\id DEU \ide UTF-8 \h ДРУГАЗАКОНЬНЕ \toc2 ДРУГАЗАКОНЬНЕ \toc1 КНІГА ДРУГАЗАКОНЬНЕ \mt1 КНІГА ДРУГАЗАКОНЬНЕ \c 1 \cl Друг 1 \m \v 1 Вось словы, якія прамовіў Майсей да ўсяго Ізраіля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфу, паміж Паранам, Тафелем, Лябанам, Хацэротам і Дызагабам, \m \v 2 на адлегласьці ў адзінаццаць дзён [дарогі] ад Харэву да Кадэш-Барнэа праз горы Сэір. \m \v 3 У саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы дзень месяца сказаў Майсей сынам Ізраіля ўсё, што яму ГОСПАД даручыў сказаць ім. \m \v 4 Пасьля перамогі над Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне, і Огам, валадаром Башану, які жыў у Аштароце ў Эдрэі, \m \v 5 за Ярданам, у зямлі Мааў, пачаў Майсей тлумачыць закон гэты і казаць: \m \v 6 «ГОСПАД, Бог наш, гаварыў да нас на Харэве, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары. \m \v 7 Завярніцеся і вырушыце, і ідзіце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, і ў зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат. \m \v 8 Глядзіце, вось Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе на ўласнасьць, бо яе запрысяг ГОСПАД аддаць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”. \m \v 9 І сказаў я вам ў той час: “Не магу я адзін весьці вас; \m \v 10 ГОСПАД, Бог ваш, памножыў вас, і сёньня вас так многа, як зорак у небе. \m \v 11 Няхай ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дадасьць да гэтай лічбы ў тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён абяцаў вам. \m \v 12 Не магу я адзін забясьпечыць патрэбы вашыя, пераносіць цяжары вашыя і спрэчкі вашыя. \m \v 13 Выбярыце сабе ў пакаленьнях вашых людзей мудрых, разумных і выспрабаваных, і я пастаўлю іх начальнікамі вашымі”. \m \v 14 І вы адказалі мне: “Добрая рэч гэта, якую ты хочаш зрабіць”. \m \v 15 І выбраў я тады з начальнікаў пакаленьняў вашых мужоў справядлівых і паважаных, і паставіў іх начальнікамі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясятнікамі, дзясятнікамі і загадчыкамі працы для пакаленьняў вашых. \m \v 16 У той час загадаў я судзьдзям вашым: “Слухайце справу братоў вашых і судзіце справядліва як брата, так і чужынца. \m \v 17 Не глядзіце на асобу на судзе: выслухайце як вялікага, так і малога, ня бойцеся анікога, бо гэта суд Божы. А калі б якая справа была вам цяжкай, скіроўвайце яе да мяне, і я выслухаю яе”. \m \v 18 У той час сказаў я вам усё, што вы маеце рабіць. \m \v 19 Потым пакінулі мы Харэў і прайшлі усю тую пустыню, вялікую і страшную, якую вы бачылі, у напрамку гор Амарэйскіх, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэш–Барнэа. \m \v 20 І сказаў я вам: “Вы прыйшлі да гор Амарэйскіх, якія мае нам даць ГОСПАД, Бог наш. \m \v 21 Агледзь зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог наш, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і нічога не палохайся”. \m \v 22 І прыступілі вы ўсе да мяне, і сказалі: “Пашлём людзей перад намі, каб агледзелі зямлю і паведамілі пра дарогу, якою маем ісьці, і пра гарады, у якія маем увайсьці”. \m \v 23 Слова гэтае мне спадабалася, і я выбраў спаміж вас дванаццаць мужчынаў, па адным з кожнага пакаленьня. \m \v 24 Яны выйшлі і скіраваліся ў горы, і дайшлі аж да даліны Эшколь, і агледзелі яе. \m \v 25 І ўзялі яны ў рукі свае плады тае зямлі, і прынесьлі нам, і сказалі: “Добрая тая зямля, якую дае нам ГОСПАД, Бог наш”. \m \v 26 Але вы не хацелі ісьці і не паслухалі слова ГОСПАДА, Бога нашага. \m \v 27 І наракалі ў намётах сваіх, кажучы: “З нянавісьці да нас вывеў нас ГОСПАД з зямлі Эгіпецкай, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў на загубу. \m \v 28 Куды пойдзем? Нашыя браты напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: ‘Народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака’”. \m \v 29 І сказаў я вам: “Не дрыжыце і ня бойцеся іх. \m \v 30 ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Эгіпце на вачах нашых. \m \v 31 Бачыў ты таксама ў пустыні, як ГОСПАД насіў цябе, як звычайна носіць бацька сына свайго малога, ва ўсякай дарозе, якой вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў гэтае месца. \m \v 32 Але вы так і не паверылі ГОСПАДУ, Богу вашаму, \m \v 33 Які ідзе перад вамі ў дарозе, каб шукаць вам месца, дзе маглі б паставіць намёты — ноччу ў агні, каб асьвятляць вам дарогу, а ўдзень — у воблаку”. \m \v 34 Калі ГОСПАД пачуў голас словаў вашых, Ён разгневаўся і прысягнуў, кажучы: \m \v 35 “Ня ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакаленьня ліхога тую добрую зямлю, якую Я пад прысягай абяцаў бацькам вашым, \m \v 36 за выняткам Халева, сына Ефуны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я гэтую зямлю, па якой ён хадзіў, бо ён быў паслухмяны ГОСПАДУ”. \m \v 37 З-за вас і на мяне загневаўся ГОСПАД і сказаў: “І ты туды ня ўвойдзеш. \m \v 38 Егошуа, сын Нуна, слуга твой, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён увядзе Ізраіля ў валоданьне [зямлёю]. \m \v 39 Дзеці вашыя, пра якіх вы гаварылі, што павядуць іх у палон, і сыны вашыя, якія сёньня не разумеюць, што добрае, а што ліхое, яны ўвойдуць; ім дам Я зямлю гэтую, і яны завалодаюць ёю. \m \v 40 А вы павярніце i ідзіце праз пустыню ў напрамку Мора Чырвонага”. \m \v 41 Адказалі вы мне: “Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ, мы пойдзем і будзем ваяваць, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш”. І вы перапаясаліся зброяй баявой і адважыліся пайсьці на гару. \m \v 42 І ГОСПАД сказаў мне: “Скажы ім: ‘Не ўзыходзьце і не ваюйце, бо Я ня з вамі, каб не пабілі вас ворагі вашыя’”. \m \v 43 Перасьцерагаў я вас, але вы не хацелі слухаць, і супрацівіліся загаду ГОСПАДА і, гнаныя пыхаю, узыйшлі на гару. \m \v 44 І выйшлі супраць вас Амарэйцы, якiя жылі на той гары, і пагналі вас, як робяць пчолы, і білі вас ад Сэіру аж да Хармы. \m \v 45 І вярнуліся вы, і плакалі перад ГОСПАДАМ, але ГОСПАД ня выслухаў голасу вашага i не зьвярнуў увагі на вас. \m \v 46 І былі вы ў Кадэшы шмат часу, столькі дзён, колькі там заставаліся. \c 2 \cl Друг 2 \m \v 1 І, павярнуўшы, накіраваліся мы праз пустыню ў бок Мора Чырвонага, як мне сказаў ГОСПАД, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір. \m \v 2 І ГОСПАД сказаў мне: \m \v 3 “Досыць вам хадзіць кругом гэтае гары, зьвярніце на поўнач. \m \v 4 Вось жа загадай народу і скажы: ‘Вы будзеце праходзіць праз пасяленьні братоў вашых, сыноў Эзава, што жывуць у Сэіры, яны баяцца вас, але і вы будзьце ўважлівыя, \m \v 5 не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву. \m \v 6 Ежу купляйце ў іх за срэбра і ешце; таксама ваду купляйце ў іх за срэбра i піце. \m \v 7 Бо ГОСПАД, Бог твой, Які дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх, суправаджаў цябе, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую пустыню вялікую. ГОСПАД, Бог твой, у гэтыя сорак гадоў быў з табой, і нічога табе не бракавала”. \m \v 8 І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, дарогай на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааў. \m \v 9 І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, Я ня дам нічога ў валоданьне табе з іх зямлі, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лёта”. \m \v 10 Першымі пасяленцамі яе былі Эмімы, народ вялікі, шматлікі і такі ж высокі, як сыны Анака. \m \v 11 Залічалі іх да Рэфаімаў, як і сыноў Анака. Але Мааўляне называюць іх Эмімамі. \m \v 12 У Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх і выгубілі, каб пасяліцца на іх месцы, як зрабіў Ізраіль у зямлі, якую даў яму ГОСПАД у валоданьне. \m \v 13 “Дык уставайце і перайдзіце праз рэчку Зарэд”. І перайшлі мы рэчку Зарэд. \m \v 14 Час жа, які мы ішлі з Кэдэш-Барнэа да рэчкі Зарэд, трываў трыццаць восем гадоў, аж пакуль ня згінула ў табары ўсё тое пакаленьне людзей, здатных да бою, як ім гэта запрысяг ГОСПАД. \m \v 15 Таксама рука ГОСПАДА была супраць іх, каб зьнішчыць іх. \m \v 16 Калі згінулі ўсе, здатныя да бою, і перавяліся ў табары, \m \v 17 сказаў мне ГОСПАД: \m \v 18 “Ты сёньня пяройдзеш Ар, мяжу Мааву, \m \v 19 і падойдзеш блізка да сыноў Амона. Высьцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я ня дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо Я аддаў яе ў валоданьне сынам Лёта”. \m \v 20 І яна лічылася зямлёй Рэфаімаў, калісьці жылі ў ёй Рэфаімы, якіх сыны Амона завуць Замзумімамі. \m \v 21 Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, але зьнішчыў іх ГОСПАД перад сынамi Амону, якія іх выгналі і пасяліліся на месцы іхнім. \m \v 22 Таксама зрабіў ГОСПАД сынам Эзава, што жывуць у Сэіры, вынішчаючы перад імі Харэяў, якіх яны выгналі, і самі жывуць у мясьцінах іхніх аж да гэтага часу. \m \v 23 У той спосаб і Авімаў, што жылі ў мясцовасьці аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія прыйшлі з Кафтору, каб пасяліцца на месцы іхнім. \m \v 24 “Уставайце, вырушце ў дарогу, пераходзьце рэчку Арнон. Вось, Я аддаў у рукі твае Сыгона, валадара Хешбону, Амарэйца. Бяры на ўласнасьць зямлю ягоную, і пачынай вайну супраць яго. \m \v 25 Сёньня Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы пад усім небам, каб пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжэлі перад табою”. \m \v 26 І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмот да Сыгона, валадара Хешбону, са словамі мірнымі: \m \v 27 “Дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю. Я пайду гасьцінцам, проста, ня збочваючы ані направа, ані налева. \m \v 28 Жыўнасьць прадавай мне за плату, каб меў я што есьці. Таксама ваду прадавай мне за грошы, каб я меў што піць. Дазволь мне толькі прайсьці пехатою, \m \v 29 як дазволілі мне сыны Эзава, што жывуць у Сэіры, і Мааўляне, якiя жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдану і перайду ў зямлю, якую мае даць нам ГОСПАД, Бог наш”. \m \v 30 Але валадар Хешбону Сыгон не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо закамяніў яму дух ГОСПАД, Бог наш, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася. \m \v 31 І ГОСПАД сказаў мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай займаць яе!” \m \v 32 І выйшаў супраць нас Сыгон з усім народам сваім на вайну ў Ягац. \m \v 33 І выдаў яго нам ГОСПАД, Бог наш; і пабілі мы яго, і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны. \m \v 34 У той час узялі мы ўсе гарады ягоныя і палажылі клятву на кожны горад, мужчынаў і жанчынаў і дзяцей, нікога з іх не астаўляючы ў жывых, \m \v 35 апроч жывёлы, якую пазабіралі сабе, і здабычы з гарадоў, занятых намі. \m \v 36 Ад Араэру, што на беразе рэчкі Арнон, і ад гораду ў даліне, аж да Гілеаду, не было для нас гораду недаступнага; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш, \m \v 37 за выняткам зямлі сыноў Амона, да зямлі якога ты не набліжаўся, і мясцовасьцяў вакол рэчкі Ябок, гарадоў ў горах, і іншых месцаў, да якіх забараніў табе ісьці ГОСПАД, Бог наш. \c 3 \cl Друг 3 \m \v 1 І мы зьвярнулі, і пайшлі дарогай на Башан; і выступіў Ог, валадар Башану, супраць нас з усім народам сваім ваяваць у Эрдэі. \m \v 2 І ГОСПАД сказаў мне: “Ня бойся яго, Я выдаў яго ў рукі твае з усім народам ягоным і зямлёй ягонай; зробіш ты яму тое, што зрабіў Сыгону, валадару Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне”. \m \v 3 І аддаў ГОСПАД, Бог наш, у рукі нашыя Ога, валадара Башану, і ўвесь народ ягоны, і вынішчылі мы яго так, што ніхто не ацалеў. \m \v 4 У той час здабылі мы ўсе гарады ягоныя, і не засталося гораду незанятага: шэсьцьдзесят гарадоў ды ўвесь абшар Аргоб, валадарства Ога ў Башане. \m \v 5 Усе гэтыя гарады былі ўмацаваныя высокімі мурамі, і брамамі, і заваламі, ня лічачы многіх гарадоў адкрытых. \m \v 6 І палажылі мы клятву на іх, як зрабілі Сыгону, валадару Хешбону, зьнішчаючы кожны горад, мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей, \m \v 7 а жывёлу і здабычу з гарадоў пакідалі сабе. \m \v 8 У той час узялі мы зямлю з рук двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам, ад рэчкі Арнон аж да гары Гермон. \m \v 9 Сідонцы называюць Гермон Сырыёнам, а Амарэйцы — Сэнірам. \m \v 10 Усе гарады на раўніне, увесь Гілеад і Башан аж да Сальхі і Эдрэі, гарадоў валадарства Ога ў Башане, \m \v 11 бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Яго жалезная дамавіна знаходзіцца ў Раббе, у сыноў Амона: дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага. \m \v 12 І ўзялі мы на ўласнасьць тады ўсю гэтую зямлю. Ад Араэру над рэчкаю Арнон і палову гары Гілеад з гарадамі іхнімі аддаў я людзям з пакаленьня Рубэна і Гада. \m \v 13 Рэшту Гілеаду і ўвесь Башан, валадарства Ога, даў я палове пакаленьня Манасы, увесь абшар Аргоб; увесь гэты прастор Башану называўся зямлёю Рэфаімаў. \m \v 14 Яір, сын Манасы, здабыў увесь прастор Аргоб аж да мяжы Гешура і Мааха, і назваў яго сваім імем. І да сёньня называюць гэтую частку Башану Паселішча Яіра. \m \v 15 Махіру я даў Гілеад, \m \v 16 а пакаленьнямі Рубэна і Гада даў частку зямлі Гілеад аж да рэчкі Арнон і да рэчкі Ябок, якая ёсьць мяжою сыноў Амона, \m \v 17 і яшчэ Арабу з Ярданам як мяжою ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага ля падножжа гары Пісга на ўсход. \m \v 18 У гэты час даў я вам гэткі загад: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ў спадчыну; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраіля. \m \v 19 Толькі жонкі вашыя, дзеці і статкі, бо ведаю, што маеце вялікія статкі, застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам, \m \v 20 аж пакуль ГОСПАД дасьць супачынак братам вашым, як даў вам, каб і яны займелі зямлю, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць за Ярданам; тады кожны вернецца да ўласнасьці сваёй, якую я даў вам”. \m \v 21 У той час я сказаў да Егошуа, кажучы: “Вочы твае бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, двум гэтым валадарам; так зробіць ГОСПАД усім валадарствам, да якіх ты прыйдзеш. \m \v 22 Ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог ваш, будзе ваяваць за вас”. \m \v 23 І маліў я ў той час ГОСПАДА ў гэтыя словы: \m \v 24 “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты пачаў слузе Твайму аб’яўляць веліч Тваю і руку Тваю магутную. Які ж бог на небе або на зямлі даканаў такіх справаў і чыноў магутных, як Ты? \m \v 25 Дык дазволь мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю за Ярданам, тыя прыгожыя горы і Лібан”. \m \v 26 Але разгневаўся ГОСПАД на мяне з-за вас і ня выслухаў мяне. Ён сказаў мне: “Досыць, больш ніколі не гавары Мне пра гэта. \m \v 27 Узыйдзі на вяршыню Пісга і паглядзі вачыма сваімі на захад і на поўнач, на поўдзень і на ўсход, і агледзь усё, бо гэтага вось Ярдану ты не пяройдзеш. \m \v 28 Загадай Егошуа і падбадзёр яго, і падтрымай, бо ён пойдзе наперадзе гэтага народу і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш”. \m \v 29 Так былі мы ў даліне насупраць Бэт-Пэору. \c 4 \cl Друг 4 \m \v 1 А цяпер, Ізраіль, слухай прыказаньні і законы, якім я вучу вас, каб, выпаўняючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую дае вам ГОСПАД, Бог бацькоў вашых. \m \v 2 Не дадавайце нічога да таго, што я вам кажу, ані адымайце ад яго, выконваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я вам даручаю. \m \v 3 Вочы вашыя бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД у Баал-Пэоры, як ГОСПАД вынішчыў сярод вас усіх, што пайшлі за Баалам. \m \v 4 А вы ўсе, якія засталіся вернымі ГОСПАДУ, Богу вашаму, жывецё аж па сёньняшні дзень. \m \v 5 Вось жа я навучыў вас прыказаньням і закону, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне. \m \v 6 Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад народамі, якія, чуючы пра ўсе прыказаньні гэтыя, будуць казаць: ‘Вось народ мудры і разумны, племя гэтае вялікае!’ \m \v 7 Бо дзе ж ёсьць такі народ вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як ГОСПАД, Бог наш, калі мы Яго клічам? \m \v 8 І які ж другі народ такі вялікі, які б меў прыказаньні і законы справядлівыя, як ўвесь гэты закон, які я сёньня даю вам? \m \v 9 Дык сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх падзеяў, якія бачылі вочы твае, і няхай захаваюцца яны ў сэрцы тваім у-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў тваіх. \m \v 10 Памятай той дзень, калі ты стаяў у прысутнасьці ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: “Зьбяры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх”. \m \v 11 Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, а гара палала аж пад неба, схаваная ў цемры, хмарах і змроку. \m \v 12 І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі. \m \v 13 Ён аб’явіў вам запавет Свой, калі загадаў вам спаўняць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах. \m \v 14 У гэты час загадаў мне ГОСПАД вучыць вас прыказаньням і законам, якія павінны вы спаўняць на зямлі, якую маеце атрымаць на ўласнасьць. \m \v 15 Дык сьцеражыцеся і рупцеся пра душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на гары Харэў спасярод агню, \m \v 16 каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, вырабляючы яго на падабенства мужчыны або жанчыны, \m \v 17 або выяву якой-небудзь жывёлы, якая на зямлі, або птушкі, што лётае ў небе, \m \v 18 або паўзуноў, якія рухаюцца па зямлі, або рыб, якія плаваюць у вадзе нiжей зямлi; \m \v 19 і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам. \m \v 20 А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з жалезнай печы Эгіпецкай, каб вы сталіся народам Яго, уласнасьцю Яго, як гэта ёсьць сёньня. \m \v 21 З-за справаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў добрую зямлю, якую дасьць табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой. \m \v 22 Вось жа я памру на гэтай зямлі, і не перайду праз Ярдан, але вы пяройдзеце праз яго і паселіцеся ў гэтай прыгожай зямлі. \m \v 23 Дык сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяваў усяго, што забараніў ГОСПАД, Бог твой, \m \v 24 бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны. \m \v 25 Калі вы народзіце сыноў і ўнукаў і дажывяцё старасьці на гэтай зямлі, і спаганіцеся, і зробіце сабе статуі, якія выяўляюць штосьці, робячы тое, што ліхім ёсьць у вачах ГОСПАДА, Бога вашага, і загнявіцё Яго, \m \v 26 дык бяру сёньня неба і зямлю за сьведкаў супраць вас, што хутка будзеце выгубленыя з аблічча зямлі, да якой вы пераходзіце праз Ярдан, каб атрымаць яе. Ня доўга будзеце жыць на ёй, бо зьнішчыць вас ГОСПАД. \m \v 27 І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і нямногія з вас застануцца сярод чужых народаў, да якіх высяліць вас ГОСПАД. \m \v 28 Там вы будзеце служыць багам, якія зробленыя рукамі людзей, дрэву і камяню, якія ня бачаць і ня чуюць, не ядуць і ня чуюць паху. \m \v 29 І там, калі будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй. \m \v 30 Калі ў горы тваім прыйдзе да цябе ў апошнія дні ўсё, што прадказана, то ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і пачуеш голас Ягоны, \m \v 31 бо ГОСПАД, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, ня зьнішчыць усяго і не забудзе запавету і таго, што ў ім абяцаў бацькам вашым. \m \v 32 Папытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад края неба да края неба, ці было што-колечы такое, як гэтая вялікая справа, і ці было чутно пра штосьці падобнае? \m \v 33 Ці які народ чуў голас Божы з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым? \m \v 34 Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод іншых народаў праз выпрабаваньні, знакі і цуды, і войны, рукою дужаю і рамяном узьнятым праз жахі страшныя, як гэтае ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх? \m \v 35 Ты бачыў усё гэта, каб пераканацца, што ГОСПАД ёсьць Бог, і акрамя Яго няма іншага. \m \v 36 Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі даў табе ўбачыць агонь велізарны і чуць словы Свае з сярэдзіны агню. \m \v 37 Калі вось палюбіў Ён бацькоў тваіх, дык выбраў насеньне іх і вывеў цябе з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю, \m \v 38 каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш]. \m \v 39 Дык пераканайся сёньня і разваж у сэрцы сваім, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і на небе высока і на зямлі нізка няма іншага. \m \v 40 Захоўвай прыказаньні Ягоныя і закон, які я сёньня даручаю табе спаўняць, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, мае даць табе». \m \v 41 І вызначыў Майсей тры гарады за Ярданам на ўсход сонца, \m \v 42 каб туды мог уцячы забойца, які забіў бліжняга міма волі, ня маючы яго перад тым у нянавісьці, і каб схаваўшыся ў адзін з гэтых гарадоў, мог захаваць жыцьцё. \m \v 43 Гэта Бэцэр у пустыні на раўніне для сыноў Рубэна, Рамот у Гілеадзе для сыноў Гада і Галян у Башане для сыноў Манасы. \m \v 44 Такі вось закон даў Майсей сынам Ізраіля; \m \v 45 вось такія прыказаньні і законы, якія абвясьціў ён сынам Ізраіля, калі выйшлі яны з Эгіпту, \m \v 46 за Ярданам у даліне насупраць Бэт-Пэору, у зямлі Сыгона, валадара Аммарэйцаў, які жыў у Хешбоне, якога зьнішчыў Майсей і сыны Ізраіля пасьля выхаду з Эгіпту. \m \v 47 І завалодалі яны зямлёю Ога, валадара Башану, двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам на ўсход сонца; \m \v 48 ад Араэру на беразе ручая Арнон аж да гары Сырыён, значыць Гермон, \m \v 49 і ўсю Арабу за Ярданам на ўсходзе, аж да Мора Арабы ля падножжа Пісгі. \c 5 \cl Друг 5 \m \v 1 І склікаў Майсей усяго Ізраіля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраіль, прыказаньні, а таксама законы, якія я сёньня скажу вам; навучыцеся ім і выпаўняйце іх на дзеле. \m \v 2 ГОСПАД, Бог ваш, заключыў запавет з намі на гары Харэў. \m \v 3 Не з бацькамі нашымі заключыў Ён гэты запавет, але з намі, якія тут сёньня ўсе жывём. \m \v 4 Абліччам да аблічча гаварыў з вамі ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню. \m \v 5 У той час я стаяў між ГОСПАДАМ і вамі, каб вам абвесьціць словы ГОСПАДА, бо вы баяліся агню і не ўзыйшлі на гару, калі Ён казаў: \m \v 6 “Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Эгіпту, з дому няволі. \m \v 7 Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім. \m \v 8 Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. \m \v 9 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэйцяга і чацьвёртага пакаленьня тых, што ненавідзяць Мяне, \m \v 10 і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае. \m \v 11 Не ўжывай імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто гаворыць імя Ягонае для марноты. \m \v 12 Захоўвай дзень супачынку, каб сьвяціць яго, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 13 Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю, \m \v 14 а ў сёмым дні — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і чужынец, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты. \m \v 15 І памятай, што ты быў нявольнікам ў зямлі Эгіпецкай, і што вывеў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой, дужай рукою і рамяном узьнятым, і таму загадаў табе ГОСПАД адзначаць дзень супачынку. \m \v 16 Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе. \m \v 17 Не забівай [як забойца]. \m \v 18 Не чужалож. \m \v 19 Не крадзі. \m \v 20 Ня сьведчы супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым. \m \v 21 Не жадай жонкі бліжняга твайго, і не жадай дому бліжняга твайго, ані поля ягонага, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, і нічога, што ў бліжняга твайго”. \m \v 22 Словы гэтыя гаварыў ГОСПАД да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне. \m \v 23 I вось, калi пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе князі пакаленьняў і старшыні, \m \v 24 і казалі мне: “Вось, аб’явіў нам ГОСПАД, Бог наш, веліч Сваю і магутнасьць Сваю; мы чулі голас Ягоны з сярэдзіны агню і пераканаліся сёньня, што калі Бог будзе гаварыць з чалавекам, чалавек не застанецца жывы. \m \v 25 І цяпер, навошта мы маем паміраць? Бо праглыне нас гэты вялікі агонь; калі мы яшчэ пачуем голас ГОСПАДА, Бога нашага, паўміраем. \m \v 26 Бо хто з тых, якія чулі голас Бога жывога, Якi прамаўляе з сярэдзіны агню, як мы, застаўся жывым? \m \v 27 Ты сам падыйдзі і выслухай усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе ГОСПАД, Бог наш, і мы выслухаем, і зробім гэта”. \m \v 28 Калі пачуў гэта ГОСПАД, дык сказаў мне: “Чуў Я голас словаў гэтага народу, што яны казалі табе. Усё добра яны казалі. \m \v 29 Хто дасьць ім такую памяць, каб яны баяліся Мяне і захоўвалі ўсе загады Мае ўвесь час, каб добра ім было і дзецям іхнім на вякі? \m \v 30 Ідзі і скажы ім: ‘Вярніцеся ў намёты вашыя’. \m \v 31 А ты застанься тут са Мною, і Я скажу табе ўсе загады і прыказаньні, і закон, якім навучыш іх, каб спаўнялі іх на зямлі, якую дам ім на ўласнасьць”. \m \v 32 Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ў права, ані ў лева. \m \v 33 Ва ўсім ідзіце дакладна тым шляхам, які вызначыў вам ГОСПАД, Бог ваш, каб жылі і былі шчасьлівыя, i каб доўга жылі на зямлі, якую атрымаеце. \c 6 \cl Друг 6 \m \v 1 Такія вось загады, і прыказаньні, і законы, якія даў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы спаўнялі іх на зямлі, якую ідзіцё ўзяць на ўласнасьць. \m \v 2 Дык бойся ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай ўсе прыказаньні і загады Ягоныя, якія даручаю табе, сынам і сынам сыноў тваіх на ўсе днi жыцця, каб даўгавечныя былі дні твае. \m \v 3 Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і спаўняй іх, каб добра табе было, і ўзрос лікам сваім, як абяцаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх, у зямлі, што ацякае малаком і мёдам. \m \v 4 Слухай, Ізраіль: ГОСПАД, Бог наш, — ГОСПАД адзіны. \m \v 5 Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю. \m \v 6 Гэтыя словы, якія я даручаю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім. \m \v 7 Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся. \m \v 8 Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, няхай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі. \m \v 9 Выпішы іх сабе на дзьвярах тваіх і на брамах тваіх. \m \v 10 Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую запрысяг бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, калі дасьць табе гарады вялікія і багатыя, якіх ты не будаваў, \m \v 11 дамы, поўныя усякіх багацьцяў, якіх ты не зьбіраў, выкапаныя студні, якіх ты не капаў, вінаграднікі і аліўкавыя сады, якіх ты не садзіў, калі будзеш есьці і наясіся, \m \v 12 сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі. \m \v 13 ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай. \m \v 14 Не ідзі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія навакол цябе, \m \v 15 бо ГОСПАД, Бог твой, Які ёсьць пасярод цябе, — Бог зайздросны, каб не ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, Бога твайго, на цябе і каб ня сьцёр Ён цябе з аблічча зямлі. \m \v 16 Не выстаўляйце ГОСПАДА, Бога вашага, на выпрабаваньне, як вы спакушалі ў Масе. \m \v 17 Захоўвайце загады ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні, і прыказаньні, якія даў Ён вам; \m \v 18 і рабі, што належыцца і што добрае перад абліччам ГОСПАДА, каб быў ты шчасьлівы і ўвайшоў у зямлю добрую, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім, \m \v 19 каб выгнаў Ён усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім. \m \v 20 Калі спытаецца цябе ў будучынi сын твой: “Што за сэнс гэтых сьведчаньняў, прыказаньняў і законаў, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог ваш?”, \m \v 21 ты скажаш яму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою дужаю, \m \v 22 i чыніў цуды і знакі вялікія і жудасныя ў Эгіпце супраць фараона і ўсяго дому ягонага ў прысутнасьці нашай, \m \v 23 і вывеў нас адтуль, каб увесьці нас у зямлю, якую запрысяг бацькам нашым даць нам. \m \v 24 І загадаў нам ГОСПАД, каб спаўнялі мы ўсе гэтыя прыказаньні і баяліся ГОСПАДА, Бога нашага, і каб добра нам было ўсе дні жыцьця нашага, як і сёньня жывём. \m \v 25 І будзе нам справядлівасьць, калі мы будзем захоўваць і спаўняць усе загады гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам гэта загадаў”. \c 7 \cl Друг 7 \m \v 1 Калі ГОСПАД, Бог твой, увядзе цябе ў зямлю, у якую ідзеш, каб завалодаць ёю, Ён выганіць перад табой многія народы, Хетытаў і Гіргашэяў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў, сем народаў большых і дужэйшых за цябе. \m \v 2 ГОСПАД, Бог твой, аддасьць іх табе, а ты выгубіш іх, і пакладзеш на іх клятву, і не заключыш з імі ўгоду, і ня выявіш да іх літасьці. \m \v 3 Ня будзеш з імі мець сужонстваў: сынам іхнім не аддасі за жонку дачкі сваёй i ня возьмеш ад іх дачкі для сына свайго, \m \v 4 бо адыдуць сыны твае ад Мяне, каб служыць багам чужым. І ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА на вас, і Ён хутка вас зьнішчыць. \m \v 5 Але вось так маеце зрабіць з імі: ахвярнiкi іхнія разбурыце, слупы іхнія паламіце, сьвятыя гаі выражце, а статуі спаліце агнём. \m \v 6 Ты — народ, пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу твайму. Цябе выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб быў ты выбраным народам Ягоным з усіх народаў, якiя жывуць на зямлі. \m \v 7 ГОСПАД выбраў вас і ўпадабаў вас не таму, што вы перавышаеце лікам ўсе народы, бо з усіх народаў вы найменшыя, \m \v 8 але дзеля таго, што ГОСПАД любіць вас і захаваў запавет, які заключыў з бацькамі вашымі, вывеў Ён вас рукою дужаю і выкупіў вас з дому няволі, з рукі фараона, валадара Эгіпецкага. \m \v 9 І ведай, што ГОСПАД, Бог твой, ёсьць Бог адзіны, Бог верны, Які захоўвае запавет і аказвае міласэрнасьць тым, што любяць Яго, i тым, што спаўняюць загады Ягоныя, на тысячы пакаленьняў, \m \v 10 і адгаджае ненавісьнікам Сваім так, каб зьнішчыць іх, і безадкладна аддае ім тое, на што заслужыліся. \m \v 11 Дык спаўняй загады, і прыказаньні, і законы, якія я сёньня даю табе, каб ты спаўняў. \m \v 12 Калі вы будзеце слухаць гэтых загадаў, і выпаўняць іх, і захоўваць iх, дык ГОСПАД, Бог твой, захавае запавет для цябе і акажа міласэрнасьць, што запрысяг бацькам тваім, \m \v 13 і будзе любіць цябе, і дабраславіць плод жывата твайго, і плод зямлі тваёй, і збожжа тваё, таксама збор вінаграду і алею твайго, і раджэньне жывёлы тваёй, рост авечак тваіх на зямлі, як запрысяг бацькам тваім, што дасьць гэта табе. \m \v 14 Дабраслаўлёны будзеш ты больш за ўсе народы. Ня будзе ў цябе бясплоднага і бясплоднай, як у людзей, так і ў статку тваім. \m \v 15 Ухіліць ад цябе ГОСПАД усякую немач, і страшныя хваробы Эгіпецкія, якія ты ведаў, не нашле на цябе, але на ўсіх ворагаў тваіх. \m \v 16 Ты выгубіш усе народы, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзешь служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе на загубу. \m \v 17 Калі падумаеш у сэрцы сваім: “Народы ж гэтыя большыя лікам за мяне, не змагу іх выгубіць”, \m \v 18 ня бойся іх, але памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, фараону і ўсім Эгіпцянам: \m \v 19 вялікія кары, якія бачылі вочы твае, і знакі, а таксама цуды, руку дужую і ўзьнятае плячо, якімі вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой; так зробіць Ён усім народам, якіх ты баішся. \m \v 20 І спашле на іх ГОСПАД, Бог твой, шэршняў, пакуль не пагінуць тыя, што засталiся, што хаваліся перад табой. \m \v 21 Дык ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, пасярод цябе, Бог магутны і страшны. \m \v 22 Ён будзе зьнішчаць гэтыя народы перад табою памалу. Ня будзеш іх нішчыць хутка, каб не разьвяліся супраць цябе зьвяры зямныя. \m \v 23 Выдасьць іх табе ГОСПАД, Бог твой, і будзе іх трывожыць вялікай трывогай, аж пакуль не прападуць зусім. \m \v 24 У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто не супрацівіцца табе, пакуль ня выгубіш іх. \m \v 25 Ідалаў іхніх спаліш агнём; і ня квапся на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, анічога ня возьмеш з іх сабе, каб не зьвяло цябе, бо гэта брыдота ў ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 26 Нічога паганага не ўнясеш у дом твой, каб ня стаў ты клятвай, як і яно. Гэта будзеш уважаць за рэч гадкую і паганую, будзеш брыдзіцца гэтым, бо праклятае яно. \c 8 \cl Друг 8 \m \v 1 Кожны загад, які я вам сёньня даю, пільна захоўвайце і выконвайце, каб маглі вы жыць і множыцца, і ўвайшлі, і авалодалі