\id ECC \ide UTF-8 \h ЭКЛЕЗІЯСТ \toc2 ЭКЛЕЗІЯСТ \toc1 КНІГА ЭКЛЕЗІЯСТА \mt1 КНІГА ЭКЛЕЗІЯСТА \c 1 \cl Экл 1 \m \v 1 Слова Эклезiяста, сына Давiда, валадара ў Ерусалiме. \m \v 2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць. \m \v 3 Якая карысьць чалавеку з усёй цяжкай працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам? \m \v 4 Пакаленьне адыходзiць i пакаленьне прыходзiць, а зямля на вякі трывае. \m \v 5 Узышло сонца, i зайшло сонца, i сьпяшаецца на месца сваё, дзе яно ўзыходзiць. \m \v 6 Вецер ідзе на поўдзень i паварочвае на поўнач, кружляючы, кружляе, дзьме вецер і вяртаецца вецер на кружэньне сваё. \m \v 7 Усе рэкi цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, з якога рэкi цякуць, вяртаюцца яны, каб [зноў] адтуль выцякаць. \m \v 8 Усе словы стамляюць, ня можа чалавек выказаць [усяго]. Не насыцiцца вока гляджэньнем, i не напоўнiцца вуха слуханьнем. \m \v 9 Што было, тое i будзе, а што рабілася, тое i будзе рабіцца, i няма нiчога новага пад сонцам. \m \v 10 Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзi, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намi. \m \v 11 Няма памяцi пра тых, што раней жылi, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх. \m \v 12 Я, Эклезiяст, быў валадаром Iзраіля ў Ерусаліме. \m \v 13 І аддаў я сэрца маё, каб шукаць i дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя iм. \m \v 14 Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; i вось, ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам. \m \v 15 Крывое ня можна зрабіць простым, і тое, чаго няма, нельга палiчыць. \m \v 16 Сказаў я ў сэрцы маiм, кажучы: “Вось, я ўзьвялічыўся i прыдбаў мудрасьцi больш за ўсiх, што былі раней за мяне ў Ерусалiме; і сэрца маё ўбачыла шмат мудрасьцi i веданьня”. \m \v 17 І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства i глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа. \m \v 18 Бо з вялiкай мудрасьцi шмат смутку, і хто павялiчвае веданьне, павялiчвае боль. \c 2 \cl Экл 2 \m \v 1 Сказаў я ў сэрцы маiм: “Вось жа цяпер паспрабую радасьцi i пагляджу на тое, што добрае”, але гэта таксама марнасьць. \m \v 2 Пра сьмех сказаў я: “Шаленства!”, i пра радасьць: “Што яна зробіць?” \m \v 3 Вырашыў я ў сэрцы маiм дазволіць целу майму вiно, але каб сэрца маё кiравалася мудрасьцю, i трымацца глупоты, аж пакуль ня ўбачу, што добра для сыноў чалавечых, каб рабiць пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго. \m \v 4 Я павялічыў справы свае: пабудаваў сабе дамы i пасадзiў для сябе вiнаграднiкi, \m \v 5 залажыў для сябе сады і гаі, i пасадзіў у iх усялякiх дрэваў пладовых, \m \v 6 і зрабiў сабе сажалкі з вадою, каб абвадняць лес, у якім растуць дрэвы. \m \v 7 Я набыў нявольнiкаў i нявольнiц, i чэлядзь была ў мяне, таксама статкі валоў і чароды авечак былі ў мяне большыя, чым у-ва ўсіх, што былi раней за мяне ў Ерусаліме. \m \v 8 Я назьбiраў сабе таксама срэбра i золата, i каштоўнасьці валадароў i акругаў; завёў сьпевакоў i сьпявачак, і асалоду сыноў чалавечых, мноства наложніцаў. \m \v 9 I зрабiўся я вялiкшым і заможнейшым за ўсiх, якія былi раней за мяне ў Ерусалiме; а мудрасьць мая была са мною. \m \v 10 І ўсё, чаго жадалi вочы мае, я не адмаўляў iм, i не забараняў сэрцу свайму нiякай радасьці, бо сэрца маё радавалася з усёй цяжкай працы маёй, i гэта была доля мая ў-ва ўсёй цяжкай працы маёй. \m \v 11 І азірнуўся я на ўсе справы сваiе, якiя зрабiлi рукi мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, i вось, усё — марнасьць i пагоня за ветрам, і няма карысьцi з гэтага пад сонцам. \m \v 12 І азірнуўся я, каб паглядзець на мудрасьць, i шаленства, i глупоту, бо што можа зрабiць чалавек, які прыйдзе пасьля валадара, звыш таго, што раней рабілася. \m \v 13 I ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры. \m \v 14 Мудры [мае] вочы свае ў галаве сваёй, а дурань ходзiць у цемры. І пазнаў я таксама, што тая самая доля спаткае іх усіх. \m \v 15 І сказаў я ў сэрцы маім: “Калi адна доля будзе для мяне i для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?” І сказаў я ў сэрцы маім: “Гэта таксама марнасьць”. \m \v 16 Бо ня будзе на вякі памяцi пра мудрага, як i пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань. \m \v 17 І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам. \m \v 18 І зьненавідзеў я ўсю цяжкую працу маю, якой працаваў пад сонцам, якую