\id 2SA \ide UTF-8 \h 2 САМУЭЛЯ \toc2 2 САМУЭЛЯ \toc1 ДРУГАЯ КНІГА САМУЭЛЯ \mt1 ДРУГАЯ КНІГА САМУЭЛЯ \c 1 \cl 2 Сам 1 \m \v 1 Пасьля сьмерці Саўла і пасьля перамогі над Амалекам Давід вярнуўся і спыніўся на два дні ў Цыклягу. \m \v 2 На трэйці дзень зьявіўся нейкі чалавек з табару, з атачэньня Саўла ў падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. Ён падыйшоў да Давіда і пакланіўся тварам да зямлі. \m \v 3 Давід спытаўся ў яго: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён адказаў Давіду: «Я ўцёк з табару Саўла». \m \v 4 Сказаў яму Давід: «Што сталася? Скажы мне». Ён сказаў: «Людзі паўцякалі з месца бою, і шмат народу загінула, таксама Саўл і Ёнатан, сын ягоны, загінулі». \m \v 5 І спытаўся Давід у юнака, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што памёр Саўл і Ёнатан, сын ягоны?» \m \v 6 Юнак, які прынёс яму гэтую вестку, сказаў яму: «Я выпадкова ўзыйшоў на гару Гільбоа, і акурат Саўл ляжаў прабіты на дзідзе сваёй, а ўжо коньнікі і калясьніцы даганялі яго. \m \v 7 Ён, аглянуўшыся і ўбачыўшы мяне, паклікаў мяне. Я яму адказаў: “Вось я”. \m \v 8 Ён спытаўся ў мяне: “Хто ты?” Я сказаў яму: “Я — Амалекіцянін”. \m \v 9 І ён сказаў мне: “Падыйдзі да мяне, і забі мяне, бо туга сьмяротная ахапіла мяне, але душа мая ўсё яшчэ ў-ва мне”. \m \v 10 Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, і прынёс іх гаспадару майму». \m \v 11 І схапіўся Давід за шаты свае, і разьдзёр іх, і ўсё людзі, каторыя былі з ім. \m \v 12 І галасілі яны, і плакалі, і посьцілі аж да вечара дзеля Саўла і дзеля Ёнатана, сына ягонага, і дзеля народу ГОСПАДА, і дзеля дому Ізраіля, якія пагінулі ад мяча. \m \v 13 І сказаў Давід юнаку, які пра гэта паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын прыхадня, Амалекіцяніна». \m \v 14 І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?» \m \v 15 І паклікаў Давід аднаго з юнакоў, і загадаў: «Падыйдзі і забі яго». І той забіў яго, і ён памёр. \m \v 16 І сказаў Давід: «Кроў твая на галаву тваю, бо сказанае табою сьведчыла супраць цябе, калі ты казаў: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”». \m \v 17 І аплакваў Давід Саўла і Ёнатана, сына ягонага, гэтым жалобным сьпевам, \m \v 18 і загадаў навучыць яму сыноў Юды, і ён быў запісаны ў Кнізе Справядлівага, і сказаў ён: \m \v 19 «Слаўныя твае, Ізраілю, пагінулі на гарах тваіх. Як жа маглі пагінуць такія мужныя?! \m \v 20 Не расказвайце гэтага ў Гаце, не абвяшчайце пра гэта на вуліцах Ашкелёну, каб часам не цешыліся з гэтага дочкі Філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных. \m \v 21 Горы Гільбоа! Няхай не спадзе на вас ані раса, ані дождж, і няхай ня будзе на вас палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт мужных, шчыт Саўла, быццам ня быў ён памазаны алеем. \m \v 22 Без крыві забітых, бяз тлушчу мужных лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма. \m \v 23 Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Скарэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны былі. \m \v 24 Дочкі Ізраільскія, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у раскошныя шаты чырвоныя, які даваў вам аздобы залатыя для ўпрыгожваньня вашага. \m \v 25 Як жа маглі загінуць у баі такія мужныя! Ёнатан забіты на ўзгорках тваіх. \m \v 26 О, як шкадую цябе, браце мой Ёнатан! Ты быў мне вельмі дарагі. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую. \m \v 27 Як палеглі героі, загінула зброя баявая!» \c 2 \cl 2 Сам 2 \m \v 1 Пасьля тых падзеяў раіўся Давід з ГОСПАДАМ: «Ці маю пайсьці ў адзін з гарадоў Юдэйскіх?» І ГОСПАД яму сказаў: «Ідзі». Давід спытаўся: «Куды маю ісьці?» І ГОСПАД адказаў яму: «У Хебўрон». \m \v 2 І пайшоў туды Давід разам з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахінаамай з Езрээлю і Абігайль, колішняй жонкай Наваля з Кармэлю. \m \v 3 Павёў ён разам людзей сваіх, якія з ім былі, кожнага з сям’ёй сваёй, і абжыліся яны ў гарадах Хеўрону. \m \v 4 І прыйшлі людзі Юды, і памазалі там Давіда, каб ён валадарыў над домам Юды. І павядомлена было Давіду, што жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пахавалі Саўла. \m \v 5 І паслаў Давід весьнікаў да жыхароў Ябэшу, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраслаўлеёныя ГОСПАДАМ, бо вы зьявілі міласэрнасьць гаспадару вашаму, Саўлу, бо вы пахавалі яго. \m \v 6 Няхай за гэта ГОСПАД зьявіць вам міласэрнасьць і праўду, але і я аднагараджуся вам за тое, што вы так учынілі. \m \v 7 Няхай цяпер будуць дужымі рукі вашыя, і вы будзьце адважнымі, бо памёр гаспадар ваш Саўл, а мяне дом Юды памазаў на валадара сабе». \m \v 8 А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім, \m \v 9 і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем. \m \v 10 Ішбаал, сын Саўла, меў сорак гадоў, калі пачаў валадарыць над Ізраілем, і валадарыў ён два гады. Толькі дом Юды прызнаваў [за валадара] Давіда. \m \v 11 Сем з паловай гадоў валадарыў Давід над домам Юды, і жыў ён у Хеўроне. \m \v 12 Абнэр, сын Нэра, і слугі Ішбаала, сына Саўла, з Маханаіму выйшлі ў Гібэон. \m \v 13 Таксама Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І калі сустрэліся, адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі. \m \v 14 І сказаў Абнэр Ёаву: «Няхай юнакі ўстануць і няхай пагуляюць перад намі». Ёаў сказаў: «Няхай устануць». \m \v 15 І ўсталі, і пайшлі дванаццаць Бэн’ямінцаў з боку Ішбаала, сына Саўла, і дванаццаць юнакоў з боку Давіда. \m \v 16 І схапіў кожны свайго супраціўніка за галаву, і ўсадзіў меч у бок ягоны, і паваліліся разам. І названае было месца тое Хелкат-Гаццурым, што ў Гібэоне. \m \v 17 І пачалася ў той дзень вельмі страшная бойка, у якой Абнэр і людзі Ізраіля былі пераможаныя ваярамі Давіда. \m \v 18 Былі там таксама тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі. \m \v 19 І пагнаўся Асаэль за Абнэрам, і не зварочваў ані направа, ані налева, перасьледуючы яго. \m \v 20 І аглянуўся Абнэр назад, і спытаўся: «Ці гэта ты, Асаэль!?» Ён адказаў: «Я». \m \v 21 І сказаў яму Абнэр: «Павярніся направа ці налева і схапі аднаго з юнакоў, і вазьмі сабе здабычу з яго». Але Асаэль не хацеў адступіцца ад яго. \m \v 22 І зноў сказаў Асаэлю Абнэр: «Адступіся, бо буду змушаны прыбіць цябе да зямлі, і тады не змагу падняць аблічча майго перад Ёавам, братам тваім». \m \v 23 Але той не хацеў слухаць яго і спыніцца. І Абнэр, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымоўваліся. \m \v 24 І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое побач Гіяху, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую. \m \v 25 І сабраліся Бэн’ямінцы вакол Абнэра, творачы адну дружыну, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка. \m \v 26 Адтуль закрычаў Абнэр да Ёава і сказаў: «Ці аж да вынішчэньня будзе выцягнуты меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў перасьледаваць братоў сваіх?» \m \v 27 Ёаў адказаў: «На жыцьцё Бога, каб ты не казаў інакш, то яшчэ зранку перасталі б людзі перасьледаваць братоў сваіх». \m \v 28 І Ёаў затрубіў у трубу, і спынілася ўсё войска, і не перасьледавалі болей Ізраіля, і больш ужо не ваявалі. \m \v 29 А Абнэр і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч праз Арабу, перайшлі Ярдан, і прайшоўшы ўвесь Бітрон, прыйшлі ў Маханаім. \m \v 30 І вярнуўся Ёаў з пагоні за Абнэрам, і сабраў увесь народ, і сярод слугаў Давіда не хапала дзевятнаццаці чалавек, акрамя Асаэля. \m \v 31 А ваяры Давіда забілі трыста шэсьцьдзесят Бэн’ямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам, якія памерлі. \m \v 32 І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. Потым Ёаў і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні дайшлі да Хеўрону. \c 3 \cl 2 Сам 3 \m \v 1 І працягвалася ваяваньне паміж домам Саўла і домам Давіда. Давід ставаўся дужэйшым, а дом Саўла слабеў. \m \v 2 І нарадзіліся ў Давіда сыны ў Хеўроне. Першародным быў Амнон ад Ахінаамы з Езрээлю, \m \v 3 а другім быў Хілеаў ад Абігайль, жонкі Наваля з Кармэлю, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Тальмая, валадара Гешуру; \m \v 4 а чацьвёртым — Адонія, сын Хагіты, а пятым — Шэфатыя, сын Абіталі; \m \v 5 а шостым — Ітрэам ад Эглі, жонкі Давіда. Яны нарадзіліся Давіду ў Хеўроне. \m \v 6 І калі працягвалася вайна паміж домам Саўла і домам Давіда, Абнэр, сын Нэра, трымаўся дому Саўла. \m \v 7 У Саўла была наложніца на імя Рыцпа, дачка Аі. І сказаў Ішбаал Абнэру: «Чаму ты ўвайшоў да наложніцай бацькі майго?» \m \v 8 Абнэр дужа ўзлаваўся дзеля словаў Ішбаала і сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёньня я зьяўляю міласэрнасьць дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і цябе не аддаў у рукі Давіда, а ты сварышся на мяне сёньня дзеля гэтае жанчыны? \m \v 9 Няхай гэта зробіць Бог з Абнэрам, і яшчэ дадасьць, калі я не зраблю Давіду так, як ГОСПАД запрысяг яму, \m \v 10 і забяру валадарства ад дома Саўла, і пастаўлю пасад Давіда над Ізраілем і над Юдам, ад Дану аж да Бээр-Шэвы». \m \v 11 І той ня мог адказаць Абнэру нічога, бо баяўся яго. \m \v 12 І паслаў Абнэр весьнікаў ад сябе да Давіда, каб сказалі яны: «Чыя гэта зямля?», і яшчэ сказалі: «Заключы запавет са мной, і рука мая будзе з табою, каб прывесьці да цябе ўвесь народ Ізраіля». \m \v 13 Давід адказаў: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць мяне”». \m \v 14 І паслаў Давід весьнікаў да Ішбаала, сына Саўла, сказаць яму: «Зьвярні мне жонку маю Міхаль, якую набыў я за сто абрэзаных скуравінак Філістынскіх». \m \v 15 І паслаў Ішбаал пасланцоў, і ўзяў яе ад мужа ейнага, Палціэля, сына Ляіша. \m \v 16 І ішоў за ёй муж ейны, плачучы аж да Бахурыму, але Абнэр сказаў яму: «Вяртайся дамоў!» І ён вярнуўся. \m \v 17 І зьвярнуўся Абнэр да старшыняў Ізраіля, кажучы: «Ужо даўно хацелі вы мець валадаром сваім Давіда. \m \v 18 Дык зьдзейсьніце гэта цяпер, бо ГОСПАД сказаў Давіду: “Рукою слугі Майго Давіда Я выратую народ Мой, Ізраіля, з рук Філістынцаў і ўсіх ворагаў ягоных”». \m \v 19 Падобна гаварыў Абнэр і Бэн’ямінцам. І пайшоў Абнэр у Хеўрон, каб пераказаць Давіду ўсё, чаго жадаў Ізраіль і ўвесь дом Бэн’яміна. \m \v 20 І прыйшоў да Давіда ў Хеўрон з дваццацьцю ваярамі, і Давід справіў банкет Абнэру і людзям ягоным, што былі з ім. \m \v 21 І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану і пайду, і зьбяру да цябе, гаспадара майго, валадара, увесь Ізраіль; і ўвойдуць яны з табой ў запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І адпусьціў Давід Абнэра, і ён пайшоў у супакоі. \m \v 22 У тую пару слугі Давіда і Ёаў вярталіся з паходу з вялікай здабычаю. А Абнэра не было ўжо разам з Давідам у Хеўроне, бо Давід адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі! \m \v 23 Калі Ёаў і войска, якое было з ім, вярнуліся, паведамілі Ёаву: «Абнэр, сын Нэра, быў у валадара, і ён адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі». \m \v 24 І прыйшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму: «Што ты зрабіў? Вось жа прыйшоў да цябе Абнэр. Дык чаму ты адпусьціў яго і ён адыйшоў у супакоі? \m \v 25 Ці ты ня ведаеш Абнэра, сына Нэра? Напэўна, прыйшоў ён, каб падмануць цябе, і даведацца пра намеры твае, уваход твой і выхад, і даведацца, што ты робіш». \m \v 26 І выйшаў Ёаў ад Давіда, і паслаў пасланцоў за Абнэрам, і яны вярнулі яго ад Бор-Гасіры, а Давід ня ведаў пра гэта. \m \v 27 І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам хоча з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там ў жывот. І памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава. \m \v 28 Калі пра гэта пачуў Давід, ён сказаў: «Не вінаваты ані я, ані валадарства маё на вякі перад ГОСПАДАМ за кроў Абнэра, сына Нэра. \m \v 29 Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кіём, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба». \m \v 30 Ёаў і брат ягоны Абішай замардавалі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іхняга, у Гібэоне ў час бою. \m \v 31 І сказаў Давід Ёаву і ўсяму народу, які быў з ім: «Разьдзярыце адзеньне вашае і апраніцеся ў рызьзё, і лямантуйце дзеля Абнэра». І валадар Давід ішоў за целам ягоным. \m \v 32 Калі Абнэра хавалі ў Хеўроне, валадар гучна плакаў над магілай Абнэра, і плакаў таксама ўвесь народ. \m \v 33 І плакаў валадар, і галасіў дзеля Абнэра, кажучы: «Ці ж сьмерцю нікчэмнага мусіў паміраць Абнэр? \m \v 34 Рукі твае не былі зьвязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы, і ты загінуў, як гінуць ад злодзеяў». І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім. \m \v 35 І прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ ясны дзень, але пакляўся Давід, кажучы: «Няхай тое і тое зробіць мне Бог, і яшчэ дадасьць, калі я перад заходам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага». \m \v 36 І ўвесь народ чуў гэта, і спадабалася гэта яму, як і ўсё, што рабіў валадар, было добрым у вачах усяго народу. \m \v 37 І пераканаўся ўвесь народ і ўвесь Ізраіль у той дзень, што Абнэр, сын Нэра, быў забіты не праз валадара. \m \v 38 І сказаў валадар: «Вось, ведайце, што сёньня ўпаў правадыр і вялікі муж у Ізраілі. \m \v 39 Я цяпер яшчэ кволы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай». \c 4 \cl 2 Сам 4 \m \v 1 І пачуў Ішбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Хеўроне, і самлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраіль стрывожыўся . \m \v 2 Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна. \m \v 3 Жыхары Бээроту ўцяклі ў Гіттаім і жылі там прыхаднямі аж па сёньняшні дзень. \m \v 4 А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў яшчэ пяць гадоў, надыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрээлю, і нянька ягоная схапіла яго і ўцякла. І калі яна пасьпешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А называўся ён Мэфібашэт. \m \v 5 І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбаала. Быў поўдзень, і ён спаў на ложку. \m \v 6 І ўвайшлі Рэхаў і Баана, брат ягоны, у сярэдзіну дома, [нібы] ўзяць пшаніцы; і ўдарылі яго ў жывот, і ўцяклі. \m \v 7 Калі яны ўвайшлі ў дом, ён спаў на ложку сваім у спальні. Яны ўдарылі яго, і забілі, і адрэзалі галаву яму, і ішлі ўсю ноч дарогай Арабы. \m \v 8 І прынесьлі яны галаву Ішбаала Давіду ў Хеўрон і сказалі валадару: «Вось галава Ішбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё. Даў ГОСПАД сёньня гаспадару нашаму, валадару, адпомсьціць Саўлу і насеньню ягонаму». \m \v 9 У адказ Рэхаву і Баану, брату ягонаму, сынам Рымона з Бээроту, сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які вызваліў жыцьцё маё з ўсякае бяды. \m \v 10 Калі таго, хто паведаміў мне і сказаў: “Саўл памёр”, думаючы, што гаворыць мне радасную вестку, я схапіў і забіў у Цыклягу, замест таго, каб даць яму нагароду за вестку, \m \v 11 тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі нявіннага чалавека ў доме ягоным на ложку ягоным, няўжо не павінен я спагнаць кроў ягоную з рук вашых і зьнішчыць вас з зямлі?» \m \v 12 І загадаў Давід слугам сваім забіць іх. І яны забілі іх, і адсеклі рукі і ногі, і павесілі іх каля сажалкі ў Хеўроне. А галаву Ішбаала занесьлі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Хеўроне. \c 5 \cl 2 Сам 5 \m \v 1 І прыйшлі ўсе пакаленьні Ізраіля да Давіда, і сказалі: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё. \m \v 2 Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш валадаром ягоным”». \m \v 3 І сабраліся да валадара ў Геброн ўсе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет перад ГОСПАДАМ у Хеўроне. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем. \m \v 4 Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў валадарыць, і сорак гадоў быў валадаром. \m \v 5 У Хеўроне над Юдам валадарыў ён сем гадоў і шэсьць месяцаў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і над Юдам. \m \v 6 Валадар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі ў Ерусалім супраць Евусеяў, жыхароў тае зямлі. А тыя сказалі Давіду: «Ня ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сьляпыя і кульгавыя». Гэта значыла: «Ня ўвойдзе сюды Давід». \m \v 7 Давід, аднак, здабыў крэпасьць Сыён, і ён стаў горадам Давідавым. \m \v 8 І сказаў Давід у той дзень: «Кожны, хто забівае Евусеяў, няхай кідае іх у каналы, і няхай дабярэцца да кульгавых і сьляпых, ненавісных для душы Давіда». Таму гаворыцца ў прыказцы: «Сьляпы і кульгавы ня ўвойдуць у дом». \m \v 9 І абжыўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым. І адбудаваў яго кругом ад Мілло і ў сярэдзіне. \m \v 10 І Давід станавіўся штораз магутнейшы, бо ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, быў з ім. \m \v 11 І паслаў Хірам, валадар Тыру, весьнікаў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляў, і муляроў, каб пабудаваць дом Давіду. \m \v 12 І даведаўся Давід, што ГОСПАД паставіў яго валадаром над Ізраілем, і што Ён узвысіў валадараньне ягонае дзеля народу Свайго, Ізраіля. \m \v 13 Калі Давід перасяліўся з Хеўрону, ён узяў сабе яшчэ наложніцаў і жонак з Ерусаліму. І нарадзіліся Давіду яшчэ сыны і дочкі. \m \v 14 Вось імёны тых, якія нарадзіліся ў Ерусаліме: Шамуа і Шаваў, Натан і Салямон, \m \v 15 Ібхар і Элішуа, Нафэг і Яфія, \m \v 16 Элішама, Эліяда і Эліфалет. \m \v 17 А Філістынцы, пачуўшы, што Давіда памазалі на валадара над Ізраілем, сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў пра гэта, ён увайшоў у крэпасьць. \m \v 18 І Філістынцы прыйшлі, і разлажыліся ў даліне Рэфаім. \m \v 19 І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці пайсьці мне на Філістынцаў? Ці Ты аддасі іх у рукі мае?» ГОСПАД сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае». \m \v 20 І пайшоў Давід у Баал-Пэрацым, і разьбіў іх там, і сказаў: «Разьдзяліў ГОСПАД ворагаў маіх перада мною, як разьдзяляюцца воды». Таму тое месца і названае Баал-Пэрацым. \m \v 21 І пакінулі яны там ідалаў сваіх, і захапілі іх Давід і людзі ягоныя. \m \v 22 І прыйшлі зноў Філістынцы, і разлажыліся ў даліне Рэфаім. \m \v 23 І Давід зноў раіўся ў ГОСПАДА, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку бальзамовых дрэваў. \m \v 24 Калі пачуеш стукат крокаў як бы хто ідзе па вершалінах дрэваў бальзамовых, тады сьпяшайся, бо выйдзе ГОСПАД перад табой, каб разьбіць войска Філістынскае». \m \v 25 І зрабіў Давід так, як загадаў яму ГОСПАД, і перамог Філістынцаў ад Гівы аж да Гэзэру. \c 6 \cl 2 Сам 6 \m \v 1 І сабраў Давід усіх выбранцоў з войска Ізраіля ў ліку трыццаці тысячаў. \m \v 2 І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баалу Юдэйскага, каб адтуль прывезьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. \m \v 3 І паставілі яны Каўчэг Божы на новы воз, і вынесьлі яго з дому Абінадава, які стаяў на ўзгорку. А Уза і Ахія, сыны Абінадава, вялі воз: \m \v 4 Уза ішоў побач з Каўчэгам, а Ахія — наперадзе яго. \m \v 5 А Давід і ўвесь Ізраіль скакалі перад ГОСПАДАМ з усёй сілы пры гуках песьняў, граючы на цытрах, гарфах, бубнах, гусьлях і цымбалах. \m \v 6 Калі прыйшлі яны на ток Нахона, Уза выцягнуў руку ў бок Каўчэгу Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго. \m \v 7 І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым. \m \v 8 І засмуціўся Давід, што ГОСПАД пакараў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза, і так яно завецца аж па сёньняшні дзень. \m \v 9 У той дзень Давід спалохаўся ГОСПАДА, кажучы: «Як да мяне прыйдзе Каўчэг ГОСПАДА?» \m \v 10 І не хацеў Давід везьці Каўчэг ГОСПАДА да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэд-Эдому з Гату. \m \v 11 І прабыў Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдому з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны. \m \v 12 І паведамілі валадару Давіду: «Дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўсё ягонае дзеля Каўчэгу Божага». І пайшоў Давід, і перанёс Каўчэг Божы з дому Абэд-Эдома ў горад Давідавы з радасьцю. \m \v 13 І калі тыя, што несьлі Каўчэг, праходзілі шэсьць крокаў, ён складаў у ахвяру вала або тлустае цяля. \m \v 14 І скакаў Давід з усёй сілы перад ГОСПАДАМ. І быў апрануты Давід у ільняны эфод. \m \v 15 І Давід і ўвесь дом Ізраіля з радасьцю несьлі Каўчэг ГОСПАДА пры гуку трубаў. \m \v 16 Калі Каўчэг ГОСПАДА быў унесены ў горад Давіда, вось Міхаль, дачка Саўла, гледзячы праз вакно, убачыла Давіда, які падскокваў і скакаў перад ГОСПАДАМ, і збрыдзілася ім у сэрцы сваім. \m \v 17 І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад ГОСПАДАМ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. \m \v 18 А калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, ён дабраславіў народ у імя ГОСПАДА Магуцьцяў. \m \v 19 І раздаў ён усяму мноству Ізраіля, кожнаму асобна, як мужчыну, так і жанчыне, па адным бохане хлеба, і па кавалку мяса, і па адной аладцы з разынкамі. І ўсе людзі разыйшліся ў дамы свае. \m \v 20 І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой. І выйшла на спатканьне Давіда Міхаль, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёньня валадар Ізраіля, агаліўшыся на вачах нявольніцаў слугаў сваіх, быццам агаляецца нейкі пусты чалавек!» \m \v 21 І сказаў Давід Міхалі: «Перад ГОСПАДАМ, Які выбраў мяне замест бацькі твайго і дому ягонага, каб паставіць мяне валадаром над народам ГОСПАДА, над Ізраілем, перад ГОСПАДАМ буду таньчыць, \m \v 22 і ўпакаруся яшчэ болей, і стануся яшчэ больш паніжаны ў вачах тваіх, але ў вачах нявольніцаў, пра якіх ты гаворыш, тым болей буду шанаваны». \m \v 23 І таму Міхаль, дачка Саўла, была бязьдзетнай да сьмерці сваёй. \c 7 \cl 2 Сам 7 \m \v 1 Калі валадар абжыўся ў доме сваім, а ГОСПАД даў яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал, \m \v 2 сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў палацы кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце». \m \v 3 Натан сказаў валадару: «Ідзі і зрабі, што маеш у сэрцы сваім, бо ГОСПАД з табою». \m \v 4 І сталася, што ў тую самую ноч ГОСПАД прамовіў да Натана, кажучы: \m \v 5 «Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: “Вось што кажа ГОСПАД. Ці ты збудуеш Мне дом на пражываньне? \m \v 6 Бо ня жыў Я ў доме з дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, аж да гэтага дня, але быў Я ў намёце або ў будане. \m \v 7 Ці ў час вандроўкі па тых мясьцінах, якія прайшоў Я з усімі сынамі Ізраіля, казаў Я хоць аднаму з пакаленьняў Ізраіля, якому даручыў Я ўладу над народам Маім Ізраільскім: "Чаму не пабудавалі вы Мне дому кедровага?"” \m \v 8 А цяпер вось што скажаш слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я ўзяў цябе з пасавішча спаміж авечак, каб быў ты правадыром народу Майго Ізраіля. \m \v 9 І Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і ўславіў імя тваё як аднаго з валадароў на зямлі. \m \v 10 І Я вызначыў месца народу Майму Ізраілю, і пасялю яго там, і ня будзе ён болей трывожаны, і Я не аддам яго на зьдзек людзям нягодным як раней. \m \v 11 Ад дня, калі Я паставіў судзьдзяў для народу Майго Ізраіля, Я абдарыў цябе супакоем ад усіх ворагаў тваіх. Вось, ГОСПАД табе аб’яўляе, што Ён пабудуе табе дом. \m \v 12 А калі споўняцца дні твае і ты супачынеш з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу нашчадка пасьля цябе, які выйдзе з нутра твайго, і ўмацую валадарства ягонае. \m \v 13 Ён пабудуе дом для імя Майго, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага на вякі. \m \v 14 Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён нягодна будзе хадзіць, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых. \m \v 15 Але міласэрнасьці Маёй не спыню што да яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад вачыма тваімі. \m \v 16 Трывалым будзе дом твой і валадарства тваё будзе ў цябе вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”». \m \v 17 Гэтымі ўсімі словамі і паводле ўсяго бачаньня прамаўляў Натан да Давіда. \m \v 18 І пайшоў валадар Давід, і сеў перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: «Хто ёсьць я, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і што ёсьць дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды? \m \v 19 Але і гэта здавалася Табе замала, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і Ты сказаў таксама пра род слугі Твайго на будучыню. І такі вось будзе закон чалавечы, Госпадзе