаны пакуты мае! \m \v 3 Цяпер вось яно цяжэйшае за пясок марскі, таму неразважныя словы мае. \m \v 4 Бо стрэлы Ўсемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне. \m \v 5 Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе? \m \v 6 Ці ж есьць хто нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны? \m \v 7 Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне. \m \v 8 Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог? \m \v 9 Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне! \m \v 10 Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога. \m \v 11 Якая сіла мая, каб вытрываць ўсё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта. \m \v 12 Ці цьвёрдасьць камяня — гэта сіла мая? Або ці цела маё з медзі? \m \v 13 Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак? \m \v 14 Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Ўсемагутнага? \m \v 15 Браты мае здрадзілі мяне, як рэчышчы ручаёў, якія зьнікаюць. \m \v 16 Яны чарнеюць ад лёду, калі спадзе на іх сьнег, \m \v 17 а ў час, калі сушыць, яны высыхаюць, і ў сьпякоту зьнікаюць з мейсца свайго. \m \v 18 І зводзяць яны падарожнікаў са шляхоў іхніх, і тых, што вандруюць праз пустыню, губяць. \m \v 19 Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх, \m \v 20 і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму. \m \v 21 Такія і вы для мяне цяпер: убачылі няшчасьце маё і напоўніліся страхам. \m \v 22 Ці ж я прасіў вас: “Прынясіце мне штосьці, і з маёмасьці вашай падаруйце мне. \m \v 23 Вызваліце мяне з рукі ворага, і вырвіце мяне з рукі прыгнятальніка”? \m \v 24 Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне. \m \v 25 Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя? \m \v 26 Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя. \m \v 27 На сірату вы нападаеце і робіце шкоду сябру вашаму. \m \v 28 Цяпер, прашу, паслухайце мяне, бо на вачах вашых не скажу няпраўды. \m \v 29 Паверце, няма тут падману! Паверце, я трымаюся праведнасьці сваёй. \m \v 30 Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай? \c 7 \cl Ёў 7 \m \v 1 Ці ж ня [службай] вайсковай ёсьць жыцьцё чалавечае на зямлі, і дні ягоныя — як дні парабка? \m \v 2 Як нявольнік шукае ценю, і як найміт чакае платы сваёй, \m \v 3 так і я меў месяцы мучэньняў і лічыў цяжкія ночы свае. \m \v 4 Калі я кладуся, думаю: “Калі ўстану?” І доўжыцца вечар, і поўны болю чакаю сьвітаньня. \m \v 5 Цела маё пакрыта гнільлём і брудам, скура мая лопаецца і цячэ гноем. \m \v 6 Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі. \m \v 7 Памятай, што жыцьцё маё — як подых ветру, і вока маё ня вернецца, каб пабачыць дабро. \m \v 8 І ня ўгледзіць мяне вока чалавека, вочы Твае глянуць на мяне, а мяне ўжо няма. \m \v 9 Як воблака пралятае і чэзьне, так і той, хто зыходзіць у цемру, не вяртаецца. \m \v 10 Ён не вяртаецца болей у дом свой, і месца ягонае болей не дачакаецца яго. \m \v 11 Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць ў трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй. \m \v 12 Ці ж я — мора, або пачвара марская, што Ты паставіў пры мне варту? \m \v 13 Калі я думаю сабе: “Няхай пацешыць мяне ложак мой і супакоіць жаль мой”, \m \v 14 Ты палохаеш мяне снамі, і відзежамі наводзіш страх. \m \v 15 Дзеля таго душа мая чакае спыненьня дыханьня, а косткі мае хочуць сьмерці. \m \v 16 Я страціў надзею, ня буду больш жыць; даруй мне, бо дні мае — марнасьць. \m \v 17 Хто ёсьць чалавек, што Ты ўслаўляеш яго, што Ты схіляеш сэрца Тваё да яго? \m \v 18 Ты наведваеш яго на сьвітаньні, і штохвіліну выспрабоўваеш яго. \m \v 19 Калі Ты ўжо адвернеш вочы Твае ад мяне? Чаму не дазваляеш мне праглынуць сьліну маю? \m \v 20 Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, Які дасьледуеш члавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным? \m \v 21 Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі нараніцы будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш». \c 8 \cl Ёў 8 \m \v 1 І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў: \m \v 2 «Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны. \m \v 3 Ці ж Бог фальшуе суд? Ці Ўсемагутны перакручвае справядлівасьць? \m \v 4 Калі сыны твае саграшылі супраць Яго, дык Ён аддаў іх у рукі злачыннасьці іхняй. \m \v 5 Аднак, калі ты на сьвітаньні зьвернешся да Бога і будзеш маліць Усемагутнага, \m \v 6 і калі будзеш чысты і праведны, Ён сустрэне цябе і дасьць табе супакой паводле праведнасьці тваёй. \m \v 7 І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі. \m \v 8 Распытай пакаленьні даўнейшыя і зваж на досьвед бацькоў тваіх, \m \v 9 бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень. \m \v 10 А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе. \m \v 11 Ці ж можа расьці трысьнёг бяз вільгаці, або чарот без вады? \m \v 12 Ён яшчэ квітнее і не сарваны рукой кветкі ягоныя, але ён сохне раней за ўсю траву. \m \v 13 Такі шлях усіх, якія забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне. \m \v 14 Надзея яго ценькая, як нітка, пэўнасьць ягоная — як павуціньне. \m \v 15 Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, схопіцца за яго, але ён не ўтрымаецца. \m \v 16 Зелянее ён на сонцы, і выпускае галінкі свае, \m \v 17 і ў купу каменьняў запускаюцца карэньні ягоныя, і паміж камянёў ён вырас. \m \v 18 А калі вырвуць яго з месца ягонага, адрачэцца яно ад яго: “Ня ведаю я цябе”. \m \v 19 Такая вось радасьць шляху ягонага, а з пылу вырастаюць іншыя. \m \v 20 Бог не адкіне нявіннага і не падасьць рукі ліхотнікам. \m \v 21 Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем. \m \v 22 Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных». \c 9 \cl Ёў 9 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам? \m \v 3 Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму і на адно пытаньне з тысячы. \m \v 4 Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым? \m \v 5 Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім. \m \v 6 Ён зрушвае зямлю з месца ейнага, і падваліны яе трасуцца. \m \v 7 Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і на зоркі накладае пячатку. \m \v 8 Ён Сам расьцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх. \m \v 9 Ён стварыў Воз, Касцоў, Стажар’е і зоркі паўднёвая. \m \v 10 Ён творыць вялікія і недасьледныя рэчы і цуды, якіх ніхто палічыць ня можа. \m \v 11 Калі Ён прыйдзе да мяне, я ня ўбачу Яго, а калі Ён адыйдзе, не заўважу. \m \v 12 Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?” \m \v 13 Бог ня стрымлівае гневу Свайго, перад ім схіляюцца служкі Рагаба. \m \v 14 Дык хто я такі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі? \m \v 15 Хоць бы я быў праведны, ня буду адказваць, буду толькі ўмаляць Судзьдзю свайго. \m \v 16 Калі буду клікаць, і Ён адкажа, не паверу, што Ён выслухаў голас мой. \m \v 17 Ён можа зьнішчыць ураганам мяне, і павялічыць раны мае без прычыны. \m \v 18 Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі. \m \v 19 Што да сілы, дык Ён мацнейшы, што да суду, дык хто зможа Яго вінаваціць? \m \v 20 Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я аказаўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым. \m \v 21 Калі б я быў невінаваты, гэтага ня хоча ведаць душа мая, і я асуджу жыцьцё сваё. \m \v 22 Усё адно, кажу я, і невінаватага, і грэшнага Ён зьнішчыць разам. \m \v 23 Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца. \m \v 24 Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто? \m \v 25 Дні мае хутчэйшыя за бягуна, уцяклі і ня бычылі дабра, \m \v 26 праляцелі, як чаўны з чароту, і як арол, які імкне за здабычай. \m \v 27 Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы” \m \v 28 дык дрыжу дзеля ўсіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне. \m \v 29 Калі я такі грэшны, навошта дарма мучуся? \m \v 30 Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае, \m \v 31 то і тады Ты ўвапхнеш мяне ў балота і будзе брыдзіцца мною адзеньне маё. \m \v 32 Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд. \m \v 33 Няма між намі пасярэдніка, які паклаў бы руку на абодвух. \m \v 34 Няхай Ён забярэ ад мяне біч Свой, і страх Ягоны няхай не палохае мяне. \m \v 35 І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі. \c 10 \cl Ёў 10 \m \v 1 Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе, і гаварыць у горычы душы маёй! \m \v 2 Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш? \m \v 3 Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш? \m \v 4 Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш? \m \v 5 Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека, \m \v 6 што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае. \m \v 7 Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне. \m \v 8 Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне, але Ты раптам губіш мяне? \m \v 9 Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне, і зноў у парахно мяне вяртаеш? \m \v 10 Ці Ты ня выліў мяне як малако, і як сыр, сфармаваў мяне? \m \v 11 У скуру і цела Ты апрануў мяне, зьвязаў мяне косткамі і жыламі, \m \v 12 абдарыў мяне жыцьцём і любоўю, і апека Твая сьцерагла дух мой. \m \v 13 Хоць гэта хаваў Ты ў сэрцы Тваім, аднак я ведаю, што яно было ў душы Тваёй. \m \v 14 Калі б я саграшыў, Ты б убачыў, і не пакінуў бы грэху майго без пакараньня. \m \v 15 Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, накормлены зьдзекамі і горам. \m \v 16 Калі я падымуся, Ты, як леў, ловіш мяне, і зноў паказваеш мне веліч Тваю. \m \v 17 Ты ставіш сьведкаў Тваіх супраць мяне, і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць спадаць на мяне. \m \v 18 Навошта выводзіў Ты з улоньня мяне? Лепей бы я памёр, калі яшчэ ніводнае вока ня бачыла мяне! \m \v 19 Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу. \m \v 20 Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё, \m \v 21 пакуль я пайду і не вярнуся, у зямлю цемры і ценю сьмерці, \m \v 22 у зямлю начнога змроку і ценю сьмерці, дзе бязладзьдзе і сьвятло нібы ноч”». \c 11 \cl Ёў 11 \m \v 1 І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў: \m \v 2 «Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца? \m \v 3 Ці ж пустая гаворка твая прымусіць людзей маўчаць, і ня будзе каму асароміць цябе? \m \v 4 Бо ты сказаў: “Слушная рада мая, і чысты я ў вачах Тваіх”. \m \v 5 Але калі б Бог прамовіў слова і адкрыў вусны Свае да цябе, \m \v 6 і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае. \m \v 7 Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага? \m \v 8 Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты што будзеш ведаць? \m \v 9 Даўжэйшая за зямлю мерка Ягоная і шырэйшая за мора. \m \v 10 Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму? \m \v 11 Бо Ён ведае марнасьць чалавечую і бачыць злачынствы, і ўсё заўважае. \m \v 12 І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі. \m \v 13 Калі ты ўмацуеш сэрца тваё, і да Яго ўзьнясеш рукі твае, \m \v 14 калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім, \m \v 15 тады ты падымеш аблічча тваё без правіны, і будзеш моцны, і ня будзеш баяцца. \m \v 16 Бо ты забудзешся на гора тваё, і ўзгадаеш пра яго як пра дождж, што мінуў. \m \v 17 І жыцьцё тваё будзе як сьвятло апоўдні, і цемра заясьнее, як сьвітаньне. \m \v 18 І будзеш ты пэўны, бо маеш надзею, і глянеш наўкола, і будзеш спаць спакойна. \m \v 19 Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго. \m \v 20 А вочы бязбожных асьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы». \c 12 \cl Ёў 12 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая. \m \v 3 І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта? \m \v 4 Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека]. \m \v 5 Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца. \m \v 6 Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку. \m \v 7 Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе. \m \v 8 Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія. \m \v 9 Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта? \m \v 10 У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае. \m \v 11 Ці ж ня вуха разумее словы, і не паднябеньне пазнае смак ежы? \m \v 12 Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне. \m \v 13 У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне. \m \v 14 Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць. \m \v 15 Вось, Ён спыняе воды, і высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць. \m \v 16 У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца. \m \v 17 Ён робіць босымі дарадцаў, і ў судзьдзяў адбірае разум. \m \v 18 Ён разьвязвае ярмо валадароў, і вяроўкай абвязвяе сьцёгны іхнія. \m \v 19 Ён робіць босымі сьвятароў, і магнатаў скідае. \m \v 20 Ён закрывае вусны давераных, і старых пазбаўляе развагі. \m \v 21 Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных. \m \v 22 Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе. \m \v 23 Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць. \m \v 24 Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах. \m \v 25 Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя. \c 13 \cl Ёў 13 \m \v 1 Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела. \m \v 2 Тое, што вам вядома, і я ведаю, і я ня горшы ад вас. \m \v 3 Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю]. \m \v 4 Бо вы задумалі няпраўду, вы — лекары, нічога ня вартыя. \m \v 5 Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць! \m \v 6 Паслухайце скаргу маю, і зважце на адказ вуснаў маіх. \m \v 7 Ці належала вам дзеля Бога казаць няпраўду, і дзеля Яго гаварыць хлусьліва? \m \v 8 Ці належала вам быць крывадушнымі дзеля Яго, і за Бога на судзе спрачацца? \m \v 9 Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека? \m \v 10 Ён, караючы, пакарае вас, калі будзеце патаемна зважаць на аблічча. \m \v 11 Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не агартае вас? \m \v 12 Напаміны вашыя — гэта словы з попелу, а вежы вашыя — вежы гліняныя. \m \v 13 Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне. \m \v 14 Навошта мне кусаць цела маё зубамі маімі і душу маю трымаць рукамі маімі. \m \v 15 Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею, і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным. \m \v 16 У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае. \m \v 17 Слухайце ўважліва словы мае, і няхай будзе ў вушах вашых тлумачэньне маё. \m \v 18 Бо я пачаў суд, і ведаю, што я [буду] апраўданы. \m \v 19 Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці. \m \v 20 Дзьвюх толькі рэчаў не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго: \m \v 21 аддалі руку Тваю ад мяне і жах Твой няхай не палохае мяне. \m \v 22 Пакліч мяне, і я адкажу Табе, або я буду гаварыць, а Ты адкажы мне. \m \v 23 Якія грахі і правіны я маю? Пакажы мне грэх мой і правіны мае. \m \v 24 Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе? \m \v 25 Ці Ты пужаеш лісток, які [ветрам] сарваны, і гонішся за сухой саломай? \m \v 26 Бо Ты пішаш пра мяне прыкрасьці і прыгадваеш мне грахі маладосьці маёй. \m \v 27 Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае. \m \v 28 І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла. \c 14 \cl Ёў 14 \m \v 1 Чалавек, які народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывогаў. \m \v 2 Вырастае кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца. \m \v 3 І Ты на такога звяртаеш вочы Твае і вядзеш яго на суд з Сабою. \m \v 4 Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто! \m \v 5 Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсьці, \m \v 6 дык адвярні вочы Твае ад яго, няхай ён супачыне, няхай пацешыцца днём, як той найміт. \m \v 7 Бо нават дрэва мае надзею. Калі яно было сьсечанае, дык зноў адрасьце, і парасткі свае пускаць не пакіне, \m \v 8 і калі састарэе ў зямлі корань ягоны, і пень ягоны ў пяску спарахее, \m \v 9 ад вільгаці вады яно зазелянее і пусьціць галінкі як маладая расьліна. \m \v 10 А чалавек калі памрэ, ён адыйшоў, і дзе знойдзеш яго? \m \v 11 Зьнікаюць воды з мора, і рэкі высыхаюць да дна. \m \v 12 Так і чалавек, калі засьне, не прачнецца, пакуль неба ня счэзьне, не ўстане, і зо сну свайго не прачнецца. \m \v 13 О, каб Ты схаваў мяне ў атхлані і захаваў мяне, пакуль не міне ярасьць Твая, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш. \m \v 14 Ці памёршы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні службы маёй чакаю, калі прыйдзе замена мая. \m \v 15 Ты паклічаш, і я адкажу Табе, Ты засумуеш за творам рук Тваіх. \m \v 16 Бо Ты палічыш нават крокі мае, і будзеш ласкавы адносна грахоў маіх. \m \v 17 Ты запячатаеш, як у мяшку, злачынствы мае, і выбеліш правіны мае. \m \v 18 Але як гара, падаючы, развальваецца, і скала зыходзіць з месца свайго, \m \v 19 як вада сьцірае камень, і плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку. \m \v 20 Ты сьціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасьць, зьмяняеш аблічча ягонае і адсылаеш яго. \m \v 21 Ці ў славе жывуць дзеці ягоныя, ён ня ведае, ці у ганьбе, ён не разумее. \m \v 22 Адчувае ён боль цела свайго, і душа ягоная ў ім самім ные». \c 15 \cl Ёў 15 \m \v 1 І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў: \m \v 2 «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым? \m \v 3 Ці будзе спрачацца словамі пустымі і словамі, якія нічым не дапамогуць? \m \v 4 Ты адкідаеш страх Божы і аслабляеш малітву да Бога. \m \v 5 Вусны твае гавораць паводле сапсутасьці тваёй, і ты карыстаешся мовай хітруноў. \m \v 6 Асуджаюць цябе вусны твае, але ня я, і губы твае сьведчаць супраць цябе. \m \v 7 Ці ты — першы чалавек, які нарадзіўся, і ці ты створаны раней за ўзгоркі? \m \v 8 Ці ты слухаў на нарадзе з Богам і ўзяў сабе мудрасьць? \m \v 9 Ці ты нешта ведаеш, чаго мы ня ведаем? Або нешта разумееш, чаго мы не разумеем? \m \v 10 Паміж нас ёсьць і старыя, і сівыя, старэйшыя, чым дні бацькі твайго. \m \v 11 Ці табе мала пацяшэньня Божага і лагоднага слова, якое табе сказанае? \m \v 12 Чаму так абураецца сэрца тваё, і чаму так ганарліва глядзяць вочы твае, \m \v 13 што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх? \m \v 14 Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганым? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю? \m \v 15 Ён сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах Ягоных. \m \v 16 Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту. \m \v 17 Паслухай мяне, і я распавяду табе, і тое, што бачыў, раскажу табе, \m \v 18 што мудрыя чулі і ня ўтойвалі гэтага бацькі іхнія. \m \v 19 Ім толькі была дадзена зямля, і паміж іх не хадзіў чужынец. \m \v 20 Бязбожнік мучыцца праз усё жыцьцё сваё, і няпэўны лік гадоў злачынцы. \m \v 21 Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель. \m \v 22 Ён ня верыць, што можа вырвацца з цемры, яму прызначана ад мяча загінуць. \m \v 23 Ён бадзяецца, [шукаючы] хлеба, і дзе ён? І ведае ён, што падрыхтаваны для яго дзень цемры. \m \v 24 Полохае яго бяда, і мучэньне яго агартае, як валадар, падрыхтаваны да бою. \m \v 25 Выцягвае ён руку сваю на Бога і хоча працівіцца Ўсемагутнаму, \m \v 26 і бяжыць на Яго з выцягнутай шыяй пад заслонай тоўстага шчыта. \m \v 27 Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае. \m \v 28 Ён жыве ў гарадах апусьцелых, і у дамах неабжытых, даведзеных да заняпаду. \m \v 29 Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць карэньняў. \m \v 30 Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны. \m \v 31 Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай. \m \v 32 Перш, чым спыняцца дні ягоныя, ён зьвяне, і галіны ягоныя не зазелянеюць. \m \v 33 Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае. \m \v 34 Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў. \m \v 35 Бо ён зачаў ліхоту і нарадзіў марнасьць, і нутро ягонае падман рыхтуе». \c 16 \cl Ёў 16 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Часта я чуў такія рэчы! Усе вы — марныя пацяшыцелі. \m \v 3 Ня маюць канца пустыя словы, і што змусіла цябе так адказваць? \m \v 4 І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй, \m \v 5 і падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі, і ня стрымліваў бы губы свае. \m \v 6 Калі буду гаварыць, не суцішу болю майго, і калі замаўчу, не адыйдзе ён ад мяне. \m \v 7 Цяпер замучыў мяне боль мой, спустошыў усю грамаду маю. \m \v 8 Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне. \m \v 9 Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне. \m \v 10 Яны разьзявілі на мяне пашчы свае, і, лаючыся, б’юць мяне па твары, і зьбіраюцца разам супраць мяне. \m \v 11 Аддаў мяне Бог злачынцы, у рукі ліхадзеяў выдаў мяне. \m \v 12 Я быў спакойны, але Ён устрос мяне, схапіў мяне за шыю, і раструшчыў мяне, і зрабіў мяне мэтай для Сябе. \m \v 13 Акружылі мяне лучнікі Ягоныя, Ён разрывае ныркі мае і, не шкадуючы, жоўць маю выліў на зямлю. \m \v 14 Ён робіць у-ва мне вылам за выламам, бяжыць на мяне, як волат. \m \v 15 Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю. \m \v 16 Твар мой пачырванеў ад плачу, вочы мае агарнуў цень сьмяротны, \m \v 17 хоць рукі мае ня сквапныя, і чыстая малітва мая. \m \v 18 О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе. \m \v 19 Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях. \m \v 20 Насьміхаюцца нада мною бліжнія мае, да Бога ліе сьлёзы вока маё. \m \v 21 О, каб чалавек мог судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы з бліжнім сваім, \m \v 22 бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня. \c 17 \cl Ёў 17 \m \v 1 Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла. \m \v 2 Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё. \m \v 3 Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю? \m \v 4 Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца. \m \v 5 Хто бліжніх сваіх робіць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць. \m \v 6 Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне. \m \v 7 Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень. \m \v 8 Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка. \m \v 9 Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім. \m \v 10 Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага. \m \v 11 Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго. \m \v 12 А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць. \m \v 13 Ці магу спадзявацца, што атхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе? \m \v 14 Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”. \m \v 15 Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю? \m \v 16 У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне». \c 18 \cl Ёў 18 \m \v 1 І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў: \m \v 2 «Калі пакінеце вы кідаць прамовы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць. \m \v 3 Чыму ты нас лічыш за жывёлу, і мы нячыстыя ў вачах тваіх? \m \v 4 Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала? \m \v 5 Бо сьвятло бязбожніка патухне, і не застанецца зьнічкі ад агню ягонага. \m \v 6 Пацямнее сьвятло ў намёце ягоным, і сьветач, які ў ім, патухне. \m \v 7 Звузяцца крокі моцы ягонай, намер ягоны здрадзіць яго. \m \v 8 Ублуталіся ў сетку ногі ягоныя, і ходзіць ён паміж пастак. \m \v 9 Пятля зловіць нагу ягоную, і пастка сашчэпіцца над ім. \m \v 10 Схаваны на зямлі пасткі для яго, і сіло чакае яго на дарозе. \m \v 11 Палохаюць яго жахі і аблутваюць ногі ягоныя. \m \v 12 Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным. \m \v 13 Хвароба зьесьць скуру ягоную, і зжарэ часткі цела ягонага першародны сьмерці. \m \v 14 Зьнікне надзея ягоная з намёту яго, і пагоняць яго да валадара жахаў. \m \v 15 Будзе ён жыць у намёце, але не ў сваім, і жытло ягонае будзе пасыпана серкаю. \m \v 16 Зьнізу падсечаны карані ягоныя, а зьверху вянуць галінкі ягоныя. \m \v 17 Памяць пра яго зьнікне з зямлі, і ня будзе слаўлена імя ягонае на плошчах. \m \v 18 Прагоняць яго са сьвятла ў цемру, і ўвесь сьвет будзе гнаць яго. \m \v 19 Ня будзе ані сына, ані ўнука ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў месцы вандраваньня ягонага. \m \v 20 У дзень ягоны аслупянеюць нашчадкі, і сучаснікаў ахопіць жудасьць. \m \v 21 Такое вось жытло грэшіка, і такое месца таго, хто ня ведае Бога». \c 19 \cl Ёў 19 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Дакуль будзеце вы зьдзеквацца з душы маёй і мучыць мяне словамі сваімі? \m \v 3 Ужо дзесяць разоў вы абражалі мяне і не саромеецеся зьневажаць мяне. \m \v 4 Калі я сапраўды саграшыў, грэх мой застанецца са мною. \m \v 5 Калі ж вы хочаце ўзьвялічыцца нада мною і ўпікнуць мяне брыдотамі маімі, \m \v 6 дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне і сецьцю Сваёй аблутаў мяне. \m \v 7 Хоць я крычу: “Гвалт!”, мяне ня чуюць, лямантую, але няма суду. \m \v 8 Ён загарадзіў шлях мне, і я не магу прайсьці, і шлях мой цемраю ахутаў. \m \v 9 Ён сьцягнуў з мяне славу маю і забраў карону з галавы маёй. \m \v 10 Ён нішчыць мяне адусюль, і я гіну, і Ён зваліў, як дрэва, надзею маю. \m \v 11 Ён загневаўся на мяне ў ярасьці Сваёй, і залічыў мяне за ворага Свайго. \m \v 12 І прыйшлі разам дружыны Ягоныя, і рыхтуюць валы супраць мяне, і акружылі аблогаю намёт мой. \m \v 13 Адвярнуў Ён братоў маіх ад мяне, і знаёмыя мае, быццам чужыя, адыйшліся ад мяне. \m \v 14 Пакінулі мяне сваякі мае, і тыя, што ведалі мяне, забыліся пра мяне. \m \v 15 Хатнія ў доме маім і служкі мае за чужога ўважаюць мяне, і быццам чужынец стаўся я ў вачах іхніх. \m \v 16 Паклікаў я слугу свайго, а ён не паслухаў мяне, хоць вуснамі сваімі ўпрошваю яго. \m \v 17 Дыханьне маё абрыдла жонцы маёй, і сьмярдзючы я для дзяцей улоньня яе. \m \v 18 Пагарджаюць мною дзеці малыя, і, калі я ўстаю, яны зьдзекуюцца з мяне. \m \v 19 Брыдзяцца мною ўсе найбліжэйшыя сябры мае, і тыя, каго я найболей любіў, адвярнуліся ад мяне. \m \v 20 Да скуры маёй і да цела майго прысохлі косткі мае, засталіся толькі дзясны ля зубоў маіх. \m \v 21 Зьлітуйцеся нада мною, зьлітуйцеся нада мною, сябры мае! Бо рука Божая дакранулася мяне. \m \v 22 Чаму вы як Бог перасьледуеце мяне і зьдзекуецеся над целам маім? \m \v 23 Хто запіша словы мае? Хто дасьць мне, каб былі яны зазначаныя ў кнізе, \m \v 24 разцом жалезным на волаве, або высечаны на скале? \m \v 25 Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім, \m \v 26 і хоць зьнішчана скура мая, у целе маім я ўбачу Бога. \m \v 27 Я сам убачу Яго, і вочы мае, а ня іншага, будуць аглядаць Яго. Прагнуць [гэтага] ныркі мае ў нутры маім. \m \v 28 Вы ня кажаце: “Навошта мы перасьледуем яго?”, нібыта корань справы знойдзены ў-ва мне. \m \v 29 Дык бойцеся мяча, бо гнеў супраць грэху — гэты меч, і ведайце, што ёсьць суд». \c 20 \cl Ёў 20 \m \v 1 І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў: \m \v 2 «Вось, разважаньні мае прынукаюць адказваць, і неспакой у-ва мне. \m \v 3 Упіканьне, якім мяне зьневажаў, я выслухаў, і дух розуму майго паказвае мне. \m \v 4 Ці ня ведаеш ты, што ад пачатку, як нарадзіўся чалавек на зямлі, \m \v 5 радасьць злачынцаў кароткая, і пацеха бязбожных на момант толькі. \m \v 6 Калі пыха ягоная паднімецца да неба, і галава ягоная дакранецца хмараў, \m \v 7 як гной прападзе ён, і тыя, што бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?” \m \v 8 Як сон прамінае ён, і не знайсьці, пралятае, быццам марыва начное. \m \v 9 Вока, якое бачыла яго, ужо ня ўбачыць яго, і месца ягонае ня ўбачыць яго болей. \m \v 10 Сыны ягоныя прасіць будуць ласкі ва ўбогіх, і рукі ягоныя аддадуць маёмасьць сваю. \m \v 11 Косткі ягоныя, поўныя сілы маладосьці, разам з ім будуць спаць у парахне. \m \v 12 Калі салодкае ў вуснах ягоных зло, схаванае пад языком ягоным, \m \v 13 і будзе ён шкадаваць яго, і ня кіне яго, але будзе трымаць у вуснах сваіх, \m \v 14 тады хлеб у жываце ягоным пераменіцца ў жоўць зьмяіную. \m \v 15 Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага. \m \v 16 Праглыне ён атруту зьмяіную, і заб’е яго язык гадзюкі. \m \v 17 Ня