зямлёю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам вашым. \m \v 2 І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, i даведацца, што ў душы тваёй, ці будзеш ты спаўняць прыказаньні Ягоныя, ці не. \m \v 3 Ён мучыў цябе голадам і даваў табе манну, якой ня ведаў ты і бацькі твае, каб паказаць табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА. \m \v 4 Ня меў ты недахопу ў адзеньні, якім адзяваўся, і ня пухла нага твая праз усе гэтыя сорак гадоў. \m \v 5 Дык разважай у сэрцы тваім, што як бацька гадуе сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, гадаваў цябе, \m \v 6 каб спаўняў ты загады ГОСПАДА, Бога твайго, ішоў шляхам Ягоным і меў страх перад Ім. \m \v 7 Бо ГОСПАД, Бог твой, завядзе цябе ў зямлю добрую, зямлю рэкаў і крыніцаў, што выбіваюцца на палях і гарах, \m \v 8 у зямлю пшаніцы і ячменю, вінаграду і дрэваў фігавых, і гранату, у зямлю алівак і мёду, \m \v 9 у зямлю, дзе без ніякай нястачы будзеш есьці хлеб твой i будзеш цешыцца шчодрасьцю ўсякіх даброцьцяў; каменьні яе — жалеза, а з гор медзь здабываць будзеш. \m \v 10 Вось, калі будзеш ты есьці і наясіся, дабраславі ГОСПАДА, Бога твайго, за зямлю добрую, якую Ён даў табе. \m \v 11 Сьцеражыся, каб часам не забыўся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і каб не занядбаў загады Ягоныя, і закон, і прыказаньні, якія я даручаю табе сёньня. \m \v 12 Калі наясіся і насыцішся, пабудуеш сабе прыгожыя дамы і ў іх абжывешся, \m \v 13 i калі табе намножыцца жывёла і авечкі, і багаты ты будзеш ў срэбра і золата, i ўсякі дастатак, \m \v 14 тады ўзганарыцца сэрца тваё і забудзешся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі. \m \v 15 Ён правёў цябе праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі зьмеі і скарпіёны, зямля сухая і бязводзьдзе. І Ён вывеў табе ручаі са скалы цьвёрдай, \m \v 16 і карміў цябе маннай у пустыні, якой ня ведалі бацькі твае, і калі Ён цябе загартаваў і выспрабаваў, наастатак пашкадаваў цябе. \m \v 17 Дык не кажы ў сэрцы стваім: “Сіла мая і моц рукі маёй усё запрацавалі для мяне”, \m \v 18 але памятай на ГОСПАДА, Бога твайго, што Ён даў табе сілы, каб асягнуў ты посьпех, што споўніў запавет Свой, які запрысяг бацькам тваім, як і паказвае сёньняшні дзень. \m \v 19 А калі забудзеш ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і пойдзеш за багамі чужымі, і будзеш ім служыць і пакланяцца, вось жа заручаю вам, што зусім папрападаеце. \m \v 20 Як тыя народы, якія ГОСПАД зьнішчыў перад абліччам вашым, так і вы загінеце, калі ня будзеце паслухмяныя голасу ГОСПАДА, Бога вашага. \c 9 \cl Друг 9 \m \v 1 Слухай, Ізраіль, ты сёньня маеш перайсьці праз Ярдан, каб завалодаць народамі большымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі велізарнымі і ўмацаванымі аж пад неба, \m \v 2 народам вялікім і высокім, сынамі Анака, вядомымі табе, пра якіх ты чуў, што iм ніхто ня можа супрацівіцца. \m \v 3 Дык ведай, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, пяройдзе перад табой, як агонь палючы. Ён зьнішчыць іх і аддасьць іх табе, каб ты хутка выгнаў і зьнішчыў іх, як ГОСПАД сказаў табе. \m \v 4 Дык не кажы ў сэрцы тваім, калі ГОСПАД, Бог твой, выганіць іх перад абліччам тваім: “Дзеля справядлівасьці маёй увёў мяне ГОСПАД, каб завалодаў я гэтаю зямлёю”, бо дзеля злачынства народаў гэтых выганяе іх ГОСПАД перад табою. \m \v 5 Бо вось не дзеля справядлівасьці тваёй і праваты сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за тое, што яны жылі бязбожна, па прыходзе тваім ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад табою, каб споўніць слова Сваё, якое пад прысягай абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу. \m \v 6 Дык ведай, што не дзеля справядлівасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на пасяленьне, хоць ты — народ з цьвёрдым каркам. \m \v 7 Памятай і не забывайся, як вымусіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, да гневу ў пустыні. Зтаго дня, як выйшаў ты з Эгіпту і аж пакуль прыйшлі ў гэтае месца, працівіліся вы ГОСПАДУ. \m \v 8 Бо і на Харэве вы гневалі Яго і, разгневаны, Ён хацеў зьнішчыць вас, \m \v 9 і калі я ўзыйшоў на гару атрымаць каменныя табліцы, табліцы запавету, які заключыў ГОСПАД з вамі, і быў я на гары сорак дзён і начэй, ня еў хлеба і ня піў вады. \m \v 10 І даў мне ГОСПАД дзьве каменныя табліцы, запісаныя пальцам Бога, на якiх былi ўсе словы, якія вам сказаў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень зграмаджэньня. \m \v 11 Калі мінула сорак дзён і столькі ж начэй, даў мне ГОСПАД дзьве каменныя табліцы, табліцы запавету, \m \v 12 і сказаў мне: “Устань і зыйдзі адсюль хутка, бо саграшыў народ твой, які вывеў ты з Эгіпту; скора зыйшлі з дарогі, якую Я загадаў ім, і зрабілі сабе ідала з мэталю”. \m \v 13 І зноў сказаў ГОСПАД мне: “Бачу, што гэты народ ёсьць народам з цьвёрдым каркам. \m \v 14 Дазволь Мне, каб Я зьнішчыў іх і сьцёр іхняе імя з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”. \m \v 15 І я павярнуўся, і зыйшоў з гары палаючай, трымаючы аберуч дьзве каменныя табліцы. \m \v 16 І калі я ўбачыў, што вы саграшылі супраць ГОСПАДА, Бога вашага, і што зрабілі сабе літае цяля, і што хутка зыйшлі са шляху, які ГОСПАД загадаў вам, \m \v 17 схапіў я абедзьве табліцы і кінуў іх, і разьбіў іх у вашай прысутнасьці; \m \v 18 і упаў, і ляжаў я перад ГОСПАДАМ як раней, сорак дзён і начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся супраць ГОСПАДА і змусілі Яго да гневу, \m \v 19 бо я баяўся ярасьці і гневу Ягонага, у якім, на вас разгневаны, Ён хацеў вас зьнішчыць. \m \v 20 Таксама быў Ён надта разгневаны на Аарона і хацеў яго забіць, але і за яго тады я маліўся. \m \v 21 А прычыну грэху вашага, значыць цяля літае, якое вы зрабілі, я, схапіўшы, спаліў агнём, і разьбіў, і сьцёр на попел, і кінуў у ручай, якi сьцякаў з гары. \m \v 22 І ў Табэры, і ў Масе, і ў Кіброт-Гаттаве яшчэ спакушалі вы ГОСПАДА. \m \v 23 І калі пасылаў вас ГОСПАД з Кадэш-Барнэа, кажучы: “Ідзіце і авалодайце зямлёй, якую Я даў вам”, то вы супрацівіліся волі ГОСПАДА, Бога вашага, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага. \m \v 24 Вы заўсёды працівіліся ГОСПАДУ, ад дня, як стаў я вас ведаць. \m \v 25 Сорак дзён і начэй ляжаў я перад ГОСПАДАМ і пакорна маліў Яго, каб ня нішчыў Ён вас, як сказаў. \m \v 26 І ў малітве прасіў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Тваёй, якую Ты вывеў з Эгіпту дужаю рукою. \m \v 27 Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбогасьць, а таксама грахі, \m \v 28 каб часам жыхары зямлі, з якой Ты вывеў нас, не сказалі: "Ня мог ГОСПАД увесьці іх у зямлю, якую абяцаў ім. З нянавісьці да іх вывеў Ён іх, каб памерлі ў пустыні". \m \v 29 А яны ж — народ Твой і спадчына Твая, тыя, якіх Ты вывеў сілаю Тваёй вялікаю і плячом Тваім узьнятым”. \c 10 \cl Друг 10 \m \v 1 У гэты час сказаў мне ГОСПАД: “Вычашы сабе дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару. Зрабі таксама каўчэг з дрэва. \m \v 2 Я напішу на табліцах прыказаньні, якія былі на першых табліцах, пабітых табою, і ты ўложыш іх у каўчэг”. \m \v 3 І зрабіў я каўчэг з дрэва акацыі, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйшоў на гару, маючы ў руках абедзьве табліцы. \m \v 4 І напісаў [ГОСПАД] на табліцах падобна, як быў раней напісаўшы, Дзесяць Прыказаньняў, якія абвясьціў вам ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню пры сабраным народзе. І даў мне іх ГОСПАД. \m \v 5 Я разьвярнуўся і зыйшоў з гары, і палажыў табліцы ў каўчэг, які зрабіў; і там засталіся яны, як мне загадаў ГОСПАД. \m \v 6 А сыны Ізраіля выйшлі з Бээроту сыноў Яакана ў Масэру. Там памёр і быў пахаваны Аарон, а сын ягоны, Элеазар, стаў сьвятаром на месца ягонае. \m \v 7 Адтуль прыбылі ў Гудгоду, а з Гудгоды — у Ётбату, у зямлю, шчодрую ручаямі. \m \v 8 У гэты час ГОСПАД выбраў пакаленьне Левія, каб насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА і каб яны стаялі пры ГОСПАДЗЕ і служылі Яму, і дабраслаўлялі ў імя Ягонае па сёньняшні дзень. \m \v 9 Дзеля таго Леві ня мае часткі [зямлі], ані спадчыны паміж братоў сваіх, бо спадчына яго — ГОСПАД, як абяцаў яму ГОСПАД, Бог твой. \m \v 10 І я стаяў на гары, як раней, сорак дзён і начэй, і ў гэты раз выслухаў мяне ГОСПАД і не захацеў выгубіць цябе. \m \v 11 І сказаў Ён мне: “Устань і ідзі, і ачольвай народ, каб ішоў і завалодаў зямлёй, якую Я запрысяг бацькам іхнім, каб даць ім”. \m \v 12 А цяпер, Ізраіль, чаго жадае ад цябе ГОСПАД, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, любіў Яго і служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй, \m \v 13 каб выконваў ты загады ГОСПАДА і прыказаньні Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, каб добра жылося табе. \m \v 14 ГОСПАДУ, Богу твайму, належыць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй. \m \v 15 Толькі да бацькоў тваіх прыхінуўся ГОСПАД і ўзьлюбіў іх, i выбраў насеньне іхняе пасьля іх, значыць, вас выбраў з усіх народаў, як сёньня гэта пацьвярджаецца. \m \v 16 Дык абрэжце сэрца вашае і цьвёрдасьць карку вашага, каб больш не рабілі яго цьвёрдым, \m \v 17 бо ГОСПАД, Бог ваш, — адзіны Бог над багамі і Госпад над панамі, Бог вялікі і страшны, Які не глядзіць на асобу, ані на падарункі. \m \v 18 Ён дае справядлівасьць сіраце і ўдаве, любіць прыхадня, даючы яму ежу і адзеньне. \m \v 19 Дык і вы любіце прыхадняў, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. \m \v 20 ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, Яму служы, да Яго туліся і на імя Ягонае прысягай. \m \v 21 Ён — слава твая і Бог твой, Ён творыць дзеля цябе вялікія і жудасныя рэчы, якія бачылі вочы твае. \m \v 22 У семдзесят душ перасяліліся бацькі твае ў Эгіпет, а вось цяпер памножыў цябе ГОСПАД, Бог твой, як зоркі ў небе. \c 11 \cl Друг 11 \m \v 1 Дык любі ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай прыказаньні Ягоныя, і законы, і загады ўвесь час. \m \v 2 І вы ведаеце сёньня тое, чаго ня ведаюць дзеці вашыя, якія ня бачылі караньня ГОСПАДА, Бога вашага, вялікіх чынаў Ягоных, і дужай рукі, і ўзьнятага пляча, \m \v 3 знакаў і даконаў Ягоных, якія ўчыніў Ён ў Эгіпце над фараонам і ўсёй зямлёй ягонай, \m \v 4 і ўсім войскам Эгіпецкім, конямі і калясьніцамі; калі нахлынулі на іх воды Мора Чырвонага, калі яны гналіся за вамі, і зьнішчыў іх ГОСПАД, і так ёсьць да сёньняшняга дня, \m \v 5 і што Ён зрабіў для вас на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на месца гэтае, \m \v 6 і што Ён зрабіў Датану і Абіраму, сынам Эліява, які быў сынам Рубэна, якіх праглынула зямля, адкрыўшы пашчу сваю, дамы іхнія і намёты, і ўсю маёмасьць іхнюю, якую мелі сярод Ізраіля. \m \v 7 Вочы вашыя бачылі ўсе вялікія чыны ГОСПАДА, якія Ён учыніў, \m \v 8 каб вы выконвалі ўсе загады, якія сёньня я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і ўвайшлі, і ўзялі зямлю, у якую ўваходзіце, \m \v 9 і каб доўга жылі вы ў той зямлі, якую з прысягай абяцаў ГОСПАД бацькам вашым і нашчадкам іхнім, у зямлі, якая ацякае малаком і мёдам. \m \v 10 Бо зямля, якую ты ідзеш заняць, ня ёсьць такою, як зямля Эгіпецкая, з якой ты выйшаў, якую, укінуўшы зерне, ты паліваў працаю ног сваіх, як у агародзе. \m \v 11 Зямля тая, якую ідзеш заняць, — гарыстая і лагчынная, яна патрабуе дажджу, \m \v 12 гэта зямля, якою ГОСПАД, Бог твой, апякуецца, і вочы Ягоныя зьвернуты на яе ад пачатку году аж да канца. \m \v 13 “Дык калі ты будзеш слухаць загадаў Маіх, якія сёньня Я даю вам, каб любілі ГОСПАДА, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым ды ўсёю душой вашай, \m \v 14 Я дам зямлі вашай дождж раньні і позьні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і аліву. \m \v 15 І дам Я траву з палёў на кармленьне жывёлы тваёй, каб ты сам еў і наеўся”. \m \v 16 Сьцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца вашае, каб не адыйшлі вы ад ГОСПАДА і не служылі чужым багам ды не пакланяліся ім, \m \v 17 бо разгневаецца ГОСПАД на вас, і зачыніць Ён неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня ўродзіць, і пагінеце вы хутка на добрай зямлі, якую дасьць вам ГОСПАД. \m \v 18 Дык захавайце гэтыя словы мае ў сэрцы вашым і ў душы вашай. Прывяжыце іх на знак на руках вашых і зрабіце іх павязкаю над вачыма вашымі. \m \v 19 Навучыце ім дзяцей вашых, паўтараючы іх ім, калі сядзіцё дома, калі ідзіцё дарогаю, калі кладзіцёся і ўстаецё. \m \v 20 І напішы іх над дзьвярыма дому свайго і над брамамі сваімі, \m \v 21 каб дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, якую прысягнуў ГОСПАД бацькам тваім, памножыліся на столькі, колькі дзён неба будзе над зямлёй. \m \v 22 Калі вось будзеце захоўваць усе загады гэтыя, якія я загадваю вам, i будзеце спаўняць іх, і будзеце любіць ГОСПАДА, Бога вашага, i будзеце хадзіць ўсімі шляхамі Ягонымі, і будзеце туліцца да Яго, \m \v 23 то ГОСПАД прагоніць перад вамі ўсе гэтыя народы, і вы запануеце над імі, хоць яны большыя і дужэйшыя за вас. \m \v 24 Кожнае месца, на якое стане нага вашая, будзе вашым: ад пустыні і да Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашыя. \m \v 25 Ніхто не ўстаіць супраць вас, бо ГОСПАД, Бог ваш, навядзе страх перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён вам казаў. \m \v 26 Дык вось прапаную вам сягоньня дабраславенства і праклён: \m \v 27 дабраславенства, калі паслухаеце загадаў ГОСПАДА, Бога вашага, якія я вам сёньня абвяшчаю, \m \v 28 і праклён, калі не паслухаеце загадаў ГОСПАДА, Бога вашага, але зыйдзеце са шляху, які я вам сёньня паказваю, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце. \m \v 29 Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую ты ідзеш атрымаць, тады абвясьці дабраславенства на гары Гарызім, а праклён — на гары Эбаль. \m \v 30 Горы гэтыя за Ярданам, за заходняй дарогай у зямлі Хананейцаў, якiя жывуць у Арабе, насупраць Гільгалу, каля дубоў Марэ. \m \v 31 Бо вы пяройдзеце праз Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дасьць вам, і будзеце жыць на ёй. \m \v 32 Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе прыказаньні і законы, якія я даю вам сёньня. \c 12 \cl Друг 12 \m \v 1 Такія вось прыказаньні і законы, якія вы павінны спаўняць у зямлі, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дасьць вам, каб валодалі ёю ў-ва ўсе дні жыцьця вашага на зямлі. \m \v 2 Зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якія вы пазбавіце спадчыны, служылі багам сваім на горах, на ўзгорках і пад кожным зялёным дрэвам. \m \v 3 Разваліце ахвярнiкi іхнія, пабіце слупы іхнія, агнём спаліце гаі іхнія, і паразьбівайце ідалаў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з гэтага месца. \m \v 4 Не рабіце так ГОСПАДУ, Богу вашаму, \m \v 5 але прыходзьце на месца, якое Сам ГОСПАД, Бог ваш, выбярэ з усіх пакаленьняў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць, \m \v 6 і ў гэтым месцы складайце цэласпаленьні, ахвяры крывавыя, дзесяціны i дары рук вашых, і тое, што шлюбавалі, і дабраахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў і авечак. \m \v 7 Там, перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, ешце вы і сем’і вашыя і весяліцеся з усяго, што зрабілі рукі вашыя, у чым дабраславіў вам ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 8 Ня будзеце там рабіць таго, што мы тут робім сёньня, кожны, што яму здаецца добрым, \m \v 9 бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супакою і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 10 Калі вы пяройдзеце Ярдан і абжывіцёся ў зямлі, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш, каб жылі ў супакоі ад ўсіх ворагаў навокал ды жылі без ніякага страху, \m \v 11 тады ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім было імя Ягонае, туды прыносьце ўсё, што я вам сёньня загадваю: цэласпаленьні, ахвяры крывавыя, дзесяціны, дары рук вашых і тое, што шлюбавалі вы для ГОСПАДА. \m \v 12 Там перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны вашыя, і дочкі вашыя, слугі і служкі вашыя, а таксама лявіт, які у брамах вашых, бо ня мае ён часткі, ані спадчыны паміж вамі. \m \v 13 Сьцеражыцеся, каб не складаць ахвяраў сваіх