\id AMO \ide UTF-8 \h АМОС \toc2 АМОС \toc1 КНІГА ПРАРОКА АМОСА \mt1 КНІГА ПРАРОКА АМОСА \c 1 \cl Ам 1 \m \v 1 Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам. \m \v 2 І ён сказаў: ГОСПАД зарыкае з Сыёну і дасьць голас Свой з Ерусаліму, і сялібы пастухоў будуць у жалобе, і высахне вяршыня Кармэлю. \m \v 3 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Дамаску, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі Гілеад зубцамі жалезнымі. \m \v 4 І Я спашлю агонь на дом Хазаэля, і ён зжарэ палацы Бэн-Гадада. \m \v 5 І Я разаб’ю засаўкі Дамаску, і вынішчу жыхароў з даліны Авэн і того, хто трымае скіпетр у Бэт-Эдэне, і народ Сірыі пойдзе ў палон да Кіра, кажа ГОСПАД”. \m \v 6 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Газы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны ўсіх чыста бралі ў палон паланеньнем, каб выдаць іх Эдому. \m \v 7 І Я спашлю агонь на муры Газы, і ён зжарэ палацы ейныя. \m \v 8 І Я вынішчу жыхароў Ашдоду і таго, хто трымае скіпетр у Ашкелоне, і павярну руку Маю на Экрон, і загіне рэшта Філістынцаў, кажа Госпад ГОСПАД”. \m \v 9 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх усіх чыста паланеньнем Эдому і ня памяталі запавету братэрскага. \m \v 10 І Я спашлю агонь на муры Тыру, і ён зжарэ палацы ягоныя”. \m \v 11 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды; \m \v 12 І Я спашлю агонь на Тэман, і ён зжарэ палацы Боцры”. \m \v 13 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Амона, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распоравалі цяжарных у Гілеадзе, каб пашырыць межы свае. \m \v 14 І Я распалю агонь на мурах Раббы, і ён зжарэ палацы ейныя сярод крыку ў дзень бітвы, сярод віхору ў дзень буры. \m \v 15 І валадар іхні пойдзе ў палон, ён і князі ягоныя разам [з ім], кажа ГОСПАД”. \c 2 \cl Ам 2 \m \v 1 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому. \m \v 2 І Я спашлю агонь на Мааў, і ён зжарэ палацы Керыёта, і памрэ Мааў сярод галасу, крыку і голасу трубы. \m \v 3 І Я вынішчу судзьдзю спасярод яго, і заб’ю ўсіх князёў ягоных з ім, кажа ГОСПАД”. \m \v 4 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Законам ГОСПАДА і не захоўвалі прыказаньні Ягоныя, і зьвяла іх хлусьня іхняя, за якой пайшлі бацькі іхнія; \m \v 5 І Я спашлю агонь на Юду, і ён зжарэ палацы Ерусаліму”. \m \v 6 Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Ізраіля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны продалі за срэбра праведніка і ўбогага — за [пару] сандалаў; \m \v 7 Яны топчуць у пыле зямным галаву бедных, і шлях уцісканых выкрыўляюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да [адной] дзяўчыны, і гэтым зьневажаюць імя Маё сьвятое. \m \v 8 На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго. \m \v 9 А Я зьнішчу Амарэя перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кедраў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчу плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе. \m \v 10 І Я вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вадзіў вас сорак гадоў па пустыні, каб вы ўзялі ў спадчыну зямлю Амарэя. \m \v 11 І Я паставіў з сыноў вашых прарокаў і з юнакоў вашых — назіраў. Хіба ня так было, сыны Ізраіля? — кажа ГОСПАД. \m \v 12 А вы паілі назіраў віном і загадвалі прарокам, кажучы: “Не праракуйце!” \m \v 13 Вось, Я націсну на вас, як цісне воз, поўны снапоў. \m \v 14 І загіне, не ўцячэ спрытны, і дужы ня будзе моцны моцай сваёй, і волат ня выратуе душу сваю. \m \v 15 Той, які