\id 2KI \ide UTF-8 \h 2 ВАЛАДАРОЎ \toc2 2 ВАЛАДАРОЎ \toc1 ДРУГАЯ КНІГА ВАЛАДАРОЎ \mt1 ДРУГАЯ КНІГА ВАЛАДАРОЎ \c 1 \cl 2 Вал 1 \m \v 1 Пасьля сьмерці Ахава збунтаваўся Мааў супраць Ізраіля. \m \v 2 А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою, што ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і загадаў ім: «Ідзіце, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?» \m \v 3 І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі з Тэшбы: «Устань і выйдзі на сустрэчу пасланцоў валадара з Самарыі і скажы ім: “Ці ж няма Бога ў Ізраіля, што вы ідзіцё пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону? \m \v 4 Таму, вось, што кажа ГОСПАД: "З ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”». І Ільля пайшоў. \m \v 5 І вярнуліся пасланцы да Ахазіі, і ён спытаў іх: «Чаму вы вярнуліся?» \m \v 6 А яны адказалі яму: «Нейкі чалавек сустрэў нас і сказаў нам: “Ідзіце і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і скажыце яму: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону? Таму з ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”». \m \v 7 Ён сказаў ім: «Як выглядаў той чалавек, які выйшаў вам на спатканьне і сказаў вам гэтыя словы?» \m \v 8 Адказалі яму: «Гэты чалавек быў у плашчы са скураў і быў падперазаны пасам скураным вакол сьцёгнаў». І ён крыкнуў: «Гэта Ільля з Тэшбы». \m \v 9 І паслаў Ахазія па яго пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І прыйшоў ён да Ільлі, калі той у гэты час быў на вяршыні гары, і сказаў яму: «Чалавеча Божы! Валадар загадаў, каб ты зыйшоў з гары!» \m \v 10 У адказ Ільля сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе разам з пяцьдзесяцёма тваімі!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго разам з пяцьдзесяцёма ягонымі. \m \v 11 І валадар паўторна паслаў па яго іншага пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І ён сказаў яму: «Чалавеча Божы! Вось што кажа валадар: “Хутка зыйдзі з гары!”» \m \v 12 У адказ Ільля сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцьдзясят чалавек тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят чалавек ягоных. \m \v 13 І паслаў валадар трэйцяга пяцідзясятніка і пяцьдзясят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Ільлёю і прасіў яго: «Чалавеча Божы, няхай жыцьцё маё і жыцьцё гэтых слугаў тваіх, гэтых пяцідзесяці, будзе каштоўным у вачах тваіх! \m \v 14 Бо вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцьдзесяцёма, якія з імі былі. Але цяпер прашу, каб зьявіў ты міласэрнасьць дзеля душы маёй». \m \v 15 І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі: «Зыйдзі разам з ім, ня бойся яго». І Ільля ўстаў, і пайшоў разам з ім да валадара, \m \v 16 і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону, як быццам няма Бога ў Ізраіля, ад Якога ты мог бы даведацца слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, не падымешся, але сьмерцю памрэш”». \m \v 17 І памёр валадар паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў Ільля. А на месцы ягоным стаў валадарыць Ярам, брат ягоны, у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо Ахазія ня меў сына. \m \v 18 Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \c 2 \cl 2 Вал 2 \m \v 1 І сталася, што калі ГОСПАД хацеў узяць Ільлю ў неба віхорам, ішоў Ільля і Элісэй з Гільгалу. \m \v 2 І сказаў Ільля Элісэю: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне аж у Бэтэль». Але Элісэй адказаў яму: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Бэтэль. \m \v 3 І выйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён адказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце». \m \v 4 І сказаў яму Ільля: «Элісэй, застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне ў Ерыхон». Але ён адказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, я не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Ерыхон. \m \v 5 І падыйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавой тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, а вы маўчыце!» \m \v 6 І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». Элісэй сказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва разам. \m \v 7 І пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць здалёку, а яны абодва стаялі каля Ярдану. \m \v 8 І Ільля зьняў плашч свой, і скруціў, і ўдарыў ім па вадзе. І разьдзялілася вада ў адзін і ў другі бок, і перайшлі абодва па сухому. \m \v 9 Калі перайшлі, Ільля сказаў Элісэю: «Прасі, чаго хочаш, каб я зрабіў табе, пакуль ня буду забраны ад цябе». А Элісэй сказаў: «Прашу, няхай падвойна дух твой пяройдзе на мяне!» \m \v 10 Ільля сказаў: «Цяжкога ты просіш. Калі, аднак, убачыш мяне, як буду ўзяты ад цябе, будзе табе тое, пра што просіш; а калі ня ўбачыш, ня будзе». \m \v 11 І калі яны ішлі і размаўлялі, раптам зьявілася калясьніца агністая і коні агністыя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхоры падняўся ў неба. \m \v 12 А Элісэй глядзеў і крычаў: «Ойча мой! Ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя». І больш яго ўжо ня бачыў, і схапіўшы шаты свае, разьдзёр іх на дзьве часткі. \m \v 13 І падняў ён плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і вярнуўся, і стаў на беразе Ярдану. \m \v 14 І плашчом Ільлі, які зваліўся з яго, ударыў па вадзе і сказаў: «Дзе ГОСПАД, Бог Ільлі?» І ўдарыў па вадзе, і яна разьдзялілася туды і сюды, і Элісэй перайшоў. \m \v 15 І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Ільлі супачыў на Элісэю». І прыйшлі на спатканьне яму, і пакланіліся яму, упаўшы тварам на зямлю, \m \v 16 і сказалі яму: «Вось, між слугаў тваіх знаходзіцца пяцьдзясят людзей мужных. Няхай яны пойдуць і пашукаюць гаспадара твайго, ці часам не падняў яго Дух ГОСПАДА і не спусьціў на адной з гор, або ў якой лагчыне». Ён жа сказаў: «Не пасылайце!» \m \v 17 Але яны налягалі на яго і надакучалі так, што Элісэй сказаў: «Пасылайце». І паслалі яны пяцьдзясят чалавек, і яны шукалі Ільлю тры дні, і не знайшлі, \m \v 18 і так вярнуліся да яго, калі ён быў у Ерыхоне, і ён сказаў ім: «Ці ж не казаў я вам: “Не ідзіце!”» \m \v 19 І сказалі жыхары гораду Элісэю: «Вось, разьмяшчэньне гораду гэтага добрае, як ты, гаспадару, бачыш, але вада нездаровая і зямля не дае пладоў». \m \v 20 Ён сказаў: «Прынясіце мне новую місу і укіньце ў яе солі». І яны прынесьлі яму, \m \v 21 і ён пайшоў да крыніцы вады, укінуў у яе соль і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў воду гэтую, і ня будзе ў ёй больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”». \m \v 22 І аздароўлена была вада па сёньняшні дзень паводле слова Элісэя, якое ён сказаў. \m \v 23 Адтуль пайшоў ён у Бэтэль. Калі ж ішоў ён дарогаю, малыя хлопцы выбеглі з гораду і сьмяяліся з яго пагардліва, кажучы: «Ідзі, лысы! Ідзі, лысы!». \m \v 24 Ён аглянуўся, убачыў іх і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх. \m \v 25 Адтуль пайшоў ён на гару Кармэль, а адтуль вярнуўся ў Самарыю. \c 3 \cl 2 Вал 3 \m \v 1 Ярам, сын Ахава, узяў уладу над Ізраілем у Самарыі ў васямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і валадарыў дванаццать гадоў. \m \v 2 І дапускаўся ён усякага ліха перад ГОСПАДАМ, але ня так, як бацька ягоны і маці. Ён прыняў слуп Баала, які зрабіў бацька ягоны. \m \v 3 Трываў ён, аднак, у грахах Ерабаама, сына Навата, які навучыў грашыць Ізраіля, і не адступіў ад іх. \m \v 4 Мэша, валадар Мааву, гадаваў шмат быдла і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў. \m \v 5 Але пасьля сьмерці Ахава валадар Мааву збунтаваўся супраць валадара Ізраіля. \m \v 6 І валадар Ярам выйшаў з Самарыі і зрабіў агляд усяго Ізраіля. \m \v 7 І ў дарозе ён паслаў Язафату, валадару Юды, пасланцоў, паведамляючы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці хочаш пайсьці са мной ваяваць супраць Мааву?» Той адказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае». \m \v 8 І запытаўся: «Якім шляхам мы пойдзем?» А ён адказаў: «Праз пустыню Эдом». \m \v 9 І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі. \m \v 10 І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! Сабраў ГОСПАД трох валадароў, каб выдаць іх у рукі Мааву». \m \v 11 І спытаўся Язафат: «Ці няма тут прарока ГОСПАДАВАГА, каб праз яго спытаць ГОСПАДА?» І сказаў адзін са слугаў валадара Ізраіля: «Ёсьць тут Элісэй, сын Шафата, які паліваў вадой рукі Ільлі». \m \v 12 І сказаў Язафат: «Ён мае слова ГОСПАДА». І пайшлі да яго валадар Ізраіля, і Язафат, і валадар Эдому. \m \v 13 І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». Але сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не сабраў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?» \m \v 14 І сказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, калі б я не паважаў Язафата, валадара Юды, не зьвярнуў бы ўвагі на цябе і ня глянуў бы. \m \v 15 Цяпер жа прывядзіце да мяне гусьляра». І калі той зайграў, лягла на Элісэя рука ГОСПАДА, \m \v 16 і ён сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Выкапайце ў гэтай лагчыне равы побач равоў”. \m \v 17 Гэта вось кажа ГОСПАД: “Ня ўбачыце ветру, ані дажджу, а лагчына гэтая запоўніцца вадою. І будзеце піць вы, і статак ваш, і жывёла вашая”. \m \v 18 І гэтага яшчэ мала ў вачах ГОСПАДА. Ён выдасьць таксама Мааў у рукі вашыя. \m \v 19 Вы зруйнуеце ўсе гарады ўмацаваныя і ўсе гарады багатыя, вы сьсячыцё ўсе дрэвы добрыя, засыпеце ўсе крыніцы водаў, усе палі абрабляныя добрыя зьнішчыце, накідаўшы камянёў». \m \v 20 І сталася раніцаю, калі звычайна складаецца ахвяра, вось, вада пацякла дарогаю Эдомскай і напоўнілася зямля вадою. \m \v 21 А ўсе Мааўляне, даведаўшыся, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы. \m \v 22 Вельмі рана ўстаўшы, на ўзыходзе сонца, убачылі Мааўляне здалёку ваду чырвоную, як кроў. \m \v 23 І закрычалі яны: «Гэта кроў! Напэўна, валадары рэжуцца паміж сабой, і пазабівалі адзін аднаго. Хадзем па здабычу, Мааўляне!» \m \v 24 Калі падыйшлі яны пад табар Ізраіля, падняліся Ізраільцяне і ўдарылі на Мааўлянаў так, што тыя кінуліся перад імі ўцякаць, а яны ішлі наперад і забівалі Мааўлянаў. \m \v 25 І зруйнавалі гарады, і закідалі палі добрыя камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і зрэзалі ўсе дрэвы добрыя. Урэшце, засталіся толькі муры Кір-Харэшэту, і абкружылі яго каменекіды і закідвалі камянямі. \m \v 26 Калі валадар Мааву ўбачыў, што перамагаюць ворагі ягоныя, ён узяў з сабой сямсот чалавек, якія валодалі мячом, каб прабіцца да валадара Эдому, але ня змог. \m \v 27 І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю. \c 4 \cl 2 Вал 4 \m \v 1 Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але вось, прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі». \m \v 2 Элісэй сказаў ёй: «Чым мог бы я табе дапамагчы? Скажы мне, што маеш у доме сваім?» Яна адказала: «Служка твая ня мае ў доме анічога, апрача збанка з алеем». \m \v 3 І сказаў ён: «Ідзі, пазыч сабе посуд у-ва ўсіх суседзяў сваіх, посуд пусты, і набяры яго нямала. \m \v 4 І вярніся, і замкні дзьверы за сабою і сынамі сваімі, і налівай у-ва ўсе гэтыя пасудзіны, а напоўненыя адстаўляй». \m \v 5 Яна пайшла ад яго, замкнула дзьверы за сабою і за сынамі сваімі, і яны падносілі ёй посуд, а яна налівала. \m \v 6 Калі ўвесь посуд быў поўны, сказала яна сыну свайму: «Прынясі мне яшчэ посуд». Але ён адказаў: «Ня маю больш посуду». І спыніўся алей. \m \v 7 І пайшла яна, і сказала пра гэта чалавеку Божаму. А ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося». \m \v 8 Аднаго дня Элісэй праходзіў праз Шунам. Была там багатая жанчына, якая затрымала яго, каб паеў хлеба. Колькі разоў ён там праходзіў, заходзіў туды падсілкавацца хлебам. \m \v 9 І сказала яна мужу свайму: «Я перакананая, што чалавек Божы, які часта праходзіць каля нас, — сьвяты. \m \v 10 Дык падрыхтуем малы пакойчык яму, паставім у ім ложак, стол, услончык і сьвечнік, каб, калі зойдзе да нас, застаўся там». \m \v 11 Аднойчы зайшоў ён туды, і падняўся ў верхні пакойчык, і там заначаваў. \m \v 12 І сказаў ён слузе свайму Гехазію: «Пакліч Шунаміцянку гэтую». Ён паклікаў яе, і яна стала перад ім. \m \v 13 І сказаў Элісэй слузе: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупліва служыла нам у-ва ўсім. Што хочаш, каб я аднагародзіў табе? Можа, заступіцца за цябе перад валадаром або перад начальнікам войска?”» Яна адказала: «Я жыву паміж народу свайго». \m \v 14 Ён працягваў: «Дык што можна зрабіць для яе?» Гехазі адказаў: «Нажаль, яна ня мае сына, а муж ейны ўжо стары». \m \v 15 Элісэй сказаў: «Пакліч яе!» І ён паклікаў яе, і яна стала каля дзьвярэй. \m \v 16 Ён сказаў: «У гэтую пару праз год будзеш песьціць сына». Яна адказала: «О, гаспадару мой, чалавек Божы, не падманвай служкі тваёй». \m \v 17 Але жанчына зачала і нарадзіла сына праз год у тую самую пару, як сказаў ёй Элісэй. \m \v 18 І рос той хлопец. Аднойчы пайшоў ён да бацькі свайго, да жняцоў, \m \v 19 і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» Бацька загадаў слузе: «Забяры яго да маці!» \m \v 20 Забраў яго слуга і завёў да маці ягонай. І ён сядзеў на каленях у яе да паўдня, і памёр. \m \v 21 Яна пайшла