цэлапальных на кожным месцы, якое ўбачыш, \m \v 14 але на тое месца, якое выбярэ ГОСПАД у адным з пакаленьняў тваіх, занясеш усё, што я табе загадваю. \m \v 15 Аднак калі захочаш есьці, забі жывёлу і еш мяса яе ў кожным з гарадоў тваіх па дабраславенству ГОСПАДА, Бога твайго; чысты і нячысты можа есьці яго, як сарну і аленя, \m \v 16 за выняткам крыві, якую выльеш на зямлю, як ваду. \m \v 17 Ня можаш есьці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа твайго, віна і алівы тваёй, першародных жывёлаў у статку, ані ўсяго таго, што шлюбаваў ГОСПАДУ, Богу твайму, ані ахвяраў дабраахвотных, ані дароў з рукі тваёй. \m \v 18 Але будзеш есьці іх перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, ў месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, ты і сын твой, і дачка твая, слуга і служка твая, таксама лявіт, якi ў брамах тваіх; і будзеш цешыцца перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, з усяго, да чаго прылажыў руку тваю. \m \v 19 Уважай, каб не пакідаў ты лявіта ўвесь час, калі будзеш жыць у зямлі тваёй. \m \v 20 Калі пашырыць ГОСПАД, Бог твой, межы твае, як сказаў Ён табе, і ты захочаш есьці мяса, якога жадае душа твая, тады еш мяса паводле прагненьня душы тваёй. \m \v 21 Калі б месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там памясьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, то забі з жывёлы і статку, якія даў табе ГОСПАД, як загадаў я табе, і спажывай у брамах тваіх паводле жаданьня душы тваёй. \m \v 22 Як ясьцё сарну і аленя, так іх еш; як чысты, так і нячысты нароўні могуць гэта спажываць. \m \v 23 Адно толькі высьцерагайся спажываць крыві; бо кроў ёсьць душа іхняя, і таму не павінен ты есьці душу разам з мясам. \m \v 24 Не спажывай яе, але вылі на зямлю, як ваду. \m \v 25 Не спажывай яе, каб добра табе было і дзецям тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ. \m \v 26 Але тое, што пасьвяціў ты і шлюбаваў ГОСПАДУ, вазьмі і занясі на тое месца, якое выбраў ГОСПАД, каб клікалі там імя Ягонае, \m \v 27 і ахвяруеш цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярнiку ГОСПАДА, Бога твайго; кроў ахвяраў выльеш на ахвярнiку, а мяса сам зьясі. \m \v 28 Уважліва слухай і выконвай ўсё, што я загадваю табе, каб добра табе было і дзецям тваім пасьля цябе на вякі, калі споўніш, што добрае і што мілае перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 29 Калі ГОСПАД, Бог твой, выганіць перад табою народы, да якіх ты ідзеш, каб завалодаць імі, і ты завалодаеш імі, і абжывешся на зямлі іхняй, \m \v 30 сьцеражыся, каб не пайсьці ў іх сьляды, калі яны будуць выгубленыя, і не шукаць багоў іхніх, кажучы: “Як служылі гэтыя народы багам сваім, так і я буду ім служыць”. \m \v 31 Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок у агні палілі для багоў сваіх. \cl Друг 13 \m \v 32 Што я загадваю вам, тое захоўвайце і рабеце, нічога не дадаючы і не адымаючы. \c 13 \m \v 1 Калі паўстане сярод цябе прарок або выясьніцель сноў і пакажа табе знак або цуд, \m \v 2 і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, i скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”, \m \v 3 то ня слухай словаў такога прарока або выясьніцеля, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не. \m \v 4 За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і загады Ягоныя спаўняйце, i слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся. \m \v 5 Прарок жа той або выясьніцель няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой; дык выкарані зло з асяродзьдзя твайго. \m \v 6 Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або сябра, якога любіш, як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае, \m \v 7 багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх ці далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога, \m \v 8 ня слухай яго і не згаджайся з ім, і не глядзі на яго з літасьцю, ня мей міласэрнасьці, і не хавай злачынства ягонага, \m \v 9 але забі яго; ты першы падымі руку, каб забіць яго, а потым увесь народ. \m \v 10 Укамянуй яго на сьмерць, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі. \m \v 11 І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, спалохаецца і перастане рабіць гэтую ліхоту ў асяродзьдзі сваім. \m \v 12 Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа, \m \v 13 што выйшлі з асяродзьдзя твайго сыны Бэліяла, якія адварочваюць жыхароў горада свайго, кажучы: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты ня ведаеш”, — \m \v 14 то распытай пільна і старанна, і правер праўдзівасьць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім, \m \v 15 то жыхароў гораду гэтага выбі мячом і аддай клятве яго і усё, што ў ім, разам з жывёлаю. \m \v 16 Усю ж здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы гораду і спалі горад разам са здабычаю на цэласпаленьне ГОСПАДУ, Богу твайму, і застанецца ён у руінах, і не адбудуецца болей. \m \v 17 І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім, \m \v 18 калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, спаўняючы ўсе загады Ягоныя, якія я даю табе сёньня, каб рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ, Богу твайму. \c 14 \cl Друг 14 \m \v 1 Вы — дзеці ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых, \m \v 2 бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асабліваю ўласнасьцю Ягонай спасярод усіх народаў на зямлі. \m \v 3 Ня еш нічога паганага. \m \v 4 Вось зьвяры, якія вы можаце есьці: вол, баран, каза, \m \v 5 алень, сарна, буйвал, лань, казуля, антылёпа, горны казёл. \m \v 6 Можаце есьці кожную жывёлу, якая мае разьдзеленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку, можаце есьці. \m \v 7 Але некаторых, якія жуюць жвайку і маюць разьдзеленыя капыты з глыбокім разрэзам, такіх як вярблюд, заяц і тушканчык, ня ешьце, таму што хоць яны жуюць жвайку, але капыты ў іх не разьдзелены, яны для вас нячыстыя. \m \v 8 Сьвіньня таксама, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешьце і падліны не датыкайцеся. \m \v 9 З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ешьце ўсіх, якія маюць плаўнікі і луску. \m \v 10 А тых, што без плаўніка і лускі, ня ешьце, бо яны для вас нячыстыя. \m \v 11 Усе чыстыя птушкі — ешьце. \m \v 12 Спасярод птушак ня будзеце есьці: арла, грыфа і марскога арла, \m \v 13 каршука і сокала паводле роду іх, \m \v 14 і ўсякага крука паводле роду яго, \m \v 15 страуса, саву, чайкі і ястраба з гатункамі яго, \m \v 16 пугача, ібіса і лебедзя, \m \v 17 і пэлікана, і сіпа, і рыбалова, \m \v 18 чаплі і бусла з гатункамі яго, і ўдода, і кажана. \m \v 19 Кожная жужла крылатая для вас нячыстая, ня будзеце яе есьці. \m \v 20 Усякія птушкі чыстыя можаце есьці. \m \v 21 Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе чужынцу, які здарыцца ў мясцовасьці тваёй, або прадасі чужому, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай. \m \v 22 Выдзяляй дзясятую частку з усіх пладоў насеньня, з таго, што зямля штогод родзіць, \m \v 23 і еш перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбярэ, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першароднай жывёлы, і авечак тваіх, каб навучыўся ты ў-ва ўсе дні баяцца ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 24 Калі ж далёкай будзе дарога твая і ня зможаш гэта прынесьці на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае, і калі ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе, \m \v 25 то памяняй гэта на срэбра, і вазьмі срэбра ў руку тваю, і ідзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, \m \v 26 і купляй там за гэта срэбра ўсё, чаго жадае душа твая, ці з жывёлы, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і будзеш есьці там перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і будзеш весяліцца ты і ўся сям’я твая. \m \v 27 І не пакідай лявіта, які ў брамах тваіх, бо ён ня мае часткі ані спадчыны з табою. \m \v 28 Пад канец трэйцяга году адлажы ўсе дзесяціны з пладоў трэйцяга году і пакінь у сьценах жытла твайго. \m \v 29 І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае часткі і спадчыны з табой, прыйдзе чужынец, сірата або ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, і будуць яны есьці і наядуцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рукі тваёй, якую будзеш рабіць. \c 15 \cl Друг 15 \m \v 1 У канцы сёмага году даруй даўгі. \m \v 2 Дараваньне даўгоў палягае на тым, што кожны пазыкадавец, які пазычыў бліжняму або брату свайму, даруе пазычальніку і ня будзе вымагаць звароту ад бліжняга або брата свайго, бо абвешчаны год дараваньня на ўшанаваньне ГОСПАДА. \m \v 3 Ад чужога можаш вымагаць звароту доўга, але што будзе ў брата твайго, няхай даруе рука твая. \m \v 4 Жабрака не павінна быць у цябе, бо ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую дасьць на ўласнасьць, каб ты ўзяў яе ў спадчыну, \m \v 5 калі толькі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і выконваць кожны загад гэты, якія сёньня я загадваю табе. \m \v 6 Бо ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе, як абяцаў табе. Будзеш пазычаць многім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; будзеш валадарыць над многімі народамі, а над табою ніхто ня будзе панаваць. \m \v 7 Калі адзін з братоў тваіх, які жыве ў адным з гарадоў тваіх, у зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, дайшоў да ўбогасьці, не зацьвярдзі сэрца твайго адносна яго і не сашчамі рукі тваёй перад убогім братам тваім, \m \v 8 але адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку, на колькі яму будзе патрэбная. \m \v 9 Сьцеражыся, каб не зьявілася ў сэрцы тваім нягодная думка: “Блізка сёмы год, год дараваньня”, каб ліхім вокам не глядзеў ты на ўбогага брата твайго і ня даў яму дапамогі, бо ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам. \m \v 10 Але дай яму, колькі ён просіць, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы рук тваіх. \m \v 11 Будуць убогія ў зямлі пражываньня твайго, дзеля таго я загадваю табе: “Адкрывай руку тваю тпму, хто ў патрэбе, і ўбогаму, які жыве з табою на зямлі”. \m \v 12 Калі табе будзе прададзены брат твой, Гебрай або Гебрайка, няхай будзе нявольнікам шэсьць гадоў. У сёмы год выпусьціш яго вольным ад сябе. \m \v 13 Вызваляючы, не дасі яму адыйсьці з пустымі рукамі. \m \v 14 Падаруеш яму штосьці з жывёлы тваёй, току твайго і тоўчні тваёй, якімі дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 15 Прыпомні сабе, што і ты сам быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой; таму вось я цяпер загадваю табе гэта. \m \v 16 А ён можа скажа: “Я не хачу адыходзіць, таму што люблю цябе і дом твой”, бо добра яму ў цябе. \m \v 17 Тады возьмеш шыла і праколеш вуха яму пры дзьвярах дому твайго, і будзе ён табе служыць заўсёды. Падобна зробіш і з нявольніцай. \m \v 18 Няхай ня будзе табе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш. \m \v 19 Першародныя мужчынскага роду, якія родзяцца ў жывёлы і авечак тваіх, маеш пасьвяціць ГОСПАДУ, Богу твайму, ня будзеш карыстацца ў працы першародным валом тваім і не стрыжы першароднага з авечак. \m \v 20 Штогод перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбярэ сабе ГОСПАД, Бог твой, будзеш спажываць іх ты і сям’я твая. \m \v 21 Калі б мела яно якую загану, будзе сьляпое, кульгавае або з іншым якім недахопам, ня зложыш такога ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, \m \v 22 а ў брамах тваіх спажывеш іх. Чысты і нячысты чалавек можа есьці яго, як сарну або аленя. \m \v 23 Толькі крыві іхняй ня еш, але, як ваду, вылі на зямлю. \c 16 \cl Друг 16 \m \v 1 Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў гэтым месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу. \m \v 2 Складзеш ахвяру пасхальную ГОСПАДУ, Богу твайму, з авечак і цялят у месцы, якое Сам ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Яго. \m \v 3 Ня еш з ёю хлеба квашанага. Сем дзён будзеш есьці з гэтымі ахвярамі праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешна выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго. \m \v 4 Не павінна быць у цябе нічога кваснага ў-ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; з мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога няхай не застанецца праз ноч да раніцы. \m \v 5 Ня можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, \m \v 6 але толькі ў тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Эгіпту. \m \v 7 Сьпячы і зьеш на тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой; на раніцы ўстанеш і вернешся ў намёты свае. \m \v 8 Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, не працуй [у гэты дзень]. \m \v 9 Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго дня, у якім серп пачне жаць збожжа, \m \v 10 і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, з ахвярай паводле шчодрасьці рукі тваёй, складзенай згодна з тым, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 11 Весяліся перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, i слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў вас, i прыбылец, і сірата, і ўдава, якая з табой у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае. \m \v 12 І нагадаеш сабе, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму будзеш захоўваць і рабіць тое, што загадана табе. \m \v 13 Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй. \m \v 14 У гэта сьвята будзеш банкетаваць ты, і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, таксама лявіт, чужынец, сірата і ўдава, якія жывуць у брамах тваіх. \m \v 15 Сем дзён будзеш сьвяткаваць сьвяты ГОСПАДУ, Богу твайму, у месцы, якое выбярэ Сам ГОСПАД; бо дабраслаўляць цябе будзе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсіх пладах тваіх і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасьці. \m \v 16 Тры разы ў год няхай пакажацца кожны мужчына перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбярэ Сабе: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І ніхто няхай не прыходзіць да ГОСПАДА з пустымі рукамі. \m \v 17 І кожны няхай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе. \m \v 18 У-ва ўсіх гарадах тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы на ўсе пакаленьні, каб судзілі людзей судом справядлівым. \m \v 19 Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засьляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых. \m \v 20 Да справядлівасьці імкніся, каб ты жыў і атрымаў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 21 Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэваў каля ахвярнiка ГОСПАДА, Бога твайго, які збудуеш сабе. \m \v 22 Ня стаў сабе слупы, бо гэта ненавідзіць ГОСПАД, Бог твой. \c 17 \cl Друг 17 \m \v 1 Не складай у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку і вала, калі б мелі загану або які-колечы недахоп, бо брыдзіцца гэтым ГОСПАД, Бог твой. \m \v 2 Калі знойдзецца ў асяродзьдзі тваім, у адным з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, мужчына або жанчына, якія зробяць тое, што ліхім будзе перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і парушаць запавет Ягоны, \m \v 3 і пойдуць служыць багам чужым і пакланяцца ім ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, што я забараніў табе, \m \v 4 і пра гэта паведамяць табе, ты выслухаеш і старанна дасьледуеш справу, і калі акажацца праўдаю, што такой брыдоты дапусьціліся ў Ізраілі, \m \v 5 завядзеш таго мужчыну або жанчыну, якія дапусьціліся гэтай агіднай рэчы ў Ізраілі, да брамы гораду твайго і ўкамянуеш. \m \v 6 Паводле словаў двух або трох сьведкаў асудзіцца вінаваты на сьмерць; нельга асуджаць паводле словаў аднаго сьведкі. \m \v 7 Рука сьведкаў будзе першай, каб забіць асуджанага, а потым рука ўсяго народу, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя твайго. \m \v 8 Калі па якой справе цяжка будзе табе вырашыць паміж крывёй і крывёй, паміж спрэчкай і спрэчкай, паміж бойкай і бойкай, і будуць нязгодныя рашэньні ў брамах тваіх, то ўстань і пайдзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, \m \v 9 