\id JDG \ide UTF-8 \h СУДЗЬДЗЯЎ \toc2 СУДЗЬДЗЯЎ \toc1 КНІГА СУДЗЬДЗЯЎ \mt1 КНІГА СУДЗЬДЗЯЎ \c 1 \cl Суд 1 \m \v 1 Пасьля сьмерці Егошуа раіліся сыны Ізраіля ў ГОСПАДА: «Хто з нас першы выступіць супраць Хананейцаў ваяваць з імі?» \m \v 2 ГОСПАД адказаў ім: «Няхай выступіць Юда, бо Я аддаў зямлю гэтую ў рукі ягоныя». \m \v 3 І сказаў Юда Сымону, брату свайму: «Увайдзі са мной у жэрабя маё і будзем разам ваяваць супраць Хананейцаў, а я ўвайду з табой у жэрабя тваё». І пайшоў з ім Сымон. \m \v 4 І пайшоў Юда, і аддаў ГОСПАД у рукі іхнія Хананейцаў і Пэрэзеяў, і ў Бэзэку выбілі яны дзесяць тысячаў мужчын. \m \v 5 У Бэзэку сустрэліся яны з Адоні-Бэзэкам і ваявалі з ім, і перамаглі Хананейцаў і Пэрэзеяў. \m \v 6 І Адоні-Бэзэк уцёк, але яны дагналі яго, і схапілі, і адрэзалі вялікія пальцы на руках і нагах ягоных. \m \v 7 Тады вось сказаў Адоні-Бэзэк: «Семдзясят валадароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах зьбіралі крошкі пад сталом маім. І як я рабіў, так і мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерусалім, і там ён памёр. \m \v 8 І ваявалі сыны Юды з Ерусалімам, і захапілі яго, і выбілі мячом народ ягоны, а горад спалілі. \m \v 9 Потым падняліся і ваявалі супраць Хананейцаў, якія жылі ў гарах, у Нэгеве і ў Шэфэлі. \m \v 10 Пасьля пайшоў Юда супраць Хананейцаў, якія жылі ў Хеўроне, што раней называўся Кірыят-Арба, і пабіў Шэшая, Ахімана і Тальмая. \m \v 11 Адтуль пайшоў ён супраць жыхароў Дэбіру, старое імя якога было Кірыят-Сэфэр. \m \v 12 Халеў сказаў: «Хто нападзе на Кірыят-Сэфэр і здабудзе яго, таму дам за жонку Ахсу, дачку сваю». \m \v 13 І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў яму за жонку Ахсу, дачку сваю. \m \v 14 Калі яна прыйшла, ён намовіў яе, каб прасіла ў бацькі свайго поля. І калі яна зьлезла з асла, сказаў ёй Халеў: «Што ты хочаш?» \m \v 15 А яна адказала: «Дабраславі мяне, бо даў ты мне сухую зямлю Нэгеў, дык дай мне і крыніцу з вадою». І даў ёй Халеў крыніцы на ўзвышшах і крыніцы ў даліне. \m \v 16 Сыны Кенэя, цесьця Майсея, выйшлі з гораду Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню, што на поўдзень ад Араду, і там абжыліся з Амалекцамі. \m \v 17 І пайшоў Юда з братам сваім Сымонам, і разам напалі яны на Хананейцаў, якія жылі ў Цэфаце, перамаглі іх і наклалі на іх клятву, ад чаго названы быў горад гэты Харма. \m \v 18 Юда ўзяў таксама Газу і ваколіцы ейныя, Ашкелён і Экрон з ваколіцамі іхнімі. \m \v 19 І ГОСПАД быў з Юдам, таму захапіў ён горы, але ня мог выгнаць жыхароў даліны, бо мелі яны жалезныя калясьніцы. \m \v 20 Халеву аддалі Хеўрон, як загадаў Майсей, і выгнаў ён адтуль трох сыноў Анака. \m \v 21 А сыны Бэн’яміна ня выгналі з Ерусаліму жыхароў ягоных, Евусеяў; і яны жывуць па сёньняшні дзень разам з сынамі Бен’яміна. \m \v 22 Таксама сыны Язэпа пайшлі ў Бэтэль, і ГОСПАД быў з імі. \m \v 23 Калі яны выведвалі гэты горад, што раней называўся Люз, \m \v 24 убачылі выведчыкі чалавека, які выходзіў з гораду, і сказалі яму: «Пакажы нам уваход у горад, і мы акажам табе ласку». \m \v 25 Калі ён паказаў ім уваход, яны выбілі горад вострывам мяча, а чалавека таго і ўсіх сваякоў ягоных адпусьцілі. \m \v 26 Той жа, адпушчаны, пайшоў у зямлю Хетытаў і заснаваў там горад, і назваў яго Люзам, які гэтак называецца па сёньняшні дзень. \m \v 27 А Манаса не здабыў Бет-Шэан і Таанах з ваколіцамі іхнімі, і ня выгнаў жыхароў Дору, і Іблеаму, і Мэгіддо з вёскамі іхнімі, і засталіся Хананейцы на гэтай зямлі. \m \v 28 А калі Ізраільцяне ўмацаваліся, яны зрабілі Хананейцаў прыгоннымі, але іх ня выгналі. \m \v 29 Таксама Эфраім ня выгнаў Хананейцаў, што жылі ў Гезэры, і Хананейцы жылі сярод іх у Гезэры. \m \v 30 І Завулён ня выгнаў жыхароў Кітрону і Нагалалу, і Хананейцы жылі між іх, і сталіся ў іх прыгоннымі. \m \v 31 Таксама Асэр ня выгнаў жыхароў Акко, Сідону, Ахлябу, Ахзібу, Гэльбы, Афэка і Рэхоба. \m \v 32 І жыў Асэр сярод Хананейцаў, жыхароў той зямлі, бо ня выгнаў іх. \m \v 33 І Нэфталі ня выгнаў жыхароў Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату, і жыў між Хананейцаў, жыхароў зямлі гэтае, і жыхары Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату былі ў яго прыгоннымі. \m \v 34 Амарэйцы выпхнулі сыноў Дана ў горы і не далі ім месца, каб пашырыліся ў даліне. \m \v 35 Амарэйцы жылі ў Гар-Хэрэсе, у Аялоне і ў Шальбіме. І зацяжыла над імі рука дому Язэпа, бо сталіся яны яму прыгоннымі. \m \v 36 Межы Амарэйцаў цягнуліся ад узвышша Акраббім і ад Сэлі і вышэй. \c 2 \cl Суд 2 \m \v 1 І зыйшоў Анёл ГОСПАДА з Гільгалу ў Бахім і сказаў: «Я вывеў вас з Эгіпту і завёў вас у зямлю, якую Я запрысяг бацькам вашым і абяцаў ім: “Не парушу запавету Майго з вамі навекі, \m \v 2 калі вы ня будзеце хаўрусавацца з жыхарамі зямлі гэтае, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі? \m \v 3 Дзеля таго і Я ня буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам цернем, а багі іхнія — пасткаю». \m \v 4 Калі Анёл ГОСПАДА гаварыў яшчэ словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны закрычалі і заплакалі. \m \v 5 Таму названае месца тое Бахім, і яны там склалі ахвяру ГОСПАДУ. \m \v 6 І адпусьціў Егошуа народ, і пайшлі сыны Ізраіля, кожны ў спадчыну сваю, каб узяць на ўласнасьць зямлю. \m \v 7 І служылі яны ГОСПАДУ ў-ва ўсе дні Егошуа і старшыняў, якія жылі пасьля ягонай сьмерці , і бачылі ўсе вялікія дзеяньні ГОСПАДА, якія ўчыніў Ён для Ізраіля. \m \v 8 І памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў. \m \v 9 І пахавалі яго ў паселасьці ягонай у Тымнат-Хэрэсе на гары Эфраіма на поўнач ад гары Гааш. \m \v 10 І калі ўсё тое пакаленьне адыйшло да бацькоў сваіх, паўстала іншае пакаленьне пасьля іх, якое ня ведала ГОСПАДА і таго, што Ён зрабіў для Ізраіля. \m \v 11 Тады пачалі сыны Ізраіля дапускацца ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА ды служыць Баалам. \m \v 12 І пакінулі яны ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і пайшлі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія жылі навакол іх, і пакланяліся ім, і гневалі ГОСПАДА. \m \v 13 Яны пакінулі ГОСПАДА і служылі Баалу і Астарце. \m \v 14 І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія іх рабавалі, аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім. \m \v 15 І ў-ва ўсім, што яны рабілі, рука ГОСПАДА была ім на зло, як ГОСПАД казаў і прысягаў. І былі яны ў вялікім уціску. \m \v 16 Тады паставіў ім ГОСПАД судзьдзяў, каб яны баранілі іх ад рукі крыўдзіцеляў іхніх. \m \v 17 Але і судзьдзяў не хацелі слухаць, паганячыся з багамі чужымі і ім пакланяючыся. Хутка збочвалі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іхнія, якія захоўвалі загады ГОСПАДА. А яны рабілі насуперак. \m \v 18 Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю, каб бараніць іх ад рук ворагаў іхніх праз увесь час судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледвалі. \m \v 19 Калі ж паміраў судзьдзя, яны адварочваліся і дапускаліся горшых злачынстваў, чым бацькі іхнія, ідучы за багамі чужымі, служачы ім і пакланяючыся ім, не пакідалі яны ўчынкаў сваіх ліхіх і ліхоты, з якою зжыліся. \m \v 20 І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і Ён сказаў: «За тое, што пакаленьне гэтае парушыла запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі, і ўзгардзілі яны словам Маім, \m \v 21 Я ня выганю перад імі паганаў, якіх пакінуў Егошуа, калі памёр, \m \v 22 каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны трымацца шляху ГОСПАДАВАГА і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?» \m \v 23 І пакінуў ГОСПАД народы гэтыя, і не захацеў адразу выганяць іх, і не аддаў іх у рукі Егошуа. \c 3 \cl Суд 3 \m \v 1 Гэта вось народы, якія ГОСПАД пакінуў, каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, усіх, якія ня ведалі войнаў з Хананейцамі, \m \v 2 каб навучыліся наступныя пакаленьні сыноў Ізраіля змагацца з ворагамі, бо яны ня ведалі войнаў: \m \v 3 пяць валадароў Філістынскіх, а таксама ўсе Хананейцы, Сідонцы і Хівеі, што жылі ў гарах Лібану, пачынаючы ад гары Баал-Гермон аж да ўваходу ў Хамат. \m \v 4 Засталіся яны, каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будзе ён трымацца загадаў ГОСПАДА, якія загадаў Ён бацькам іхнім праз Майсея, ці не. \m \v 5 І гэтак сыны Ізраіля абжыліся паміж Хананейцаў, Хетытаў, Амарэйцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў. \m \v 6 І бралі яны за жонак дачок іхніх, і дочкі свае аддавалі сынам іхнім, і нават служылі багам іхнім. \m \v 7 І так дапусьціліся сыны Ізраіля ліхоты перад ГОСПАДАМ, і забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце. \m \v 8 І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля і аддаў іх у рукі Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і служылі сыны Ізраіля яму восем гадоў. \m \v 9 І прызывалі яны ГОСПАДА, і Ён паставіў ім збаўцу Атніэля, сына Кеназа, малодшага брата Халева, які вызваліў іх. \m \v 10 Быў на ім Дух ГОСПАДА, і судзіў ён Ізраіля. І ваяваў ён, і аддаў ГОСПАД у рукі ягоныя Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і ён перамог яго. \m \v 11 І адпачывала зямля сорак гадоў, і памёр Атніэль, сын Кеназа. \m \v 12 Сыны Ізраіля ізноў пачалі чыніць ліхоту перад абліччам ГОСПАДА, і Ён умацаваў супраць іх Эглона, валадара Мааву, за ліхоту, якой дапускаліся яны перад ГОСПАДАМ. \m \v 13 І далучыў Эглон да сябе сыноў Амона і сыноў Амалека, і пайшоў, і захапіў Ізраіль, і заняў горад Пальмаў. \m \v 14 І сыны Ізраіля служылі Эглону, валадару Мааву, васемнаццаць гадоў. \m \v 15 Зноў сыны Ізраіля клікалі ГОСПАДА, і Ён даў ім збаўцу Эгуда, сына Гера, з пакаленьня Бэн’яміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраіля паслалі праз яго дары Эглону, валадару Мааву. \m \v 16 Эгуд зрабіў сабе меч двусечны, даўжынёю ў локаць, і схаваў яго пад адзеньнем сваім на правым баку. \m \v 17 І склаў ён падарункі Эглону, валадару Мааву. Эглон жа быў вельмі тоўсты. \m \v 18 Калі ж [Эгуд] даў яму дары, адпусьціў людзей, якія іх прынесьлі, \m \v 19 і, вярнуўшыся з Гільгалу, дзе былі ідалы, сказаў валадару: «О валадару, маю для цябе таемнае слова». Той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі. \m \v 20 Эгуд падыйшоў да яго; а той сядзеў у летнім пакоі, які займаў сам. Эгуд сказаў: «Слова ад Бога маю сказаць табе». Той хутка падняўся з пасаду. \m \v 21 Тады Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і парнуў ім у жывот ягоны, \m \v 22 ды так моцна, што чарано ўвайшло ў нутро і засела ў тлушчы; і, ня выняўшы мяча, пакінуў яго ў целе. \m \v 23 І выйшаў Эгуд праз ганак, і замкнуў за сабою дзьверы пакоя на рыгель. \m \v 24 Пасьля зыходу ягонага прыйшлі слугі валадарскія і, калі ўбачылі замкнутыя дзьверы пакоя, сказалі: «Напэўна, мыецца ў летнім пакоі». \m \v 25 І чакалі доўга, аж стрывожыліся і, бачачы, што