і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, замкнула за сабой дзьверы і выйшла. \m \v 22 І паклікала яна мужа свайго, і сказала: «Прыйшлі мне, прашу, аднаго са слугаў і асьліцу, каб пайшла я да чалавека Божага, а пасьля вярнуся». \m \v 23 Ён сказаў ёй: «Чаму ідзеш да яго сёньня? Не маладзік [цяпер], ані субота?» Але яна сказала: «Добра». \m \v 24 І, асядлаўшы асьліцу, сказала слузе свайму: «Вядзі і ідзі! Не затрымоўвайся ў дарозе, пакуль не скажу табе». \m \v 25 І паехала, і прыйшла да чалавека Божага на гару Кармэль. Калі чалавек Божы ўгледзеў яе здалёк, сказаў слузе свайму Гехазію: «Гэта тая Шунаміцянка. \m \v 26 Пабяжы на спатканьне ёй і спытай ў яе: “Ці здаровая ты? Ці здаровы муж твой? Ці здаровы сын твой?”» Яна адказала: «Здаровыя». \m \v 27 І прыйшла яна на гару да чалавека Божага, і абняла ногі ягоныя, а Гехазі падыйшоў, каб адпіхнуць яе, але сказаў яму чалавек Божы: «Пакінь яе, бо душа ейная ў горы вялікім, а ГОСПАД схаваў гэта ад мяне і не паведаміў мне». \m \v 28 Яна ж сказала: «Ці я прасіла гаспадара майго пра сына? Ці ж я не казала: “Не падманвай мяне”?» \m \v 29 І Элісэй сказаў Гехазію: «Перапаяшы сьцёгны твае, вазьмі кій мой і ідзі! Калі напаткаеш каго, не вітайся з ім, а калі цябе хто прывітае, не адказвай яму. І пакладзеш кій мой на хлопца». \m \v 30 Але маці хлопца сказала: «На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе!» І Элісэй устаў, і пайшоў з ёю. \m \v 31 А Гехазі выперадзіў іх і палажыў кій на хлопца, але не было ані голасу, ані знаку жыцьця. І Гехазі вярнуўся да яго, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся». \m \v 32 І ўвайшоў Элісэй у дом, а хлопец ляжаў мёртвы на ложку ягоным. \m \v 33 І ўвайшоў ён, і замкнуў дзьверы за сабою, і маліў ГОСПАДА. \m \v 34 І падыйшоў, і лёг на хлопца, і прытуліў вусны свае да вуснаў хлопца, і вочы свае — да вачэй ягоных, і рукі свае – да рук ягоных, і прытуліўся да яго, і сагрэлася цела хлопца. \m \v 35 І зноў хадзіў ён па доме ўзад і ўперад, і вяртаўся назад, і прытуліўся да яго, і хлопец пазяхнуў сем разоў і расплюшчыў вочы свае. \m \v 36 І паклікаў [Элісэй] Гехазія, і сказаў яму: «Пакліч Шунаміцянку сюды». І той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго, і ён сказаў: «Вазьмі сына твайго». \m \v 37 І яна увайшла, і ўпала да ног ягоных, і пакланілася да зямлі, і ўзяла сына свайго, і выйшла. \m \v 38 А Элісэй вярнуўся ў Гільгал. І быў голад у той зямлі. І калі сыны прарокаў сядзелі пры ім, ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў». \m \v 39 І выйшаў адзін з іх у поле назьбіраць зеляніны. І знайшоў ён дзікую расьліну павітуху, і назьбіраў з яе дзікіх пладоў, і напоўніў імі плашч свой. І вярнуўся ён, і накідаў іх у кацёл з поліўкай. А ён ня ведаў, што гэта была за расьліна. \m \v 40 І налілі людзям есьці. І калі яны пакаштавалі стравы, закрычалі ўголас: «Сьмерць у катле, чалавек Божы!» І не маглі есьці. \m \v 41 Ён сказаў: «Прынясіце мукі». І насыпаў ён яе ў кацёл, і сказаў: «Налі людзям, і няхай ядуць». І ўжо ў катле не было нічога атрутнага. \m \v 42 І прыйшоў нейкі чалавек з Баал-Шалішу, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршынаў: дваццаць хлябоў ячменных і сьвежае збожжа ў мяху. І загадаў Элісэй: «Дай людзям, і няхай яны ядуць». \m \v 43 Але слуга ягоны адказаў: «Як я пакладу гэта сотні людзей?» А ён сказаў: «Дай людзям, і няхай ядуць, бо так загадаў ГОСПАД: “Ешце і застанецца яшчэ”». \m \v 44 І ён даў ім, і яны наеліся, і яшчэ засталося паводле слова ГОСПАДА. \c 5 \cl 2 Вал 5 \m \v 1 Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў вялікі чалавек у гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён ваяр мужны, але быў ён пракажоны. \m \v 2 Аднойчы ў час нападу войска Сірыйцаў узялі ў палон з зямлі Ізраіля малую дзяўчынку, і яна паслугавала жонцы Наамана. \m \v 3 І сказала яна гаспадыні сваёй: «О, каб гаспадар мой пайшоў да прарока, які ёсьць у Самарыі! Ён вылечыў бы яго ад праказы, якою хварэе!» \m \v 4 І Нааман пайшоў да гаспадара свайго і расказаў яму, кажучы: «Вось так і так сказала дзяўчынка з зямлі Ізраіля». \m \v 5 І валадар Сірыі сказаў яму: «Ідзі, а я пашлю ліст да валадара Ізраіля». І ён пайшоў, і ўзяў з сабой дзесяць талентаў срэбра, і шэсьць тысячаў сыкляў золата, і дзесяць зьменаў адзеньня. \m \v 6 І прынёс ён валадару Ізраіля ліст такога зьместу: «Калі атрымаеш ліст гэты, ведай, што я пасылаю да цябе слугу майго, Наамана, каб ты вылечыў яго ад праказы ягонай». \m \v 7 Калі валадар Ізраіля прачытаў гэты ліст, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я вылячыў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?» \m \v 8 І даведаўся Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, і паслаў яму паведаміць: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай прыходзіць ён да мяне, і няхай даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі». \m \v 9 І прыйшоў Нааман з коньмі і калясьніцаю, і затрымаўся каля дзьвярэй дому Элісэя. \m \v 10 А Элісэй паслаў да яго пасланца сказаць: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане, і цела тваё станецца здаровым, і будзеш ты ачышчаны ад праказы». \m \v 11 І ўзлаваўся Нааман, і адыйшоў, кажучы: «Я думаў, што ён выйдзе да мяне, і стане, і будзе клікаць імя ГОСПАДА, Бога свайго, і што дакранецца рукой сваёй месца праказы, і аздаровіць мяне. \m \v 12 Ці ня лепшыя Абана і Фарпар, рэкі Дамаску, за ўсе рэкі Ізраіля? Ці ж ня мог я памыцца ў іх і быць аздароўленым?» І, узлаваны, павярнуўся і пайшоў. \m \v 13 І прыступіліся да яго слугі ягоныя, і казалі яму: «Бацька мой, калі б незвычайныя рэчы сказаў табе прарок, ты, напэўна, зрабіў бы; тым больш, калі ён сказаў табе: “Памыйся і будзеш ачышчаны”». \m \v 14 І адыйшоў Нааман, і сем разоў занурыўся ў Ярдане паводле слова чалавека Божага. І аднавілася цела ягонае, як цела малога дзіцяці, і быў ён ачышчаны. \m \v 15 І вярнуўся ён да чалавека Божага з усёй дружынай сваёй, і стаў перад ім, і сказаў: «Вось, пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраілі! І цяпер, прашу, прымі дар удзячнасьці ад слугі твайго». \m \v 16 І адказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА, перад Якім стаю, не вазьму». А той моцна прасіў яго ўзяць, але ён не згадзіўся. \m \v 17 І сказаў Нааман: «Калі не, то няхай слузе твайму дадуць зямлі, колькі пара мулаў зьнесьці зможа, бо слуга твой ўжо ня будзе складаць ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры крывавыя іншым багам, але толькі ГОСПАДУ! \m \v 18 Адно толькі няхай прабачыць ГОСПАД слузе твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у сьвятыню Рымона, каб пакланіцца там, абапіраецца ён на плячо маё, і тады я мушу пакланіцца ў сьвятыні Рымона. Калі я буду пакланяцца ў тым мейсцы, няхай даруе ГОСПАД слузе твайму гэта». \m \v 19 Элісэй сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». І ён ад’ехаў ад яго кавалак дарогі. \m \v 20 А Гехазі, слуга чалавека Божага, сказаў сабе: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана Сірыйца, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс. На жыцьцё ГОСПАДА, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго». \m \v 21 І пабег Гехазі за Нааманам. І ўбачыў Нааман, што нехта бяжыць за ім, і зыйшоў з воза на спатканьне яго, і сказаў: «Ці ўсё добра?» \m \v 22 Ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыйшлі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзеньні на замену”». \m \v 23 І сказаў яму Нааман: «Лепш вазьмі два таленты». І ўпрошваў яго, і завязаў два таленты срэбра, і два адзеньні на замену, і даў слугам сваім, і яны панесьлі іх перад ім. \m \v 24 І прыйшоў ён на ўзгорак, і забраў рэчы гэтыя з рук іхніх, і палажыў у доме, а людзей тых адпусьціў, і яны пайшлі. \m \v 25 І ён пайшоў, і зьявіўся перад гаспадаром сваім. І спытаўся яго Элісэй: «Адкуль ты прыйшоў, Гехазі?» Ён адказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды». \m \v 26 А ён сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі на спатканьне табе зыйшоў чалавек той з калясьніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра і адзеньне, або аліўкавыя дрэвы, вінаграднікі, статак і жывёлу, нявольнікаў і нявольніцаў? \m \v 27 Няхай праказа Наамана прыстане да цябе і да насеньня твайго назаўсёды». І выйшаў Гехазі ад яго белы, як сьнег, ад праказы. \c 6 \cl 2 Вал 6 \m \v 1 І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы з табою жывем, цеснае для нас. \m \v 2 Дык мы пойдзем да Ярдану і возьмем адтуль кожны па адным бервяне, і зробім сабе месца на пражываньне». Ён сказаў: «Ідзіце!» \m \v 3 І сказаў нехта: «Ідзі таксама і ты са слугамі тваімі». І ён адказаў: «Пайду». \m \v 4 І пайшоў ён з імі. І прыйшлі яны да Ярдану, і пачалі секчы дрэвы. \m \v 5 І сталася, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду. І закрычаў ён: «О, гаспадару мой! Яна ж пазычаная!» \m \v 6 І сказаў чалавек Божы: «Дзе яна ўвалілася?» І той паказаў яму месца. І адсек ён кавалак дрэва, і ўкінуў туды, і выплыла сякера. \m \v 7 І сказаў ён: «Вазьмі яе!» І той выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе. \m \v 8 Валадар Сірыі ваяваў з Ізраілем. І радзіўся ён са слугамі сваімі, кажучы: «У такім і такім месцы зробім засаду». \m \v 9 А чалавек Божы паслаў перасьцерагчы валадара Ізраіля і сказаць яму: «Сьцеражыцеся пераходзіць у тым месцы, бо там заляглі Сірыйцы». \m \v 10 І валадар Ізраіля паслаў людзей у тое месца, пра якое гаварыў чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два. \m \v 11 І ўстрывожылася сэрца валадара Сірыі дзеля гэтай справы. І склікаў ён слугаў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мяне перад валадаром Ізраіля?» \m \v 12 І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар. Вось, у Ізраілі ёсьць прарок Элісэй, ён паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй». \m \v 13 І ён сказаў: «Ідзіце і даведайцеся, дзе ён, а я пашлю і вазьму яго». І паведамілі яму: «Ён у Датане». \m \v 14 І паслаў ён туды коней, калясьніцы і моцную дружыну ваяроў. І прыйшлі яны ноччу, і акружылі горад. \m \v 15 Раніцаю слуга чалавека Божага ўстаў і выйшаў, і ўбачыў войска вакол гораду, коней і калясьніцы, і паведаміў яму: «О, гаспадару мой, што будзем рабіць?» \m \v 16 А ён адказаў: «Ня бойся. Болей тых, хто з намі, чым тых, хто з імі». \m \v 17 І маліўся Элісэй, кажучы: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў ГОСПАД вочы слузе, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў агністых вакол Элісэя. \m \v 18 І калі Сірыйцы зыходзілі да яго, Элісэй маліўся да ГОСПАДА і сказаў: «Дакрані народ гэты сьлепатою!» І ўдарыў іх ГОСПАД сьлепатою, паводле слова Элісэя. \m \v 19 І сказаў ім Элісэй: «Гэта ня тая дарога і ня той горад. Хадзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». І завёў ён іх у Самарыю. \m \v 20 Калі прыйшлі яны ў Самарыю, маліўся Элісэй: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы іхнія, каб бачылі». І адкрыў ГОСПАД вочы іхнія, і ўбачылі яны, што знаходзяцца пасярод Самарыі. \m \v 21 Калі ўбачыў іх валадар Ізраіля, спытаўся ў Элісэя: «Ці не пазабіваць іх, айцец мой?» \m \v 22 Але Элісэй сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай вяртаюцца да гаспадара свайго». \m \v 23 І справіў ім валадар вялікае частаваньне, і калі яны наеліся і напіліся, адпусьціў іх. І пайшлі яны да гаспадара свайго. З таго часу дружыны Сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраіля. \m \v 24 Пасьля таго Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё і пайшоў, і аблажыў Самарыю. \m \v 25 І запанаваў вялікі голад у Самарыі, бо доўга трывала аблога. І галава асла каштавала восемдзесят сыкляў срэбра, а чвэрць каба галубячага гною — пяць сыкляў срэбра. \m \v 26 Калі валадар Ізраіля праходзіў па муры, адна жанчына закрычала да яго: «Ратуй мяне, гаспадару мой, валадар!» \m \v 27 І сказаў ён: «Калі не дапаможа табе ГОСПАД, як я дапамагу табе? З гумна або з тоўчні?» \m \v 28 І спытаў у яе валадар: «Што табе?» Яна адказала: «Гэтая жанчына сказала мне: “Дай сына твайго, і мы зьямо яго сёньня, а сына майго зьямо заўтра”. \m \v 29 І зварылі мы сына майго, і зьелі яго, і на другі дзень я сказала ёй: “Дай сына твайго, каб мы зьелі яго”, але яна схавала сына свайго». \m \v 30 Калі пачуў гэта валадар, разьдзёр шаты свае. Калі ж праходзіў ён па муры, увесь народ бачыў зрэбніцу, якую насіў ён пад сподам на целе сваім. \m \v 31 І сказаў ён: «Няхай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім яшчэ сёньня!» \m \v 32 А Элісэй сядзеў у доме сваім, і старшыні сядзелі разам з ім. І валадар паслаў перад сабою чалавека, але перш, чым пасланец увайшоў да Элісэя, ён сказаў старшыням: «Ці вы бачыце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па галаву маю? Глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзьверы і не дазвольце яму ўвайсьці. Вось, ужо чуваць тупат ног гаспадара ягонага, які ідзе за ім». \m \v 33 І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар падыйшоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасьця ад ГОСПАДА! Чаго яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?» \c 7 \cl 2 Вал 7 \m \v 1 І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Вось, што кажа ГОСПАД: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна сэя найчысьцейшае мукі будзе за адзін сыкль, дзьве сэі ячменю таксама за адзін сыкль у браме Самарыі”». \m \v 2 У адказ на гэта зброяносец, на плячо якога абапіраўся валадар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ніколі ня можа стацца тое, што ты гаворыш». Элісэй адказаў: «Ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!» \m \v 3 І былі чацьвёра пракажоных каля ўваходу ў браму. І сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы сьмерці? \m \v 4 Калі захочам пайсьці ў горад, з голаду памром; калі застанемся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у табар Сірыйцаў. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць, а калі захочуць забіць, то памром». \m \v 5 І падняліся яны ўвечары, і пайшлі да табару Сірыйцаў. А калі дайшлі да табару Сірыйскага, нікога там не знайшлі. \m \v 6 Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясьніцаў, коней і вялікага войска, так што казалі яны адзін другому: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хэтытаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі на нас». \m \v 7 І ўскочылі яны, і ўцяклі ў поцемках, і пакінулі намёты свае, коней, аслоў, увесь табар, як быў, і ўцяклі, ратуючы жыцьцё сваё. \m \v 8 І прыйшлі тыя пракажоныя да краю табару, і ўвайшлі ў адзін намёт, і наеліся, і напіліся, і набралі там срэбра і золата, і адзеньня, і пайшлі, і схавалі. І зноў вярнуліся ў другі намёт, і адтуль усё павыносілі, і схавалі. \m \v 9 І сказалі яны адзін аднаму: «Дрэнна мы робім. Дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да раніцы, спаткае нас кара. Хадземце, пойдзем у палац валадара». \m \v 10 І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і расказалі ім: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней і асьліцаў прывязаных, і намёты, як былі». \m \v 11 І вартаўнікі, пераклікаючыся, перадалі гэтую вестку ў палац валадарскі. \m \v 12 І устаў валадар ноччу, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, дык выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”». \m \v 13 І адзін са слугаў ягоных сказаў: «Возьмем пяць коней, якія засталіся ў горадзе, бо толькі яны засталіся з усяго мноства Ізраіля, якое гіне з голаду, і пойдзем, і пабачым». \m \v 14 І прывялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх за войскам Сірыйскім, загадваючы: «Ідзіце і паглядзіце!» \m \v 15 І пайшлі яны за імі аж да Ярдану, і вось, уся дарога закідана адзеньнем і рэчамі, якія кідалі Сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта валадару. \m \v 16 І выйшаў народ, і рабаваў табар Сірыйцаў. І адна сэя найчысьцейшай мукі каштавала адзін сыкль, а дзьве сэі ячменю — таксама адзін сыкль, паводле слова ГОСПАДА. \m \v 17 І валадар загадаў таму зброяносцу, на плячо якога абапіраўся, вартаваць каля брамы. Але натоўп затаптаў яго ў браме, як сказаў чалавек Божы, які гаварыў, калі прыходзіў валадар да яго. \m \v 18 Бо калі чалавек Божы сказаў валадару: «Заўтра ў гэтую пару дзьве сэі ячменю будуць каштаваць адзін сыкль, і адна сэя найчысьцейшай мукі — адзін сыкль, у браме Самарыі», \m \v 19 зброяносец адказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ці магло б споўніцца гэтае слова?», а той сказаў: «Ты ўбачыш гэта вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш». \m \v 20 І затаптаў яго натоўп у браме на сьмерць. \c 8 \cl 2 Вал 8 \m \v 1 І сказаў Элісэй той жанчыне, сына якой уваскрасіў: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе будзеш магчы, бо ГОСПАД спаслаў вялікі голад, які прыходзіць на гэтую зямлю на сем гадоў». \m \v 2 І сабралася жанчына, і зрабіла тое, што чалавек Божы сказаў ёй. І пайшла яна разам з сям’ёй сваёй, і абжылася у зямлі Філістынцаў на сем гадоў. \m \v 3 Праз сем гадоў жанчына вярнулася з зямлі Філістынцаў і пайшла да валадара прасіць пра вяртаньне дому ейнага і поля. \m \v 4 А валадар размаўляў з Гехазіем, слугою чалавека Божага, кажучы: «Раскажы мне пра ўсе вялікія справы, якія ўчыніў Элісэй». \m \v 5 І калі ён расказаў пра тое, як Элісэй уваскрасіў мёртвага, зьявілася жанчына, сына якой ён уваскрасіў, і маліла валадара пра вяртаньне дому свайго і поля свайго. І сказаў Гехазі: «Гаспадару мой, валадар, гэта тая жанчына і гэта той сын, якога ўваскрасіў Элісэй». \m \v 6 І спытаўся валадар жанчыну пра гэта, і яна расказала яму. І валадар даў ёй аднаго ўрадоўца і сказаў яму: «Вярні ёй усё, што яе, і ўсе прыбыткі з поля ад дня, у які пакінула яна зямлю, і аж да сёньняшняга дня». \m \v 7 І прыйшоў Элісэй у Дамаск, а ў той час хварэў Бэн-Гадад, валадар Сірыі. І паведамілі яму: «Прыйшоў сюды чалавек Божы». \m \v 8 І сказаў валадар Хазаэлю: «Вазьмі дары з сабою і ідзі насустрач чалавеку Божаму, і спытайся праз яго ГОСПАДА, ці паднімуся я з гэтае хваробы сваёй?» \m \v 9 І пайшоў Хазаэль на спатканьне Элісэя, маючы з сабой дары, і ўсе багацьці Дамаску, цяжарам на сорак вярблюдаў. І прыйшоў ён, і стаў перад ім, і сказаў: «Сын твой Бэн-Гадад, валадар Сірыі, паслаў мяне да цябе спытаць: “Ці я паднімуся з гэтае хваробы сваёй?”» \m \v 10 Элісэй сказаў: «Ідзі і скажы яму: “Паздаравееш”. Але ГОСПАД аб’явіў мне, што ён памрэ». \m \v 11 І наставіў Элісэй вочы свае на яго, і доўга ўглядаўся, аж той засмуціўся. І пачаў плакаць чалавек Божы. \m \v 12 І Хазаэль спытаўся ў яго: «Чаго плача гаспадар мой?» А ён адказаў яму: «Бо я ведаю, якое няшчасьце ты зробіш сынам Ізраіля: мураваныя гарады іхнія спаліш агнём, ваяроў іхніх выб’еш мячом, дзяцей пазабіваеш і цяжарных жанчынаў пасячэш». \m \v 13 А Хазаель сказаў: «Хто такі слуга твой, гэты сабака, каб рабіў такія вялікія рэчы?» І сказаў Элісэй: «ГОСПАД аб’явіў мне, што ты будзеш валадаром Сірыі». \m \v 14 І пайшоў ён ад Элісэя, і прыйшоў да гаспадара свайго. А той спытаўся ў яго: «Што сказаў табе Элісэй?» І ён адказаў: «Ён сказаў мне, што ачуняеш». \m \v 15 І прыйшоў Хазаэль на другі дзень, і ўзяў посьцілку, намачыў у вадзе і палажыў на твар ягоны, і той памёр. І Хазаель стаў валадаром замест яго. \m \v 16 У пяты год Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, Егарам, сын Язафата, стаў валадаром Юды. \m \v 17 Меў ён трыццаць два гады, калі пачаў валадарыць, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме. \m \v 18 І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкай ягонай, і рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА. \m \v 19 Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля слугі Свайго, Давіда, бо Ён абяцаў яму даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе часы. \m \v 20 За яго часам Эдом паўстаў, каб ня быць пад Юдай, і паставіў сабе валадара. \m \v 21 І пайшоў Егарам у Цаір, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім. І ўстаў ён ноччу, і ўдарыў на Эдомцаў, якія акружылі яго і начальнікаў калясьніцаў, і ўцёк народ у намёты свае. \m \v 22 І Эдом узбунтаваўся, каб ня быць пад Юдай, па сёньняшні дзень. У той час адыйшла таксама Лібна. \m \v 23 А астатнія дзеяньні Егарама, і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды, \m \v 24 І заснуў Егарам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадарыў Ахазія, сын ягоны. \m \v 25 У дванаццатым годзе Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама. \m \v 26 Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Аталія, дачка Омры, валадара Ізраіля. \m \v 27 І ён хадзіў шляхамі дому Ахава, і рабіў тое, што ліхім было у вачах ГОСПАДА, як дом Ахава, бо быў ён сваяком роду Ахава. \m \v 28 І пайшоў ён разам з Ярамам, сынам Ахава, ваяваць супраць Хазаэля, валадара Сірыі, у Рамот у Гілеадзе, і Сірыйцы паранілі Ярама. \m \v 29 І ён вярнуўся ў Ізраіль, каб лячыцца ад ранаў, якімі паранілі яго Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў супраць Хазаэля, валадара Сірыі. А Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, пайшоў адведаць Ярама, сына Ахава, у Езрээль, бо той хварэў. \c 9 \cl 2 Вал 9 \m \v 1 І прарок Элісэй паклікаў аднаго з сыноў прарокаў, і сказаў яму: «Перапаяшы сьцёгны твае і вазьмі пасудзіну з алеем, і ідзі ў Рамот у Гілеадзе. \m \v 2 Калі прыйдзеш туды і ўбачыш Егу, сына Язафата, сына Німшы, увайшоўшы, возьмеш яго спасярод братоў ягоных і ўвядзеш ва ўнутранны пакой. \m \v 3 І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву яму, і скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара Ізраіля"”. А пасьля адчыніш дзьверы і ўцячэш адтуль без затрымкі». \m \v 4 І пайшоў у Рамот у Гілеадзе той юнак, слуга прарока. \m \v 5 І калі ён прыйшоў, акурат сядзелі разам начальнікі войска. І ён сказаў: «Маю табе, князь, сказаць слова». Егу сказаў: «Катораму з усіх нас?» А ён сказаў: «Табе, князь». \m \v 6 І ён устаў, і ўвайшоў у пакой, а юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДАВАГА, для Ізраіля. \m \v 7 І ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, і адпомсьціш за кроў слугаў Маіх, прарокаў, і за кроў усіх слугаў ГОСПАДА, якія загінулі ад рукі Езабэлі. \m \v 8 І загіне ўвесь дом Ахава, і Я вынішчу ў Ахава ўсіх мужчынскага роду, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілі. \m \v 9 І зраблю Я з домам Ахава як з домам Ерабаама, сына Навата, і як з домам Баашы, сына Ахіі. \m \v 10 А Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээль, і ня будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзьверы, і ўцёк. \m \v 11 А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў». \m \v 12 Але яны адказалі: «Няпраўда! Раскажы нам!» І ён сказаў ім: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара для Ізраіля"”». \m \v 13 І яны зьнялі пасьпешна плашчы свае, і разаслалі каля ног ягоных на прыступках, і затрубілі ў трубу, і закрычалі: «Егу валадарыць!» \m \v 14 І Егу, сын Язафата, сына Німшы, паўстаў супраць Ярама. А Ярам і ўвесь Ізраіль у той час баранілі Рамот у Гілеадзе супраць Хазаэля, валадара Сірыі. \m \v 15 І вярнуўся Ярам, каб вылячыць у Езрээлі раны, якія прычынілі яму Сірыйцы ў баі супраць Хазаэля, валадара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодныя са мною, няхай ніводзін не выходзіць з гораду, каб занесьці вестку ў Езрээль». \m \v 16 І ён сеў на калясьніцу і прыехаў ў Езрээль, бо Ярам ляжаў там, а Ахазія, валадар Юды, прыйшоў адведаць Ярама. \m \v 17 Калі вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, закрычаў: «Бачу людзей». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён спытае: “Ці з мірам [едуць]?”» \m \v 18 І паехаў коньнік на спатканьне яму, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам [едзеш]?”» Сказаў яму Егу: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». І вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў да іх пасланец, але не вяртаецца». \m \v 19 І Ярам паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». \m \v 20 І зноў вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў ён да іх, але не вяртаецца. А едуць яны, быццам едзе Егу, сына Німшы, бо ён шалёна езьдзіць» \m \v 21 І Ярам сказаў: «Запрагай калясьніцу!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі на сустрэчу Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю. \m \v 22 Калі Ярам убачыў Егу, сказаў: «Ці з мірам ты, Егу?» Той адказаў: “Што значыць “з мірам”, калі яшчэ працягваецца распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва ейнае». \m \v 23 І павярнуўся Ярам, і кінуўся ўцякаць, і сказаў Ахазіі: «Здрада, Ахазія!» \m \v 24 А Егу нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж плячыма ягонымі, і страла прайшла праз сэрца ягонае, і ён схіліўся на калясьніцу сваю. \m \v 25 І сказаў Егу Бідкару, возьніку свайму: «Вазьмі і кінь яго на поле Набота з Езрээлю! Бо ўзгадай, я і ты ехалі конна ўдвух за бацькам ягоным, Ахавам, калі ГОСПАД выказаў на іх прысуд: \m \v 26 “Учора бачыў Я кроў, кроў Нобота і кроў сыноў ягоных, кажа ГОСПАД. І Я адпомшчу табе на гэтым полі, кажа ГОСПАД”. Дык вазьмі цяпер і кінь яго на гэтае поле паводле слова ГОСПАДА». \m \v 27 А Ахазія, валадар Юды, бачачы гэта, уцякаў дарогай на Бет-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «І гэтага таксама забіце!» І паранілі яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр. \m \v 28 І слугі ягоныя ўсклалі яго на калясьніцу ягоную і прывезлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле разам з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда. \m \v 29 У адзінаццатым годзе Ярама, сына Ахава, Ахазія стаў валадаром Юды. \m \v 30 І ўвайшоў Егу у Езрээль, а Езабель пачула пра гэта, і падмалявала сабе вейкі, і аздобіла галаву, і выглядала праз акно. \m \v 31 І калі Егу ўваходзіў праз браму, крыкнула: «Ці з мірам ты, Зімры, які забіў гаспадара свайго?» \m \v 32 Егу узьняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры эўнухі. \m \v 33 І ён сказаў ім: «Скіньце яе!» І выкінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія яе тапталі. \m \v 34 І ўвайшоў Егу, і еў, і піў, і сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую, і пахавайце яе, бо яна —дачка валадарская». \m \v 35 І калі выйшлі, каб пахаваць яе, не знайшлі нічога, толькі чэрап, ногі і далоні. \m \v 36 І, вярнуўшыся, расказалі яму пра гэта. І сказаў