і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў гэтыя дні чыніць суд, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як прысудзіць. \m \v 10 І зрабі, як яны скажуць табе ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, і пільнуйся выканаць усё так, як яны навучаць цябе, \m \v 11 паводле загаду, які яны загадаюць, і паводле рашэньня, якое табе скажуць. Не адхіляйся ані на права, ані на лева. \m \v 12 Хто з пыхлівасьці не хацеў бы паслухаць волі сьвятара, які ў той час спаўняе службу ГОСПАДУ, Богу твайму, або рашэньне судзьдзі, будзе пакараны сьмерцю той чалавек, каб вынішчыць зло з Ізраіля. \m \v 13 А ўвесь народ, чуючы гэта, будзе баяцца і ўжо болей ня будзе пыхлівы. \m \v 14 Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, і завалодаеш ёю, і абжывешся на ёй, і скажаш: “Пастаўлю я над сабою валадара, як маюць усе народы, якія навакол нас”, \m \v 15 таго толькі паставіш над сабой валадаром, каго ГОСПАД, Бог твой, выбярэ спасярод братоў тваіх, ня можа быць валадаром над табой іншаземец, які ня ёсьць братам тваім. \m \v 16 Толькі няхай не набывае ён сабе шмат коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”. \m \v 17 Няхай ня будзе мець ён шмат жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і не зьбірае лішне срэбра і золата. \m \v 18 Калі сядзе ён на пасадзе валадарскім, няхай перапіша сабе на скрутку сьпіс гэтага Закону з кнігі, якая ў сьвятароў лявітаў, \m \v 19 і мае яго пры сабе, і чытае яго ўсе дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца ГОСПАДА, Бога свайго, і захоўваць словы Закону гэтага і прыказаньні гэтыя, каб выконваць іх, \m \v 20 каб не вывышшалася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад загадаў ані ў права, ані ў лева, каб доўга валадарыў сам і дзеці ягоныя ў Ізраілі. \c 18 \cl Друг 18 \m \v 1 Сьвятары лявіты, усё пакаленьне Левія, ня будуць мець часткі ані спадчыны ў Ізраілі. Будуць харчавацца з ахвяраў, паленых на ўшанаваньне ГОСПАДА і спадчыны Ягонай. \m \v 2 Не атрымаюць яны спадчыны сярод братоў сваіх, бо ГОСПАД — спадчына іхняя, як Ён гэта сказаў ім. \m \v 3 Вось што належыць сьвятару з таго, што народ складае ў ахвяру: тыя, хто складаюць у ахвяру вала або авечку, даюць сьвятару лапатку, пашчэмку і страўнік. \m \v 4 Аддаюць яму пяршыны збожжа свайго, віна, алею і пяршыны воўны ад стрыжкі авечак. \m \v 5 Бо іх выбраў ГОСПАД, Бог твой, з усіх пакаленьняў тваіх, каб яны былі перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, служылі і дабраслаўлялі ў імя ГОСПАДА, яны і сыны іхнія ў-ва ўсе дні. \m \v 6 Калі лявіт, якi жыве ў адным з гарадоў усяго Ізраіля, захоча калі-небудзь пайсьці паводле жаданьня душы сваёй у месца, выбранае ГОСПАДАМ, \m \v 7 і будзе служыць у імя ГОСПАДА, Бога свайго, як усе браты ягоныя лявіты, якія там на службе перад ГОСПАДАМ, \m \v 8 няхай атрымлівае для пражываньня свайго частку, роўную з іншымі, незалежна ад прыбытку з продажу свайго бацькоўскага дому. \m \v 9 Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, сьцеражыся, каб не захацеў ты насьледаваць брыдотаў гэтых народаў. \m \v 10 Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто б сына свайго або дачку праводзіў праз агонь, або займаўся варажбой ці чарадзействам, \m \v 11 ці займаўся закляцьцямі, пытаўся ў духаў або выклікаў памёршых. \m \v 12 Агідны перад ГОСПАДАМ кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго. \m \v 13 Верным будзь і беззаганным перад ГОСПАДАМ, Богам тваім. \m \v 14 Тыя вось народы, у зямлю якіх ты ўваходзіш, слухаюць варажбітоў і выклікальнікаў духаў; гэтага не дазваляе табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 15 Прарока як мяне ўзьніме табе з народу твайго і з братоў тваіх ГОСПАД, Бог твой; Яго слухайце. \m \v 16 Прасіў ты пра гэта ў ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, у дзень зграмаджэньня, калі ты казаў: “Не магу болей слухаць голас ГОСПАДА, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”. \m \v 17 І сказаў мне ГОСПАД: “Слушна тое, што яны сказалі табе. \m \v 18 Я пастаўлю ім спаміж братоў іхніх Прарока, падобнага табе, i ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, Ён скажа ім усё, што Я загадаю Яму. \m \v 19 Хто ж словаў Маіх, якія будзе абвяшчаць Прарок той у імя Маё не захоча слухаць, Я пакараю таго. \m \v 20 А прарок, які адважыцца гаварыць у імя Маё таго, чаго Я не загадаў, або ў імя чужых багоў, такі прарок павінен памерці”. \m \v 21 А калі ты падумаеш у сэрцы тваім: “Як я магу пазнаць словы, якія ГОСПАД не гаварыў?” \m \v 22 Гэтакі будзеш мець знак: калі прарок прадказаў у імя ГОСПАДА, а ня споўнілася, значыцца ГОСПАД гэтага не казаў, але ў пыхлівасьці сваёй гэта сам прарок прыдумаў, таму ня бойся яго. \c 19 \cl Друг 19 \m \v 1 Калі ГОСПАД, Бог твой, зьнішчыць народы, зямлю якіх дае табе, і завалодаеш ёю і абжывешся ў гарадах і дамах іхніх, \m \v 2 тады выдзелі сабе тры гарады з усёй зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, \m \v 3 і прыгатуй дарогу старанна; і падзялі на тры роўныя часткі ўсю зямлю сваю, каб забойца знайшоў там прыбежышча. \m \v 4 Такі закон забойцы-ўцекача, жыцьцё якога мае быць захаванае: калі ён забіў бліжняга без намеру і калі супраць яго ані ўчора, ані раней ня меў нянавісьці, і гэта будзе даведзена, \m \v 5 калі пайшоў хто з бліжнім сваім у лес сьсякаць дрэвы і, схапіўшы сякеру, размахнулася рука ягоная з сякерай, каб сьсекчы дрэва, і саскочыла жалеза з тапарышча і ўдарыла бліжняга, такі можа схавацца ў адным з гарадоў гэтых, каб ратаваць жыцьцё, \m \v 6 каб мсьціўца за кроў у гарачнасьці сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі дарога далёкая, і не забіў яго, бо ён ня вінен сьмерці, бо ня меў нянавісьці да забітага ані ўчора, ані трэцяга дня. \m \v 7 Таму я загадваю табе: выдзялі сабе тры гарады. \m \v 8 Калі ГОСПАД, Бог твой, пашырыць межы твае, як гэта запрысяг бацькам тваім, i аддасьць табе ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам тваім, \m \v 9 калі ты будзеш пільна выконваць закон гэты, які я табе сёньня прадстаўляю, любіць ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіць шляхамі Ягонымі ўсе дні, тады дадасі да гэтых гарадоў яшчэ тры далейшыя гарады, \m \v 10 каб не праліваць нявіннай крыві ў зямлі гэтай, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, каб не было на табе віны крыві. \m \v 11 Калі аднак чалавек з нянавісьці да бліжняга свайго цікаваў на яго, паўстаў супраць яго, і забіў яго, і уцячэ ў адзін з гэтых гарадоў, \m \v 12 то старшыні гораду гэтага пашлюць па яго, забяруць яго адтуль і аддадуць у рукі мсьціўца за кроў, і ён памрэ. \m \v 13 Няхай не пашкадуе яго вока тваё, і ты змыеш нявінную кроў з Ізраіля, каб добра табе было. \m \v 14 Не парушай мяжы бліжняга твайго, якую вызначылі папярэднікі твае ў частцы тваёй, атрыманай у зямлі, якую дасьць табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой. \m \v 15 Не дастаткова слова аднаго сьведкі супраць каго-небудзь у якой-колечы віне, і ў якім-колечы праступку, і ў якім-колечы граху, якім ён саграшыў, але паводле словаў двух або трох сьведкаў выносіцца рашэньне. \m \v 16 Калі выступіць сьведка фальшыва супраць якога чалавека, вінавацячы яго ў злачынстве, \m \v 17 няхай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад ГОСПАДАМ, перад сьвятарамі і судзьдзямі, якія будуць у тыя дні. \m \v 18 Судзьдзі павінны пільна праверыць, і калі сьведка той — сьведка фальшывы і фальшыва гаварыў на брата свайго, \m \v 19 то зрабіце яму тое, што ён меў намер зрабіць брату свайму, і так вынішчы зло з асяродзьдзя свайго. \m \v 20 А другія, пачуўшы, будуць баяцца і ніколі больш у асяродзьдзі тваім такіх рэчаў не адважацца рабіць. \m \v 21 Не шкадуй такога, але душу за душу, вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу запатрабуеш. \c 20 \cl Друг 20 \m \v 1 Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што там і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай. \m \v 2 Перад распачацьцем бою няхай выступіць сьвятар, і прамовіць да народу, і скажа яму: \m \v 3 “Слухай, Ізраіль! Пачынаеце вы сёньня супраць ворагаў вашых бой; няхай не палохаецца сэрца вашае, ня бойцеся, не пужайцеся і не трывожцеся, \m \v 4 бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас з небясьпекі”. \m \v 5 Начальнікі няхай аб’явяць народу, кажучы: “Хто з вас пабудаваў новы дом, а яшчэ яго не асьвяціў, няхай ідзе і варочаецца дадому, каб часам не загінуў у баі і хто іншы яго не пасьвяціў. \m \v 6 Хто з вас завёў вінаграднік i не сабраў пладоў ягоных, няхай варочаецца дадому, бо можа загінуць на вайне, і хто іншы будзе зьбіраць плады. \m \v 7 Хто заручыўся з жонкаю, але не перавёў яе яшчэ да сябе, няхай варочаецца дадому, бо можа загінуць на вайне, і хто іншы завядзе яе да сябе”. \m \v 8 Няхай яшчэ начальнікі запытаюцца ў людзей: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай выступіць і ідзе дадому, каб не напалохаў сэрцы братоў сваіх, як сам ён напалоханы”. \m \v 9 Калі начальнікі скажуць усё гэта народу, тады вы павінны паставіць ваенных начальнікаў на чале народу. \m \v 10 Калі ты падыйдзеш пад горад, каб яго зваяваць, перш прапануй яму мір. \m \v 11 Калі ён згодзіцца на мір і адчыніць табе брамы, няхай увесь народ, які ў ім ёсьць, будзе плаціць табе даніну і служыць табе. \m \v 12 А калі ён не захоча быць у міры з табою і пачне супраць цябе вайну, то пачні аблогу яго. \m \v 13 І калі ГОСПАД, Бог твой, аддасьць яго ў рукі твае, выб’еш усіх мужчынаў мячом, \m \v 14 за выключэньнем жанчынаў і дзяцей, жывёлы і ўсяго іншага, што ў ім знаходзіцца. Усю здабычу ягоную возьмеш сабе і будзеш есьці здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 15 Так зрабі з усімі гарадамі, якія ад цябе вельмі далёка, якія ня ёсьць уласнасьцю гэтых народаў. \m \v 16 Толькі ў тых гарадах, якія даюцца табе, не пакінеш нікога жывым, \m \v 17 але выб’еш мячом Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусеяў, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, \m \v 18 каб часам не навучылі яны вас усякім брыдотам, якія рабілі яны багам сваім, і каб вы не грашылі перад ГОСПАДАМ, Богам сваім. \m \v 19 Калі доўгі час будзеш аблягаць горад, каб заваяваць яго, не сьсякай дрэваў ягоных, з якіх можаш жывіцца, плады іхнія можаш есьці, а іх саміх не сьсякай. Ці ж дрэва гэта чалавек, каб яго аблягаць? \m \v 20 Калі ж дрэва не надаецца на ежу, сьсячы яго і пабудуй махіны, пакуль не здабудзеш гораду, які з табой ваюе. \c 21 \cl Друг 21 \m \v 1 Калі ў зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, будзе знойдзены труп чалавека забітага, і невядомы будзе забойца, \m \v 2 то няхай выйдуць старэйшыя родам і судзьдзі твае, і адмераюць далёкасьць трупа ад гарадоў, якія навакол. \m \v 3 І старшыні гораду, які будзе найбліжэй забітага, возьмуць цялушку, якая яшчэ не працавала і не насіла ярма, \m \v 4 і цялушку гэту прывядуць старшыні да рэчкі, якая не высыхае, і на месца неаранае і неабсеянае, і зломяць ёй карак каля рэчкі. \m \v 5 І прыйдуць сьвятары, сыны Левія, якіх выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае, і паводле слова іхняга павінна вырашацца ўсякая спрэчная справа і справа скалячэньня. \m \v 6 Усе старшыні гораду, які найбліжэй забітага, будуць мыць рукі свае над цялушкай, карак якой зламалі каля рэчкі, \m \v 7 і скажуць яны: “Нашыя рукі ня вылілі гэтае крыві і вочы нашыя ня бачылі нічога. \m \v 8 Міласьцівы будзь да народу Твайго, Ізраіля, які адкупіў Ты, ГОСПАДЗЕ, і не палічы гэтае крыві нявіннай народу Твайму, Ізраілю”. І адпушчана будзе ім гэтая кроў. \m \v 9 Такім чынам змыеш нявінную кроў спаміж сябе i зробіш тое, што ёсьць справядлівым у вачах ГОСПАДА. \m \v 10 Калі выступіш на вайну супраць ворагаў тваіх, і аддасьць іх ГОСПАД, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш палонных, \m \v 11 і ўбачыш між палоннымі жанчыну прыгожую, і закахаешся ў яе, і захочаш ажаніцца з ёю, \m \v 12 то ўвядзеш яе ў дом свой, яна абстрыжэ галаву і абрэжа пазногці свае, \m \v 13 і скіне з сябе адзеньне паланянкі, і седзячы ў доме тваім будзе аплакваць бацьку свайго і маці сваю адзін месяц. Потым увойдзеш да яе, і будзеш яе мужам, а яна будзе жонкай тваёй. \m \v 14 Калі яна табе перастане падабацца, адпусьціш яе, куды захоча, не прадасі яе за срэбра і ня ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе. \m \v 15 Калі які муж будзе мець дзьве жонкі, адну любімую, а другую нелюбімую, і яны народзяць яму сыноў, любімая і нелюбімая, і першародны будзе сын нелюбімай, \m \v 16 то калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сыноў сваіх, ня можа сына любімай зрабіць першародным, вывышаючы яго над сына нелюбімай, \m \v 17 але сына нелюбімай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыцца права першародзтва. \m \v 18 Калі хто будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухаў бы волі бацькі сайго і маці сваёй, і хоць караны быў, але працівіўся ім, \m \v 19 няхай возьмуць яго і прывядуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду, \m \v 20 і скажуць ім: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня хоча ён слухаць нашых напамінаў, пагарджае імі, аддаецца распусьце і п’янству”. \m \v 21 Тады мужчыны гораду ўкамянуюць яго да сьмерці, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, будзе баяцца. \m \v 22 Калі хто дапусьціцца злачынства, каранага сьмерцю, і будзе ён забіты і павешаны на дрэве, \m \v 23 дык труп ягоны ня будзе вісець на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам кожны, хто вісіць на дрэве. Ніколі не пагань зямлю сваю, якую даў табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой. \c 22 \cl Друг 22 \m \v 1 Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму. \m \v 2 Калі ж брат твой ня блізка ад цябе, або калі яго ня ведаеш, завядзі іх у дом твой і няхай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой, і тады аддасі іх яму. \m \v 3 Так зробіш з аслом ягоным, так зробіш з плашчом ягоным, так зробіш з кожнаю згубленаю рэччу брата твайго, з усім, што ў яго згінула, а ты знайшоў; нельга табе ўхіліцца ад гэтага. \m \v 4 Калі ўбачыш асла брата твайго або вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, але падымі з ім разам. \m \v 5 Няхай не адзяецца жанчына ў мужчынскае адзеньне, а мужчына няхай не апранае адзеньня жаночага; бо агідны ГОСПАДУ, Богу твайму, кожны, хто гэтае робіць. \m \v 6 Калі, ідучы дарогай, знойдзеш на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з маткай і птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі, то не бяры маткі з птушанятамі. \m \v 7 Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе добра было і каб доўгімі былі дні твае. \m \v 8 Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху кругом агароджу, каб не навесьці крыві на дом твой, калі хто-колечы зваліцца з яго. \m \v 9 Не засявай вінаградніку твайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, якое ты пасееш, і плады вінаградніку твайго. \m \v 10 Не ары на вале і асьле разам. \m \v 11 Не адзявай адзеньня, сатканага з воўны і лёну разам. \m \v 12 Зрабі сабе фрэнзьлі на чатырох рагах плашчу, якім акрываешся. \m \v 13 Калі хто возьме жонку і ўвойдзе да яе, а потым зьненавідзіць яе, \m \v 14 і, закідаючы ёй ліхія ўчынкі, зьняславіць яе, кажучы: “Узяў я гэтую жанчыну, але, увайшоўшы да яе, не знайшоў у яе дзявоцтва”, \m \v 15 тады бацька і маці ейныя занясуць знакі дзявоцтва ейнага да старшыняў гораду і да брамы, дзе яны сядзяць, \m \v 16 і бацька скажа: “Даў я сваю дачку гэтаму чалавеку за жонку, а ён яе зьненавідзеў. \m \v 17 Ён зьняслаўляе імя ейнае, кажучы: "Не знайшоў я ў дачкі тваёй азнак дзявоцтва". Але вось доказы дзявоцтва дачкі маёй”, — і раскладзе адзеньне перад старшынямі гораду. \m \v 18 Тады старшыні гораду возьмуць мужчыну таго і пакараюць яго, \m \v 19 І накладуць на яго сто сыкляў срэбра, і аддадуць іх бацьку тае жанчыны, бо зьняславіў ён імя дзяўчыны Ізраіля; яна застаецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё. \m \v 20 Але калі абвінавачваньне акажацца праўдзівым, бо не знайшліся доказы дзявоцтва тае жанчыны, \m \v 21 то завядуць маладзіцу тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраілю, распуствуючы ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяродзьдзя свайго. \m \v 22 Калі знойдзены будзе мужчына, што ляжыць з чужою жонкай, абое няхай памруць, чужаложнік і чужаложніца, каб вынішчыць ліхоцьце з Ізраіля. \m \v 23 Калі будзе дзяўчына пашлюбавана мужу, а хто-колечы спаткаецца з ёю ў горадзе і ляжа з ёю, \m \v 24 то абаіх прывядзіце да брамы гораду таго і ўкамянуйце да сьмерці, дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку бліжняга, і так вынішчыш зло спаміж сябе. \m \v 25 Калі аднак мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалтаваў яе, ён адзін памрэ, \m \v 26 а той дзяўчыне нічога не рабіце, бо яна не дапусьцілася праступку, вартага сьмерці, бо гэта падобна на тое, калі хто выступае супраць бліжняга свайго і адбірае яму жыцьцё. \m \v 27 Бо яе знайшоў ён у полі, і дзяўчына заручаная крычала, але ніхто не прыйшоў ёй з дапамогаю. \m \v 28 Калі б мужчына напаткаў дзяўчыну не заручаную, схапіў яе і лёг з ёю, і справа гэтая выявіцца, \m \v 29 той мужчына, які лёг з ёю, дасьць бацьку дзяўчыны той пяцьдзясят сыкляў срэбра, і яна будзе магчы стаць жонкай ягонай, таму што ён згвалтаваў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё. \cl Друг 23 \m \v 30 Ніхто не павінен браць жонкі бацькі свайго і адкрываць крысо адзеньня бацькі свайго. \c 23 \m \v 1 Ніхто, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў супольнасьць ГОСПАДА. \m \v 2 Ня ўвойдзе байструк да супольнасьці ГОСПАДА, нават у дзясятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у супольнасьць ГОСПАДА. \m \v 3 Ня ўвойдзе сын Амона і Мааўлянін у супольнасьць ГОСПАДА нават у дзясятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён ў супольнасьць ГОСПАДА навекі, \m \v 4 таму што ня выйшлі яны нам на дарогу з хлебам і вадой, калі мы ішлі з Эгіпту, ды аплацілі супраць цябе Білеама, сына Бэора, з Пэтору, што ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў. \m \v 5 Але ГОСПАД, Бог твой, не хацеў слухаць Білеама, і ГОСПАД, Бог твой, замяніў праклён адносна цябе на дабраславенства, бо ГОСПАД, Бог твой, узьлюбіў цябе. \m \v 6 Ня будзеш жадаць для іх міру і дабра ў-ва ўсе дні свае і навекі. \m \v 7 Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — брат твой, ані Эгіпціянінам, бо прыхаднем ты быў у зямлі ягонай. \m \v 8 У трэйцім пакаленьні іхнім нашчадкі іхнія могуць быць дапушчаны ў супольнасьць ГОСПАДА. \m \v 9 Калі выступіш супраць ворагаў тваіх у бой, сьцеражыся ад усякай ліхой рэчы. \m \v 10 Калі знойдзецца ў цябе чалавек нячысты дзеля выпадку начнога, няхай выйдзе ён з табару і ў табар ня вернецца. \m \v 11 Пад вечар няхай памыецца, а пасьля заходу сонца можа вярнуцца ў табар. \m \v 12 Будзеш мець месца па-за табарам, у якое будзеш хадзіць па патрэбе. \m \v 13 Возьмеш калок, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш ямку, і, вяртаючыся, прыкрыеш зямлёю нячыстасьць сваю. \m \v 14 Бо ГОСПАД, Бог твой, ходзіць пасярод табару твайго, каб захоўваць цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць табе непрыяцеляў тваіх; няхай табар твой будзе сьвяты, і нічога ў ім ня мае быць паганага, каб Ён не пакінуў цябе. \m \v 15 Не выдавай нявольніка, які да цябе ўцёк, пану ягонаму. \m \v 16 Будзе ён жыць з табою, у месцы, якое ён выбраў у адным з гарадоў тваіх, які спадабаўся яму, і ты не засмучай яго. \m \v 17 Ня будзе распусьніцы сярод дачок Ізраіля, ані мужчыны распусьніка сярод сыноў Ізраіля. \m \v 18 Не занясеш у дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы распусьніка, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім. \m \v 19 Не вымагай ад брата свайго адсоткаў з грошаў, ці з харчаваньня, ці з чаго другога, што пазычаецца на адсоткі. \m \v 20 Ад чужога можаш вымагаць, але ад брата ня будзеш вымагаць адсоткаў, каб ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў-ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку сваю ў зямлі, якою ідзеш авалодаць. \m \v 21 Калі складзеш шлюбаваньне ГОСПАДУ, Богу твайму, не марудзь выканаць яго, бо ГОСПАД, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і залічыць гэта табе за грэх. \m \v 22 Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, будзеш бяз грэху. \m \v 23 А што выйшла з вуснаў тваіх, тое захоўвай і рабі, як абяцаў ты ГОСПАДУ, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты гэта абяцаў. \m \v 24 Калі ўвойдзеш у вінаграднік бліжняга твайго, еш вінаград, колькі табе падабаецца, але ў кошыку не вынось з сабой. \m \v 25 І калі ўвойдзеш у збожжа бліжняга твайго, рві каласы рукою, а сярпом ня жні. \c 24 \cl Друг 24 \m \v 1 Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна ня знойдзе ласкі ў вачах ягоных дзеля нейкай брыдкасьці, няхай напіша ён ёй пасьведчаньне разводнае, падасьць у рукі яе і адашле ў дом ейны. \m \v 2 А калі тая, выйшаўшы, стане жонкаю іншага, \m \v 3 і той таксама зьненавідзіць яе, і дасьць ёй пасьведчаньне разводнае, і адашле ў дом ейны або калі б ён памёр, \m \v 4 то першы муж ейны ня можа ўзяць яе за жонку, бо яна ўжо спаганена; гэта было б абрыдай перад ГОСПАДАМ. Дык не пагань зямлі тваёй, якую табе дае ў валоданьне ГОСПАД, Бог твой. \m \v 5 Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе на вайну і няхай не даручаецца яму абавязак грамадзкі, але няхай застаецца свабодны дома і няхай адзін год цешыцца з жонкаю сваёй. \m \v 6 Нельга браць у заклад камень млыновы, верхні ці сподні, бо бралася б гэтым само жыцьцё ў заклад. \m \v 7 Калі будзе злоўлены чалавек, які зьневаляў каго з братоў сваіх, сыноў Ізраіля, і, прадаўшы яго, браў плату, няхай будзе забіты. Так вынішчыш зло спасярод сябе. \m \v 8 Глядзі пільна, калі выбухне праказа, чаму вучаць вас сьвятары лявіты, і што я загадаў ім, тое спаўняйце старанна. \m \v 9 Памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, з Мірыям у дарозе, калі выйшлі вы з Эгіпту. \m \v 10 Калі бліжняму твайму дасі якую рэч у пазыку, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць што ў заклад, \m \v 11 але пастаіш на двары, і ён прынясе табе заклад, які будзе мець. \m \v 12 Калі б гэта быў чалавек бедны, няхай не начуе ў цябе заклад гэты, \m \v 13 але адразу аддасі яму да заходу сонца, каб спаў ён у адзеньні сваім і дабраславіў цябе, і каб меў ты справядлівасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 14 Не адмаўляй платы таму, хто патрабуе, і ўбогаму з братоў тваіх ці прыхадняў, якія жывуць з табой у зямлі тваёй і ў брамах тваіх, \m \v 15 але ў той самы дзень аддай яму плату за працу ягоную перад заходам сонца, бо ён — бедны і платы патрабуе жыцьцё ягонае, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было залічана гэта табе за грэх. \m \v 16 Няхай ня будуць забіваныя бацькі за сыноў, і сыны за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой. \m \v 17 Не судзі крывадушна чужынца і сіраты, і ад ўдавы не бяры адзеньня ў заклад. \m \v 18 Памятай, што ты быў нявольнікам у Эгіпце і выбавіў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой; дзеля таго і я табе загадваю рабіць гэта. \m \v 19 Калі будзеш жаць жніво на полі тваім і забудзешся снапа на полі, не вяртайся забраць яго, але няхай застаецца ён для чужынца, сіраты i ўдавы, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае. \m \v 20 Калі будзеш зьбіраць аліўкі, і застанецца некалькі на дрэве, не варочайся забраць іх, але няхай застануцца яны для чужынца, сіраты i ўдавы. \m \v 21 Калі будзеш зьбіраць вінаград, не зьбірай гронак, якія засталіся, але пакінь іх на долю чужынца, сіраты і ўдавы. \m \v 22 Памятай, што і ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму я загадваю табе рабіць гэтак. \c 25 \cl Друг 25 \m \v 1 Калі ўзьнікне звадка паміж людзьмі, то няхай прывядуць іх у суд і судзяць іх, і за справядлівага прызнаюць нявіннага, а вінаватага пакараюць. \m \v 2 Калі вось судзьдзя таго, хто дапусьціўся праступку, прызнае вартым пакараньня, дык паложаць таго на зямлі і ў яго прысутнасьці будуць біць, гледзячы на вялікасьць праступку. \m \v 3 Але не атрымае ён больш як сорак удараў, каб праз павелічэньне ўдараў над гэтую лічбу біцьцё не было над меру, і ня быў спаганены брат твой у вачах тваіх. \m \v 4 Не завязвай пысы валу, што малоціць. \m \v 5 Калі браты будуць жыць сумесна і адзін з іх памрэ, і ня будзе мець сына, то ня выйдзе жонка памёршага замуж за каго іншага па-за сям’ёй, але швагер ейны павінен узяць яе за жонку сабе і аднавіць патомства брата свайго. \m \v 6 І найстарэйшаму сыну, якога народзіць яна, дадуць імя памёршага брата, каб не загінула імя ягонае ў Ізраілі. \m \v 7 Калі б той мужчына не хацеў узяць братавай сваёй за жонку, пойдзе братавая ў браму гораду да старшыняў і скажа: “Швагер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраілі, ня хоча жаніцца са мною”. \m \v 8 Старшыні гораду гэтага паклічуць яго і запытаюцца ў яго. Калі адкажа: “Не хачу яе браць за жонку”, \m \v 9 тады братавая падыйдзе да яго і на вачах старшыняў здыме яму сандал з нагі, плюне яму ў твар і скажа: “Так робяць з чалавекам, які ня хоча адбудаваць дом брата свайго”. \m \v 10 І будзе названа імя ягонае ў Ізраілі: “Дом разутага”. \m \v 11 Калі будуць біцца паміж сабою мужчыны, адзін супраць другога, а жонка аднаго з іх, хочучы вырваць мужа з рук таго, хто б’е, выцягне руку і схопіць яго за сорам ягоны, \m \v 12 адрэжаш ёй рукі, ня будзеш мець літасьці над ёй. \m \v 13 Ня мей ў мяшку тваім двух гатункаў вагаў, большых і меншых. \m \v 14 Ня будзе ў доме тваім эфы большай і меншай. \m \v 15 Вага ў цябе павінна быць справядлівая і праўдзівая; і эфа няхай будзе ў цябе справядлівая і праўдзівая, каб доўга ты жыў на зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 16 Бо брыдзіцца ГОСПАД, Бог твой, кожным, хто так робіць, кожным, хто чыніць несправядліва. \m \v 17 Памятай, што зрабіў табе ў дарозе Амалек, калі выйшаў ты з Эгіпту. \m \v 18 Заступіў ён табе дарогу і напаў на ўсіх змучаных голадам, на ўсе апошнія шэрагі твае, калі ты быў змораны і зьняможаны, і ён не баяўся Бога. \m \v 19 Дык калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дасьць табе, ты сатрэш імя Амалека пад небам. Глядзі, не забудзься. \c 26 \cl Друг 26 \m \v 1 Калі ўвойдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, і завалодаеш ёю, і абжывешся ў ёй, \m \v 2 возьмеш пяршыны з усіх пладоў зямлі, якія зьбярэш з зямлі тваёй, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, уложыш іх у кошык і пойдзеш на тое месца, якое ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Ягонае. \m \v 3 І прыйдзеш да сьвятара, які будзе ў тыя дні, і скажаш яму: “Абвяшчаю сёньня перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, якую ГОСПАД запрысяг бацькам нашым, што дасьць Ён яе нам”. \m \v 4 І вось возьме сьвятар кошык з рукі тваёй і паставіць на ахвярнiк ГОСПАДА, Бога твайго, \m \v 5 а ты скажаш тады ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога твайго: “Бацька мой, вандроўны Арамеец, прыйшоў аж ў Эгіпет, і завандраваў туды малой грамадкай, і разросься ў вялікі народ, дужы і шматлікі. \m \v 6 І прыгняталі нас Эгіпцяне, і перасьледавалі нас, накладаючы найцяжэйшыя работы. \m \v 7 І мы клікалі да ГОСПАДА, Бога бацькоў нашых. І Ён выслухаў нас, і глянуў на ўпакарэньне нашае, і работу, і зьдзек. \m \v 8 І вывеў Ён нас рукою магутнаю і плячом узьнятым сярод вялікага страху, знакаў і цудаў. \m \v 9 І прывёў нас у гэтае месца, і даў нам зямлю, якая ацякае ў малако і мёд. \m \v 10 Вось таму прынёс я пяршыны пладоў зямлі, якую даў мне ГОСПАД”. І паложыш іх перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і паклонішся ГОСПАДУ, Богу твайму. \m \v 11 І будзеш цешыцца ў-ва ўсіх даброцьцях, якія даў ГОСПАД, Бог твой, табе і дому твайму, ты, і лявіт, і чужынец, які жыве ў цябе. \m \v 12 Калі ў трэйцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш ўсе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх лявіту, чужынцу, сіраце і ўдаве, каб елі і насычаліся ўдосталь у брамах тваіх, \m \v 13 тады скажаш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго: “Узяў я з дому свайго тое, што было пасьвячона, і даў лявіту, чужынцу, сіраце і ўдаве, як Ты загадаў мне; я не парушыў загадаў Тваіх і не забыўся на волю Тваю. \m \v 14 Не спажываў я іх у дзень жалобы маёй, ня ўзяў нічога з іх, калі быў нячысты, не даваў з іх нічога памёршаму, я слухаў голас ГОСПАДА, Бога майго, і зрабіў усё, што Ты загадаў мне. \m \v 15 Дык глянь са сьвятой сядзібы Тваёй, з нябёсаў, і дабраславі народ Твой, Ізраіля, і зямлю, якую Ты даў нам, як запрысяг бацькам нашым, зямлю, якая ацякае ў малако і мёд”. \m \v 16 Сёньня загадвае табе ГОСПАД, Бог твой, каб ты спаўняў прыказаньні гэтыя, а таксама закон, і пільнаваўся гэтага ўсім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй. \m \v 17 Выбраў ты сёньня ГОСПАДА, каб быў Ён табе Богам, і каб ты хадзіў шляхамі Ягонымі і трымаўся пастановаў Ягоных, прыказаньняў і закону ды быў паслухмяным волі Ягонай. \m \v 18 І ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён казаў табе, і каб ты спаўняў усе прыказаньні Ягоныя. \m \v 19 І тады Ён ўзвысіць цябе ў пашане і славе над другімі народамі, якія Ён паклікаў да жыцьця, каб ты быў для ГОСПАДА, Бога твайго, народам сьвятым, як Ён казаў табе». \c 27 \cl Друг 27 \m \v 1 І загадаў Майсей разам са старшынямі Ізраіля ўсяму народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёньня абвяшчаю. \m \v 2 Калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, пастаў вялізарныя камяні і абмаж іх вапнай, \m \v 3 каб мог напісаць на іх усе словы закону гэтага, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсьці ў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якая ацякае ў малако і мёд, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх. \m \v 4 Калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я вам сёньня загадваю, на гары Эваль і абмажце іх вапнай. \m \v 5 І пабудуй там ахвярнiк ГОСПАДУ, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза, \m \v 6 з камянёў нячэсаных, і складзі на ім ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму. \m \v 7 І складзі ахвяру мірную, і еш там, і цешся перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго; \m \v 8 i напішы на камянях усе словы Закону гэтага выразна і ясна». \m \v 9 І прамовілі Майсей і сьвятары лявіты да ўсяго Ізраіля, кажучы: «Маўчы, Ізраіль, і слухай. У дзень сёньняшні стаўся ты народам ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 10 Будзеш слухаць голас Ягоны і выконваць загады і прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе». \m \v 11 У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы: \m \v 12 «Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраслаўляць народ, вось гэтыя: Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Язэп і Бэн’ямін. \m \v 13 А на гары Эваль для праклінаньня будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, Асэр, Завулён, Дан і Нэфталі. \m \v 14 І пачнуць лявіты, і загамоняць гучным голасам да ўсяго Ізраіля: \m \v 15 “Пракляты чалавек, які зробіць статую або літога ідала, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 16 “Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 17 “Пракляты той, хто перасоўвае мяжу бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 18 “Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 19 “Пракляты той, хто крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 20 “Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча ягонага”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 21 “Пракляты той, хто лажыцца з усялякай жывёлаю”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 22 “Пракляты той, хто лажыцца з сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”. \m \v 23 “Пракляты той, хто лажыцца з цешчай сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.” \m \v 24 “Пракляты той, хто тайна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.” \m \v 25 “Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн” \m \v 26 “Пракляты той, хто не трымаецца словаў Закону гэтага, і не спаўняе іх на