ніхто не адчыняе, узялі ключы, і адчынілі дзьверы, і знайшлі пана свайго, які ляжаў на зямлі нежывы. \m \v 26 Пакуль яны чакалі, Эгуд уцёк, і прайшоўшы каля ідалаў, прыйшоў у Сэір. \m \v 27 І адразу затрубіў у трубу на гары Эфраіма. І сыны Ізраіля зыйшлі з ім з гары, і ён ішоў на чале іх. \m \v 28 І сказаў ён ім: «Хадземце за мною, бо ГОСПАД выдаў ворагаў вашых, Мааўлянаў, у рукі вашыя». Яны пайшлі за ім і занялі броды на Ярдане, якімі пераходзяць у Мааў, і не дазволілі нікому перайсьці. \m \v 29 І ў гэты час выбілі яны каля дзесяці тысячаў Мааўлянаў, а былі яны ўсе дужыя і моцныя. І ніводзін з іх ня ўцёк. \m \v 30 І ўпакораныя былі ў той дзень Мааўляне Ізраільцянамі, і восемдзесят гадоў зямля жыла спакойна. \m \v 31 Пасьля яго быў Шамгар, сын Аната. Ён пабіў Філістынцаў шэсьцьсот чалавек кіем для быдла. Ён таксама ўратаваў Ізраіля. \c 4 \cl Суд 4 \m \v 1 Пасьля сьмерці Эгуда сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхое перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 2 І аддаў іх ГОСПАД у рукі Явіна, валадара Хананейцаў, які караляваў у Хацоры. Начальнікам войска ягонага быў Сісэра, які жыў у Харашэт-Гагаіме. \m \v 3 І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, бо Явін меў дзевяцьсот жалезных калясьніцаў і дваццаць гадоў бяз літасьці ўціскаў Ізраільцянаў. \m \v 4 У гэты час судзіла Ізраіль Дэбора праракіня, жонка Ляпідота. \m \v 5 Яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраіма. І прыходзілі да яе сыны Ізраіля на суд. \m \v 6 Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэшу Нэфталімавага і сказаць яму: «Вось што загадаў табе ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна. \m \v 7 А Я прывяду да цябе да ракі Кішон начальніка войска Явіна, Сісэру і калясьніцы ягоныя, і ўсё мноства ягонае, і аддам яго ў рукі твае”». \m \v 8 Адказаў ёй Барак: «Калі ты пойдзеш са мною, і я пайду, а калі ня пойдзеш са мной, то і я не пайду». \m \v 9 Яна сказала яму: «Я пайду з табою, але ў гэтай выправе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жынчыны аддасьць ГОСПАД Сісэру». І прыгатавалася Дэбора, і разам з Баракам вырушыла ў Кадэш. \m \v 10 А Барак, сабраўшы сыноў Завулёна і Нэфталі ў Кадэшы, вырушыў з дзесяцьцю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору. \m \v 11 А Хэвэр, Кенэянін, аддзяліўся ад іншых сыноў Кенэя, братоў сваіх, сыноў Хавава, цесьця Майсея, і разлажыўся табарам каля дуба ў Цаананіме каля Кадэшу. \m \v 12 І даведаўся Сісэра, што Барак, сын Абінаама, вырушыў на гару Табор. \m \v 13 І сабраў Сісэра ўсе калясьніцы свае, дзевяцьсот жалезных калясьніцаў, і ўсе дружыны свае, якія меў, і загадаў ім прыбыць з Харашэт-Гагаіму да ручая Кішон. \m \v 14 І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты вось дзень аддасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў. \m \v 15 Тады ГОСПАД навёў жах на Сісэру і на ўсе калясьніцы ягоныя, і на ўсё мноства войска ягонага перад вострывам мяча Барака, так, што сам Сісэра, выскачыўшы з калясьніцы, ўцякаў пешшу. \m \v 16 А Барак гнаў калясьніцы і войска аж да Харашэт-Гагаіму. І ўсё войска Сісэры загінула ад вострыва мяча, і ніводзін не ацалеў. \m \v 17 А Сісэра ўцякаў пешшу і прыбег да намёту Яэлі, жонкі Хэвэра Кенэяніна. Бо быў мір між Явінам, валадаром Хацору, і домам Хэвэра Кенеяніна. \m \v 18 Яэль, выйшаўшы з намёту на спатканьне Сісэры, сказала яму: «Увайдзі да мяне, пане мой, увайдзі, ня бойся». Ён увайшоў у намёт яе, і яна накрыла яго кілімам. \m \v 19 Ён папрасіў яе: «Дай мне, прашу, крыху вады, бо вельмі засьмягшы». Яна адкрыла буклак з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго. \m \v 20 Сісэра папрасіў яе: «Пастой каля ўваходу ў намёт, і калі хто прыйдзе і будзе пытацца ў цябе: “Ці ёсьць тут хто?”, ты адкажы: “Нікога няма”». \m \v 21 Тады Яэль, жонка Хэвэра, узяла калок ад намёту і таксама молат, і ўвайшла ціха да яго, і прабіла яго скроні калком так, што той ўткнуўся ў зямлю, а ён спаў ад зьнямогі. Так ён памёр. \m \v 22 А тут і Барак, гонячыся за Сісэрам, надыйшоў. Яэль выйшла да яго і сказала: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісэру, што ляжаў нежывы, з калком у скронях. \m \v 23 У той дзень прынізіў Бог Явіна, валадара Ханаанскага перад сынамі Ізраіля, \m \v 24 якія мацнелі штодзень і цьвёрдай рукой уціскалі Явіна, валадара Ханаанскага, пакуль ня зьнішчылі яго. \c 5 \cl Суд 5 \m \v 1 У той дзень засьпявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы: \m \v 2 «Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА! \m \v 3 Слухайце, валадары, адкрыйце вушы, начальнікі. Я ГОСПАДУ буду сьпяваць, буду граць хвалу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля! \m \v 4 ГОСПАДЗЕ, калі Ты выходзіў з Сэіру, калі Ты выходзіў з ваколіцаў Эдому, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі кроплі вады. \m \v 5 Горы таялі перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам ГОСПАДА, Бога Ізраіля. \m \v 6 У дні Шамгара, сына Аната, у дні Яэлі апусьцелі дарогі; а тыя, што хадзілі па іх, абыходзілі іх сьцежкамі бочнымі. \m \v 7 Зьніклі мужныя ў Ізраілі, іх ня стала, пакуль не паўстала я, Дэбора, і паднялася як маці ў Ізраілі. \m \v 8 Выбралі яны сабе багоў новых, і тады прыйшла вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля. \m \v 9 Сэрца маё зьвяртаецца да князёў Ізраіля, якія дабраахвотна ахвяраваліся за народ, дабраславіце ГОСПАДА! \m \v 10 Вы, што едзеце на асьліцах белых, і што сядзіце на кілімах і што ідзіцё дарогамі, сьпявайце! \m \v 11 Галасы тых, якія дзеляць здабычу пры вадапоях, няхай расказваюць пра справядлівасьць ГОСПАДА, пра дабрадзейства магуцьця Яго ў Ізраілю; тады зьбярэцца народ ГОСПАДАЎ каля брамаў. \m \v 12 Устань, устань, Дэбора! Устань, устань і засьпявай песьню! Устань, Барак, вазьмі палонных сваіх, сын Абінаама! \m \v 13 Тады апошнія сталіся як слаўныя, народ ГОСПАДА стаўся магутным. \m \v 14 Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэн’ямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Завулёна тыя, што трымаюць скіпер. \m \v 15 Князі Ісахара былі з Дэбораю; і Ісахар разам з Баракам пасланы быў у даліну. А ў ваколіцах Рубэна разважаюць доўга. \m \v 16 Чаму ты сядзіш паміж аборамі, каб слухаць мэканьне статку? У ваколіцах Рубэна разважаюць доўга. \m \v 17 Гілеад адпачывае за Ярданам, а Дан як вандроўнік узыйшоў на караблі. Асэр жыве на беразе мора ды пры затоках сваіх застаўся. \m \v 18 Завулён ахвяраваў душу сваю на сьмерць, а Нэфталі — у гарыстых мясцовасьцях. \m \v 19 Прыйшлі валадары і ваявалі, ваявалі валадары Ханаану ў Таанаху ля водаў Мэгіддо, але здабычы срэбра не атрымалі! \m \v 20 З неба змагаліся зоркі, з шляхоў сваіх супраць Сісэры ваявалі. \m \v 21 Ручай Кішон панёс іх, ручай старадаўні, ручай Кішон; трымайся моцна, душа мая. \m \v 22 Тады гучаў тупат капытоў коней, калі імчалі іхнія коньнікі. \m \v 23 “Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з ваярамі сваімі.” \m \v 24 Нях будзе дабраслаўлёная між жанчынамі Яэль, жонка Хэвэра Кенэяніна, няхай будзе яна дабраслаўлёная між жанчынамі ў намётах! \m \v 25 Таму, хто прасіў вады, яна дала малака, і ў чашы князёў прынесла яму малако. \m \v 26 Левай рукой узяла калок, а правай — кавальскі молат. Ударыла Сісэру, і прабіла галаву яму, скроні яго разьбіла. \m \v 27 Каля ног яе ён зваліўся, упаў і ляжаў, каля ног яе ўпаў, паваліўся. Дзе ўпаў, там і ляжаў нежывы. \m \v 28 Праз акно глядзіць маці Сісэры і галосіць праз ваконныя краты: “Чаму марудзіць калясьніца яго вярнуцца? Чаму не сьпяшаецца ён?” \m \v 29 Разумнейшыя з жанчынаў ейных адказваюць ёй, ды сама сабе паўтарае яна словы іхнія: \m \v 30 “Дык жа зьбіраюць здабычу і разьдзяляюць па паланянцы ці па дзьве кожнаму ваяру, а шаты каляровыя — здабыча для Сісэры, а на шыю жонкі валадара каляровыя хусткі”. \m \v 31 Няхай гэтак, ГОСПАДЗЕ, зьнікнуць усе ворагі Твае! А тыя, што любяць Цябе, няхай ясьнеюць як сонца, якое ўзыходзіць!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў. \c 6 \cl Суд 6 \m \v 1 Сыны Ізраіля чынілі зло перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД аддаў іх на сем гадоў у рукі Мадыянцаў. \m \v 2 І рука Мадыянцаў зацяжыла над Ізраілем. І сыны Ізраіля [ад страху] перад Мадыянцамі парабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і ўмацаваныя месцы. \m \v 3 Калі Ізраільцяне сеялі збожжа, прыходзілі Мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх, \m \v 4 і раскладаліся ў іх табарам, і нішчылі плады зямлі аж да Газы, не пакідаючы для Ізраіля ніякіх сродкаў для жыцьця: ані авечак, ані валоў, ані аслоў. \m \v 5 Яны прыходзілі разам са статкамі і намётамі сваімі як саранча. І іх, і вярблюдаў іхніх нельга было палічыць, і хадзілі яны па зямлі Ізраіля, каб пустошыць яе. \m \v 6 Вельмі зьбяднеў Ізраіль ад Мадыянцаў. І пачалі Ізраільцяне клікаць ГОСПАДА. \m \v 7 І клікаў Ізраіль ГОСПАДА аб дапамозе супраць Мадыянцаў, \m \v 8 і ГОСПАД паслаў ім прарока, які сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я вывеў вас з Эгіпту, вывеў вас з дому няволі, \m \v 9 і вызваліў вас з рук Эгіпцянаў і з рук усіх прыгнятальнікаў вашых, і выгнаў іх перад вамі, і аддаў вам зямлю іхнюю. \m \v 10 І Я вам сказаў: "Я — ГОСПАД, Бог ваш, не пакланяйцеся багам Амарэйцаў, на зямлі якіх вы жывеце". А вы не захацелі слухаць голас Мой”» \m \v 11 І зьявіўся анёл ГОСПАДАЎ, і сеў пад дубам у Офры, якая належала Ёашу з роду Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць яго ад Мадыянцаў. \m \v 12 І зьявіўся яму анёл ГОСПАДАЎ, і сказаў: «ГОСПАД з табою, ваяр мужны!» \m \v 13 Гідэон сказаў яму: «Прабач, пане мой, калі ГОСПАД з намі, адкуль прыйшло ўсё гэта? Дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, калі вось казалі: “З Эгіпту вывеў нас ГОСПАД”. Цяпер жа пакінуў нас ГОСПАД ды аддаў у рукі Мадыянцаў». \m \v 14 Тады ГОСПАД, глянуўшы на яго, сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю сваёй і вызваль Ізраіля з рук Мадыянцаў. Ведай, што Я пасылаю цябе». \m \v 15 Гідэон у адказ сказаў: «Госпадзе! Якім чынам я вызвалю Ізраіля? Род мой найбяднейшы ў пакаленьні Манасы, а я — апошні ў сям’і бацькі майго». \m \v 16 ГОСПАД адказаў яму: «Я буду з табою, і ты паб’еш Мадыянцаў як аднаго чалавека». \m \v 17 Адказаў ён ГОСПАДУ: «Калі Ты мне ласкавы, дай мне які знак, што гэта Ты гаворыш са мною. \m \v 18 Не адыходзься адгэтуль, пакуль я вярнуся і прынясу ахвяру, і складу яе Табе». [ГОСПАД] сказаў: «Пачакаю, пакуль вернешся». \m \v 19 Гідэон пайшоў і падрыхтаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а страву — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму. \m \v 20 І сказаў яму анёл Божы: «Вазьмі мяса і праснакі, і палажы іх на скале той, а страву вылі наверх». Калі ён зрабіў гэта, \m \v 21 анёл ГОСПАДАЎ працягнуў канец