\id JAS \ide UTF-8 \h ЯКУБА \toc3 Як \toc2 ЯКУБА \toc1 ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯКУБА \mt1 ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯКУБА \c 1 \cl Як 1 \m \v 1 Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца! \m \v 2 Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы, \m \v 3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць. \m \v 4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу. \m \v 5 Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена. \m \v 6 Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе. \m \v 7 Дык няхай не мяркуе гэтакі чалавек, што нешта атрымае ад Госпада. \m \v 8 Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх. \m \v 9 Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваёй высокасьцю, \m \v 10 а багаты — сваім паніжэньнем, бо праміне, як кветка на траве. \m \v 11 Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і сушыць траву, і кветка яе падае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне. \m \v 12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго. \m \v 13 Спакушаны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае. \m \v 14 А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем; \m \v 15 пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць. \m \v 16 Не падманвайцеся, браты мае ўлюбёныя: \m \v 17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці. \m \v 18 Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных. \m \v 19 Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў, \m \v 20 бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае. \m \v 21 Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя. \m \v 22 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе. \m \v 23 Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку; \m \v 24 бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён. \m \v 25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй. \m \v 26 Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная. \m \v 27 Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету. \c 2 \cl Як 2 \m \v 1 Браты мае! Не ўзіраючыся на аблічча, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста праслаўленага. \m \v 2 Бо калі ў збор ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у сьветлым адзеньні, і ўвойдзе ўбогі ў брудным адзеньні, \m \v 3 і вы глянеце на таго, які носіць сьветлае адзеньне, і скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а ўбогаму скажаце: «Ты стань там», ці: «Сядай тут, ля падножжа майго», \m \v 4 ці не ўчынілі вы розьніцы ў саміх сабе і ці ня сталіся судзьдзямі са злымі думкамі? \m \v 5 Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго? \m \v 6 А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды? \m \v 7 Ці ж не яны блюзьняць на добрае імя, якое вы прызываеце? \m \v 8 Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце; \m \v 9 а калі на аблічча ўзіраецеся, чыніце грэх і дакараныя законам як парушальнікі. \m \v 10 Бо хто захоўвае ўвесь Закон, але спатыкнецца ў [нечым] адным, той стаўся вінным у-ва ўсім. \m \v 11 Бо Той, Які сказаў: «Не чужалож», сказаў таксама: «Не забівай». Дык калі ты не чужаложыш, але заб’еш, ты стаўся парушальнікам Закону. \m \v 12 Гэтак гаварыце і гэтак рабіце, як тыя, што маюць быць суджаны паводле закону свабоды. \m \v 13 Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца. \m \v 14 Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго. \m \v 15 Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень, \m \v 16 а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць? \m \v 17 Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая. \m \v 18 Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе маю веру. \m \v 19 Ты верыш, што Бог адзін, — добра робіш. І дэманы вераць і дрыжаць. \m \v 20 Але ці хочаш ведаць, чалавек нікчэмны, што вера без учынкаў мёртвая? \m \v 21 Ці ж не праз учынкі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, узьнёсшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго? \m \v 22 Бачыш, што вера дапамагала ўчынкам ягоным, і праз учынкі вера завяршылася. \m \v 23 І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы». \m \v 24 Дык паглядзіце, што чалавек апраўдваецца праз учынкі, а не праз веру толькі. \m \v 25 Падобна і Рахаў распусьніца ці не праз учынкі была апраўданая, прыняўшы пасланцоў і выправіўшы [іх] другой дарогаю? \m \v 26 Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая без учынкаў. \c 3 \cl Як 3 \m \v 1 Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд, \m \v 2 бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела. \m \v 3 Вось, мы ўкладаем цуглі ў рот коням, каб мець пэўнасьць у іх, і кіруем усім целам іхнім. \m \v 4 Вось і караблі, такія вялікія, і вятры магутныя іх носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды корнік хоча. \m \v 5 Гэтак і язык — малы член, а шмат узносіцца. Вось, маленькі агонь, а які вялікі лес запальвае. \m \v 6 І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны. \m \v 7 Бо ўсякая прырода зьвяроў, і птушак, і паўзуноў, і марскіх жывёлаў таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечаю, \m \v 8 а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты. \m \v 9 Ім дабраслаўляем Бога і Айца і ім праклінаем людзей, што створаны на падабенства Бога; \m \v 10 з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае. \m \v 11 Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]? \m \v 12 Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду. \m \v 13 Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці. \m \v 14 А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе. \m \v 15 Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава, \m \v 16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы. \m \v 17 Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная. \m \v 18 Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой. \c 4 \cl Як 4 \m \v 1 Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых? \m \v 2 Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце. \m \v 3 Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб выдаткаваць дзеля асалоды вашае. \m \v 4 Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу. \m \v 5 Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: «Да рэўнасьці прагне Дух, Які жыве ў нас»? \m \v 6 Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае». \m \v 7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас. \m \v 8 Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя! \m \v 9 Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак. \m \v 10 Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас. \m \v 11 Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя. \m \v 12 Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога? \m \v 13 Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць», \m \v 14 вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне. \m \v 15 Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое», \m \v 16 вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло. \m \v 17 Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму. \c 5 \cl Як 5 \m \v 1 Паслухайце цяпер вы, багатыя! Галасіце і плачце дзеля няшчасьцяў вашых, якія прыходзяць! \m \v 2 Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла. \m \v 3 Золата вашае і срэбра паржавела, і іржа іхняя сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі сабе скарб на апошнія дні. \m \v 4 Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў. \m \v 5 Вы мелі раскошу на зямлі і жылі ў распусьце; вы насыцілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі будзеце на зарэз. \m \v 6 Вы асудзілі, забілі Праведнага; Ён не супрацьстаў вам. \m \v 7 Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні. \m \v 8 Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца. \m \v 9 Не наракайце, браты мае, адзін на аднаго, каб ня быць асуджанымі. Вось, Судзьдзя стаіць перад дзьвярыма. \m \v 10 За прыклад злыбедаў і доўгацярплівасьці вазьміце, браты мае, прарокаў, якія гаварылі ў імя Госпада. \m \v 11 Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны. \m \v 12 Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не папасьці пад суд. \m \v 13 Мае цяжкасьці нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае. \m \v 14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада, \m \v 15 і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму. \m \v 16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа дзейсная просьба праведніка! \m \v 17 Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў. \m \v 18 І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой. \m \v 19 Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго, \m \v 20 няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.