ўбачыць ён ручаёў алею, рэк, якія мёдам і малаком ацякаюць. \m \v 18 І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых. \m \v 19 Бо ён крыўдзіў і не зважаў на ўбогіх, рабаваў дамы, якія не будаваў. \m \v 20 Ніколі не наядаўся жывот ягоны, і ніколі ня мог ён дагадзіць прагавітасьці сваёй. \m \v 21 Нічога не заставалася з-за абжорства ягонага, і таму не застанецца нічога з маёмасьці ягонай. \m \v 22 Калі наесца, цесна яму будзе, і ўсякая бяда будзе нападаць на яго. \m \v 23 Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю. \m \v 24 Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і пападзе пад лук мядзяны. \m \v 25 Страла паб’е цела ягонае і пячонку ягоную, і нахлынуць на яго рэчы страшныя. \m \v 26 Цемра захаваная для яго, і будзе паліць яго агонь, які ніхто не разьдзьмухвае, і тое, што засталося ў намёце ягоным, будзе зьнішчана. \m \v 27 Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго. \m \v 28 Будзе зьнішчаны ўраджай дому ягонага, і разальецца ў дзень гневу Божага. \m \v 29 Такая доля перад Богам чалавека бязбожнага і спадчына, прызначаная для яго Богам». \c 21 \cl Ёў 21 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Паслухайце ўважліва словы мае, і няхай будуць яны на пацяшэньне вашае. \m \v 3 Дазвольце, і я буду казаць, а пасьля словаў маіх сьмейцеся сабе. \m \v 4 Ці ж я гавару супраць чалавека, і ці ж няслушна маю быць нецярплівы? \m \v 5 Паглядзіце на мяне і аслупянейце, і ўдарце рукою ў вусны свае. \m \v 6 Калі я ўзгадваю гэта, я палохаюся, і дрыжаньне калоціць цела маё. \m \v 7 Чаму жывуць бязбожнікі, дажываюць да старасьці, і багацеюць? \m \v 8 Насеньне іхняе моцнае ў іх, і ўнукі іхнія гадуюцца на вачах іхніх. \m \v 9 Дамы ў іх забясьпечаныя ад страху, і няма кары Божай над імі. \m \v 10 Бугай у іх заўседы плодны і не зьнемагае, і карова целіцца, і не скідае [цяляці]. \m \v 11 Дзеці іхнія, як статак, выходзяць, і малыя іхнія гуляюць вакол іх. \m \v 12 Яны сьпяваюць пад бубны і гусьлі і весяляцца пры гуках жалейкі, \m \v 13 і праводзяць у радасьці дні свае, і спакойна зыходзяць у адхлань. \m \v 14 Яны кажуць Богу: “Адыйдзіся ад нас! Ня хочам ведаць шляхоў Тваіх. \m \v 15 Хто такі Ўсемагутны, каб служыць Яму, і што Ён нам дапаможа, калі будзем маліць Яго?” \m \v 16 Маюць яны ў руках сваіх дабрабыт, хоць думкі іхнія далёка ад Яго. \m \v 17 Як часта тухне лямпа бязбожнікаў і нахлынае на іх загуба? Ці ў гневе [Божым] прыходзяць на іх пакуты? \m \v 18 Ці яны падобныя да мякіны на ветры, і да попелу гарачага, які вецер разносіць? \m \v 19 [Скажаш:] “Бог захоўвае для дзяцей ягоных кару Сваю”. Няхай аднагародзіць Ён яму, каб ён ведаў. \m \v 20 Няхай убачаць вочы ягоныя загубу яго, і няхай нап’ецца ён гневу Ўсемагутага. \m \v 21 Бо які будзе клопат яму пра дом ягоны, калі лік месяцаў ягоных спыніцца? \m \v 22 Ці ж можа хто вучыць веданьню Бога? А Ён судзіць найвышэйшых. \m \v 23 Адзін памірае ў сіле і здаровы, багаты і ў супакоі. \m \v 24 Начыньні ягоныя поўныя малака, і косткі ягоныя напоўнены сьвежым шпікам. \m \v 25 А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром. \m \v 26 Аднак разам будуць яны спаць у парахне, і абодвух апануюць чэрві. \m \v 27 Вось, я ведаю думкі вашыя і намеры вашыя, каб нашкодзіць. \m \v 28 Бо вы кажаце: “Дзе дом шляхетнага, а дзе намёт бязбожніка?” \m \v 29 Ці вы не пыталіся каго з падарожнікаў і словаў іхніх вы не зразумелі, \m \v 30 што ліхотнік захаваны ў дзень загубы, і збаўлены ў дзень гневу? \m \v 31 Хто будзе дакараць яго за шляхі ягоныя, і за тое, што ён зрабіў, хто аднагародзіць яму? \m \v 32 Яго прынясуць да магілы і пра дамавіну ягоную задбаюць. \m \v 33 Салодкімі яму будуць груды зямлі, бо за ім ідуць усе людзі, і перад ім — безьліч. \m \v 34 Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце, калі ў адказе вашым адзін падман?» \c 22 \cl Ёў 22 \m \v 1 І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў: \m \v 2 «Ці можа чалавек быць карысным Богу? Разумны заледзь самаму сабе можа быць карысным. \m \v 3 Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны? \m \v 4 Ці ж за пабожнасьць тваю Ён карае цябе і ідзе на суд з табою? \m \v 5 Ці ж не дзеля ліхоты тваёй і незьлічоных злачынстваў тваіх? \m \v 6 Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне. \m \v 7 Ты не даваў вады сасьмягламу, і галоднаму адмаўляўся даваць хлеба. \m \v 8 Моцнаму чалавеку даваў ты зямлю, і заможны пасяляўся на ёй, \m \v 9 а ўдоваў адсылаў ты з пустымі рукамі, і сіротаў абцяжарваў работамі. \m \v 10 Дзеля таго акружаны ты пасткамі, і трывожыць цябе страх неспадзяваны, \m \v 11 і ў цемры ты ня бачыш, і вада вялікая залівае цябе. \m \v 12 Ці ж Бог не вышэйшы за неба? Паглядзі ўгару на зоркі, як яны высока! \m \v 13 А ты кажаш: “Што ведае Бог? Ці праз імглу Ён можа судзіць? \m \v 14 Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён, і ходзіць па скляпеньні нябесным”. \m \v 15 Ці ты будзеш трымацца сьцежкі старадаўняй, па якой хадзілі злачынцы, \m \v 16 якія заўчасна былі зьнішчаныя, бо паводка падмыла падваліны іхнія? \m \v 17 Яны казалі Богу: “Адыйдзіся ад нас! Што можа зрабіць нам Усемагутны?” \m \v 18 А Ён багацьцем напоўніў дамы іхнія. Але няхай будзе далёкая ад мяне рада бязбожных. \m \v 19 Праведнікі будуць бачыць гэта і цешыцца, і чалавек нявінны будзе сьмяяцца з іх: \m \v 20 “Сапраўды вынішчаны супраціўнік наш, а багацьце іхняе спаліў агонь”. \m \v 21 Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае. \m \v 22 Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім. \m \v 23 Калі навернешся да Ўсемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго, \m \v 24 калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая, \m \v 25 тады Ўсемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе. \m \v 26 Тады захапляцца ты будзеш Усемагутным і падымеш да Бога аблічча тваё. \m \v 27 Будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцаньні твае. \m \v 28 Што пастановіш, прыйдзе да цябе, і на шляхах тваіх будзе сьвяціць сьвятло. \m \v 29 Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены. \m \v 30 Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх». \c 23 \cl Ёў 23 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё. \m \v 3 О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да мейсца жытла Ягонага! \m \v 4 Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі. \m \v 5 І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне. \m \v 6 Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне! \m \v 7 Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным. \m \v 8 Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго. \m \v 9 На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю. \m \v 10 А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я [чысты], як золата. \m \v 11 Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх. \m \v 12 Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову. \m \v 13 Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць. \m \v 14 Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго. \m \v 15 Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім. \m \v 16 Бог аслабіў сэрца маё, і Ўсемагутны настрашыў мяне. \m \v 17 Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам. \c 24 \cl Ёў 24 \m \v 1 Чаму ня вызначаны час [суду] Усемагутнага, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных? \m \v 2 [Бязбожнікі] межы пераносяць, рабуюць статкі і пасьвяць іх, \m \v 3 асла ў сіротаў адбіраюць, у ўдавы бяруць у заклад вала, \m \v 4 убогіх спіхваюць з дарогі, і ўсе прыгнечаныя зямлі змушаныя хавацца. \m \v 5 Вось, як аслы ў пустыні, выходзяць [небаракі] на працу сваю, шукаючы хлеб для дзяцей у стэпе. \m \v 6 Жнуць яны траву на полі і зьбіраюць вінаград у бязбожнага, \m \v 7 начуюць голыя, без адзеньня, і ня маюць чым накрыцца ў холад, \m \v 8 мокнуць у гарах ад дажджоў, і, ня маючы прытулку, туляцца да скалаў. \m \v 9 Адрываюць сіротаў ад грудзей, і ад убогіх бяруць заклад. \m \v 10 Голыя ходзяць яны, без адзеньня, і галодныя носяць снапы. \m \v 11 У мурах выціскаюць алей, і ціснуць віно ў тоўчні, і смагнуць. \m \v 12 У гарадах, паміраючы, стогнуць; душа калечаных крычыць, але Бог не зважае на зло. \m \v 13 Яны бунтуюцца супраць сьвятла, і ня ведаюць шляхоў Ягоных, і не сядзяць на сьцежках Ягоных. \m \v 14 На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей. \m \v 15 Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Ня ўбачыць мяне вока”, і хавае твар свой за заслонай. \m \v 16 У поцемках падкопваюцца пад дамы, а днём замыкаюцца, і ня ведаюць яны сьвятла. \m \v 17 Бо раніца для іх усіх — цень сьмерці; бо ведаюць яны жудасьці цемры. \m \v 18 Лёгкі ён на абліччы вады, і праклятая доля ягоная на зямлі, і ня вернецца ён на шлях да вінаградніку. \m \v 19 Суш і сьпякота высушылі воды сьнегавыя, і гэткая адхлань для тых, што саграшылі. \m \v 20 Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік. \m \v 21 Ён пасьвіцца з бясплоднай, якая не радзіла, і ўдаве ня робіць дабра. \m \v 22 Ён здужвае сілай сваёю магутных, ён ўстае, і [ніхто] ня мае пэўнасьці ў жыцьці сваім. \m \v 23 [Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх. \m \v 24 Падняліся яны трохі, і няма іх, і паніжаны, і прападаюць, і зрэзаныя яны як каласы. \m \v 25 Калі гэта ня так, хто зможа мяне аспрэчыць і марнотай палічыць словы мае?» \c 25 \cl Ёў 25 \m \v 1 І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў: \m \v 2 «Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх! \m \v 3 Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае? \m \v 4 Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны? \m \v 5 Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных. \m \v 6 Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк». \c 26 \cl Ёў 26 \m \v 1 І адказаў Ёў, і сказаў: \m \v 2 «Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бязсільнае! \m \v 3 Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх! \m \v 4 Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе? \m \v 5 Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі. \m \v 6 Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону. \m \v 7 Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю, і павесіў зямлю на нічым. \m \v 8 Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару]. \m \v 9 Ён закрывае поўню месяца, і расьцягнуў над ім хмару Сваю. \m \v 10 Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю. \m \v 11 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага. \m \v 12 Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагаба. \m \v 13 Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае. \m \v 14 Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?» \c 27 \cl Ёў 27 \m \v 1 І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў: \m \v 2 «На жыцьцё Бога, Які адкінуў суд мой, і на Ўсемагутнага, Які да горычы давёў душу маю, \m \v 3 пакуль яшчэ трывае дыханьне ў-ва мне, і пакуль Дух Божы ў ноздрах маіх, \m \v 4 ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня будзе гаварыць хлусьні. \m \v 5 Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй. \m \v 6 У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго. \m \v 7 Няхай будзе як бязбожнік вораг мой, і той, хто паўстае супраць мяне — як злачынца. \m \v 8 Якая надзея крывадушніка, калі ён будзе адсечаны, калі Бог забярэ душу ягоную. \m \v 9 Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда? \m \v 10 Ці зможа ён цешыцца Ўсемагутным і клікаць Бога ўвесь час? \m \v 11 Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Ўсемагутнага. \m \v 12 Вось, вы ўсё гэта бачылі, дык навошта пустая гаворка? \m \v 13 Такая вось доля чалавека ліхога і спадчына крыўдзіцеля, якую атрымаюць яны ад Усемагутнага. \m \v 14 Калі памножацца сыны ягоныя, упадуць ад мяча, і нашчадкі ягоныя не насыцяцца хлебам. \m \v 15 Хто застанецца ад іх, тых зьнішчыць зараза, і ўдовы ягоныя ня будуць плакаць. \m \v 16 Калі назьбірае ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзеньня, як гліны, \m \v 17 ён, прыгатуе, але апранецца праведнік, і срэбра падзеліць нявінны. \m \v 18 Пабудаваў ён, як павук, дом сабе, і як вартаўнік зрабіў сабе будан. \m \v 19 Багатым кладзецца спаць, і такім не ўстае, расплюшчыць вочы свае — і няма нічога. \m \v 20 Ахопяць яго жахі, як паводка, і ўначы схопіць яго бура. \m \v 21 Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага. \m \v 22 Ён кіне яго і не пашкадуе, хоць будзе ўцякаць з рукі Ягонай. \m \v 23 Будуць пляскаць над ім рукамі сваімі і асьвішчуць яго на кожным месцы. \c 28 \cl Ёў 28 \m \v 1 Сапраўды, срэбра мае пачаткі жылаў, і ёсьць месца для золата, дзе яго ачышчаюць. \m \v 2 Жалеза здабываецца з парахна, і з каменя топіцца медзь. \m \v 3 [Чалавек] паставіў мяжу цемры, і дасьледуе ўсё да краю, і [шукае] камяні ў цемры і ценю сьмерці. \m \v 4 Капаюць капальні там, дзе не хадзілі ногі, зыходзяць у глыбіню, вісяць і хістаюцца далёка ад людзей. \m \v 5 Зямля, з якой хлеб вырастае, у глыбіні паравернута, як агнём. \m \v 6 Камяні ейныя — месца шафіра, і пясок золата ў ёй. \m \v 7 Драпежная птушка ня ведае сьцежкі [туды], і ня бачыць яе вока арла. \m \v 8 Не тапталі яе сыны пыхлівасьці, і не праходзіў па ёй леў. \m \v 9 Выцягвае [чалавек] руку сваю на крэмень, і пераварочвае горы да падножжа. \m \v 10 У скалах высякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока ягонае. \m \v 11 І спыняе ён цячэньне рэк, і скарбы выдабывае на сьвятло. \m \v 12 Але дзе знаходзіцца мудрасьць, і дзе месца розуму? \m \v 13 Чалавек ня ведае туды дарогі і не знаходзіць яе на зямлі жывых. \m \v 14 Бездань кажа: “Няма яе ў-ва мне”, і мора кажа: “Няма яе ў-ва мне”. \m \v 15 Не даецца яна за золата і не здабываецца яна за вагу срэбра. \m \v 16 Ня плаціцца за яе ані золатам Афіру, ані каштоўным оніксам або шафірам. \m \v 17 Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты. \m \v 18 Каралі і крышталь ня ўзгадваюцца [пры ёй]; цана мудрасьці — большая за пэрлы. \m \v 19 Ня варты яе тапаз з Кушу, і золатам чыстым не ацэніш яе. \m \v 20 Адкуль паходзіць мудрасьць, і дзе месца розуму? \m \v 21 Схаваная яна ад вачэй усіх жывых, птушкам нябесным невядомая. \m \v 22 Абадон і сьмерць кажуць: “Вушамі нашымі мы чулі пра славу яе”. \m \v 23 Бог разумее шлях яе, і Ён ведае месца ейнае. \m \v 24 Бо Ён разглядае краі зямлі, і бачыць усё, што пад небам. \m \v 25 Калі даваў Ён сілу ветру і ўсталёўваў водам берагі, \m \v 26 калі даваў закон дажджам, і шлях грымоту і маланцы, \m \v 27 тады бачыў Ён яе, і выявіў, і ўмацаваў яе, і дасьледаваў яе. \m \v 28 І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”». \c 29 \cl Ёў 29 \m \v 1 І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў: \m \v 2 «Хто мне дасьць, каб я быў як ў часы старадаўнія, у тыя дні, калі Бог захоўваў мяне, \m \v 3 калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавой маёй, калі ў сьвятле Ягоным хадзіў я ў цемры, \m \v 4 калі яшчэ жыў ў днях восені маёй, калі спагаднасьць Бога была ў намёце маім, \m \v 5 калі Ўсемагутны быў са мною і вакол мяне — дзеці мае, \m \v 6 калі сьцежкі мае купаліся ў масьле, і са скалы ручаём сьцякаў алей. \m \v 7 Калі я выходзіў да брамы гораду, і на плошчы ставіў сядзеньне маё, \m \v 8 убачыўшы мяне, юнакі хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі, \m \v 9 князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае, \m \v 10 начальнікі спынялі голас свой, і язык іхні прыліпаў да паднябеньня. \m \v 11 Вуха, якое чула мяне, добра гаварыла пра мяне, і вока, якое бачыла, сьведчыла пра мяне, \m \v 12 бо я вызваляў гаротніка, які клікаў [мяне], і сірату, і бездапаможнага. \m \v 13 Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным. \m \v 14 Я апранаўся ў праведнасьць, і быў апрануты; як плашч і карона быў суд мой. \m \v 15 Вокам быў я для сьляпога, і нагой — для кульгавага. \m \v 16 Бацькам быў для ўбогіх, і ў справе, якой ня ведаў, пільна разьбіраўся. \m \v 17 Я разьдзіраў пашчу крыўдзіцелю і вырываў з зубоў ягоных нарабаванае. \m \v 18 Я гаварыў ў душы: “У гнязьдзе сваім я памру і, як пясок, памножу дні свае. \m \v 19 Корань мой адкрыты для вады, і раса пакрывае галіны мае. \m \v 20 Слава мая заўсёды аднаўляецца, і лук у руцэ маёй абнаўляе [сілу]”. \m \v 21 Тыя, што слухалі мяне, чакалі, і маўчалі, [чуючы] параду маю. \m \v 22 Да словаў маіх ня мелі нічога дадаць, і мова мая на іх сплывала. \m \v 23 І чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж вясновы. \m \v 24 Калі ўсміхаўся я да іх, ня верылі, і сьвятла аблічча майго не адкідалі. \m \v 25 Я выбіраў шлях да іх, і сядзеў на чале, і быў, як валадар у атачэньні войска; як той, хто пацяшае засмучаных. \c 30 \cl Ёў 30 \m \v 1 А цяпер сьмяюцца з мяне маладзейшыя за мяне днямі, бацькоў якіх я грэбаваў пакласьці разам з сабакамі пры авечках маіх. \m \v 2 Бо сіла рук іхніх мне была не патрэбная. Поўня сілы іх мінула. \m \v 3 З бяды і з голаду яны зьнемагліся, і жывіліся ў [зямлі] бясплоднай, зруйнаванай і спустошанай. \m \v 4 Зьбіралі лебяду і хмызьнякі, і корань ядлоўца быў хлебам іхнім. \m \v 5 Спасярод сябе іх выкідалі і крычалі на іх, як на злодзеяў. \m \v 6 І жылі яны ў сухіх ярах, у ямах зямлі і ў скалах. \m \v 7 Раўлі яны ў хмызьняках і зьбіраліся пад цернямі, \m \v 8 сыны неразумных і сыны без імя, выгнаныя з зямлі. \m \v 9 А цяпер стаўся я для іх насьмешкай і зрабіўся ім у прыказку. \m \v 10 Яны брыдзяцца мяне і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромеюцца пляваць мне ў твар, \m \v 11 бо Ён разьвязаў пояс мой, і ўдарыў мяне, і яны скінулі вузду [з сябе] перад абліччам маім. \m \v 12 Праваруч паўстаюць падшыванцы і падстаўляюць нагу мне, і накіроўваюць на мяне сьцежкі загубы сваёй. \m \v 13 Папсулі яны дарогі мае, карыстаюцца з пакутаў маіх, і ня трэба ім дапамога. \m \v 14 Як праз вылом муру напалі яны на мяне, і спад руінаў выскокваюць. \m \v 15 Жахі агарнулі мяне; як вецер зьнікла веліч мая, і збаўленьне маё, як хмара, праляцела. \m \v 16 І цяпер выліваецца з мяне душа мая, і дні гора нахлынулі на мяне. \m \v 17 Ноччу [боль] пранізвае косткі мае, і тыя, што ядуць мяне, ня сьпяць. \m \v 18 Моцна прыстала да мяне адзеньне маё, і прыліпла сукня мая да мяне. \m \v 19 Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу. \m \v 20 Я клічу Цябе, але Ты не адказваеш мне; стаю, але Ты не глядзіш на мяне. \m \v 21 Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй. \m \v 22 Ты падняў мяне і пусьціў на вецер, і спустошыў мяне. \m \v 23 Ведаю, што Ты на сьмерць вядзеш мяне, і ў дом, дзе зьбярэцца ўсё жывое. \m \v 24 Хіба не працягвае рукі зруйнаваны? Ці не крычыць ён у няшчасьці сваім? \m \v 25 Ці ня плакаў я над пакрыўджаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму? \m \v 26 Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і шукаў сьвятла, але прыйшла цемра. \m \v 27 Нутро маё кіпіць і не змаўкае, нахлынулі на мяне дні гора майго. \m \v 28 Хаджу я зчарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу. \m \v 29 Я стаўся братам для шакалаў і бліжнім для страўсаў. \m \v 30 Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты. \m \v 31 Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць. \c 31 \cl Ёў 31 \m \v 1 Я заключыў запавет з вачамі маімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну. \m \v 2 Якая ж доля мая ў Бога на вышыні, і якая спадчына ад Усемагутнага на вышынях? \m \v 3 Ці ж не загуба [прызначана] для ліхотніка, і няшчасьце — для злачынцы? \m \v 4 Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае? \m \v 5 Ці ж хадзіў я ў марнасьці, і ці ж нага мая сьпяшалася да подступу? \m \v 6 Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю. \m \v 7 Калі зыходзіў крок мой са шляху, і пайшло за вокам маім сэрца маё, і запляміла рукі мае што нячыстае, \m \v 8 няхай я пасею, а есьці будзе іншы, і нашчадкі мае будуць вырваныя з каранямі. \m \v 9 Калі сэрца маё зьвяла жанчына, і калі цікаваў я пры дзьвярах бліжняга майго, \m \v 10 няхай жонка мая меле для другога, і няхай іншыя прыхіляюцца да яе. \m \v 11 Бо гэта брыдота, злачынства, што падлягае суду. \m \v 12 Гэта агонь, які палае для Абадону, які выкараняе ўсю маёмасьць маю. \m \v 13 Калі я адмовіў суду слузе майму і служцы маёй, калі яны спрачаліся са мною, \m \v 14 што я буду рабіць, калі паўстане Бог? І калі Ён наведае мяне, што я адкажу Яму? \m \v 15 Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкшталтаваў нас Адзіны? \m \v 16 Ці ж адмовіў я ў просьбе ўбогім і ці засмуціў вочы ўдавы? \m \v 17 Ці я адзін зьядаў кавалак свой, і ці ня еў яго сірата? \m \v 18 Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і вёў яго ад ўлоньня маці. \m \v 19 Калі я бачыў таго, што гіне без адзеньня, або бедака, што ня меў чым накрыцца, \m \v 20 ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх? \m \v 21 Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў ў браме дапамогу сабе, \m \v 22 няхай адпадзе рамяно ад сьпіны маёй, і няхай рука мая адломіцца ад локця. \m \v 23 Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць! \m \v 24 Ці ў золаце я меў спадзяваньне? І ці золату чыстаму я казаў: “Надзея мая”? \m \v 25 Ці цешыўся я дзеля мноства багацьцяў маіх, што рука мая столькі прыдбала? \m \v 26 Калі я бачыў сонца, як яно зьзяе, або месяц, які ў яснасьці плыве, \m \v 27 ці спакусіўся я таемна ў сэрцы маім, і ці цалавалі вусны мае руку маю? \m \v 28 Гэта было б злачынства, што падлягае суду, бо я адрокся б ад Бога на вышынях. \m \v 29 Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце? \m \v 30 Але я не даваў грашыць паднябеньню майму, каб праклінаць душу ягоную. \m \v 31 Ці ж не гаварылі людзі намёту майго: “Хто ж не насыціўся мясам ягоным!” \m \v 32 На двары не заставаўся прыхадзень, брама мая была адкрытая для падарожнікаў. \m \v 33 Ці ўтойваў я грэх мой як [іншы] чалавек, і ці хаваў за пазухай правіну маю? \m \v 34 Тады б я баяўся грамады вялікай, і пагарда бліжніх палохала б мяне, і маўчаў бы я, і не выходзіў за дзьверы. \m \v 35 Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой, \m \v 36 каб я насіў яе на плячах маіх і налажыў яе сабе, як вянец. \m \v 37 Я паведамлю яму лік крокаў маіх і пайду да яго, як да начальніка. \m \v 38 Калі б жалілася на мяне зямля мая, і з ёй плакалі барозны ейныя, \m \v 39 што плады ейныя я еў бяз срэбра, і што крыўдзіў душу ўласьніка яе, \m \v 40 няхай замест пшаніцы родзіцца мне калючка, а замест ячменю — кукаль!» Скончыліся словы Ёва. \c 32 \cl Ёў 32 \m \v 1 І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх. \m \v 2 І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога. \m \v 3 І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва. \m \v 4 І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі. \m \v 5 І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны. \m \v 6 І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля таго я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю. \m \v 7 Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”. \m \v 8 Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Ўсемагутнага дае яму разуменьне. \m \v 9 Не [заўсёды] шматгадовы — мудры, і ня [толькі] старыя разумеюць суд. \m \v 10 Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”. \m \v 11 Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў, \m \v 12 і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя. \m \v 13 Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”. \m \v 14 Ня супраць мяне словы [Ёва], і не паводле словаў вашых адкажу яму. \m \v 15 Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў. \m \v 16 Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі. \m \v 17 Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю. \m \v 18 Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой. \m \v 19 Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя буклакі. \m \v 20 Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу. \m \v 21 Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку, \m \v 22 бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой. \c 33 \cl Ёў 33 \m \v 1 Дык выслухай, Ёве, прамову маю і прыхілі вуха на ўсе словы мае. \m \v 2 Вось, я адкрываю вусны свае, і язык мой гаворыць у вуснах маіх. \m \v 3 Ад шчырага сэрца плывуць словы мае, і яснае веданьне кажуць вусны мае. \m \v 4 Дух Божы ўчыніў мяне, і дыханьне Ўсемагутнага ажывіла мяне. \m \v 5 Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю. \m \v 6 Вось, я, як вусны твае перад Богам, таксама я з гліны ўфармаваны. \m \v 7 Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою. \m \v 8 Тое, што ты гаварыў — у вушах маіх, і я чуў голас словаў тваіх: \m \v 9 “Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне. \m \v 10 Але [Бог] знайшоў абвінавачваньне супраць мяне, і лічыць мяне ворагам Сваім. \m \v 11 Ён закаваў ў кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”. \m \v 12 Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека. \m \v 13 Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе ніводнага слова? \m \v 14 Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта. \m \v 15 У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку, \m \v 16 адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах, \m \v 17 каб адвярнуць чалавека ад учынкаў [ліхіх], і вызваліць яго ад пыхлівасьці, \m \v 18 каб захаваць душу ягоную ад магілы, і жыцьцё ягонае, каб не загінула ад дзіды. \m \v 19 Ён дакарае яго хваробаю на ложку ягоным і болем безупынным у костках ягоных. \m \v 20 І жыцьцё ягонае брыдзіцца хлебам, і душа ягоная — страваю найлепшаю. \m \v 21 Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца. \m \v 22 Набліжаецца душа ягоная да магілы, і жыцьцё ягонае — да памёршых. \m \v 23 Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная, \m \v 24 тады зьлітуецца [Бог] над ім і скажа: “Выратуй яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў выкуп [за яго]”. \m \v 25 Тады цела ягонае стане, як у маладосьці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго. \m \v 26 Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную. \m \v 27 І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне. \m \v 28 Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”. \m \v 29 Вось, усё гэта робіць Бог два, і тры разы з чалавекам, \m \v 30 каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых. \m \v 31 Уважай, Ёве, паслухай мяне, і памаўчы, і я прамоўлю. \m \v 32 Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным. \m \v 33 Калі ж ня маеш, паслухай мяне. Маўчы, і я навучу цябе мудрасьці». \c 34 \cl Ёў 34 \m \v 1 І гаварыў Элігу, і сказаў: \m \v 2 «Мудрыя, слухайце словы мае, і знаўцы, прыхіліце вушы да мяне. \m \v 3 Бо вуха выспрабоўвае словы, як паднябеньне смакуе страву. \m \v 4 Разьбяромся між сабою, што слушнае, і зразумеем, што добрае. \m \v 5 Бо Ёў сказаў: “Я — праведны, а Бог пазбавіў мяне суду. \m \v 6 Ці буду я казаць хлусьліва пра праўду маю? Небясьпечная рана мая, а я без віны”. \m \v 7 Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е зьнявагі, як ваду, \m \v 8 і ідзе разам са злачынцамі, і ходзіць з людзьмі бязбожнымі? \m \v 9 Бо ён сказаў: “Няма карысьці чалавеку, калі ён дагаджае Богу”. \m \v 10 Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Бог далёкі ад няправасьці, і Ўсемагутны — ад беззаконьня. \m \v 11 Бо Ён паводле ўчынкаў адгаджаецца чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму. \m \v 12 Сапраўды, Бог ня чыніць несправядлівасьці, і Ўсемагутны не перакручвае суд. \m \v 13 Хто даручыў Яму зямлю? Хто паставіў Яго над усім сусьветам? \m \v 14 Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца Сваё, і ўзяў да Сябе Духа Свайго і дыханьне Сваё, \m \v 15 тады загінула б кожнае цела, і чалавек перамяніўся б ў парахно. \m \v 16 Калі ты маеш розум, паслухай гэта, прыхілі вуха на голас словаў маіх. \m \v 17 Ці той, хто ненавідзіць суд, можа кіраваць? Ці асудзіш ты Найсправядлівейшага? \m \v 18 Ці можна сказаць валадару: “Нягоднік”, або начальнікам: “Бязбожнікі”. \m \v 19 Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных. \m \v 20 Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой [чалавека]. \m \v 21 Бо вочы Ягоныя – над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя. \m \v 22 Няма цемры, ані змроку, каб там маглі схавацца злачынцы. \m \v 23 Бо Ён не прызначае чалавеку тэрмін, каб той ішоў да Бога на суд. \m \v 24 Ён зьнішчае магутных без запытаньня і на іх месца стаўляе іншых. \m \v 25 Ён ведае ўчынкі іхнія і скідвае іх ноччу, і яны гінуць. \m \v 26 Ён ударае іх за бязбожнасьць іхнюю на бачным месцы \m \v 27 за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не разумелі ўсіх шляхоў Ягоных. \m \v 28 Бо дайшоў да Яго крык убогіх, і Ён пачуў стагнаньне прыгнечаных. \m \v 29 Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека, \m \v 30 каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу. \m \v 31 Трэба казаць да Бога: “Я нясу [пакараньне], ня буду больш грашыць. \m \v 32 Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”. \m \v 33 На [думку] тваю, ці павінен Ён адплаціць [табе], бо ты адкідаеш [гэта]? Бо ты сам, а ня я выбіраеш [казаць гэта]. А калі ведаеш што [больш], скажы. \m \v 34 Людзі разумныя скажуць мне, і чалавек мудры, які слухае мяне, [прамовіць]: \m \v 35 “Ёў неразумна кажа, і словы ягоныя без разуменьня”. \m \v 36 Няхай будзе Ёў дасьледаваны да канца, паводле адказаў ягоных, якія ўласцівыя людзям беззаконным. \m \v 37 Бо ён дадае да грахоў сваіх правіну, і сярод нас пляскае ў далоні, і памнажае прамовы свае супраць Бога». \c 35 \cl Ёў 35 \m \v 1 І адказаў Элігу, і сказаў: \m \v 2 «Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”? \m \v 3 Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?” \m \v 4 Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою. \m \v 5 Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе. \m \v 6 Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму? \m \v 7 А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй? \m \v 8 Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму. \m \v 9 Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных. \m \v 10 Але [ніхто] ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы, \m \v 11 Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?” \m \v 12 Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў. \m \v 13 Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны. \m \v 14 Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго. \m \v 15 І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць. \m \v 16 Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя». \c 36 \cl Ёў 36 \m \v 1 І працягваў Элігу, і сказаў: \m \v 2 «Пачакай мяне трохі, і я пакажу табе, што маю яшчэ словы пра Бога. \m \v 3 Пачну здалёк навучаньне маё, і Творцу майму аддам праведнасьць. \m \v 4 Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і з табою я дасканалы ў веданьні. \m \v 5 Вось, Бог магутны і не адкідае нікога, Ён магутны моцай сэрца. \m \v 6 Ён не дае жыць бязбожніку, але дае суд убогаму. \m \v 7 Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца. \m \v 8 І калі яны закаваныя ў кайданы і зьвязаныя путамі гора, \m \v 9 Ён паказвае ім учынкі іхнія і злачынствы іхнія, што яны памножыліся. \m \v 10 І Ён адкрывае вуха іхняе, каб навучыць іх, і гаворыць ім, каб адвярнуліся ад ліхоты. \m \v 11 Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, яны пражывуць дні свае ў дабрабыце і гады свае — у прыемнасьці. \m \v 12 А калі не паслухаюцца, тады загінуць ад дзіды і памруць з нястачы веданьня. \m \v 13 Крывадушнікі складаюць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы]. \m \v 14 У марнасьці памірае душа іхняя і жыцьцё іхняе між распусьнікамі. \m \v 15 Ён ратуе ўбогага з уціску ягонага і адкрывае вуха ягонае ў трывозе. \m \v 16 Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім. \m \v 17 Але ты поўны меркаваньняў бязбожных, і чакаюць цябе суд і вырак. \m \v 18 Няхай не зьвядзе цябе гнеў, і вялікі выкуп няхай ня скрывіць [шляхоў] тваіх. \m \v 19 Ці ў няшчасьці крык твой дапаможа або намаганьні сілы тваёй? \m \v 20 Не жадай тае ночы, калі народы паднімаюцца з месцаў сваіх. \m \v 21 Сьцеражыся, каб не зьвярнуўся да злачынства, бо праз яго ты спазнаеш гора. \m \v 22 Вось, Бог узьвялічаны ў моцы Сваёй. Які настаўнік падобны да Яго? \m \v 23 Хто можа вызначыць шляхі Ягоныя? І хто можа сказаць Яму: “Ты дапусьціўся зла”? \m \v 24 Памятай, каб услаўляць учынкі Ягоныя, пра якія сьпяваюць людзі. \m \v 25 Усе людзі бачаць гэта, кожны прыглядаецца здалёк. \m \v 26 Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны. \m \v 27 Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай. \m \v 28 Яны цякуць з хмараў і выліваюцца на многіх людзей. \m \v 29 Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага? \m \v 30 Вось, Ён расьцягнуў вакол Сябе сьвятло Сваё і закрывае глыбіні мора. \m \v 31 Адтуль Ён судзіць народы, і шчодра корміць іх. \m \v 32 У руках Сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, куды цэліць. \m \v 33 Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе. \c 37 \cl Ёў 37 \m \v 1 Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго. \m \v 2 Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных. \m \v 3 Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі. \m \v 4 За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго. \m \v 5 Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя. \m \v 6 Ён гаворыць сьнегу: “Зыйдзі на зямлю”, залеве дажджовай: “Будзь залевай дажджу вялікага”. \m \v 7 Ён кладзе пячатку на руку кожнага чалавека, каб усе людзі ведалі справы Ягоныя. \m \v 8 І зьвер хаваецца ў логавішча і жыве ў пячоры сваёй. \m \v 9 З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы — холад. \m \v 10 З подыху Божага зьяўляецца лёд, і паверхня вады ільдом сьціскаецца. \m \v 11 Вільгацьцю Ён напаўняе аблокі, і хмары разганяе сьвятлом Сваім. \m \v 12 І асьвятляе яно ўсё кругом паводле волі Ягонай, каб рабіць усё, што загадае Ён на абліччы сусьвету. \m \v 13 Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго. \m \v 14 Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і ўстань, і паразважай пра цуды Божыя. \m \v 15 Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом? \m \v 16 Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы? \m \v 17 Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага? \m \v 18 Ці ты з Ім расьцягнуў аблокі, моцныя, як люстэрка, адлітае [з мэталю]? \m \v 19 Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры ня можам прадставіць [справу нашую]. \m \v 20 Хто раскажа Яму тое, што я прамаўляю? Ці скажа хто Яму, каб ня быць зьнішчаным? \m \v 21 І цяпер ня бачым мы сьвятла за хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх. \m \v 22 З поўначы прыходзіць [яснасьць] залатая, і вакол Бога — велічнасьць страшлівая. \m \v 23 Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога. \m \v 24 Дзеля таго няхай баяцца Яго людзі, бо Ён не зважае на ўсіх мудрых сэрцам». \c 38 \cl Ёў 38 \m \v 1 І адказаў ГОСПАД з віхуры, і сказаў: \m \v 2 «Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задумы Мае? \m \v 3 Падперажы, як мужчына, паясьніцу тваю, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне. \m \v 4 Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды? \m \v 5 Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную? \m \v 6 На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе, \m \v 7 калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя? \m \v 8 Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, [нібы] з улоньня выходзіла; \m \v 9 калі апранаў у хмары яго, і ў імглу, як у пялёнкі, спавіваў? \m \v 10 Я паставіў мору межы ейныя, і паставіў загарадкі і брамы, \m \v 11 і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут спыніш узбураныя хвалі твае”. \m \v 12 Ці ты загадваў у дні твае сьвітаньню і ці вызначаў зараніцы месца яе, \m \v 13 каб ахапіла яна канцы зямлі, і каб вынішчаны былі на ёй бязбожнікі, \m \v 14 каб [зямля] зьмянілася як гліна пад пячаткай, і сталася, як адзеньне каляровае, \m \v 15 каб забранае было ад бязбожных сьвятло іхняе і зламанае рамяно ўзьнесенае? \m \v 16 Ці ты даходзіў да крыніцаў мора, і ці ты хадзіў па дне бяздоньня? \m \v 17 Ці адкрытыя былі табе брамы сьмерці, і ці бачыў ты дзьверы цемры сьмяротнай? \m \v 18 Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё гэта. \m \v 19 Пры якой дарозе жыве сьвятло, і дзе месца цемры, \m \v 20 каб завесьці яе да межаў ейных, і ведаць сьцежкі да дому яе? \m \v 21 Ты ведаеш, бо тады ты быў ужо народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі! \m \v 22 Ці ты даходзіў да сховішча сьнегу і ці бачыў сховішча граду, \m \v 23 які Я падрыхтаваў на час гора і на дзень бою і вайны? \m \v 24 Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разыходзіцца вецер палючы па зямлі? \m \v 25 Хто вызначыў пратоку для навальніцы і шляхі для маланкі і грымотаў, \m \v 26 каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека, \m \v 27 каб насыціць [вадою] пустыню і пушчу, і каб вырасьціць траву [на засохлай зямлі]? \m \v 28 Хто ёсьць бацькам дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы? \m \v 29 З чыйго нутра выйшаў лёд, і хто родзіць шэраш на небе? \m \v 30 Як камень вада цьвярдзее, і аблічча бяздоньня замярзае. \m \v 31 Ці ты можаш зьвязаць зьвязы Стажар’я, і ці можаш разьвязаць вузел Касцоў? \m \v 32 Ці ты выведзеш