кія, які трымаў у руцэ Сваёй, дакрануўся ім да мяса і хлеба прэснага, і выйшаў агонь са скалы, і спаліў мяса і праснакі. І анёл ГОСПАДАЎ зьнік з вачэй ягоных. \m \v 22 Гідэон, зразумеўшы, што гэта быў анёл ГОСПАДАЎ, сказаў: «Гора мне, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, бо я бачыў анёла ГОСПАДАВАГА тварам у твар!» \m \v 23 Сказаў яму ГОСПАД: «Супакой табе, ня бойся, не памрэш!» \m \v 24 І паставіў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: “Ягвэ-Шалом”. Аж па сёньняшні дзень ахвярнік гэты ёсьць у Офры сыноў Абіезэра. \m \v 25 У тую ноч сказаў ГОСПАД Гідэону: «Вазьмі бычка са статку бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, уласнасьць бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля ахвярніка, \m \v 26 і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, на версе гэтае скалы, у адпаведны спосаб. Вазьмі таксама другога бычка і складзі цэласпаленьне на дровах са сьвятога дрэва, якое сьсячэш». \m \v 27 І ўзяў Гідэон дзесяць чалавек слугаў сваіх, і зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД. Але баяўся ён роду бацькі свайго і жыхароў таго гораду, і не хацеў гэтага рабіць днём, але ўсё выканаў ноччу. \m \v 28 Калі нараніцы падняліся людзі таго гораду, убачылі развалены ахвярнік Баала і зрэзанае сьвятое дрэва, і другога бычка, складзенага ў ахвяру цэласпаленьня на пастаўленным ахвярніку. \m \v 29 І казалі яны адзін аднаму: «Хто гэта зрабіў?» І шукалі, і даведваліся, і сказалі: «Гідэон, сын Ёаша, зрабіў усё гэта». \m \v 30 Тады сказалі Ёашу: «Вывядзі сына твайго, і няхай ён памрэ, бо разваліў ахвярнік Баала і спаліў сьвятое дрэва». \m \v 31 А Ёаш адказаў усім, што акружылі яго: «Ці ж вы хочаце бараніць Баала і дапамагаць яму? Хто будзе заступацца за Баала, будзе пакараны да раніцы сьмерцю. Калі ён — бог, няхай сам заступаецца за сябе супраць таго, хто разваліў ахвярнік ягоны». \m \v 32 З таго дня Гідэон быў названы Еруббаал, бо гаварылі: «Няхай Баал сам разьбіраецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны». \m \v 33 А ўсе Мадыянцы, Амалек ды ўсходнія народы сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і расклаліся табарам у лагчыне Езрээль. \m \v 34 І Дух ГОСПАДА ахапіў Гідэона, і ён затрубіў у рог, і сабраў пры сабе род Абіезэра. \m \v 35 І паслаў ён весьнікаў да ўсяго пакаленьня Манасы, якое таксама сабралася пры ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакаланьня Асэра, Завулёна і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца. \m \v 36 І сказаў Гідэон Богу: «Калі сапраўды хочаш выратаваць Ізраіля праз мяне, як Ты казаў, \m \v 37 то я расьцялю на таку стрыжаную воўну. Калі раса будзе толькі на воўне, а на ўсёй зямлі — суха, буду ведаць, што рукою маёй, як Ты сказаў, Ты вызваліш Ізраіля». \m \v 38 І так сталася. Устаўшы нараніцы, ён сьціснуў воўну і выціснуў поўную чашу вады. \m \v 39 І сказаў Гідэон Богу: «Ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз загавару да Цябе. Дазволь яшчэ раз паўтарыць выпрабаваньне з воўнаю. Няхай на раніцы будзе сухой толькі сама воўна, а кругом на зямлі будзе росна». \m \v 40 І ўчыніў Бог ноччу тое, што сама воўна засталася сухой, а зямля была роснай. \c 7 \cl Суд 7 \m \v 1 І ўстаў рана Еруббаал або Гідэон, і ўвесь народ з ім, і расклаліся табарам каля крыніцы, якая завецца Харод. А табар Мадыянцаў быў на поўнач ад узгорка Морэ ў лагчыне. \m \v 2 І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Залішне народу пры табе, каб у яго рукі Я выдаў Мадыянцаў, бо Ізраіль можа прысвоіць сабе славу, памінуўшы Мяне, кажучы: “Мая рука вызваліла мяне”. \m \v 3 Дык так гавары да народу і кажы тым, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, той няхай вернецца і зыйдзе з гары Гілеад”». І вярнулася з народу дваццаць дзьве тысячы, а засталося дзесяць тысячаў. \m \v 4 Сказаў зноў ГОСПАД да Гідэона: «Яшчэ зашмат народу. Завядзі яго да вады, дзе Я яго выспрабую. Пра каго табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісьці забараню, той няхай вернецца». \m \v 5 І калі ён павёў народ да вады, сказаў ГОСПАД Гідэону: «Хто языком будзе хлёбаць ваду, як звычайна сабакі хлёбаюць, пастаў іх асобна, а тых, што ўкленчыўшы будуць піць ваду, пастаў на другі бок». \m \v 6 І тых, якія хлёбалі ваду рукой, падносячы да вуснаў, было трыста чалавек. А ўсе астатнія пілі ўкленчыўшы. \m \v 7 І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Трыма сотнямі людзей, якія хлёбалі ваду, Я вызвалю вас, і аддам Мадыянцаў у руку тваю, а ўсе астатнія няхай вернуцца ў дамы свае». \m \v 8 І ўзялі яны сабе ежу і трубы, і ўсім другім загадаў ён вярнуцца ў намёты свае, а тых трыста чалавек затрымаў пры сабе. Табар жа Мадыянцаў быў пад ім у лагчыне. \m \v 9 У тую ноч ГОСПАД сказаў яму: «Устань і ідзі ў табар, бо Я аддаю яго ў рукі твае. \m \v 10 Калі баішся ісьці адзін, няхай ідзе з табою Пура, слуга твой. \m \v 11 Калі ты пачуеш, што яны гавораць, тады ўмацуюцца рукі твае, і ты пойдзеш у табар ворагаў». І спусьціўся ён і слуга ягоны Пура да самых вартаўнікоў табару. \m \v 12 А Мадыянцы, Амалек ды ўсе ўсходнія народы разьмясьціліся ў лагчыне, шматлікія, як шаранча. Таксама вярблюдаў было бязь ліку, як пяску, што ляжыць на беразе мора. \m \v 13 Калі туды прыйшоў Гідэон, хтосьці расказваў сон суразмоўніку свайму: «Я вось бачыў такі сон: здавалася мне, што бохан хлеба ячменнага прыкаціўся да табару Мадыянцаў, і калі дакаціўся да намёту, ударыў у яго і перавярнуў яго, і намёт разваліўся». \m \v 14 І адказаў той, каму расказваў: «Гэта нішто іншае, як меч Гідэона, сына Ёаша, Ізраільцяніна. Аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыянцаў і ўвесь табар іхні». \m \v 15 Калі Гідэон пачуў аповед пра сон ды яго тлумачэньне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў табар, загадаў: «Устаньце! Вось, ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў». \m \v 16 І падзяліў ён трыста чалавек на тры аддзелы, і даў кожнаму з іх трубы і пустыя збаны, а ў іх — паходні. \m \v 17 І сказаў ім: «Глядзіце на мяне, і рабіце тое самае, што я. Калі дайду да табару, што я буду рабіць, тое і вы рабіце. \m \v 18 Калі я затрублю ў трубу, то і вы трубіце кругом табару і крычыце: “[Меч] ГОСПАДА і Гідэона!”» \m \v 19 І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў трубы, і пабілі збаны, што трымалі ў руках. \m \v 20 Адразу затрубілі ў трубы тры дружыны, і пабілі збаны, і ўзяўшы ў левую руку паходні, а ў правую — трубы, каб імі трубіць, крычалі: «Меч ГОСПАДА і Гідэона!» \m \v 21 І стаяў кожны на сваім месцы вакол табару, а ў-ва ўсім табары пачалі бегаць і крычаць, і кінуліся ўцякаць. \m \v 22 І калі тыя трыста чалавек трубілі ў трубы, напусьціў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану, Абэль-Мэхолы каля Табаты. \m \v 23 І сабраліся Ізраільцяне з пакаленьняў Нэфталі і Асэра і з усяго пакаленьня Манасы, і гналіся за Мадыянцамі. \m \v 24 Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, абвяшчаючы: «Выступайце супраць Мадыянцаў і перахапіце у іх пераправы праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары. \m \v 25 І захапілі яны двух князёў Мадыянскіх, Арэба і Зээба, і забілі Арэба ў Цур-Арэбе, а Зээба — у Экэб-Зээба. І гналіся далей за Мадыянцамі, а галовы Арэба і Зээба прынесьлі Гідэону за Ярдан. \c 8 \cl Суд 8 \m \v 1 Тады сказалі Гідэону сыны Эфраіма: «Што гэта такое, што не захацеў ты браць нас ваяваць супраць Мадыянцаў?» І моцна з ім спрачаліся. \m \v 2 А ён ім адказаў: «Ці зрабіў я што такое, што вы зрабілі? Ці ня лепшы ёсьць апошні збор вінаграду ў Эфраіма, чым у Абіезэра першы? \m \v 3 У рукі вашыя аддаў Бог князёў Мадыянскіх Арэба і Зээба. Што болей мог я зрабіць у параўнаньні з вамі?» Калі гэтак сказаў, супакоілася ў іх абурэньне супраць яго. \m \v 4 Пасьля Гідэон прыйшоў да Ярдану і перайшоў яго з трымастамі ваярамі, якія з ім былі. А былі яны змучаныя, перасьледуючы ворагаў. \m \v 5 І сказаў Гідэон жыхарам Сукоту: «Дайце, прашу, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я сьцігаю Зэбаха і Цальмуну, валадароў Мадыянскіх». \m \v 6 А князі Сукоту адказалі: «Ці ўжо рукі Зэбаха і Цальмуны ў руках тваіх, каб мелі мы даваць хлеба войску твайму?» \m \v 7 Ён ім сказаў: «Калі выдасьць ГОСПАД Зэбаха і Цальмуну ў рукі мае, я буду малаціць целы вашыя цернем пустынным і асотам». \m \v 8 І пайшоў адтуль у Пэнуэль, і падобна прасіў жыхароў тае мясцовасьці. І тыя яму адказалі, як жыхары Сукоту. \m \v 9 І таксама ім ён сказаў: «Калі вярнуся ў супакоі, развалю вежу вашую». \m \v 10 А Зэбах і Цальмуна адпачывалі ў Каркоры з усім войскам сваім, каля пятнаццаці тысячаў ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў сыноў Усходу. А тых, што згінулі, было сто дваццаць тысячаў чалавек, якія валодалі мячом. \m \v 11 І Гідэон пайшоў шляхам жыхароў намётаў на ўсход ад Набаху і Ёгбэгі, і напаў на табар ворагаў, якія пачуваліся бясьпечнымі. \m \v 12 Зэбах і Цальмуна ўцяклі, але Гідэон іх дагнаў і схапіў абодвух валадароў Мадыяну, Зэбаха і Цальмуна, а ўсё войска іхняе разьбіў. \m \v 13 І варочаўся Гідэон, сын Ёаша, з вайны праз Маале-Га-Хэрэс. \m \v 14 І схапіў ён юнака з жыхароў Сукоту, выпытаў у яго князёў і старшыняў Сукоту. І той напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек. \m \v 15 І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”» \m \v 16 І схапіў ён старшыняў гораду, і, узяўшы церні пустынныя і асот, пакараў імі жыхароў Сукоту. \m \v 17 Таксама вежу Пэнуэля разваліў і выбіў жыхароў гораду таго. \m \v 18 І сказаў Зэбаху і Цальмуне: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі каля Табору?