страляе з луку, ня будзе стаяць, і спрытны ў нагах сваіх не ўратуецца, і коньнік ня выратуе душу сваю. \m \v 16 І адважны сэрцам сваім сярод волатаў уцячэ голы ў той дзень, кажа ГОСПАД. \c 3 \cl Ам 3 \m \v 1 Слухайце слова гэтае, якое ГОСПАД прамовіў да вас, сыны Ізраіля, да ўсёй сям’і, якую Я вывеў з зямлі Эгіпецкай, кажучы: \m \v 2 “Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя. \m \v 3 Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся? \m \v 4 Ці рыкае леў у лесе, калі ён ня мае здабычы? Ці львяня дае голас свой у логве сваім, калі не злавіла [нічога]? \m \v 5 Ці можа птушка патрапіць у сіло на зямлі, калі пастка на яе не была [пастаўлена]? Ці сіло рухаецца па зямлі, калі не патрапіла здабыча [у яго]? \m \v 6 Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]? \m \v 7 Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таямніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам. \m \v 8 Леў рыкае, хто ня будзе баяцца? Госпад ГОСПАД прамовіў, хто ня будзе прарочыць? \m \v 9 Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”. \m \v 10 І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх. \m \v 11 Дзеля гэтага кажа Госпад ГОСПАД: “Пыгнятальнік [стане] вакол зямлі гэтай, і ён забярэ ў цябе сілу тваю, і будуць абрабаваныя палацы твае”. \m \v 12 Гэтак кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”. \m \v 13 Паслухайце і папярэдзьце дом Якуба, кажа Госпад ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. \m \v 14 Бо ў той дзень, калі Я наведаю Ізраіль за правіны ягоныя, Я таксама наведаю ахвярнікі Бэтэлю, і будуць адсечаныя рогі ахвярніку, і ўпадуць на зямлю. \m \v 15 Я зруйную дом зімовы і дом летні, і загінуць дамы з косьці слановае, і счэзнуць шмат дамоў, кажа ГОСПАД. \c 4 \cl Ам 4 \m \v 1 Паслухайце слова гэтае, каровы Башану, якія на гары Самарыі, якія прыгнятаеце бедных, штурхаеце ўбогіх, кажучы гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць”. \m \v 2 Прысягнуў Госпад ГОСПАД сьвятасьцю Сваёю, што, вось, прыйдуць на вас дні, і Ён падніме вас на круках і пазасталых вашых — на гачыках для рыбы. \m \v 3 І выйдзе, і [пойдзе] кожная перад сабою праз выломы [у мурах], і кінуць вас у Гермоне, кажа ГОСПАД. \m \v 4 “Прыйдзіце ў Бэтэль і рабіце беззаконьне; у Гілгале яшчэ больш рабіце беззаконьне і прыносьце кожную раніцу ахвяры свае, кожныя тры дні — дзесяціны свае, \m \v 5 і паліце ахвяры падзякі з кіслым, і голасна абвяшчайце пра ахвяры дабраахвотныя, бо гэта вы любіце, сыны Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”. \m \v 6 І Я даў вам чысьціню зубоў у-ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ў-ва ўсіх месцах вашых; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 7 І Я таксама спыніў у вас дождж за тры месяцы да жніва, і выліў дождж на адзін горад, а на другі ня выліў; адно поле было паліта дажджом, а поле, якое дождж не паліў, высахла. \m \v 8 І цягнуліся два і тры гарады ў адзін горад, каб піць ваду, і не маглі напіцца; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 9 Я біў вас іржою і цьвільлю; мноства садоў вашых, і вінагараднікаў вашых, і дрэваў фігавых вашых, і дрэваў аліўкавых вашых пажэрлі вусені, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 10 Я спаслаў на вас пошасьць, як заразу ў Эгіпце, забіваў мячом юнакоў вашых, і забраў у палон коней вашых, і ўзьняў да ноздраў вашых смурод табараў вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 11 Я зьнішчыў вас, як Бог зьнішчыў Садом і Гамору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з