Егу: «Такое было слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго Ільлю з Тэшбы: “На полі Езрээль сабакі будуць есьці цела Езабэлі. \m \v 37 І труп Езабэлі будзе, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”». \c 10 \cl 2 Вал 10 \m \v 1 А ў Самарыі было семдзясят сыноў Ахава. І Егу напісаў ліст, і выслаў яго ў Самарыю да магнатаў гораду, і да старшыняў, і да апекуноў дзяцей Ахава, кажучы: \m \v 2 «Адразу, як атрымаеце ліст гэты, як вы маеце дзяцей гаспадара вашага, калясьніцы, коней, горад умацаваны і зброю, \m \v 3 дык выбярыце найлепшага і найсправядлівейшага з сыноў гаспадара вашага і пасадзіце яго на пасад бацькі ягонага, і ваюйце за дом гаспадара вашага». \m \v 4 Але яны спалохаліся вельмі і сказалі: «Нават два валадары не змаглі ўстаяць перад ім, а як жа мы зможам супрацівіцца яму?» \m \v 5 І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны сказалі Егу: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты загадаеш, зробім, і ня будзем выбіраць валадара. Дык што табе падабаецца, рабі». \m \v 6 І Егу напісаў ім другі ліст, кажучы: «Калі вы са мною і слухаеце мяне, то вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў той самы час у Езрээль». А сыны валадара, семдзясят чалавек, былі на выхаваньні ў магнатаў гораду. \m \v 7 І калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў валадара, семдзясят чалавек, і забілі. І галовы іхнія склалі ў кошыкі, і паслалі ў Езрээль. \m \v 8 І прыйшоў весьнік, і паведаміў яму, кажучы: «Прынесьлі галовы сыноў валадарскіх». Ён адказаў: «Укладзіце іх у дзьве купы каля ўваходу ў браму аж да раніцы». \m \v 9 І калі разьвіднела, выйшаў ён і, стоячы, прамовіў да ўсяго народу: «Вы не вінаватыя. Вось, я паўстаў супраць гаспадара майго і забіў яго. Але хто забіў усіх гэтых? \m \v 10 Ведайце цяпер, што нішто не прапала са словаў ГОСПАДА, якія сказаў Ён супраць дому Ахава. ГОСПАД зьдзейсьніў тое, што сказаў праз слугу Свайго Ільлю». \m \v 11 І пазабіваў Егу ўсіх, хто застаўся з дому Ахава ў Езрээлі, усіх ўрадоўцаў ягоных, дарадцаў і сьвятароў, так што не засталося з іх аніводнага. \m \v 12 І ўстаў, і пайшоў, і ішоў у Самарыю. І быў у дарозе каля Бэт-Экед-Гераім. \m \v 13 І сустрэў Егу братоў Ахазіі, валадара Юды, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны адказалі: «Мы — браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў валадара і сыноў валадаркі». \m \v 14 А ён сказаў: «Схапіце іх жывымі!» І схапілі іх жывымі, і замардавалі іх каля Бэт-Экеду, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх аніводнага. \m \v 15 Адтуль пайшоў Егу і спаткаў Ёнадава, сына Рэхава, які выйшаў яму на спатканьне, і прывітаў яго: «Ці сэрца тваё шчырае да мяне, як сэрца маё да цябе?» Ёнадаў сказаў: «Так». [Сказаў Егу]: «Калі так, дай мне руку сваю». І Ёнадаў даў яму руку сваю, і ён пасадзіў яго пры сабе ў калясьніцу, \m \v 16 і сказаў: «Хадзі са мной і пабач руплівасьць маю дзеля ГОСПАДА». І ехаў ён з ім у калясьніцы ягонай. \m \v 17 І прыехаў ён у Самарыю, і пазабіваў усіх, якія былі засталіся з дому Ахава ў Самарыі аж да апошняга паводле слова ГОСПАДА, сказанага праз Ільлю. \m \v 18 І сабраў Егу увесь народ, і сказаў ім: «Ахаў мала служыў Баалу. Егу будзе яму служыць болей. \m \v 19 І цяпер паклічце ўсіх прарокаў Баала і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх сьвятароў да мяне. Кожны мусіць прыйсьці, бо маю скласьці вялікую ахвяру Баалу. Хто ня прыйдзе, ня будзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб вынішчыць усіх служыцеляў Баала. \m \v 20 І аб’явіў Егу: «Сьвяткуйце ўрачыстасьць Баала». І абвясьцілі сьвята. \m \v 21 І паслаў Егу весьнікаў па ўсім Ізраілі, і прыйшлі ўсе, хто служылі Баалу, і не застаўся ніводзін, які б не прыйшоў. І сабраліся яны ў сьвятыню Баала, і быў запоўнены дом Баала ад уваходу да ўваходу. \m \v 22 І сказаў ён загадчыку адзеньня [валадарскага]: «Вынесі адзеньне для ўсіх служыцеляў Баала». І ён вынес ім адзеньне. \m \v 23 І ўвайшлі Егу і Ёнадаў, сын Рэхава, у сьвятыню Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля ГОСПАДА, але каб былі толькі служыцелі Баала». \m \v 24 І ўвайшлі яны, каб скласьці ахвяры і цэласпаленьні. А Егу паставіў звонку восемдзясят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў рукі вашыя, душой сваёй заплаціць за душу тую». \m \v 25 І калі скончылася цэласпаленьне, Егу загадаў варце сваёй і начальнікам: «Ідзіце і забіце іх, няхай ніводзін не ўцячэ!» І пазабівалі іх варта і начальнікі вострывам мяча, і кінулі трупы іхнія, і ўвайшлі ў сьвятыню Баала. \m \v 26 І ўзялі яны слупы Баала, і спалілі іх, \m \v 27 і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі сьвятыню Баала, і замянілі яе на месца нячыстае аж сёньняшняга дня. \m \v 28 І зьнішчыў Егу Баала ў Ізраілі. \m \v 29 Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Навата, у якія той уцягнуў Ізраіля, і не пакінуў ён залатых быкоў, якія былі ў Бэтэлі і Дане. \m \v 30 І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня». \m \v 31 Але Егу не пільнаваўся хадзіць паводле закону ГОСПАДА, Бога Ізраіля, усім сэрцам сваім, і не адступіў ён ад грахоў Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля. \m \v 32 У тыя дні пачаў ГОСПАД разьдзіраць Ізраіля. І пабіў іх Хазаэль у-ва ўсіх межах Ізраіля, \m \v 33 ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, і Гілеад, і Башан. \m \v 34 А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 35 І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. Пасьля яго валадарыў сын ягоны Егаахаз. \m \v 36 Час валадараньня Егу над Ізраілем у Самарыі — дваццаць восем гадоў. \c 11 \cl 2 Вал 11 \m \v 1 Калі Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын ейны памёр, устала яна і выбіла ўсё насеньне валадарскае. \m \v 2 Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод мардаваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты. \m \v 3 І хаваўся ён з ёй шэсьць гадоў у Сьвятыні ГОСПАДА ў той час, калі Аталія валадарыла ў краіне. \m \v 4 А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў і целаахоўнікаў, і Карэтаў, і ўвёў іх да сябе ў Сьвятыню ГОСПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадарскага. \m \v 5 І загадаў ім: «Гэта вось слова, які вы маеце выканаць. Адна трэйцяя частка вас, што прыходзіце ў суботу, будзе вартаваць пры палацы валадарскім. \m \v 6 Адна трэйцяя частка — пры браме Сур, а яшчэ адна трэйцяя — пры браме за целаахоўнікаў, і вартаваць Дом, каб не было пашкоджаньня. \m \v 7 І дзьве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры Доме ГОСПАДА, пры валадару. \m \v 8 І атачыце яго, трымаючы зброю ў руцэ сваёй. І хто ўвойдзе да шыхтоў, няхай будзе забіты. І будзеце вы з валадаром, калі ён уваходзіць і выходзіць». \m \v 9 І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў сьвятар Егаяда. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да сьвятара Егаяды. \m \v 10 І сьвятар раздаў сотнікам дзіды і шчыты валадара Давіда, якія былі ў Доме ГОСПАДА. \m \v 11 І стала варта, кожны са зброяй ў руцэ сваёй ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікам у Сьвятыні вакол валадара. \m \v 12 І ён вывеў сына валадара, і ўсклаў на яго карону валадарскую і нараменьнік. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Няхай жыве валадар!» \m \v 13 І пачула Аталія гоман народу, і выйшла да людзей у Сьвятыню ГОСПАДА. \m \v 14 І ўбачыла яна валадара, які стаяў на ўзвышэньні, паводле звычая, і князёў, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі, які цешыцца і трубіць у трубы. І разьдзёрла яна шаты свае, і крыкнула: «Змова, змова!» \m \v 15 А сьвятар Егаяда загадаў сотнікам і начальнікам войска, кажучы: «Выведзіце яе за агароджу Сьвятыні, а калі б хто пайшоў за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Не забівайце яе ў Сьвятыні ГОСПАДА». \m \v 16 І схапілі яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў палац, і там была яна забітая. \m \v 17 А Егаяда заключыў запавет паміж ГОСПАДАМ і валадаром і народам, каб быў ён народам ГОСПАДА, і паміж валадаром і народам. \m \v 18 І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балванаў разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар паставіў варту пры Доме ГОСПАДА. \m \v 19 І ўзяў ён сотнікаў, Карэтаў і целаахоўнікаў, і ўвесь народ зямлі, і вывелі яны валадара з Дому ГОСПАДА, і павялі праз браму целаахоўнікаў у палац, і там сеў ён на пасадзе валадарскім. \m \v 20 І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад напоўніўся супакоем. А Аталію забілі мячом у доме валадарскім. \cl 2 Вал 12 \m \v 21 Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром. \c 12 \m \v 1 У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Цыбэя з Бээр-Шэвы. \m \v 2 І рабіў Ёаш справядлівае перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні, пакуль вучыў яго сьвятар Егаяда. \m \v 3 Толькі узгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. \m \v 4 І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усе грошы, якія прыносяць як дар у Сьвятыню ГОСПАДА тыя, што прыходзяць, і якія складаюць у ахвяру за душу, і якія паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА, \m \v 5 няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ўжываюць на направу пашкоджаньняў у Сьвятыні, дзе будзе патрэба». \m \v 6 Але яшчэ да дваццаць трэйцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Сьвятыні. \m \v 7 І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Сьвятыні? І цяпер не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленьне Сьвятыні». \m \v 8 І згадзіліся сьвятары ня браць грошы ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Сьвятыні. \m \v 9 І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач ахвярніка з правага боку каля ўваходу ў Сьвятыню. І сьвятары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў Дом ГОСПАДА. \m \v 10 І калі яны бачылі, што ўжо шмат грошаў у скрыні, прыходзілі пісар валадарскі і першасьвятар, і забіралі грошы, якія знаходзілі ў Доме ГОСПАДА, і лічылі іх. \m \v 11 І аддавалі гэтыя пералічаныя грошы загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Сьвятыні ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі у Сьвятыні ГОСПАДА, \m \v 12 і на муляроў, і на каменяроў, і на куплю дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Сьвятыні. \m \v 13 Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы ані іншыя рэчы залатыя або срэбныя для Дому ГОСПАДА, \m \v 14 бо давалі яго работнікам, што напраўлялі Дом ГОСПАДА. \m \v 15 І не правяралі людзей, якія атрымоўвалі грошы для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна. \m \v 16 Але грошы як былі ахвярай за праступак і ахвярай за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яны належалі сьвятарам. \m \v 17 У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І прыняў ён рашэньне ісьці на Ерусалім. \m \v 18 І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі валадары Юды Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, і што сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў палацы валадарскім, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму. \m \v 19 А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 20 І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў палацы ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сілла. \m \v 21 Ёзавад, сын Шымэата, і Егазавад, сын Шамэра, слугі ягоныя, забілі яго, і ён памёр. І пахавалі яго пры бацьках ягоных у горадзе Давіда. А пасьля яго валадарыў сын ягоны Амазія. \c 13 \cl 2 Вал 13 \m \v 1 У дваццаць трэйцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаўся валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў. \m \v 2 І дапускаўся ён зла перад ГОСПАДАМ, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і не адварочваўся ад грэху. \m \v 3 І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Ізраіля, і аддаў іх ГОСПАД у рукі Хазаэля, валадара Сірыі, і ў рукі Бэн-Гадада, сына Хазаэля, на ўвесь той час. \m \v 4 І маліўся Егаахаз перад абліччам ГОСПАДА, і выслухаў яго ГОСПАД, бо Ён бачыў гора Ізраіля, як прыціснуў іх валадар Сірыі. \m \v 5 І даў ГОСПАД Ізраілю збаўцу, і быў ён вызвалены з рукі Сірыі. І жылі сыны Ізраіля ў намётах сваіх, як і даўней. \m \v 6 Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля, і трывалі ў ім, і нават Астарта стаяла ў Самарыі. \m \v 7 І пакінуў [ГОСПАД] Егаахазу з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхоты, бо выбіў іх валадар Сірыі, і зрабіў іх як пыл на дарозе. \m \v 8 А іншыя дзеяньні Егахааза і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 9 І заснуў Егаахаз пры бацьках сваіх, і пахавалі яго ў Самарыі. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Егааш. \m \v 10 У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў. \m \v 11 і дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступіў ад грахоў дому Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля, і трываў у іх. \m \v 12 А іншыя дзеяньні Егааша і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная, калі ён ваяваў супраць Амазіі, валадара Юды, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 13 І заснуў Егааш пры бацьках сваіх, а Ерабаам сеў на пасадзе ягоным. І быў пахаваны Егааш у Самарыі з валадарамі Ізраіля. \m \v 14 А Элісэй захварэў немаччу, ад якой потым памёр. І прыйшоў да яго Егааш, валадар Ізраіля, і плакаў перад ім, і казаў: «Ойча мой, ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя!» \m \v 15 І сказаў яму Элісэй: «Вазьмі лук і стрэлы!» І ён прынёс яму лук і стрэлы. \m \v 16 І сказаў ён валадару Ізраіля: «Палажы руку сваю на лук!» І валадар палажыў руку сваю, а Элісэй палажыў рукі свае на рукі валадара \m \v 17 і сказаў: «Адчыні вакно на ўсход». І калі ён адкрыў, сказаў Элісэй: «Страляй!» І ён стрэліў, а Элісэй сказаў: «Страла перамогі ГОСПАДА і страла збаўленьня супраць Сірыі. Ты паб’еш Сірыю ў Афэку і зьнішчыш яе». \m \v 18 І сказаў: «Вазьмі стрэлы!» І калі ён узяў іх, сказаў яму: «Удар па зямлі!» І ён ударыў тры разы, і перастаў. \m \v 19 І чалавек Божы загневаўся на яго і сказаў: «Трэба было ўдарыць пяць або шэсьць разоў. Тады ты перамог бы Сірыю дашчэнту, цяпер жа пераможаш Сірыю толькі тры разы!» \m \v 20 І памёр Элісэй, і пахавалі яго. А дружыны Мааву нападалі на зямлю штогод. \m \v 21 І сталася, што калі пахавалі аднаго чалавека, убачылі дружыну [Мааву], і кінулі чалавека таго ў магілу Элісэя, і ўцяклі. Але калі чалавек той дакрануўся костак Элісэя, аджыў і стаў на ногі свае. \m \v 22 А Хазаэль, валадар Сірыі, непакоіў Ізраіля ў-ва ўсе дні Егаахаза. \m \v 23 І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго. \m \v 24 І памёр Хазаэль, валадар Сірыі, а замест яго стаў валадарыць сын ягоны, Бэн-Гадад. \m \v 25 І Егааш, сын Егаахаза, забраў з рук Бэн-Гадада, сына Хазаэля, гарады, якія той быў забраў ад бацькі ягонага, Егаахаза, вайною. Тройчы пабіў яго Егааш і вярнуў гарады Ізраіля. \c 14 \cl 2 Вал 14 \m \v 1 У другім годзе Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля, Амазія, сын Ёаша, стаў валадаром Юды. \m \v 2 Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі пачаў валадарыць, і дваццаць дзевяць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Егааддан з Ерусаліму. \m \v 3 І хадзіў ён справядліва ў вачах ГОСПАДА, але ня так, як Давід, бацька ягоны, і рабіў ён усё так, як бацька ягоны, Ёаш. \m \v 4 Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаны, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. \m \v 5 І калі ўмацаваў ён уладу сваю, ён забіў слугаў сваіх, якія забілі валадара, бацьку ягонага. \m \v 6 Але сыноў іхніх не забіваў, паводле таго, што напісана ў Кнізе Закону Майсея, як загадаў ГОСПАД, кажучы: «Бацькі ня будуць пакараныя сьмерцю за сыноў, а сыны не памруць за правіны бацькоў, але кожны за грэх свой сьмерцю памрэ». \m \v 7 Ён пабіў Эдом у Даліне Солі, лікам дзесяць тысячаў, і захапіў Сэлю ў бітве, і назваў яе Ёктээль, і так ёсьць па сёньняшні дзень. \m \v 8 Тады Амазія паслаў пасланцоў да Егааша, сына Егаахаза, сына Егу, валадара Ізраіля, кажучы: «Прыйдзі і пабачымся!» \m \v 9 Але Егааш, валадар Ізраіля, перадаў Амазіі, валадару Юды, такі адказ: «Церне на Лібане пераслаў кедру на Лібане просьбу: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. Але прыйшлі дзікія зьвяры, якія на Лібане, і вытаптапталі церне. \m \v 10 Ты пабіў Эдома і сэрца тваё ўзганарылася. Будзь сабе слаўны, але заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасьце, каб упаў ты і Юда разам з табою?» \m \v 11 Але Амазія не паслухаў. І выйшаў Егааш, валадар Ізраіля, і ваявалі ён і Амазія, валадар Юды. \m \v 12 І Юда быў пабіты Ізраілем і ўцёк кожны ў намёт свой. \m \v 13 А Егааш злавіў Амазію, валадара Юды, сына Ёаша, сына Ахазіі, у Бэт-Шэмэшы і завёў яго ў Ерусалім, і зрабіў вылам у муры Ерусаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў \m \v 14 і забраў усё золата і срэбра, і ўсе рэчы, якія знаходзіліся ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага, і ўзяў закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю. \m \v 15 А астатнія дзеяньні Егааша, і мужнасьць ягоная, з якою ваяваў ён супраць Амазіі, валадара Юды, запісаная ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 16 І заснуў Егааш з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі разам з валадарамі Ізраіля. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Ерабаам. \m \v 17 А Амазія, сын Ёаша, валадар Юды, жыў яшчэ пятнаццаць гадоў пасьля сьмерці Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля. \m \v 18 А іншыя дзеяньні Амазіі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 19 І зрабілі супраць яго змову ў Ерусаліме, але ён уцёк у Ляхіш. І паслалі за ім у Ляхіш, і там забілі яго. \m \v 20 І прывезьлі яго коньмі, і быў ён пахаваны ў Ерусаліме з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. \m \v 21 А ўвесь народ Юды ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго валадаром на месца бацькі ягонага, Амазіі. \m \v 22 Ён умацаваў Элят і вярнуў яго Юдзе пасьля таго, як заснуў валадар з бацькамі сваімі. \m \v 23 У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год. \m \v 24 І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля. \m \v 25 Ён вярнуў межы Ізраіля ад уваходу ў Хамат і аж да мора Арабы паводле слова ГОСПАДА, Бога Ізраіля, якое сказаў Ён праз слугу Свайго Ёну, сына Амітая, прарока, які быў з Гат-Гахэфэру. \m \v 26 Бо бачыў ГОСПАД вялікае гора Ізраіля, бо не было ані нявольніка, ані вольнага, хто б дапамог Ізраілю. \m \v 27 І не захацеў ГОСПАД выкараніць імя Ізраіля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Егааша. \m \v 28 А астатнія дзеяньні Ерабаама, і мужнасьць ягоная, з якой ён ваяваў і з якою вярнуў Ізраілю Дамаск і Хамат, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 29 І супачыў Ерабаам з бацькамі сваімі, валадарамі Ізраіля, а сын ягоны Захарыя стаў валадаром пасьля яго. \c 15 \cl 2 Вал 15 \m \v 1 У дваццаць сёмым годзе Ерабаама, валадара Ізраіля, Азарыя, сын Амазіі, стаў валадаром Юды. \m \v 2 Меў ён шаснаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў у Ерусаліме пяцьдзясят два гады. Маці ягоная называлася Ехолія з Ерусаліму. \m \v 3 І рабіў ён тое, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў як бацька ягоны, Амазія. \m \v 4 Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. \m \v 5 І пакараў ГОСПАД валадара праказай, і быў ён пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у доме ў адзіноце. А сын ягоны Ёатам быў начальнікам над палацам і судзіў народ зямлі. \m \v 6 А іншыя дзеяньні Азарыі і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 7 І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадаром стаў сын ягоны Ёатам. \m \v 8 У трыццаць восьмым годзе Азарыі, валадара Юды, Захарыя, сын Ерабаама, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шэсьць месяцаў. \m \v 9 І рабіў ён тое, што было ліхім у вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя, і не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля. \m \v 10 І Шальлюм, сын Ябэша, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме, і забіў, і валадарыў на мейсцы ягоным. \m \v 11 А іншыя дзеяньні Захарыі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 12 Бо такое было слова ГОСПАДА, якое сказаў ён Егу: «Сыны твае аж да чацьвёртага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраіля». І так сталася. \m \v 13 Шальлюм, сын Ябэша, стаў валадаром у трыццаць дзявятым годзе Узіі, валадара Юды, і валадарыў адзін месяц у Самарыі. \m \v 14 І выйшаў Мэнахэм, сын Гадзі, з Тырцы, і прыйшоў у Самарыю, і напаў на Шальлюма, сына Ябэша, у Самарыі, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго. \m \v 15 А рэшта дзеяньняў Шальлюма і змова ягоная, якую ён учыніў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 16 І спустошыў Мэнахэм Тыфсах і ўсё, што ў ім было, і ваколіцы ягоныя, пачынаючы ад Тырцы, бо горад не адчыніў яму брамы. І ён выбіў яго, і цяжарных жанчынаў пасек. \m \v 17 У трыццаць дзевятым годзе Азарыі, валадара Юды, Мэнахэм, сын Гадзі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзесяць гадоў. \m \v 18 І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля ўсе дні свае. \m \v 19 Прыйшоў Пул, валадар Асірыйцаў, у зямлю Ізраіля. І Мэнахэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца дапамогай ягонай і ўмацаваць уладу ў руках сваіх. \m \v 20 А пасьля Мэнахэм гэтае срэбра разлажыў на Ізраільцянаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзясят сыкляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць валадару Асірыі. І валадар Асірыі вярнуўся назад, і не застаўся ў зямлі Ізраіля. \m \v 21 А іншыя дзеяньні Мэнахэма і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 22 І супачыў Мэнахэм з бацькамі сваімі, а пасьля яго валадаром стаў Пэкахія, сын ягоны. \m \v 23 У пяцідзясятым годзе Азарыі, валадара Юды, Пэкахія, сын Мэнахэма, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на два гады. \m \v 24 І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля \m \v 25 І змовіўся супраць яго Пэках, сын Рэмаліі, возьнік ягоны, і забіў яго ў Самарыі ў вежы палацу валадарскага, а з ім было пяцьдзясят ваяроў Гілеадзкіх. І ён забіў яго, і стаў валадаром пасьля яго. \m \v 26 А іншыя дзеяньні Пэкахіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 27 У пяцьдзясят другім годзе Азарыі, валадара Юды, Пэках, сын Рэмаліі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дваццаць гадоў. \m \v 28 І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля. \m \v 29 У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і ўзяў ён Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю. \m \v 30 А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі, валадара Юды. \m \v 31 А іншыя дзеяньні Пэкаха і ўсё, што ён зрабіў запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 32 У другім годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, валадара Ізраіля, стаў валадарыць Ётам, сын Узіі, валадара Юды. \m \v 33 Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Еруша, дачка Цадока. \m \v 34 І рабіў ён тое, што падабалася ГОСПАДУ; паводле ўсяго, што рабіў Узія, бацька ягоны, ён рабіў. \m \v 35 Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. І пабудаваў ён верхнюю браму Дому ГОСПАДА. \m \v 36 А астатнія дзеяньні Ётама і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 37 У дні ягоныя ГОСПАД пачаў пасылаць на Юду Рэцына, валадара Сірыі, і Пэкаха, сына Рэмаліі. \m \v 38 І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. А пасьля яго пачаў валадарыць Ахаз, сын ягоны. \c 16 \cl 2 Вал 16 \m \v 1 У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды. \m \v 2 Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён таго, што падабалася ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як Давід, бацька ягоны, \m \v 3 але хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь па звычаю паганцаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад сынамі Ізраіля. \m \v 4 І складаў ён ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным зялёным дрэвам. \m \v 5 Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць супраць Ерусаліма. І трымалі яны Ахаза ў аблозе, але не далі рады перамагчы. \m \v 6 У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Эдому і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня. \m \v 7 І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, паведамляючы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія напалі на мяне». \m \v 8 І сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсьці ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы валадарскай, і паслаў як дар валадару Асірыі. \m \v 9 І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў у Дамаск, і зьнішчыў яго, і жыхароў ягоных перасяліў у Кір, і Рэцына забіў. \m \v 10 І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пісесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў сьвятару Урыі выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай. \m \v 11 І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску. \m \v 12 Калі вярнуўся валадар з Дамаску і ўбачыў ахвярнік, то прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру. \m \v 13 І спаліў ён цэласпаленьне і ахвяру хлебную, і выліў ахвяру вадкую, а крывёй ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік. \m \v 14 А мядзяны ахвярнік, які стаяў перад ГОСПАДАМ, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Сьвятыні, спаміж ахвярніка і Сьвятыні ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы. \m \v 15 А сьвятару Урыі валадар Ахаз загадаў: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, ахвяру цэласпаленьня валадара і ягоную ахвяру хлебную, ахвяру цэласпаленьня ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім». \m \v 16 І святар Урыя споўніў усё, што яму загадаў валадар Ахаз. \m \v 17 І валадар Ахаз абламаў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх умывальнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу. \m \v 18 І прыбраў дзеля валадара Асірыі ён крыты суботні праход, які пабудавалі пры Сьвятыні, і вонкавы ўваход для валадара ў Сьвятыню ГОСПАДА. \m \v 19 А іншыя дзеяньні Ахаза і ўся дзейнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 