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сыноў валадара». \m \v 19 Ён ім сказаў: «Гэта былі браты мае, сыны маці маёй. На ГОСПАДА! Калі б вы іх захавалі, то і я вас не забіў бы!» \m \v 20 Пасьля даў загад Етэру, першароднаму свайму: «Устань і забі іх!» Але ён ня выцягнуў мяча, бо баяўся, бо быў яшчэ малы. \m \v 21 І сказалі Зэбах і Цальмуна: «Ты сам устань і забі нас, бо які чалавек, такая і сіла ягоная». І падняўся Гідэон, і забіў Зэбаха і Цальмуна, і забраў паўмесяцы, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх. \m \v 22 І сказалі Ізраільцяне Гідэону: «Валадар над намі ты, і сын твой, і ўнук твой, бо вызваліў ты нас з рук Мадыянцаў». \m \v 23 І сказаў ён ім: «Ня буду валадарыць я над вамі, і ня будзе валадарыць над вамі сын мой, але будзе валадарыць над вамі ГОСПАД». \m \v 24 І гаварыў ім: «Адну толькі маю просьбу да вас: дайце мне кожны па колцу з вашай здабычы». Бо звычайна залатыя колцы насілі [забітыя], бо былі Ізмаэльцы. \m \v 25 Яны адказалі: «Вельмі ахвотна дамо». І расклалі плашч на зямлі, і кожны са здабычы сваёй палажыў залатое колца. \m \v 26 І вага прынесеных залатых колцаў была тысяча семсот сыкляў золата, ня лічачы паўмесяцаў, колцаў і пурпуровых шатаў, якія насілі валадары Мадыянскія, таксама ня лічачы ланцужкоў, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх. \m \v 27 З іх зрабіў Гідэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Офры. І ўвесь Ізраіль чужаложыў там з ім, і сталася гэты для Гідэона і сям’і ягонай загубай. \m \v 28 І ўпакорыліся Мадыянцы перад сынамі Ізраіля, і не паднялі яны болей галавы, і зямля сорак год супачывала, калі жыў Гідэон. \m \v 29 І Еруббаал, сын Ёаша, пайшоў, і жыў у доме сваім. \m \v 30 Гідэон меў семдзясят сыноў, што выйшлі з паясьніцы ягонай, бо меў шмат жонак. \m \v 31 Адна з наложніцаў ягоных, што жыла ў Сыхеме, нарадзіла яму сына, якому дадзена імя Абімэлех. \m \v 32 Па нейкім часе Гідэон, сын Ёаша, памёр у добрай старасьці і пахаваны быў у магіле Ёаша, бацькі свайго, у Офры Абіезэра. \m \v 33 Пасьля сьмерці Гідэона зноў сыны Ізраіля адвярнуліся ад ГОСПАДА і паганіліся з Баалам, і паставілі Баал-Бэрыта за бога сабе. \m \v 34 І забыліся сыны Ізраіля пра ГОСПАДА, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі усіх ворагаў іхніх навакол. \m \v 35 І не аказалі яны спагаднасьці для сям’і Еруббала, ці Гідэона, нягледзячы на тое, што столькі дабра зрабіў ён для Ізраіля. \c 9 \cl Суд 9 \m \v 1 Абімэлех, сын Еруббаала, пайшоў у Сыхем да братоў маці сваёй і сказаў ім і ўсім сваякам з дому маці сваёй, кажучы: \m \v 2 «Скажыце ўсім людзям у Сыхеме: “Што вам лепш: каб панавалі над вамі ўсе семдзясят сыноў Еруббаала, ці каб панаваў над вамі адзін чалавек?” Прытым майце на ўвазе, што я — косьць з косьці вашай і цела з цела вашага». \m \v 3 І браты маці ягонай расказвалі пра яго ўсім людзям у Сыхеме ў такі спосаб, і сэрцы іхнія прыхіліліся да Абімэлеха, бо яны казалі: «Гэта брат наш!» \m \v 4 І далі яму семдзясят сыкляў срэбра з дому Баал-Бэрыта, і Абімэлех наняў за іх прайдзісьветаў і людзей бадзяжных, якія пайшлі за ім. \m \v 5 І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Офры, і на адным камяні забіў братоў сваіх, сыноў Еруббаала, семдзясят чалавек. Пакінуў толькі Ётама, наймалодшага сына Еруббаала, бо ён быў схаваўшыся. \m \v 6 І сабраліся ўсе мужчыны з Сыхему і ўвесь Бэт-Міло, і пайшлі ды паставілі Абімэлеха валадаром каля дуба, які стаяў блізка Сыхему. \m \v 7 Калі паведамілі пра гэта Ётаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Герызім, і, узвысіўшы голас, сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сыхему, і няхай пачуе вас Бог. \m \v 8 Сабраліся дрэвы, каб выбраць сабе валадара, і сказалі яны аліўцы: “Валадар над намі”. \m \v 9 Яна адказала: “Ці ж магу я вырачыся алівы сваёй, якой ганарацца богі і людзі, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?” \m \v 10 І сказалі дрэвы дрэву фігаваму: “Хадзі і будзь валадаром над намі”. \m \v 11 Адказала ім дрэва фігавае: “Ці ж маю я вырачыся салодкасьці сваёй і адборнага плоду свайго, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?” \m \v 12 І сказалі дрэвы вінаграду: “Хадзі і будзь валадаром над намі”. \m \v 13 Вінаград ім адказаў: “Ці маю вырачыся соку свайго, што весяліць багоў і людзей, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?” \m \v 14 Тады сказалі ўсе дрэвы цярніне: “Хадзі і будзь валадаром над намі!” \m \v 15 Адказала цярніна дрэвам: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на валадара, то хадзіце і адпачніце ў ценю маім! А калі не, дык вось агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры Лібанскія”. \m \v 16 Дык цяпер, калі справядліва і бяз грэху вы паставілі над сабой валадаром Абімэлеха, і калі добра абыйшліся з Еруббаалам і з домам ягоным, і аднагарадзіліся адпаведна дабрадзействамі таму, \m \v 17 які ваяваў за вас і жыцьцё сваё выстаўляў за вас на небясьпеку, каб выратаваць вас з рук Мадыянцаў, \m \v 18 а вы сёньня паўсталі супраць дому бацькі майго і вымардавалі сыноў ягоных семдзясят чалавек на адным камяні, і выбралі сабе валадаром над жыхарамі Сыхему Абімэлеха, сына служкі ягонай, бо ён — брат ваш, \m \v 19 дык калі справядліва і без памылкі ўчынілі вы з Еруббаалам і домам ягоным сёньня, то цешцеся з Абімэлеха, і няхай ён цешыцца з вас. \m \v 20 Калі ж крывадушна зрабілі, няхай агонь выйдзе з Абімэлеха і спаліць жыхароў Сыхему і Бэт-Міло, ды няхай выйдзе агонь з жыхароў Сыхему і Бэт-Міло і спаліць Абімэлеха!» \m \v 21 Калі гэта Ётам сказаў, уцёк і адыйшоў у Бэра, і жыў там, баючыся брата свайго Абімэлеха. \m \v 22 І валадарыў над Ізраілем Абімэлех тры гады. \m \v 23 І напусьціў на Абімэлеха Бог духа ліхога між ім і жыхарамі Сыхему, якія збунтаваліся супраць яго, \m \v 24 каб такім чынам споўнілася помста за забойства сямідзесяці сыноў Еруббаала, і кроў іхняя павярнулася на Абімэлеха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сыхему, якія яму дапамагалі. \m \v 25 І вось жыхары Сыхему зрабілі засаду на яго на вяршыні гары, і нападалі на кожнага, хто праходзіў тою дарогаю. І паведамлена было пра гэта Абімэлеху. \m \v 26 Тады Гаал, сын Эбэда, прыйшоў з братамі сваімі ў Сыхем, і жыхары Сыхему паверылі яму. \m \v 27 І, выйшаўшы на поле, рвалі яны вінаград і выціскалі яго, і рабілі сьвяты. Увайшлі яны таксама ў сьвятыню бога свайго, там елі, і пілі, і пракліналі Абімэлеха. \m \v 28 І казаў Гаал, сын Эбэда: «Хто такі Абімэлех, і хто такі Сыхем, каб мелі мы служыць яму? Ці ж ён не сын Еруббаала, а Зэбул — урадовец ягоны? Лепш служыце людзям Гамора, бацькі Сыхема. А навошта мы будзем яму служыць? \m \v 29 Каб хто аддаў гэты народ пад руку маю, я прагнаў бы Абімэлеха; і сказаў бы яму: “Зьбяры войска сваё і ідзі адсюль!”» \m \v 30 Зэбул, начальнік гораду, чуючы гаворку Гаала, сына Эбэда, вельмі раззлаваўся, \m \v 31 і паслаў таемна пасланцоў да Абімэлеха, паведамляючы: «Вось Гаал, сын Эбэда, і браты ягоныя прыйшлі ў Сыхем і збунтавалі народ супраць цябе. \m \v 32 Дык устань уначы ты і народ твой, і зрабіце засаду ў полі. \m \v 33 А нараніцы, калі сонца ўзыйдзе, падрыхтуйся і нападзі на горад. І калі ён і народ, які з ім, выйдзе супраць цябе, зробіш з ім тое, што зможа рука твая». \m \v 34 І ўстаў Абімэлех і народ ягоны ўначы ды ў чатырох месцах зрабілі засаду супраць Сыхему. \m \v 35 Калі Гаал, сын Эбэда, выйшаў і стаў у браме гораду, выйшаў таксама і Абімэлех і ўсё войска з ім з засады. \m \v 36 Гаал убачыў войска і зьвярнуўся да Зэбула: «Вось, нейкія людзі зыходзяць з вяршыні гары». Адказаў яму Зэбул: «Гэта цень гары, а табе здаецца, што людзі». \m \v 37 Зноў Гаал сказаў: «Вось, нейкія людзі зыходзяць з вяршыні, а адзін аддзел ідзе дарогаю ад Элон-Мэанэніму». \m \v 38 І сказаў яму Зэбул: «Дзе ж цяпер вусны твае, якія казалі: “Хто такі Абімэлех, каб мелі мы яму служыць?” Ці ж гэта ня той народ, якім ты пагарждаеш? Ідзі і ваюй супраць яго». \m \v 39 І пайшоў Гаал на чале жыхароў Сыхему, і ваяваў супраць Абімэлеха. \m \v 40 І гнаў яго Абімэлех, і ён уцякаў, і загінулі многія з яго боку ў дарозе да брамы гораду. \m \v 41 І Абімэлех вярнуўся ў Аруму, а Гаала і братоў ягоных Зэбул выгнаў, забараніўшы ім жыць у Сыхеме. \m \v 42 І назаўтра выйшаў народ у поле, і было пра гэта паведамлена Абімэлеху. \m \v 43 Ён сабраў войска сваё, падзяліў на тры дружыны, і зрабіў засаду ў полі, і, бачачы, што народ выходзіць з гораду, напаў і пабіў іх. \m \v 44 У час, калі Абімэлех і дружына ягоная напалі і сталі пад брамай гораду, дзьве другія дружыны напалі на ўсіх тых, якія былі ў полі, і пабілі іх. \m \v 45 І Абімэлех увесь той дзень аблягаў горад, і здабыў яго, і выбіў людзей ягоных, і пасьля зьнішчэньня яго пасыпаў яго сольлю. \m \v 46 Калі гэта пачулі тыя, што былі ў вежы Сыхемскай, зыйшлі ў падзямельле дому Баал-Бэрыта. \m \v 47 Абімэлех, пачуўшы, што ўсе князі Сыхемскія схаваліся там, \m \v 48 з усім народам сваім падняўся на гару Цальмон і, узяўшы сякеру, адсек сук ад дрэва, і, узлажыўшы на плячо, загадаў народу, які быў з ім: «Што я раблю, і вы рабіце». \m \v 49 І яны, хутка насекшы гальля з дрэваў, пайшлі за ім, і заклалі падзямельле, а пасьля падпалілі. І ад агню і дыму ўсе людзі пагінулі, а было каля тысячы мужчынаў і жанчынаў, усе жыхары Сыхему. \m \v 50 Адтуль выправіўся Абімэлех на Тэбэц, і аблягаў ён Тэбэц, і здабыў яго. \m \v 51 А ў сярэдзіне гораду была моцная вежа, у якой схаваліся ўсе мужчыны і жанчыны, усе жыхары гораду, і, моцна запёршы браму, узыйшлі на верх той вежы. \m \v 52 Абімэлех падыйшоў пад самую вежу і пачаў яе здабываць. І калі падыйшоў да брамы вежы, жадаючы падлажыць пад яе агонь, \m \v 53 нейкая жанчына кінула яму на галаву камень і разьбіла чэрап. \m \v 54 Тады ён пазваў збраяносца свайго і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб не казалі, што я забіты жанчынаю». І ўдарыў яго юнак мячом, і ён памёр. \m \v 55 Пасьля сьмерці ягонай усе мужчыны Ізраіля, бачучы гэта, вярнуліся ў пасяленьні свае. \m \v 56 Так Бог вярнуў яму за зло, якое зрабіў Абімэлех бацьку свайму, забіваючы семдзясят братоў сваіх. \m \v 57 Таксама жыхарам Сыхему было вернута за ўсё, што яны зрабілі, і на іх прыйшоў праклён Ётама, сына Еруббаала. \c 10 \cl Суд 10 \m \v 1 Пасьля Абімэлеха на вызваленьне Ізраіля паўстаў Тола, сын Пуа, сына Додо, чалавек з пакаленьня Ісахара. Жыў ён у Шаміры на гары Эфраіма. \m \v 2 Ён судзіў Ізраіля дваццаць тры гады, і памёр, і пахаваны быў у Шаміры. \m \v 3 Пасьля яго быў Яір з Гілеаду, які судзіў Ізраіля дваццаць два гады. \m \v 4 Меў ён трыццаць сыноў, якія езьдзілі на трыццаці аслах, і мелі трыццаць гарадоў, якія па сёньняшні дзень называюцца селішчамі Яіра; яны ў зямлі Гілеад. \m \v 5 І памёр Яір, і пахаваны ён у Камоне. \m \v 6 А сыны Ізраіля дапускаліся новых грахоў перад абліччам ГОСПАДА. І служылі яны Баалам і Астартам, багам Араму, Сідону і Мааву, поруч багам сыноў Амона і Філістынцаў, і пакінулі яны ГОСПАДА, і не пакланяліся Яму. \m \v 7 І разгневаўся на іх ГОСПАД, і аддаў іх у рукі Філістынцаў і ў рукі сыноў Амона. \m \v 8 І яны перасьледавалі і страшна ўціскалі васямнаццаць гадоў сыноў Ізраіля, якія жылі за Ярданам у зямлі Амарэйцаў у Гілеадзе. \m \v 9 Сыны Амона пераходзілі таксама Ярдан ваяваць супраць Юды і Бэн’яміна, і ўсяго дому Эфраіма. І быў Ізраіль у вялікім уціску. \m \v 10 І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і казалі: «Саграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага, а служылі Баалу». \m \v 11 І сказаў ім ГОСПАД: «Калі Эгіпцяне, Амарэйцы, сыны Амона і Філістынцы, \m \v 12 Сідонцы, а таксама Амалек і Мадыян ўціскалі вас, а вы клікалі Мяне, ці ж Я не вырываў вас з рук іхніх? \m \v 13 А вы ўсё роўна пакідалі Мяне і пакланяліся багам чужым. Таму вось ня буду ратаваць вас болей. \m \v 14 Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!» \m \v 15 І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што Табе падабаецца, толькі цяпер выратуй нас!» \m \v 16 