вагню; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. \m \v 12 Дзеля гэтага Я гэтак зраблю табе Ізраілю. А калі Я зраблю гэтак табе, прыгатуйся да сустрэчы з Богам тваім, Ізраілю! \m \v 13 Бо Ён — Той, Які фармуе горы і стварае вецер, і выяўляе чалавеку думкі Свае, робіць зараніцу цемраю і крочыць па ўзгорках зямлі; ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, — імя Ягонае. \c 5 \cl Ам 5 \m \v 1 Паслухайце слова гэтае, якое я ўзьнімаю над вамі, галашэньне пра дом Ізраіля: \m \v 2 “Упала, больш ня ўстане дзяўчына Ізраіля. Яна кінутая на зямлю сваю, няма каму падняць яе”. \m \v 3 Бо гэтак кажа Госпад ГОСПАД: “У горадзе, з якога выходзіла тысяча, застанецца сто, а з якога выходзіла сто, застанецца дзесяць [чалавек] з дому Ізраіля”. \m \v 4 Бо гэтак кажа ГОСПАД дому Ізраіля: “Шукайце Мяне, і будзеце жыць. \m \v 5 І ня шукайце ў Бэтэлі, і не зыходзьце ў Гільгал, і не пераходзьце ў Бээр-Шэву, бо Гільгал будзе палонены палонам, а Бэтэль станецца марнотаю”. \m \v 6 Шукайце ГОСПАДА, і будзеце жыць, каб Ён не ўвайшоў як агонь у дом Язэпа, і не пажор [усё], і ня будзе каму тушыць [яго] ў Бэтэлі. \m \v 7 Вы ператвараеце ў палын суд, і праведнасьць на зямлю кідаеце. \m \v 8 А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч, Які кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае. \m \v 9 Ён прысьпешвае загубу супраць дужага, і прыходзіць загуба на замак. \m \v 10 Яны ненавідзяць таго, хто дакарае ў браме [гораду], і брыдзяцца тым, хто гаворыць беззаганна. \m \v 11 Дзеля гэтага за тое, што вы топчаце бедных і забіраеце ў іх стравы са збожжа, вы пабудавалі дамы з чэсанага камяня, але ня будзеце жыць у іх, вы пасадзілі прывабныя вінаграднікі, але ня будзеце піць віна з іх. \m \v 12 Бо Я ведаю шматлікія правіны вашыя і цяжкія грахі вашыя; вы прыгнятаеце праведніка, берацё хабары і [справу] ўбогіх у браме выкрыўляеце. \m \v 13 Дзеля гэтага разумны ў гэты час маўчыць, бо гэта час ліхі. \m \v 14 Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе з вамі, як вы кажаце. \m \v 15 Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа. \m \v 16 Дзеля гэтага гэтак кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Госпад: “На ўсіх плошчах лямант, і на ўсіх вуліцах будуць казаць: “Аёй! Аёй!”, і будуць клікаць земляроба на жалобу і тых, якія ведаюць галашэньні, галасіць! \m \v 17 І ў-ва ўсіх вінаградніках будзе лямант, бо Я прайду сярод цябе, кажа ГОСПАД”. \m \v 18 Гора вам, якія жадаюць дня ГОСПАДА! Навошта вам гэты дзень ГОСПАДА? Ён — цемра, а не сьвятло. \m \v 19 [Гэта так], як чалавек ўцячэ ад ільва, і сустрэне мядзьведзя; або прыйшоў у дом, і абапёрся рукою сваёю аб сьцяну, і яго ўкусіла зьмяя. \m \v 20 Хіба ня ёсьць дзень ГОСПАДА цемрай, а не сьвятлом? Ён — цемрадзь, і няма бляску [сьвятла] ў ім. \m \v 21 Я ненавіджу, Я грэбую сьвятамі і не адчуваю паху прыемнага на ўрачыстых сходах вашых. \m \v 22 Бо калі вы складаеце мне цэласпаленьні і ахвяры хлебныя вашыя, Мне не даспадобы яны. І на ахвяры мірныя вашыя з кормнай жывёлы Я не пагляджу. \m \v 23 Прыбяры ад Мяне голас сьпеваў тваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць. \m \v 24 Але няхай суд цячэ як вада, і праведнасьць — як магутны ручай. \m \v 25 Ці прыносілі вы Мне ахвяры [крывавыя] і ахвяры хлебныя ў пустыні сорак гадоў, доме Ізраіля? \m \v 26 Але вы насілі намёт Малоха вашага і Кіюна, абразы вашыя, зорку багоў вашых, якую вы сабе рабілі. \m \v 27 За гэта Я завяду вас у палон далёка за Дамаск, кажа