20 І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго стаў валадарыць сын ягоны Эзэкія. \c 17 \cl 2 Вал 17 \m \v 1 У дванаццатым годзе Ахаза, валадара Юды, Осія, сын Элы, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзевяць гадоў. \m \v 2 І дапускаўся ён таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, але ня так, як валадары Ізраіля, якія былі перад ім. \m \v 3 І выйшаў супраць яго Сальманэсэр, валадар Асірыі. І Осія падпарадкаваўся яму, і плаціў яму даніну. \m \v 4 Але валадар Асірыі выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў весьнікаў да Со, валадара Эгіпецкага, і перастаў перасылаць даніну валадару Асірыі, як кожны год звычайна рабіў гэта. І ўзяў яго валадар Асірыі, і, зьвязанага, замкнуў у вязьніцы. \m \v 5 І прайшоў валадар Асірыі ўсю краіну, і прыйшоў пад Самарыю, і аблажыў яе, і трымаў яе ў аблозе тры гады. \m \v 6 У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі, здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мэдаў. \m \v 7 І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі перад ГОСПАДАМ, Богам сваім, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і пакланяліся багам чужым, \m \v 8 і сталі хадзіць па звычаю паганаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад сынамі Ізраіля, і па звычаю валадароў Ізраіля, якія рабілі тое самае. \m \v 9 І зьневажалі сыны Ізраіля ўчынкамі ліхімі ГОСПАДА, Бога свайго, і будавалі сабе ўзгоркі ў-ва ўсіх гарадах сваіх, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду. \m \v 10 І паставілі яны сабе слупы і выявы Астарты на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам. \m \v 11 І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як пагане, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам іхнім, і дапускаліся найгоршых учынкаў, і гнявілі ГОСПАДА, \m \v 12 і служылі паганым ідалам, пра якіх ГОСПАД гаварыў ім, каб не рабілі гэтага. \m \v 13 І перасьцерагаў ГОСПАД Ізраіля і Юду праз усіх прарокаў Сваіх і ўсіх відушчых, кажучы: «Зьвярніце са шляхоў сваіх ліхіх і выконвайце прыказаньні Мае і пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які Я даў бацькам вашым і які пераказаў вам праз слугаў Маіх, прарокаў». \m \v 14 Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму. \m \v 15 І адкінулі яны прыказаньні Ягоныя і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне, якое Ён даў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ішлі ўсьлед за паганамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі яны так, як тыя робяць. \m \v 16 І занядбалі яны ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога свайго, і зрабілі сабе літыя выявы, і двух цялят, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу, \m \v 17 і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, і гнявілі Яго. \m \v 18 І моцна загневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і адкінуў іх ад аблічча Свайго, і нікога не засталося, толькі адно пакаленьне Юды. \m \v 19 Але і Юда не выконваў прыказаньняў ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіў паводле звычаяў Ізраільцянаў, як яны рабілі. \m \v 20 І ГОСПАД адкінуў усе пакаленьні Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго. \m \v 21 Бо Ізраіль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе валадаром Ерабаама, сына Навата, а Ерабаам адарваў Ізраіля ад ГОСПАДА і дазволіў ім грашыць грахом вялікім. \m \v 22 І сыны Ізраіля хадзілі ў-ва ўсіх грахах Ерабаама, якіх ён дапускаўся, і не пакідалі іх, \m \v 23 аж пакуль ГОСПАД не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як прадказваў праз усіх слугаў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраіля з зямлі іхняй у Асірыю аж да гэтага дня. \m \v 24 І валадар Асірыі перасяліў людзей з Бабілону, з Куты, з Аввы, з Хамату і з Сэфарваіму, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраіля. І яны прыйшлі ў Самарыю, і абжыліся ў ваколіцах ейных. \m \v 25 Калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся ГОСПАДА. Але ГОСПАД напусьціў на іх ільвоў, якія забівалі іх. \m \v 26 І паведамлена было валадару Асірыі: «Народы, якія ты перасяліў і прымусіў жыць у гарадах Самарыі, ня ведаюць закону Бога зямлі той, і Ён напусьціў на іх ільвоў, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня ведаюць закону Бога зямлі той». \m \v 27 І валадар Асірыі загадаў: «Завядзіце туды аднаго са сьвятароў, якога адтуль забралі ў няволю. Няхай ён ідзе і жыве там, і няхай вучыць іх закону Бога зямлі той». \m \v 28 І адзін са сьвятароў, якога забралі ў няволю з Самарыі, абжыўся ў Бэтэлі, і вучыў іх, як яны маюць баяцца ГОСПАДА. \m \v 29 Кожны народ зрабіў сабе бога свайго, і ставілі іх у сьвятынях на ўзгорках, якія раней пабудавалі Самаране; кожны народ у мясцовасьцях сваіх, дзе жыў. \m \v 30 Так людзі з Бабілону зрабілі Сукот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргаля, а людзі з Хамату — Ашыму, \m \v 31 Жыхары Аввы зрабілі Нібхаза і Тартака; Сэфарваімцы палілі агнём дзяцей сваіх на хвалу Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэфарваіму. \m \v 32 І таксама служылі яны ГОСПАДУ, і спаміж сваіх паставілі яны сьвятароў узгоркаў, якія складалі там ахвяры. \m \v 33 І служылі яны ГОСПАДУ, і таксама ідалам сваім па звычаю тых народаў, з якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю. \m \v 34 Аж да сёньняшняга дня робяць яны па старых звычаях, і не баяцца ГОСПАДА, не захоўваюць пастановаў Ягоных і прыказаньняў, Закону і загадаў, якія даў ГОСПАД сынам Якуба, якога назваў Ізраілем. \m \v 35 І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім: «Не ўшаноўвайце багоў чужых і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім. \m \v 36 Але ГОСПАДА, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай сілай вялікаю і рукой магутнаю, Яго бойцеся, Яго слаўце і Яму ахвяры складайце. \m \v 37 І пастановы Ягоныя, і загады, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, выконвайце заўсёды, а багоў чужых ня бойцеся. \m \v 38 І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых, \m \v 39 але ГОСПАДА, Бога вашага, бойцеся, і Ён выратуе вас з рук усіх ворагаў вашых». \m \v 40 Але яны не паслухалі, а рабілі ўсё па даўнейшым звычаі сваім. \m \v 41 І вось, гэтыя народы баяліся ГОСПАДА, але таксама служылі ідалам сваім. І таксама дзеці іхнія, і дзеці дзяцей іхніх робяць так, як бацькі іхнія, аж да сёньняшняга дня. \c 18 \cl 2 Вал 18 \m \v 1 У трэйцім годзе Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, Эзэкія, сын Ахаза, стаў валадаром Юды. \m \v 2 Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў дваццаць дзевяць гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Абія, дачка Захарыі. \m \v 3 І рабіў ён усё, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго, што рабіў Давід, бацька ягоны. \m \v 4 Ён зьнішчыў узгоркі, пабіў слупы і Астартаў, паламаў мядзянага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля складалі яму ахвяры каджэньня і называлі яго Нэхуштан. \m \v 5 І паклаў ён надзею ў ГОСПАДЗЕ, Богу Ізраіля, і падобнага да яго не было між усіх валадароў Юды, як пасьля яго, так і перад ім. \m \v 6 І моцна трымаўся ён ГОСПАДА, і не адступаўся ад Яго, і выконваў прыказаньні Ягоныя, якія загадаў ГОСПАД Майсею. \m \v 7 І ГОСПАД быў з ім, і ў-ва ўсім, што ён рабіў, меў посьпех. І збунтаваўся ён супраць валадара Асірыі, і не служыў яму. \m \v 8 Ён пабіў Філістынцаў аж да Газы і яе ваколіцаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду. \m \v 9 У чацьвёртым годзе валадара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, вырушыў Сальманэсэр, валадар Асірыі, супраць Самарыі і аблажыў яе. \m \v 10 І здабыў ён яе праз тры гады. У шостым годзе Эзэкіі, які быў дзявятым годам Осіі, валадара Ізраіля, была здабыта Самарыя. \m \v 11 І валадар Асірыі перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, у Хаборы каля ракі Газан і ў гарадах Мэдаў, \m \v 12 бо ня слухалі яны голасу ГОСПАДА, Бога свайго, але парушалі запавет Ягоны, і ўсяго, што загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, ня слухалі і не выконвалі. \m \v 13 У чатырнаццатым годзе валадараньня Эзэкіі, напаў Санхэрыў, валадар Асірыі, на ўсе ўмацаваныя гарады Юды, і захапіў іх. \m \v 14 І паслаў Эзэкія, валадар Юды, пасланцоў да валадара Асірыі ў Ляхіш, кажучы: «Саграшыў я. Адыйдзі ад мяне. Што накладзеш на мяне, панясу». І валадар Асірыі наклаў на Эзэкію, валадара Юды, даніну ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата. \m \v 15 І аддаў Эзэкія ўсё срэбра, якое было знойдзена ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага. \m \v 16 У той час Эзэкія зьняў золата з дзьвярэй Дому ГОСПАДА і са слупоў, якія пазалаціў Осія, валадар Юды, і аддаў яго валадару Асірыі. \m \v 17 Але валадар Асірыі паслаў з Ляхіша начальніка войска і галоўнага эўнуха, і Рабсака да валадара Эзэкіі ў Ерусалім з вялікім войскам. І яны пайшлі, і прыйшлі ў Ерусалім, і сталі каля каналу верхняе сажалкі, на дарозе Поля Валюшніка. \m \v 18 І паклікалі яны валадара, і выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер. \m \v 19 І сказаў да іх Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа вялікі валадар, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся? \m \v 20 Ці ты думаеш, што словы заменяць раду і сілу да бою? На каго ты спадзяешся, што адважыўся супраць мяне бунтавацца? \m \v 21 Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, ён уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца. \m \v 22 А можа скажаце мне: "На ГОСПАДА, Бога нашага, спадзяемся"? Дык ці ж Ён ня Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі панішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерусаліму: "Толькі перад ахвярнікам у Ерусаліме будзеце служыць ГОСПАДУ"?” \m \v 23 І цяпер пайдзі ў заклад з гаспадаром маім, валадаром Асірыі, і я дам табе дзьве тысячы коней, калі зможаш дастаць сабе вершнікаў для іх. \m \v 24 І якім чынам ты выганіш аднаго намесьніка, з найменшых слугаў гаспадара майго? Ці ты надзею маеш у Эгіпце дзеля калясьніцаў і коньнікаў? \m \v 25 Ці не бяз волі ГОСПАДА прыйшоў я ў гэтае месца, каб яго спустошыць? Бо ГОСПАД сказаў мне: “Ідзі ў зямлю гэтую і спустош яе”». \m \v 26 І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, каб чуў народ, які на мурах». \m \v 27 І адказаў ім Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспаар мой, каб казаў я гэтыя словы? Хіба не паслаў ён мяне да людзей, якія сядзяць на муры, і мусяць есьці гной свой і піць мачу сваю з вамі?» \m \v 28 І стаў Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, кажучы: «Слухайце словы вялікага валадара, валадара Асірыі: \m \v 29 “Гэта кажа валадар. Няхай вас не падманвае Эзэкія, бо ня зможа ён выратаваць вас з рукі маёй! \m \v 30 І няхай не падманвае ён вас надзеяй на ГОСПАДА, кажучы: "Выратуе нас ГОСПАД і ня дасьць гораду гэтага ў рукі валадара Асірыі". \m \v 31 Ня слухайце Эзэкіі, бо гэта вось кажа валадар Асірыі: "Заключыце запавет са мною і выходзьце да мяне, і будзеце есьці з вінаградніку свайго і з дрэва фігавага свайго, і будзеце піць ваду з сажалак вашых, \m \v 32 пакуль я не прыйду і не перасялю вас у зямлю, падобную да зямлі вашай, у зямлю ўраджайную і багатую віном, зямлю хлебу і вінаграду, зямлю аліўкаў і зямлю мёду. І вы будзеце там жыць і ня будзеце паміраць". Дык ня слухайце Эзэкіі, які вас зводзіць, кажучы: "ГОСПАД вызваліць нас!" \m \v 33 Ці ратавалі богі народаў, кожны зямлю сваю, ад рукі валадара Асірыі? \m \v 34 Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму, Гэны і Іввы? Ці ж вызвалілі яны Самарыю з рукі маёй? \m \v 35 Хто з усіх багоў зямель гэтых уратаваў зямлю сваю ад рукі маёй? Дык няўжо ГОСПАД выбавіць з рукі маёй Ерусалім?”» \m \v 36 А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова, бо такі быў загад валадара, каб не адказвалі яму. \m \v 37 І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, загадчык палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі ў разьдзёртых шатах і перадалі яму словы Рабсака. \c 19 \cl 2 Вал 19 \m \v 1 Калі пачуў гэта валадар Эзэкія, разьдзёр шаты свае, адзеўся ў зрэбніцу і пайшоў у Дом ГОСПАДА. \m \v 2 І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палацу, і Шэўну, пісара, і старэйшых сьвятароў, адзетых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса. \m \v 3 І сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і кары, і ганьбы! Бо дайшлі дзеці да народзінаў сваіх, а няма сілы іх нарадзіць! \m \v 4 Можа пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьняважыць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык памаліся за пазасталых, якія яшчэ жывуць”». \m \v 5 І прыйшлі слугі валадара Эзэкіі да Ісаі. \m \v 6 І сказаў ім Ісая: «Гэта скажыце гаспадару вашаму: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне! \m \v 7 Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго ў зямлі ягонай”». \m \v 8 І вярнуўся Рабсак, і знайшоў валадара Асірыі, які здабываў Лібну, бо ўжо чуў, што ён адыйшоў з-пад Ляхішу. \m \v 9 І калі валадар пачуў пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», ён вярнуўся