ГОСПАДЗЕ! \m \v 20 Дык што яшчэ можа сказаць Табе Давід? Ты ведаеш слугу Твайго, Госпадзе ГОСПАДЗЕ. \m \v 21 Дзеля слова Твайго і паводле сэрца Твайго учыніў Ты гэтыя вялікія рэчы і так адкрываешся слузе Твайму. \m \v 22 Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя. \m \v 23 Ці ёсьць хоць яшчэ адзін народ на зямлі, як народ Твой, Ізраіль, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і ўчыніць вялікія і страшныя рэчы, выганяючы перад народам Тваім, які Ты вызваліў з Эгіпту, народы і богоў іхніх? \m \v 24 Ты ўмацаваў народ Твой, Ізраіля, як на народ Сабе на вечна, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаўся яму Богам. \m \v 25 І цяпер вось, ГОСПАДЗЕ Божа, умацуй на вякі слова Тваё, якое сказаў Ты адносна слугі Твайго і роду ягонага, і выканай тое, што прадказаў, \m \v 26 каб слаўленым вечна было імя Тваё, і каб казалі: “ГОСПАД Магуцьцяў ёсьць Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад Табою. \m \v 27 Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, аб’явіў слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмельваюся прасіць Цябе ў гэтай малітве. \m \v 28 А цяпер, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог, і словы Твае праўдзівыя, і Ты абяцаў слузе Твайму гэта дабро. \m \v 29 Будзь жа ласквы і дабраславі дом слугі Твайго, каб быў ён вечна перад вачыма Тваімі, бо Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, абяцаў, і няхай дабраславенства Тваё ўшчасьлівіць дом слугі Твайго навечна». \c 8 \cl 2 Сам 8 \m \v 1 Пасьля гэтых падзеяў Давід разьбіў Філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Гат і гарады ягоныя. \m \v 2 І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну. \m \v 3 Пабіў таксама Давід Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы, калі той пайшоў, каб аднавіць панаваньне сваё над ракой Еўфрат. \m \v 4 І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты. І паперарэзваў ён жылы ў-ва ўсіх коняў тых калясьніцаў, пакінуўшы з іх сабе сто калясьніцаў. \m \v 5 А калі Арам з Дамаску прыйшоў на дапамогу Гададэзэру, валадару Цобы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек. \m \v 6 І паставіў Давід залогі ў Араме Дамаску, і Арам быў падпарадкаваны Давіду, і прыносіў яму даніну, а ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных. \m \v 7 І ўзяў Давід залатую зброю, якую мелі слугі Гададэзэра, і прынёс яе ў Ерусалім. \m \v 8 А з гарадоў Гададэзэра, Бэтаху і Бэратаю, узяў Давід вельмі шмат медзі. \m \v 9 Калі пачуў валадар Хамату Той, што Давід перамог усё войска Гададэзэра, \m \v 10 паслаў Той сына свайго Ярама да валадара Давіда прывітаць яго і дабраславіць яго, і падзякаваць яму, што ваяваў з Гададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Гададэзэру. І прывёз падарункі Ярам: посуд срэбны і залаты, а таксама мядзяны. \m \v 11 І валадар Давід пасьвяціў таксама гэта для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён у-ва ўсіх упакораных народаў: \m \v 12 у Арама, Мааўлянаў, сыноў Амона, Філістынцаў, Амалекцаў, і з рук Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы. \m \v 13 І праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў Эдомцаў на раўніне Салёнай, забіўшы васямнаццаць тысячаў чалавек. \m \v 14 І паставіў ён у Эдоме залогу, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных. \m \v 15 І так Давід валадарыў над усім Ізраілем, і спраўляў суд і справядлівасьць над усім народам сваім. \m \v 16 І Ёаў, сын Цэруі, быў начальнікам войска, а Язафат, сын Ахлюда, быў канцлерам, \m \v 17 Цадок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, а Сэрая быў пісарам, \m \v 18 Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі. \c 9 \cl 2 Сам 9 \m \v 1 І спытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я хацеў бы зьявіць міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?» \m \v 2 А з дому Саўла застаўся адзін слуга на імя Сіба. І паклікаў яго Давід да сябе, і спытаўся ў яго: «Ці ты Сіба?» Ён адказаў: «Я — слуга твой». \m \v 3 І спытаўся валадар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую!» Сіба адказаў валадару: «Так, застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі». \m \v 4 І спытаўся валадар: «Дзе ён?» А Сіба сказаў валадару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, ў Лёдэбары». \m \v 5 І валадар Давід паслаў па яго, і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Лёдэбару. \m \v 6 І прыйшоў Мэфібашэт, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэфібашэт». Ён адказаў: «Я — слуга твой». \m \v 7 Сказаў яму Давід: «Ня бойся, я хачу зьявіць табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго. Я зьвярну табе ўсе палі Саўла, дзеда твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды». \m \v 8 І той пакланіўся, упаўшы на аблічча сваё, і сказаў: «Хто ж ёсьць слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я». \m \v 9 І паклікаў валадар Сібу, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і сям’і ягонай, я перадаю сыну гаспадара твайго. \m \v 10 Абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і прынось плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб на пражыцьцё. А Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў. \m \v 11 І сказаў Сіба валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала Давіда, як адзін з сыноў валадара. \m \v 12 Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І усе, што жылі ў доме Сібы, былі нявольнікамі ў Мэфібашэта. \m \v 13 І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. І быў ён кульгавы на абедзьве нагі. \c 10 \cl 2 Сам 10 \m \v 1 У гэты час памёр валадар сыноў Амона, і заваладарыў на месцы ягоным Ханун, сын ягоны. \m \v 2 І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, як зьявіў мне міласэрнасьць бацька ягоны». І паслаў Давід слугаў сваіх, каб пацешыць яго дзеля сьмерці бацькі. І слугі Давіда прыйшлі ў зямлю сыноў Амона. \m \v 3 І начальнікі сыноў Амона сказалі Хануну, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанаваньня бацькі твайго Давід прыслаў іх да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?» \m \v 4 І схапіў Ханун слугаў Давіда, і абгаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзеньне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх. \m \v 5 Калі пра гэта паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў на спатканьне ім, бо яны былі ганебна зьняважаныя, і загадаў ім валадар: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць вам бароды вашыя, і тады вернецеся». \m \v 6 І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі пасланцоў, каб наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхоба і Сірыйцаў з Цобы, дваццаць тысячаў пехоты, і каля тысячы ваяроў ад валадара Маахі, і з Тобу дванаццаць тысячаў чалавек. \m \v 7 Пачуўшы пра гэта, Давід выправіў Ёава разам з усім войскам. \m \v 8 І выйшлі сыны Амона, і ўшыкаваліся перад самым уваходам у браму. А Сірыйцы з Цобы і Рэхобу і людзі з Тобу і Маахі асобна стаялі на полі. \m \v 9 Калі Ёаў спасьцярог, што войскі накіраваныя супраць яго спераду і ззаду, адабраў сабе выбранцоў Ізраіля, і паставіў іх у шыхты супраць Сірыйцаў. \m \v 10 А рэшту людзей даручыў брату свайму Абішаю, які ўшыкавауся супраць сыноў Амона. \m \v 11 І сказаў яму Ёаў: «Калі Сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, ты прыйдзеш мне ў дапамогу. А калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я ўспамагу цябе. \m \v 12 Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць, што добрае ў вачах Ягоных». \m \v 13 І Ёаў і войска, якое было з ім, пайшлі ў бой супраць Сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі. \m \v 14 А сыны Амона, бачачы, што Сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абішаем і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад Аманіцянаў, і вярнуўся ў Ерусалім. \m \v 15 А Сірыйцы, бачачы, што яны пабітыя Ізраільцянамі, сабраліся разам, \m \v 16 а Гададэзэр праз пасланцоў прывёў Сірыйцаў , якія былі на другім баку ракі, і прыйшлі яны ў Гэлям. І Шабах быў начальнікам войска Гададэзэра. \m \v 17 Калі пра гэта было паведамлена Давіду, ён сабраў усяго Ізраіля, пераправіўся праз Ярдан і прыйшоў у Гэлям. І Сірыйцы ўшыкаваліся супраць Давіда, і ваявалі з ім. \m \v 18 І ўцяклі Сірыйцы перад Ізраілем, і Давід выбіў у Сірыйцаў сямсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён таксама Шабаха, начальніка войска, які там і памёр. \m \v 19 І ўсе валадары, якія прыйшлі на дапамогу Гададэзэру, былі пераможаны Ізраілем і заключылі запавет з Ізраілем, і служылі яму. І Сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона. \c 11 \cl 2 Сам 11 \m \v 1 І сталася праз год, у той час, калі валадары звычайна выходзяць на войны, Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх і разам усяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і аблажылі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме. \m \v 2 І сталася вечарам, што Давід падняўся з ложку свайго і шпацыраваў на даху дома валадарскага. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася, і яна была вельмі прыхожая. \m \v 3 І валадар паслаў выведаць, што гэта за жанчына. І паведамілі яму, што гэта Батшэва, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтыта. \m \v 4 І паслаў Давід весьнікаў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася дадому. \m \v 5 І зачала тая жанчына, і паслала яна, і паведаміла валадару, кажучы: «Я зачала». \m \v 6 І Давід выправіў пасланца да Ёава: «Пашлі да мяне Урыю Хетыта». І паслаў Ёаў Урыю Хетыта да Давіда. \m \v 7 І прыйшоў Урыя да Давіда, і Давід спытаўся пра становішча Ёава і народу, і пра падзеі вайны. \m \v 8 І сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой, і памый ногі твае». І выйшаў Урыя з дому валадарскага, а за ім панесьлі яму стравы са стала валадарскага. \m \v 9 Але Урыя спаў ля брамы дому валадара з іншымі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой. \m \v 10 І паведамілі Давіду: «Урыя не пайшоў у дом свой». І спытаў Давід у Урыі: «Ці ж ты не прыйшоў з дарогі? Чаму ж не заходзіш у дом твой?» \m \v 11 Урыя сказаў валадару Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у намётах, таксама гаспадар мой Ёаў і слугі гаспадара майго ў полі, а я пайшоў бы ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай сваёю? На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, гэтага я не зраблю». \m \v 12 І сказаў Давід Урыі: «Застанься тут сёньня, а заўтра я адпушчу цябе». І так застаўся Урыя ў Ерусаліме на той дзень, і на другі. \m \v 13 І паклікаў яго Давід, каб ён еў перад ім і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён вечарам, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў. \m \v 14 Раніцаю напісаў Давід ліст да Ёава і паслаў яго праз Урыю. \m \v 15 У лісьце ён напісаў: «Пастаўце Урыю там, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыйдзіцеся ад яго, каб быў ён паранены і загінуў». \m \v 16 Ёаў абгледзеў горад, і паставіў Урыю ў месцы, пра якое ведаў, што ваявалі там ваяры адважныя. \m \v 17 І выйшлі з гораду людзі, і ваявалі супраць Ёава. І былі забітыя ў народзе слугі Давідавы, і быў таксама забіты Урыя Хетыт. \m \v 18 І паведаміў Ёаў праз весьнікаў Давіду ўсе падзеі бою гэтага. \m \v 19 І загадаў ён весьніку, кажучы: «Калі ты раскажаш валадару пра ўсе падзеі бою гэтага, \m \v 20 і ўбачыш, што валадар разгневаўся, і ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі ваяваць? Ці вы ня ведалі, што з муроў будуць кідаць у вас? \m \v 21 Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хетыт згінуў там”». \m \v 22 І пайшоў пасланец, і прыйшоў да Давіда, і расказаў Давіду ўсё, што яму загадаў Ёаў. \m \v 23 І сказаў весьнік Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы перамаглі іх і перасьледавалі іх аж да брамы гораду. \m \v 24 І лучнікі пускалі ў слугаў тваіх стрэлы з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хетыт загінуў таксама». \m \v 25 І сказаў Давід весьніку: «Скажы вось гэта Ёаву: “Не перажывай дзеля таго, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду, каб зьнішчыць яго”. Ты падбадзёр яго». \m \v 26 А жонка Урыі, пачуўшы, што загінуў муж ейны, Урыя, плакала дзеля яго. \m \v 27 Пасьля заканчэньня жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але ГОСПАДУ не падабалася тое, што зрабіў Давід. \c 12 \cl 2 Сам 12 \m \v 1 І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён, прыйшоўшы да яго, сказаў: «У адным горадзе жыло двое людзей, адзін быў багаты, а другі — бедны. \m \v 2 Багаты меў вельмі шмат авечак і валоў. \m \v 3 А бедны ня меў нічога, апрача аднае малой авечачкі, якую купіў. Ён карміў яе, і яна расла пры ім разам з дзецьмі ягонымі, разам ела хлеб ягоны і піла з кубка ягонага, спала каля яго і была яму быццам дачка. \m \v 4 Аднойчы прыйшоў госьць да багатага, але яму было шкада браць з авечак сваіх і валоў, каб прыгатаваць ежу падарожніку, які прыйшоў да яго. І ўзяў ён авечку беднага чалавека, і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго». \m \v 5 І Давід запалаў гневам на чалавека таго і сказаў Натану: «На жыцьцё ГОСПАДА, варты сьмерці той чалавек, які так зрабіў. \m \v 6 А за авечку няхай аднагародзіцца ў чатыры разы за тое, што так зрабіў і што не пашкадаваў яго». \m \v 7 І сказаў Натан Давіду: «Ты — той чалавек! Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазаў цябе на валадара над Ізраілем і выратаваў цябе з рукі Саўла, \m \v 8 і даў табе дом гаспадара твайго і жонкі гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей. \m \v 9 Дык чаму ты ўзгардзіў словам ГОСПАДА і дапусьціўся гэтага злачынства перад Ім? Урыю Хетыта ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Мужа ейнага забіў мячом сыноў Амона. \m \v 10 Таму вось меч не адступіць ад дому твайго на вякі за тое, што ты ўзгардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетыта, каб была жонкай тваёй”. \m \v 11 Таму вось што кажа ГОСПАД: «Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонкі твае на вачах тваіх, і перадам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі пад гэтым сонцам. \m \v 12 Ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта перад абліччам усяго Ізраіля і перад абліччам сонца». \m \v 13 І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты ня будзеш пакараны сьмерцю. \m \v 14 Але, як ты даў праз гэта магчымасьць блявузгаць ворагам ГОСПАДА, дык сын, які народзцца ў цябе, памрэ». \m \v 15 І Натан вярнуўся ў дом свой, а ГОСПАД паразіў дзіця, якое нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно цяжка захварэла. \m \v 16 І прасіў Давід ГОСПАДА за дзіця, і посьціў, і ўваходзіў у дом, і начаваў, лежачы на зямлі. \m \v 17 І прыйшлі старэйшыя дому ягонага да яго, каб падняць яго з зямлі, але ён не хацеў, і ня еў хлеб з імі. \m \v 18 Ў сёмы дзень памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] што благое». \m \v 19 Калі Давід спасьцярог, што слугі гавораць між сабою паціху, зразумеў, што дзіця памерла. І спытаўся ён слугаў сваіх: «Ці памерла дзіця?» Тыя адказалі: «Памерла». \m \v 20 І падняўся Давід з зямлі, памыўся, намасьціўся, зьмяніў адзеньне, і ўвайшоў у дом ГОСПАДА, і пакланіўся. Пасьля вярнуўся у дом свой і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў. \m \v 21 І сказалі яму слугі ягоныя: «Як гэта робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, дзеля дзіцяці посьціў ты і плакаў, а калі дзіця памерла, ты ўстаў і еў хлеб?» \m \v 22 Валадар адказаў: «Пакуль дзіця жыло, я дзеля дзіцяці посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца нада мной, і дзіця будзе жыць?” \m \v 23 А цяпер, калі дзіця памерла, навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца». \m \v 24 І спаўчуваў Давід жонцы сваёй Батшэве, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго, \m \v 25 і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя па загаду ГОСПАДА. \m \v 26 А Ёаў працягваў ваяваць супраць Раббы сыноў Амона, і здабыў горад сталічны. \m \v 27 І паслаў Ёаў весьнікаў да Давіда, паведамляючы: «Я ваяваў супраць Раббы і здабыў Горад водаў. \m \v 28 І ты цяпер зьбяры рэшту народу, і стань аблогаю вакол гораду, і вазьмі яго, бо калі я здабуду горад, ці ж не імем маім будзе ён названы?» \m \v 29 І Давід сабраў увесь народ, і пайшоў на Раббу, і ваяваў супраць яе, і здабыў яе. \m \v 30 І зьняў ён з галавы Мільхома дыядэму вагой у талент золата, якая мела вельмі каштоўны камень, і аздобіла яна галаву Давіда. Таксама вынес ён з гораду вельмі вялікую здабычу. \m \v 31 А народ, які ў ім быў, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы і жалезныя сякеры, а таксама загнаў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся Давід з усім войскам у Ерусалім. \c 13 \cl 2 Сам 13 \m \v 1 І сталася пасьля таго. Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру імем Тамар. І закахаўся ў яе Амнон, сын Давіда. \m \v 2 І так мучыўся гэтым Амнон, што аж захварэў з прычыны сястры сваёй Тамар. А была яна яшчэ дзяўчынай, і Амнону здавалася цяжкім зрабіць штосьці з ёю. \m \v 3 Але Амнон меў сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры. \m \v 4 І ён запытаўся яго: «Чаму ты худнееш з дня на дзень, сыне валадара? Чаму ня хочаш мне расказаць пра гэта?» Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго». \m \v 5 Адказаў яму Ёнадаў: «Ляж у ложак і прыкінься хворым. Калі прыйдзе бацька твой наведаць цябе, ты скажы яму: “Дазволь, каб прыйшла сястра мая Тамар і дала мне есьці, і каб на вачах маіх зрабіла ежу, каб я бачыў і еў з рук яе”». \m \v 6 І Амнон лёг, і прыкінуўся хворым. Калі прыйшоў валадар, каб адведаць яго, Амнон сказаў валадару: «Няхай прыйдзе, прашу, Тамар, сястра мая, і няхай на вачах маіх сьпячэ дзьве аладкі, каб мог я прыняць ежу з рук яе». \m \v 7 І паслаў Давід у дом да Тамар, кажучы: «Схадзі ў дом Амнона, брата твайго, і сьпячы яму смачную ежу». \m \v 8 І пайшла Тамар ў дом брата свайго Амнона, а ён ляжаў. І ўзяла яна цеста, замясіла, і зрабіла аладкі на вачах ягоных, і сьпякла іх. \m \v 9 І ўзяла яна патэльню, і выклала перад ім, але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: «Няхай усе выйдуць ад мяне». І ўсе выйшлі ад яго. \m \v 10 І Амнон сказаў Тамар: «Прынясі ежу ў спальню». І ўзяла Тамар аладкі, што сьпякла, і прынесла іх Амнону, брату свайму, у спальню. \m \v 11 І калі яна перад ім паклала іх, каб еў, ён схапіў яе і сказаў: «Хадзі, ляж са мной, сястра мая». \m \v 12 Яна адказала яму: «Не, брат мой, ня гвалць мяне, бо так у Ізраілі ня робіцца. Не рабі гэтай ліхоты. \m \v 13 Куды я дзенуся са зьнявагай сваёю? А ты станеш адным з мярзотнікаў у Ізраілі! Ты пагавары з валадаром, і ён не адмовіць табе мяне». \m \v 14 Ён аднак не паслухаў голасу яе. І быў ён мацнейшы за яе, і апаганіў яе, і ляжаў з ёю. \m \v 15 І адчуў Амнон да яе вялікую нянавісьць, і нянавісьць гэтая была большай, чым каханьне, якое раней да яе адчуваў. І сказаў ёй Амнон: «Уставай і ідзі адсюль». \m \v 16 Яна адказала яму: «Не рабі, выганяючы ад сябе, мне яшчэ большай крыўды ад той, якую мне зрабіў». Ён, аднак, не хацеў слухаць яе. \m \v 17 І паклікаў прыдзьвернага, які паслугаваў яму, і сказаў: «Выжані гэтую ад мяне на вуліцу і зачыні за ёю дзьверы». \m \v 18 Яна была апранутая ў сукню з доўгімі рукавамі, бо так апраналіся дочкі валадарскія, дзяўчыны. І вывеў яе слуга за дзьверы на вуліцу, і замкнуў за ёю дзьверы. \m \v 19 І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю з доўгімі рукавамі, палажыла рукі на галаву і пайшла, галосячы. \m \v 20 І спытаўся ў яе Абсалом, брат ейны: «Ці Амнон, брат твой, быў з табою? Цяпер сястра мая, супакойся, бо ён —брат твой. Не бяры гэтага да сэрца свайго». І засталася збалелая Тамар ў доме Абсалома, брата свайго. \m \v 21 Калі пачуў пра гэта валадар Давід, ён вельмі ўзлаваўся. \m \v 22 А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў яго за тое, што ён згвалціў Тамар, сястру ягоную. \m \v 23 І прайшло пасьля гэтых падзеяў два гады. Абсалом стрыг авечак у Баал-Хацоры, недалёка Эфраіма, і запрасіў ён усіх сыноў валадара. \m \v 24 І прыйшоў Абсалом таксама да валадара, і сказаў: «Стрыгуць авечкі ў слугі твайго. Няхай прыйдзе валадар са слугамі сваімі да слугі свайго». \m \v 25 І сказаў валадар Абсалому: «Не запрашай, сын мой, каб мы ўсе прыйшлі да цябе і нарабілі табе турботаў». І ён дужа прасіў яго, а той не хацеў ісьці, але дабраславіў яго. \m \v 26 І сказаў Абсалом: «Калі ня хочаш сам прыйсьці, няхай прыйдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму валадар: «Чаму ён меў бы ісьці з табой?» \m \v 27 Але Абсалом вельмі прасіў яго, і ён пусьціў з ім Амнона і ўсіх сыноў валадарскіх. \m \v 28 І загадаў Абсалом слугам сваім: «Глядзіце, калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі». \m \v 29 І зрабілі слугі Абсалома адносна Амнона, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадарскія ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі. \m \v 30 А калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла да Давіда вестка: «Абсалом замардаваў усіх сыноў валадара, і з іх не засталося аніводнага». \m \v 31 І ўстаў валадар, і разьдзёр адзеньне сваё, і ўпаў тварам на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, якія паслугавалі яму, таксама разьдзёрлі адзеньне сваё. \m \v 32 А Ёнадаў, сын Шаммы, брата Давіда, сказаў: «Няхай ня думае гаспадар мой, што ўсе юнакі, сыны валадара, пазабіваныя. Толькі Амнон забіты, бо ў Абсалома быў гэты намер з таго дня, як Амнон згвалціў Тамар, сястру ягоную. \m \v 33 І няхай не бярэ сабе гаспадар мой, валадар, гэтае весткі да сэрца, што ўсе сыны валадара загінулі. Бо загінуў толькі Амнон». \m \v 34 І Абсалом уцёк. У той час юнак-вартавы падняў вочы, і заўважыў мноства людзей, якія зыходзілі са збочча гары дарогай ад Гаранаіму. \m \v 35 І сказаў Ёнадаў валадару: «Вось, ідуць сыны валадара! Так сталася, як слуга твой гаварыў». \m \v 36 І калі скончыў ён гаварыць, паказаліся сыны валадара, і ішлі яны з галашэньнем і плачам. Таксама валадар і ўсе слугі ягоныя плакалі ўголас. \m \v 37 А Абсалом уцёк і пайшоў да Тальмая, сына Аміхуда, валадара Гешуру. І [Давід] сумаваў па сыну ўвесь час. \m \v 38 Абсалом уцёк і пайшоў у Гешур, і быў там тры гады. \m \v 39 І перастаў валадар гневацца на Абсалома, бо ўжо супакоіўся па сьмерці Амнона. \c 14 \cl 2 Сам 14 \m \v 1 Тады Ёаў, сын Цэруі, спасьцярогшы, што сэрца валадара прыхілілася да Абсалома, \m \v 2 паслаў у Тэкоа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе і адзенься ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая ўжо доўга смуткуе па памёршым. \m \v 3 І пойдзеш ты да валадара, і скажаш яму вось гэта». І навучыў яе Ёаў, што мае яна сказаць валадару. \m \v 4 І жанчына з Тэкоа пайшла да валадара, упала на зямлю, і пакланілася яму, і сказала: «Дапамажы мне, валадару». \m \v 5 І сказаў ёй валадар: «Што за справу маеш?» Яна адказала: «Я — удава, а муж мой памёр. \m \v 6 Вось жа служка твая мела двух сыноў, і яны пасварыліся ў полі, і не было нікога, хто б іх разьвёў, і адзін з іх ударыў брата свайго так, што той памёр. \m \v 7 І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, дамагаючыся: “Аддай таго, хто забіў брата свайго, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў, і зьнішчым спадкаемцу”. І намагаюцца яны затушыць апошнюю зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані патомства на абліччы зямлі». \m \v 8 І сказаў валадар жанчыне: «Вяртайся ў дом твой, а я выдам загад што да цябе». \m \v 9 І жанчына з Тэкоа сказала валадару: «Гаспадару мой, валадар, няхай віна гэта спадзе на дом бацькі майго, а валадар і пасад ягоны не вінаваты». \m \v 10 І сказаў ёй валадар: «Калі б хто гаварыў супраць цябе, прывядзі яго да мяне, і ён ужо ня будзе больш шкодзіць табе». \m \v 11 І сказала яна: «Згадай, валадару, на ГОСПАДА, Бога свайго, каб мсьціўца за кроў не павялічваў бяды і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА, не спадзе нават волас з галавы сына твайго на зямлю». \m \v 12 І сказала жанчына: «Ці можа служка твая сказаць гаспадару майму, валадару, яшчэ слоўца?» Ён сказаў: «Кажы». \m \v 13 І сказала жанчына: «Чаму ты так думаеш супраць