\id EXO \ide UTF-8 \h ВЫХАД \toc2 ВЫХАД \toc1 КНІГА ВЫХАД \mt1 КНІГА ВЫХАД \c 1 \cl Вых 1 \m \v 1 І вось імёны сыноў Ізраіля, якія прыйшлі ў Эгіпет з Якубам, увайшлі кожны з домам сваім: \m \v 2 Рубэн, Сымон, Леві і Юда, \m \v 3 Ісахар, Завулён і Бэн’ямін, \m \v 4 Дан і Нэфталі, Гад і Асэр. \m \v 5 I ўсіх душаў, якія выйшлі з паясьніцы Якуба, было семдзясят, а Язэп быў у Эгіпце. \m \v 6 I памёр Язэп, і ўсе браты ягоныя, і ўсё пакаленьне тое. \m \v 7 І сыны Ізраіля пладзіліся, і нараджаліся, і памнажаліся, і ставаліся магутнымі вельмі- вельмі, і напоўнілася імі зямля. \m \v 8 I паўстаў новы валадар у Эгіпце, які ня ведаў Язэпа. \m \v 9 I сказаў ён народу свайму: «Вось, народ сыноў Ізраіля больш шматлікі і мацнейшы за нас. \m \v 10 Давайце мудра ўчынім адносна яго, каб ён не памнажаўся; бо як здарыцца вайна, ён злучыцца з ворагамі нашымі, і будзе ваяваць з намі, і выйдзе з зямлі гэтай». \m \v 11 I паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I ён збудаваў на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс. \m \v 12 I колькі ўціскалі яго, ён памнажаўся і пашыраўся. I яны трывожыліся з прычыны сыноў Ізраіля. \m \v 13 I зьняволілі Эгіпцяне сыноў Ізраіля, і ўціскалі, \m \v 14 і рабілі горкім жыцьцё іхняе цажкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі. \m \v 15 I сказаў валадар Эгіпту павітухам гебрайскім, якіх адной імя было Шыфра, а імя другой — Пуа, \m \v 16 і сказаў: «Калі будзеце пры радзінах у Гебраек, глядзіце на радзільны ложак: калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, няхай застанецца жывая». \m \v 17 Але павітухі баяліся Бога, і не рабілі так, як загадаў ім валадар Эгіпту; і пакідалі хлопцаў жывымі. \m \v 18 I паклікаў валадар Эгіпту павітухаў, і сказаў ім: «Чаму вы робіце гэта, чаму пакідаеце хлопцаў жывымі?» \m \v 19 І сказалі павітухі фараону: «Жанчыны гебрайскія не такія, як эгіпецкія; яны здаровыя, і яны родзяць перш, чым прыйдзе да іх павітуха». \m \v 20 I спагадаў Бог павітухам; і народ памнажаўся і вельмі мацнеў. \m \v 21 I сталася, [за тое], што павітухі баяліся Бога, Ён збудаваў ім дамы. \m \v 22 I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца [ў Гебраяў], кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую». \c 2 \cl Вых 2 \m \v 1 I пайшоў чалавек з дому Левія, і ўзяў дачку Левія. \m \v 2 I зачала тая жанчына, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён прыгожы, і хавала яго тры месяцы. \m \v 3 І не магла даўжэй хаваць яго, і ўзяла кошык з трысьнёгу, і абмазала яго асфальтам і смалою; і палажыла ў яго хлопчыка, і паставіла ў чароце каля берагу ракі. \m \v 4 I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца з ім. \m \v 5 I зыйшла дачка фараона мыцца да ракі, а служкі ейныя хадзілі каля ракі. I яна ўбачыла кошык сярод чароту, і паслала служку сваю ўзяць яго. \m \v 6 I адчыніла, і ўбачыла яго, гэтае дзіцятка; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: «Ён з дзяцей Гебрайскіх». \m \v 7 I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка». \m \v 8 I сказала ёй дачка фараона: «Ідзі». I пайшла дзяўчынка, і паклікала маці дзіцяці. \m \v 9 I сказала ёй дачка фараона: «Вазьмі сабе дзіцятка гэтае і выкармі яго для мяне; я дам табе тваю плату». І ўзяла жанчына дзіцятка, і выкарміла яго. \m \v 10 I вырасла дзіця, і яна прывяла яго да дачкі фараона, і ён стаў у яе за сына, і назвала імя ягонае — Майсей, і казала яна: «Бо з вады я выцягнула яго». \m \v 11 I сталася ў тыя дні, што вырас Майсей, і выйшаў да братоў сваіх, і ўбачыў цяжкія працы іхнія; і ўбачыў, што Эгіпцянін б’е аднаго Гебрая з братоў ягоных. \m \v 12 I павярнуўся ён туды і сюды, і ўбачыў, што нікога няма, і забіў Эгіпцяніна, і схаваў яго ў пяску. \m \v 13 I вышаў ён на наступны дзень, і вось, два Гебраі вадзяцца. I сказаў ён таму, які крыўдзіў: «Навошто ты б’еш бліжняга свайго?» \m \v 14 А той сказаў: «Хто паставіў цябе начальнікам і судзьдзём над намі? Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Эгіпцяніна?» I спалохаўся Майсей, і сказаў: «Напэўна, сталася вядомым гэта». \m \v 15 I пачуў фараон пра гэтую справу, і шукаў забіць Майсея. I ўцёк Майсей ад фараона, і жыў у зямлі Мадыян. І вось сеў ён каля студні. \m \v 16 У сьвятара Мадыянскага было сем дочак. I яны прыйшлі, і начэрпалі вады, і напоўнілі карыты, каб напаіць авечкі бацькі свайго. \m \v 17 I прыйшлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Майсей, і дапамог ім, і напаіў авечак іхніх. \m \v 18 I прыйшлі яны да Рэўэля, бацькі свайго, і ён сказаў ім: «Чаму вы так хутка прыйшлі сёньня?» \m \v 19 Яны сказалі: «Эгіпцянін выратаваў нас ад пастухоў і нават начэрпаў нам вады, і напаіў авечкі». \m \v 20 Ён сказаў дочкам сваім: «Дзе ж ён? Чаму вы пакінулі чалавека гэтага? Паклічце яго, і няхай ён зьесьць хлеб». \m \v 21 I ўпадабаў Майсей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Майсея дачку сваю Цыпору. \m \v 22 I яна нарадзіла сына, і [Майсей] назваў імя яго Гершом, бо казаў ён: «Я стаўся прыхаднем у чужой зямлі». \m \v 23 I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх. \m \v 24 I пачуў Бог стагнаньні іхнія, і ўзгадаў Бог запавет Свой з Абрагамам, Ісаакам і Якубам. \m \v 25 I глянуў Бог на сыноў Ізраіля, і пазнаў Бог [справы іхнія]. \c 3 \cl Вых 3 \m \v 1 А Майсей пасьвіў авечкі Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. I павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў. \m \v 2 I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА у полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. I бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў. \m \v 3 I сказаў Майсей: «Пайду і пагляджу на зьяву гэтую вялікую, чаму куст не згарае». \m \v 4 I ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!» \m \v 5 I сказаў Ён: «Не падыходзь сюды; зьнімі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая». \m \v 6 I сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». I закрыў Майсей твар свой, бо баяўся глянуць на Бога. \m \v 7 I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя. \m \v 8 I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтае ў зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетытаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў. \m \v 9 I цяпер вось, стогн сыноў Ізраіля дайшоў да Мяне, і таксама Я бачу ўціск, якім Эгіпцяне прыгнятаюць іх. \m \v 10 I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і вывядзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля». \m \v 11 I сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб ісьці мне да фараона і каб мне вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту?» \m \v 12 I сказаў [Бог]: «Бо Я буду з табою. І вось табе знак, што Я паслаў цябе: калі ты вывядзеш народ з Эгіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары». \m \v 13 I сказаў Майсей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраіля і скажу ім: “Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць мне: “Якое імя Яго?” Што маю сказаць ім?» \m \v 14 I сказаў Бог Майсею: «Я Ёсьць, Хто Ёсьць». I сказаў: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “Той, Хто Ёсьць, паслаў мяне да вас”». \m \v 15 I сказаў яшчэ Бог Майсею: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас!” Гэта імя Маё на вякі, і гэта памятка пра Мяне з пакаленьня на пакаленьне. \m \v 16 Ідзі, зьбяры старшыняў Ізраіля і скажы ім: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, кажучы: "Наведваючы, наведаў Я вас і [бачыў], што робіцца вам у Эгіпце. \m \v 17 I Я сказаў: ‘Я вывяду вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетытаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”. \m \v 18 I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”. \m \v 19 I Я ведаю, што ня дасьць вам валадар Эгіпту ісьці, хіба [будзе змушаны] рукой магутнай. \m \v 20 I Я выцягну руку Маю, і ўдару Эгіпет усімі цудамі Маімі, якія ўчыню пасярод яго, і пасьля гэтага ён пусьціць вас. \m \v 21 I Я дам ласку народу гэтаму ў вачах Эгіпцянаў; і будзе, што калі вы пойдзеце, ня пойдзеце з пустымі рукамі. \m \v 22 І папросіць жанчына ў суседкі сваёй і ў гаспадыні дому свайго посуд срэбны і посуд залаты, і адзеньне, і вы адзенеце ў яго сыноў сваіх і дочак сваіх, і спустошыце Эгіпет». \c 4 \cl Вых 4 \m \v 1 І адказаў Майсей, і сказаў: «А калі яны не павераць мне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: “Не зьявіўся табе ГОСПАД”?». \m \v 2 I сказаў яму ГОСПАД: «Што гэта ў руцэ тваёй?» Ён адказаў: «Кій». \m \v 3 I сказаў: «Кінь яго на зямлю». I ён кінуў яго на зямлю, і стаўся ён зьмеем, і ўцякаў Майсей ад яго. \m \v 4 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю і схапі яго за хвост!» І выцягнуў ён руку сваю, і схапіў яго, і ён стаўся кіем у далоні ягонай. \m \v 5 «Гэта каб паверылі, што зьявіўся табе ГОСПАД, Бог бацькоў іхніх, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». \m \v 6 I сказаў ГОСПАД яму яшчэ: «Улажы руку тваю ў заўлоньне тваё». I ён улажыў руку сваю ў заўлоньне сваё, і выняў, і вось, рука ягоная пракажоная, як сьнег. \m \v 7 I сказаў: «Улажы зноў руку тваю ў заўлоньне тваё». I ён улажыў зноў руку сваю ў заўлоньне сваё. I выняў яе з заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў як цела ягонае. \m \v 8 «I станецца, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга. \m \v 9 I станецца, што калі не павераць таксама двум гэтым знакам і не паслухаюць голасу твайго, возьмеш з ракі ваду і выльеш на сухую зямлю, і станецца, што вада, якую ты возьмеш з ракі, станецца крывёй на сухой зямлі». \m \v 10 I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык». \m \v 11 I сказаў ГОСПАД яму: «Хто даў вусны чалавеку? Хто робіць немым або глухім, або відушчым, або сьляпым? Ці ня Я, ГОСПАД? \m \v 12 I цяпер ідзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і навучу цябе, што маеш гаварыць». \m \v 13 I сказаў [Майсей]: «О Госпадзе мой! Пашлі, прашу, [другога], каго маеш паслаць». \m \v 14 I ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Майсея, і Ён сказаў: «Ці ж няма Аарона, брата твайго, Лявіта? Я ведаю, што ён, гаворачы, [добра] гаворыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе, і ўбачыць цябе, і ўзрадуецца ў сэрцы сваім. \m \v 15 I ты будзеш гаварыць да яго і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць. \m \v 16 I будзе ён гаварыць замест цябе да народу. I ён будзе вуснамі тваімі, а ты будзеш яму як Бог. \m \v 17 I возьмеш у руку тваю кій гэты, якім зробіш знакі». \m \v 18 I пайшоў Майсей, і вярнуўся да Етра, цесьця свайго, і сказаў яму: «Пайду і вярнуся да братоў маіх, якія ў Эгіпце, і пагляджу, ці яны яшчэ жывыя?» I сказаў Етра Майсею: «Ідзі ў супакоі». \m \v 19 I сказаў ГОСПАД Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Эгіпет, бо памерлі ўсе людзі, якія шукалі душы тваёй». \m \v 20 I ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і вярнуўся ў зямлю Эгіпецкую. I ўзяў кій Божы ў руку сваю. \m \v 21 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ. \m \v 22 I скажы фараону: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Сын Мой, першародны Мой — Ізраіль. \m \v 23 Я кажу табе: ‘Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго’"”». \m \v 24 I сталася ў дарозе, у [месцы] начаваньня пераняў яго ГОСПАД і шукаў забіць яго. \m \v 25 I ўзяла Цыпора крэмень, і абрэзала скуравінку сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Бо ты мне жаніх крыві». \m \v 26 I адступіў [Госпад] ад яго. Тады яна сказала: «Ты — жаніх крыві праз абразаньне». \m \v 27 I сказаў ГОСПАД Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». I ён пайшоў, і пераняў яго на гары Божай, і пацалаваў яго. \m \v 28 I пераказаў Майсей Аарону ўсе словы ГОСПАДА, Які паслаў яго, і ўсе знакі, якія Ён загадаў яму [зрабіць]. \m \v 29 I пайшлі Майсей і Аарон, і сабралі яны ўсіх старшыняў сыноў Ізраіля. \m \v 30 І пераказаў Аарон усе словы, якія казаў ГОСПАД Майсею, і зрабіў знакі перад вачыма народу. \m \v 31 I паверыў народ, і яны пачулі, што ГОСПАД наведаў сыноў Ізраіля і ўбачыў прыгнёт іхні, і схіліліся, і пакланіліся. \c 5 \cl Вых 5 \m \v 1 І потым прыйшлі Майсей і Аарон, і сказалі фараону: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Адпусьці народ Мой, і яны будуць сьвяткаваць [сьвята] Мне ў пустыні”». \m \v 2 І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу». \m \v 3 I яны сказалі: «Бог Гебраяў зьявіўся нам. Дык мы пойдзем на тры дні дарогі ў пустыню, і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, каб Ён не наведаў нас пошасьцю або мячом». \m \v 4 I сказаў ім валадар Эгіпту: «Навошта вы, Майсей і Аарон, адцягваеце народ ад працы ягонай? Ідзіце да работаў вашых». \m \v 5 I сказаў фараон: «Вось, шматлікі цяпер народ зямлі гэтай, а вы адцягваеце іх ад работаў іхніх». \m \v 6 I загадаў фараон у той дзень прыганятым народу і наглядчыкам яго, кажучы: \m \v 7 «Не давайце больш народу саломы на выраб цэглы, як учора і пазаўчора. Няхай яны ідуць і зьбіраюць сабе салому. \m \v 8 А колькасьць цэглы, якую яны выраблялі ўчора і пазаўчора, налажыце на іх і не зьмяншайце яе; бо яны лянуюцца, і таму крычаць, кажучы: “Пойдзем, складзем ахвяру Богу нашаму”. \m \v 9 Няхай абцяжыць праца людзей, і няхай яны працуюць і ня слухаюць словаў хлусьлівых». \m \v 10 I выйшлі прыганятыя народу і наглядчыкі яго, і сказалі народу, кажучы: «Гэтак кажа фараон: “Не даю вам саломы. \m \v 11 Самі йдзіце, бярыце сабе салому, дзе знойдзеце, бо нічога ня зьменшыцца ў працы вашай”». \m \v 12 І расьцярушыўся народ па ўсёй зямлі Эгіпецкай зьбіраць іржышча замест саломы. \m \v 13 А прыганятыя прынукалі, кажучы: «Выконвайце працу вашую, норму дзённую у той самы дзень, як тады, калі была салома». \m \v 14 I білі наглядчыкаў сыноў Ізраіля, якіх паставілі над імі прыганятыя фараона, кажучы: «Чаму ня выканалі норму вырабу цэглы, што была ўчора і пазаўчора, ані ўчора, ані сёньня?» \m \v 15 I прыйшлі наглядчыкі сыноў Ізраіля, і крычалі да фараона, кажучы: «Чаму ты так робіш адносна слугаў тваіх? \m \v 16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б’юць; і вінавацяць народ твой». \m \v 17 Але ён сказаў: «Лайдакі вы, лайдакі; і таму вы кажаце: “Хадземце, складзем ахвяру ГОСПАДУ”. \m \v 18 I цяпер ідзіце, працуйце, і саломы не дадуць вам, але вызначаную колькасьць цэглы давайце». \m \v 19 I ўбачылі наглядчыкі сыноў Ізраіля, што яны ў бядзе, бо сказана: «Не зьмяншайце колькасьць цэглы, норму дзённую ў той самы дзень». \m \v 20 I сустрэлі яны Майсея і Аарона, якія стаялі, чакаючы іх, калі яны выйшлі ад фараона, \m \v 21 і сказалі ім: «Няхай ўзгляне ГОСПАД на вас і асудзіць, бо вы зрабілі нас агіднымі ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных, і далі меч у рукі іхнія, каб забіць нас». \m \v 22 I зьвярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Госпадзе, чаму Ты робіш зло народу гэтаму? Навошта Ты паслаў мяне? \m \v 23 Бо ад таго часу, як я прыйшоў да фараона, каб гаварыць у імя Тваё, зло робіцца народу гэтаму; а вызваліць, Ты ня вызваліў народ Твой!» \c 6 \cl Вых 6 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Цяпер ты ўбачыш, што Я зраблю фараону, бо дзеля моцнае рукі ён выпусьціць іх і дзеля моцнае рукі ён выжане іх з зямлі сваёй». \m \v 2 I прамовіў Бог да Майсея, і сказаў яму: «Я — ГОСПАД. \m \v 3 I Я зьяўляўся Абрагаму, Ісааку і Якубу як Бог Усемагутны, але імя Маё, ГОСПАД, Я ня даў ведаць ім. \m \v 4 I Я заключыў запавет Мой з імі, каб даць ім зямлю Ханаан, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі. \m \v 5 I таксама Я пачуў стогны сыноў Ізраіля, якіх Эгіпцяне зрабілі нявольнікамі, і ўзгадаў запавет Мой. \m \v 6 Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я вывяду вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі. \m \v 7 I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага. \m \v 8 I Я прывяду вас у тую зямлю, пра якую Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ісааку і Якубу, і дам яе вам на ўласнасьць. Я — ГОСПАД”». \m \v 9 I гаварыў Майсей гэтак да сыноў Ізраіля, але яны ня слухалі Майсея з прычыны маладушнасьці і цяжкай працы. \m \v 10 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 11 «Ідзі, скажы фараону, валадару Эгіпту, каб адпусьціў сыноў Ізраіля з зямлі сваёй». \m \v 12 I прамовіў Майсей перад абліччам ГОСПАДА, кажучы: «Вось, сыны Ізраіля ня слухаюць мяне; і як жа паслухае мяне фараон? А я [маю] неабрэзаныя вусны». \m \v 13 I прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, і загадаў ім [казаць] да сыноў Ізраіля і да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае. \m \v 14 Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна. \m \v 15 А сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Яхін, і Цахар, і Шаўль, сын Ханаанянкі. Гэта плямёны Сымона. \m \v 16 I вось імёны сыноў Левія паводле радаводаў іхніх: Гершон, і Кегат, і Мэрары. А гадоў жыцьця Левія было сто трыццаць сем гадоў. \m \v 17 Сыны Гершона: Ліўні і Шымей паводле плямёнаў іхніх. \m \v 18 А сыны Кегата: Амрам, і Іцгар, і Хеўрон, і Ўзыель. А гадоў жыцьця Кегата было сто трыццаць тры гады. \m \v 19 I сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Гэта плямёны Левія паводле радаводаў іхніх. \m \v 20 I ўзяў Амрам Ёхабэд, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем гадоў. \m \v 21 А сыны Іцгара: Карах, і Нэфэг, і Зіхры. \m \v 22 А сыны Ўзыеля: Мішаэль, і Эльцафан, і Сытры. \m \v 23 I ўзяў Аарон Элішэбу, дачку Амінадава, сястру