\id COL \ide UTF-8 \h КАЛАСЯНАЎ \toc3 Кал \toc2 КАЛАСЯНАЎ \toc1 ПАСЛАНЬНЕ ДА КАЛАСЯНАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \mt1 ПАСЛАНЬНЕ ДА КАЛАСЯНАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \c 1 \cl Кал 1 \m \v 1 Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, і Цімафей, брат, — \m \v 2 тым, што ў Калосах, сьвятым і верным братам у Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \m \v 3 Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся пра вас, \m \v 4 пачуўшы пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых, \m \v 5 дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля, \m \v 6 якое ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і дае плод, як і між вамі, з таго дня, калі вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе, \m \v 7 як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста, \m \v 8 які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу. \m \v 9 Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным, \m \v 10 каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога, \m \v 11 дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю, \m \v 12 дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле, \m \v 13 Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй, \m \v 14 у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў. \m \v 15 Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня; \m \v 16 бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана; \m \v 17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць. \m \v 18 І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым, \m \v 19 бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня \m \v 20 і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе. \m \v 21 І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў, \m \v 22 цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою, \m \v 23 калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем. \m \v 24 Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква, \m \v 25 якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае, \m \v 26 тайну, схаваную ад вякоў і ад пакаленьняў, а цяпер выяўленую сьвятым Ягоным, \m \v 27 якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы, \m \v 28 Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе, \m \v 29 дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна. \c 2 \cl Кал 2 \m \v 1 Бо хачу, каб вы ведалі, якую вялікую барацьбу я маю дзеля вас і дзеля тых, што ў Ляадыкеі, і дзеля ўсіх, якія ня бачылі аблічча майго ў целе, \m \v 2 каб суцешыліся сэрцы іхнія, злучаныя ў любові і дзеля ўсякага багацьця пэўнага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога — і Айца, і Хрыста, \m \v 3 у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя. \m \v 4 А кажу гэта, каб хто ня ўвёў вас у зман пераканаўчымі словамі. \m \v 5 Бо хоць я і адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і ўмацаванасьць веры вашае ў Хрыста. \m \v 6 Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім, \m \v 7 укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю. \m \v 8 Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста. \m \v 9 Бо ў Ім жыве ўся поўня Боства цялесна, \m \v 10 і вы напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады. \m \v 11 У Ім і вы абрэзаныя абразаньнем, не рукою зробленым, якое зьняла цела грахоў цялесных, абразаньнем Хрыстовым. \m \v 12 Пахаваныя з Ім у хрышчэньні, у Ім вы і ўваскрэсьлі праз веру ў дзеяньне Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых, \m \v 13 і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і неабразаньні цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі, \m \v 14 сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа, \m \v 15 распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім. \m \v 16 Дык няхай ніхто ня судзіць вас за ежу, ці за пітво, ці за ўдзел у сьвяце, ці маладзіку, ці субоце. \m \v 17 Гэта ёсьць цень таго, што мае быць, а цела — Хрыстовае. \m \v 18 Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайго \m \v 19 і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым. \m \v 20 Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў: \m \v 21 «Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай», \m \v 22 што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і навукі чалавечае? \m \v 23 Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела. \c 3 \cl Кал 3 \m \v 1 Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога. \m \v 2 Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное, \m \v 3 бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу. \m \v 4 Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе. \m \v 5 Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам, \m \v 6 за што гнеў Божы прыходзіць на сыноў непакорнасьці, \m \v 7 сярод якіх і вы раней хадзілі, калі жылі між імі. \m \v 8 А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьнерствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых; \m \v 9 не хлусіце адзін аднаму, распрануўшыся са старога чалавека з учынкамі ягонымі \m \v 10 і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, \m \v 11 дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. \m \v 12 Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, \m \v 13 церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. \m \v 14 А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, \m \v 15 і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. \m \v 16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. \m \v 17 І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. \m \v 18 Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. \m \v 19 Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. \m \v 20 Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду. \m \v 21 Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа. \m \v 22 Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога. \m \v 23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, \m \v 24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту. \m \v 25 А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча. \c 4 \cl Кал 4 \m \v 1 Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе. \m \v 2 Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю; \m \v 3 молячыся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, дзеля якой я зьвязаны, \m \v 4 каб я выявіў яе так, як мушу пра яе казаць. \m \v 5 У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час. \m \v 6 Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць. \m \v 7 Пра мяне ўсё паведаміць вам Тыхік, улюбёны брат, і верны служыцель, і таварыш у Госпадзе, \m \v 8 якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца, што ў вас, і ён пацешыў сэрцы вашыя, \m \v 9 разам з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны паведамяць вам усё, што тут [робіцца]. \m \v 10 Вітае вас Арыстарх, вязень са мною, і Марк, пляменьнік Барнабы, пра якога вы атрымалі прыказаньне: калі ён прыйдзе да вас, прыйміце яго, \m \v 11 і Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаных. Яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Божага, якія былі мне суцяшэньнем. \m \v 12 Вітае вас Эпафрас, які з вашых, слуга Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай. \m \v 13 Бо сьведчу пра яго, што мае вялікую руплівасьць адносна вас і тых, што ў Ляадыкеі і Гераполі. \m \v 14 Вітае вас Лука, лекар улюбёны, і Дымас. \m \v 15 Прывітайце братоў у Ляадыкеі, і Німфана, і царкву ў доме ягоным. \m \v 16 І калі гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб яно было прачытана ў Ляадыкейскай царкве; і тое, якое з Ляадыкеі, прачытайце і вы. \m \v 17 І скажыце Архіпу: «Зважай на служэньне, якое ты атрымаў у Госпадзе, каб табе споўніць яго». \m \v 18 Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра путы мае. Ласка з вамі. Амэн.