\id 2TH \ide UTF-8 \h 2 ТЭСАЛОНЦАЎ \toc3 2 Тэс \toc2 2 ТЭСАЛОНЦАЎ \toc1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ТЭСАЛОНЦАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \mt1 ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ТЭСАЛОНЦАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \c 1 \cl 2 Тэс 1 \m \v 1 Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце: \m \v 2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \m \v 3 Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі, \m \v 4 так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце, \m \v 5 на выяўленьне праведнага суду Божага, каб вам быць вартымі Валадарства Божага, дзеля якога і пакутуеце. \m \v 6 Бо праведна перад Богам адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць, \m \v 7 а вам, прыгнятаным, — патоляй разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з анёламі сілы Яго, \m \v 8 Які ў полымі агню зьдзяйсьняе помсту над тымі, што ня ведаюць Бога і не паслухмяныя Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста. \m \v 9 Яны атрымаюць прысуд — вечнае зьнішчэньне, ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Яго, \m \v 10 калі Ён прыйдзе ўславіцца ў сьвятых Сваіх і стацца дзівосным у дзень той у-ва ўсіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню сярод вас. \m \v 11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі пакліканьня і споўніў з моцаю ўсякае ўпадабаньне добрасьці і справу веры, \m \v 12 каб праславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы — у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \c 2 \cl 2 Тэс 2 \m \v 1 Просім вось вас, браты, дзеля прыйсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста і нашага зграмаджэньня перад Ім, \m \v 2 не хістайцеся пасьпешна розумам і не трывожцеся ані праз духа, ані праз слова, ані праз пасланьне, нібы ад нас, што быццам надыйшоў дзень Хрыстовы. \m \v 3 Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы, \m \v 4 які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог. \m \v 5 Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае? \m \v 6 І цяпер ведаеце, што трымае, каб адкрыцца яму ў свой час. \m \v 7 Бо таямніца беззаконьня ўжо дзейнічае, няхай толькі той, што трымае цяпер, будзе забраны спасярод. \m \v 8 І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго, \m \v 9 таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі, \m \v 10 і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі. \m \v 11 І з-за гэтага пашле ім Бог дзеяньне аблуды, каб верылі хлусьні, \m \v 12 каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць. \m \v 13 А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне, \m \v 14 да якога і паклікаў вас праз Эвангельле нашае на атрыманьне славы Госпада нашага Ісуса Хрыста. \m \v 15 Дык, браты, стойце і трымайцеся традыцыі, якой вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае. \m \v 16 Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы, \m \v 17 няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і справе добрай. \c 3 \cl 2 Тэс 3 \m \v 1 Нарэшце, маліцеся за нас, браты, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас, \m \v 2 і каб мы былі выбаўленыя ад нягодных і злых людзей, бо не ў-ва ўсіх вера. \m \v 3 Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога. \m \v 4 Мы пэўныя адносна вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы загадваем вам. \m \v 5 Няхай Сам Госпад накіруе сэрцы вашыя да любові Божае і цярплівасьці Хрыстовай. \m \v 6 Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас, \m \v 7 бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі, \m \v 8 таксама дарма ні ў кога хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас, \m \v 9 не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас. \m \v 10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць. \m \v 11 Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца. \m \v 12 Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб. \m \v 13 А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро. \m \v 14 Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены; \m \v 15 але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата. \m \v 16 Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі. \m \v 17 Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак: \m \v 18 ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.