\id 1TH \ide UTF-8 \h 1 ТЭСАЛОНЦАЎ \toc3 1 Тэс \toc2 1 ТЭСАЛОНЦАЎ \toc1 ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ТЭСАЛОНЦАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \mt1 ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ТЭСАЛОНЦАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА \c 1 \cl 1 Тэс 1 \m \v 1 Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. \m \v 2 Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, успамінаючы вас у малітвах нашых, \m \v 3 несупынна памятаючы пра вашыя ўчынкі веры, і працу любові, і непахіснасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым, \m \v 4 ведаючы, умілаваныя Богам браты, выбраньне вашае. \m \v 5 Бо нашае Эвангельле не было ў вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў шматлікіх пацьверджаньнях, як вы самі ведаеце, якімі былі мы дзеля вас між вамі. \m \v 6 І вы сталіся пераймальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім прыгнёце з радасьцю Духа Сьвятога, \m \v 7 так што сталіся вы прыкладам для ўсіх, што вераць, у Македоніі і Ахаі. \m \v 8 Бо ад вас разыйшлося слова Госпадава ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і ва ўсякае месца дайшла вера вашая ў Бога, так што ў нас няма патрэбы штосьці гаварыць. \m \v 9 Бо яны самі расказваюць пра нас, які ўваход маем мы да вас, і як вы зьвярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму \m \v 10 і чакаць з неба Сына Ягонага, Якога Ён узьняў з мёртвых, Ісуса, Які выбаўляе нас ад гневу, што надыходзіць. \c 2 \cl 1 Тэс 2 \m \v 1 Вы самі ведаеце, браты, пра наш уваход да вас, што ён быў не дарэмны; \m \v 2 але, раней нацярпеўшыся і будучы зьняважанымі, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым гаварыць вам Эвангельле Божае з вялікім змаганьнем. \m \v 3 Бо пацяшэньне нашае ані з падману, ані з нячыстасьці, ані з хітраваньня, \m \v 4 але, як мы былі выпрабаваныя Богам, каб даверыць [нам] Эвангельле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя. \m \v 5 Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых: Бог — сьведка! \m \v 6 Не шукалі мы славы ад людзей: ані ад вас, ані ад іншых, хоць маглі быць у паважаньні, як Хрыстовыя апосталы, \m \v 7 але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх. \m \v 8 Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі. \m \v 9 Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому: уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае. \m \v 10 Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі. \m \v 11 Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі, \m \v 12 каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу. \m \v 13 Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі. \m \v 14 Вы сталіся, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце Ісусе, бо і вы гэтаксама нацярпеліся ад зямлякоў сваіх, як і тыя ад Юдэяў, \m \v 15 якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям супрацівяцца, \m \v 16 забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца. \m \v 17 Мы ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, моцна намагаліся з вялікім жаданьнем убачыць аблічча вашае, \m \v 18 Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, — асабліва я, Павал, — і раз, і два, але перашкодзіў нам шатан. \m \v 19 Бо якая нашая надзея, ці радасьць, ці вянок пахвалы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыйсьце Яго? \m \v 20 Бо вы — слава нашая і радасьць. \c 3 \cl 1 Тэс 3 \m \v 1 Дзеля гэтага, ня могучы трываць болей, спадабалася нам застацца ў Атэнах адным, \m \v 2 і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай, \m \v 3 каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены. \m \v 4 Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце. \m \v 5 Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая. \m \v 6 Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас, \m \v 7 дык мы суцешыліся адносна вас, браты, у-ва ўсіх прыгнётах і патрэбах нашых, дзеля веры вашай, \m \v 8 бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе. \m \v 9 Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым, \m \v 10 уначы і ўдзень горача молячыся, каб убачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай? \m \v 11 Сам жа Бог і Айцец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай накіруе шлях наш да вас! \m \v 12 А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас, \m \v 13 каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго. \c 4 \cl 1 Тэс 4 \m \v 1 Нарэшце, браты, просім вас і молім праз Госпада Ісуса, каб тое, што вы прынялі ад нас, як мусіце вы хадзіць і падабацца Богу, яшчэ больш у вас памнажалася, \m \v 2 бо вы ведаеце, якія мы далі вам загады ад Госпада Ісуса. \m \v 3 Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты, \m \v 4 каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці, \m \v 5 а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога; \m \v 6 каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі. \m \v 7 Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці. \m \v 8 Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў. \m \v 9 Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго, \m \v 10 дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, багацейце [ў гэтым] болей \m \v 11 і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам; \m \v 12 каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы. \m \v 13 Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі. \m \v 14 Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім. \m \v 15 Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых, \m \v 16 бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі; \m \v 17 пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем. \m \v 18 Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі. \c 5 \cl 1 Тэс 5 \m \v 1 Адносна часоў і пораў, браты, няма патрэбы пісаць да вас, \m \v 2 бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы. \m \v 3 Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць. \m \v 4 Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей: \m \v 5 усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры. \m \v 6 Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі, \m \v 7 бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца. \m \v 8 Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня, \m \v 9 бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, \m \v 10 Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі. \m \v 11 Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце. \m \v 12 Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас, \m \v 13 і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою. \m \v 14 Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх. \m \v 15 Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднога, і для ўсіх. \m \v 16 Заўсёды радуйцеся. \m \v 17 Несупынна маліцеся. \m \v 18 За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе. \m \v 19 Духа не гасіце. \m \v 20 Прароцтвамі не пагарджайце. \m \v 21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся. \m \v 22 Высьцерагайцеся ад усякага роду зла. \m \v 23 Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста. \m \v 24 Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта]. \m \v 25 Браты! Маліцеся за нас! \m \v 26 Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым. \m \v 27 Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братам. \m \v 28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.