\id 2JN \ide UTF-8 \h 2 ЯНА \toc3 2 Ян \toc2 2 ЯНА \toc1 ДРУГОЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \mt1 ДРУГОЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \c 1 \cl 2 Ян 1 \m \v 1 Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду, \m \v 2 дзеля праўды, якая застаецца ў нас і будзе з намі на вякі. \m \v 3 Няхай будзе з вамі ласка, міласэрнасьць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любові! \m \v 4 Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца. \m \v 5 І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго. \m \v 6 І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі. \m \v 7 Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не прызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст. \m \v 8 Глядзіце за сабою, каб нам не згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду. \m \v 9 Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў навуцы Хрыстовай, ня мае Бога; а хто застаецца ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына. \m \v 10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце, \m \v 11 бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных. \m \v 12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атрамантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася. \m \v 13 Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амэн.