мушу пакiнуць чалавеку, які будзе пасьля мяне. \m \v 19 І хто ведае, цi мудрым ён будзе, цi неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] усёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў i якія мудрасьцю зьбіраў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць. \m \v 20 І павярнуўся я, каб адцурацца сэрцу майму ад усёй цяжкай працы, якой я працаваў пад сонцам. \m \v 21 Бо ёсьць так, што чалавек, які працуе з мудрасьцю, і з веданьнем, i пасьпяхова, аддае набытак свой чалавеку, які не працаваў над гэтым. І гэта таксама марнасьць i вялiкае зло. \m \v 22 Бо што будзе мець чалавек з усёй цяжкай працы сваёй i турбаваньняў сэрца свайго, якiмі ён спрацаваны пад сонцам? \m \v 23 Бо ўсе днi ягоныя — боль, і занятак ягоны — смутак, нават уначы не адпачывае сэрца ягонае. І гэта таксама марнасьць. \m \v 24 Няма нiчога лепшага чалавеку, як есьцi i пiць, i даваць душы сваёй [карыстацца] дабром цяжкай працы сваёй. Таксама ўбачыў я, што гэта з рукi Божай [паходзiць]. \m \v 25 Бо хто еў і хто пасьпяшаўся [мець усё] так, як я? \m \v 26 Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, i веданьне, i радасьць, а грэшнiку дае занятак, каб зьбiраў, i назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам. \c 3 \cl Экл 3 \m \v 1 Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам; \m \v 2 Час нараджацца i час памiраць, час садзiць i час вырываць тое, што пасаджана. \m \v 3 Час забiваць i час лекаваць, час разбураць i час будаваць. \m \v 4 Час плакаць i час сьмяяцца, час галасiць i час танчыць. \m \v 5 Час кiдаць камянi i час зьбiраць камяні, час абдымаць i час пазьбягаць абдымкаў. \m \v 6 Час шукаць i час губляць, час захоўваць i час пакiдаць. \m \v 7 Час разьдзiраць i час сшываць, час маўчаць i час гаварыць. \m \v 8 Час любiць i час ненавiдзець, час вайны i час мiру. \m \v 9 Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе? \m \v 10 І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займалiся ім. \m \v 11 Усё Ён зрабiў прыгожым у свой час; і даў iм вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якiя робіць Бог, ад пачатку аж да канца. \m \v 12 І даведаўся я, што няма для іх нiчога лепшага, як весяліцца i рабіць добрае ў жыцьці сваім. \m \v 13 І тое, што кожны чалавек есьць i п’е, i бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. \m \v 14 І даведаўся я, што ўсё, што робiць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго. \m \v 15 Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамiнула. \m \v 16 І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. \m \v 17 Сказаў я ў сэрцы маiм: “Праведніка і бязбожніка будзе судзiць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч i на кожную справу”. \m \v 18 Сказаў я ў сэрцы маiм пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх i паказвае, што яны самi па сабе — як тая жывёла. \m \v 19 Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля, як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. \m \v 20 Усё iдзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. \m \v 21 Хто ведае, цi дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, цi дух жывёлы зыходзiць унiз, у зямлю? \m \v 22 I ўбачыў я, што нiчога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго? \c 4 \cl Экл 4 \m \v 1 І я павярнуўся, i ўбачыў усякі прыгнёт, якi робіцца пад сонцам, i вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнiкаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня. \m \v 2 І я больш пахвалiў памёршых, якія ўжо памерлi, чым жывых, якія яшчэ жывуць. \m \v 3 А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў лiхiя справы, што робяцца пад сонцам. \m \v 4 І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца i кожны посьпех у справах выклiкае зайздрасьць да чалавека ў блiжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць i пагоня за ветрам. \m \v 5 Дурань складвае рукi свае i зьядае цела сваё. \m \v 6 Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца i пагоня за ветрам. \m \v 7 I я павярнуўся, і ўбачыў марнасьць пад сонцам. \m \v 8 [Чалавек] адзін, i няма другога, таксама няма анi сына, анi брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, i вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую i пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак. \m \v 9 Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю. \m \v 10 