ГОСПАД. Бог Магуцьцяў — імя Ягонае. \c 6 \cl Ам 6 \m \v 1 Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля! \m \v 2 Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую? \m \v 3 Вы лічыце далёкім дзень ліхі і набліжаецеся да пасаду гвалту. \m \v 4 Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады, і цялятаў з аборы. \m \v 5 Вы брынкаеце на гусьлях, як Давід, прыдумляеце сабе інструмэнты музычныя. \m \v 6 Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшым шмаравідлам, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа! \m \v 7 Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”. \m \v 8 Прысягнуў Госпада ГОСПАД на душу Сваю, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. Мне агідная пыхлівасьць Якуба, і я ненавіджу палацы ягоныя; і Я выдам [ворагу] горад і што напаўняе яго. \m \v 9 І станецца, што калі ў адным доме застанецца дзесяць мужчынаў, і яны памруць. \m \v 10 І возьме яго дзядзька ягоны, і спаліць яго, каб вынесьці косткі з дому, і скажа таму, хто ў сярэдзіне дому: “Ці ёсьць яшчэ [хто] ў цябе?” А той скажа: “Няма”. І ён скажа: “Маўчы, бо нельга ўзгадваць імя ГОСПАДА”; \m \v 11 Бо вось, ГОСПАД загадае і разаб’е дом вялікі ў руіны, а дом малы — у друз. \m \v 12 Ці бягуць коні па скале? Ці аруць [мора] на валах? Бо вы ператварылі суд у атруту і плады праведнасьці — у палын. \m \v 13 Вы радуецеся ў Лё-Дабар, і кажаце: “Ці ж ня сілаю сваёю мы здабылі сабе рогі?” \m \v 14 Але, вось, Я ўзьніму на вас, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уваходу ў Хамат аж да ручая Арабы”. \c 7 \cl Ам 7 \m \v 1 Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара. \m \v 2 І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы”. \m \v 3 Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе [гэтага]”, — сказаў ГОСПАД. \m \v 4 Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў, каб праводзіць спрэчку, агонь, і ён пажор бяздоньне вялікае, і пажор частку [зямлі]. \m \v 5 І я сказаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы”, \m \v 6 Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе гэтага”, — сказаў Госпад ГОСПАД. \m \v 7 Гэта Ён паказаў мне. І вось, Госпад стаіць на муры стромкім і ў руцэ Ягонай — грунтвага. \m \v 8 І сказаў ГОСПАД мне: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Грунтвагу”. І сказаў Госпад: “Вось, я павешу грунтвагу сярод народу Майго Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх. \m \v 9 І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама”. \m \v 10 І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных. \m \v 11 Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”». \m \v 12 І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там праракуй, \m \v 13 але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства». \m \v 14 І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я — не прарок, і я — ня сын прарока, бо я — звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы. \v 15 І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, праракуй народу Майму, Ізраілю”. \m \v 16 І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не праракуй на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”. \m \v 17 Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль палаленьнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”». \c 8 \cl Ам 8 \m \v 1 Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай]. \m \v 2 І сказаў Ён: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Кош з летняй [садавінай]”. І