народу Божага? Бо вось, калі валадар сказаў слова гэтае, ён абвінаваціў самога сябе, таму што валадар не вяртае выгнаньніка свайго. \m \v 14 Усе мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую не магчыма сабраць. Але Бог ня хоча загубіць душу, і Ён думае, як не адпіхнуць ад Сябе адкінутага. \m \v 15 І вось сёньня прыйшла я сказаць валадару, гаспадару майму, слова гэтае, бо той народ палохае мяне. І вось сказала служка твая: “Скажу я валадару, можа, ён споўніць просьбу служкі сваёй. \m \v 16 Можа, валадар выслухае, каб вызваліць служку сваю з рукі таго, хто хоча зьнішчыць мяне і сына майго, і пазбавіць нас спадчыны Божай”. \m \v 17 Бо вырашыла служанка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, супакоіць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае і што благое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!» \m \v 18 І ў адказ сказаў валадар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». Жанчына сказала: «Няхай пытаецца ў мяне гаспадар мой, валадар». \m \v 19 І спытаўся валадар: «Ці не рука Ёава з табой у-ва ўсіх гэтых словах?» У адказ сказала жанчына: «На жыцьцё душы тваёй, гаспадару мой, валадар! Нельга ўхіліцца ані направа, ані налева ад усяго таго, пра што пытае гаспадар мой, валадар. Бо слуга твой Ёаў загадаў мне і ўлажыў у вусны мае ўсе словы гэтыя. \m \v 20 Каб прыповесьцю зьмяніць выгляд гэтай справе, слуга твой Ёаў навучыў мяне, але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі адбываецца». \m \v 21 І зьвярнуўся валадар да Ёава: «Вось, ты зрабіў гэта. Дык ідзі і прывядзі юнака Абсалома». \m \v 22 Ёаў упаў тварам на зямлю і пакланіўся валадару, кажучы: «Сёньня даведаўся слуга твой, што мае ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо споўніў ты просьбу слугі твайго». \m \v 23 І ўстаў Ёаў, і пайшоў у Гешур, і прывёў Абсалома ў Ерусалім. \m \v 24 І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ён ня ўбачыць». \m \v 25 А прыгажэйшага ад Абсалома не было мужчыны ў Ізраілі, які б як ён быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы. \m \v 26 А калі стрыг ён галаву сваю, а стрыг ён яе звычайна штогод, бо [валасы] былі цяжкія, і мусіў стрыгчыся, то валасы ягоныя важылі дзьвесце сыкляў вагі валадарскай. \m \v 27 І нарадзілася Абсалому тры сыны і адна дачка, на імя Тамар. І была яна вельмі прыгожая. \m \v 28 І сядзеў Абсалом у Ерусаліме два гады, але аблічча валадара ня бачыў. \m \v 29 І паслаў Абсалом да Ёава з просьбай, каб паслаў яго да валадара, але ён не хацеў прыйсьці да яго. І паслаў ён другі раз, але той не хацеў прыйсьці. \m \v 30 І сказаў ён слугам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаў побач майго, і расьце на ім ячмень. Ідзіце і спаліце яго агнём». І слугі Абсалома спалілі поле агнём. \m \v 31 І ўстаў Ёаў, і прыйшоў у дом Абсалома, і спытаў: «Чаму слугі твае спалілі ніву маю агнём?» \m \v 32 Абсалом адказаў Ёаву: «Я пасылаў да цябе, просячы, каб ты прыйшоў да мяне, каб паслаць цябе да валадара, і каб ты сказаў яму: “Навошта я вярнуўся з Гешуру? Лепш было мне там жыць”. Дык прашу цябе, дапамажы мне ўбачыць аблічча валадара. Калі я ў чым вінаваты, няхай ён заб’е мяне». \m \v 33 І пайшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да валадара, і ўпаў на твар перад ім. І пацалаваў валадар Абсалома. \c 15 \cl 2 Сам 15 \m \v 1 Пасьля таго Абсалом справіў сабе калясьніцу і коні, і пяцьдзясят мужчынаў, якія хадзілі перад ім. \m \v 2 І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі, што ідзе да брамы. І кожнага, хто з якой справай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і пытаў: «З якога ты гораду?» Той адказваў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля». \m \v 3 Тады Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў». \m \v 4 І казаў Абсалом: «Калі б хто мяне паставіў судзьдзёю над зямлёй? Тады прыходзілі б да мяне ўсе, што маюць вырашаць справы, і я судзіў бы іх паводле справядлівасьці». \m \v 5 І калі падыходзіў чалавек, каб пакланіцца яму, ён працягваў яму руку, сьціскаў за руку і цалаваў яго. \m \v 6 І рабіў ён так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў сэрцы Ізраільцянаў. \m \v 7 Праз чатыры гады сказаў Абсалом валадару: «Пайду я ў Хеўрон і споўню шлюбаваньне, якое я абяцаў ГОСПАДУ. \m \v 8 Бо калі слуга твой быў у Гешуры Сірыйскім, шлюбаваў, кажучы: “Калі верне мяне ГОСПАД назад у Ерусалім, складу ГОСПАДУ ахвяру”». \m \v 9 І сказаў яму валадар: «Ідзі ў супакоі». І той устаў, і пайшоў у Хеўрон. \m \v 10 І паслаў Абсалом тайных весьнікаў у-ва ўсе пакаленьні Ізраіля, кажучы: «Калі пачуеце гук трубы, гаманіце: “Абсалом абраны валадаром у Хеўроне”». \m \v 11 І з Абсаломам выйшлі з Ерусаліму дзьвесьце чалавек, ня ведаючы ў прастаце сэрца нічога. \m \v 12 У час складаньня ахвяраў Абсалом паслаў і паклікаў Ахітафэля з Гіло, радніка Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома. \m \v 13 І прыйшоў весьнік да Давіда, і паведаміў: «Сэрца усяго Ізраіля прыстала да Абсалома». \m \v 14 І сказаў Давід усім слугам, якія былі разам з ім ў Ерусаліме: «Зьбірайцеся! Уцякайма, бо ня будзе нам ратунку ад Абсалома. Сьпяшайцеся ўцячы, каб не дагнаў ён нас раптам і каб ня выгубіў нас, і каб вострывам мяча ня зьнішчыў гораду». \m \v 15 І слугі валадара сказалі яму: «Усё, што загадае гаспадар наш, валадар, мы, слугі твае, выканаем». \m \v 16 І выйшаў валадар, а за ім увесь дом ягоны, і пакінуў валадар дзесяць жанчынаў наложніцаў сьцерагчы дом. \m \v 17 І выйшаў валадар пешшу, і ўвесь народ за ім, і затрымаліся яны пры апошнім доме. \m \v 18 І праходзілі перад ім усе слугі ягоныя, усе Керэты, Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, у лічбе шэсьцьсот чалавек прайшлі перад валадаром. \m \v 19 І спытаўся валадар Іттая з Гату: «Чаму і ты ідзеш разам з намі? Вярніся і застанься з валадаром, бо ты — чужынец і выгнанец з бацькаўшчыны сваёй. \m \v 20 Учора прыйшоў ты, а сёньня я змушаю цябе ісьці блукаць разам з намі, бо я сам ня ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і няхай ГОСПАД зьявіць табе міласэрнасьць і вернасьць». \m \v 21 У адказ сказаў Іттай валадару: «Няхай жыве ГОСПАД і няхай жыве гаспадар мой, валадар. Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой». \m \v 22 І сказаў Давід Іттаю: «Дык ідзі і праходзь!» І прайшоў перад валадаром Іттай з Гату і ўсе людзі ягоныя, і ўсе дзеці ягоныя, якія былі з ім. \m \v 23 А ўся ваколіца голасна плакала, калі ўвесь народ праходзіў перад валадаром. Валадар таксама перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню. \m \v 24 І прыйшоў Цадок, і з ім усе лявіты, несучы Каўчэг Запавету Божага. І паставілі яны Каўчэг Божы, і Абіятар склаў ахвяру, пакуль увесь народ ня выйшаў з гораду. \m \v 25 І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, то Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае. \m \v 26 А калі Ён скажа: “Не падабаешся ты Мне”, я згаджуся, няхай Ён робіць, што падабаецца Яму». \m \v 27 І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Глядзі, вяртайся ў горад ў супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя няхай застануцца з вамі. \m \v 28 Я вось буду вандраваць на раўнінах пустыні, пакуль ня прыйдзе да мяне паведамленьне ад вас». \m \v 29 І вярнулі Цадок і Абіятар Каўчэг Божы ў Ерусалім, і засталіся там. \m \v 30 А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, і ішоў ён з закрытай галавой і босы. І ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з закрытымі галовамі і плакалі. \m \v 31 І паведамілі Давіду, што Ахітафэль быў у змове з Абсаломам. І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, зрабі недарэчнай раду Ахітафэля». \m \v 32 І калі Давід узыйшоў на вяршыню гары, дзе пакланяліся Богу, пераняў яго Хушай Аркеец у разьдзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. \m \v 33 І сказаў яму Давід: «Калі ты пойдзеш са мною, будзеш мне цяжарам. \m \v 34 А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, валадару, буду слугой тваім. Як раней я быў слугой бацькі твайго, так цяпер буду слугой тваім!”, то ты ударэмніш раду Ахітафэля адносна мяне. \m \v 35 Будзеш там мець пры сабе Цадока і Абіятара, сьвятароў. І ўсё, што пачуеш у доме валадара, перакажаш Цадоку і Абіятару, сьвятарам. \m \v 36 Вось, з імі засталіся два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш усё, што толькі пачуеш». \m \v 37 І ўвайшоў Хушай, сябра Давіда, у горад. І Абсалом увайшоў у Ерусалім \c 16 \cl 2 Сам 16 \m \v 1 Калі Давід зыйшоў крыху з вяршыні гары, пераняў яго Сіба, слуга Мэфібашэта з наладаванымі двума асламі, а на іх дзьвесьце хлябоў і сто зьвязак разынак, і сто аладак фіговых, і буклак віна. \m \v 2 І спытаўся валадар у Сібы: «Што гэта значыць?» Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дому валадара, а хлябы і плады — на ежу слугам тваім, а віно — каб піў той, хто зьняможацца ў пустыні!» \m \v 3 І спытаўся валадар: «А дзе сын гаспадара твайго?» Сіба адказаў валадару: «Ён застаўся ў Ерусаліме, бо сказаў: “Сёньня вяртае мне дом Ізраіля валадарства бацькі майго”». \m \v 4 І сказаў валадар Сібу: «Тваё ўсё, што належала Мэфібашэту». А Сіба сказаў, кланяючыся: «Няхай я знайду ласку ў цябе, гаспадару мой, валадар». \m \v 5 І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і акурат выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, імем Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і праклінаў яго, \m \v 6 і кідаў камяні ў Давіда і ў-ва ўсіх слугаў валадара Давіда, хоць увесь народ і ўсе ваяры ішлі побач валадара з правага і левага боку. \m \v 7 І Шымэй зьневажаў валадара, кажучы: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек, сын Бэліяла! \m \v 8 Павярнуў на цябе ГОСПАД усю кроў дому Саўла, бо забраў ты валадарства ў яго. Таму аддаў ГОСПАД валадарства Абсалому, сыну твайму. І прыціскаюць цябе ліхоты твае, бо ты — злачынца крыважэрны». \m \v 9 І сказаў Абішай, сын Цэруі, валадару: «Чаму праклінае гэты здохлы сабака гаспадара майго, валадара? Пайду і адсяку яму галаву». \m \v 10 А валадар сказаў: «Што мне і вам, сыны Цэруі? Калі ён праклінае і калі яму ГОСПАД загадаў, каб праклінаў Давіда, хто асьмеліцца сказаць: “Чаму ты так зрабіў?”» \m \v 11 І сказаў валадар Абішаю і ўсім слугам сваім: «Калі сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на жыцьцё маё, то тым больш гэты сын Бэн’яміна. Не перашкаджайце яму праклінаць паводле загаду ГОСПАДА. \m \v 12 Можа, ГОСПАД гляне на гора маё і аднагародзіць мне дабром за сёньняшняе зьневажаньне». \m \v 13 І ішоў валадар і людзі ягоныя дарогаю далей. А Шымэй ішоў бокам гары, праклінаючы і кідаючы камяні ў яго, і абсыпаючы зямлёй. \m \v 14 І прыйшоў валадар і ўвесь народ ягоны, змучаныя, да водаў, і там адпачылі. \m \v 15 Тым часам Абсалом і ўвесь народ Ізраіля з ім увайшлі ў Ерусалім. І Ахітафэль быў разам з ім. \m \v 16 І Хушай, Аркеец, сябра Давіда, прыйшоў да Абсалома, і сказаў яму: «Няхай жыве валадар, няхай жыве валадар!» \m \v 17 І сказаў яму Абсалом: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?» \m \v 18 Адказаў Хушай Абсалому: «Ніякім чынам! Бо каго выбраў ГОСПАД і гэты народ, і ўвесь Ізраіль, з тым і я застануся. \m \v 19 А да таго, каму я маю служыць? Ці ж ня сыну валадарскаму? Як служыў я бацьку твайму, так буду паслухмяны табе». \m \v 20 І сказаў Абсалом Ахітафэлю: «Дайце раду, што маем рабіць?» \m \v 21 І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Увайдзі да наложніцаў бацькі твайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом, каб, калі пачуе ўвесь Ізраіль, што ты стаўся ненавісным бацьку твайму, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх». \m \v 22 І паставілі намёт Абсалому на даху, і ён на вачах усяго Ізраіля ўвайшоў да наложніцаў бацькі свайго. \m \v 23 А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэты час была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як быў ён з Давідам, так і цяпер з Абсаломам. \c 17 \cl 2 Сам 17 \m \v 1 І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Я выбяру сабе дванаццаць тысячаў ваяроў і ў гэтую ноч пайду на Давіда, \m \v 2 