Нахшона, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Надава і Абігу, Элеазара і Ітамара. \m \v 24 I сыны Караха: Асір, і Элькана, і Абіясаф. Гэта плямёны Караха. \m \v 25 I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх. \m \v 26 Гэта вось Аарон і Майсей, якім сказаў ГОСПАД: «Вывядзіце сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае паводле дружынаў іхніх». \m \v 27 Яны прамаўлялі да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту, гэтыя Майсей і Аарон. \m \v 28 I сталася ў дзень, калі ГОСПАД прамаўляў да Майсея ў зямлі Эгіпецкай. \m \v 29 I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы: «Я — ГОСПАД. Кажы фараону, валадару Эгіпту, усё, што Я кажу табе». \m \v 30 I Майсей сказаў перад абліччам ГОСПАДА: «Вось, я [маю] неабрэзаныя вусны, і як жа паслухае мяне фараон?» \c 7 \cl Вых 7 \m \v 1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім. \m \v 2 Ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць да фараона, і ён адпусьціць сыноў Ізраіля з зямлі сваёй. \m \v 3 I Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і памножу знакі Мае і цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай. \m \v 4 I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і вывяду войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае праз суды вялікія. \m \v 5 I даведаюцца Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД, калі выцягну руку Маю на Эгіпет і вывяду сыноў Ізраіля з-паміж іх». \m \v 6 I зрабіў Майсей і Аарон; як загадаў ім ГОСПАД, так яны і ўчынілі. \m \v 7 І Майсею было восемдзясят гадоў, а Аарону — восемдзясят тры гады, калі прамаўлялі яны да фараона. \m \v 8 I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону, кажучы: \m \v 9 «Калі скажа вам фараон, кажучы: “Дайце ваш цуд”, дык ты скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь перад фараонам”; і ён станецца цмокам». \m \v 10 I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам. \m \v 11 I паклікаў фараон мудрацоў і чараўнікоў, і ўчынілі варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю тое самае. \m \v 12 I кінуў кожны кій свой, і яны сталіся цмокамі, але праглынуў кій Ааронаў кіі іхнія. \m \v 13 Але зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як гаварыў ГОСПАД. \m \v 14 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ. \m \v 15 Ідзі да фараона раніцаю. Вось, ён выйдзе да вады, а ты стань насупраць яго на беразе ракі; і кій, які перамяняўся ў зьмея, возьмеш у руку тваю. \m \v 16 I скажы яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне ў пустыні"”. І вось, ты не паслухаў аж да цяпер. \m \v 17 Гэтак кажа ГОСПАД: “З гэтага ты даведаешся, што Я — ГОСПАД. Вось, Я ўдару кіем, які ў маёй руцэ, па вадзе, якая ў рацэ, і яна пераменіцца ў кроў, \m \v 18 і рыба, якая ў рацэ, здохне, і рака засьмярдзіць, і агідна будзе Эгіпцянам піць ваду з ракі”». \m \v 19 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і выцягні руку тваю на воды Эгіпту, на рэкі іхнія, на ручаі іхнія, на сажалкі іхнія і на ўсялякія ставы водаў іхніх; і стануцца яны крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і ў [начыньнях] драўляных і каменных”». \m \v 20 I зрабілі так Майсей і Аарон, як загадаў ГОСПАД. I падняў ён кій, і ўдарыў па вадзе, якая ў рацэ, перад вачыма фараона і перад вачыма слугаў ягоных, і перамянілася ўся вада, якая ў рацэ, у кроў; \m \v 21 і рыба, якая ў рацэ, падохла, і засьмярдзела рака, і не маглі Эгіпцяне піць вады з ракі; і была кроў у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. \m \v 22 I зрабілі гэтаксама варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю. I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як і казаў ГОСПАД. \m \v 23 I павярнуўся фараон, і пайшоў у дом свой; і не зьвярнуў сэрца свайго да гэтага. \m \v 24 I капаў увесь Эгіпет вакол ракі ваду, каб піць, бо не маглі піць вады з ракі. \m \v 25 I споўнілася сем дзён пасьля таго, як ГОСПАД ударыў раку. \c 8 \cl Вых 8 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Прыйдзі да фараона і скажы яму: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне. \m \v 2 Калі ж ты адмаўляешся адпусьціць, вось, Я ўдару ўсе межы твае жабамі. \m \v 3 I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае. \m \v 4 І на цябе, і на народ твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы”». \m \v 5 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні руку тваю з кіем тваім на ручаі, і на рэкі, і на азёры, і ўзьвядзі жабаў на зямлю Эгіпецкую”». \m \v 6 I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Эгіпецкія, і выйшлі жабы, і пакрылі зямлю Эгіпецкую. \m \v 7 I зрабілі так варажбіты варажбою сваёю, і ўзьвялі жабаў на зямлю Эгіпецкую. \m \v 8 I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ». \m \v 9 I сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за слугаў тваіх, і за народ твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамах тваіх, і засталіся толькі ў рацэ». \m \v 10 Ён сказаў: «Заўтра». I сказаў [Майсей]: «Паводле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма [нікога] як ГОСПАД, Бог наш. \m \v 11 I адыйдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад народу твайго, толькі ў рацэ застануцца». \m \v 12 I выйшлі Майсей і Аарон ад фараона, і Майсей клікаў да ГОСПАДА адносна жабаў, якіх узьвёў на фараона. \m \v 13 I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і здохлі жабы ў дамах, і ў дварах, і на палях. \m \v 14 I пазьбіралі іх купы купаў, і засьмярдзелася зямля. \m \v 15 I ўбачыў фараон, што сталася палёгка, і закамяніў сэрца сваё, і не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД. \m \v 16 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій твой і ўдар ў пыл зямлі, і станецца пыл камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”». \m \v 17 I яны зрабілі так, і выцягнуў Аарон руку сваю з кіем сваім, і ўдарыў у пыл зямлі, і зьявіліся камары на людзях і на скаціне. Увесь пыл зямлі стаўся камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. \m \v 18 I рабілі так варажбіты варажбою сваёй, каб зьявіліся камары, але не змаглі. I былі камары на людзях і на скаціне. \m \v 19 I сказалі варажбіты фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца фараона зацьвярдзела, і ён не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД. \m \v 20 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю і стань перад фараонам. Вось, ён ідзе да вады, і ты скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне. \m \v 21 Бо калі не адпусьціш народ Мой, вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на народ твой, і на дамы твае мухаў, і напоўняцца дамы Эгіпцян мухамі, і таксама грунты, на якіх яны. \m \v 22 I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой народ Мой жыве, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі. \m \v 23 І Я зраблю розьніцу паміж народам Маім і народам тваім. Заўтра станецца знак гэты"”». \m \v 24 I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі уцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў. \m \v 25 I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, складзіце ахвяру Богу свайму ў гэтай зямлі». \m \v 26 I сказаў Майсей: «Не належыцца рабіць гэтак, бо агіду для Эгіпцянаў мы складзем ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму; вось, мы будзем складаць у ахвяру тое, што агіднае ў Эгіпцянаў, перад вачыма іхнімі, і ці не ўкамянуюць яны нас? \m \v 27 На тры дні дарогі мы пойдзем у пустыню і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, як Ён скажа нам». \m \v 28 I сказаў фараон: «Я адпушчу вас, і вы складзеце ахвяру Богу свайму ў пустыні; толькі аддаляючыся, не аддаляйцеся, каб зыйсьці. Прасіце за мяне». \m \v 29 I сказаў Майсей: «Вось, я выйду ад цябе, і буду прасіць ГОСПАДА, і адыйдуць мухі ад фараона, і ад слугаў ягоных, і ад народу ягонага заўтра. Толькі няхай фараон больш не падманвае, не адпускаючы народ скласьці ахвяру ГОСПАДУ». \m \v 30 I выйшаў Майсей ад фараона, і прасіў ГОСПАДА. \m \v 31 I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і адвёў мухаў ад фараона, ад слугаў ягоных і ад народу ягонага; не засталося аніводнай. \m \v 32 Але фараон закамяніў сэрца сваё таксама гэтым разам і не адпусьціў народ. \c 9 \cl Вых 9 \m \v 1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона і прамоў яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: ‘Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне, \m \v 2 Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ трымаць іх, \m \v 3 вось, рука ГОСПАДА будзе на статку тваім, які ў полі, на конях, на аслах, на вярблюдах, на валах і авечках, зараза вельмі цяжкая. \m \v 4 I аддзеліць ГОСПАД статак Ізраіля ад статку Эгіпецкага, і нічога ня здохіне з усяго таго, што ў сыноў Ізраіля”». \m \v 5 I прызначыў ГОСПАД час, кажучы: «Заўтра зробіць ГОСПАД гэтае слова ў зямлі». \m \v 6 I зрабіў ГОСПАД гэтае слова назаўтра, і паздыхаў увесь статак Эгіпецкі; а ў статку сыноў Ізраіля ня здохла аніводнага. \m \v 7 I паслаў фараон, і вось, ня здохла ў статку Ізраіля аніводнага. І закамянела сэрца фараона, і ён не адпусьціў народ. \m \v 8 I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «Вазьміце сабе поўныя жмені сажы з печы, і няхай сыпне яе Майсей у неба перад вачыма фараона. \m \v 9 I станецца яна пылам па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і будзе яна на людзях і на скаціне як запаленьне са скуламі па ўсёй зямлі Эгіпецкай». \m \v 10 І ўзялі яны сажу з печы і сталі перад фараонам. І сыпнуў яе Майсей у неба, і сталася запаленьне са скуламі на людзях і на скаціне. \m \v 11 I не маглі варажбіты ўстаяць перад Майсеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на варажбітах і на ўсіх Эгіпцянах. \m \v 12 I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як казаў ГОСПАД Майсею. \m \v 13 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю, і стань перад фараонам, і скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне. \m \v 14 Бо гэтым разам Я пашлю ўсе плягі Мае ў сэрца тваё, і на слугаў тваіх, і на народ твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі. \m \v 15 Бо цяпер, калі Я выцягнуў руку Маю, і ўдару цябе і народ твой заразаю, ты будзеш выгублены з зямлі. \m \v 16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Маю, і каб абвяшчалі імя Маё па ўсёй зямлі. \m \v 17 Ты яшчэ узьвялічваешся над народам Маім, каб не адпусьціць іх. \m \v 18 Вось, Я спашлю заўтра ў гэты самы час град вельмі вялікі, да якога падобнага не было ў Эгіпце ад дня яго заснаваньня аж дагэтуль. \m \v 19 I цяпер пашлі, каб схаваць статак твой і ўсё, што ёсьць у цябе ў полі. Кожны чалавек і скаціна, якія будуць засьпетыя ў полі і ня будуць забраныя ў дамы, — зыйдзе на іх град, і яны памруць"”». \m \v 20 Тыя са слугаў фараонавых, якія спужаліся слова ГОСПАДА, сабралі слугаў сваіх і статкі свае ў дамы. \m \v 21 А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова ГОСПАДА, той пакінуў слугаў сваіх і статкі свае ў полі. \m \v 22 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю да неба, і будзе град ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай, на чалавека, на скаціну і на ўсю траву палявую ў зямлі Эгіпецкай». \m \v 23 I выцягнуў Майсей кій свой да небу; і ГОСПАД даў грымоты і град, і зыйшоў агонь на зямлю, і спаслаў ГОСПАД град на ўсю зямлю Эгіпецкую. \m \v 24 I быў град і агонь, зьмяшаны з градам, вельмі вялікі, якога не было ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай з часу, як стала народам. \m \v 25 I пабіў град у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай усё, што было ў полі, ад чалавека да скаціны, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсе дрэвы ў полі паламіў. \m \v 26 Толькі ў зямлі Гашэн, дзе [былі] сыны Ізраіля, не было граду. \m \v 27 I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам; ГОСПАД — справядлівы, а я і народ мой — ліхія. \m \v 28 Прасіце ГОСПАДА, бо ўжо досыць грымотаў Божых і граду, і я пушчу вас, і ня будзеце больш заставацца». \m \v 29 I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля. \m \v 30 Але ты і слугі твае, я ведаю, яшчэ ня маеце страху перад абліччам ГОСПАДА Бога». \m \v 31 I лён, і ячмень былі пабітыя, бо ячмень красаваў, а лён квітнеў. \m \v 32 А пшаніца і жыта не былі пабітыя, бо яны пазьнейшыя. \m \v 33 I выйшаў Майсей ад фараона з гораду, і выцягнуў далоні свае да ГОСПАДА; і спыніліся грымоты і град, і дождж больш ня ліў на зямлю. \m \v 34 I ўбачыў фараон, што спыніліся дождж, і град, і грымоты, і далей грашыў, і закамяніў сэрца сваё ён сам і слугі ягоныя. \m \v 35 I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля, як і казаў ГОСПАД праз Майсея. \c 10 \cl Вых 10 \m \v 1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона, бо Я закамяніў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць гэтыя знакі Мае пасярод яго, \m \v 2 і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД». \m \v 3 I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне. \m \v 4 Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае. \m \v 5 І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі; \m \v 6 і напоўніць дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Эгіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае і бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі, аж да дня гэтага”». I павярнуўся, і выйшаў ад фараона. \m \v 7 I сказалі слугі фараонавы яму: «Дакуль гэта будзе для нас сілом? Адпусьці гэтых людзей, і няхай яну служаць ГОСПАДУ, Богу свайму. Няўжо ты яшчэ не разумееш, што гіне Эгіпет?» \m \v 8 I вярнулі Майсея і Аарона да фараона, і ён сказаў ім: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму. Але хто мае пайсьці?» \m \v 9 I сказаў Майсей: «Пойдзем з малымі нашымі і са старымі нашымі, з сынамі нашымі і дочкамі нашымі, пойдзем з авечкамі нашымі і валамі нашымі, бо сьвята ГОСПАДУ ў нас». \m \v 10 I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліха перад вамі. \m \v 11 Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона. \m \v 12 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку сваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град». \m \v 13 I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу. \m \v 14 I прыйшла саранча на ўсю зямлю Эгіпецкую, і асела ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх вельмі цяжка; уперад не было такой саранчы, як гэта, і пасьля яе ня будзе такой. \m \v 15 I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. \m \v 16 I пасьпяшаўся фараон паклікаць Майсея і Аарона і сказаў: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і перад вамі. \m \v 17 I цяпер даруйце, прашу, грэх мой толькі ў гэты раз, і прасіце ГОСПАДА, Бога вашага, каб толькі Ён прыбраў ад мяне гэтую сьмерць». \m \v 18 I выйшаў [Майсей] ад фараона, і прасіў ГОСПАДА. \m \v 19 I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх. \m \v 20 І ГОСПАД зрабіў цьвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля. \m \v 21 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю да неба, і станецца цемра на зямлі Эгіпецкай, і будзе адчувацца цемра». \m \v 22 I ён выцягнуў руку сваю да неба, і сталася густая цемра ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні. \m \v 23 Ня бачылі людзі адзін аднаго, і ніхто не ўставаў з месца свайго тры дні; а ў-ва ўсіх сыноў Ізраіля было сьветла ў сядзібах іхніх. \m \v 24 I паклікаў фараон Майсея, і сказаў: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, толькі авечкі вашыя і валы вашыя няхай застануцца, і таксама дзеці вашыя няхай ідуць з вамі». \m \v 25 І сказаў Майсей: «Таксама ты павінен даць у рукі нашыя ахвяры і цэласпаленьні, і мы зробім гэта ГОСПАДУ, Богу нашаму. \m \v 26 I таксама статак наш пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо з яго мы возьмем для служэньня ГОСПАДУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым будзем служыць ГОСПАДУ, пакуль ня прыйдзем туды». \m \v 27 I зрабіў цьвёрдым ГОСПАД сэрца фараона, і ён не захацеў адпусьціць іх. \m \v 28 I сказаў яму фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш». \m \v 29 I сказаў Майсей: «Так [станецца, як] ты сказаў. Я больш ня буду бачыць аблічча тваё». \c 11 \cl Вых 11 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Яшчэ адну загубу Я навяду на фараона і на Эгіпет. Пасьля гэтага ён адпусьціць вас адгэтуль. Калі ён будзе адпускаць вас, выганяючы, выжане вас адгэтуль. \m \v 2 Прамоў, прашу, у вушы народу, і няхай мужчына папросіць ў бліжняга свайго, і жанчына — у бліжняй сваёй начыньне срэбнае і начыньне залатое». \m \v 3 I даў ГОСПАД ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, таксама гэты чалавек Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Эгіпецкай, у вачах слугаў фараона і ў вачах народу. \m \v 4 I сказаў Майсей: «Гэтак кажа ГОСПАД: “Апоўначы Я прайду пасярод Эгіпту. \m \v 5 I памрэ кожны першародны ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзіць на пасадзе сваім, да першароднага нявольніцы, якая пры жорнах, і ўсе першародныя скаціны. \m \v 6 I будзе крык вялікі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай, што падобнага да яго не было і падобнага да яго больш ня будзе. \m \v 7 А ў сыноў Ізраіля не варухне сабака языком сваім ані на чалавека, ані на скаціну, каб вы ведалі, што робіць адрозьненьне ГОСПАД паміж Эгіптам і Ізраілем”. \m \v 8 I прыйдуць усе гэтыя слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які каля ног тваіх”, і пасьля гэтага я выйду». I выйшаў ад фараона, палаючы гневам. \m \v 9 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Не паслухае вас фараон, каб памножыліся цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай». \m \v 10 I Майсей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя цуды перад фараонам, і зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля з зямлі сваёй. \c 12 \cl Вых 12 \m \v 1 I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону ў зямлі Эгіпецкай, кажучы: \m \v 2 «Месяц гэты няхай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым няхай ён будзе ў вас месяцам году. \m \v 3 Прамоўце да ўсёй грамады Ізраіля, кажучы: “У дзясяты [дзень] гэтага месяца няхай возьмуць сабе кожны ягня для дому бацькоў, ягня на дом. \m \v 4 I калі малы дом, каб [спажыць] ягня, няхай возьме ён і сусед найбліжэйшы да дому ягонага, паводле ліку душаў; паводле таго, колькі кожны зьесьць, палічыце на ягня. \m \v 5 Ягня беззаганнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авечак альбо з козаў возьмеце [яго]. \m \v 6 I будзеце захоўваць яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца. І зарэжа яго ўся супольнасьць грамады Ізраіля адвячоркам. \m \v 7 I возьмуць кроў [ягоную], і памажуць абодва вушакі і вершнікі ў дамах, у якіх будуць есьці яго. \m \v 8 І будуць есьці ў гэтую ноч мяса [ягонае], сьпечанае на агні, і праснакі; з горкімі травамі будуць есьці [яго]. \m \v 9 Ня ешце з яго сырога або зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агні, галаву ягоную з галёнкамі ягонымі і нутром ягоным. \m \v 10 I не пакідайце [нічога] з яго да раніцы; і тое, што застанецца з яго да раніцы, спаліце на агні. \m \v 11 I гэтак будзеце есьці яго: няхай будуць сьцёгны вашыя падперазаныя, абутак ваш — на нагах вашых і кій ваш — у руцэ вашай, і ешце яго пасьпешліва. Гэта — Пасха для ГОСПАДА”. \m \v 12 I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД. \m \v 13 I будзе для вас кроў знакам на дамах, у якіх вы будзеце, і Я ўбачу кроў, і абміну вас, і ня будзе сярод вас плягі зьнішчэньня, калі Я буду забіваць у зямлі Эгіпецкай. \m \v 14 I будзе гэты дзень для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго. \m \v 15 Сем дзён будзеце есьці праснакі; і ўжо ў першы дзень прыміце кісьлю з дамоў вашых; бо кожны, хто будзе есьці кіслае з першага дня да сёмага дня, душа таго будзе выгублена з Ізраілю. \m \v 16 А ў першы дзень — сьвяты збор, і ў сёмы дзень сьвяты збор будзе ў вас, ніякае работы ня будзеце рабіць у іх; толькі тое, што есьці кожнай душы, адно тое можна рабіць вам. \m \v 17 I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкае; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную. \m \v 18 У першы [месяц], у чатырнаццаты дзень месяца з вечара будзеце есьці праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца. \m \v 19 Сем дзён кісьля няхай ня знойдзецца ў дамах вашых; бо хто будзе есьці кіслае, выгублена будзе душа тая з грамады Ізраіля, ці гэта прыхадзень, ці той, што нарадзіўся ў гэтай зямлі. \m \v 20 Нічога кіслага ня будзеце есьці; у-ва ўсіх сядзібах вашых будзеце есьці праснакі». \m \v 21 I паклікаў Майсей усіх старшыняў Ізраіля, і сказаў ім: «Выбярыце і вазьміце сабе ягнятка паводле плямёнаў вашых і зарэжце яго [як ахвяру] пасхальную. \m \v 22 I вазьміце вязку ізопу, і занурыце ў кроў, якая ў мядніцы, і памажаце вершнік і абодва вушакі крывёю, якая ў мядніцы, і вы самі не выходзьце ніхто за дзьверы дому свайго аж да раніцы. \m \v 23 I пойдзе ГОСПАД, каб губіць Эгіпет, і ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, і пройдзе ГОСПАД каля дзьвярэй, і ня дасьць нішчыцелю ўвайсьці ў дамы вашыя, каб губіць. \m \v 24 I будзеце захоўваць гэта слова, як пастанову для сябе і для сыноў вашых на вякі. \m \v 25 I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, дык будзеце захоўваць служэньне гэтае. \m \v 26 I станецца, што скажуць вам сыны вашыя: “Што гэта за служэньне ў вас?” \m \v 27 а вы адкажаце: “Гэта ахвяра — Пасха для ГОСПАДА, Які абмінуў дамы сыноў Ізраіля ў Эгіпце, калі губіў Эгіпет, а дамы нашыя захаваў”». I схіліўся народ, і пакланіўся. \m \v 28 I пайшлі, і зрабілі сыны Ізраіля; як загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону, так і зрабілі. \m \v 29 I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы. \m \v 30 I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага. \m \v 31 I паклікаў ён Майсея і Аарона ўначы, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, і вы, і таксама сыны Ізраіля, і ідзіце, служыце ГОСПАДУ, як вы казалі. \m \v 32 Таксама авечкі вашыя, таксама валы вашыя вазьміце, як вы казалі, і ідзіце, і дабраславіце таксама мяне». \m \v 33 I прысьпешвалі Эгіпцяне народ, каб хутчэй выслаць яго з зямлі той, бо казалі яны: «Усе мы памром». \m \v 34 I панёс народ цеста сваё перш, чым яно скісла, дзежы свае, завязаныя ў шаты свае, на плячах сваіх. \m \v 35 I сыны Ізраіля зрабілі паводле слова Майсея, і пазычылі ў Эгіпцянаў начыньне срэбнае і начыньне залатое, і адзеньне. \m \v 36 I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет. \m \v 37 I вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэса ў Сукот [у ліку] каля шасьцісот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзяцей. \m \v 38 Таксама мноства плямёнаў выйшла з імі, і авечкі, і валы, надытак вельмі вялікі. \m \v 39 I сьпяклі яны з цеста, якое вынесьлі з Эгіпту, прэсныя аладкі, бо яно яшчэ ня скісла, бо яны былі выгнаныя з Эгіпту і не маглі затрымацца, і нават ежы не прыгатавалі сабе [на дарогу]. \m \v 40 А [час] аселасьці сыноў Ізраіля, колькі яны жылі ў Эгіпце, быў чатырыста трыццаць гадоў. \m \v 41 I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкае. \m \v 42 Гэта ноч чуваньня для ГОСПАДА, калі Ён вывеў іх з зямлі Эгіпецкае, і гэтая самая ноч — чуваньне перад ГОСПАДАМ для ўсіх сыноў Ізраіля ў пакаленьні іхнія. \m \v 43 I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «Вось пастанова Пасхі: ніякі чужынец ня будзе есьці яе. \m \v 44 А кожны слуга — чалавек, набыты за срэбра, калі ты абрэжаш яго, можа есьці яе. \m \v 45 Прыхадзень і найміт ня будзе есьці яе. \m \v 46 У адным доме маеце есьці яе, не выносьце мяса вонкі з дому, і косткі яе не ламіце. \m \v 47 Уся грамада Ізраіля мае рабіць гэта. \m \v 48 I калі чужынец будзе жыць з табою, і [захоча] ўчыніць Пасху ГОСПАДА, абрэж у яго ўсіх мужчынаў, і тады няхай наблізіцца, каб рабіць яе, і будзе ён як тутэйшы у зямлі; але ніхто неабрэзаны ня будзе есьці яе. \m \v 49 Адзін закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што жыве сярод вас». \m \v 50 I зрабілі гэта ўсе сыны Ізраіля; як ГОСПАД загадаў Майсею і Аарону, так і зрабілі. \m \v 51 I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх. \c 13 \cl Вых 13 \m \v 1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 2 «Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрывае ўсякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны». \m \v 3 I сказаў Майсей народу: «Памятай гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага. \m \v 4 Сёньня вы выходзіце ў месяцы Авіў. \m \v 5 I будзе, калі увядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хетыта, і Амарэя, і Хівея, і Евусея, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым. \m \v 6 Сем дзён будзеш есьці праснакі, а ў сёмы дзень — сьвята для ГОСПАДА. \m \v 7 Праснакі будзеш есьці сем дзён; і ня будзе бачана ў цябе кіслага, і ня будзе бачана ў цябе кісьлі ў-ва ўсіх межах тваіх. \m \v 8 I распавядзеш сыну твайму ў гэты дзень, кажучы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў ГОСПАД мне, калі я выходзіў з Эгіпту”. \m \v 9 I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту. \m \v 10 I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаным час з году ў год. \m \v 11 I станецца, што ўвядзе цябе ГОСПАД у зямлю Хананейца, як Ён прысягаў табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе. \m \v 12 І ты аддзеліш ўсё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА. \m \v 13 І кожнага асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны; і кожнага першароднага чалавека з сыноў сваіх выкупіш. \m \v 14 I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі. \m \v 15 I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”. \m \v 16 I будзе [гэта] знакам на руцэ тваёй і павязкаю між вачэй тваіх, бо моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту». \m \v 17 I сталася, калі адпусьціў фараон народ, не павёў іх Бог па шляху зямлі Філістынскай, хоць яна блізкая, бо сказаў Бог: «Каб не пашкадаваў народ, калі ўбачыць вайну, і не вярнуўся ў Эгіпет». \m \v 18 I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкае. \m \v 19 I ўзяў Майсей з сабою косткі Язэпа, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраіля, кажучы: «Наведваючы, наведае вас Бог, і вы вынясіце з сабою косткі мае адгэтуль». \m \v 20 I вырушылі з Сукоту, і сталі табарам у Этаме, на скраю пустыні. \m \v 21 I ГОСПАД ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, каб весьці іх па дарозе, а ўначы — у слупе вогненым, каб сьвяціць ім, каб [маглі] ісьці ўдзень і ўначы. \m \v 22 Не адыходзіў слуп воблачны ўдзень і слуп вогнены ўначы ад аблічча народу. \c 14 \cl Вых 14 \m \v 1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 2 «Скажы сынам Ізраіля, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, між Мігдолам і морам, перад Баал-Цэфонам. Насупраць яго станьце табарам каля мора. \m \v 3 I скажа фараон пра сыноў Ізраіля: “Яны заблукалі ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня”. \m \v 4 І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». I зрабілі гэтак. \m \v 5 I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?» \m \v 6 I запрог ён калясьніцу сваю, і народ свой узяў з сабою. \m \v 7 I ўзяў шэсьцьсот калясьніцаў выборных, і ўсе калясьніцы Эгіпецкія, і па тры [ваяры] на кожнай з іх. \m \v 8 I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю. \m \v 9 I пагналіся Эгіпцяне за імі, і ўсе коні і калясьніцы фараона, і вершнікі ягоныя, і ўсё войска ягонае дагналі іх, калі стаялі табарам каля мора, каля Пі-Гахірота насупраць Баал-Цэфона. \m \v 10 I фараон наблізіўся, і ўзьнялі сыны Ізраіля вочы свае, і вось, Эгіпет рушыць за імі, і моцна напужаліся, і клікалі сыны Ізраіля да ГОСПАДА. \m \v 11 I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту? \m \v 12 Ці ня гэтае слова гаварылі мы табе ў Эгіпце, кажучы: “Пакінь нас, і мы будзем служыць у Эгіпцянаў”? Бо лепш нам служыць у Эгіпцянаў, чым паміраць у пустыні». \m \v 13 І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі. \m \v 14 ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце». \m \v 15 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Чаго ты клічаш да Мяне? Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай вырушаць [у дарогу]. \m \v 16 А ты ўзьнімі кій твой і выцягні руку тваю на мора, і расьсячы яго, і ўвойдуць сыны Ізраіля ў сярэдзіну мора па сухому. \m \v 17 А Я, вось, зраблю цьвёрдым сэрца Эгіпцянаў, і яны ўвойдуць за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі. \m \v 18 I даведаецца Эгіпет, што Я — ГОСПАД, калі Я ўслаўлюся над фараонам, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі». \m \v 19 I рушыў анёл Божы, які ішоў перад табарам Ізраіля, і пайшоў ззаду іх. І рушыў слуп воблачны ад аблічча іхняга, і стаў ззаду іх, \m \v 20 і ўвайшоў паміж табарам Эгіпецкім і табарам Ізраільскім, і быў хмарай і цемраю, і асьвячаў ноч; і не наблізіліся адны да адных праз усю ноч. \m \v 21 I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і гнаў ГОСПАД мора гвалтоўным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сухменем, і расьсекліся воды. \m \v 22 I прайшлі сыны Ізраіля па сярэдзіне мора па сухому, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх. \m \v 23 I пагналіся Эгіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора ўсе коні фараона, калясьніцы ягоныя і вершнікі ягоныя. \m \v 24 I сталася ў ранішнюю варту, і глянуў ГОСПАД на табар Эгіпцянаў са слупа вогненнага і воблачнага, і зьмяшаў табар Эгіпцянаў. \m \v 25 I затрымаў колы калясьніцаў іхніх, і яны цягнулі іх з цяжкасьцю. I сказаў Эгіпет: «Уцякайма ад аблічча Ізраіля, бо ГОСПАД змагаецца за іх супраць Эгіпту!» \m \v 26 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на мора, і няхай вернуцца воды на Эгіпет, на калясьніцы ягоныя і на вершнікаў ягоных». \m \v 27 I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і вярнула мора сілу сваю на сьвітаньні, а Эгіпцяне ўцякалі напярэймы яму; і кінуў ГОСПАД Эгіпцянаў у сярэдзіну мора. \m \v 28 I вярнуліся воды, і пакрылі калясьніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося з іх аніводнага. \m \v 29 А сыны Ізраіля ішлі па сухому па сярэдзіне мора, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх. \m \v 30 I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора. \m \v 31 I ўбачыў Ізраіль руку вялікую, якую зьявіў ГОСПАД над Эгіптам; і баяўся народ ГОСПАДА, і паверылі ГОСПАДУ і Майсею, слузе Ягонаму. \c 15 \cl Вых 15 \m \v 1 Тады засьпяваў Майсей і сыны Ізраіля гэты сьпеў ГОСПАДУ, і сказалі, кажучы: «Засьпяваю ГОСПАДУ, бо Ён, узьвялічваючыся, узьвялічыўся; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора. \m \v 2 Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго. \m \v 3 ГОСПАД — Муж вайны, ГОСПАД — імя Ягонае. \m \v 4 Калясьніцы фараона і войска ягонае Ён укінуў у мора, і выборныя ваяры ягоныя патанулі ў моры Чырвоным. \m \v 5 Бездані пакрылі іх, яны пайшлі ў глыбіні, як камень. \m \v 6 Правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, праславілася моцаю; правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, скрышыла ворага. \m \v 7 I ў велічы маестату Твайго Ты зруйнаваў тых, што паўсталі супраць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён спаліў іх, як салому. \m \v 8 I ад подыху гневу Твайго сабраліся воды, сталіся як копы струмяні, сьселіся бездані ў сэрцы мора. \m \v 9 Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”. \m \v 10 Ты павеяў духам Тваім, і пакрыла іх мора. Яны патанулі, як волава, у водах магутных. \m \v 11 Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды? \m \v 12 Ты выцягнуў правіцу Сваю, праглынула іх зямля. \m \v 13 Ты вёў у міласэрнасьці Тваёй народ, які Ты выбавіў, прывёў сілаю Тваёю ў жытло сьвятасьці Тваёй. \m \v 14 Пачулі народы, задрыжалі; болі ахапілі жыхароў Філістынскіх. \m \v 15 Тады спалохаліся князі Эдому, моцных Мааву ахапіла дрыжаньне, млеюць усе жыхары Ханаану. \m \v 16 Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе]. \m \v 17 Ты завядзеш іх і пасадзіш іх на гары спадчыны Тваёй, на месцы, якое Ты, ГОСПАДЗЕ, ўчыніў на жытло, сьвятыню, Госпадзе, якую ўгрунтавалі рукі Твае. \m \v 18 ГОСПАД будзе валадарыць на вякі вечныя. \m \v 19 Бо ўвайшоў конь фараона з калясьніцамі ягонымі і з вершнікамі ягонымі ў мора, і абрынуў ГОСПАД на іх воды мора, а сыны Ізраіля прайшлі па сухому па сярэдзіне мора». \m \v 20 I ўзяла Мірыям, прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі. \m \v 21 I адказала ім Мірыям: «Сьпявайце ГОСПАДУ, бо ўзьвялічваючыся, узьвялічыўся Ён; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора». \m \v 22 I павёў Майсей Ізраіль ад мора Чырвонага, і яны ўвайшлі ў пустыню Шур; і ішлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады. \m \v 23 I прыйшлі ў Мару, і не маглі піць ваду ў Мары, бо яна была горкая; таму назвалі яе Мара. \m \v 24 I наракаў народ на Майсея, кажучы: «Што будзем піць?» \m \v 25 I клікаў [Майсей] да ГОСПАДА, і паказаў яму ГОСПАД дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там Ён даў яму пастановы і суд, і там выспрабаваў яго, \m \v 26 і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой». \m \v 27 I прыйшлі яны ў Элім. Там было дванаццаць крыніцаў вады і семдзесят пальмаў; і сталі там табарам каля водаў. \c 16 \cl Вых 16 \m \v 1 I вырушылі з Эліму, і прыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ў пустыню Сін, якая паміж Элімам і Сынаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іхняга з зямлі Эгіпецкай. \m \v 2 I наракала, і наракала ўся грамада сыноў Ізраіля на Майсея і Аарона ў пустыні. \m \v 3 I сказалі ім сыны Ізраіля: «Лепш бы мы памерлі ад рукі ГОСПАДА ў зямлі Эгіпецкай, калі мы сядзелі пры катлах з мясам, калі мы елі хлеб да насычэньня! Бо вы вывялі нас у гэтую пустыню, каб памерла з голаду ўся супольнасьць гэтая». \m \v 4 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я спашлю вам, як дождж, хлеб з неба; і выйдзе народ, і будзе зьбіраць штодня патрэбнае на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён хадзіць паводле закону Майго, ці не. \m \v 5 I станецца ў шосты дзень, і прыгатуеце тое, што прынясуць, і будзе падвойная [мера] адносна таго, што зьбіралі дзень пры дні». \m \v 6 I сказаў Майсей і Аарон усім сынам Ізраіля: «[Будзе] вечар, і вы пазнаеце, што ГОСПАД вывеў вас з зямлі Эгіпецкай. \m \v 7 А [будзе], раніца, і вы ўбачыце славу ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае на ГОСПАДА; а мы, хто мы, што вы наракаеце і наракаеце на нас?» \m \v 8 I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА». \m \v 9 I сказаў Майсей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраіля: “Наблізьцеся перад аблічча ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае”». \m \v 10 I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку. \m \v 11 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 12 «Я пачуў нараканьне сыноў Ізраіля. Прамоў да іх, кажучы: “Адвячоркам будзеце есьці мяса, а раніцаю насыціцеся хлебам, і пазнаеце, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”». \m \v 13 I сталася ўвечары, і наляцелі перапёлкі, і пакрылі табар, а раніцаю быў пласт расы вакол табару. \m \v 14 I падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і зярнястае, дробнае, як шэраш на зямлі. \m \v 15 I ўбачылі сыны Ізраіля, і казалі адзін аднаму: «Што гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які ГОСПАД даў вам есьці. \m \v 16 Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД: “Зьбірайце яго кожны паводле таго, колькі яму зьесьці, па гомару на галаву, паводле ліку душаў вашых. Кожны для тых, якія ў намёце ягоным, будзе зьбіраць”». \m \v 17 I зрабілі так сыны Ізраіля, і сабралі хто больш, а хто менш. \m \v 18 I мералі гомарам, і не было лішку ў таго, хто сабраў больш, і не было нястачы ў таго, хто [сабраў] менш. Кожны сабраў паводле таго, колькі яму зьесьці. \m \v 19 I сказаў ім Майсей: «Няхай ніхто не пакіне з яго да раніцы». \m \v 20 І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей. \m \v 21 I яны зьбіралі гэта раніцай пры раніцы, кожны паводле таго, колькі яму зьесьці. І калі прыпякала сонца, яно раставала. \m \v 22 I сталася ў шосты дзень, што сабралі хлеба падвойную [меру], па два гомары на аднаго, і прыйшлі ўсе начальнікі грамады, і паведамілі Майсею. \m \v 23 I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, супачынак, святая субота для ГОСПАДА заўтра. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы». \m \v 24 I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім. \m \v 25 I сказаў Майсей: «Ешце яго сёньня, бо сёньня — субота для ГОСПАДА; сёньня ня знойдзеце яго на полі. \m \v 26 Шэсьць дзён будзеце зьбіраць яго; а сёмы дзень — субота, ня будзе ў ёй [гэтага]». \m \v 27 I сталася ў сёмы дзень, выйшлі [некаторыя] з народу зьбіраць, і не знайшлі. \m \v 28 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае? \m \v 29 Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень». \m \v 30 I супачыў народ у сёмы дзень. \m \v 31 I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам. \m \v 32 I сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД: “Поўны гомар [пакіньце] на захаваньне ў пакаленьні вашыя, каб бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас з зямлі Эгіпецкай”». \m \v 33 I сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі адну пасудзіну, і палажы ў яе поўны гомар манны, і пастаў яе перад абліччам ГОСПАДА на захаваньне ў пакаленьні вашыя». \m \v 34 Як загадаў ГОСПАД Майсею, так паставіў яго Аарон перад [Каўчэгам] Сьведчаньня на захаваньне. \m \v 35 А сыны Ізраіля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлі абжытую; манну елі яны, пакуль не прыйшлі да межаў зямлі Ханаан. \m \v 36 А гомар — гэта дзясятая частка эфы. \c 17 \cl Вых 17 \m \v 1 I вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу. \m \v 2 I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?». \m \v 3 I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?» \m \v 4 I клікаў Майсей да ГОСПАДА, кажучы: «Што мне рабіць з народам гэтым? Яшчэ крыху, і яны ўкамянуюць мяне». \m \v 5 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Прайдзі перад абліччам народу, і вазьмі з сабою старшыняў Ізраіля, і кій твой, якім ты ўдарыў раку, возьмеш у руку тваю, і пойдзеш. \m \v 6 Вось, Я стану перад абліччам тваім там на скале на Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ». I зрабіў так Майсей на вачах старшыняў Ізраіля. \m \v 7 I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?» \m \v 8 I прыйшоў Амалек, і ваяваў з Ізраілем у Рэфідыме. \m \v 9 I сказаў Майсей Егошуа: «Выбяры нам мужоў і ідзі, каб ваяваць з Амалекам. Заўтра я стану на вяршыні ўзгорку, і кій Божы [будзе] ў руцэ маёй». \m \v 10 I зрабіў Егошуа так, як сказаў яму Майсей, каб ваяваць з Амалекам; а Майсей, Аарон і Хур узыйшлі на вяршыню ўзгорку. \m \v 11 I было, што калі Майсей падымаў руку сваю, перамагаў Ізраіль; а калі апускаў руку сваю, перамагаў Амалек. \m \v 12 І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца. \m \v 13 I перамог Егошуа Амалека і народ ягоны лязом мяча. \m \v 14 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!». \m \v 15 I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”. \m \v 16 І сказаў ён: «Бо рука на пасадзе ГОСПАДА, што вайна ў ГОСПАДА з Амалекам з пакаленьня ў пакаленьне». \c 18 \cl Вых 18 \m \v 1 I пачуў Етра, сьвятар Мадыянскі, цесьць Майсея, пра ўсё, што зрабіў Бог для Майсея і Ізраіля, народу Свайго, бо вывеў ГОСПАД Ізраіля з Эгіпту. \m \v 2 I ўзяў Етра, цесьць Майсея, Цыпору, жонку Майсея, якую той быў адаслаўшы, \m \v 3 і двух сыноў ейных, у якіх аднаго імя — Гершом, бо казаў Майсей: «Я стаўся прыхаднем у зямлі чужой»; \m \v 4 а імя другога — Эліезэр, бо [казаў]: «Бог бацькі майго [быў] дапамогай маёй і выбавіў мяне ад мяча фараона». \m \v 5 I прыйшоў Етра, цесьць Майсея, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Майсея ў пустыню, дзе ён стаяў табарам каля гары Божай, \m \v 6 і сказаў Майсею: «Я, цесьць твой Етра, прыйшоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя з ёю». \m \v 7 I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт. \m \v 8 I распавёў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў ГОСПАД з фараонам і Эгіптам з прычыны Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія напаткалі іх у дарозе, і як выбавіў іх ГОСПАД. \m \v 9 I радаваўся Етра з усяго дабра, якое ГОСПАД зрабіў для Ізраіля, калі выбавіў яго з рукі Эгіпцянаў. \m \v 10 I сказаў Етра: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які выбавіў вас з рукі Эгіпцянаў і з рукі фараона, Які выбавіў народ з-пад рукі Эгіпцянаў. \m \v 11 Цяпер я ведаю, што вялікшы ГОСПАД за ўсіх багоў, бо у той справе, у якой яны выхваляліся, Ён быў па-над імі». \m \v 12 I ўзяў Етра, цесьць Майсея, цэласпаленьне і ахвяры для Бога, і прыйшоў Аарон і ўсе старшыні Ізраіля, каб есьці хлеб з цесьцем Майсея перад абліччам Бога. \m \v 13 I сталася назаўтра, і сеў Майсей судзіць народ, і стаяў народ перад Майсеем з раніцы да вечара. \m \v 14 I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?» \m \v 15 I сказаў Майсей цесьцю свайму: «Бо прыходзіць народ да мяне, каб пытацца ў Бога. \m \v 16 Бо калі яны маюць нейкую справу, прыходзяць да мяне, і я суджу паміж адным [чалавекам] і другім, і абяшчаю пастановы Божыя і законы Ягоныя». \m \v 17 I сказаў цесьць Майсея яму: «Нядобрая гэтая рэч, якую ты робіш. \m \v 18 Мучаешся ты і мучаеш народ гэты, які з табою; бо цяжкая для цябе гэтая справа, ты ня можаш рабіць яе сам адзін. \m \v 19 Цяпер паслухай голас мой; я дам табе раду, і будзе Бог з табою. Ты будзь [заступнікам] за народ перад Богам і прынось Богу справы гэтыя. \m \v 20 I ты навучай іх пастановам і законам, і дай ім ведаць шлях, па якім яны маюць ісьці, і ўчынкі, якія яны маюць рабіць. \m \v 21 I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцьдзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі. \m \v 22 I няхай яны судзяць народ у кожным часе. І станецца, што кожную справу вялікую яны будуць прыносіць да цябе, а кожную справу малую будуць судзіць самі. І будзе табе лягчэй, і яны панясуць [цяжар] з табою. \m \v 23 Калі гэтую рэч зробіш, і Бог загадае [гэта] табе, ты зможаш стаяць, і таксама ўвесь народ гэты прыйдзе на сваё месца ў супакоі». \m \v 24 I паслухаў Майсей голасу цесьця свайго, і зрабіў усё, што той сказаў. \m \v 25 I выбраў Майсей людзей здольных з усяго Ізраіля, і прызначыў іх галоўнымі над народам, начальнікамі над тысячамі, начальнікамі над сотнямі, начальнікамі над пяцьдзясяткамі і начальнікамі над дзесяткамі. \m \v 26 I судзілі яны народ у кожным часе, справу цяжкую прыносілі да Майсея, а кожную справу малую судзілі самі. \m \v 27 I адпусьціў Майсей цесьця свайго, і той пайшоў у зямлю сваю. \c 19 \cl Вых 19 \m \v 1 У трэйці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай. \m \v 2 I вырушылі яны з Рэфідыму, і прыйшлі ў пустыню Сынай, і сталі табарам у пустыні; і стаў табарам там Ізраіль насупраць гары. \m \v 3 А Майсей узыйшоў да Бога, і паклікаў яго ГОСПАД з гары, кажучы: «Гэтак скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраіля: \m \v 4 “Вы бачылі, што Я зрабіў Эгіпту, а вас насіў на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе. \m \v 5 І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля. \m \v 6 І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым”. Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля». \m \v 7 I прыйшоў Майсей, і паклікаў старшыняў народу, і прадставіў перад імі ўсе тыя словы, якія загадаў яму ГОСПАД. \m \v 8 I адказалі ўвесь народ разам, і сказалі: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім». I перадаў Майсей ГОСПАДУ словы народу. \m \v 9 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу. \m \v 10 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Ідзі да народу і асьвяці яго сёньня і заўтра; і няхай памыюць адзеньне сваё, \m \v 11 і няхай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо ў трэйці дзень зыйдзе ГОСПАД перад вачыма ўсяго народу на гару Сынай. \m \v 12 I правядзі мяжу народу наўкола, кажучы: “Сьцеражыцеся, каб узыходзіць на гару і дакранацца да краю яе; кожны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэ. \m \v 13 Няхай не дакранецца да яе рука, бо камянуючы, укамянуюць яго альбо прабіваючы, праб’юць стралою; жывёла гэта ці чалавек, ня будуць жыць”. Калі працягла затрубіць рог, могуць ўзыйсьці на гару». \m \v 14 I зыйшоў Майсей з гары да народу, і асьвяціў народ, і яны памылі адзеньне сваё. \m \v 15 I сказаў народу: «Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; не набліжайцеся да жанчыны». \m \v 16 I сталася ў трэйці дзень, прыйшла раніца, і былі грымоты, і маланкі, і воблака цяжкае над гарою, і гук трубы вельмі моцны; і задрыжаў увесь народ, які быў у табары. \m \v 17 I вывеў Майсей народ з табару насустрач Богу, і стаялі ля падножжа гары. \m \v 18 А гара Сынай уся дымілася, бо зыйшоў на яе ГОСПАД у вагні; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым з печы, і ўся гара вельмі хісталася. \m \v 19 I быў гук трубы, і павялічваўся, і мацнеў. Майсей гаварыў, а Бог адказаваў яму голасам. \m \v 20 I зыйшоў ГОСПАД на гару Сынай, на вяршыню гары, і паклікаў ГОСПАД Майсея на вяршыню гары, і узыйшоў Майсей. \m \v 21 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Зыйдзі, папярэдзь народ, каб ня рваўся да ГОСПАДА, каб убачыць, і не загінула з яго мноства. \m \v 22 I таксама сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, няхай асьвяцяцца, каб ня выгубіў іх ГОСПАД». \m \v 23 I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты папярэдзіў нас, кажучы: “Правядзі мяжу наўкола гары і асьвяці яе”». \m \v 24 I сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты і Аарон з табою; а сьвятары і народ няхай ня рвуцца ўзыйсьці да ГОСПАДА, каб Я ня выгубіў іх». \m \v 25 I зыйшоў Майсей да народу і сказаў ім. \c 20 \cl Вых 20 \m \v 1 I прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы: \m \v 2 «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі. \m \v 3 Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім. \m \v 4 Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. \m \v 5 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне, \m \v 6 і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае. \m \v 7 Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты. \m \v 8 Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго. \m \v 9 Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю, \m \v 10 а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякае работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх, \m \v 11 бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і спыніўся ў дзень сёмы. Дзеля гэтага дабраславіў ГОСПАД дзень супачынку і асьвяціў яго. \m \v 12 Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе. \m \v 13 Ня будзеш забіваць [як забойца]. \m \v 14 Ня будзеш чужаложыць. \m \v 15 Ня будзеш красьці. \m \v 16 Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым. \m \v 17 Ня будзеш жадаць дому бліжняга твайго; ня будзеш жадаць жонкі бліжняга твайго, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!» \m \v 18 I ўвесь народ глядзеў на грымоты і бліскавіцы, і гук трубы, і гару, якая дымілася; і, гледзеў народ, і хістаўся, і стаяў здалёк. \m \v 19 I сказалі яны Майсею: «Ты прамаўляй да нас, і мы будзем слухаць; але няхай не прамаўляе да нас Бог, каб нам не памерці». \m \v 20 I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі». \m \v 21 I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог. \m \v 22 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Гэтак скажаш сынам Ізраіля: “Вы бачылі, што Я з неба прамаўляў да вас. \m \v 23 Не рабіце побач са Мною багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе. \m \v 24 Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечкі твае, і валы твае. На кожнае мейсца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе. \m \v 25 А калі ахвярнік з камянёў зробіш для Мяне, не будуй яго з чэсаных [камянёў], бо калі апрацуеш яго мячом сваім, апаганіш яго. \m \v 26 I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”. \c 21 \cl Вых 21 \m \v 1 А вось суды, якія ты паставіш перад абліччам іхнім. \m \v 2 Калі купіш слугу Гебрая, шэсьць гадоў няхай ён служыць, а ў сёмы год няхай выйдзе на волю дарма. \m \v 3 Калі ён адзін прыйшоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, няхай выйдзе з ім жонка ягоная. \m \v 4 Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзіла яму сыноў альбо дочак, дык жонка і дзеці ейныя застануцца ў гаспадара ейнага, а ён выйдзе адзін. \m \v 5 Але калі, кажучы, скажа слуга: “Люблю гаспадара майго, жонку маю і сыноў маіх; не пайду на волю”, \m \v 6 тады прывядзе яго гаспадар ягоны да Бога, і прывядзе яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на вякі. \m \v 7 І калі [нейкі] чалавек прадасьць дачку сваю як служку, няхай ня выйдзе яна, як выходзяць слугі. \m \v 8 Калі ліхая яна ў вачах гаспадара ейнага, які не заручыўся з ёю, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, калі адмовіцца ад яе. \m \v 9 А калі для сына свайго ён заручыць яе, няхай робіць з ёю паводле права адносна дочак. \m \v 10 Калі іншую возьме сабе, няхай ня зьменшыць жыўленьня ейнага, адзеньня ейнага і супольнага ложку. \m \v 11 А калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць для яе, няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу. \m \v 12 Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ. \m \v 13 Але калі ён ня меў намеру, але Бог выдаў [таго чалавека] ў руку ягоную, Я вызначу табе мейсца, куды ён мае ўцякаць. \m \v 14 А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць. \m \v 15 Той, хто ударыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ. \m \v 16 I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ. \m \v 17 Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ. \m \v 18 I калі людзі спрачаюцца, і ўдарыць чалавек бліжняга свайго камянём альбо кулаком, і той не памрэ, але зьляжа ў ложак, \m \v 19 дык калі ён устане і будзе выходзіць на вонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго. \m \v 20 А калі хто будзе біць слугу свайго альбо служку сваю кіем, і яны памруць пад рукою ягонай, няхай помстай адпомсьціцца яму. \m \v 21 Але калі яны дзень або два дні застануцца [жыць], ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра. \m \v 22 Калі будуць біцца мужчыны, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях. \m \v 23 А калі будзе шкода, аддасі душу за душу, \m \v 24 вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу, \m \v 25 апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк. \m \v 26 I калі хто ўдарыць у вока слугу свайго альбо ў вока служку сваю, і пашкодзіць яго, няхай адпусьціць іх на волю за вока. \m \v 27 А калі выб’е зуб слузе свайму або зуб служцы сваёй, няхай адпусьціць іх на волю за зуб. \m \v 28 I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты. \m \v 29 А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ. \m \v 30 Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму. \m \v 31 Калі сына забадае, або дачку забадае, паводле гэтага суду ўчыніць з ім. \m \v 32 Калі слугу альбо служку забадае вол, тады трыццаць сыкляў срэбра даць пану іхняму, а вол будзе ўкаменаваны. \m \v 33 I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл, \m \v 34 тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай. \m \v 35 А калі забадае вол [нейкага] чалавека вала бліжняга ягонага, і [той] памрэ, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбра за яго, і таксама мёртвага няхай падзеляць папалам. \m \v 36 А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны. \c 22 \cl Вых 22 \m \v 1 Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня. \m \v 2 Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго. \m \v 3 Калі ўзыйшло над ім сонца, будзе [віна] крыві за яго. Плацячы, мае заплаціць злодзей, а калі ня мае чым, няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім. \m \v 4 Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна. \m \v 5 Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго. \m \v 6 Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь. \m \v 7 Калі хто дасьць бліжняму свайму срэбра альбо начыньні на захаваньне, і яны будуць украдзеныя з дому таго чалавека, калі будзе знойдзены злодзей, няхай заплаціць падвойна. \m \v 8 А калі ня будзе знойдзены злодзей, тады наблізіцца гаспадар дому да Бога, [і скажа,] што ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго. \m \v 9 Пра ўсялякую рэч, [пра якую] няма згоды, пра вала, пра асла, пра авечку, пра плашч, пра ўсялякую згубу, пра якую [нехта] скажа, што яна яго, справа абодвух мае прыйсьці да Бога. Каго прызнае вінным Бог, той заплаціць бліжняму свайму падвойна. \m \v 10 Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў, \m \v 11 тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і возьме гэтую [скаціну] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць. \m \v 12 А калі, крадучы, ўкрадуць у яго, тады заплаціць гаспадару ейнаму. \m \v 13 Калі разьдзіраючы, разьдзярэ яе [дзікі зьвер], тады як сьведчаньне прынясе разьдертае, і ня будзе плаціць. \m \v 14 І калі хто пазычыць у бліжняга свайго [жывёлу], і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага не было пры ёй, тады, плацячы, заплаціць [за яе]. \m \v 15 А калі гаспадар ейны быў пры ёй, тады ня будзе плаціць. Калі яна нанята была [за грошы], тады атрымае цану найму. \m \v 16 Калі хто зьвядзе дзяўчыну, якая не заручаная, і будзе ляжаць з ёю, мае заплаціць вена і ўзяць яе сабе за жонку. \m \v 17 А калі бацька ейны, адмаўляючыся, адмовіцца выдаць яе за яго, няхай адважыць срэбра паводле вена дзеўцы. \m \v 18 Вядзьмаркі не пакінеш пры жыцьці. \m \v 19 Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ. \m \v 20 Той, хто складае ахвяры багам, апрача адзінага ГОСПАДА, будзе аддадзены клятве. \m \v 21 А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш ўціскаць яго, бо вы самы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. \m \v 22 Ніякай ўдавы і сіраты ня будзеш прыгнятаць. \m \v 23 Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні, \m \v 24 і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі. \m \v 25 Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў. \m \v 26 Калі, беручы ў заклад, возьмеш у заклад плашч бліжняга твайго, да заходу сонца зьвернеш яму, \m \v 27 бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я —міласэрны. \m \v 28 Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні. \m \v 29 Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне. \m \v 30 Гэтак сама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне. \m \v 31 I вы будзеце сьвятымі людзьмі для Мяне; і мяса, разьдзёртага ў полі, ня ешце; сабакам кідайце яго. \c 23 \cl Вых 23 \m \v 1 Ня будзеш разносіць весткі марнай, і не давай рукі тваёй бязбожніку, каб быць сьведкам няправасьці. \m \v 2 Не станавіся з большасьцю, каб [рабіць] зло, і не адказвай у справе [судовай], прыхіляючыся да большасьці, калі гэта перакручвае [праўду]. \m \v 3 I ўбогаму не патурай у справе [судовай]. \m \v 4 Калі сустрэнеш вала ворага твайго альбо асла ягонага, якія заблукалі, вяртаючы, зьвярні яго яму. \m \v 5 Калі ўбачыш, што асёл ненавісьніка твайго ўпаў пад цяжарам сваім, не дазволь сабе пакінуць яго, але застаючыся, застанься з ім. \m \v 6 Ня будзеш перакручваць суд беднага твайго ў [судовай] справе ягонай. \m \v 7 Ад слова фальшывага будзь далёка, і не забівай нявіннага і праведнага, бо Я не апраўдаю бязбожніка. \m \v 8 Дароў не бяры, бо дар засьляпляе відушчых і перакручвае словы праведных. \m \v 9 I прыхадня не ўціскай, таму што вы ведаеце душу прыхадня, бо самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. \m \v 10 I шэсьць гадоў засявай зямлю тваю і зьбірай ураджай ейны, \m \v 11 а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім. \m \v 12 Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень. \m \v 13 I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх. \m \v 14 Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць Мне. \m \v 15 Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі]. \m \v 16 I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля. \m \v 17 Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА. \m \v 18 Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы. \m \v 19 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай. \m \v 20 Вось, Я пасылаю перад табою анёла, каб ён захоўваў цябе ў дарозе і ўвёў цябе ў мейсца, якое Я прыгатаваў. \m \v 21 Сьцеражыся перад абліччам Ягоным і слухайся голасу Ягонага; ня будзь горкім для яго, бо ён не даруе віны вашай, бо імя Маё ў ім. \m \v 22 Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас Ягоны і зробіш усё, што прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе. \m \v 23 Калі пойдзе анёл Мой перад табою, і прывядзе цябе да Амарэя, Хетыта, Пэрэзэя, Хананейца, Хівея і Евусея, і Я выгублю іх, \m \v 24 не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія. \m \v 25 I служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і Я аддалю хваробы з-пасярод цябе. \m \v 26 Ня будзе [той, якая] спароніць і бясплоднай у зямлі тваёй; лік дзён тваіх Я напоўню. \m \v 27 Жах Мой Я пашлю перад табою і стрывожу кожны народ, да якога ты выйдзеш насупраць яго, і павярну да цябе каркам усіх ворагаў тваіх. \m \v 28 I пашлю перад табою шаршанёў, і яны выжануць перад табою Хівея, Хананейца і Хетыта. \m \v 29 Ня выжану іх перад абліччам тваім за адзін год, каб зямля ня сталася пусткаю, і не памножыліся супраць цябе зьвяры палявыя. \m \v 30 Памалу, памалу буду праганяць іх перад абліччам тваім, аж пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у спадчыну гэтую зямлю. \m \v 31 І Я пастаўлю мяжу тваю ад Мора Чырвонага аж да Мора Філістынскага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і ты выжанеш іх ад аблічча твайго. \m \v 32 Не заключай запавету ані з імі, ані з багамі іхнімі. \m \v 33 Няхай не жывуць яны ў зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супраць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, гэта станецца для цябе пасткаю». \c 24 \cl Вых 24 \m \v 1 I сказаў Ён Майсею: «Узыйдзі да ГОСПАДА ты і Аарон, Надаў і Абігу, і семдзесят са старшыняў Ізраіля, і пакланіцеся здалёк. \m \v 2 I наблізіцца Майсей адзін да ГОСПАДА; а яны няхай не набліжаюцца, і народ няхай не ўзыходзіць з ім». \m \v 3 I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!». \m \v 4 I напісаў Майсей усе словы ГОСПАДА, і ўстаў раніцаю, і збудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць слупоў паводле дванаццаці плямёнаў Ізраіля. \m \v 5 I паслаў юнакоў з сыноў Ізраіля, і яны ўзьнесьлі цэласпаленьні і ахвяравалі валоў як ахвяры мірныя для ГОСПАДА. \m \v 6 I ўзяў Майсей палову крыві, і уліў у чару, а паловаю крыві пакрапіў ахвярнік. \m \v 7 I ўзяў кнігу запавету, і прачытаў у вушы народу, і сказалі яны: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім, і будзем слухаць». \m \v 8 I ўзяў Майсей кроў, і пакрапіў народ, і сказаў: «Вось, кроў запавету, які ГОСПАД заключыў з вамі, паводле усіх словаў гэтых». \m \v 9 I ўзыйшоў Майсей і Аарон, Надаў і Абігу і семдзясят старшыняў Ізраіля. \m \v 10 I бачылі Бога Ізраіля; і пад нагамі Ягонымі нібыта выраб з каменю шафіру і нібыта само неба ў яснасьці [сваёй]. \m \v 11 I на выбраных сыноў Ізраіля Ён ня выцягнуў рукі Сваёй. I яны бачылі Бога, і елі, і пілі. \m \v 12 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх». \m \v 13 І ўстаў Майсей і Егошуа, служыцель ягоны, і ўзыйшоў Майсей на гару Божую. \m \v 14 А старшыням сказаў: «Заставайцеся дзеля нас тут, пакуль мы вернемся да вас. І вось, Аарон і Хур з вамі. Калі хто будзе мець [якую] справу, няхай наблізіцца да іх». \m \v 15 I ўзыйшоў Майсей на гару; і закрыла воблака гару. \m \v 16 I супачыла слава ГОСПАДА на гары Сінай; і закрывала воблака яе шэсьць дзён. І паклікаў [Бог] у сёмы дзень Майсея з сярэдзіны воблака. \m \v 17 А выгляд славы ГОСПАДАВАЙ быў як агонь палючы на вяршыні гары перад вачыма сыноў Ізраіля. \m \v 18 I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй. \c 25 \cl Вых 25 \m \v 1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 2 «Прамоў да сыноў Ізраіля, і зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой. \m \v 3 I вось дары, якія вы будзеце зьбіраць ад іх: золата, срэбра і медзь, \m \v 4 і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць], \m \v 5 і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі, \m \v 6 алей для асьвятленьня, пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня, \m \v 7 камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку. \m \v 8 I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх. \m \v 9 Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы, і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце. \m \v 10 I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго. \m \v 11 I пакрыеш яго шчырым золатам; знутра і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты. \m \v 12 I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго. \m \v 13 I зробіш насілы з дрэва акацы, і пакрыеш іх золатам. \m \v 14 I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг. \m \v 15 У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль. \m \v 16 I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе. \m \v 17 I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе. \m \v 18 I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі. \m \v 19 I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе. \m \v 20 I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў. \m \v 21 I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе. \m \v 22 I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра усё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля. \m \v 23 I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго. \m \v 24 I пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола. \m \v 25 I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай. \m \v 26 I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных. \m \v 27 Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол. \m \v 28 I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол. \m \v 29 I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх. \m \v 30 I будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды. \m \v 31 I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго. \m \v 32 I шэсьць сьцяблінаў маюць выходзіць з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго. \m \v 33 Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалю, на другой сьцябліне, з яблыкам і кветкаю. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка. \m \v 34 А на [камлі] сьвечніку маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндалю, з яблыкам і кветкаю. \m \v 35 I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, на ўсіх шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка. \m \v 36 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата. \m \v 37 I зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго. \m \v 38 I абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата. \m \v 39 З таленту золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым прыладамі. \m \v 40 I глядзі, і зрабі паводле ўзору іхняга, які Я паказаў табе на гары. \c 26 \cl Вых 26 \m \v 1 А сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю. \m \v 2 Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна— чатыры локці; мера адна для ўсіх палотнаў. \m \v 3 Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным. \m \v 4 I зробіш пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня; і гэтак зробіш на краі апошняга палатна для сьпінаньня з іншага боку. \m \v 5 Пяцьдзясят пяцелек зробіш на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зробіш на краі палатна [ў месцы,] дзе маюць быць сьпятыя з іншага боку; пяцелькі будуць насупраць адна адной. \m \v 6 I зробіш пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыш кручкамі палотны адно з адным, і будзе сяліба адным [цэлым]. \m \v 7 I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх. \m \v 8 Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў. \m \v 9 I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту. \m \v 10 I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку. \m \v 11 I зробіш пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўложыш кручкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым]. \m \v 12 А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку сялібы. \m \v 13 А локаць з аднаго і локаць з другога боку, якія застануцца ад даўжыні палотнаў намёту, няхай вісяць па баках сялібы, з аднаго і з другога боку прыкрываючы яе. \m \v 14 I зробіш пакрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш. \m \v 15 I зробіш дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі. \m \v 16 Дзесяць локцяў даўжыня дошкі, і паўтары локці шырыня адной дошкі. \m \v 17 Два шыпы будуць у кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога. Гэтак зробіш у-ва ўсіх дошках сялібы. \m \v 18 I зробіш дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень. \m \v 19 I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных. \m \v 20 I да другога боку сялібы на паўночны бок [зробіш] дваццаць дошак. \m \v 21 I сорак падставак для іх срэбных— дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку. \m \v 22 I для боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зробіш шэсьць дошак. \m \v 23 I дзьве дошкі зробіш для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку. \m \v 24 I будуць яны злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак мае быць з імі абедзьвума; для двух вуглоў яны будуць. \m \v 25 I [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку. \m \v 26 І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку сялібы, \m \v 27 і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад. \m \v 28 І жэрдка сярэдняя будзе праходзіць па сярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога. \m \v 29 I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак, зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам. \m \v 30 I паставіш сялібу паводле статуту ейнага, які Я паказаў табе на гары. \m \v 31 I зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі. \m \v 32 I павесіш яе на чатырох слупах з акацыі, пакрытых золатам, з кручкамі залатымі, на чатырох падстаўках срэбных. \m \v 33 I павесіш заслону на кручках, і ўнясеш туды, ўнутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых. \m \v 34 I паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў Сьвятым Сьвятых. \m \v 35 I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку сялібы; а стол паставіш на паўночным баку. \m \v 36 I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы. \m \v 37 I зробіш для заслоны пяць слупоў з акацыі, і пакрыеш іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і выльеш для іх пяць падставак мядзяных. \c 27 \cl Вых 27 \m \v 1 I зробіш ахвярнік з дрэва акацыі, пяць локцяў у даўжыню і пяць локцяў у шырыню, чатырохкутні будзе ахвярнік, і тры локці ў вышыню. \m \v 2 I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю. \m \v 3 I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі. \m \v 4 I зробіш да яго крату, плеценай работы, мядзяную, і зробіш на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя на чатырох вуглах яе. \m \v 5 I паложыш яе зьнізу пад вобад ахвярніка так, каб пляцёнка была да паловы ахвярніка. \m \v 6 I зробіш насілы для ахвярніка, насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх медзьдзю. \m \v 7 I ўкладзеш насілы ягоныя ў колцы, і будуць насілы па абодвух баках ахвярніка для нашэньня яго. \m \v 8 Пустым унутры з дошак зробіш яго. Як паказана табе на гары, так няхай зробяць. \m \v 9 І зробіш панадворак сялібы: з паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень заслоны для панадворку з кручанага вісону, даўжынёй у сто локцяў з аднаго боку. \m \v 10 I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя. \m \v 11 Таксама з паўночнага боку ўздоўж [будуць] заслоны ў сто [локцяў] даўжыні; і слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя. \m \v 12 А на шырыню панадворку з заходняга боку [будуць] заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў да іх дзесяць, і падставак да іх дзесяць. \m \v 13 I шырыня панадворку з пярэдняга боку, [што глядзіць] на ўсход, — пяцьдзясят локцяў. \m \v 14 Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры. \m \v 15 I з другога краю — заслоны ў пятнаццаць [локцяў]; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры. \m \v 16 А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры. \m \v 17 Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя. \m \v 18 Даўжыня панадворку — сто локцяў, а шырыня — пяцьдзясят і пяцьдзясят [паўсюль], а вышыня — пяць локцяў; [заслоны —] з кручанага вісону, а падстаўкі [слупоў] — мядзяныя. \m \v 19 Усе начыньні сялібы для ўсялякага ўжываньня ў ёй і ўсе калкі ейныя, і ўсе калкі панадворку — мядзяныя. \m \v 20 I ты загадаеш сынам Ізраіля, і возьмуць табе алей з аліўкаў, чысты, выціснуты, для асьвятленьня, каб лямпы гарэлі заўсёды. \m \v 21 У Намёце Спатканьня на вонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля. \c 28 \cl Вых 28 \m \v 1 I ты наблізь да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных з ім спасярод сыноў Ізраіля, каб яны былі