Бо калi адзiн упадзе, другi падніме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго. \m \v 11 Таксама, калi ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзiн можа сагрэцца? \m \v 12 I, калi хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, i вяроўка патройная ня хутка парвецца. \m \v 13 Лепш хлопец бедны i мудры, чым валадар стары i дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады. \m \v 14 Бо той выходзіць з вязьніцы, каб валадарыць, а гэты ў валадарстве сваім можа стаць бедаком. \m \v 15 І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другiм, які стане на месца ягонае. \m \v 16 Няма канца ўсяму народу, усiм, якiя былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. I гэта таксама марнасьць i турбаваньне духа. \c 5 \m \v 1 Захоўвай ногі свае, калі ідзеш у дом Божы, і набліжайся туды, каб слухаць, а не складаць ахвяры як дурні, бо яны ня маюць веданьня, робячы зло. \cl Экл 5 \m \v 2 Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлi. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі. \m \v 3 Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня. \m \v 4 Калi абяцаеш абяцаньне Богу, не марудзь выканаць яго, бо Ён ня мае ўпадабаньня да дурняў. Калі што абяцаеш — споўні. \m \v 5 Шмат лепш не абяцаць, чым паабяцаць і ня споўнiць. \m \v 6 Не дазваляй вуснам тваiм уводзiць у грэх цела сваё i не кажы перад анёлам, што гэта памылка; навошта [табе], каб Бог загневаўся на голас твой і зьнішчыў справы рук тваiх. \m \v 7 Бо ў мностве сноў і ў памнажэньні словаў — марнасьць, але ты бойся Бога! \m \v 8 Калi ты ўбачыш прыгнёт беднага i парушэньне суду i справядлiвасьцi ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым рэчам, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над iмi — яшчэ вышэйшы. \m \v 9 Але карысна для зямлі ва ўсім, калі валадар дбае пра поле. \m \v 10 Хто любiць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любiць багацьце, той ня будзе мець прыбытку; і гэта таксама марнасьць. \m \v 11 Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца i тыя, што іх зьядаюць; i што за карысьць уласьнiку з гэтага, хiба, гледзячы, глядзець вачыма сваім? \m \v 12 Салодкi сон таго, хто працуе, цi мала, цi шмат ён пад’еў, але сытасьць багатага не дае яму заснуць. \m \v 13 Ёсьць лiхая нядоля, якую я бачыў пад сонцам, — багацьце, якое захоўваецца на шкоду таму, хто мае яго. \m \v 14 І загінула багацьце тое ў нешчасьлівым выпадку; і нарадзiў ён сына, і няма нiчога ў руках ягоных. \m \v 15 Бо як выйшаў ён з улоньня мацi сваёй голы, так і вернецца назад, як прыйшоў, i нiчога не забярэ рукою сваёю з таго, што прыйшло праз цяжкую працу ягоную. \m \v 16 I гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім i адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер? \m \v 17 Таксама ўсе днi свае ён еў у цемры, у смутку вялiкiм, у немачы i прыкрасьці. \m \v 18 Вось што я ўбачыў, што добра i прыгожа [чалавеку] есьцi i пiць, i бачыць добры [плод] кожнай цяжкай працы сваёй, якой працаваў пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго, якое даў яму Бог; бо гэта доля ягоная. \m \v 19 Таксама калі якому чалавеку Бог даў багацьце i маёмасьць, i даў ўладу спажыць гэта, і браць частку сваю, i радавацца з цяжкай працы сваёй, дык гэта дар Божы. \m \v 20 Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае. \c 6 \cl Экл 6 \m \v 1 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, і цяжкае яно для чалавека: \m \v 2 Чалавек, якому Бог дае багацьце, i маёмасьць, i славу, i няма нiякай нястачы для душы ягонай нi ў чым, чаго не пажадаў бы ён, і не дае яму Бог улады, каб спажыць гэта, але чужы чалавек спажывае тое. Гэта марнасьць i ліхая немач. \m \v 3 Калi б нарадзiў чалавек сто [дзяцей], i пражыў шмат гадоў, i было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцiлася дабром, i нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека]. \m \v 4 Бо ён прыйшоў як марнасьць, i ў цемру ідзе, і цемраю пакрыта iмя ягонае, \m \v 5 нават ня ўбачыў ён сонца, i нічога не спазнаў, [але] мае большы спакой, чым [чалавек] той. \m \v 6 І хоць бы той [чалавек] жыў дзьве тысячы гадоў, i ня ўбачыў дабра, цi ж не ў адно месца ўсе ідуць? \m \v 7 Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца. \m \v 8 Бо чым лепшы мудры за дурня? Чым [лепшы] прыгнечаны, які ведае, як хадзiць перад жывымi? \m \v 9 Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць i пагоня за ветрам. \m \v 10 Хто як названы, такое iмя ягонае; i вядома, што ён — чалавек, i ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго. \m \v 11 Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; i што мае з гэтага чалавек? \m \v 12 Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьцi, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам? \c 7 \cl Экл 7 \m \v 1 Лепш [добрае] iмя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерцi, чым дзень нараджэньня. \m \v 2 Лепш iсьцi ў дом жалобы, чым ісьці ў дом сьвяткаваньня, бо там — канец кожнага чалавека, і [чалавек] жывы складае гэта ў сэрцы сваім. \m \v 3 Лепш смутак, чым сьмех, бо праз засмучанае аблічча будзе лепшым сэрца. \m \v 4 Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці. \m \v 5 Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў. \m \v 6 Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць. \m \v 7 Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца. \m \v 8 Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты. \m \v 9 Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў. \m \v 10 Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былi лепшыя, чым цяперашнiя?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта. \m \v 11 Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца. \m \v 12 Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе. \m \v 13 Паглядзі на справы Божыя, бо хто можа выпрастаць тое, што Ён скрывіў. \m \v 14 У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень лiхi ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго. \m \v 15 Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гiне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў лiхоце сваёй. \m \v 16 Ня будзь залішне праведны, i ня будзь надта мудры! Навошта маеш нішчыць сам сябе? \m \v 17 Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць не ў свой час? \m \v 18 Добра, калi будзеш трымацца аднаго, i ад другога не прыбірай рукi тваёй, бо той, хто баiцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага. \m \v 19 Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе. \m \v 20 Бо няма на зямлi чалавека праведнага, які робіць дабро i не грашыць. \m \v 21 Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклiнае цябе; \m \v 22 бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклiнаў іншых. \m \v 23 Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне. \m \v 24 Далёка тое, што ўжо было, i глыбокае, глыбокае. Хто знойдзе яго? \m \v 25 Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць i разуменьне, i каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства. \m \v 26 І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнiк будзе злоўлены ёю. \m \v 27 Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне. \m \v 28 Чаго яшчэ шукала душа мая i не знайшла? Чалавека аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод усіх іх не знайшоў. \m \v 29 Вось толькi гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі. \c 8 \cl Экл 8 \m \v 1 Хто як мудрэц, i хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца. \m \v 2 Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягi перад Богам. \m \v 3 Не сьпяшайся зыходзiць ад аблічча ягонага, не стой пры словах ліхіх, бо ўсё, што захоча, ён зробiць. \m \v 4 Дзе слова валадара, там улада, і хто скажа яму: “Што ты робiш?” \m \v 5 Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае нiякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, i суд, \m \v 6 бо для кожнай рэчы ёсьць час i суд, а вялікае ліха чалавеку з-за таго, \m \v 7 што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму? \m \v 8 Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, i не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго. \m \v 9 Усё гэта я бачыў, i прыкладаў сэрца маё да ўсiх справаў, якiя робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек сае ўладу над чалавекам на гора яму. \m \v 10 Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзiлi [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, i забывалiся ў горадзе, што яны так рабiлi: І гэта таксама марнасьць. \m \v 11 Бо не адразу выносiцца прысуд супраць лiхiх учынкаў, дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чынiць зло. \m \v 12 Хоць грэшнiк сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага. \m \v 13 І ня будзе добра бязбожніку, i не падоўжыць ён дзён сваiх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым. \m \v 14 Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлi, што ёсьць праведнікі, якіх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, якiх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць. \m \v 15 І пахвалiў я радасьць, бо няма нiчога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьцi i пiць, і весяліцца, i гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай ў дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам. \m \v 16 Калi прыклаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасьць i ўбачыць заняткі, якiмі займаюцца на зямлi, бо дзень і ноч ня бачыць [чалавек] сну для вачэй сваіх, \m \v 17 тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; i колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога не знойдзе; i хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці. \c 9 \cl Экл 9 \m \v 1 Да ўсяго гэтага я прыклаў сэрца сваё, каб спасьцігнуць усё гэта, што праведныя i мудрыя, і ўчынкі iхнія — у руцэ Божай, і таксама любоў і нянавісьць. І чалавек ня ведае усяго таго, што перад ім. \m \v 2 Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка i для бязбожніка, для добрага і чыстага i для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае i не складаючаму, як для добрага, так i для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баiцца. \m \v 3 І тое кепска ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсiх; i таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, i шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых. \m \v 4 Бо той, хто знаходзіцца мiж усiмi жывымi, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў. \m \v 5 Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нiчога ня ведаюць, i ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра iх. \m \v 6 Таксама любоў iхняя i нянавiсьць іхняя, i зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлi, i ня маюць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам. \m \v 7 Ідзi, еш з радасьцю хлеб твой i пi са спакойным сэрцам вiно тваё, калі даспадобы Богу справы твае. \m \v 8 Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе. \m \v 9 Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, ў-ва ўсе днi марнага жыцьця твайго, якiя дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьцi тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьцi i ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам. \m \v 10 Усё, што можа зрабiць рука твая, рабi паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма анi справаў, анi разуменьня, анi веданьня, анi мудрасьці. \m \v 11 І павярнуўся я, i ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім [даецца пасьпяховы] бег i не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу i выпадку залежыць усё гэта. \m \v 12 Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкi заблытваюцца ў сiле, так сыны чалавечыя патрапляюць у лiхi час, які прыходзіць на іх нечакана. \m \v 13 Таксама бачыў я такую мудрасьць пад сонцам, і вялікай яна [падалася] для мяне: \m \v 14 Горад малы, i людзей у iм няшмат, і прыйшоў да яго вялiкi валадар, i атачыў яго, i насыпаў супраць яго вялікія валы. \m \v 15 І знайшоўся ў ім чалавек бедны i мудры, i выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; i нiводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека. \m \v 16 І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, i словаў ягоных ня слухаюць”. \m \v 17 Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў. \m \v 18 Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзiн грэшнiк зьнішчыць шмат добрага. \c 10 \cl Экл 10 \m \v 1 Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахнідлаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава. \m \v 2 Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы. \m \v 3 Нават калi дурны iдзе дарогаю, яму не хапае розуму, і ён пакажа усiм, што дурны. \m \v 4 Калi гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны. \m \v 5 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, нібыта памылка, якая выходзіць ад аблічча ўладара: \m \v 6 дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нiзка. \m \v 7 Бачыў я слугаў на конях, і князёў, якія як слугі, ідуць па зямлі. \m \v 