зорку ранішнюю ў свой час, і ці Воз з сынамі ягонымі накіруеш? \m \v 33 Ці ты ведаеш законы неба, і ці можаш напісаць іх на зямлі? \m \v 34 Ці можаш падняць голас твой да аблокаў і хвалямі вады накрыць сябе? \m \v 35 Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!” \m \v 36 Хто ўлажыў у нутро ібіса мудрасьць, і хто пеўню даў розум? \m \v 37 Хто мудрасьцю лічыць хмары, і хто можа нахіліць начыньні нябесныя, \m \v 38 калі пыл цьвярдзее ў камяні, замяняецца ў груды? \m \v 39 Ці ты для ільвіцы наловіш здабычы, і голад ільвянятаў задаволіш, \m \v 40 калі яны вылежваюцца ў логвах сваіх, або ў гушчары цікуюць? \m \v 41 Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы? \c 39 \cl Ёў 39 \m \v 1 Ці ты ведаеш час пароду дзікіх козаў у скалах, або сачыў за пародамі ланяў? \m \v 2 Ці ты лічыш месяцы цяжарнасьці іхняй, або ведаеш час іх нараджэньня? \m \v 3 Схіляюцца яны, родзячы дзяцей сваіх, і вызваляюцца ад болю нараджэньня. \m \v 4 Дзеці іхнія набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх. \m \v 5 Хто пусьціў дзікага асла на свабоду, і хто разьвязаў путы ягоныя? \m \v 6 Я даў яму дом у пустыні, і на зямлі салёнай прызначыў жытло яму. \m \v 7 Ён сьмяецца з гармідару гораду і ня чуе крыку паганятага, \m \v 8 на гарах знаходзіць сабе пашу і шукае ўсякую зеляніну. \m \v 9 Ці захоча аднарог служыць табе, ці пераначуе ён пры ясьлях тваіх? \m \v 10 Ці ты можаш прывязаць аднарога вяроўкаю да плуга, ці будзе ён араць лагчыны за табою? \m \v 11 Ці ты паверыш у вялікую сілу ягоную, і даручыш яму працу тваю? \m \v 12 Ці паверыш яму, што ён верне зерне тваё і зьбярэ на ток? \m \v 13 Крылы страўса радасна махаюць, але ці яны такія, як крылы і пер’е бусла? \m \v 14 Бо ён пакідае яйкі свае на зямлі, і яны грэюцца ў пяску, \m \v 15 і забываецца ён, што можа нага стаптаць іх і зьвер палявы раздушыць. \m \v 16 Нячулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не ягоныя, і не трывожыцца ён, што праца ягоная можа быць дарэмнай, \m \v 17 бо пазбавіў яго Бог мудрасьці і ня даў яму розуму. \m \v 18 А калі прыйдзе час, і ён падыме ўгору крылы, тады ён сьмяецца з каня і вершніка ягонага. \m \v 19 Ці ты даеш каню сілу? Ці ты ахінаеш шыю ягоную грывай? \m \v 20 Ці ты прымусіш бегчы яго, як саранчу? Велічнае іржаньне ягонае жах наводзіць. \m \v 21 Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі. \m \v 22 Ён сьмяецца над страхам, не палохаецца, і не ўцякае перад мячом. \m \v 23 Калі гучыць над ім сагайдак, вострыва дзіды, ці рагаціны, \m \v 24 ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы. \m \v 25 На гук трубы іржэ: “І-га-га!” і здалёку ён вычувае бітву, воклічы князёў і крык [ваенны]. \m \v 26 Ці паводле разуменьня твайго лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень? \m \v 27 Ці паводле загаду твайго падымаецца арол, і на вышынях робіць гняздо сваё? \m \v 28 Ён жыве на скалах і [там] начуе, на вяршынях скальных замчышча ягонае. \m \v 29 Адтуль выгледжвае ён сабе ежу, вочы ягоныя бачаць далёка, \m \v 30 а птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе толькі забіты, там і ён». \m \v 31 І адказаў ГОСПАД Ёву, і сказаў: \m \v 32 «Ці той, хто спрачаецца з Усемагутным, будзе вучыць? Той, хто вінаваціць Бога, няхай адкажа». \m \v 33 І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў: \m \v 34 «Вось, я, нікчэмны, што магу Табе адказаць? Я кладу руку маю на вусны мае. \m \v 35 Раз я гаварыў, і гэтага не паўтару, і другі раз, але нічога не дадам». \c 40 \cl Ёў 40 \m \v 1 І адказаў ГОСПАД Ёву з віхуры, і сказаў: \m \v 2 «Падперажы, як мужчына, сьцёгны твае. Я буду пытацца ў цябе, а ты тлумач Мне. \m \v 3 Ці хочаш ты зьнішчыць суд Мой? Ці ты асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць? \m \v 4 Калі ты маеш рамяно, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён, \m \v 5 тады апраніся ў маестат і велічнасьць, і адзенься ў годнасьць і красу. \m \v 6 Зьяві ярасьць гневу твайго, і паглядзі на ўсіх пыхліўцаў, і ўпакор іх. \m \v 7 Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на месцах іхніх. \m \v 8 Пахавай іх разам у пыле, і абліччы іхнія закрый цемраю. \m \v 9 І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе. \m \v 10 Вось, бегемот, якога Я стварыў, як і цябе, і есьць ён траву як вол. \m \v 11 Вось, сіла ягоная — у сьцёгнах ягоных, і моц ягоная — у цягліцах жывата ягонага. \m \v 12 Ён круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сьцёгнаў ягоных моцна сплецены. \m \v 13 Косткі ягоныя — як трубы мядзяныя, і ногі ягоныя — як пруты жалезныя. \m \v 14 Ён ёсьць пачаткам шляхоў Божых. Толькі Той, Хто стварыў яго, можа паднесьці да яго меч. \m \v 15 Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там. \m \v 16 Ён сьпіць пад ценем лотасу, схаваўшыся ў трысьнягу і дрыгве. \m \v 17 Лотасы хаваюць яго ў ценю сваім, атачаюць яго вербы пры ручаі. \m \v 18 Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай. \m \v 19 Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных, ці пракалоць яму ноздры гакам? \m \v 20 Ці можаш ты левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю схапіць яго за язык? \m \v 21 Ці ўложыш ты трысьціну ў ноздры ягоныя або ці праколеш пашчэнку ягоную цярнінай? \m \v 22 Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна? \m \v 23 Ці заключыць ён з табою запавет, і ты возьмеш яго як слугу навечна? \m \v 24 Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для дачок сваіх? \m \v 25 Ці ты справіш над ім частаваньне супольнае, і ці падзеляць яго між купцамі? \m \v 26 Ці зможаш прабіць скуру ягоную дзідаю, а галаву ягоную —астрогай рыбацкаю? \m \v 27 Палажы на яго руку тваю, і рыхтуйся да бою, бо болей [гэтага] ня зробіш. \c 41 \cl Ёў 41 \m \v 1 Вось, спадзяваньне тваё фальшывае; на выгляд ягоны ты ўпадзеш. \m \v 2 Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім? \m \v 3 Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой. \m \v 4 Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю. \m \v 5 Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных? \m \v 6 Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах! \m \v 7 Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай. \m \v 8 Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе. \m \v 9 Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх. \m \v 10 Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы. \m \v 11 З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя. \m \v 12 З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць. \m \v 13 Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя. \m \v 14 У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае. \m \v 15 Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца. \m \v 16 Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы. \m \v 17 Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху. \m \v 18 Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна. \m \v 19 Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое. \m \v 20 Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена. \m \v 21 Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць. \m \v 22 Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце. \m \v 23 Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень. \m \v 24 За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною. \m \v 25 Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным. \m \v 26 На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці». \c 42 \cl Ёў 42 \m \v 1 І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў: \m \v 2 «Ведаючы, ведаю, што Ты ўсё можаш, і што намер Твой ня можа быць спынены. \m \v 3 Хто той, які хавае параду бяз веданьня? Сапраўды, я гаварыў, і не разумеў. Гэта рэчы, цудоўнейшыя за мяне, і я ня ведаю іх. \m \v 4 Паслухай, і я буду гаварыць. Запытаюся ў цябе, а Ты адкажы мне. \m \v 5 Раней я чуў пра Цябе толькі вухам, а цяпер вока маё ўбачыла Цябе. \m \v 6 Дзеля таго я выракаюся [словаў] маіх, і каюся ў пыле і попеле». \m \v 7 І сталася пасьля таго, як сказаў ГОСПАД гэтыя словы Ёву, сказаў ГОСПАД Эліфазу з Тэману: «Узгарэўся гнеў Мой на цябе і на двух сяброў тваіх, бо не гаварылі вы пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў. \m \v 8 І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэласпаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў». \v 9 І пайшлі Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы, і зрабілі так, як сказаў ім ГОСПАД. І ўзглянуў ГОСПАД на аблічча Ёва. \m \v 10 І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней. \m \v 11 І прыйшлі да яго ўсе браты ягоныя, і ўсе сёстры ягоныя, і ўсе, хто раней ведаў яго, і елі з ім хлеб у доме ягоным, і спачувалі яму, і пацяшалі яго з прычыны няшчасьця, якое на яго спаслаў ГОСПАД. І кожны даў яму па адной кесыце і па адным залатым пярсьцёнку. \m \v 12 І дабраславіў ГОСПАД апошнія [дні] Ёва больш, чым папярэднія. І было ў яго чатырнаццаць тысячаў авечак і шэсьць тысячаў вярблюдаў, тысяча параў валоў і тысяча асьліцаў. \m \v 13 І было ў яго сем сыноў і тры дачкі. \m \v 14 І назваў ён імя першай — Еміма, імя другой — Кецыя, а імя трэцяй — Керэн-Гапух. \m \v 15 І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі. \m \v 16 І жыў Ёў пасьля таго сто сорак гадоў, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх аж да чацьвёртага пакаленьня. \m \v 17 І памёр Ёў стары і насычаны днямі.