сьвятарамі Маімі: Аарона і Надава, Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона. \m \v 2 I зробіш сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, дзеля славы і аздабленьня. \m \v 3 I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб быў сьвятаром Маім. \m \v 4 I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб былі сьвятарамі Маімі. \m \v 5 Няхай яны возьмуць золата, і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, \m \v 6 і зробяць эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну, і кручанага вісону мастацкай работаю. \m \v 7 Два злучаныя нараменьнікі будзе ён мець на двух канцах сваіх, і так будзе злучаны. \m \v 8 I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону. \m \v 9 I возьмеш два камяні оніксу, і выражаш на іх імёны сыноў Ізраіля. \m \v 10 Шэсьць імёнаў іхніх на адным камяні, і шэсьць імёнаў пазасталых на другім камяні, паводле [парадку] нараджэньня іхняга. \m \v 11 Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх. \m \v 12 I паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін. \m \v 13 I зробіш аправы з золата, \m \v 14 і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў. \m \v 15 І зробіш нагруднік судовы мастацкаю работаю, такою самаю работаю як эфод зробіш яго; з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону зробіш яго. \m \v 16 Чатырохкутны ён мае быць і падвойны, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная. \m \v 17 I напоўніш яго асаджанымі камянямі, чатырма шэрагамі камянёў. Рубін, тапаз і шмарагд — гэта шэраг адзін. \m \v 18 А шэраг другі — гранат, шафір і дыямэнт. \m \v 19 А шэраг трэйці — яхонт, агат і амэтыст. \m \v 20 А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны маюць быць асаджаны ў золата ў асадах сваіх. \m \v 21 I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і выразанае як пячатка на кожным будзе імя паводле дванаццаці плямёнаў. \m \v 22 I зробіш для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата. \m \v 23 I зробіш для нагрудніку два колцы залатыя, і прымацуеш два колцы да двух канцоў нагрудніку. \m \v 24 I ўкладзеш два плеценыя залатыя ланцужкі ў абодва колцы на канцах нагрудніку. \m \v 25 А [іншыя] два канцы двух плеценых ланцужкоў прычэпіш да двух аправаў, і прымацуеш да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго. \m \v 26 I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду. \m \v 27 I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду. \m \v 28 I прымацуеш нагруднік колцамі ягонымі, колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб не ссоваўся нагруднік з эфоду. \m \v 29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраіля на нагрудніку судовы на сэрцы сваім, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню як успамін перад абліччам ГОСПАДА заўсёды. \m \v 30 I ўложыш у нагруднік судовы урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Аарона, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА; і будзе Аарон насіць суд сыноў Ізраіля каля сэрца свайго перад абліччам ГОСПАДА заўсёды. \m \v 31 I зробіш верхнюю шату да эфоду, усю з блакіту. \m \v 32 I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкае работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася. \m \v 33 I зробіш на прыполе ейным яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, на прыполе ейным наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола, \m \v 34 залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола. \m \v 35 I будзе [гэта] на Аароне ў часе служэньня [ягонага], і чутны будзе голас ягоны, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА, і калі будзе выходзіць, каб ён не памёр. \m \v 36 I зробіш дыядэму са шчырага золата, і выражаш на ёй, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА!”, \m \v 37 і прымацуеш шнурком з блакіту, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры яна будзе. \m \v 38 I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] пасьвячаных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі яны даспадобы перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 39 I вытчаш хітон з вісону, і зробіш мітру з вісону, і пояс зробіш гафтаванае работы. \m \v 40 I для сыноў Аарона зробіш хітоны, і зробіш для іх паясы, і турбаны зробіш для іх дзеля славы і аздабленьня. \m \v 41 I апранеш у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных з ім, і памажаш іх, і напоўніш рукі іхнія, і пасьвяціш іх, і яны будуць сьвятарамі Мне. \m \v 42 I зробіш нагавіцы ільняныя, каб прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў няхай будуць. \m \v 43 I будуць яны на Аароне і на сынах ягоных, калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня або набліжацца да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, і [тады] яны не панясуць беззаконьня і не памруць. [Гэта] пастанова вечная для яго і насеньня ягонага пасьля яго. \c 29 \cl Вых 29 \m \v 1 I вось тая рэч, якую зробіш для іх, каб пасьвяціць іх на сьвятароў Мне: возьмеш аднаго маладога бычка і двух бараноў без заганы, \m \v 2 і хлябы прэсныя, і печыва прэснае, рашчыненае на алеі, і аладкі прэсныя, памазаныя алеем; з найлепшае мукі зробіш іх. \m \v 3 I паложыш іх у адзін кош, і прынясеш іх у кашы, і бычка, і двух бараноў. \m \v 4 I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе, \m \v 5 і возьмеш адзеньні, і апранеш на Аарона хітон і верхнюю шату эфоду, і эфод, і нагруднік, і падпярэжаш яго поясам эфоду. \m \v 6 I ускладзеш мітру на галаву ягоную, і прымацуеш дыядэму сьвятасьці на мітру. \m \v 7 I возьмеш алей памазаньня, і выльеш на галаву ягоную, і памажаш яго. \m \v 8 I сыноў ягоных прывядзеш, і апранеш на іх хітоны, \m \v 9 і падпярэжаш іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і адзенеш на іх турбаны, і будзе ім належаць сьвятарства паводле пастановы вечнае, і напоўніш рукі Аарона і сыноў ягоных. \m \v 10 I прывядзеш бычка перад Намёт Спатканьня, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву бычка. \m \v 11 I зарэжаш бычка перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 12 I возьмеш кроў бычка, і памажаш рогі ахвярніка пальцам тваім, і ўсю кроў выльеш на падставу ахвярніка. \m \v 13 I возьмеш ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку. \m \v 14 А мяса бычка, і скуру ягоную, і гной ягоны спаліш на агні па-за табарам. Гэта ахвяра за грэх. \m \v 15 I возьмеш аднаго з бараноў, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана. \m \v 16 I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і пакропіш на ахвярнік наўкола. \m \v 17 I барана расьсячэш на кавалкі ягоныя, і вымыеш нутро ягонае і ногі ягоныя, і паложыш іх на [расьсечаныя] кавалкі ягоныя і на галаву ягоную. \m \v 18 I спаліш усяго барана на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне ГОСПАДУ, пах прыемны, ахвяра вагню для ГОСПАДА. \m \v 19 I возьмеш другога барана, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана. \m \v 20 I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і памажаш верх правага вуха Аарона і верх правага вуха сыноў ягоных, вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй; і пакропіш крывёю ахвярнік наўкола. \m \v 21 I возьмеш кроў, якая на ахвярніку, і алей памазаньня, і пакропіш Аарона і сыноў ягоных, і адзеньне ягонае, і адзеньні сыноў ягоных з ім; і будзе пасьвячаны ён і адзеньне ягонае, і сыны ягоныя, і адзеньні сыноў ягоных з ім. \m \v 22 I возьмеш тлушч барана і хвост, і тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня, \m \v 23 і адзін бохан хлеба, і адно печыва хлеба, [зробленае] на алеі, і адну аладку з каша праснакоў, які перад абліччам ГОСПАДА, \m \v 24 і паложыш усё [гэта] на далоні Аарона і на далоні сыноў ягоных, і будзеш патрэсаць іх як ахвяру патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 25 I возьмеш іх з рук іхніх, і спаліш на ахвярніку як цэласпаленьне, пах прыемны перад абліччам ГОСПАДА. Гэта ахвяра вагню для ГОСПАДА. \m \v 26 I возьмеш грудзіну барана пасьвячэньня, які быў для Аарона, і будзеш патрэсаць ёю як ахвярай патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА, і гэта будзе твая частка. \m \v 27 I пасьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку узьнесеную, якія былі патрасаныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных. \m \v 28 I будуць яны для Аарона і сыноў ягоных паводле пастановы вечнай ад сыноў Ізраіля, бо гэта ўзьнясеньне, і гэтае ўзьнясеньне мае быць ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных; узьнясеньне іхняе для ГОСПАДА. \m \v 29 I адзеньні сьвятыя, якія [належаць] Аарону, будуць [належаць] сынам ягоным пасьля яго, каб у іх памазваць іх і напаўняць рукі іхнія. \m \v 30 Сем дзён мае апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, [які будзе] замест яго, які будзе ўваходзіць у Намёт Спатканьня, каб служыць у сьвятыні. \m \v 31 I барана пасьвячэньня возьмеш, і зварыш мяса ягонае на мейсцы сьвятым. \m \v 32 I будзе есьці Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага і хлеб, які ў кашы, каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 33 I будуць яны есьці тое, што было перамаленьнем за іх, каб напоўніць рукі іхнія і асьвяціць іх; а чужы ня будзе есьці гэта, бо гэта сьвятое. \m \v 34 I калі застанецца мяса пасьвячэньня і хлеб да раніцы, спаліш астачу на агні, нельга есьці яго, бо гэта сьвятое. \m \v 35 I ўсё зробіш Аарону і сынам ягоным паводле таго, што Я загадаў табе: сем дзён будзеш напаўняць рукі іхнія. \m \v 36 I бычка як ахвяру за грэх будзеш складаць кожны дзень дзеля перамольваньня, і ачысьціш ахвярнік ад грэху, учыніўшы перамольваньне за яго, і памажаш яго, і асьвяціш яго. \m \v 37 Сем дзён будзеш зьдзяйсьняць перамольваньне за ахвярнік і будзеш асьвячаць яго, і будзе ахвярнік сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да ахвярніка, будзе сьвятым. \m \v 38 Вось што будзеш складаць [у ахвяру] на ахвярніку: два ягняты аднагодкі кожны дзень заўсёды. \m \v 39 Адно ягнятка складзеш [у ахвяру] раніцай, а другое ягнятка складзеш [у ахвяру] вечарам. \m \v 40 I на адно ягня [возьмеш] дзясятую частку [эфы] найлепшае мукі, зьмяшанай з алеем выціснутым, якога чвэрць гіну, і на ўзьліваньне — чвэрць гіну віна. \m \v 41 А другое ягня складзеш [у ахвяру] ўвечары, падобна як ахвяраваньне раніцаю і ўзьліваньне пры ёй складзеш яго, на пах прыемны, на ахвяру вагню для ГОСПАДА. \m \v 42 [Гэта] цэласпаленьне, [якое будзе] заўсёды ў пакаленьнях вашых перад уваходам у Намёт Спатканьня перад абліччам ГОСПАДА, дзе буду сустракацца з вамі, каб размаўляць там з табою. \m \v 43 I буду сустракацца там з сынамі Ізраіля, і будзе асьвячана [тое месца] славаю Маёю. \m \v 44 I Я асьвячу Намёт Спатканьня і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны былі сьвятарамі Маімі. \m \v 45 I буду жыць сярод сыноў Ізраіля, і буду ім Богам. \m \v 46 I пазнаюць, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкае, каб Мне жыць сярод іх. Я — ГОСПАД, Бог іхні. \c 30 \cl Вых 30 \m \v 1 I зробіш ахвярнік для каджэньня кадзіла; з дрэва акацыі зробіш яго. \m \v 2 Локаць — даўжыня ягоная, і локаць — шырыня ягоная; ён мае быць чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго маюць выходзіць рогі. \m \v 3 I пакрыеш яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя; і зробіш да яго залаты вянок наўкола. \m \v 4 I два колцы залатыя зробіш да яго, пад вянком ягоным, на двух вуглах ягоных; зробіш іх з двух бакоў ягоных; і будуць яны месцам для насілаў, каб насіць яго на іх. \m \v 5 I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам. \m \v 6 I паставіш яго перад заслонаю, якая перад Каўчэгам Сьведчаньня, перад накрыўкаю, якая над Сьведчаньнем, дзе Я буду сустракацца з табою. \m \v 7 I будзе паліць на ім Аарон пахкае кадзіла кожную раніцу. Калі ён будзе папраўляць лямпы, будзе паліць [кадзіла]. \m \v 8 I калі Аарон будзе запальваць лямпы ўвечары, ён будзе паліць [кадзіла]. Гэта заўсёднае каджэньне перад ГОСПАДАМ у пакаленьнях вашых. \m \v 9 Не паліце на ім ніякага кадзіла чужога, ані цэласпаленьня, ані дару; і ўзьліваньня не ўзьлівайце на яго. \m \v 10 I будзе спраўляць Аарон перамольваньне над рогамі яго раз ў год. Крывёю ахвяры за грэх раз у год перамольваньнем будзе перамольваць на ім за пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА». \m \v 11 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 12 «Калі будзеш зьбіраць [падатак] з галавы ў сыноў Ізраіля пры лічэньні іх, няхай дасьць [кожны] мужчына выкуп душы сваёй ГОСПАДУ пры лічэньні іх, і ня будзе між імі плягі, калі будуць лічыць іх. \m \v 13 Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА. \m \v 14 Усе, хто падлягае лічэньню, ад дваццаці гадоў і вышэй, маюць даць дар ГОСПАДУ. \m \v 15 Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя. \m \v 16 I возьмеш срэбра перамольваньня ад сыноў Ізраіля, і дасі яго на служэньне ў Намёце Спатканьня; і будзе гэта сынам Ізраіля на памяць перад абліччам ГОСПАДА дзеля перамольваньня за душы вашыя». \m \v 17 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 18 «І зробіш мыцельнік мядзяны і падставу мядзяную да ўмываньня, і паставіш яго паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш ў яго вады. \m \v 19 I будуць Аарон і сыны ягоныя мыць у ім рукі свае і ногі свае. \m \v 20 Калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня, няхай яны абмыюцца вадою, і яны не памруць; таксама калі яны будуць набліжацца да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля ахвяраваньня вогненнага для ГОСПАДА, \m \v 21 І будуць яны абмываць рукі свае і ногі свае, і не памруць. I будзе гэта ім пастанова вечная, яму і насеньню ягонаму у пакаленьнях іхніх». \m \v 22 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 23 «І ты вазьмі сабе найлепшых пахнідлаў: міра найчысьцейшага пяцьсот [сыкляў], цынамону пахкага палову гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў], трысьнёгу пахкага дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў], \m \v 24 і касіі пяцьсот [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні, і алею аліўкавага гін. \m \v 25 I зробіш з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць мяшаную работы мяшальніка масьцяў. Алей сьвятога памазаньня гэта будзе. \m \v 26 I памажаш ім Намёт Спатканьня, і Каўчэг Сьведчаньня, \m \v 27 і стол, і ўсе начыньні ягоныя, і сьвечнік, і ўсе начыньні ягоныя, і ахвярнік каджэньня, \m \v 28 і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную. \m \v 29 I асьвяціш іх, і будуць яны сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да іх, будзе сьвятым. \m \v 30 I Аарона і сыноў ягоных памажаш і асьвяціш іх, каб былі сьвятарамі Маімі. \m \v 31 А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Гэта будзе для Мяне алей сьвятога памазаньня ў пакаленьнях вашых. \m \v 32 На цела чалавека ня будуць узьліваць яго, і паводле складу ягонага не рабіце падобнага да яго. Ён — сьвяты, сьвятым мае быць для вас. \m \v 33 Чалавек, які [зробіць] работай мяшальніка масьцяў [алей], падобны да яго, і які памажа ім яго на чужынца, будзе выгублены з народу свайго”». \m \v 34 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вазьмі сабе пахнідлы: бальсам, і жывіцу, і галбан пахкі і ладан чысты, кожнае ў роўнай частцы. \m \v 35 I зробіш з гэтага кадзіла мяшанае работай мяшальніка масьцяў, пасоленае, чыстае, сьвятое. \m \v 36 I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас. \m \v 37 I кадзіла, якое зробіш, падобнага да яго паводле складу ягонага не рабіце сабе. Сьвятое яно будзе ў цябе для ГОСПАДА. \m \v 38 Чалавек, які зробіць падобнае да яго, каб адчуваць пах ягоны, будзе выгублены з народу свайго». \c 31 \cl Вых 31 \m \v 1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 2 «Глядзі, Я паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды. \m \v 3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы, \m \v 4 мастацкія здольнасьці рабіць з золата, срэбра і медзі, \m \v 5 і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу. \m \v 6 I вось, Я даў яму Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана, і ў сэрца кожнага мудрага сэрцам Я даў мудрасьць, і яны зробяць усе, што Я загадаў табе: \m \v 7 Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту, \m \v 8 і стол, і начыньні ягоныя, і сьвечнік чысты, і ўсе начыньні, і ахвярнік каджэньня, \m \v 9 і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную, \m \v 10 і адзеньні службовыя, і адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара, і адзеньні сыноў ягоных да сьвятарства, \m \v 11 і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць». \m \v 12 I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы: \m \v 13 «I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас. \m \v 14 I захоўвайце суботу, бо яна — сьвятая для вас. Хто апаганіць яе, сьмерцю памрэ. Хто будзе ў яе рабіць работу, будзе выгублена душа тая з-паміж народу свайго. \m \v 15 Шэсьць дзён будуць рабіць работу, а дзень сёмы — субота супачынку, сьвятая для ГОСПАДА. Кожны, хто будзе рабіць работу ў дзень супачынку, сьмерцю памрэ. \m \v 16 I будуць захоўваць сыны Ізраіля суботу, каб рабіць супачынак у пакаленьнях сваіх. [Гэта] запавет вечны. \m \v 17 Паміж Мною і сынамі Ізраіля гэта знак на вякі; бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, а ў сёмы дзень супачыў і адпачыў”». \m \v 18 I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым. \c 32 \cl Вых 32 \m \v 1 