8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломiць агароджу, укусiць зьмяя. \m \v 9 Хто перасоўвае камянi, можа скалечыцца iмi, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх. \m \v 10 Калi ступiцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю. \m \v 11 Калi ўкусiць зьмяя незагавораная, няма ўжо карысьці ад таго, хто ўмеее загаворваць. \m \v 12 Словы вуснаў мудрага — прыемнасьць, але вусны дурня губяць яго самога. \m \v 13 Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства. \m \v 14 Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, i што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму? \m \v 15 Праца дурняў стамляе iх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьцi ў горад. \m \v 16 Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, i калi твае князi ад раніцы ядуць. \m \v 17 Шчасьлiвая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князi ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся. \m \v 18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукi, там працякае дом. \m \v 19 Дзеля забавы ладзяць банкет, і вiно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё. \m \v 20 Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальнi сваёй не кляні багатага, бо птушкi нябесныя занясуць голас твой, i тыя, што маюць крылы, распавядуцт слова. \c 11 \cl Экл 11 \m \v 1 Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго. \m \v 2 Давай частку сямi, і нават васьмi, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлi. \m \v 3 Калi хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльюць [яго] на зямлю, і калi дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там i застанецца. \m \v 4 Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзiць на хмары, ня будзе жаць. \m \v 5 Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткi ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Якi робіць усё. \m \v 6 Раніцаю сей насеньне тваё, i ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра. \m \v 7 Салодкае сьвятло, i добра вачам бачыць сонца. \m \v 8 Бо калi шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра днi цемры, бо будзе iх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць. \m \v 9 Радуйся, юнача, у маладосьцi сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзi шляхамі сэрца твайго i паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд. \m \v 10 І прыбяры смутак з сэрца твайго, i аддалі лiхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць i цёмнасьць валасоў — марнасьць. \c 12 \cl Экл 12 \m \v 1 І памятай пра Творцу твайго у дні юнацтва твайго, пакуль не прыйдуць дні ліхія, i пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якiя скажаш: “Не падабаюцца мне яны”, \m \v 2 пакуль не зацемрыцца сонца, i сьвятло, i месяц, i зоркi, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары, \m \v 3 у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнiкi дому i хiстацца мужы моцныя, i кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, i пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны, \m \v 4 і будуць замкнутыя дзьверы на вулiцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ўскокваць на голас птушкi, і змоўкнуць ўсе дочкі сьпеваў, \m \v 5 і будуць баяцца вышыняў, i жахацца на дарозе; i заквітнее дрэва мiгдалёвае, i пацяжэе саранча, i асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, i будуць хадзіць вакол яго па вулiцы плачкі, \m \v 6 пакуль не парвецца срэбны ланцужок, i не раструшчыцца залатая чаша, i не паб’ецца збан пры крынiцы, i ня зломіцца калаўрот над студняю, \m \v 7 i вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго. \m \v 8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, ўсё — марнасьць. \m \v 9 Акрамя таго, што Эклезiяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, i склаў шмат прыповесьцяў. \m \v 10 Імкнуўся Эклезiяст знайсьці прыгожыя словы, i запісаць шчыра словы праўды. \m \v 11 Словы мудрых — як джалы, i як цьвiкi моцна ўбiтыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам. \m \v 12 А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнiгаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела. \m \v 13 Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога i захоўвай прыказаньнi Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека! \m \v 14 Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.