дзеле”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.” \c 28 \cl Друг 28 \m \v 1 Дык калі ты будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і спаўняць, і захоўваць ўсе загады Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, то ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы, якiя жывуць на зямлі, \m \v 2 і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі толькі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 3 Дабраслаўлёны ты ў горадзе і дабраслаўлёны ў полі. \m \v 4 дабраслаўлёны плод ўлоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй, і прыплод валоў тваіх і авечак тваіх. \m \v 5 дабраслаўлёны кош твой і жорны твае. \m \v 6 дабраслаўлёны ты, калі ўваходзіш, і дабраслаўлёны, калі выходзіш. \m \v 7 Дасьць табе ГОСПАД, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямёма шляхамі ўцякуць ад цябе. \m \v 8 Спашле ГОСПАД дабраславенства на сьвірны твае і на ўсякую працу рук тваіх; і будзе дабраслаўляць цябе на зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 9 І паставіць цябе ГОСПАД як народ сьвяты, як запрысяг табе, калі будзеш захоўваць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіць шляхамі Ягонымі. \m \v 10 І ўбачаць усе народы на зямлі, што імя ГОСПАДА заклікаюць над табою, і будуць баяцца цябе. \m \v 11 І дасьць табе ГОСПАД дастатак усякіх даброцьцяў; і плод ўлоньню твайму, прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім, што дасьць табе. \m \v 12 Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславенства ўсім працам рук тваіх; ты будзеш пазычаць многім народам, а сам ні ад каго пазычаць ня будзеш. \m \v 13 І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты заўсёды на версе, а не ў нізе, калі будзеш слухаць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і спаўняў іх, \m \v 14 і не адступай ад словаў, якія даручаю табе сёньня, ані ўправа, ані ўлева, і не ідзі за багамі чужымі, і не пакланяйся ім. \m \v 15 А калі не захочаш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, захоўваць і спаўняць усе загады Ягоныя і прыказаньні, якія я сёньня загадваю табе, то прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе. \m \v 16 Пракляты ты ў горадзе і пракляты на полі. \m \v 17 Пракляты кош твой і кладоўка твая. \m \v 18 Пракляты плод улоньня твайго і плён зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй і прыплод авечак тваіх. \m \v 19 Пракляты ты пры ўваходзе тваім і пры выхадзе тваім. \m \v 20 Спашле на цябе ГОСПАД праклён, і трывогу, і няшчасьце ў-ва ўсіх працах тваіх, што будзеш рабіць, пакуль ня зьнішчыць цябе і не прападзеш ты хутка дзеля ліхіх учынкаў сваіх, дзеля якіх пакінуў ты Мяне. \m \v 21 Спашле на цябе ГОСПАД пошасьць, пакуль ня выкараніць цябе з зямлі, у якую ты ўвойдзеш на пражываньне. \m \v 22 Дакране цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, засухаю, палючым ветрам і іржою, яны будуць мучыць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны. \m \v 23 І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медзьдзю, а зямля пад табою — жалезам. \m \v 24 Заменіць ГОСПАД дождж на зямлі тваёй у пыл, а з неба будзе падаць на цябе попел, пакуль ня зьнішчыць цябе. \m \v 25 І аддасьць цябе ГОСПАД на паражэньне ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісьці на іх, а сямю дарогамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі. \m \v 26 Труп твой будзе пажываю усім птушкам паднебным і зьвярам зямным, і ніхто ня будзе адганяць іх. \m \v 27 Дакране цябе ГОСПАД праказай Эгіпецкай і балячкамі, каростаю і скуламі, якіх ня зможаш вылячыць. \m \v 28 Пакарае цябе ГОСПАД вар’яцтвам, сьлепатою і неспакоем сэрца. \m \v 29 У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і ў-ва ўсіх справах тваіх ня будзеш мець посьпеху. Увесь час будзеш крыўджаны і рабаваны, і ня будзе каму ратаваць цябе. \m \v 30 Заручышся з жонкай, а другі хто будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але ня будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных. \m \v 31 Вол твой будзе забіты на вачах у цябе і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны і ня вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і ня будзе каму дапамагчы табе. \m \v 32 Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і ня будзе сілы ў руках тваіх. \m \v 33 Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты заўсёды крыўджаны і прыгнечаны ўвесь час. \m \v 34 І звар’яцееш, бачачы тое, што пабачаць вочы твае. \m \v 35 Дакране цябе ГОСПАД балючымі скуламі на каленях і нагах, і ня зможаш вылечыцца, і пакрыюць цябе ад стопаў аж да чубу галавы. \m \v 36 Цябе і валадара твайго, якога выбярэш, завядзе ГОСПАД да народу, якога ня ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю, \m \v 37 і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам усім народам, да якіх высяліць цябе ГОСПАД. \m \v 38 Насеньня шмат кінеш у зямлю, а зьбярэш мала, бо саранча паесьць усё. \m \v 39 Вінаграднікі засадзіш, будзеш даглядаць, а віна піць ня будзеш, ды нічога з іх не зьбярэш, бо будуць паедзены чарвякамі. \m \v 40 Аліўкі будзеш мець на ўсіх межах сваіх, але ня выцісьнеш алею, бо змарнеюць і прападуць. \m \v 41 Народзіш сыноў і дачок, але не пацешышся з іх, бо павядуць іх у няволю. \m \v 42 Усе дрэвы твае і плод зямлі тваёй паядуць жужлы. \m \v 43 Чужынец, які жыве з табой на зямлі, падымецца па-над цябе і стане высокім, а ты зыйдзеш і будзеш нізкім. \m \v 44 Ён будзе пазычаць табе, а ты не пазычыш яму; ён будзе галавой, а ты будзеш хвастом. \m \v 45 І прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны, і будуць цябе перасьледваць, і зьдзеквацца над табой, пакуль не прападзеш, бо ня слухаў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і не выконваў загадаў Ягоных і прыказаньняў, якія Ён даў табе. \m \v 46 Яны будуць знакам і довадам табе і патомству твайму на вякі. \m \v 47 За тое, што ты не служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, з вясёласьцю і радасьцю сэрца твайго ў дастатку тваім, \m \v 48 будзеш служыць ворагу твайму, якога ГОСПАД навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у чаласьці і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карку тваім, пакуль ня вынішчыць цябе. \m \v 49 Навядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты не разумееш, \m \v 50 народ жудасны, які не ўшануе старога і не пашкадуе дзіцяці. \m \v 51 І ён зжарэ плод тваёй жывёлы і зборы зямлі тваёй, пакуль цябе ня выгубіць; і не пакіне табе пшаніцы, віна і алею, прыплоду жывёлы і прыплоду авечак, пакуль цябе ня зьнішчыць. \m \v 52 І возьме ён у аблогу цябе ў-ва ўсіх гарадах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты пакладаў надзею, ў-ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ў-ва ўсіх гарадах, на ўсёй зямлі, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой. \m \v 53 Будзеш ты есьці плод улоньня твайго, целы сыноў тваіх і дачок тваіх, якія даў табе ГОСПАД, Бог твой, у аблозе ды ў бядзе, якімі прыцісьне цябе вораг твой. \m \v 54 У цябе чалавек чульлівы і вельмі далікатны будзе ненавідзець брата свайго і жонку, якая туліцца да яго, і рэшту дзяцей сваіх, якія засталіся ў яго. \m \v 55 Ня дасьць нікому ён целы сыноў сваіх, якія будзе есьці, бо ён ня будзе ўжо больш нічога мець дзеля аблогі і бяды, якімі вораг твой прыцісьне цябе ва ўсіх брамах тваіх. \m \v 56 Жанчына ў цябе, вельмі чульлівая і далікатная, і так расьпешчаная, што не хацела нагі паставіць на зямлю дзеля далікатнасьці і расьпешчанасьці, цяпер ліхім вокам гляне на мужа ўлоньня свайго, на сына свайго і дачку сваю \m \v 57 і ня дасьць ім ложышча, якое выйшла з улоньня ейнага, і дзяцей, ёю народжаных, бо есьці іх будзе таемна дзеля нястачы ўсяго ў час аблогі і гора, якімі прыцісьне цябе вораг у-ва ўсіх брамах тваіх. \m \v 58 Калі ня будзеш захоўваць і выконваць усіх словаў Закону гэтага, якія напісаныя на скрутку гэтым, і ня будзеш баяцца гэтага слаўнага і страшнага імя ГОСПАДА, Бога твайго, \m \v 59 то шмат больш павялічыць ГОСПАД плягі твае і плягі на нашчадкаў тваіх, і кары цяжкія і доўгатрывалыя, \m \v 60 і навядзе на цябе ўсе плягі Эгіпецкія, якіх ты баяўся, і нахлынуць яны на цябе. \m \v 61 І ўсе хваробы і плягі, не запісаныя ў гэтым скрутку Закону, напусьціць ГОСПАД на цябе, пакуль цябе ня выгубіць. \m \v 62 І застанецёся вы ў малой лічбе, тады як раней вы былі, як зоркі ў небе, у колькасьці сваёй, бо ня слухаў ты голас ГОСПАДА, Бога твайго. \m \v 63 Як перад тым цешыўся ГОСПАД з вас, добра вам робячы і памнажаючы вас, так будзе цешыцца з вас, нішчачы вас і сьціраючы з аблічча зямлі, у якую ідзіцё, каб завалодаць ёю. \m \v 64 ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэвам і камяням. \m \v 65 І ня будзеш ты мець супакою ў гэтых народаў, стапа нагі тваёй не супачыне. І дасьць там табе ГОСПАД сэрца, якое дрыжыць ад страху, вочы, якія заплаканыя з тугі, і душу збалелую. \m \v 66 Жыцьцё тваё будзе вісець перад табою; будзеш баяцца ноччу і днём, і ня будзеш пэўны жыцьця свайго. \m \v 67 Раніцаю ты скажаш: “Хто дасьць мне дачакацца вечара?”, а ўвечары: “Хто мне дасьць дачакацца раніцы?” дзеля страху сэрца свайго, якое будзе баяцца ўсяго таго, што ўбачаць вочы твае. \m \v 68 І верне цябе ГОСПАД у Эгіпет на караблях тою дарогаю, пра якую Ён казаў табе, што ты яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзеныя ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы і ня будзе каму купляць» \c 29 \m \v 1 Гэткія вось словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве. \cl Друг 29 \m \v 2 І склікаў Майсей увесь Ізраіль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Эгіпецкай на вачах вашых зрабіў ГОСПАД фараону і ўсім слугам ягоным, і ўсёй зямлі, \m \v 3 тыя вялікія плягі, якія бачылі вочы вашыя, знакі і цуды вялікія, \m \v 4 ды ня даў вам ГОСПАД сэрца, якое разумее, вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія чуюць, аж да сёньняшняга дня. \m \v 5 І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; ня сьцёрліся адзеньні вашыя, сандалы на нагах вашых ад старасьці не знасіліся. \m \v 6 Хлеба вы ня елі, віна і сікеры не пілі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш. \m \v 7 І прыйшлі вы потым на гэтае месца, і Сыгон, валадар Хешбону, і Ог, валадар Башану, выступілі супраць вас вайною, і мы іх пабілі. \m \v 8 І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць пакаленьням Рубэна і Гада і палове пакаленьня Манасы. \m \v 9 Дык захоўвавайце словы запавету гэтага і спаўняйце іх, каб мелі вы посьпех у-ва ўсім, што робіце. \m \v 10 Вы стаіцё сёньня ўсе ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога вашага; князі вашыя, начальнікі пакаленьняў вашых, старшыні вашыя, судзьдзі, таксама кожны Ізраільцянін, \m \v 11 дзеці і жонкі вашыя, і чужаземец твой, які з табой у табары, пачынаючы ад дрывасекаў аж да тых, якія чэрпаюць ваду, \m \v 12 каб увайшоў ты ў запавет ГОСПАДА, Бога твайго, і прысягай запячатаў тое, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, заключыў з табою, \m \v 13 каб зрабіць цябе сягоньня народам Сваім, і каб Ён быў Богам тваім, як абяцаў табе і як запрысяг Ён бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу. \m \v 14 Ня толькі з вамі аднымі заключаю я гэты запавет і зацьвярджаю яго прысягай, \m \v 15 але з усімі тут прысутнымі перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, і з тымі, каго сёньня тут няма. \m \v 16 Вы ж ведаеце, як мы жылі ў зямлі Эгіпцкай і як ішлі між народамі, праз якія вы прайшлі. \m \v 17 Бачылі вы брыдоты і ідалы іхнія, дрэвы і камяні, срэбра і золата, якім яны пакланяліся. \m \v 18 Няхай ня будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакаленьня, сэрца якога было б адвярнуўшыся ад ГОСПАДА, Бога вашага, каб ісьці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын. \m \v 19 Калі б хто чуў словы праклёну гэтага і патураў сабе ў сэрцы сваім, думаючы: “Супакой душы мець буду, хоць буду жыць у крывадушнасьці сэрца свайго”, той сьцягвае загубу на зямлю як наводненую, так і сухую. \m \v 20 ГОСПАД не даруе яму, але тады тым больш узгарыцца гнеў Ягоны і лютасьць супраць таго чалавека, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам, \m \v 21 і аддзеліць яго на загубу з усіх пакаленьняў Ізраіля, паводле ўсіх праклёнаў запавету, запісаных ў гэтай кнізе Закону. \m \v 22 Тады будучыя пакаленьні, сыны вашыя, якія народзяцца пасьля вас, і чужынец, які здалёка прыйшоў, убачаць плягі зямлі гэтае і немачы, якімі будзе караць яго ГОСПАД, і скажуць: \m \v 23 “Серка і соль, і пажарышча — уся зямля ягоная, так што ня будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасьля загубы Садомы і Гаморы, Адмы і Цэбоіма, якія ГОСПАД зьнішчыў у гневе Сваім і ярасьці”. \m \v 24 Тады скажуць усе народы: “Чаму ГОСПАД зрабіў так зямлі гэтай? Чаму так страшна ўзгарэўся гнеў Ягоны?” \m \v 25 І адкажуць: “Бо пакінулі яны запавет ГОСПАДА, Бога бацькоў іхніх, які заключыў Ён з імі, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, \m \v 26 і пайшлі, і служылі багам чужым, і пакланяліся ім, тым, якіх ня ведалі, і якіх Ён ім не прызначыў, \m \v 27 таму узгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і навёў Ён на яе ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым. \m \v 28 І выгнаў Ён іх з зямлі іхняй у гневе, ярасьці і абурэньні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта ёсьць сёньня”. \m \v 29 Схаванае належыць ГОСПАДУ, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж на вякі, каб спаўнялі мы ўсе словы Закону гэтага. \c 30 \cl Друг 30 \m \v 1 Калі споўняцца на табе ўсе словы гэтыя дабраславенства і праклёну, якія я абвясьціў табе, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, у якія выгнаў цябе ГОСПАД, Бог твой, \m \v 2 і вернешся да Яго, і будзеш слухаць голас Ягоны ў-ва ўсім, што я сёньня табе загадваю, ты і сыны твае, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй, \m \v 3 тады адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і пашкадуе цябе, і зноў сабярэ цябе з усіх народаў, у якія цябе перад гэтым выгнаў. \m \v 4 Хоць бы ты быў выгнаны на канец неба, адтуль сьцягне і адтуль зьбярэ цябе ГОСПАД, Бог твой, і возьме цябе, \m \v 5 і ўвядзе ў зямлю, якую мелі бацькі твае, і атрымаеш яе ў валоданьне, і дабраславіць цябе, і павялічыць цябе больш за бацькоў тваіх. \m \v 6 ГОСПАД, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб жыў ты. \m \v 7 Тады зьверне ГОСПАД, Бог твой, усе гэтыя праклёны на ворагаў тваіх і на тых, якія ненавідзяць цябе і крыўдзяць цябе. \m \v 8 Ты вось навернешся, і будзеш слухаць голас ГОСПАДА, і выканаеш усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня. \m \v 9 ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе посьпех у-ва ўсіх працах рук тваіх, у пладах улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ва ўрадлівасьці зямлі тваёй табе на дабро. Бо ўласкавіцца ГОСПАД, каб цешыцца з цябе, даючы ўсякія даброцьці, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх, \m \v 10 калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць будзеш загады Ягоныя і прыказаньні, якія запісаны ў Законе гэтым, і навернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй. \m \v 11 Загад гэты, які я табе сёньня даю, ня ёсьць невыканальны для цябе, па-над магчымасьць тваю. \m \v 12 Ня ў небе ён памешчаны, каб мог ты жаліцца: “Хто з нас будзе магчы ўзыйсьці ў неба і прынесьці яго нам, каб маглі мы пачуць і выканаць яго?” \m \v 13 І не за морам ён, каб мог ты жаліцца і казаць: “Хто з нас можа пераплысьці мора і прынесьці яго да нас, каб мы маглі пачуць і выканаць тое, што загадана?” \m \v 14 Але ж слова гэтае блізка каля цябе, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб мог ты яго выканаць. \m \v 15 Глядзі, я прапаную табе сёньня жыцьцё і шчасьце, сьмерць і няшчасьце. \m \v 16 Калі будзеш выконваць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія я загадваю табе сёньня, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, і захоўваў загады Ягоныя, і прыказаньні, і законы, будзеш жыць, і памножыць Ён цябе, і будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць. \m \v 17 А калі адвернецца сэрца тваё і не захочаш слухаць, і, зьведзены, паклонішся багам чужым, і будзеш ім служыць, \m \v 18 то я прадказваю вам сёньня, што прападзецё і за кароткі час пагінеце на зямлі за Ярданам, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць. \m \v 19 За сьведкаў клічу неба і зямлю, што прапаную вам жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё, \m \v 20 і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і даўгавечнасьць твая, каб жыў ты на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе». \c 31 \cl Друг 31 \m \v 1 І прамовіў Майсей гэтымі словамі да ўсяго Ізраіля: \m \v 2 «Маю ўжо сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш хадзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”. \m \v 3 ГОСПАД, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён зьнішчыць народы гэтыя перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Егошуа пойдзе перад табою, як сказаў ГОСПАД. \m \v 4 І зробіць ім ГОСПАД, як зрабіў Сыгону і Огу, валадарам Амарэйцаў, і зямлі іхняй, зьнішчыўшы іх. \m \v 5 І выдасьць ГОСПАД іх вам, і зробіце вы з імі паводле ўсіх прыказаньняў, якія я загадаў вам. \m \v 6 Дзейнічайце мужна і будзьце адважнымі, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць правадыром тваім, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе». \m \v 7 І паклікаў Майсей Егошуа, і сказаў яму перад усім Ізраілем: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам іхнім даць яе, і ты яе падзеліш жэрабем. \m \v 8 А ГОСПАД, Які ёсьць правадыром тваім, Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе, дык ня бойся і не трывожся». \m \v 9 І напісаў Майсей Закон гэты, і перадаў яго сьвятарам, сынам Левія, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і ўсім старшыням Ізраіля. \m \v 10 І загадаў ім Майсей, кажучы: «Праз сем гадоў, у год адпушчэньня даўгоў, у сьвята Намётаў, \m \v 11 калі ўвесь Ізраіль прыйдзе перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем, каб чулі ўсе. \m \v 12 Зьбяры ўвесь народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і чужынцаў, якія жывуць з табой, каб яны шукалі і вучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і спаўнялі ўсе словы Закону гэтага. \m \v 13 Таксама сыны іхнія, якія яшчэ ня ведаюць гэтага, няхай слухаюць і вучацца баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, усе дні, як доўга будзеце жыць на зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, ідзіцё атрымаць на ўласнасьць». \m \v 14 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьбня, і Я дам яму даручэньні». Дык Майсей і Егошуа пайшлі і сталі ў Намёце Спатканьня. \m \v 15 І ГОСПАД аб’явіўся там у слупе воблачным, які стаяў каля ўваходу ў намёт. \m \v 16 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа ты засьнеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб распуставаць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакінуць яны Мяне, і парушаць запавет, які Я заключыў з імі. \m \v 17 І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “За тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”. \m \v 18 Я вось схаваю і не пакажу аблічча Майго ў той дзень дзеля ўсіх злачынстваў, якіх ён дапусьціўся, бо пайшоў ён за багамі чужымі. \m \v 19 Запішыце цяпер сабе гэты гімн. Навучы яму сыноў Ізраіля, каб быў ён на вуснах іхніх, і гэтая песьня будзе Мне сьведкаю супраць сыноў Ізраіля. \m \v 20 Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае ў малако і мёд. І будзе ён есьці, і наесца да сытасьці, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой. \m \v 21 А калі наведаюць яго шматлікія беды і крыўды, песьня гэтая будзе сьведчыць супраць яго, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яе. Бо Я ведаю думкі ягоныя, што ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў яму». \m \v 22 І запісаў Майсей песьню гэтую ў той дзень, і навучыў яе сыноў Ізраіля. \m \v 23 А ГОСПАД загадаў Егошуа, сыну Нуна, кажучы: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою». \m \v 24 І калі Майсей закончыў пісаць словы Закону гэтага ў кнізе, \m \v 25 то загадаў лявітам, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, кажучы: \m \v 26 «Вазьміце гэтую кнігу Закону і палажыце яе побач Каўчэгу Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, каб была яна сьведкам супраць цябе. \m \v 27 Я ведаю ўпартасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось і зараз, калі жыву з вамі, заўсёды вы былі ўпартыя адносна ГОСПАДА, а тым больш па сьмерці маёй. \m \v 28 Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў пакаленьняў вашых, а таксама начальнікаў вашых, каб сказаць мне ў вушы іхнія словы гэтыя і паклікаць супраць іх неба і зямлю на сьведкаў. \m \v 29 Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй будзеце чыніць ліхоту і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія часы няшчасьці, калі дапусьціцеся ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА і разгневаеце Яго ўчынкамі рук вашых». \m \v 30 І прамаўляў Майсей да ўсяго сходу Ізраіля словы песьні гэтай аж да канца: \c 32 \cl Друг 32 \m \v 1 «Слухайце, нябёсы, што я гавару, і няхай чуе зямля словы вуснаў маіх! \m \v 2 Няхай цячэ, як дождж, навука мая, няхай падае, як раса, мова мая, як імгла, няхай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю. \m \v 3 Бо я буду клікаць імя ГОСПАДА, дык дайце хвалу Богу нашаму! \m \v 4 Ён — скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім няпраўды, Ён — беззаганны і справядлівы. \m \v 5 Саграшылі супраць Яго, не Яго гэта дзеці, пакаленьне паганае і ліхое. \m \v 6 Чым аднагароджваеце ГОСПАДУ, народзе дурны і сапсуты? Ці ж Ён ня Бацька твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцьці цябе. \m \v 7 Памятай пра дні даўнейшыя, разважай пра паасобныя пакаленьні; спытайся бацьку свайго, і ён скажа табе, старшыняў тваіх, і яны раскажуць табе. \m \v 8 Калі надзяляў Найвышэйшы народы, калі разьдзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраіля. \m \v 9 Уласнасьць ГОСПАДА — народ Ягоны. Якуб — удзел спадчыны Ягонай. \m \v 10 Ён знайшоў яго на зямлі пустыннай, у месцы жаху, Ён хадзіў за ім і глядзеў, і захоўваў яго, як зрэнку вока Свайго. \m \v 11 Як арол прынукае лятаць птушанятаў сваіх і над імі кружляе, раскінуўшы крылы свае, і бярэ іх ды нясе на крылах сваіх, \m \v 12 так ГОСПАД Сам вадзіў яго, і не было з ім бога чужога. \m \v 13 І паставіў яго на высокай зямлі, каб спажываў плады палёў, каб піў мёд са скалы і алей з цьвёрдага камяня, \m \v 14 масла кароваў і малако авечак, лой бараноў і ягнятаў Башану, і казлоў разам з найчысьцейшай пшаніцай, і каб піў кроў вінаграду адборнага. \m \v 15 Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зьняважыў скалу збаўленьня свайго. \m \v 16 І гневалі яны Яго багамі чужымі, і брыдотамі прынукалі да гневу. \m \v 17 Ахвяры складалі яны дэманам, а ня Богу, багам, якіх ня ведалі; новым, якія нядаўна зьявіліся, якім не пакланяліся бацькі іхнія. \m \v 18 Заступніка, Які цябе нарадзіў, ты пакінуў, не памятаў ты ГОСПАДА, Творцу свайго. \m \v 19 Убачыў гэта ГОСПАД і абурыўся, бо гнявілі Яго сыны Ягоныя і дочкі. \m \v 20 І сказаў Ён: «Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іхнюю, бо пакаленьне гэта ліхое, сыны няверныя. \m \v 21 Яны ўгнявілі Мяне тым, што ня богі, неразумнасьцю сваёй раздражнілі Мяне; а Я ўгняўлю іх тым, што не народ, народам дурным раздражню іх. \m \v 22 Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расьліннасьцю яе, і спапяліць падваліны гор. \m \v 23 Я зьбяру на іх няшчасьці, пушчу на іх стрэлы Мае. \m \v 24 Будуць мораны яны голадам, палены трасцаю і пошасьцю лютай, і пашлю Я на іх зубы зьвяроў і атруту зьмеяў, што поўзаюць у пыле. \m \v 25 На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам з дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам. \m \v 26 Я сказаў: "Вынішчу іх і спыню ў людзей памяць пра іх". \m \v 27 Але спыніў гэта дзеля пыхлівасьці ворагаў, каб ворагі іхнія не вывышаліся і не казалі: "Рука нашая ўзьнятая, а ня ГОСПАД зрабіў усё гэта!" \m \v 28 Бо народ гэта бязрадны і неразважны. \m \v 29 Ці ж разважаюць яны, і ці зразумеюць гэта, і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю! \m \v 30 Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а дваіх выгнаць дзесяць тысячаў, калі б Заступнік іх не пакінуў іх, і ГОСПАД ня выдаў іх? \m \v 31 Бо заступнік іхні не такі, як наш Заступнік; і ворагі нашыя сьведкі ў гэтым. \m \v 32 Бо вінаград іхні — ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх. Ягады іхнія атрутныя і гронкі — як палын. \m \v 33 Віно іхняе — атрута зьмяіная і сьмяротная атрута гадзючая. \m \v 34 Ці ж гэта не схавана ў-ва Мне і не заагледжана пячаткаю ў скарбніцах Маіх? \m \v 35 У свой час помста Мая і аднагарода — у час, калі пахісьнецца нага іхняя! Блізка ўжо дзень загубы і надыходзіць рашэньне лёсу іхняга. \m \v 36 І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх; калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных. \m \v 37 І скажа Ён: “Дзе ж багі іхнія, скала, у якой яны пакладалі надзею, \m \v 38 што елі тлустасьць ахвяраў, і пілі віно іх ахвяраў вадкіх? Няхай устануць і дапамогуць вам, і няхай у бядзе абароняць вас! \m \v 39 Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны, і няма Бога апрача Мяне, Я забіваю і Я даю жыць, Я калечу і Я аздараўляю, і няма такога, хто б з рукі Маёй мог вырвацца. \m \v 40 Падыму Я аж да неба руку Маю і скажу: "Жыву вечна!" \m \v 41 Калі Я вывастру меч Мой бліскучы і рука Мая выканае прысуд, адпомшчу Я ворагам Маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, аднагараджуся. \m \v 42 Насычу кроўю стрэлы Мае і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!” \m \v 43 Хваліце, народы, народ Ягоны, бо адпомсьціць Ён кроў слугаў Сваіх і міласьцівы будзе да зямлі народу Свайго». \m \v 44 І пайшоў Майсей з Егошуа, сынам Нуна, і пераказаў усе словы песьні гэтае ў вушы народу. \m \v 45 Калі Майсей скончыў пераказваць усе словы гэтыя ўсяму Ізраілю, \m \v 46 сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым ўсе словы, якія я вам сёньня аб’яўляю, і загадайце дзецям вашым захоўваць іх, і выконваць усе словы Закону гэтага. \m \v 47 Бо слова гэтае ня ёсьць для вас малаважнае, але гэта жыцьцё вашае; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю». \m \v 48 У той самы дзень сказаў ГОСПАД Майсею: \m \v 49 «Узыйдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэво, якая ў зямлі Мааў насупраць Ерыхону, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраіля на ўласнасьць. \m \v 50 І ты памрэш на гары, на якую ты ўзыйдзеш, і далучышся да народу свайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Гор і далучыўся да народу свайго. \m \v 51 Бо саграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраіля пры водах Мэрыбы каля Кадэшу, на пустыні Сін, бо ня выявілі пашаны да Мяне сярод сыноў Ізраіля. \m \v 52 Таму толькі здалёк убачыш тую зямлю, але ты сам ня ўвойдзеш у тую зямлю, якую Я даю сынам Ізраіля». \c 33 \cl Друг 33 \m \v 1 Вось гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй. \m \v 2 Ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зьявіўся ім; зьявіўся з гары Паран і прыходзіць з Мэрыбы пад Кадэш, з Яго правіцы агонь палае. \m \v 3 Сапраўды Ён любіць народы, усе сьвятыя Ягоныя ў руцэ Ягонай, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюць мудрасьць з навукі Тваёй. \m \v 4 Закон даў нам Майсей, спадчыну супольнасьці Якуба. \m \v 5 І быў выбраны ў Ешуруна валадар на сходзе князёў народу разам з пакаленьнямі Ізраіля. \m \v 6 Няхай жыве Рубэн і няхай не памірае, хоць ён невялікі лікам. \m \v 7 Гэткае дабраславенства Юды: “Выслухай, ГОСПАДЗЕ, голас Юды і прывядзі яго да народу Свайго. Рука ягоная ваяваць будзе за яго, а Ты ўспаможаш яго супраць ворагаў ягоных”. \m \v 8 Да Левія таксама сказаў: “Твае тумім і ўрым дай чалавеку сьвятому Твайму, якога выставіў Ты на выпрабаваньне ў Масе і з якім спрачаўся ля водаў Мэрыбы. \m \v 9 Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: "Ня ведаю вас". І ня ведае братоў сваіх і дзяцей сваіх. Так берагуць яны словы Твае і запавет Твой захоўваюць. \m \v 10 Вучаць яны пастановам Тваім Якуба і Закону Твайму — Ізраіля; і паляць кадзіла перад Табою, і цэласпаленьні — на ахвярнiку Тваім. \m \v 11 Дабраславі, ГОСПАДЗЕ, моц ягоную i прымі творы рук ягоных. Стаўчы сьцёгны непрыяцелям ягоным, і тыя, што зьненавідзелі яго, няхай не падымуцца”. \m \v 12 Пра Бэн’яміна сказаў: “Умілаваны ГОСПАДАМ будзе жыць упэўнена з Ім, Найвышэйшы будзе апекавацца ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Ягоных”. \m \v 13 Пра Язэпа таксама сказаў: “Дабраслаўлёна ГОСПАДАМ зямля ягоная дарамі неба, расою, а таксама крыніцамі бездані падземнай, \m \v 14 дарамі сонца і пладамі месяцаў, \m \v 15 багацьцем гор адвечных і дарамі ўзгоркаў векавых, \m \v 16 пладамі зямлі і багацьцем ейным. Дабраславенствы Таго, Хто аб’явіўся ў кусьце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасьвячонага пасярод братоў сваіх. \m \v 17 Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі буйвала, імі збадае народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасьць Эфраіма, і такія тысячы Манасы”. \m \v 18 Пра Завулёна сказаў: “Цешся, Завулён, у выхадзе тваім, а ты, Ісахар, у намётах тваіх! \m \v 19 Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры справядлівасьці. Яны будуць карыстацца шчодрасьцю мора і багацьцямі, схаванымі у пяску”. \m \v 20 Пра Гада вось што сказаў: “Дабраслаўлёны той, хто пашырае Гада! Як леў будзе ён адпачываць, разарве ён плячо і галаву. \m \v 21 І ён убачыць найлепшае для сябе, бо там памешчана частка правадыра, і быў ён з князямі народу, і рабіў справядлівае перад ГОСПАДАМ і прысуды Ягоныя адносна Ізраіля”. \m \v 22 Пра Дана гэтак сказаў: “Дан — ільвянятка, якое выскоквае часта з Башану”. \m \v 23 Пра Нэфталі сказаў: “Нэфталі перапоўнены спагаднасьцю і поўны будзе дабраславенства ГОСПАДАВАГА; завалодае морам і поўднем”. \m \v 24 Пра Асэра вось што сказаў: “Дабраслаўлёны Асэр між сынамі! Ён будзе падабацца братам сваім і будзе мачыць у алеі нагу сваю. \m \v 25 З жалеза і медзі засаўкі твае, як дні твае, трывае сіла твая”. \m \v 26 Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе Сваёй па воблаках. \m \v 27 Прыбежышча тваё — Бог адвечны, абарона твая — рукі вечныя. Ён выганіць перад табою ворага і скажа: “Зьнішчы”. \m \v 28 Ізраіль будзе жыць бясьпечна, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю, багатую хлебам і віном, і нябёсы яго сыплюць расу. \m \v 29 Шчасьлівы ты, Ізраіль, хто падобны да цябе? Народ, якога захоўвае ГОСПАД, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць каркі іхнія». \c 34 \cl Друг 34 \m \v 1 Майсей з раўніны Мааву ўзыйшоў на гару Нэво, на вяршыню Пісга насупраць Ерыхону. І паказаў яму ГОСПАД усю зямлю Гілеад аж да Дану, \m \v 2 і ўсю зямлю Нэфталі, зямлю Эфраіма і Манасы, i ўсю зямлю Юды аж па мора заходняе, \m \v 3 Нэгеў і абшар раўніны Ерыхону, гораду пальмаў, аж да Цоару. \m \v 4 І сказаў ГОСПАД яму: «Гэта ёсьць тая зямля, якую Я запрысяг Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Я дам яе насеньню твайму”. Бачыў ты яе вачыма сваімі, але ня ўвойдзеш у яе». \m \v 5 Там, у зямлі Мааў, паводле волі ГОСПАДА памёр Майсей, слуга Божы. \m \v 6 І пахавалі яго ў даліне ў зямлі Мааў насупраць Бэт-Пэору. І ніхто з людзей ня ведае магілы ягонай па сёньняшні дзень. \m \v 7 Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не прыцьміліся, і быў ён поўны сілы. \m \v 8 Плакалі дзеля сьмерці Майсея сыны Ізраіля трыццаць дзён на раўніне Мааву. Пасьля скончыліся дні жалобы па Майсею. \m \v 9 Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея. \m \v 10 І не знайшоўся больш у Ізраілі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы ГОСПАД тварам у твар \m \v 11 і якога б паслаў чыніць у зямлі Эгіпецкай перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і перад усёй зямлёй ягонай \m \v 12 такія знакі і цуды, якія чыніў Майсей на вачах усяго Ізраіля.