сказаў ГОСПАД мне: “Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх. \m \v 3 І будуць галасіць сьпевамі сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінутых моўчкі”. \m \v 4 Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага, і вынішчаеце ўцісканых зямлі, \m \v 5 кажучы: “Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых, \m \v 6 каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа”. \m \v 7 Прысягнуў ГОСПАД на пыхлівасьць Якуба: “Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх! \m \v 8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая”. \m \v 9 І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня, \m \v 10 і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы. \m \v 11 Вось, праходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА. \m \v 12 І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць. \m \v 13 У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы. \m \v 14 Тыя, якія прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!” упадуць і больш ня ўстануць. \c 9 \cl Ам 9 \m \v 1 Я бачыў Госпада, Які стаяў на ахвярніку, і Ён сказаў: “Удар па бэльцы і затрасуцца вушакі, і ўпадуць на галовы ўсіх іх. А тых, што застануцца, Я заб’ю мячом. Не ўцячэ той, які ўцякае, і не схаваецца той, які хаваецца. \m \v 2 Нават калі яны закапаюцца ў апраметную, адтуль рука Мая возьме іх. Нават калі яны ўзьлезуць у неба, адтуль Я скіну іх. \m \v 3 Нават калі яны схаваюцца на вяршыні Кармэлю, і там адшукаю іх і вазьму іх. Нават калі схаваюцца перад вачыма Маімі на дне мора, і там загадаю зьмею, і ён укусіць іх. \m \v 4 І нават калі яны пойдуць ў палон перад абліччам ворагаў сваіх, там загадаю мячу, і ён заб’е іх; і зьвярну вочы Мае на іх на ліха, а не на дабро; \m \v 5 І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, дакранецца да зямлі, і яна растопіцца, і залямантуюць усе, якія жывуць на ёй, і яна ўся ўзьнімецца як рака, і затопіць, як рака Эгіпецкая. \m \v 6 Той, Які пабудаваў сьвяцілцы Свае ў небе і скляпеньні Свае заклаў на зямлі, кліча воды марскія і вылівае іх на аблічча зямлі. ГОСПАД — імя Ягонае. \m \v 7 Хіба вы не такія, сыны Ізраіля, як сыны Кушанаў, для Мяне, кажа ГОСПАД? Хіба ня Я вывеў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, а Філістынцаў — з Кафтору, і Сірыйцаў — з Кіру? \m \v 8 Вось, вочы Госпада ГОСПАДА — супраць валадарства грэху, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі, але зьнішчаючы, ня зьнішчу дом Якуба, кажа ГОСПАД; \m \v 9 Бо, вось, Я загадаю і расьцярушу дом Ізраіля паміж усіх народаў так, як сеюць у рэшаце, і не ўпадуць зярняты на зямлю. \m \v 10 Ад мяча памруць усе грэшнікі народу Майго, якія кажуць: “Не наблізіцца, не сустрэне нас ліха”. \m \v 11 У той дзень Я пастаўлю намёт Давіда, які ўпаў, зараблю выломы ягоныя, і аднаўлю руіны ягоныя, і адбудую яго, як у дні старадаўнія, \m \v 12 каб яны ўспадкаемілі рэшту Эдому і ўсе народы, над якімі клікалі імя Маё, кажа ГОСПАД, Які робіць гэта. \m \v 13 Вось, прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, што араты сустрэне жняца, а той, які топча вінаград, таго, які сее насеньне; і з гор будзе сьцякаць маладое віно, і ўсе ўзгоркі растопяцца. \m \v 14 І Я вярну палон народу Майго Ізраіля, і яны адбудуюць гарады спустошаныя, і будуць жыць, і пасадзяць вінаграднікі, і будуць піць віно іхняе, і закладуць сады, і будуць есьці плады іхнія. \m \v 15 І Я пасаджу іх на зямлі іхняй, і ня будуць больш выганяць іх з зямлі іхняй, якую Я даў ім, кажа ГОСПАД, Бог твой”.