і нападу на яго, пакуль ён змучаны і пакуль у яго рукі аслабеўшы, і напалохаю яго. І ўвесь народ, які з ім, я заб’ю, і самаго валадара. \m \v 3 І тады я прывяду ўвесь народ да цябе. Як ня будзе жыцьця толькі аднаго чалавека, тады ўвесь народ будзе жыць у супакоі». \m \v 4 І спадабалася гэтая парада Абсалому і ўсім старшыням Ізраіля. \m \v 5 І сказаў Абсалом: «Паклічце Хушая Аркейца і паслухаем, што ён нам скажа». \m \v 6 І прыйшоў Хушай да Абсалома, і Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітафэль. Ці маем споўніць параду ягоную, ці не? Ты скажы!» \m \v 7 І сказаў Хушай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе гэтым разам Ахітафэль». \m \v 8 І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і ваяроў, якія з ім. Гэта людзі мужныя, і яны разьюшаныя, як дзікая мядзьведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе. А бацька твой — ваяр спраўны, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі. \m \v 9 Вось і цяпер ён хаваецца ў якой пячоры або ў іншым месцы. І калі хто загіне пры першым нападзе на іх, дык напэўна пачуюць і скажуць: “Сталася вялікая параза народу, які стаіць за Абсалома”. \m \v 10 І тады спалохаецца наймужнейшы, які мае сэрца льва, бо ўвесь Ізраіль ведае, які спраўны бацька твой і якія мужныя тыя, што з ім. \m \v 11 І мне вось здаецца, што такая парада слушная: няхай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраіль ад Дана да Бээр-Шэвы, шматлікі, як пясок на беразе мора, і ты сам пойдзеш ў бой. \m \v 12 І мы прыйдзем да яго, дзе б ён ні знаходзіўся, і нападзем на яго, як звычайна раса падае на зямлю, і не пакінем тады нікога з усіх людзей, якія з ім. \m \v 13 А калі ён схаваецца ў горадзе, тады ўсе Ізраільцяне прынясуць пад той горад вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ад яго ані камяня». \m \v 14 Тады Абсалом і ўсе Ізраільцяне сказалі: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ухіліць лепшую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце. \m \v 15 І сказаў Хушай сьвятарам Цадоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітафэль Абсалому і старшыням Ізраіля, а я гэткую даў параду. \m \v 16 І цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіда: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў валадар і ўсе людзі, якія з ім”». \m \v 17 А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі, і чакалі, пакуль прыйшла служка і пераказала ім весткі, і тады яны пайшлі і пераказалі валадару Давіду, бо яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх. \m \v 18 Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому. Тады яны абодва хутка пайшлі далей і прыйшлі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме. Ён меў студню на панадворку, і яны спусьціліся ў яе. \m \v 19 А жанчына ўзяла і расьцягнула посьцілку над адтулінай студні і насыпала зерня на яе, і так схавала іх. \m \v 20 І прыйшлі слугі Абсалома ў дом жанчыны, і спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаац і Ёнатан?» Адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль праз ваду». І тыя шукалі іх, і не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерусалім. \m \v 21 І калі тыя адыйшліся, выйшлі яны са студні і, прыйшоўшы да валадара Давіда, сказалі: «Зьбірайцеся хутка і перапраўцеся праз раку, бо вось такую параду дае Ахітафэль». \m \v 22 І ўстаў Давід, і ўвесь народ ягоны, і переправіліся праз Ярдан да сьвітаньня, і не застаўся ніводны, хто не паспеў бы пераправіцца праз раку. \m \v 23 Тым часам Ахітафэль, бачачы, што не была выканана парада ягоная, асядлаў асла свайго і вярнуўся ў горад свой і ў дом свой, і, даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго. \m \v 24 А Давід прыйшоў у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім. \m \v 25 На месца Ёава Абсалом паставіў начальнікам над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайлі, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, якая была маці Ёава. \m \v 26 І расклаўся Ізраіль і Абсалом табарам у зямлі Гілеад. \m \v 27 Калі Давід прыйшоў у Маханаім, Шобі, сын Нахаша з Раббы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Лёдэбару, і Барзілай, Гілеадзец з Рагэліму, \m \v 28 прынесьлі яму ложак, і посуд, і гаршчкі гліняныя, пшаніцу і ячмень, муку, зерне пражанае, фасолю, сачэвіцу, \m \v 29 мёд, масла, сыры авечыя і лой кароўскі. І прынесьлі гэта Давіду і людзям ягоным на ежу, бо казалі: «Народ гэты галодны, змучаны і засьмягшы ў пустыні». \c 18 \cl 2 Сам 18 \m \v 1 Давід, агледзеўшы людзей сваіх, паставіў над імі тысячнікаў і сотнікаў. \m \v 2 Пасьля падзяліў Давід людзей сваіх на тры дружыны: адну дружыну даручыў Ёаву, другую — Абішаю, сыну Цэруі, трэйцюю — Іттаю з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі». \m \v 3 Але народ адказаў: «Не, ты ня пойдзеш, бо калі мы адступім, на нас ня зьвернуць увагі. І хоць бы загінула палова нас, не лічылася б гэта, а ты адзін — тое, што нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду». \m \v 4 І сказаў ім валадар: «Я зраблю тое, што вам здаецца добрым». І стаў валадар у браме, а ўсё войска праходзіла сотнямі і тысячамі. \m \v 5 І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю: «Лагоднымі будзьце з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, дадзены начальнікам адносна Абсалома. \m \v 6 І выйшла войска на бой на раўніне супраць Ізраіля, і пачаўся бой ў лесе Эфраіма. \m \v 7 І войска Давіда пабіла там народ Ізраіля. І была ў той дзень страшэнная параза, і палегла дваццаць тысячаў чалавек. \m \v 8 І бой пашырыўся на ўсю ваколіцу, і лес у той дзень выгубіў народу больш, чым меч. \m \v 9 І сталася, што Абсалом, едучы на муле, сутыкнуўся са слугамі Давіда. І мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся валасамі за галіны, і павіс між небам і зямлёй, а мул пабег далей. \m \v 10 Нехта ўбачыў гэта і паведаміў Ёаву: «Бачыў я Абсалома, які вісіць на дубе». \m \v 11 І сказаў Ёаў чалавеку, які пра гэта паведаміў яму: «Калі ты бачыў яго, чаму ты не забіў яго на тым месцы? Я даў бы табе дзесяць срэбнікаў і адзін пояс». \m \v 12 А ён адказаў Ёаву: «Нават калі б на рукі мае ты палажыў і тысячу срэбнікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына валадарскага. Чулі ж мы, як валадар загадаў табе, Абішаю і Іттаю: “Захавайце мне юнака Абсалома”. \m \v 13 І калі б я супраць сумленьня свайго ўчыніў няпраўду, а ніякая справа не схаваецца ад валадара, ці ты сам ня выступіў бы супраць мяне». \m \v 14 І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у рукі свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дуб. \m \v 15 І падбегла дзесяць юнакоў, зброяносцы Ёава, і забілі яго. \m \v 16 І затрубіў Ёаў у рог, і народ спыніўся перасьледаваць Ізраіля, бо Ёаў стрымаў людзей. \m \v 17 І яны прынесьлі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вялікую кучу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае. \m \v 18 Калі яшчэ жыў, Абсалом паставіў сабе слуп ў даліне валадарскай, бо ён казаў: «Я ня маю сына, які б захаваў памяць пра імя маё». І назваў ён помнік імем сваім. І да гэтага дня называецца ён Яд-Абсалом. \m \v 19 І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадара, што ГОСПАД зьявіў яму справядлівасьць, вызваляючы яго ад рукі ворагаў ягоных». \m \v 20 І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень весьнікам добрай весткі, але паведаміш іншым разам. Бо сёньня нядобрае прынясеш, таму што сын валадара забіты». \m \v 21 І сказаў Ёаў Кушцу: «Ідзі і скажы валадару, што ты бачыў». Ён пакланіўся Ёаву і пабег. \m \v 22 У другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушцам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі». \m \v 23 Ён адказаў: «Што б ні сталася, пабягу». І Ёаў сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаац, пабегшы напрасткі, выперадзіў Кушца. \m \v 24 А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі. І вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць самотны. \m \v 25 Ён крыкнуў і гэтак паведаміў валадару. І валадар сказаў: «Калі адзін, то прыносіць добрую вестку». А той бег і набліжаўся. \m \v 26 І ўбачыў вартаўнік другога чалавека, які бег, і закрычаў ён прыдзьвернаму: «Нейкі чалавек бяжыць самотна». А валадар сказаў: «Гэта таксама з добрай весткай». \m \v 27 І паведаміў вартаўнік: «Пазнаю, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з добрай вескай». \m \v 28 І закрычаў Ахімаац, і сказаў валадару: «Мір!» І, пакланіўшыся валадару да зямлі, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які даў табе людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, валадара!» \m \v 29 Валадар спытаўся: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Ахімаац адказаў: «Бачыў я вялікае замяшаньне, калі слуга валадара Ёаў пасылаў слугу твайго, але ня ведаю, што там было». \m \v 30 І загадаў валадар: «Адыйдзіся і стань там». І той адыйшоў, і стаў збоку. \m \v 31 І прыйшоў акурат Кушац і сказаў: «Добрую прыношу вестку, гаспадару мой, валадар. Бо зьявіў сёоньня табе ГОСПАД справядлівасьць, выбаўляючы цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе». \m \v 32 І спытаўся валадар у Кушца: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» І адказаў яму Кушац: «Няхай будзе з ворагамі гаспадара майго, валадара, і з усімі, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму». \cl 2 Сам 19 \m \v 33 І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!» \c 19 \m \v 1 І паведамілі Ёаву: «Валадар плача і ў жалобе дзеля Абсалома». \m \v 2 Так вось перамога замянілася ў той дзень у жалобу для ўсяго народа, бо народ пачуў у той дзень вестку: «Валадар сумуе дзеля сына свайго». \m \v 3 У той дзень уваходзіў народ у горад цішком, як уваходзяць людзі асаромленыя, якія ў час бою кінуліся ўцякаць. \m \v 4 А валадар закрыў твар свой і галасіў моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!» \m \v 5 І ўвайшоў Ёаў да валадара ў дом, і сказаў: «Ты асароміў сёньня ўсіх слугаў тваіх, якія захавалі жыцьцё тваё і жыцьцё сыноў тваіх і дачок тваіх, жыцьцё жонак тваіх і наложніцаў тваіх. \m \v 6 Ты любіш тых, якія ненавідзяць цябе, і ў нянавісьці маеш тых, што любяць цябе. Ты сёньня паказаў, што ня дбаеш пра начальнікаў тваіх і пра слугаў тваіх. Пераканаўся я сёньня, што калі б Абсалом застаўся пры жыцьці, а мы ўсе паўміралі, гэта было б добрым у вачах тваіх. \m \v 7 І цяпер падыміся, выйдзі і прагавары да сэрца слугаў тваіх. Прысягаю табе на ГОСПАДА, што калі ня выйдзеш, ніхто не застанецца ў гэтую ноч пры табе. Гэта будзе горш табе, чым усе беды, якія нахлынулі на цябе ад юнацтва твайго аж да цяперашніх дзён». \m \v 8 І ўстаў валадар, і сеў у браме, і ўсяму народу было паведамлена, што валадар сядзіць у браме. І сабралася вялікае мноства людзей перад валадаром, а Ізраіль уцёк у намёты свае. \m \v 9 І спрачаўся ўвесь народ у-ва ўсіх пакаленьнях Ізраіля, і гаварыў: «Валадар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук Філістынцаў. І цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам. \m \v 10 А Абсалом, якога мы памазалі, каб ён валодаў намі, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не варочаеце валадара?» \m \v 11 І паслаў валадар па Цадока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старшыняў Юды і кажыце ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара ў дом свой? Слова ўсяго Ізраіля дайшло ўжо да валадара, у дом ягоны. \m \v 12 Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?” \m \v 13 А Амасе скажыце: “Ці ты ня косць мая і цела маё? Няхай гэта і гэта зробіць і гэта дадасьць, калі ты ў мяне ня будзеш заўсёды начальнікам войска на месцы Ёава”». \m \v 14 І прыхіліў ён сэрцы ўсіх сыноў Юды, быццам аднаго чалавека. І паслалі яны да валадара пасланцоў, якія казалі: «Вярніся ты і ўсе слугі твае». \m \v 15 І вярнуўся валадар, і прыйшоў аж да Ярдану. А Юда прыйшоў у Гільгал, і пераняў валадара, каб перавесьці яго праз Ярдан. \m \v 16 Таксама Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, пасьпяшаўся з людзьмі Юды на сустрэчу з валадаром Давідам. \m \v 17 А з ім была тысяча