I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім». \m \v 2 I сказаў ім Аарон: «Зьніміце завушніцы залатыя, якія ў вушах жонак вашых, сыноў вашых і дачок вашых, і прынясіце да мяне». \m \v 3 I зьняў увесь народ завушніцы залатыя, якія ў вушах іхніх, і прынесьлі да Аарона. \m \v 4 І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і уфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай». \m \v 5 I ўбачыў Аарон, і збудаваў перад ім ахвярнік, і ўсклікнуў Аарон, і сказаў: «Сьвята для ГОСПАДА заўтра». \m \v 6 I яны ўсталі рана назаўтра, і ахвяроўвалі цэласпаленьні, і прынесьлі ахвяры мірныя; і сеў народ есьці і піць, і ўсталі гуляць. \m \v 7 I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, зыйдзі, бо сапсаваўся народ твой, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай. \m \v 8 Хутка зьвярнулі яны са шляху, які Я загадаў ім, зрабілі сабе цяля літое, і пакланіліся яму, і ахвяроўвалі яму, і сказалі: “Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай”». \m \v 9 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Я бачыў народ гэты, і вось, ён — народ з цьвёрдым каркам. \m \v 10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і Я выгублю іх, і зраблю з цябе народ вялікі». \m \v 11 I маліў Майсей аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, палае гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў з зямлі Эгіпецкай сілаю вялікай і рукою моцнай? \m \v 12 Навошта маюць казаць Эгіпцяне, кажучы: “На ліха вывеў іх, каб забіць іх у гарах і вынішчыць іх з аблічча зямлі”. Адвярніся ад ярасьці гневу Твайго і пашкадуй [рабіць] ліха народу Твайму. \m \v 13 Узгадай Абрагама, Ісаака і Ізраіля, слугаў Тваіх, якім Ты прысягаў на Сябе Самога, і прамовіў да іх: “Памножу насеньне вашае, як зоркі ў небе, і ўсю зямлю гэтую, пра якую Я сказаў, дам насенню вашаму, і яны ўспадкаемяць яе на вякі”». \m \v 14 I пашкадаваў ГОСПАД рабіць ліха, пра якое Ён казаў, што ўчыніць яго народу Свайму. \m \v 15 I павярнуўся, і зыйшоў Майсей з гары; і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ ягонай, табліцы, на якіх было напісана з абодвух бакоў, на адным і на другім баку было напісана на іх. \m \v 16 I табліцы былі творам Бога, і пісьмо было пісьмом Божым, высечаным на табліцах. \m \v 17 I пачуў Егошуа голас народу, які ўсклікаў, і сказаў Майсею: «Голас вайны ў табары». \m \v 18 I сказаў [Майсей]: «Гэта ня голас крыку перамогі ані голас крыку паразы, але я чую голас пяяньня». \m \v 19 I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою. \m \v 20 I ўзяў ён цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў вагні, і сьцёр на попел, і рассыпаў на абліччы вады, і даў яго піць сынам Ізраіля. \m \v 21 I сказаў Майсей Аарону: «Што зрабіў табе народ гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?» \m \v 22 I сказаў Аарон: «Няхай не ўзгараецца гнеў пана майго; ты ведаеш народ гэты, што ён поўны ліха. \m \v 23 I яны сказалі мне: “Зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім”. \m \v 24 I я сказаў ім: “Хто мае золата, няхай здыме яго”. I яны далі мне, я кінуў яго ў вагонь, і выйшла гэта цяля». \m \v 25 I ўбачыў Майсей народ, што ён неакелзаны, бо Аарон раскелзаў яго на паганьбеньне перад ворагамі ягонымі. \m \v 26 I стаў Майсей у браме табару, і сказаў: «Хто за ГОСПАДА — да мяне!» I сабраліся да яго ўсе сыны Левія. \m \v 27 I ён сказаў ім: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Прыперажыце кожны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце і зьвярніцеся ад брамы да брамы праз табар, і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны бліжняга свайго”». \m \v 28 I зрабілі сыны Левія паводле слова Майсея, і палегла з народу ў той дзень каля трох тысячаў чалавек. \m \v 29 I сказаў Майсей: «Напоўніце рукі свае сёньня для ГОСПАДА, бо кожны быў супраць сына свайго і супраць брата свайго, каб Ён даў вам сёньня дабраслаўленьне». \m \v 30 I сталася на заўтра, і сказаў Майсей народу: «Вы саграшылі грахом вялікім, і цяпер я ўзыйду да ГОСПАДА, можа, змагу перамаліць Яго за грэх ваш». \m \v 31 I вярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Прашу, саграшыў народ гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе багоў залатых. \m \v 32 I цяпер, ці можаш дараваць ім грэх іхні? А калі не, вытры мяне, прашу, з кнігі Тваёй, якую Ты напісаў». \m \v 33 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таго, хто саграшыў перада Мною, Я вытру з кнігі Маёй. \m \v 34 I цяпер ідзі, вядзі народ гэты, куды Я казаў табе. Вось, анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грэх іхні». \m \v 35 I ўдарыў ГОСПАД народ за тое, што зрабілі цяля, якога зрабіў Аарон. \c 33 \cl Вых 33 \m \v 1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”. \m \v 2 I Я пашлю перад табою Анёла, і выжану Хананейца, Амарэя, Хетыта, Пэрэзея, Хівея і Евусея. \m \v 3 I ўвядзе ён вас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, бо Сам Я не пайду сярод цябе, бо ты — народ з цьвёрдым каркам, каб Я не выгубіў вас у дарозе». \m \v 4 I пачуў народ ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто аздобаў сваіх на сябе. \m \v 5 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы сынам Ізраіля: “Ты — народ з цьвёрдым каркам. Калі Я адну хвіліну буду ісьці сярод цябе, Я выгублю цябе. А цяпер здымі з сябе аздобы свае, і Я буду ведаць, што маю рабіць з табою”». \m \v 6 I зьнялі з сябе сыны Ізраіля аздобы свае ля гары Харэў. \m \v 7 I Майсей узяў намёт, і паставіў яго па-за табарам, воддаль ад табару, і назваў яго Намётам Спатканьня; і было, што кожны, хто шукаў ГОСПАДА, выходзіў да Намёту Спатканьня, які [быў] па-за табарам. \m \v 8 I было, калі Майсей выходзіў да Намёту, уставаў увесь народ, і стаяў кожны каля ўваходу ў намёт свой, і глядзеў на Майсея, аж пакуль ён не ўваходзіў у Намёт. \m \v 9 I было, калі Майсей уваходзіў у Намёт, зыходзіў слуп воблачны і станавіўся каля ўваходу ў Намёт, і [Бог] гаварыў з Майсеем. \m \v 10 I бачыў увесь народ слуп воблачны, які стаяў каля ўваходу ў Намёт; і ўставаў увесь народ, і кланяўся кожны каля ўваходу ў намёт свой. \m \v 11 I гаварыў ГОСПАД з Майсеем абліччам да аблічча, як гаворыць чалавек з сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служыцель ягоны Егошуа, сын Нуна, юнак, не адыходзіў з сярэдзіны Намёту. \m \v 12 I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: “Узьвядзі народ гэты”, а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: “Я ведаю цябе на імя”, і таксама: “Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх”. \m \v 13 I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой». \m \v 14 І сказаў [ГОСПАД]: «Аблічча Маё пойдзе перад табою, і Я супакою цябе». \m \v 15 I сказаў [Майсей] Яму: «Калі ня пойдзе аблічча Тваё, не выводзь нас адгэтуль. \m \v 16 Бо з чаго я спазнаю, што знайшоў ласку ў вачах Тваіх, я і народ Твой? Ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? І будзем аддзеленыя я і народ Твой ад усіх народаў, якія на абліччы зямлі». \m \v 17 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таксама паводле гэтага слова, якое ты прамовіў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе на імя». \m \v 18 I сказаў [Майсей]: «Пакажы мне, прашу, славу Тваю». \m \v 19 I сказаў [ГОСПАД]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы». \m \v 20 I сказаў [ГОСПАД]: «Ня зможаш паглядзець на аблічча Маё, бо ня можа глядзець на Мяне чалавек і застацца жывы». \m \v 21 I сказаў ГОСПАД: «Вось месца пры Мне, і ты стань на гэтай скале. \m \v 22 I станецца, калі будзе ісьці слава Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы, і захіну цябе даланёю Маёй, пакуль не прайду. \m \v 23 I калі Я прыбяру далонь Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, але аблічча Маё ня будзе відаць». \c 34 \cl Вых 34 \m \v 1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў. \m \v 2 I будзь гатовы на раніцу, і ўзыйдзеш раніцаю на гару Сынай, і станеш перада Мною там на вяршыні гары. \m \v 3 І ніхто няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніхто няхай не паказваецца на ўсёй гары; таксама авечкі і валы ня будуць пасьвіцца насупраць гары гэтай». \m \v 4 I вычасаў Майсей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана раніцай, і ўзыйшоў на гару Сынай, як загадаў яму ГОСПАД; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя. \m \v 5 I зыйшоў ГОСПАД у воблаку, і стаў там пры ім, і назваў імя ГОСПАДА. \m \v 6 I прайшоў ГОСПАД перад абліччам ягоным, і абвясьціў: «ГОСПАД, ГОСПАД, Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу, і багаты на міласэрнасьць і праўду, \m \v 7 Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэйцяга і чацьвёртага пакаленьня». \m \v 8 I пасьпяшаўся Майсей, і схіліўся да зямлі, і пакланіўся, \m \v 9 і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю». \m \v 10 I сказаў [ГОСПАД]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе. \m \v 11 Захавай тое, што Я загадваю табе сёньня. Вось, Я выжану перад абліччам тваім Амарэя, Хананейца, Хетыта, Пэрэзея, Хівея і Евусея. \m \v 12 Сьцеражыся, не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, каб ён ня стаўся пасткаю сярод цябе. \m \v 13 Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце, \m \v 14 бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён —Бог зайздросны. \m \v 15 Не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, бо яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць складаць ахвяры багам сваім, і паклічуць цябе, і ты будзеш есьці ахвяры іхнія, \m \v 16 і возьмеш дочак іхніх сынам тваім, і яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць распусьнічаць сыны твае з багамі іхнімі. \m \v 17 Багоў літых не рабіце сабе. \m \v 18 Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту. \m \v 19 Усё, што адкрывае ўлоньне, Мне [належыць], і усё першароднае са статку твайго мужчынскага роду, вол і авечка. \m \v 20 Асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам, а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны. Усіх першародных сыноў тваіх выкупіш, і няхай ня бачаць аблічча Майго з пустымі [рукамі]. \m \v 21 Шэсьць дзён працуй, а ў сёмы дзень супачынь; і ў [часе] араньня, і ў [часе] жніва супачынь. \m \v 22 I Сьвята Тыдняў зробіш сабе, і [Сьвята] Пяршынаў жніва пшаніцы, і Сьвята Збору [ўраджаю] ў канцы году. \m \v 23 Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА, Бога Ізраіля. \m \v 24 Бо Я выжану народы перад абліччам тваім, і пашыру межы твае, і ніхто не пажадае зямлі тваёй, калі ты ўзыйдзеш, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, тройчы ў год. \m \v 25 Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч да раніцы ахвяру Сьвята Пасхі. \m \v 26 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай». \m \v 27 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем». \m \v 28 I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў. \m \v 29 I сталася, калі зыходзіў Майсей з гары Сынай, і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ Майсея пры зыходзе яго з гары, а Майсей ня ведаў, што праменявала скура аблічча ягонага, бо [Бог] гаварыў з ім. \m \v 30 I ўбачыў Аарон і ўсе сыны Ізраіля Майсея, і вось, праменявала скура аблічча ягонага, і баяліся наблізіцца да яго. \m \v 31 I паклікаў іх Майсей, і зьвярнуліся да яго Аарон і ўсе начальнікі грамады, і прамовіў Майсей да іх. \m \v 32 I пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраіля, і ён загадаў ім усё, што ГОСПАД прамовіў да яго на гары Сынай. \m \v 33 I скончыў Майсей прамаўляць да іх, і ўсклаў на аблічча сваё заслону. \m \v 34 А калі Майсей узыходзіў перад аблічча ГОСПАДА, каб гаварыць з Ім, тады здыймаў заслону, аж пакуль не выходзіў. I выйшаў, і прамаўляў да сыноў Ізраіля, што было загадана яму. \m \v 35 I бачылі сыны Ізраіля аблічча Майсея, што праменявала скура аблічча Майсея, і ўскладаў Майсей заслону на аблічча сваё, пакуль не ўваходзіў, каб гаварыць з Ім. \c 35 \cl Вых 35 \m \v 1 I сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраіля, і сказаў: «Вось словы, якія загадаў ГОСПАД, каб выконваць іх. \m \v 2 Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ. \m \v 3 Не паліце агню ў-ва ўсіх сядзібах вашых у дзень супачынку». \m \v 4 I сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраіля: «Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД, кажучы: \m \v 5 “Зьбярыце ад сябе дар ГОСПАДУ. Кожны шляхетнага сэрца няхай прынясе дар ГОСПАДУ: золата, срэбра і медзь, \m \v 6 і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць], \m \v 7 і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі, \m \v 8 і алей для асьвятленьня, і пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня, \m \v 9 і камяні оніксу, і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку. \m \v 10 I ўсе з вас, хто мудры сэрцам, няхай прыйдуць і зробяць усё, што загадаў ГОСПАД: \m \v 11 Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, кручкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе, \m \v 12 Каўчэг і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць, \m \v 13 стол і насілы для яго і ўсё начыньне ягонае, і хлябы пакладныя, \m \v 14 і сьвечнік для асьвятленьня з начыньнямі ягонымі, і лямпы для яго, і алей для асьвятленьня, \m \v 15 і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу, \m \v 16 ахвярнік цэласпаленьня і крату мядзяную для яго, і насілы для яго, і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную, \m \v 17 заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі іхнія, і заслону на ўваходзе ў панадворак, \m \v 18 калкі Сялібы і калкі панадворку, і вяроўкі да іх, \m \v 19 адзеньні службовыя для служэньня ў сьвятыні і адзеньні сьвятыя для Аарон сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных для служэньня сьвятарскага”». \m \v 20 I адыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ад аблічча Майсея. \m \v 21 I прыходзіў кожны чалавек, якога прынукала да гэтага сэрца ягонае, і кожны, якога заахвочваў дух ягоны, і прыносілі дар ГОСПАДУ на вырабленьне Намёту Спатканьня, і на ўсё служэньне ў ім, і на адзеньні сьвятыя. \m \v 22 I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў як ахвяру] патрэсваньня золата для ГОСПАДА. \m \v 23 I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх. \m \v 24 I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня. \m \v 25 I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону. \m \v 26 I ўсе жанчыны, якіх прынукала сэрца іхняе, пралі ў мудрасьці казіную [поўсьць]. \m \v 27 А начальнікі прыносілі камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку, \m \v 28 і пахнідлы, і алей для асьвятленьня, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла. \m \v 29 Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх захочавала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА. \m \v 30 I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды, \m \v 31 і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы, \m \v 32 і мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі, \m \v 33 і абрабляць камяні для асаджэньня іх, і абрабляць дрэва, і рабіць [з ім] усялякую мастацкую работу. \m \v 34 I здольнасьць вучыць даў у сэрца яго і Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана. \m \v 35 І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі усякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе. \c 36 \cl Вых 36 \m \v 1 I зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутр ім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД». \m \v 2 I паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе. \m \v 3 I ўзялі яны ад аблічча Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраіля на працы для служэньня ў сьвятыні, каб зрабіць яе. І яны прыносілі да яго яшчэ дабраахвотна кожную раніцу. \m \v 4 I прыйшлі ўсе мудрыя, якія рабілі ўсялякія працы ў сьвятыні, кожны ад працы сваёй, якою яны займаліся, \m \v 5 і сказалі Майсею, кажучы: «Народ вельмі шмат прыносіць, больш, чым патрэбна для працы, якую загадаў ГОСПАД зрабіць». \m \v 6 I загадаў Майсей, і абешчана было ўголас у табары, кажучы: «Ані мужчына, ані жанчына няхай ня робяць ужо нічога як дар для сьвятыні». І перастаў народ прыносіць [дары]. \m \v 7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую працу, якую належала зрабіць, і яшчэ заставалася. \m \v 8 I зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў Сялібе, дзесяць палотнаў з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і херувімаў умелай работай зрабілі на іх. \m \v 9 Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці. Адна мера для ўсіх палотнаў. \m \v 10 I злучыў ён пяць палотнаў адно з адным, і пяць [іншых] палотнаў злучыў адно з адным. \m \v 11 I зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку. \m \v 12 Пяцьдзясят пяцелек зрабіў ён на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на канцы палатна для спінаньня з другім; пяцелькі гэтыя — насупраць адна адной. \m \v 13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыў кручкамі палотны адно з адным, і сталася сяліба адным [цэлым]. \m \v 14 I зрабіў палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы; адзінаццаць палотнаў зрабіў іх. \m \v 15 Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, і чатыры локці — шырыня аднаго палатна; мера адна для адзінаццаці палотнаў. \m \v 16 I злучыў ён пяць палотнаў асобна, і шэсьць палотнаў асобна. \m \v 17 I зрабіў пяцьдзясят