\id 2TI \ide UTF-8 \h 2 ЦІМАФЕЯ \toc3 2 Цім \toc2 2 ЦІМАФЕЯ \toc1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАФЕЯ АПОСТАЛА ПАЎЛА \mt1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАФЕЯ АПОСТАЛА ПАЎЛА \c 1 \cl 2 Цім 1 \m \v 1 Павал, апостал Ісуса Хрыста воляй Божай, паводле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе, — \m \v 2 Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага. \m \v 3 Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень, \m \v 4 жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю, \m \v 5 прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе. \m \v 6 Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх, \m \v 7 бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня. \m \v 8 Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога, \m \v 9 Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі, \m \v 10 а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эвангельле, \m \v 11 для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў. \m \v 12 Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень. \m \v 13 Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе. \m \v 14 Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас. \m \v 15 Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген. \m \v 16 Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх, \m \v 17 але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў. \m \v 18 Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш. \c 2 \cl 2 Цім 2 \m \v 1 Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе, \m \v 2 і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучыць. \m \v 3 Дык перанось цяжкасьці, як добры жаўнер Ісуса Хрыста. \m \v 4 Ніхто з тых, хто змагаецца, ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб падабацца таму, хто яго ўзяў у войска. \m \v 5 І калі хто спаборнічае, не атрымае вянка, калі будзе спаборнічаць незаконна. \m \v 6 Земляроб, які працуе, мусіць першы спажываць плады. \m \v 7 Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім. \m \v 8 Памятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эвангельля майго, \m \v 9 у якім пераношу цяжкасьці аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць. \m \v 10 Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю. \m \v 11 Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім; \m \v 12 калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас; \m \v 13 калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа. \m \v 14 Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць. \m \v 15 Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды. \m \v 16 А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці, \m \v 17 і слова іхняе, як гангрэна, будзе мець пажыву. Гэтакія Гімэнэй і Філет, \m \v 18 якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і руйнуюць у некаторых веру. \m \v 19 Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста». \m \v 20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін — у пашане, а другі — у ганьбе. \m \v 21 Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Ўладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу. \m \v 22 Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца. \m \v 23 Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі; \m \v 24 а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым, \m \v 25 у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды, \m \v 26 каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю. \c 3 \cl 2 Цім 3 \m \v 1 Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы. \m \v 2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя, \m \v 3 няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае, \m \v 4 здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога, \m \v 5 якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся. \m \v 6 Бо з гэтакіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і палоняць жанчынак, абцяжараных грахамі, якіх водзяць розныя пажадлівасьці, \m \v 7 якія заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды. \m \v 8 Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры. \m \v 9 Але яны ня шмат будуць узрастаць, бо шаленства іхняе выкрыецца перад усімі, як гэта і сталася з тымі. \m \v 10 А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці, \m \v 11 перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад. \m \v 12 Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць. \m \v 13 А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе. \m \v 14 А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны; \m \v 15 і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе. \m \v 16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, \m \v 17 каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым. \c 4 \cl 2 Цім 4 \m \v 1 Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго: \m \v 2 абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем. \m \v 3 Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых, \m \v 4 і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек. \m \v 5 А ты будзь пільны ў-ва ўсім, перанось цяжкасьці, рабі справу дабравесьніка, служэньне тваё выконвай. \m \v 6 Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў. \m \v 7 Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў. \m \v 8 Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі. \m \v 9 Намагайся, каб хутка прыйсьці да мяне. \m \v 10 Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лука са мною. \m \v 11 Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня, \m \v 12 А Тыхіка я паслаў у Эфэс. \m \v 13 Плашч, які я кінуў у Траадзе ў Карпа, ідучы, прынясі, і кнігі, асабліва пэргаміны. \m \v 14 Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных. \m \v 15 І ты захоўвай сябе ад яго, бо ён вельмі супрацьстаіць нашым словам. \m \v 16 У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана! \m \v 17 Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы. \m \v 18 І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн. \m \v 19 Прывітай Прыскілу, і Акілу, і дом Анісіфора. \m \v 20 Эраст застаўся ў Карыньце; а Трафіма я пакінуў хворага ў Мілеце. \m \v 21 Намагайся, каб прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты. \m \v 22 Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амэн.