І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным. \m \v 17 У той час сыны Амона сабраліся і расклаліся табарам у Гілеадзе. А насупраць у Міцпе сабраліся сыны Ізраіля, і там разлажыліся табарам. \m \v 18 І гаварылі і народ, і князі Гілеадзкія адзін аднаму: «Хто пачне ваяваць першы супраць сыноў Амона, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Гілеаду». \c 11 \cl Суд 11 \m \v 1 А Ефтах Гілеадзец быў мужным ваяром. Быў ён сын распусьніцы, бацькам яго быў Гілеад. \m \v 2 Гілеад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, калі падрасьлі, выгналі Ефтаха, кажучы: «Ня можаш быць спадкаецам у доме бацькі нашага, бо ты нарадзіўся з другой жанчыны». \m \v 3 І ён уцёк ад іх, і жыў у зямлі Тоб, і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім. \m \v 4 У тыя дні сыны Амона ваявалі супраць Ізраіля. \m \v 5 У час вайны Амона з Ізраілем прыйшлі старшыні Гілеадзкія ўзяць у дапамогу сабе Ефтаха з зямлі Тоб. \m \v 6 І сказалі яны Ефтаху: «Хадзі і будзь нам правадыром, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона». \m \v 7 Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зьненавідзелі мяне і ня выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыходзіце да мяне, калі бяда вас прыціснула». \m \v 8 Адказалі яму князі Гілеаду: «Вось з гэтае прычыны і прыйшлі мы да цябе, каб ты пайшоў з намі, і ваяваў супраць сыноў Амона, і будзеш правадыром усіх, што жывуць у Гілеадзе». \m \v 9 Ефтах ізноў сказаў ім: «Калі вы клічаце мяне, каб я ваяваў за вас супраць сыноў Амона, і калі аддасьць іх ГОСПАД у рукі мае, я буду начальнікам вашым». \m \v 10 Яны адказалі яму: «ГОСПАД, Які чуе гэта, будзе пасярэднікам і сьведкам, што споўнім слова тваё». \m \v 11 І пайшоў Ефтах з князямі Гілеаду, і ўвесь народ зрабіў яго правадыром сваім. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Ефтах перад ГОСПАДАМ у Міцпе. \m \v 12 І паслаў Ефтах пасланцоў да валадара сыноў Амона, каб яны сказалі ім ад яго: «Што табе да мяне, што ты прыйшоў ваяваць супраць мяне?» \m \v 13 Валадар сыноў Амона ім адказаў: «Бо Ізраіль забраў зямлю маю, калі выйшаў з Эгіпту, ад Арнону аж да Ябоку і Ярдану; дык вярні мне яе цяпер без вайны». \m \v 14 Паўторна выправіў Ефтах пасланцоў да валадара Амону і загадаў сказаць: \m \v 15 «Гэта кажа Ефтах: Не забраў Ізраіль зямлі Мааву, ані зямлі сыноў Амона. \m \v 16 Але калі яны выходзілі з Эгіпту, вандраваў Ізраіль праз пустыню аж да Мора Чырвонага, і потым прыйшоў у Кадэш. \m \v 17 І паслалі яны пасланцоў да валадара Эдому, просячы: “Дазволь, каб прайшлі мы праз зямлю тваю”. Але ён не згадзіўся на просьбу нашу. Паслалі таксама і да валадара Мааву, але і ён не захацеў прапусьціць. Дык заставаўся Ізраіль у Кадэшы. \m \v 18 І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, расклаўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву. \m \v 19 Потым паслаў Ізраіль пасланцоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, валадара Хэшбону, і сказаў яму: “Дазволь перайсьці нам праз зямлю тваю да месца свайго”. \m \v 20 Але Сыгон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля праз межы свае. Ён сабраў увесь народ свой, і выступіў супраць Ізраіля ў Ягцы, і ваяваў з ім. \m \v 21 Але аддаў яго ГОСПАД у рукі Ізраіля з усім войскам ягоным. Ізраіль перамог яго і завалодаў усёй зямлёй Амарэйцаў, жыхароў краіны гэтай, \m \v 22 усімі межамі іхнімі ад Арнону да Ябоку, і ад пустыні аж да Ярдану. \m \v 23 Дык ГОСПАД, Бог Ізраіля, выгнаў Амарэйцаў перад народам Сваім, Ізраілем, а ты цяпер хочаш займець зямлю ягоную? \m \v 24 Ці ня ўсё тое, што даў табе бог твой Камош на ўласнасьць, табе належыць? А што ГОСПАД, Бог наш, даў нам, мы маем на ўласнасьць. \m \v 25 Ці ты лепшы за Балака, сына Цыпора, валадара Мааву? Ці ж сварыўся ён з Ізраілем і ці ваяваў супраць яго? \m \v 26 Ізраіль жыве у Хешбоне і ў сёлах ягоных, і ў Араэры, і залежных ад яго гарадах каля Арнону ўжо трыста гадоў, чаму ў той час вы ня выгналі іх? \m \v 27 Дык ня я грашу адносна цябе, але ты супраць мяне несправядліва выходзіш з вайною. Няхай ГОСПАД рассудзіць сёньня справу між сынамі Ізраіля і сынамі Амона!» \m \v 28 Але валадар сыноў Амона не захацеў прыняць слова Ефтаха, якія ён пераказаў праз пасланцоў. \m \v 29 І Дух ГОСПАДА быў на Ефтаху, і ён прайшоў Гілеад і Манасу, і прыйшоў у Міцпу ў Гілеадзе, а адтуль — да сыноў Амона. \m \v 30 І склаў ён шлюбаваньне ГОСПАДУ: «Калі Ты аддасі сыноў Амона ў рукі мае, \m \v 31 то па павароце маім з мірам ад сыноў Амона, што выйдзе першым з брамы дому на спатканьне мне, тое складу ў цэласпаленьне ГОСПАДУ». \m \v 32 І пайшоў Ефтах супраць сыноў Амона ваяваць з імі, і аддаў ГОСПАД іх у рукі ягоныя. \m \v 33 І разбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, ды далей аж да Абэль-Кераміму. І разгром іх быў страшны. І спакораныя былі сыны Амона сынамі Ізраіля. \m \v 34 Калі вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей. \m \v 35 І ўбачыўшы яе, разьдзёр ён адзеньне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая! Ты зламала мяне! Ты ў ліку тых, якія нешчасьлівяць мяне! Адчыніў я вусны мае ГОСПАДУ і не магу вырачыся гэтага». \m \v 36 Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адчыніў вусны свае перад ГОСПАДАМ, зрабі мне, што ты шлюбаваў, дзеля дадзенай табе ГОСПАДАМ перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона». \m \v 37 І гаварыла яна бацьку: «Толькі гэтага аднаго прашу: Дазволь мне на працягу двух месяцаў з сяброўкамі сваімі абыйсьці горы кругом і аплакаць дзявоцтва сваё». \m \v 38 Ён адказаў ёй: «Ідзі!» І адпусьціў яе на два месяцы. І пайшла яна з сяброўкамі, і аплаквала дзявоцтва сваё у гарах. \m \v 39 І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго. І ўчыніў ён з ёй, як шлюбаваў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраіля, \m \v 40 што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраіля, каб аплакваць дачку Ефтаха Гілеадца. \c 12 \cl Суд 12 \m \v 1 І вось сабраліся мужчыны Эфраіма і, прыйшоўшы ў Цафан, сказалі Ефтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з Амонам і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою». \m \v 2 Адказаў ім Ефтах: «Я і народ мой мелі вялікае змаганьне з Амонам. І клікаў я вас на дапамогу, але вы ня збавілі мяне ад рукі іхняй. \m \v 3 Бачачы гэта, выстаўляючы на небясьпеку жыцьцё сваё, пайшоў я на сыноў Амона, і выдаў іх ГОСПАД у рукі мае. Чым я заслужыўся, што сёньня вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?» \m \v 4 І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы». \m \v 5 І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з уцекачоў і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не», \m \v 6 пыталіся ў яго: «Скажы: “Шыболет”», ён адказваў: «Сіболет», ня могучы правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы. \m \v 7 Ефтах судзіў Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў горадзе сваім у Гілеадзе. \m \v 8 Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему. \m \v 9 Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дочак, і пааддаваў іх замуж за межы свае, а адтуль прывёў трыццаць жонак для сыноў сваіх. Ён судзіў Ізраіля сем гадоў. \m \v 10 І памёр Ібцан, і быў пахаваны ў Бэтлееме. \m \v 11 Пасьля яго судзіў Ізраіля Элон Завулёнец, і судзіў ён Ізраіля дзесяць гадоў. \m \v 12 І памёр Элон, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Завулёна. \m \v 13 Пасьля яго судзіў Ізраіля Абдон, сын Гілеля з Піратону. \m \v 14 Ён меў сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах. Судзіў ён Ізраіля восем гадоў. \m \v 15 І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека. \c 13 \cl Суд 13 \m \v 1 Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў. \m \v 2 У Цоры быў нейкі чалавек з пакаленьня Дана на імя Маноах, які меў жонку няплодную. \m \v 3 І зьявіўся анёл ГОСПАДАЎ той жанчыне, і сказаў: «Хоць ты няплодная і бязьдзетная, але зачнеш і народзіш сына. \m \v 4 Сьцеражыся, ня пі ані віна, ані сікеры, і нічога нячыстага ня еш, \m \v 5 бо зачнеш і народзіш сына, галавы якога не кранецца лязо. Ён будзе назарэем Божым ад улоньня маці. Ён пачне выратоўваць Ізраіль з рук Філістынцаў». \m \v 6 Яна прыйшла да мужа і сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, аблічча якога было як анёла ГОСПАДАВАГА, поўнае велічы. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне імя свайго. \m \v 7 Ён сказаў мне: “Неўзабаве зачнеш і народзіш сына. Сьцеражыся, ня пі віна і сікеры, і нічога нячыстага ня еш, бо хлопец будзе назарэем Божым ад улоньня маці аж да дня сьмерці сваёй”». \m \v 8 І маліўся Маноах да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, няхай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца?» \m \v 9 І выслухаў ГОСПАД, што прасіў Маноах, і зьявіўся зноў анёл Божы жанчыне, якая сядзела ў полі, а мужа ейнага, Маноаха, не было разам з ёю. \m \v 10 І пасьпяшалася яна, і прыбегла да мужа свайго, і паведаміла яму: «Вось, аб’явіўся мне той чалавек, які тады быў прыйшоўшы да мяне». \m \v 11 Ён устаў і пайшоў за жонкай сваёй, і падыйшоў да чалавека таго, і сказаў яму: «Ці ты той, які размаўляў з жонкай маёй?» А ён адказаў: «Я». \m \v 12 І сказаў яму Маноах: «Калі споўніцца слова тваё, як нам сябе паводзіць з хлопцам ды што маем рабіць?» \m \v 13 І сказаў Маноаху анёл ГОСПАДАЎ: «Няхай усяго таго, што я сказаў жонцы тваёй, яна сьцеражэцца. \m \v 14 Няхай ня есьць нічога, што з вінаграду паходзіць, няхай ня п’е ані віна, ані сікеры, няхай нічога ня есьць нячыстага, але няхай тое, што я загадаў, выконвае». \m \v 15 І сказаў Маноах анёлу ГОСПАДАВУ: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем страву для цябе з казьляняці». \m \v 16 Анёл ГОСПАДАЎ адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш прыгатаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДАЎ. \m \v 17 Маноах спытаўся ў анёла: «Якое імя тваё, і калі слова тваё споўніцца, як ушанаваць цябе?» \m \v 18 Анёл адказаў яму: «Навошта ты пытаешся пра імя маё, яно таямнічае». \m \v 19 І прынёс Маноах казьляня і ахвяру хлебную, і паклаў на скале, ахвяруючы ГОСПАДУ, Які творыць цуды. І глядзелі на гэта Маноах і жонка ягоная. \m \v 20 Калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДАЎ падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі з паклонам да зямлі. \m \v 21 І ўжо болей ня бачылі яны анёла ГОСПАДАВА. І зразумеў Маноах, што гэта анёл ГОСПАДАЎ, \m \v 22 і сказаў жонцы сваёй: «Хіба мы памром, бо мы бачылі Бога». \m \v 23 Адказала яму жонка: «Калі б ГОСПАД хацеў нас забіць, то не прыняў бы з рук нашых цэласпаленьня і ахвяры хлебнай, і ня даў бы бачыць нам усяго гэтага, і не сказаў бы нам усіх гэтых словаў». \m \v 24 І нарадзіла яна сына, і назвала яго імем Самсон. І хлопец рос, і дабраслаўляў яго ГОСПАД. \m \v 25 Дух ГОСПАДАЎ пачаў зыходзіць на яго ў табары Дана між Цораю і Эштаолам. \c 14 \cl Суд 14 \m \v 1 І зыйшоў Самсон у Тымну, і ўбачыў там жанчыну з дачок Філістынскіх. \m \v 2 І вярнуўся, і паведаміў бацьку свайму і маці: «У Тымне бачыў я жанчыну з дачок Філістынскіх. Цяпер вазьміце мне яе за жонку». \m \v 3 Бацька і маці сказалі яму: «Ці ж няма жынчыны між дачок братоў тваіх ды ва ўсім народзе маім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў Філістынцаў неабрэзаных?» Сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае». \m \v 4 Бацькі ж яго ня ведалі, што гэта справа ГОСПАДА і што Ён шукае прычыны выступіць супраць Філістынцаў, бо ў той час Філістынцы панавалі над Ізраілем. \m \v 5 І пайшоў Самсон з бацькам і маці ў Тымну. І калі падыходзілі яны да вінаграднікаў гораду, выскачыў малады леў і стаў насупраць яго. \m \v 6 І зыйшоў тады на Самсона Дух ГОСПАДАЎ, і ён разьдзёр маладого ільва як казьляня, бо нічога ня меў у руках. Але бацьку і маці не сказаў, што зрабіў. \m \v 7 І, прыйшоўшы, размаўляў з жанчынай, якую ўпадабалі вочы ягоныя. \m \v 8 Па нейкім часе, калі ён вяртаўся, каб забраць яе, калі зыйшоў у бок, убачыў труп ільва і рой пчолаў на яго целе, і плястар мёду. \m \v 9 І ўзяў яго ў рукі, і еў мёд у дарозе. І, вярнуўшыся да бацькі і маці, ім даў частку, і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела ільва. \m \v 10 Потым бацька ягоны пайшоў да тае жынчыны, і справіў там Самсон банкет, які звычайна спраўляюць нарачоныя. \m \v 11 А калі там пабачылі яго, далі яму трыццаць вясельных сяброў, якія былі пры ім. \m \v 12 І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку, калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак. \m \v 13 А калі ня зможаце разгадаць, вы дасьцё мне трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак». Яны адказалі яму: «Загадвай загадку сваю, а мы будзем слухаць». \m \v 14 І ён сказаў ім: «З ядучага выйшла ядомае, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі. \m \v 15 Калі надыйшоў чацьвёрты дзень, сказалі яны жонцы Самсона: «Угавары мужа свайго, каб ён разгадаў нам загадку, інакш спалім цябе і дом бацькі твайго. Ці вы на тое запрасілі нас сюды, каб абрабаваць нас?» \m \v 16 І плакала жонка Самсона перад ім, і казала: «Ненавідзіш ты мяне і ня любіш, і таму загадкі, якую загадаў сынам народу майго, ня хочаш мне разгадаць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не разгадаў бы, а як магу табе выявіць?» \m \v 17 І яна плакала перад ім сем тых дзён, калі спраўлялі банкет. У сёмы дзень нарэшце разгадаў ёй, бо яна вельмі дакучала яму. А яна як найхутчэй перадала гэта сынам народу свайго. \m \v 18 І яны ў сёмы дзень перад заходам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва». Ён жа ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б загадкі маёй». \m \v 19 І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДАЎ, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. Потым, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго. \m \v 20 А жонка Самсонава выйшла за вясельнага сябра ягонага, які быў пры ім. \c 15 \cl Суд 15 \m \v 1 Па нейкім часе, калі настаў дзень жніва пшаніцы, Самсон наведаў жонку сваю і прынёс ёй казьляня. Калі хацеў увайсьці да яе, бацька ейны забараніў яму, \m \v 2 кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму. Але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе. Няхай яна будзе табе за жонку». \m \v 3 Сказаў ім Самсон: «У такім выпадку ня буду вінаваты адносна Філістынцаў, калі буду ім рабіць шкоду». \m \v 4 І пайшоў Самсон, налавіў трыста лісаў і, узяўшы паходні, прывязаў хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні. \m \v 5 І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя. \m \v 6 І пыталіся Філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тымны, бо ён адабраў яму жонку і аддаў яе сябру ягонаму». І пайшлі Філістынцы, і спалілі жанчыну і бацьку яе. \m \v 7 А Самсон сказаў ім: «Калі вы так робіце, то не супачыну, пакуль на вас не адпомшчуся». \m \v 8 І прынёс ім вялікае зьнішчэньне, перабіваючы сьцёгны і лыткі. Потым пайшоў і жыў у пячоры ў скале ў Этаме. \m \v 9 І пайшлі Філістынцы ў зямлю Юды, і расклаліся там табарам, і да Лехі даходзілі войскі іхнія. \m \v 10 І сказалі ім людзі з пакаленьня Юды: «Чаму вы выступілі супраць нас?» Яны адказалі: «Прыйшлі мы, каб злавіць Самсона і адгадзіцца яму за тое, што ён нам зрабіў». \m \v 11 І тры тысячы мужчынаў з пакаленьня Юды пайшлі на вяршыню гары ў Этаме, і сказалі Самсону: «Ці ты ня ведаеш, што Філістынцы пануюць над намі? Што ты гэта нарабіў нам?» Ён ім адказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў». \m \v 12 І сказалі яму: «Прыйшлі мы зьвязаць цябе і выдаць у рукі Філістынцаў». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце мне, што мяне не заб’ецё». \m \v 13 Яны сказалі: «Не заб’ём, але зьвязанага выдадзім цябе ім». І зьвязалі яго дзьвюма новымі вяроўкамі, і зьвялі са скалы. \m \v 14 І так прыбыў ён у Леху, і Філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач. І Дух ГОСПАДАЎ зыйшоў на яго, і вяроўкі, якімі былі зьвязаныя рукі яго, зрабіліся як перагарэўшы лён, і путы распаўзьліся і пападалі з рук. \m \v 15 Тады ён знайшоў асьліную сківіцу, яшчэ сьвежую, схапіў яе рукою, і выбіў ёю тысячу чалавек. \m \v 16 І сказаў ён: «Сківіцаю асьлінаю я гару іх наваліў! Сківіцаю асьлінаю тысячу чалавек я забіў!» \m \v 17 А калі перастаў гаварыць, кінуў сківіцу і назваў тое месца Рамат-Лехі. \m \v 18 І адчуў вялікую смагу, і клікаў ГОСПАДА, і сказаў: «Ты рукою слугі Свайго ўчыніў вялікае збаўленьне і перамогу, а цяпер прыйдзецца мне памерці ад смагі і патрапіць у рукі неабрэзаных». \m \v 19 І Бог адкрыў скалу ў Лехі, і выцекла адтуль вада. Ён напіўся вады, набраўся сілы і акрыяў. Таму тую крыніцу назвалі Эн-Гаккорэ, і знаходзіцца яна ў Лехі да сёньняшняга дня. \m \v 20 І быў ён судзьдзёю Ізраіля за часаў Філістынцаў дваццаць гадоў. \c 16 \cl Суд 16 \m \v 1 І пайшоў Самсон у Газу, і ўбачыў там распусьніцу, і прыйшоў да яе. \m \v 2 Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны акружылі яго і зрабілі засаду на яго ў браме гораду. І ўсю ноч яны сядзелі ціха, каб, калі настане раніца, забіць яго. \m \v 3 А Самсон спаў да паўночы, а калі ўстаў, схапіў вароты гарадзкой брамы разам з засаўкамі ейнымі, вырваў іх і, палажыўшы сабе на плечы, занёс на вяршыню гары, якая насупраць Хеўрону. \m \v 4 Потым Самсон закахаўся ў жанчыну, якая жыла ў лагчыне Сарэк і называлася Даліла. \m \v 5 І прыйшлі да яе валадары Філістынцаў, і сказалі: «Ашукай яго і даведайся ў яго, адкуль бярэцца ў яго сіла і як маглі б мы паканаць яго і, зьвязаўшы, спакорыць яго. Калі гэта зробіш, дамо табе за гэта тысячу срэбнікаў кожны». \m \v 6 І сказала Даліла Самсону: «Скажы мне, прашу, адкуль у цябе бярэцца такая вялікая сіла і чым можна зьвязаць цябе, каб упакарыць цябе?» \m \v 7 Самсон адказаў ёй: «Калі зьвязаць мяне сямю сырымі шнурамі, якія яшчэ ня сушаныя, то я зраблюся бясьсільным і стану, як іншыя людзі». \m \v 8 І прынесьлі ёй валадары Філістынцаў сем сырых шнуроў, якія былі ня ссохшыя, і яна зьвязала імі яго. \m \v 9 Яны ж схаваліся ў другім пакоі, а яна крыкнула: «Самсон, Філістынцы над табою!» Ён аднак, паразрываў шнуры так, як нітку зрэбную, апаленую агнём. Так і не даведаліся, у чым сіла ягоная. \m \v 10 Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Падмануў ты мяне і схлусіў мне. Прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць зьвязаны». \m \v 11 Ён адказаў ёй: «Калі буду зьвязаны дзевяцьцю вяроўкамі, якія не былі ва ўжытку, буду кволы, падобны іншым людзям». \m \v 12 Даліла зноў зьвязала яго і крыкнула: «Філістынцы над табой, Самсон!» А ў другім пакоі была схаваўшыся засада, але ён разарваў вяроўкі на руках сваіх як ніткі. \m \v 13 І зноў сказала Даліла Самсону: «Дакуль жа будзеш ты падманваць мяне і фальшыва гаварыць? Скажы, чым цябе трэба зьвязаць?» Самсон адказаў ёй: «Калі ты ўпляцеш сем косаў галавы маёй у тканіну і прыб’еш іх цьвікамі да ткальнай калоды, то я стану бясьсільны, як іншыя людзі». \m \v 14 І яна яго ўсаніла, і ўпляла сем косаў галавы яго ў тканіну, і прыбіла да калоды, і крыкнула яму: «Філістынцы над табою, Самсон!» Ён, устаўшы зо сну, вырваў цьвікі разам з тканінаю. \m \v 15 І сказала Даліла: «Як жа можаш ты казаць, што любіш мяне, калі душа твая не са мною? Тры разы схлусіў ты мне і не хацеў сказаць, у чым сіла твая вялікая». \m \v 16 І калі яна так штодзень дакучала і мучыла ўсьцяж яго, то душа яго самлела аж да сьмерці і зьнемагла. \m \v 17 І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакранулася лязо, бо я ад улоньня маці маёй — назарэй Божы. Калі б абгалілі мне галаву маю, адыйдзе ад мяне сіла мая, і стануся я слабы як іншыя людзі». \m \v 18 Даліла зразумела, што ён адкрыў ёй ўсё сэрца сваё, і паслала па валадароў Філістынцаў, кажучы: «Прыйдзіце яшчэ раз, бо адкрыў ён цяпер мне ўсё сэрца сваё». Яны прыйшлі, узяўшы грошы, якія ёй абяцалі. \m \v 19 І вось яна ўсаніла яго на каленях сваіх, і паклікала чалавека, і загадала яму абгаліць сем косаў галавы ягонай, і ён стаў слабець, і адступіла ад яго сіла ягоная. \m \v 20 І сказала яна: «Філістынцы над табой, Самсон!» Ён прабудзіўся зо сну свайго і падумаў у душы сваёй: «Пайду як раней і вызвалюся», ня ведаючы, што ГОСПАД адыйшоў ад яго. \m \v 21 І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў малоць зерне ў вязьніцы. \m \v 22 Тым часам раней зголеныя валасы сталі ў яго адрастаць. \m \v 23 А валадары Філістынцаў сабраліся ўсе, каб скласьці ахвяру богу свайму Дагону і павесяліцца. Яны казалі: «Бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага, Самсона». \m \v 24 І народ, бачачы яго, хваліў бога свайго і казаў: «Аддаў бог наш у рукі нашыя ворага нашага, які нішчыў зямлю нашую і многіх з нас забіў». \m \v 25 І калі яны ўзьвесяліліся, запатрабавалі паклікаць Самсона, каб ён іх пабавіў. І ён, прыведзены з вязьніцы, мусіў забаўляць іх. І паставілі яго стаяць паміж калёнамі. \m \v 26 І сказаў Самсон юнаку, які трымаў яго за руку: «Пусьці мяне, каб мог я дакрануцца калёнаў, на якія абапіраецца дом, каб да іх прыхіліцца.» \m \v 27 А дом той быў поўны мужчынаў і жанчынаў, бо былі там усе князі Філістынскія, а на даху было каля трох тысячаў мужчынаў і жанчынаў, якія глядзелі на Самсона, калі той забаўляў іх. \m \v 28 І Самсон усклікнуў да ГОСПАДА, кажучы: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, узгадай пра мяне, і вярні мне хоць у гэты раз даўнейшую сілу маю, каб мог адпомсьціць Філістынцам за двое вачэй маіх!» \m \v 29 І Самсон узяўся за дзьве калёны сярэднія, на якіх стаяў дом, і абапёрся на іх, на адну правай рукой, а на другую — левай рукой. \m \v 30 І сказаў Самсон: «Няхай памрэ душа мая разам з Філістынцамі!» І