пяцелек на краі палатна на канцы для спінаньня, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на краі палатна для спінаньня з іншага боку. \m \v 18 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў мядзяных для злучэньня намёту, каб быў адным [цэлым]. \m \v 19 I зрабіў прыкрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чывона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш. \m \v 20 I зрабіў дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі. \m \v 21 Дзесяць локцяў — даўжыня дошкі, і паўтары локці — шырыня адной дошкі. \m \v 22 Па два шыпы ў кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога; гэтак зрабіў ён у-ва ўсіх дошках сялібы. \m \v 23 I зрабіў дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень. \m \v 24 I сорак срэбных падставак зрабіў пад дваццаць дошак: дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных. \m \v 25 I да друтога боку сялібы, [што глядзіць] на поўнач, зрабіў дваццаць дошак, \m \v 26 I сорак падставак для іх срэбных — дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку. \m \v 27 I да задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зрабіў шэсьць дошак. \m \v 28 I дзьве дошкі зрабіў для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку. \m \v 29 I яны былі злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ў гары адным колцам. Гэтак зрабіў ён з імі абедзьвума на абодвух вуглах. \m \v 30 I [так] было восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць, дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку. \m \v 31 I зрабіў ён жэрдкі з дрэва акацыі, пяць да дошак аднаго боку сялібы, \m \v 32 і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы. \m \v 33 I зрабіў сярэднюю жэрдку, што праходзіла пасярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога. \m \v 34 I дошкі пакрыў золатам; і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зрабіў з золата, і жэрдкі пакрыў золатам. \m \v 35 I зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў. \m \v 36 I зрабіў да яе чатыры слупы з акацыі, і пакрыў іх золатам, і кручкі на іх — залатыя, і выліў да іх чатыры падстаўкі срэбныя. \m \v 37 I зрабіў заслону на ўваходзе намёту з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы, \m \v 38 і слупоў для яе пяць з кручкамі да іх, і пакрыў вярхі іхнія і клямкі іхнія золатам, і [выліў] пастаўкі да іх пяць мядзяных. \c 37 \cl Вых 37 \m \v 1 I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго. \m \v 2 I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты. \m \v 3 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго. \m \v 4 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам. \m \v 5 I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг. \m \v 6 I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе. \m \v 7 I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі: \m \v 8 аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе. \m \v 9 I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў. \m \v 10 I зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго. \m \v 11 I пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола. \m \v 12 I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай. \m \v 13 I выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных. \m \v 14 Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол. \m \v 15 I зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня столу, і пакрыў іх золатам. \m \v 16 I зрабіў начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі, са шчырага золата. \m \v 17 I зрабіў сьвечнік з золата шчырага, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго. \m \v 18 I шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сввечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго. \m \v 19 Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка, \m \v 20 А на [камлі] сьвечніку былі чатыры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю. \m \v 21 I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума галінамі, [што выходзяць] з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго. \m \v 22 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата. \m \v 23 I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата. \m \v 24 З таленту золата шчырага зрабіў яго з усім прыладамі яго. \m \v 25 I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя. \m \v 26 I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола. \m \v 27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх. \m \v 28 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам. \m \v 29 I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў. \c 38 \cl Вых 38 \m \v 1 I зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва акацы, пяць локцяў даўжыня яго і пяць локцяў шырыня яго, ён чатырохкутны, і тры локці вышыня яго. \m \v 2 I зрабіў рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго выходзілі рогі ягоныя; і пакрыў іх медзьдзю. \m \v 3 I зрабіў усе начыньні ахвярніка: гаршчкі, лапаткі, місы, відэльцы і кадзільніцы; усе начыньні ягоныя зрабіў з медзі. \m \v 4 I зрабіў да ахвярніка крату, плеценай работы, мядзяную, пад вобадам зьнізу да паловы яго. \m \v 5 I выліў чатыры колцы на чатырох вуглах краты мядзянай, месцы на насілы. \m \v 6 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх медзьдзю. \m \v 7 I ўлажыў насілы ў колцы на баках ахвярніка для нашэньня яго імі. Пустым унутры з дошак зрабіў яго. \m \v 8 I зрабіў мыцельнік мядзяны і падставу ягоную мядзяную з люстэрак жанчынаў, што зьбіраліся каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. \m \v 9 I зрабіў панадворак: з паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень — заслоны з кручанага вісону ў сто локцяў, \m \v 10 слупоў да іх дваццаць і падставак да іх дваццаць мядзяных, а кручкі на слупах і клямкі да іх срэбныя. \m \v 11 I на паўночным баку — [заслоны] ў сто локцяў, слупоў да іх дваццаць і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя. \m \v 12 I з заходняга боку — заслоны ў пяцьдзясят локцяў, слупоў да іх дзесяць і падставак да іх дзесяць; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя. \m \v 13 I з пярэдняга боку, [што глядзіць] на ўсход — [заслоны] ў пяцьдзясят докцяў. \m \v 14 Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю, слупоў да іх тры і падставак да іх тры. \m \v 15 I з другога краю, з іншага [боку] брамы панадворку — заслоны ў пятнаццаць локцяў; слупоў да іх тры і падставак да іх тры. \m \v 16 Усе заслоны вакол панадворку — з кручанага вісону, \m \v 17 і падстаўкі да слупоў мядзяныя, кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя, і пакрытыя вярхі іхнія срэбрам, і ўсе яны былі павязаныя срэбрам, усе слупы панадворку. \m \v 18 Заслона для брамы панадворку — гафтаванае работы з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, дваццаць локцяў — даўжыня, а вышыня і шырыня — пяць локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку; \m \v 19 і слупоў да іх чатыры, і падставак да іх чатыры мядзяных; кручкі іхнія срэбныя, і пакрыцьцё вярхоў іх і клямкі да іх срэбныя. \m \v 20 А ўсе калкі Сялібы і панадворку наўкола — мядзяныя. \m \v 21 Вось падрахунак Сялібы, Сялібы Сьведчаньня, які падлічаны паводле словаў Майсея працаю лявітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара. \m \v 22 І Бэцалеэль, сын Урыя, сын Хура, з калена Юды, зрабіў усё, што загадаў ГОСПАД Майсею; \m \v 23 а з ім Агаліяў, сын Ахісамаха, з калена Дана, разьбяр і мастак, і вышывальнік на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне. \m \v 24 Усяго золата, ужытага на работу, на ўсе працы ў сьвятыні, — а было гэта золата, [ахвяраванае] патрэсваньнем, — было дваццаць дзевяць талентаў і сямсот трыццаць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні. \m \v 25 А срэбра ад палічаных ў грамадзе [было] сто талентаў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні. \m \v 26 Бэка з галавы, [значыцца,] палова сыкля, паводле сыкля сьвятыні, з кожнага, хто прыйшоў, каб быць палічаным, ад дваццаці гадоў і вышэй, з шасьцісот трох тысячаў пяцьсот пяцідзесяці [чалавек]. \m \v 27 I было сто талентаў срэбра ўжыта на адліцьцё падставак сьвятыні і падставак заслонаў; сто падставак са ста талентаў, па таленту на падстаўку. \m \v 28 А з тысячы сямсот сямідзесяці пяці [сыкляў] зрабіў ён кручкі на слупах, і пакрыў вярхі іхнія, і злучыў іх клямкамі. \m \v 29 А медзі, [ахвяраванай] патрэсваньнем, было семдзясят талентаў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў. \m \v 30 І зрабіў ён з яе падстаўкі да слупоў каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ахвярнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсё начыньне ахвярніка, \m \v 31 і падстаўкі панадворку наўкола, і падстаўкі брамы панадворку, і ўсе калкі Сялібы, і ўсе калкі панадворку наўкола. \c 39 \cl Вых 39 \m \v 1 А з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну зрабілі яны службовыя адзеньні для служэньня ў сьвятыні; і зрабілі адзеньні сьвятыя для Аарона, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 2 I зрабіў эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону. \m \v 3 I выкляпалі яны бляшкі залатыя, і павыціналі з іх ніткі, каб уплесьці іх у блакіт, пурпур, барвовы кармазын і вісон мастацкаю работай. \m \v 4 Нараменьнікі зрабілі да яго злучаныя; на двух канцах сваіх яны былі злучаныя. \m \v 5 I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 6 I зрабілі камяні оніксу, асадзіўшы іх у аправы залатыя, і выразалі на іх, як выразаюць пячатку, імёны сыноў Ізраіля. \m \v 7 I палажыў ён іх на нараменьнікі эфоду, як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 8 I зрабіў нагруднік мастацкаю работаю, такою самаю работаю, як эфод, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону. \m \v 9 Ён быў чатырохкутны; падвойным зрабілі яны нагруднік, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная, ён падвойны. \m \v 10 I напоўнілі яго чатырма шэрагамі камянёў у шэраг. Рубін, тапаз і шмарагд — шэраг адзін. \m \v 11 А шэраг другі — гранат, шафір і дыямэнт. \m \v 12 А шэраг трэйці — яхонт, агат і амэтыст. \m \v 13 А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны асаджаныя ў золата ў аправах сваіх. \m \v 14 I камяні паводле імёнаў сыноў Ізраіля, іх дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і выразанае як пячатка на кожным імя сваё паводле дванаццаці плямёнаў. \m \v 15 I зрабілі для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата. \m \v 16 I зрабілі дзьве аправы залатыя і два колцы залатыя, і прымацавалі два колцы да двух канцоў нагрудніка. \m \v 17 I ўклалі два плеценыя залатыя ланцужкі ў абодва колцы па канцах нагрудніку. \m \v 18 А [іншыя] два канцы двух ланцужкоў прычапілі да двух аправаў і прымацавалі іх да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго. \m \v 19 I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду. \m \v 20 I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу, з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду. \m \v 21 I прымацавалі нагруднік колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб ня ссоваўся нагруднік з эфоду, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 22 I зрабіў верхнюю шату да эфоду, тканую ўсю з блакіту, \m \v 23 і адтуліну шаты ў сярэдзіне яе, як адтуліна панцыра, і абшыўку наўкола адтуліны, каб не разьдзёрлася. \m \v 24 I зрабілі яны на прыполе верхняе шаты яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну кручанага. \m \v 25 I зрабілі званочкі са шчырага золата, і памясьцілі званочкі паміж гранатовых яблыкаў на прыполе верхняе шаты наўкола, паміж гранатовых яблыкаў, \m \v 26 званочак і гранатовы яблык, званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола для служэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 27 I зрабілі хітоны з вісону, тканае работы, для Аарона і сыноў ягоных, \m \v 28 і мітру з вісону, і турбаны аздобныя з вісону, і нагавіцы ільняныя з кручанага вісону, \m \v 29 і пояс з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, гафтаванае работы, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 30 I зрабілі дыядэму вянца сьвятасьці са шчырага золата, і напісалі на ёй пісьмом, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА”, \m \v 31 і прымацавалі да яе шнурок з блакіту, каб прывязваць яе да мітры зьверху, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 32 I скончылася ўся праца пабудовы Сялібы, Намёту Спатканьня, і зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі. \m \v 33 I прынесьлі да Майсея Сялібу, намёт і ўсе прыналежнасьці ягоныя, кручкі ягоныя, дошкі ягоныя, жэрдкі ягоныя, слупы ягоныя і падстаўкі ягоныя, \m \v 34 і пакрыцьцё са скураў бараноў, фарбаваных на чырвана, і пакрыцьцё са скураў тахаш, і заслону, якая вісіць, \m \v 35 Каўчэг Сьведчаньня, і насілы ягоныя, і накрыўку ягоную, \m \v 36 стол, усе начыньні ягоныя і хлябы пакладныя, \m \v 37 сьвечнік чысты, лямпы ягоныя, лямпы ў шэрагах, і ўсё начыньне ягонае, і алей для асьвятленьня, \m \v 38 і ахвярнік залаты, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў намёт, \m \v 39 ахвярнік мядзяны і крату мядзяную да яго, насілы ягоныя і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную, \m \v 40 заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі ягоныя, заслону да брамы панадворку, вяроўкі ягоныя і калкі ягоныя, і ўсе прыналежнасьці да служэньня Сялібы ў Намёце Спатканьня, \m \v 41 адзеньні службовыя да служэньня ў сьвятыні, адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных да служэньня сьвятарскага. \m \v 42 Усё, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі сыны Ізраіля, ўсю працу. \m \v 43 I ўбачыў Майсей усё зробленае, і вось, яны зрабілі гэта; як загадаў ГОСПАД, так і зрабілі. I дабраславіў іх Майсей. \c 40 \cl Вых 40 \m \v 1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: \m \v 2 «У дзень першага месяца, у першы дзень месяца паставіш Сялібу Намёту Спатканьня. \m \v 3 I паставіш там Каўчэг Сьведчаньня, і закрыеш Каўчэг заслонаю. \m \v 4 I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя. \m \v 5 I паставіш ахвярнік залаты для каджэньня перад Каўчэгам Сьведчаньня; і завесіш заслону на ўваходзе ў Сялібу. \m \v 6 I паставіш ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у Сялібу Намёту Спатканьня. \m \v 7 I паставіш мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады. \m \v 8 I паставіш панадворак наўкола, і завесіш заслону ў браме панадворку. \m \v 9 I возьмеш алей памазаньня, і памажаш Сялібу і ўсё, што ў ёй, і асьвяціш яе і усе прыналежнасьці яе, і будзе Сьвятой. \m \v 10 I памажаш ахвярнік цэласпаленьня і усё начыньне ягонае, і асьвяціш ахвярнік, і будзе ахвярнік Сьвятым Сьвятых. \m \v 11 I памажаш мыцельнік і падставу ягоную, і асьвяціш яго. \m \v 12 I наблізіш Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх вадою. \m \v 13 I апранеш Аарона ў адзеньні сьвятыя, і памажаш яго, і асьвяціш яго, і будзе сьвятаром Маім. \m \v 14 I сыноў ягоных наблізіш, і апранеш іх у хітоны, \m \v 15 і памажаш іх, як ты памазаў бацьку іхняга, і будуць сьвятарамі Маімі, і будзе ім памазаньне іхняе на сьвятарства вечнае ў пакаленьнях іхніх». \m \v 16 I зрабіў Майсей усё; як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў. \m \v 17 I сталася, у першы месяц другога году, у першы дзень месяца была пастаўлена Сяліба. \m \v 18 I паставіў Майсей Сялібу, і палажыў падстаўкі яе, і паставіў дошкі яе, і палажыў жэрдкі яе, і паставіў слупы яе, \m \v 19 і расьцягнуў намёт над Сялібай, і палажыў пакрыцьцё намёту зьверху над ім, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 20 I ўзяў, і палажыў Сьведчаньне ў Каўчэг, і ўлажыў насілы ў Каўчэг, і палажыў накрыўку на Каўчэг зьверху. \m \v 21 I ўнёс Каўчэг ў Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 22 I паставіў стол у Намёт Спатканьня, на паўночным баку Сялібы, звонку ад заслоны. \m \v 23 I разлажыў шэрагі хлябоў перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 24 I паставіў сьвечнік у Намёт Спатканьня насупраць сталу, на паўднёвым баку Сялібы. \m \v 25 I запаліў лямпы перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 26 I паставіў ахвярнік залаты ў Намёце Спатканьня перад заслонаю. \m \v 27 I кадзіў на ім пахкім кадзілам, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 28 I завесіў заслону на ўваходзе ў Сялібу. \m \v 29 I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 30 I паставіў мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і наліў у яго вады для абмываньня. \m \v 31 I абмывалі ў ім Майсей і Аарон, і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае. \m \v 32 Калі ўваходзілі ў Намёт Спатканьня і калі набліжаліся да ахвярніка, яны абмываліся, як загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 33 I паставіў панадворак вакол Сялібы і ахвярніка, і завесіў заслону ў браме панадворку. I скончыў Майсей работу. \m \v 34 І акрыла воблака Намёт Спатканьня, і слава ГОСПАДАВА напоўніла Сялібу. \m \v 35 I ня мог Майсей увайсьці ў Намёт Спатканьня, бо ляжала на ім воблака, і слава ГОСПАДАВА напаўняла Сялібу. \m \v 36 I калі падымалася воблака па-над Сялібаю, тады вырушалі сыны Ізраіля ў-ва ўсе падарожжы свае. \m \v 37 А калі не падымалася воблака, тады не вырушалі, аж да дня, калі яно падымалася. \m \v 38 Бо воблака ГОСПАДА было над Сялібай ўдзень, і агонь быў над ёй уночы перад вачыма ўсяго дому Ізраіля ў-ва ўсіх падарожжах іхніх.