Бэн’ямінцаў, і Сіба, слуга сям’і Саўла, і пятнаццаць сыноў ягоных, і дваццаць слугаў з ім. І пераправіліся яны праз Ярдан перад валадаром. \m \v 18 І перайшлі яны брод, каб пераправіць дом валадара і зрабіць так, як падабаецца яму. І Шымэй, сын Гера, упаў на твар перад валадаром, калі той меў пераправіцца праз Ярдан, \m \v 19 і сказаў валадару: «Не ўважай за злачынства мне, гаспадару мой, і не памятай на крыўду слугі твайго ў той дзень, калі гаспадар мой, валадар, выходзіў з Ерусаліму. І не бяры гэтага да сэрца свайго. \m \v 20 Я, слуга твой, прызнаю віну сваю і дзеля таго першы з усёй сям’і Язэпа выходжу на спатканьне гаспадара майго, валадара». \m \v 21 А Абішай, сын Цэруі, у адказ сказаў: «Ці ж ня будзе забіты Шымэй за тое, што праклінаў памазанца ГОСПАДАВА?» \m \v 22 Але Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Цэруі, што вы становіцеся для мяне сёньня супраціўнікамі? Ці сёньня павінен хто-колечы паміраць у Ізраілі? Я дакладна ведаю, што сёньня я стаўся валадаром над Ізраілем». \m \v 23 І сказаў валадар Шымэю: «Не памрэш!» І запрысягнуў яму валадар. \m \v 24 І Мэфібашэт, сын Саўла, таксама выйшаў на спатканьне валадара. Ня мыў ён ног і рукі, ня стрыг барады, і ня мыў адзеньня свайго з таго дня, у які валадар выехаў, і аж да дня, калі вярнуўся ў супакоі. \m \v 25 Калі ён прыйшоў на спатканьне валадара ў Ерусалім, сказаў яму валадар: «Чаму не пайшоў ты са мною, Мэфібашэт?» \m \v 26 Ён у адказ сказаў: «Гаспадару мой, валадар, ашукаў мяне слуга мой! Я, слуга твой, сказаў слузе свайму: “Вазьму сабе асла, сяду на яго і паеду з валадаром”, бо кульгавы слуга твой. \m \v 27 Але ён ачарніў слугу твайго перад гаспадаром маім, валадаром. Ты ж, гаспадару мой, валадар, як анёл Божы, таму рабі, што табе падабаецца. \m \v 28 Увесь дом бацькі майго варты быў сьмерці перад гаспадаром маім, валадаром, але ты пасадзіў слугу твайго між тых, што ядуць са стала твайго. Якое ж маю права вінаваціць каго перад валадаром?» \m \v 29 І сказаў яму валадар: «Навошта гаворыш ты ўсё гэта. Я сказаў, каб ты і Сіба падзялілі паміж сабою поле». \m \v 30 Мэфібашэт сказаў валадару: «Няхай ён бярэ нават усё, калі гаспадар мой, валадар, вярнуўся ў супакоі ў дом свой!» \m \v 31 Таксама Барзілай Гілеадзец прыйшоў з Рагеліму і праводзіў валадара праз Ярдан, каб разьвітацца з ім за Ярданам. \m \v 32 А Барзілай быў вельмі стары, меў ён восемдзясят гадоў. Ён заагледзеў валадара харчамі, калі ён быў у Маханаіме, бо быў чалавекам вельмі багатым. \m \v 33 І сказаў валадар Барзілаю: «Хадзі са мною, і я буду апякавацца табою ў Ерусаліме». \m \v 34 Барзілай сказаў валадару: «Колькі засталося ўжо мне жыць, каб ісьці з валадаром у Ерусалім? \m \v 35 Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці хопіць мне розуму, каб разабраўся я, што салодкае, а што горкае? Ці можа задаволіць слугу твайго ежа і пітво? Або ці магу я яшчэ слухаць сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць лішнім цяжарам гаспадару майму, валадару? \m \v 36 Крыху пяройдзе слуга твой з табой праз Ярдан, але за што нагароджваць, валадару, мяне такою ласкаю? \m \v 37 Дазволь слузе твайму вярнуцца, каб памерці ў горадзе сваім, побач магілы бацькі свайго і маці сваёй. Але слуга твой, Кімгам, няхай пойдзе з табою, гаспадару мой, валадар, і ты зрабі яму, як табе падабаецца». \m \v 38 І сказаў валадар: «Кімгам няхай ідзе са мною, і я зраблю яму, што добрае ў вачах тваіх, і ўсё, аб чым будзеш мяне прасіць, ты атрымаеш». \m \v 39 І калі ўжо ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, валадар пацавлаваў Барзілая і дабраславіў яго, і ён вярнуўся да сябе. \m \v 40 І вырушыў валадар у Гільгал, і разам з ім Кімгам. І праводзіў валадара ўвесь народ Юды, а таксама палова народу Ізраіля. \m \v 41 У той час да валадара зыйшліся ўсе Ізраільцяне і сказалі яму: «Чаму браты нашыя, сыны Юды, укралі цябе і пераправілі валадара і дом ягоны праз Ярдан, і ўсіх людзей Давіда разам з ім?» \m \v 42 І адказалі ўсе людзі Юды людзям Ізраіля: «Бо ён нам бліжэйшы. Чаму гневаецеся на нас з гэтае прычыны? Ці мы зьелі што ў валадара? Ці, можа, даў ён нам дары?» \m \v 43 І адказалі людзі Ізраіля людзям Юды: «Дзесяць частак маем мы ў валадара, а таму і ў Давіда мы лепшыя за вас. Дык чаму вы пагарджаеце намі? Хіба ня мы першыя сказалі слова, каб вярнуць валадара нашага?» Але слова людзей Юды было мацнейшым, чым слова людзей Ізраіля. \c 20 \cl 2 Сам 20 \m \v 1 І быў там нейкі нягодны чалавек на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і крыкнуў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!» \m \v 2 І ўсе людзі Ізраілю аддзяліліся ад Давіда і пайшлі за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім, пачынаючы ад Ярдану аж да Ерусаліму. \m \v 3 Калі вярнуўся валадар ў дом свой у Ерусаліме, узяў ён дзесяць наложніцаў сваіх, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, зааглядаючы іх, але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа]. \m \v 4 І сказаў валадар Амасе: «Зьбяры да мяне ўсіх мужчын Юды на трэйці дзень, а ты стань тут». \m \v 5 І пайшоў Амаса, каб склікаць людзей Юды, і замарудзіў на вызначаны час, які быў яму прызначаны. \m \v 6 І сказаў Давід Абішаю: «Шэва, сын Біхры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом. Дык зьбяры слугаў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён сабе ўмацаванага гораду і ня ўцёк ад нас». \m \v 7 І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе людзі вайсковыя. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры. \m \v 8 Калі яны былі каля вялікага камяня, які ў Гібэоне, выйшаў насустрач ім Амаса. А Ёаў быў узброены, і на клубах ягоных на поясе вісеў схаваны меч, які зручна ўваходзіў і выходзіў з похваў. \m \v 9 І сказаў Ёаў Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаў Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго. \m \v 10 І Амаса не спасьцярог мяча ў другой руцэ Ёава, а Ёаў ударыў ім у жывот ягоны так, што нутро ягонае выйшла на зямлю і ўжо не паутарыў удару. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай кінуліся ў пагоню за Шэвай, сынам Біхры. \m \v 11 І адзін са слугаў Ёава затрымаўся каля цела Амасы і закрычаў: «Хто прыхільны Ёаву і хто стаіць за Давіда, няхай ідзе з Ёавам!» \m \v 12 А Амаса ляжаў скрываўлены сярод дарогі. І заўважыў той чалавек, што людзі затрымоўваюцца, каб паглядзець на яго, і перацягнуў Амасу з дарогі на поле, і накрыў яго вопраткаю, бо бачыў, што ўсе, якія праходзяць, спыняюцца каля яго. \m \v 13 І калі ён прыняў Амасу з дарогі, кожны чалавек пайшоў за Ёавам у пагоню за Шэваю, сынам Біхры. \m \v 14 І прайшоў Ёаў праз усе пакаленьні Ізраіля аж да Абель-Бэт-Маахі. І ўсе сыны Бээры сбраліся і пайшлі за ім. \m \v 15 І вось прыйшлі яны, і абляглі Шэву ў Абель-Бэт-Маасе і насыпалі вал кругом гораду на вышыню муроў. І ўсе людзі, якія былі з Ёавам, намагаліся разбурыць муры. \m \v 16 І нейкая разумная жанчына з гораду закрычала: «Слухайце, слухайце! Скажыце Ёаву, няхай ён падыйдзе сюды, і я пагавару з ім». \m \v 17 Калі ён падыйшоў да яе, яна сказала яму: «Ці ты Ёаў?» Ён адказаў ёй: «Я». Яна сказала яму: «Паслухай, што скажа служка твая». Ён адказаў: «Слухаю». \m \v 18 І сказала яна: «Даўней так гаварылі: “Няхай спытаюцца ў Абэлі”, і так скончвалі справу \m \v 19 Я — спакойны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш разваліць горад і зруйнаваць маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?» \m \v 20 У адказ Ёаў сказаў: «Ніякім чынам, ніякім чынам, каб я разбураў што або нішчыў. \m \v 21 Ня ў гэтым справа. Вось жа чалавек з гор Эфраіма, Шэва, сын Біхры, падняў руку сваю на валадара Давіда. Выдайце яго самога, і я адступлю ад гораду». І сказала жанчына Ёаву: «Галава ягоная будзе перакінута табе праз мур». \m \v 22 І выйшла яна перад усім народам, і сказала яму разумна, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі праз мур Ёаву. І ён затрубіў, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара. \m \v 23 І стаў Ёаў над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі, \m \v 24 Аданірам — над зборам даніны; Язафат, сын Ахілюда — канцлерам, \m \v 25 Шэва —пісарам, Цадок і Абіятар — сьвятарамі. \m \v 26 Таксама Іра з Яіру быў святаром у Давіда. \c 21 \cl 2 Сам 21 \m \v 1 І панаваў голад на зямлі ў дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід у ГОСПАДА, а ГОСПАД сказаў: «Над Саўлам і над домам ягоным цяжыць кроў, бо ён вымардаваў Гібэонцаў». \m \v 2 І, сабраўшы Гібэонцаў, сказаў ім валадар, а Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў. Сыны Ізраіля пакляліся ім не чапаць іх, але Саўл стараўся зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды. \m \v 3 І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчынуе ГОСПАДА?» \m \v 4 Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў ім валадар: «Што вы толькі скажаце, я зраблю вам». \m \v 5 І сказалі яны валадару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер выгубіць нас, каб не засталося нікога з нас у межах Ізраіля, \m \v 6 няхай будуць дадзены нам сем чалавек, а мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гібэоне на гары ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам». \m \v 7 Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі, складзенай ГОСПАДУ між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам. \m \v 8 І ўзяў валадар двух сыноў Рыцпы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыббаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, бацькам якіх быў Адрыэль, сын Барзілая з Мэхолы. \m \v 9 І Давід аддаў іх у рукі Гібэонцаў, якія павесілі іх на гары перад ГОСПАДАМ. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю. \m \v 10 А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на камяні, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам нябесным удзень і зьвярам палявым уначы. \m \v 11 І было паведамлена Давіду пра тое, што рабіла Рыцпа, дачка Аі, наложніца Саўла. \m \v 12 І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Ябэшу ў Гілеадзе косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа. \m \v 13 І перанёс ён адтуль косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, і сабралі косткі павешаных. \m \v 14 І пахавалі іх і косткі Саўла і Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І таксама гэтым быў праслаўлены Бог над зямлёю. \m \v 15 І пачалася зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід са слугамі сваімі, і ваяваў з Філістынцамі. І Давід адчуў сябе змучаным. \m \v 16 І Ішбі-бэ-Ноб, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і падпаясаны ён быў новым мячом, хацеў забіць Давіда. \m \v 17 Але Абішай, сын Цэруі, прыйшоў яму на дапамогу. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда пакляліся і сказалі: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля». \m \v 18 Неўзабаве зноў пачалася вайна ў Нобе супраць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа з роду Рафы. \m \v 19 І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яіра з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі. \m \v 20 І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, з роду Рафы. \m \v 21 І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда. \m \v 22 Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рафы з Гату. Яны пагінулі ад рукі Давіда і слугаў ягоных. \c 22 \cl 2 Сам 22 \m \v 1 І засьпяваў Давід словы гэтае песьні ГОСПАДУ ў дзень, калі вызваліў яго ГОСПАД з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла. \m \v 2 І ён сказаў: «ГОСПАД – скала мая і замчышча маё, Ён — Збаўца мой. \m \v 3 Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты вызваліў мяне. \m \v 4 Паклічу я ГОСПАДА, Які годны хвалы, і буду вызвалены ад ворагаў маіх. \m \v 5 Ахапілі мяне хвалі сьмерці, віры небяспечныя стрывожылі мяне, \m \v 6 путы пякельныя аплялі мяне, і петлі сьмяротныя душаць мяне. \m \v 7 У горы маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. І пачуў Ён кліч мой са сьвятыні Сваёй, і голас мой дайшоў да вушэй Ягоных. \m \v 8 І дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён. \m \v 9 Узьняўся дым ад гневу Ягонага і агонь палючы — з вуснаў Ягоных; вуглі распаленыя сыпаліся ад Яго. \m \v 10 Нахіліў Ён нябёсы, і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі. \m \v 11 Ён сеў на херувіма, і паляцеў, і ўзьнёсся на крылах ветру. \m \v 12 І ахінуўся ў цемру, як заслону, цёмнымі водамі і густымі хмарамі ахутаў Сябе. \m \v 13 Ад бляску перад Ім загарэлася вугольле агністае. \m \v 14 І загрымеў у небе ГОСПАД, Найвышэйшы даў пачуць голас Свой. \m \v 15 Ён пусьціў стрэлы Свае і разагнаў іх, мноствам маланак напалохаў іх. \m \v 16 І адкрыліся глыбіні мора, і выявіліся падваліны сусьвету ад гневу Твайго, ГОСПАДЗЕ, ад подыху духу гневу Твайго. \m \v 17 Выцягнуў Ён [руку] з вышыні і схапіў мяне, і выцягнуў мяне з глыбіняў водных, \m \v 18 і выратаваў Ён мяне ад ворага магутнага, і ад тых, што ненавідзяць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне. \m \v 19 Яны нахлынулі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД стаўся для мяне абаронаю. \m \v 20 І вывеў Ён мяне на прасторнае месца, уратаваў Ён мяне, бо любіць мяне. \m \v 21 І аднагародзіў мне ГОСПАД за праведнасьць маю, за чыстасьць рук маіх аддзячыў Ён мне, \m \v 22 бо трымаўся я шляхоў ГОСПАДА, і не дапускаўся грэху перад Богам маім. \m \v 23 Бо ўсе прыказаньні Ягоныя я меў перад вачыма і наказаў Ягоных не адпіхнуў ад сябе, \m \v 24 Але быў перад Ім беззаганны, і беззаконьня высьцерагаўся. \m \v 25 І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, і паводле чыстасьці рук маіх перад вачыма Ягонымі. \m \v 26 Для справядлівага і Ты справядлівы, і для беззаганнага Ты беззаганны, \m \v 27 для чыстага сэрцам і Ты чысты сэрцам, а для крывадушнага і Ты падступны, \m \v 28 бо людзей прыгнечаных Ты ратуеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш. \m \v 29 Ты, ГОСПАДЗЕ, — сьветач мой, Бог мой асьвятляе цемру маю. \m \v 30 Бо з Табою я атакую войска варожае, і з Богам маім узыйду на муры. \m \v 31 Бог, беззаганны шлях Ягоны, слова ГОСПАДА агнём ачышчана, Ён — шчыт для ўсіх, хто на Яго спадзяецца. \m \v 32 Хто Бог, апрача ГОСПАДА? Хто абарона, апрача Бога нашага? \m \v 33 Бог, Які падперазаў мяне сілаю і робіць шлях мой беззаганным. \m \v 34 Ён робіць ногі мае, як у аленя, і на высачыні ставіць мяне. \m \v 35 Ён навучае рукі мае для бітвы, а рамёны мае напінаюць мядзяны лук. \m \v 36 Ты даў мне шчыт збаўленьня Твайго, і ласка Твая ўзьвялічвае мяне. \m \v 37 Ты пашырыў крокі мае, і не хістаюцца ногі мае. \m \v 38 Я перасьледаваў ворагаў маіх, і даганяў іх, і не вяртаўся, пакуль ня зьнішчыў іх. \m \v 39 Я зьнішчыў іх так, што не маглі падняцца, і падалі пад ногі мае. \m \v 40 Ты падперазаў сілай для бітвы, і тых, што паўсталі супраць мяне, кінуў пад ногі мае. \m \v 41 Ты прымушаў уцякаць ворагаў маіх, і ненавісьнікаў маіх разагнаў. \m \v 42 І крычалі яны, але ніхто іх ня збавіў. І клікалі ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім. \m \v 43 Я расьцярушыў іх як пыл зямлі, як балота на вуліцы таптаў я іх. \m \v 44 Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, і паставіў мяне за галаву плямёнам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне. \m \v 45 На вестку пра мяне яны паслухмяныя мне, і сыны чужынцаў падпарадкаваліся мне. \m \v 46 Чужынцы млеюць і дрыжаць у агароджах сваіх. \m \v 47 Жыве ГОСПАД, дабраслаўленая скала мая. Няхай узвысіцца Бог збаўленьня майго. \m \v 48 Бог, Які адпомсьціў за мяне і Які падпарадкаваў народы мне, \m \v 49 Які вызваліў мяне ад ворагаў маіх, і ўзьнёс мяне па-над тымі, што паўсталі супраць мяне, ад чалавека злачыннага вызваліў мяне. \m \v 50 Дзеля гэтага буду славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сярод народаў, і псальмы сьпяваць на славу імя Твайго, \m \v 51 бо Ты даў вялікія перамогі валадару Твайму і зьявіў міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду і насеньню ягонаму на вякі». \c 23 \cl 2 Сам 23 \m \v 1 Вось гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Есэя, сказаў чалавек, які высока пастаўлены, памазанец Бога Якубавага, сьпявак псальмаў Ізраіля. \m \v 2 Дух ГОСПАДА гаворыць праз мяне, і слова Ягонае — у вуснах маіх. \m \v 3 Сказаў Бог Ізраіля, гаварыў мне Скала Ізраіля: “Валадар справядлівы над людзямі, які пануе ў страху Божым, \m \v 4 як яснасьць заранкі пры ўзыходе сонца, як раніца без хмурынак, як бляск пасьля дажджу, і як трава, што расьце з зямлі”. \m \v 5 Ці не такі дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены і пэўны. Ад Яго збаўленьне маё і ўсё жаданьне маё. \m \v 6 Людзі ліхія будуць выкінуты, як церні, якіх не бяруць рукою. \m \v 7 А калі хто хоча дакрануцца іх, няхай узброіцца жалезам або цаўём дзіды, і паліць іх агнём дашчэнту». \m \v 8 Вось імёны слаўных ваяроў Давіда: Ёшэб-Башшэбэт з Тахкемону, начальнік між трох; ён падняў на дзіду сваю васемсот чалавек, забітых адным разам. \m \v 9 Пасьля яго Элеазар, сын Додо, сына Ахоха, між трох [герояў]. Быў ён з Давідам, калі Ізраільцяне сабраліся да бою, а Філістынцы зьневажалі іх. І пабеглі Ізраільцяне, \m \v 10 і ён адзін стаяў і біў Філістынцаў, ажно самлела рука яму і прыліпла да мяча. І ГОСПАД даў вялікую перамогу ў той дзень, і народ вярнуўся, каб рабаваць забітых. \m \v 11 Пасьля яго Шамма, сын Агэ з Арару. Аднойчы сабраліся Філістынцы ў Лехі, і быў там палетак, поўны сачэвіцы. І людзі ўцяклі перад Філістынцамі, \m \v 12 і ён стаў адзін сярод поля, і выратаваў іх, а Філістынцаў пабіў. І ГОСПАД даў вялікую перамогу. \m \v 13 Гэтыя трое спасярод трыццаці пад час жніва прыйшлі да Давіда ў пячору Адулям у той час, калі дружына Філістынцаў разлажылася табарам у лагчыне Рэфаім. \m \v 14 Давід быў у крэпасьці, а дружына Філістынцаў — у Бэтлееме. \m \v 15 І захацеў Давід піць, і сказаў: «Хто дасьць мне напіцца вады са студні, якая ў Бэтлееме каля брамы!» \m \v 16 Тады трое гэтых адважных напалі на табар Філістынцаў і набралі вады ў Бэтлееме са студні, якая каля брамы, і прынесьлі напіцца Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў у ахвяру ГОСПАДУ, \m \v 17 і сказаў: «Няхай міласьцівы мне будзе ГОСПАД, каб зрабіць гэта. Ці ж буду я піць кроў гэтых людзей, якія пайшлі, разыкуючы жыцьцём». І не захацеў піць [ваду]. Вось гэта зрабілі тры слаўныя. \m \v 18 І Абішай, брат Ёава, сын Цэруі, быў начальнікам трыццаці. Ён падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. І быў ён у славе сярод тых трох. \m \v 19 Спаміж трыццаці ён быў найслаўнейшы, і быў начальнікам іхнім, але тым тром не дараўняў. \m \v 20 І Бэная, сын Егаяды з Кабцээлю, быў ваяром мужным. Ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааву, і ён сам пайшоў і забіў льва ў сярэдзіне ямы ў дзень завірухі. \m \v 21 Забіў ён таксама волата Эгіпцяніна. Эгіпцянін трымаў у руцэ дзіду, а ён пайшоў на яго з кіем, і, вырваўшы з рукі Эгіпцяніна дзіду, забіў яго ўласнаю дзідаю ягонай. \m \v 22 Гэта зрабіў Бэная, сын Егаяды, і быў ён у славе між трыццацьцю. \m \v 23 Быў ён найбольш паважаны, з тых трыццаці, але тым тром не дараўняў. І Давід паставіў яго начальнікам над вартай прыбочнай сваёю. \m \v 24 Да тых трыццаці належыў Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Додо з Бэтлеему, \m \v 25 Шамма з Хароду і Эліка з Хароду, \m \v 26 Хэлец з Пэлету і Іра, сын Іккеша з Тэкоа, \m \v 27 Абіезэр з Анатоту і Мэбунай з Хушы, \m \v 28 Цальмон з Ахоху і Магарай з Нэтофы, \m \v 29 Хэлеб, сын Бааны, з Нэтофы, і Іттай, сын Рыбая з Ітбэа сыноў Бэн’яміна. \m \v 30 Бэная з Піратону і Гіддай з Нахале- Гаашу, \m \v 31 Абі-Альбон з Арабы і Азмавэт з Бахурыму, \m \v 32 Эліяхба з Шаальбону і сыны Яшэна, Ёнатан, \m \v 33 Арару, Ахіям, сын Шарара з Арару, \m \v 34 Эліфэлет, сын Ахасбая, сына Маахі, і Эліям, сын Ахітафэля з Гіло, \m \v 35 Гецарай з Кармэлю і Паарай з Арабу, \m \v 36 Ігаль, сын Натана з Цобы, і Бані з Гаду, \m \v 37 Цэлек з Амона, і Нахарай з Бээроту, зброяносец Ёава, сына Цэруі, \m \v 38 Іра з Ітра, Гарэб з Ітра, \m \v 39 і Урыя Хетыт — усіх трыццаць сем. \c 24 \cl 2 Сам 24 \m \v 1 І зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і намовіў Давіда супраць Ізраіля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраіля і Юду». \m \v 2 І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе пакаленьні Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу». \m \v 3 Ёаў сказаў валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, павялічыць у сто разоў народ, колькі ёсьць цяпер, і няхай вочы гаспадара майго, валадара, убачаць гэта! Але навошта, гаспадару мой, валадар, захацеў ты зрабіць гэта?» \m \v 4 Але загад валадара Ёаву і начальнікам войска перамог. І выйшлі Ёаў і начальнікі войска ад валадара, каб палічыць народ Ізраіля. \m \v 5 І пераправіліся яны праз Ярдан, і затрымаліся ў Араэры, на поўдзень ад гораду, які на сярэдзіне лагчыны Гад, у накірунку Язэру. \m \v 6 І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Хетытаў у Кадэш, а адтуль пайшлі ў Дан, а з Дана павярнулі ў Сідон. \m \v 7 Пасьля прыйшлі яны ў крэпасьць Тыр, і ў-ва ўсе гарады Хівеяў і Хананейцаў, і накіраваліся ў Нэгеў Юдэйскі і ў Бээр-Шэву. \m \v 8 Так абыйшлі яны ўсю зямлю і праз дзевяць месяцаў і дваццаць дзён вярнуліся ў Ерусалім. \m \v 9 І Ёаў перадаў валадару лік перапісанага народу. Ізраіль налічыў васемсот тысячаў ваяроў, здатных да бою, а Юда — пяцьсот тысячаў ваяроў. \m \v 10 І задрыжэла сэрца Давіда дзеля таго, што палічыў ён народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў». \m \v 11 Калі назаўтра ўстаў Давід рана, слова ГОСПАДА было скіравана да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы: \m \v 12 «Ідзі і скажы Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры пакараньні Я кладу табе. Выбяры сабе адно з іх, каб Я зрабіў табе гэта”». \m \v 13 І пайшоў Гад да Давіда, і паведаміў яму гэта: «Выбірай сабе, ці будзе панаваць голад тры гады ў зямлі тваёй, або тры месяцы ты будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, якія будуць перасьледаваць цябе, або на працягу трох дзён будзе панаваць пошасьць на зямлі тваёй. І цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказаць Таму, Які мяне паслаў». \m \v 14 І адказаў Давід Гаду: «Гора мне! Але лепш патрапіць ў рукі ГОСПАДА, бо Ён — міласэрны, чым у рукі людзей!» \m \v 15 І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля ад раніцы да ўмоўленага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дану да Бээр-Шэвы семдзясят тысячаў чалавек. \m \v 16 І выцягнуў ужо анёл руку сваю на Ерусалім, каб яго зьнішчыць, але ГОСПАД зьлітаваўся дзеля няшчасьця і сказаў анёлу, што нішчыў людзей: «Досыць, цяпер спыні руку тваю!» А быў анёл ГОСПАДАЎ каля току Араўны Евусея. \m \v 17 Давід, бачачы анёла, які забіваў людзей, маліў ГОСПАДА: «Я саграшыў, я ўчыніў беззаконьне, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая павернецца на мяне і на дом бацькі майго!» \m \v 18 У той дзень прыйшоў Гад да Давіда і сказаў яму: «Ідзі і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Араўны Евусея». \m \v 19 І пайшоў Давід паводле слова Гада, як загадаў ГОСПАД. \m \v 20 І глянуў Араўна, і ўбачыў валадара і слугаў ягоных, што ідуць да яго. І выйшаў ён, і пакланіўся валадару тварам да зямлі, \m \v 21 і сказаў: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой да слугі свайго?» І сказаў яму Давід: «Купіць у цябе ток і паставіць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца зараза, якая пануе паміж людзьмі». \m \v 22 І сказаў Араўна Давіду: «Няхай бярэ гаспадар мой, валадар, і складае ахвяру, як падабаецца яму. Вось, валы на цэласпаленьне, вось, малацілкі і ёрмы валовыя на дровы. \m \v 23 Усё аддае Араўна валадару!» І сказаў Араўна валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе да цябе ласкавы!» \m \v 24 Валадар у адказ яму сказаў: «Ніякім чынам! Я куплю за грошы ад цябе і не складу дармовае цэласпаленьне ГОСПАДУ». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра. \m \v 25 І пабудаваў Давід там ахвярнік ГОСПАДУ, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. І зьлітаваўся ГОСПАД над зямлёю, і перастаў караць Ізраіля.