і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, валадара Юды, кажучы: \m \v 10 «Гэта скажыце Эзэкіі, валадару Юды: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, і не кажы: "Не аддасьць Ён Ерусалім у рукі валадара Асірыі". \m \v 11 Бо ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, як яны панішчылі іх, а ты мог бы захавацца? \m \v 12 Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары? \m \v 13 Дзе валадар Хамату і валадар Арпаду, валадары Сэфарваіму, Гэны і Іввы?”» \m \v 14 І атрымаў Эзэкія ліст з рук весьнікаў, і прачытаў яго, і пайшоў у Дом ГОСПАДА, і разьвярнуў яго перад ГОСПАДАМ. \m \v 15 І маліўся ён перад ГОСПАДАМ, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Толькі Ты — Бог усіх валадарстваў зямлі. Ты стварыў неба і зямлю. \m \v 16 Нахіні, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё і пачуй; адкрый вочы Твае, ГОСПАДЗЕ, і пабач! Выслухай усе словы Санхэрыва, які паслаў весьнікаў, каб зьняважыць Бога Жывога. \m \v 17 Гэта праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі народы і землі іхнія. \m \v 18 У агонь кінулі яны багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але толькі творам рук чалавечых з дрэва і камяня, і таму зьнішчылі іх. \m \v 19 А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас ад рукі ягонай, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — адзіны Бог». \m \v 20 І паслаў Ісая, сын Амоса, да Эзэкіі сказаць яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я пачуў тое, пра што ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыва, валадара Асірыі”. \m \v 21 Гэтае вось слова, якое сказаў ГОСПАД мне пра яго: “Насьміхаецца з цябе, пагарджае табою дзяўчына, дачка Сыёну; за табой ківае галавой дачка Ерусаліму. \m \v 22 Каго зьняважаў ты і на Каго блявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой, і ўверх падняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраіля! \m \v 23 Праз весьнікаў тваіх ты зьняважаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на высокія горы, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры ягоныя і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры ягоныя. \m \v 24 Капаю я студню і п’ю чужыя воды, і стопамі ног маіх высушыў усе рэкі Эгіпецкія". \m \v 25 Ці ня чуў ты, што даўно Я зрабіў гэта? Я даўно гэта прызначыў, а цяпер зьдзяйсьняю, і будуць яны зьнішчаны, стануць руінамі гарады ўмацаваныя. \m \v 26 А тыя, што жывуць у іх, зрабіліся зьняможанымі, стрывожанымі і зьбянтэжанымі, і сталіся як сена ў полі, як зеляніна маладая, як трава на даху, спаленая перш, чым сасьпела. \m \v 27 Ці сядзіш ты, ці выходзіш, ці ўваходзіш — Я ведаю ўсё. \m \v 28 За тое, што ты злуешся на Мяне і, што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае кальцо, і зацугляю цябе, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!” \m \v 29 А табе , Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еш тое, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэйці год сейце і зьбірайце, і закладайце вінаграднікі, і спажывайце плады іхнія. \m \v 30 І што застанецца з дому Юды, пусьціць корань углыб, і дасьць плод угару. \m \v 31 Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Зайздросная любоў ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта! \m \v 32 Дзеля таго вось што кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, ані выпусьціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыта, і не насыпе кругом яго валу. \m \v 33 Шляхам, якім ён прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты ня ўвойдзе, — кажа ГОСПАД. \m \v 34 Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля слугі Свайго, Давіда”». \m \v 35 І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА, і пабіў у табары Асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысячаў чалавек. Калі раніцаю яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя. \m \v 36 Тады Санхэрыў, валадар Асірыі, сабраўся, і адступіў, і пайшоў, і затрымаўся ў Нініве. \m \v 37 І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. А замест яго стаў валадарыць сын ягоны Эсар-Хадон. \c 20 \cl 2 Вал 20 \m \v 1 У тыя дні Эзэкія захварэў сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Упарадкуй дом свой, бо памрэш і ня будзеш жыць”». \m \v 2 І Эзэкія адвярнуўся тварам да сьцяны, і маліўся да ГОСПАДА, кажучы: \m \v 3 «ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што мілае Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас. \m \v 4 І не перайшоў Ісая яшчэ і паловы гораду, як было да яго слова ГОСПАДА, кажучы: \m \v 5 «Вярніся і скажы Эзэкіі, валадару народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае, і вось, Я аздараўлю цябе, і на трэйці дзень ты пойдзеш у Дом ГОСПАДА. \m \v 6 І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў, і вызвалю з рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і вазьму пад апеку горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”». \m \v 7 І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і паклалі на скулу, і Эзэкія ачуняў. \m \v 8 І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак будзе, што ГОСПАД аздаровіць мяне, і што на трэйці дзень я пайду ў Дом ГОСПАДА?» \m \v 9 Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД споўніць слова, якое Ён сказаў. Ці цень мае прайсьці наперад на дзесяць ступеняў, ці адступіцца на дзесяць ступеняў?» \m \v 10 Эзэкія сказаў: «Лёгка для ценю прайсьці наперад на дзесяць ступеняў. Не хачу гэтак, але няхай цень вернецца назад на дзесяць ступеняў!» \m \v 11 І клікаў прарок Ісая ГОСПАДА, і Ён перасунуў назад цень на ступенях гадзіньніка Ахаза на дзесяць ступеняў. \m \v 12 У той час Бэрадах-Баладан, сын Баладана, валадара Бабілону, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо даведаўся, што ён быў хворы і паздаравеў. \m \v 13 І цешыўся Эзэкія з прыходу іхняга, і паказаў ім увесь скарб свой, срэбра і золата, пахнідлы і дарагі алей, збройню сваю і ўсё, што знаходзілася ў скарбніцах ягоных. І не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй. \m \v 14 І прыйшоў да валадара Эзэкіі прарок Ісая, і сказаў яму: «Што казалі тыя людзі і адкуль прыйшлі яны да цябе?» Эзэкія сказаў яму: «З далёкай зямлі прыйшлі яны, з Бабілону». \m \v 15 І спытаўся Ісая: «Што бачылі яны ў доме тваім?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсьць у доме маім, бачылі яны. Не было ніводнай рэчы, якой бы я не паказаў ім». \m \v 16 І сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова ГОСПАДА. \m \v 17 Вось, прыйдуць дні, што ўсё, што ў палацы тваім і што сабралі бацькі твае аж да гэтага дня, забяруць у Бабілон, і не застанецца нічога, — кажа ГОСПАД. \m \v 18 Таксама дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны эўнухамі ў палацы валадара Бабілону». \m \v 19 І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты сказаў». І сказаў сабе: «Будзе мір і дабрабыт, прынамсі, у дні мае ». \m \v 20 А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і мужнасьць ягоная, і як ён выкапаў студню і канал, і ўвёў ваду ў горад, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 21 І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, а замест яго валадарыў Манаса, сын ягоны. \c 21 \cl 2 Вал 21 \m \v 1 Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і пяцьдзясят пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Хефцыба. \m \v 2 І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА па звычаю народаў, якія зьнішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля. \m \v 3 І адбудаваў ён узгоркі, якія быў зьнішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў Астарту, як рабіў Ахаў, валадар Ізраіля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму. \m \v 4 І пабудаваў ён ахвярнікі ў Доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме Я зьмяшчу імя Маё». \m \v 5 І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА. \m \v 6 І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чарамі, паставіў тых, што выклікаюць духаў памёршых, і вешчуноў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго. \m \v 7 І паставіў ён ідала Астарты, якога зрабіў, у Сьвятыні, пра якую ГОСПАД сказаў Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У гэтай Сьвятыні і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля, Я зьмяшчу імя Маё навечна. \m \v 8 І ўжо больш ня будзе нага Ізраіля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іхнім, калі толькі будуць яны выконваць усё тое, што Я загадаў ім, і ўвесь Закон, які даў ім Майсей, слуга Мой». \m \v 9 Але яны не паслухалі Яго, і, зьведзеныя Манасам, дапускаліся ліхоты горш, чым народы, якія вынішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля. \m \v 10 І прамаўляў ГОСПАД праз слугаў Сваіх, прарокаў, кажучы: \m \v 11 «За тое, што Манаса, валадар Юды, дапускаўся такіх брыдотаў, горшых чым тыя, якіх дапускаліся Амарэйцы перад ім, і ўцягнуў у грэх Юду ідаламі сваімі, \m \v 12 вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я навяду няшчасьці на Ерусалім і Юду, што ў кожнага, хто пачуе, зазьвініць у абодвух вушах ягоных. \m \v 13 І працягну Я над Ерусалімам мерку Самарыі і грунтвагу дому Ахава, і вытру Ерусалім, як выціраецца міска, вытру і перавярну дагары дном. \m \v 14 Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў іхніх, і станецца яна рабункам і здабычай усіх ворагаў іхніх. \m \v 15 Бо яны рабілі ліхое перад вачыма Маімі і гнявілі Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іхнія з Эгіпту, аж па гэты дзень”». \m \v 16 Таксама Манаса праліваў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юду, дапускаючы таго, што ліхое ў вачах ГОСПАДА. \m \v 17 А рэшта дзеяньняў Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і грахі, якіх дапускаўся, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 18 І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дому свайго, у садзе Узіі. Пасьля яго стаў валадаром Амон, сын ягоны. \m \v 19 Амон меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме два гады. Маці ягоная называлася Мешулемэт, дачка Харуца з Ётбы. \m \v 20 І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, як Манаса, бацька ягоны, \m \v 21 і хадзіў усімі шляхамі, якімі хадзіў бацька ягоны, і служыў ідалам, якім служыў бацька ягоны, і пакланяўся ім. \m \v 22 І пакінуў ён ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і не хадзіў шляхам ГОСПАДА. \m \v 23 І змовіліся супраць яго слугі ягоныя, і забілі валадара ў доме ягоным. \m \v 24 Але народ зямлі забіў усіх, якія былі змовіўшыся супраць валадара Амона, і выбралі сабе на валадара замест яго Ёсію, сына ягонага. \m \v 25 А іншыя дзеяньні Амона і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 26 І пахавалі яго ў садзе Узіі ў магіле ягонай. Пасьля яго стаў валадарыць Ёсія, сын ягоны. \c 22 \cl 2 Вал 22 \m \v 1 Ёсія меў восем гадоў, калі пачаў валадарыць, і трыццаць адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Едыда, дачка Адаі з Бацкату. \m \v 2 І рабіў ён тое, што мілым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у-ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і не зварочваў ані направа, ані налева. \m \v 3 У васямнаццатым годзе валадара Ёсіі паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы: \m \v 4 «Ідзі да першасьвятара Хількіі. І няхай ён палічыць срэбра, якое ахвяравана ў Доме ГОСПАДА, што сабралі прыдзьвернікі ад народу. \m \v 5 І няхай дадуць яго загадчыкам працы у Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА, \m \v 6 цесьлярам, будаўнікам, мулярам, і на куплю дрэва, чэсаных камянёў дзеля направы Сьвятыні. \m \v 7 Толькі ня трэба дамагацца ад іх справаздачы з грошаў, якія ім даручаны, бо яны працуюць чэсна». \m \v 8 І сказаў першасьвятар Хількія пісару Шафану: «Знайшоў я кнігу Закону ў Доме ГОСПАДА». І даў Хількія кнігу Шафану, і ён чытаў яе. \m \v 9 І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму вестку, кажучы: «Слугі твае ўзялі грошы, якія знайшлі ў Сьвятыні, і перадалі іх загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА». \m \v 10 І паведаміў пісар Шафан валадару: «Сьвятар Хількія даў мне кнігу». І Шафан прачытаў яе валадару. \m \v 11 Калі валадар пачуў словы кнігі Закону, разьдзёр шаты свае \m \v 12 і загадаў сьвятару Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Ахбору, сыну Міхея, і Шафану, пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы: \m \v 13 «Ідзіце і спытайце ГОСПАДА што да мяне і што да народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў ГОСПАДА ўзгарэўся супраць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтае, каб выканаць усё, што ў ёй напісана». \m \v 14 І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды, прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй. \m \v 15 Яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне: \m \v 16 "Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды, \m \v 17 бо яны пакінулі Мяне і складалі ахвяры чужым багам, і гнявілі Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх. Таму ўзгарэўся гнеў Мой на месца гэтае і не патухне". \m \v 18 А што да валадара Юды, які паслаў вас, каб запытацца ГОСПАДА, скажыце яму