\id 3JN \ide UTF-8 \h 3 ЯНА \toc3 3 Ян \toc2 3 ЯНА \toc1 ТРЭЦЯЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \mt ТРЭЦЯЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \c 1 \cl 3 Ян 1 \m \v 1 Староста — улюбёнаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе. \m \v 2 Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая. \m \v 3 Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе. \m \v 4 Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе. \m \v 5 Улюбёны! Ты робіш вернае ў тым, што робіш для братоў і для чужынцаў, \m \v 6 якія засьведчылі перад царквою пра тваю любоў. Ты добра зробіш, правёўшы іх, як належыцца перад Богам, \m \v 7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў. \m \v 8 А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе. \m \v 9 Я пісаў царкве, але Дыятрэф, які любіць у іх быць першым, не прызнае нас. \m \v 10 Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы. \m \v 11 Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога. \m \v 12 Пра Дэмэтрыя засьведчана ўсімі і самой праўдаю, і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае. \m \v 13 Шмат меў я пісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і трысьцінай, \m \v 14 а спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе і гаварыць вуснамі ў вусны. \m \v 15 Супакой табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.