\id HAG \ide UTF-8 \h АГЕЙ \toc2 АГЕЙ \toc1 КНІГА ПРАРОКА АГЕЯ \mt1 КНІГА ПРАРОКА АГЕЯ \c 1 \cl Аг 1 \m \v 1 У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы: \m \v 2 «Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Гэты народ кажа: ‘Не прыйшоў час, час, каб будаваць дом ГОСПАДА’”». \m \v 3 І было слова ГОСПАДА праз Агея прарока, кажучы: \m \v 4 «А ці вам час жыць у дамах шаляваных, калі гэты дом спустошаны? \m \v 5 Таму цяпер гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае. \m \v 6 Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; адзеяцёся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука. \m \v 7 Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае. \m \v 8 Узыйдзіце на гару, і вазіце дрэва, і будуйце дом; і Я буду спагадаць яму, і ўслаўлюся, кажа ГОСПАД. \m \v 9 Спадзяваліся, што будзе шмат, а вось, мала; і што прыносіце ў дом, Я тое разьвею. Чаму? —кажа ГОСПАД Магуцьцяў, — За дом Мой, які спустошаны, а вы бяжыцё кожны да дому свайго. \m \v 10 Таму неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду. \m \v 11 І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на аліву, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”». \m \v 12 І паслухалі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўся рэшта народу голас ГОСПАДА, Бога свайго, і словы Агея прарока, бо ГОСПАД, Бог іхні, паслаў яго, і народ баяўся ГОСПАДА. \m \v 13 І сказаў Агей, пасланец ГОСПАДА, будучы пасланым ГОСПАДАМ да народу, кажучы: «Я з вамі, кажа ГОСПАД». \m \v 14 І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, найвышэйшага сьвятара, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго, \m \v 15 у дваццаць чацьвёрты дзень, у шосты месяц, у другі год валадара Дарыя. \c 2 \cl Аг 2 \m \v 1 У сёмы месяц, у дваццаць першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока, кажучы: \m \v 2 «Скажы цяпер Зэрубабэлю, сыну Шэалтыэля, ваяводзе Юды, і Егошуа, сыну Егацадака, сьвятару вялікаму, і рэшце народу, кажучы: \m \v 3 “Хто застаўся між вамі, што бачылі дом гэты ў першай яго славе? І якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вачах вашых у параўнаньні з тым як нішто? \m \v 4 Але цяпер вось умацуйся, Зэрубабэлю, кажа ГОСПАД, і ўмацуйся, Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўмацуйся, увесь народ зямлі, кажа ГОСПАД, і рабіце; бо Я з вамі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. \m \v 5 Паводле слова, якім Я ўмовіўся з вамі, калі вы выйшлі з Эгіпту, Дух Мой сярод вас, ня бойцеся. \m \v 6 Бо гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: ‘Яшчэ раз, і неўзабаве, Я ўзварухну неба і зямлю, мора і сухазем’е, \m \v 7 і ўзварухну ўсе народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’. \m \v 8 Маё срэбра і Маё золата, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. \m \v 9 Большая будзе слава гэтага дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”». \m \v 10 У дваццаць чацьвёрты дзень, у дзявяты месяц, у сёмы год Дарыя, было слова ГОСПАДА да Агея прарока, кажучы: \m \v 11 «Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Спытайся цяпер у сьвятароў пра Закон, кажучы: \m \v 12 ‘Калі хто нёс асьвячонае мяса ў крысе адзеньня свайго і дакрануўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алівы, або да якое-колечы ежы, ці будуць яны асьвячоныя?’”» І сьвятары адказалі: «Не». \m \v 13 І сказаў Агей: «А калі занячышчаны нябожчыкам дакранецца да нечага з гэтых [рэчаў], ці будуць яны нячыстымі?» І адказалі сьвятары, і сказалі: «Яны будуць нячыстымі». \m \v 14 І адказаў Агей, і сказаў: «Такія гэтыя людзі, і такі гэты народ перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД, і такая кожная праца рук іхніх, і тое, што яны прыносяць у ахвяру, — нячыстае. \m \v 15 А цяпер зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, перш, чым быў пакладзены камень на камяні ў сьвятыні ГОСПАДА. \m \v 16 Было, што калі хто прыходзіў да капы ў дваццаць [мераў], было там дзесяць; і калі хто прыходзіў да тоўчні, каб выціснуць пяцьдзясят [мераў] з тоўчні, было там дваццаць. \m \v 17 Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 18 Зьвярніце сэрцы вашы адгэтуль і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад дня, у які закладзеная сьвятыня ГОСПАДА, зьвярніце сэрцы вашыя. \m \v 19 Ці ёсьць яшчэ насеньне ў сьвірне? Ці яшчэ вінаград, і дрэва фігавае, і дрэва гранатовае, і дрэва аліўнае давалі плод? Ад гэтага дня Я дабраслаўлю». \m \v 20 І было слова ГОСПАДА другі раз да Агея ў дваццаць чацьвёрты дзень таго самага месяца, кажучы: \m \v 21 «Скажы Зэрубабэлю, ваяводзе Юды, кажучы: “Я ўзварухну неба і зямлю; \m \v 22 Я перавярну пасады валадарстваў, і выгублю моц валадарстваў паганаў, і вывярну калясьніцы і тых, якія едуць у іх, і паваляцца коні і вершнікі на іх, кожны ад мяча брата свайго. \m \v 23 У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вазьму цябе, Зэрубабэлю, сыне Шэалтыэля, слугу Майго, кажа ГОСПАД, і зраблю цябе, як пячатку, бо Я выбраў цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».