так: "Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што ты слухаў словы кнігі, \m \v 19 і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад ГОСПАДАМ, пачуўшы прароцтвы супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты адзеньне сваё, і плакаў перада Мною, Я выслухаў цябе, — кажа ГОСПАД. \m \v 20 Таму Я далучу цябе да бацькоў тваіх і будзеш ты пахаваны ў магіле сваёй, каб вочы твае ня бачылі ўсяго таго гора, якое Я навяду на месца гэтае"”». І яны расказалі валадару тое, што пачулі. \c 23 \cl 2 Вал 23 \m \v 1 І паслаў валадар, і сабраліся да яго ўсе старшыні Юды і Ерусаліму. \m \v 2 І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, сьвятары і прарокі і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА. \m \v 3 І стаў валадар на ўзвышэньні, і заключыў запавет перад ГОСПАДАМ, што яны будуць хадзіць за ГОСПАДАМ і будуць спаўняць прыказаньні Ягоныя, і пастановы, і закон усім сэрцам і ўсёй душой, каб выканаць словы запавету гэтага, якія запісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ далучыўся да запавету. \m \v 4 І загадаў валадар першасьвятару Хількіі і іншым сьвятарам, і прыдзьвернікам, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль. \m \v 5 І паскідаў ён сьвятароў паганскіх, якіх паставілі валадары Юды і якія кадзілі на ўзгорках у гарадах Юды і ў ваколіцах Ерусаліму, і якія кадзілі Баалу, сонцу, месяцу, сузор’ям і ўсяму войску нябеснаму. \m \v 6 І вынес ён са Сьвятыні ГОСПАДА Астарту, і занёс яе па-за Ерусалім у даліну Кедрону, і спаліў яе там. І сьцёр яе на парахно, і кінуў яе на магілы людзей простых. \m \v 7 І разваліў ён дамы распусьніцаў, якія былі пры Доме ГОСПАДА, дзе жанчыны ткалі адзеньне для Астарты. \m \v 8 І выгнаў ён усіх сьвятароў паганскіх з гарадоў Юды, і апаганіў узгоркі, дзе сьвятары гэтыя складалі ахвяры ад Гівы аж да Бээр-Шэвы. І зруйнаваў узгорак брамы, які быў каля ўваходу ў браму Егошуа, начальніка гораду, з левага боку ад гарадзкой брамы. \m \v 9 І сьвятарам узгоркаў забаранялася прыступаць да ахвярніка ГОСПАДА ў Ерусаліме, толькі маглі яны есьці праснакі між братоў сваіх. \m \v 10 І апаганіў ён Тафэт, што ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь Малоха. \m \v 11 І загадаў прыбраць коней, якіх валадары Юды пасьвячалі сонцу, ад уваходу ў Дом ГОСПАДА каля жытла Натан-Мэлеха, эўнуха, якое на панадворку, і спаліў агнём калясьніцы сонца. \m \v 12 І ахвярнікі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі валадары Юды, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках Дому ГОСПАДА, валадар зьнішчыў, а пыл ад іх укінуў у ручай Кедрон. \m \v 13 І апаганіў ён узгоркі насупраць Ерусаліму з правага боку гары Аліўнай, якія Салямон, валадар Ізраіля, паставіў для Астарты, брыдоты Сідонцаў, і Кемоша, брыдоты Мааву, і Мількома, брыдоты сыноў Амона. \m \v 14 І паразьбіваў ён слупы, і высек сьвятыя гаі, і засыпаў месца іх косткамі чалавечымі. \m \v 15 І таксама ахвярнік, які быў у Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўцягнуў ў грэх Ізраіля, і вось, ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту. \m \v 16 І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там былі на гары, і загадаў выняць косткі з магілаў і спаліць на ахвярніку, і апаганіць яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, прадказаўшы падзеі гэтыя. \m \v 17 І спытаўся Ёсія: «Што гэта за помнік, які я бачу?» Адказалі яму жыхары гораду: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юды і прадказаў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі». \m \v 18 І сказаў ён: «Пакіньце яго ў супакоі. Няхай ніхто не чапае костак ягоных». І косткі ягоныя пакінулі некранутымі разам з косткамі прарока, які прыйшоў з Самарыі. \m \v 19 І ўсе дамы ўзгоркаў, якія былі па гарадах Самарыі пабудаваныя валадарамі Ізраіля на зьнявагу ГОСПАДА, Ёсія разваліў і зрабіў з імі, як у Бэтэлі. \m \v 20 І пазабіваў ён усіх паганскіх сьвятароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і папаліў на іх косткі іхнія, а пасьля вярнуўся ў Ерусалім. \m \v 21 І загадаў валадар усяму народу: «Сьвяткуйце Пасху ГОСПАДА, Бога вашага, як напісана ў кнізе Запавету гэтага». \m \v 22 Бо не была Пасха сьвяткаваная ад часоў судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля, і ўвесь час валадароў Ізраіля і валадароў Юды. \m \v 23 Толькі ў васямнаццатым годзе валадарвньня Ёсіі сьвяткавалі Пасху ГОСПАДА ў Ерусаліме. \m \v 24 Таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі памёршых, і чараўнікоў, і зьнішчыў тэрафімы, ідалы і ўсе брыдоты, якія былі ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА. \m \v 25 Перад ім не было такога валадара, які б навярнуўся да ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, і ўсёю сілаю сваёй згодна з усім законам Майсея, і пасьля яго не зьявіўся падобны яму. \m \v 26 Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якія прычыніў Яму Манаса. \m \v 27 І сказаў ГОСПАД: «Нават Юду Я адкіну ад аблічча Майго, як Я адкінуў Ізраіля. І адкіну горад гэты, які Я выбраў, Ерусалім, і Сьвятыню, пра якую Я сказаў: “Там будзе імя Маё!”» \m \v 28 А іншыя дзеяньні Ёсіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 29 У дні ягоныя фараон Нэхо, валадар Эгіпту, пайшоў на валадара Асірыі на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго валадар Ёсія, і быў забіты ім у Мэгіддо, калі ўбачыў яго. \m \v 30 І павезьлі слугі яго мёртвым на калясьніцы з Мэгіддо, і прывезьлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле ягонай. А народ краіны ўзяў сына ягонага Егаахаза, і памазаў яго, і паставіў яго валадаром на месца бацькі ягонага. \m \v 31 Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме толькі тры месяцы. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны. \m \v 32 І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго таго, што рабілі бацькі ягоныя. \m \v 33 І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну падатак — сто талентаў срэбра і талент золата. \m \v 34 І паставіў фараон Нэхо валадаром Эліякіма, сына Ёсіі, замест бацькі ягонага, Ёсіі, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім. А Егаахаза ўзяў і завёў у Эгіпет, дзе ён і памёр. \m \v 35 І Егаякім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб дастаўляць срэбра паводле загаду фараона, і ад кожнага ў краіне паводле вызначанага падатку вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо. \m \v 36 Егаякім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Зэбіда, дачка Пэдаі з Румы. \m \v 37 І рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя. \c 24 \cl 2 Вал 24 \m \v 1 У дні ягоныя прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоныым на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго. \m \v 2 І ГОСПАД паслаў на яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх на Юду, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён гаварыў праз слугаў Сваіх, прарокаў. \m \v 3 І сталася гэтае дзеля гневу ГОСПАДА на Юду, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго дзеля грахоў Манасы, якія ён рабіў, \m \v 4 і дзеля нявіннай крыві, якую праліў, і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннаю. І не хацеў ГОСПАД прабачыць. \m \v 5 А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 6 І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны. \m \v 7 І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ракі Эгіпецкай аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту. \m \v 8 Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Маці ягоная называлася Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму. \m \v 9 І рабіў ён ліхое перад ГОСПАДАМ, як рабіў бацька ягоны. \m \v 10 У той час слугі Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і аблажылі горад. \m \v 11 І прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, да гораду, а слугі ягоныя аблягалі яго. \m \v 12 І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі і эўнухамі, да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго. \m \v 13 І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы палацу валадарскага, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, ў Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што сказаў ГОСПАД. \m \v 14 І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І засталіся толькі найбяднейшыя людзі. \m \v 15 І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў, і магнатаў усіх забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон. \m \v 16 І ўсё войска, сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон. \m \v 17 І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, зьмяніўшы імя ягонае на Сэдэкію. \m \v 18 Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны. \m \v 19 І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як рабіў Егаяхін. \m \v 20 Сталася гэта дзеля гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага. \c 25 \cl 2 Вал 25 \m \v 1 У дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты дзень месяца прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблажыў яго, і збудаваў вакол яго валы. \m \v 2 І горад быў у аблозе аж да адзінаццатага году валадара Сэдэкіі. \m \v 3 У дзявяты дзень месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі. \m \v 4 І быў зроблены вылам у муры гораду, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі з гораду між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны дарогай у кірунку Арабы. \m \v 5 І войска Халдэйцаў кінулася ў пагоню за валадаром, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае рассыпалася і пакінула яго. \m \v 6 І схапілі валадара, і прывялі да валадара Бабілонскага ў Рыўлю, і выдадзены быў на яго прысуд. \m \v 7 І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, а яму вырвалі вочы, і закулі яго ў мядзяныя кайданы, і адвялі ў Бабілон. \m \v 8 У пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, слуга валадара Бабілонскага. \m \v 9 І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і палац валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём. \m \v 10 І войска Халдэйскае, якое было разам з начальнікам целаахоўнікаў, збурыла ўвесь мур вакол Ерусаліму. \m \v 11 А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, а таксама людзей простых Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю. \m \v 12 Толькі некаторых бедных людзей зямлі начальнік целаахоўнікаў пакінуў як вінаградараў і земляробаў. \m \v 13 І паламалі Хэлдэйцы мядзяныя слупы ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, і забралі медзь іхнюю ў Бабілон. \m \v 14 І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні. \m \v 15 Начальнік целаахоўнікаў забраў таксама кадзільніцы і келіхі, якія былі з золата і срэбра. \m \v 16 А медзі з двух слупоў і аднаго мора, і падставаў, якія Салямон зрабіў для Дому ГОСПАДА, нельга было зважыць. \m \v 17 Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была пяць локцяў. Вакол галавіцы было сеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сеціва. \m \v 18 Начальнік целаахоўнікаў узяў таксама Сэраю, першасьвятара, і намесьніка ягонага Сафонію, а таксама трох прыдзьвернікаў. \m \v 19 А з горада ўзяў ён аднаго эўнуха, які быў начальнікам войска, і пяць чалавек з атачэньня валадара, якіх знайшлі ў горадзе, галоўнага пісара войска, які запісваў у войска народ зямлі, а таксама шэсьцьдзесят людзей простых, што былі ў горадзе. \m \v 20 І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў да валадара Бабілонскага ў Рыўлю. \m \v 21 І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і замардаваў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй. \m \v 22 А над народам, што застаўся ў зямлі Юды, які пакінуў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, паставіў начальнікам Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана. \m \v 23 І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія, даведаўшыся, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію начальнікам, прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І прыйшлі Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія. \m \v 24 І пакляўся Гедалія ім і людзям іхнім, і сказаў ім: «Ня бойцеся служыць Халдэйцам, жывіце на зямлі і служыце валадару Бабілонскаму, і добра будзе вам”». \m \v 25 Але ў сёмы месяц прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з роду валадарскага, і дзесяць чалавек з ім, і забілі яны Гедалію, а таксама Юдэяў і Халдэйцаў, якія былі з ім у Міцпе. \m \v 26 І ўстаў увесь народ, ад малога да вялікага, і начальнік войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся Халдэйцаў. \m \v 27 І сталася ў трыццаць сёмым годзе пасьля высяленьня ў няволю Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, у які пачаў валадарыць, вызваліў Егаяхіна, валадара Юды, з вязьніцы. \m \v 28 І ён гаварыў з ім ласкава, і падняў пасад ягоны па-над пасадамі валадароў, якія былі з ім у Бабілоне. \m \v 29 І зьняў Егаяхін шаты вязьнічныя, і еў заўсёды перад валадаром у-ва ўсе дні жыцьця свайго. \m \v 30 І той забясьпечваў яго заўсёды ўтрыманьнем валадарскім, дзень у дзень, у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.