страсянуў ён моцна калёны, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі. І тых, якіх ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, якіх пазабіваў у час усяго жыцьця свайго. \m \v 31 І прыйшлі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, каб забраць яго. І вярнуўшыся, пахавалі яго паміж Цорай і Эштаолем, у магіле бацькі ягонага, Маноаха. А судзіў ён Ізраіль дваццаць гадоў. \c 17 \cl Суд 17 \m \v 1 У гарах Эфраіма быў нейкі чалавек імем Міха. \m \v 2 Ён сказаў маці сваёй: «Тысяча і сто срэбнікаў, якія ў цябе ўкрадзеныя і дзеля якіх ты праклінала і казала, каб я чуў, яны ў мяне, гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Няхай ГОСПАД дабраславіць сына майго!» \m \v 3 І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра я прысьвяціла ГОСПАДУ, з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб з яго зрабілі балвана выразанага і літага з мэталю. А цяпер я аддаю яго табе». \m \v 4 Але ён зьвярнуў тыя срэбнікі маці сваёй. Маці ж, узяўшы дзьвесьце срэбнікаў, дала іх залатару, каб зрабіў з іх балвана выразанага і літага з мэталю, які быў пасьля ў доме Міхі. \m \v 5 І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром. \m \v 6 У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што яму здавалася слушным. \m \v 7 Быў адзін юнак у Бэтлееме Юдэйскім ў пакаленьні Юды, а быў ён лявіт і жыў там як прыхадзень. \m \v 8 І чалавек той пакінуў горад Бэтлеем Юдэйскі, і пайшоў вандраваць дзе прыдзецца. І вандруючы, дайшоў ён аж да гары Эфраіма, у дом Міхі. \m \v 9 І Міха запытаўся ў яго: «Адкуль ты паходзіш?» Ён адказаў яму: «Я — лявіт з Бэтлеему Юдэйскага, і шукаю месца, дзе абжыцца». \m \v 10 І сказаў яму Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і сьвятаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбнікаў, патрэбнае адзеньне і ежу». \m \v 11 І спадабалася таму лявіту жыць у чалавека таго, і ён стаўся яму як адзін з сыноў ягоных. \m \v 12 І Міха пасьвяціў таго лявіта, і меў таго юнака сьвятаром у сябе. \m \v 13 І сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што ГОСПАД будзе мяне дабраслаўляць, бо я маю лявіта сьвятаром». \c 18 \cl Суд 18 \m \v 1 У той час не было валадара ў Ізраілі, а пакаленьне Дана шукала сабе зямлі на пасяленьне, бо аж да гэтага дня не была выдзелена ім зямля сярод пакаленьняў Ізраіля. \m \v 2 І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей ваенных з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю, і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Дык прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі. \m \v 3 Калі яны былі блізка дому Міхі, пазналі яны голас юнака лявіта і, зыйшоўшы там з дарогі, спыталіся ў яго: «Хто цябе сюды прывёў? Што ты тут робіш? З якой прычыны захацеў ты сюды прыйсьці?» \m \v 4 Ён адказаў ім: «Гэта і гэта зрабіў для мяне Міха, і за плату наняў мяне, каб я быў яму сьвятаром». \m \v 5 І прасілі яны яго: «Парайся з Богам, каб мы маглі ведаць, ці дарога, якую мы выбралі, будзе мець посьпех». \m \v 6 Ён адказаў ім: «Ідзіце ў супакоі. ГОСПАДУ даспадобы дарога вашая, і падарожжа, у якое вы выбраліся». \m \v 7 І пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Ляіш, і ўбачылі народ, які жыве без ніякага страху па звычаю Сідонцаў, бясьпечны і спакойны, бо не было нікога, хто нападаў бы на зямлю іхнюю. І Сідонцы былі ад іх далёка, і ня мелі яны ніякіх адносінаў з Асурам. \m \v 8 І вярнуліся яны да братоў сваіх у Цору і Эштаол, а тыя спыталіся ў іх: «Што вы скажаце?» \m \v 9 Яны адказалі: «Устаньце і пойдзем супраць іх. Бо мы бачылі зямлю вельмі багатую і ўраджайную. Чаго вы сядзіце? Не марудзьце, пойдзем і здабудзем яе. \m \v 10 Пойдзем да людзей бясьпечных у зямлю абшырную. Дасьць нам Бог месца, дзе няма ніякай нястачы ні ў чым, што ёсьць на зямлі». \m \v 11 І вырушылі адтуль з пакаленьня Дана з Цоры і Эштаолу, шэсьцьсот чалавек, узброеных да бою. \m \v 12 Яны пайшлі і расклаліся табарам у Кірыят-Ярыме ў Юдэі. І тое месца з таго часу ўзяло імя Табар Дана, і знаходзіцца яно на захад ад Кірыят-Ярыму. \m \v 13 Адсюль пайшлі яны на гару Эфраіма, і прыйшлі ў дом Міхі. \m \v 14 І пяць чалавек, якія раней пасланыя былі для выведкі зямлі Ляіш, сказалі братам сваім: «Ці ведаеце, што ў дамах гэтых ёсьць эфод і тэрафімы, рэзьбены балван і балван, выліты з мэталю? Ведаеце, што рабіць, дык рабіце». \m \v 15 І зьвярнулі туды, і ўвайшлі ў дом юнака левіта, у дом Міхі, і прывіталі яго словамі мірнымі. \m \v 16 А шэсьцьсот чалавек, якія былі ўзброеныя, стаялі перад брамай, былі гэта сыны Дана. \m \v 17 І тыя пяцёра, што былі раней пасланыя выведаць зямлю, узялі рэзьбеную статую, эфод, тэрафіма і літога балвана. Сьвятар жа стаяў перад брамай, і побач сталі шэсьцьсот чалавек узброеных. \m \v 18 І вось яны ўвайшлі ў дом Міхі, і ўзялі рэзьбеную статую, эфод, тэрафіма і літога балвана. І сказаў ім сьвятар: «Што вы робіце?» \m \v 19 Яны яму адказалі: «Маўчы! Палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы ў табе і бацьку, і сьвятара. Як табе лепей, быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, ці быць сьвятаром усяго пакаленьня і ўсяго Ізраіля?» \m \v 20 І ўзрадаваўся сьвятар, і ўзяў эфод, тэрафімаў, а таксама рэзьбенага балвана, і пайшоў з грамадой гэтай. \m \v 21 І яны павярнуліся, і пайшлі далей, а перад сабой пусьцілі ісьці дзяцей, жывёлу і ўсю маёмасьць сваю. \m \v 22 Калі яны былі ўжо далёка ад дому Міхі, мужчыны, якія жылі ў ваколіцах каля Міхі, сабраліся і дагналі сыноў Дана, \m \v 23 і ззаду за імі паднялі крык. Тыя павярнуліся і сказалі да Міхі: «Што табе? Чаго крычыцё?» \m \v 24 Ён адказаў: «Бога майго, якога я зрабіў сабе, вы забралі, і сьвятара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”» \m \v 25 І сказалі яму сыны Дана: «Маўчы, каб больш ня чулі мы голасу твайго за сабою, каб людзі нашыя са злосьці ня кінуліся на цябе, бо тады і ты сам, і ўвесь дом твой прападзе». \m \v 26 І сыны Дана пайшлі дарогаю сваёй, а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, вярнуўся ў дом свой. \m \v 27 А тыя шэсьцьсот чалавек узялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара ягонага, і прыйшлі ў Ляіш, да народу спакойнага і бясьпечнага, і пабілі яго мячом, а горад спалілі агнём. \m \v 28 І ніхто ня мог ім дапамагчы, бо яны далёка жылі ад Сідону, і ня мелі ніякіх адносінаў з Асурам. Гэты горад быў у лагчыне ў Бэт-Рэхобе, і яны адбудавалі яго нанова, і жылі ў ім. \m \v 29 І назвалі горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраілем. Раней гэты горад называўся Ляіш. \m \v 30 Сыны Дана паставілі сабе рэзьбенага балвана, а Ёнатан, сын Гершома, сына Майсея, а таксама сыны ягоныя былі сьвятарамі ў пакаленьні Дана аж да дня перасяленьня жыхароў гэтае зямлі. \m \v 31 І балван, якога зрабіў Міха, заставаўся ў іх увесь час, калі дом Божы быў у Шыло. \c 19 \cl Суд 19 \m \v 1 У тыя дні не было яшчэ валадара ў Ізраілі. Быў жа нейкі лявіт, які як прыхадзень жыў на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага. \m \v 2 Яна з ім пасварылася і вярнулася да бацькі свайго ў Бэтлеем, і заставалася ў яго чатыры месяцы. \m \v 3 Пайшоў за ёю муж ейны, хочучы прамовіць да сэрца ейнага і вярнуць яе да сябе. І меў ён з сабой слугу і двух аслоў. Яна прыняла яго і завяла ў дом бацькі свайго. Калі бацька яе ўбачыў яго, узрадаваўся і выйшаў яму на спатканьне. \m \v 4 І затрымаў яго там, і заставаўся зяць у доме цесьця тры дні, балюючы з ім па-сяброўску і выпіваючы. \m \v 5 У чацьвёрты дзень, калі ён устаў раніцай і меўся ісьці, цесьць сказаў яму: «Падсілкуйся хлебам, умацуйся, а потым пойдзеш у дарогу». \m \v 6 І зноў сядзелі яны разам абодва, елі і пілі. І бацька той жанчыны сказаў зяцю свайму: «Прашу цябе, таксама сёньня пабудзь тут, і няхай радуецца сэрца тваё». \m \v 7 Але ён устаў і зьбіраўся ісьці, і ўсё адно цесьць затрымаў яго ў сябе яшчэ на адну ноч. \m \v 8 Калі настала раніца, на пяты дзень, лявіт зьбіраўся ў дарогу, але цесьць зноў сказаў яму: «Прашу цябе, умацуй сэрца сваё». І марудзілі да канца дня, і абодва частаваліся разам. \m \v 9 І ўстаў той чалавек, каб разам з жонкай сваёй і слугою варочацца, але цесьць, бацька жанчыны, стаў угаворваць яго: «Падумай, дзень ужо хіліцца на вечар. Застаньцеся ў мяне сёньня. Пераначуйце тут, і няхай будзе добра на сэрцы табе, а заўтра раненька выбярэцеся ў дарогу, каб вярнуўцца ў дом свой». \m \v 10 Але зяць не паддаўся намовам ягоным, і адразу выбраўся ў дарогу, і прыйшоў у Евус, значыць у Ерусалім, вядучы з сабой двух аслоў наўючаных і наложніцу. \m \v 11 Ужо былі яны каля Евусу, і вечарэла. І сказаў слуга гаспадару свайму: «Хадзем, зьвернем у горад Евусеяў і затрымаемся там». \m \v 12 І адказаў яму гаспадар: «Не, ня пойдзем у горад чужынцаў, бо яны не з сыноў Ізраіля, але пройдзем аж у Гіву». \m \v 13 І сказаў слузе свайму: «Хадзем, дабярэмся да якой мясцовасьці ў Гіве або ў Раме, і там затрымаемся». \m \v 14 І мінулі яны Евус, і працягвалі пачатую дарогу. І зайшло ім сонца каля Гівы, што належыць пакаленьню Бен’яміна. \m \v 15 І завярнуліся яны туды, каб там пераначаваць. Але калі туды заехалі і сядзелі на плошчы горада, ніхто не хацеў прыняць іх на ноч. \m \v 16 У той дзень адзін стары вяртаўся вечарам з працы сваёй ў полі. Ён быў з гары Эфраіма і як прыхадзень жыў у Гіве. А ў тым горадзе людзі былі з пакаленьня Бен’яміна. \m \v 17 Падняўшы вочы, убачыў стары падарожнага чалавека, які сядзеў на гарадзкой плошчы, і спытаўся ў яго: «Адкуль ты і куды ідзеш?» \m \v 18 Той адказаў яму: «Выбраліся мы з Бэтлеему Юдэйскага і вяртаемся ў мясцовасьць сваю на ўзбоччы гары Эфраіма, адкуль былі пайшоўшы ў Бэтлеем. А цяпер вяртаемся дадому, але ніхто ня хоча прыняць нас пад дах свой. \m \v 19 Маем салому, папас для аслоў нашых, хлеб і віно для мяне, для служкі тваёй і для гэтага юнака, які са слугою тваім. Нічога болей не патрабуем». \m \v 20 І сказаў стары: «Будзь спакойны! Я дам табе ўсё, што патрэбна, толькі, калі ласка, не начуй на плошчы». \m \v 21 І завёў яго ў дом свой, даў мяшанку аслам, і памылі ногі свае, і елі, і пілі. \m \v 22 Калі яны так узьвесялілі сэрца сваё, прыйшлі мужчыны горада таго, сыны Бэліяла, акружылі дом старога, і пачалі грукаць у дзьверы, крычучы: «Выведзі нам мужчыну, які зайшоў у дом твой, мы хочам пазнаць яго». \m \v 23 Выйшаўшы да іх, стары казаў: «Не рабіце, браты, гэтага ліха, бо прыйшоў да мяне чалавек у госьці, не рабіце гэтае дурасьці. \m \v 24 Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу; выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, як вам падабаецца, толькі чалавеку гэтаму не рабіце зьнявагі». \m \v 25 А людзі тыя і слухаць яго не хацелі. Бачачы гэта, узяў той чалавек і вывеў да іх наложніцу сваю, і яны пазналі яе, і гвалтавалі яе ўсю ноч аж да сьвітаньня. \m \v 26 І прыйшла жанчына тая на сьвітаньні, і ўпала ля брамы дому, дзе быў пан ейны, і там ляжала. \m \v 27 Раніцаю ўстаў чалавек і адчыніў браму, хочучы далей ісьці ў дарогу. І вось наложніца ягоная ляжыць перад брамаю, і рукі ейныя на парозе. \m \v 28 Ён сказаў ёй: «Уставай, пойдзем». Але яна нічога не адказала, і ён зразумеў, што яна нежывая. І ўзяў яе, і палажыў на асла, і вярнуўся так у дом свой. \m \v 29 І ўвайшоў у дом свой, і схапіў нож, і пасёк цела наложніцы сваёй на дванаццаць частак, і разаслаў у-ва ўсе межы Ізраіля. \m \v 30 Кожны, бачачы гэта, усклікнуў: «Ніколі гэтага не было і ня бачана нічога падобнага ў Ізраіля ад дня, у які бацькі нашыя выйшлі з Эгіпту аж па цяперашні час! Зьвярніце ўвагу на гэта і скажыце, што рабіць». \c 20 \cl Суд 20 \m \v 1 І выйшлі тады ўсе сыны Ізраіля, і як адзін чалавек сабраліся аднадумна ад Дану аж да Бээр-Шэбы разам з зямлёй Гілеад да ГОСПАДА ў Міцпу. \m \v 2 І сабраліся ўсе правадыры народу і ўсе пакаленьні Ізраіля на сход народу Божага, а было іх чатырыста тысячаў пешых ваяроў, здольных да бою. \m \v 3 І пачулі сыны Бэн’яміна, што сабраліся сыны Ізраіля ў Міцпе. І пыталіся сыны Ізраіля ў лявіта, як гэтае злачынства адбылося. \m \v 4 І муж замучанай жанчыны расказаў: «Прыйшоў я з наложніцай маёй у Гіву, што належыць да Бэн’яміна, каб там пераначаваць. \m \v 5 І вось мужчыны таго гораду ноччу акружылі дом, у якім я быў, хочучы мяне забіць, а наложніцу маю гвалтаваньнем замучылі, што яна памерла. \m \v 6 Дык я, пасёкшы яе на часткі, паслаў у-ва ўсе межы пасяленьня Ізраіля, бо яны ўчынілі ганебнае і агіднае ў Ізраілі. \m \v 7 Прысутныя тут сыны Ізраіля, вырашайце, што вы павінны зрабіць?» \m \v 8 І выступіў увесь народ як адзін чалавек і адказаў: «Ніхто з нас ня пойдзе ў намёт свой, і ніхто ня зойдзе ў дом свой! \m \v 9 Але супольна выступім супраць Гівы паводле жэрабя. \m \v 10 І з кожнага пакаленьня Ізраіля выбярэм дзесяць чалавек са ста, і сто — з тысячы, і тысячу — з дзесяці тысяч. Яны будуць рупіцца пра харчы для войска, якое выправіцца зрабіць з Гівай пакаленьня Бэн’яміна адпаведна брыдоты, якой яны дапусьціліся ў Ізраілі». \m \v 11 І зыйшоўся ўвесь Ізраіль супраць гораду таго, усе разам, як адзін чалавек, з адною думкаю, з адным рашэньнем. \m \v 12 І паслалі пакаленьні Ізраіля пасланцоў да ўсіх сыноў Бэн’яміна, якія мелі ім сказаць: «Як жа вы дапусьціліся такога злачынства! \m \v 13 Выдайце цяпер тых людзей, сыноў Бэліяла, з Гівы, каб былі яны пакараныя сьмерцю і каб зло было вынішчана з Ізраіля». Але сыны Бэн’яміна не хацелі слухаць братоў сваіх, сыноў Ізраіля. \m \v 14 І сабраліся сыны Бэн’яміна з усіх гарадоў у Гіву, каб дапамагаць ім ваяваць супраць усяго народу Ізраіля. \m \v 15 У той дзень налічана было сыноў Бэн’яміна, што прыйшлі з іншых гарадоў і ўзброены, дваццаць шэсьць тысячаў, апрача жыхароў Гівы, з якіх было налічана семсот выбраных ваяроў. \m \v 16 У-ва ўсім гэтым войску было семсот чалавек адборных, якія не карысталіся правай рукой, і якія кідалі з прашчы каменем так, што воласа не міналі. \m \v 17 А ваяроў Ізраіля без сыноў Бэн’яміна, налічвалася чатырыста тысячаў тых, што дастаюць меч і здольныя да бою. \m \v 18 І паўсталі яны, і пашлі ў Бэтэль параіцца ў Бога. І спыталіся сыны Ізраіля: «Хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэн’яміна?» ГОСПАД ім адказаў: «Юда пойдзе першы». \m \v 19 На сьвітаньні вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу і расклаліся табарам насупраць Гівы. \m \v 20 І ўшыкаваўшыся супраць сыноў Бэн’яміна, пачалі ваяваць супраць гораду Гіва. \m \v 21 Але ў той дзень сыны Бэн’яміна выйшлі з Гівы, і забілі спасярод сыноў Ізраіля дваццаць дзьве тысячы ваяроў. \m \v 22 І сыны Ізраіля набраліся мужнасьці, і ў тым самым месцы, дзе раней ваявалі, падрыхтаваліся да бою. \m \v 23 А раней пайшлі [у Бэтэль] і плакалі перад ГОСПАДАМ аж да ночы, і пыталіся ў ГОСПАДА, кажучы: «Ці маем мы далей ваяваць з сынамі Бэн’яміна, братамі нашымі, ці не?» ГОСПАД ім адказаў: «Ваюйце супраць іх». \m \v 24 І на другі дзень сыны Ізраіля пайшлі боем на сыноў Бэн’яміна. \m \v 25 І сыны Бэн’яміна выйшлі з Гівы, і гэтым разам выбілі васямнаццаць тысячаў Ізраільцянаў, якія носяць меч. \m \v 26 І ўсе сыны Ізраіля, і ўвесь народ пайшлі ў Бэтэль і, седзячы, плакалі перад ГОСПАДАМ, і посьцілі ў той дзень аж да вечара, і складалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, \m \v 27 і пыталіся сыны Ізраіля ГОСПАДА. А ў той час быў там Каўчэг Запавету Божага. \m \v 28 І стаў тады Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона, і пытаўся: «Ці павінны мы яшчэ ісьці ваяваць супраць сыноў Бэн’яміна, братоў нашых, ці не?» ГОСПАД ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашыя». \m \v 29 І сыны Ізраіля паставілі кругом Гівы засады. \m \v 30 На трэйці дзень пайшлі сыны Ізраіля ў бой супраць сыноў Бэн’яміна і, падобна як першы раз, ушыкаваліся насупраць Гівы. \m \v 31 І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад горада, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і ўжо загінула каля трыццаці ваяроў. \m \v 32 І казалі сыны Бэн’яміна, што, як першым разам, будуць выбіваць іх, а сыны Ізраіля казалі: «Уцякайма, каб адвесьці іх ад гораду на тыя дарогі». \m \v 33 І ўсе ваяры Ізраіля, устаўшы з месца свайго, ушыкаваліся ў Баал-Тамар. Засады таксама выйшлі са сховаў на раўніне Гівы. \m \v 34 І выйшлі супраць Гівы дзесяць тысячаў адборных ваяроў Ізраіля, і пачалася цяжкая бітва супраць сыноў Бэн’яміна, а тыя не разумелі, што чакае іх параза. \m \v 35 І пабіў ГОСПАД Бэн’яміна перад абліччам Ізраіля, і выбілі іх у той дзень дваццаць пяць тысячаў сто чалавек, усіх, якія здабывалі меч. \m \v 36 Калі сыны Бэн’яміна ўбачылі, што яны пераможаны, пачалі уцякаць. А сыны Ізраіля, бачачы гэта, далі ім прастору уцякаць, бо давяралі засадзе, якая хавалася каля Гівы. \m \v 37 У той час выступілі тыя, што хаваліся ў засадзе, і напалі на Гіву, і ўварваўшыся ў горад, пазабівалі вострывам мяча ўсіх, што былі ў горадзе. \m \v 38 А сыны Ізраіля былі дамовіўшыся з тымі, якія былі ў засадзе, што мелі з гораду выпусьціць дым як знак. \m \v 39 І сыны Ізраіля пачалі ўцякаць у часе бою, а сыны Бэн’яміна, забілі з сыноў Ізраіля каля трыццаці чалавек, і казалі: «Напэўна пераможам іх, як у папярэднім баі». \m \v 40 А з гораду стаў падымацца слуп дыму. І сыны Бэн’яміна, павярнуўшыся, убачылі, як полымя з гораду падымаецца ў неба. \m \v 41 І сыны Ізраіля, павярнуўшыся, сталі наступаць, а ваяры Бэн’яміна стрывожыліся, бо бачылі, што прыйшла да іх бяда. \m \v 42 І пачалі яны ўцякаць перад сынамі Ізраіля дарогай у бок пустыні, але войска дагнала іх. Таксама тыя, што выйшлі з гораду, клалі іх трупамі пасярод сябе. \m \v 43 І акружылі яны з усіх бакоў Бэн’яміна, і гналі іх без адпачынку, і забівалі іх ад Гівы на захад. \m \v 44 І палегла з пакаленьня Бен’яміна васямнаццаць тысячаў чалавек, усе ваяры мужныя. \m \v 45 З тых, якія ўцякалі ў бок пустыні да скалы Рымон, забілі на дарогах пяць тысячаў чалавек, і гналі іх да Гідому, дзе забілі каля дзьвюх тысячаў. \m \v 46 І ўсіх Бен’ямінцаў палегла ў той дзень дваццаць пяць тысячаў мужчынаў, што выцягваюць меч, усе ваяры мужныя. \m \v 47 А тыя шэсьцьсот чалавек, што засталіся, уцяклі да скалы Рымон, і заставаліся на скале Рымон чатыры месяцы. \m \v 48 А сыны Ізраіля вярнуліся да сыноў Бэн’яміна ў горад, і выбілі востравам мяча, пачынаючы ад мужчын да ўсяго, што знайшлі. Спалілі таксама ўсе гарады і мясцовасьці іхнія. \c 21 \cl Суд 21 \m \v 1 І ў Міцпе сыны Ізраіля злажылі прысягу: «Ніхто з нас ня выдасьць замуж дачкі сваёй за сыноў Бэн’яміна». \m \v 2 І пайшоў народ у Бэтэль, і перад Богам былі аж да вечара, галосячы і ў голас плачучы, і молячыся: \m \v 3 «Чаму, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, сталася, што ў народзе Тваім сёньня ня стала ў Ізраіля аднаго пакаленьня?» \m \v 4 І назаўтра, устаўшы на сьвітаньні, паставілі ахвярнік і склалі на ім ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. \m \v 5 І сказалі сыны Ізраіля: «Хто з усіх пакаленьняў Ізраіля не прыйшоў на зграмаджэньне перад ГОСПАДАМ?» Бо зьвязаліся яны ўрачыстаю прысягаю, што памрэ той, хто ня прыйдзе ў Міцпу да ГОСПАДА. \m \v 6 І сыны Ізраіля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэн’яміна, казалі: «Ня стала сёньня аднаго пакаленьня ў Ізраілі. \m \v 7 Што мы зробім, каб тыя, што засталіся, займелі жонкі? Бо ўсе мы прысяглі перад ГОСПАДАМ, што не дамо ім за жонкі дочак нашых». \m \v 8 І сказалі яны: «Якое з усіх пакаленьняў Ізраіля не прыйшло да ГОСПАДА ў Міцпу?» І вось з жыхароў Ябэш у Гілеадзе ніхто не прыйшоў на сход у табар, \m \v 9 і калі народ быў пералічаны, ніхто з іх ня быў знойдзены. \m \v 10 І грамада паслала туды дванаццаць тысячаў ваяроў, і загадала ім: «Ідзіце і выбіце жыхароў Ябэшу Гілеадзкага вострывам мяча, і жанчын, і дзяцей іхніх. \m \v 11 Вось што зробіце: усіх мужчынаў і жанчынаў, якія пазналі мужа, пазабівайце». \m \v 12 І знайшлі яны сярод жыхароў Ябэшу чатырыста дзяўчат, якія не пазналі мужа, і прывялі іх у табар у Шыло ў зямлі Ханаан. \m \v 13 І грамада паслала пасланцоў да сыноў Бэн’яміна, якія былі на скале Рымон, каб аб’явілі ім мір. \m \v 14 І вярнуліся сыны Бэн’яміна ў той час, і далі ім жонак з дачок Ябэшу Гілеадзкага, але не хапіла для іх усіх. \m \v 15 І народ вельмі моцна шкадаваў дзеля Бэн’яміна, што ГОСПАД не захаваў цэласьці пакаленьняў Ізраіля. \m \v 16 І сказалі старшыні сходу: «Што зробім з рэштаю, якія не атрымалі жонак? Бо ўсе жанчыны ў Бэн’яміна пагінулі». \m \v 17 І сказалі яны: «Спадчынная зямля застаецца ацалелым сынам Бэн’яміна, каб не прапала адно пакаленьне ў Ізраіля. \m \v 18 Дачок сваіх ня можам ім даць, бо зьвязаныя мы прысягаю: “Пракляты, хто дасьць дачку сваю за жонку Бэн’яміну!”» \m \v 19 І сказалі: «Кожны год бывае сьвята ГОСПАДАВА ў Шыло, які на поўнач ад Бэтэлю, а на захад ад дарогі, што ідзе з Бэтэлю ў Сыхем, і на поўдзень ад Лебоны». \m \v 20 І загадалі яны сынам Бэн’яміна, кажучы: «Ідзіце і схавайцеся ў вінаградніках. \m \v 21 Калі ўбачыце дзяўчатаў з Шыло, якія выйшлі ў карагодах таньчыць, выходзьце хутка з вінаграднікаў і хапайце іх, кожны сабе жонку, і вядзіце ў зямлю Бэн’яміна. \m \v 22 Калі ж бацькі іхнія або браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце нас і іх, бо не здабылі мы ім жонкі на вайне, а вы таксама, калі б ім далі — саграшылі б”». \m \v 23 І сыны Бэн’яміна зрабілі так, як ім было загадана, і ўзялі жонак па ліку сваім, з тых, якія таньчылі. І вярнуліся яны ў спадчыну сваю, і адбудавалі гарады свае, і жылі ў іх. \m \v 24 І сыны Ізраіля вярнуліся адтуль кожны да пакаленьня свайго і да роду свайго, і пайшлі кожны ў спадчыну сваю. \m \v 25 У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны, што яму здавалася слушным, тое і рабіў.