\id 1SA \ide UTF-8 \h 1 САМУЭЛЯ \toc2 1 САМУЭЛЯ \toc1 ПЕРШАЯ КНІГА САМУЭЛЯ \mt1 ПЕРШАЯ КНІГА САМУЭЛЯ \c 1 \cl 1 Сам 1 \m \v 1 Быў адзін чалавек у Раматаіме, Цуфіт з гары Эфраіма, імем Элькана, сын Ерахама, сына Элігу, сына Таку, сына Цуфа, Эфрацянін. \m \v 2 Ён меў дзьве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Пэніна. У Пэніны былі сыны, а ў Ганны дзяцей не было. \m \v 3 Штогод той чалавек хадзіў з гораду свайго ў Шыло, каб пакланіцца і скласьці ахвяру ГОСПАДУ Магуцьцяў. Былі там два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас, сьвятары ГОСПАДА. \m \v 4 Калі Элькана складаў ахвяру, у той дзень даваў жонцы сваёй Пэніне і ўсім сынам і дочкам ейным па частцы складанай ахвяры, \m \v 5 а Ганьне даваў падвойную частку, бо Ганну ён любіў. Але ГОСПАД не даваў ёй нарадзіць. \m \v 6 Суперніца ейная дакучала ёй, і дрэнчыла яе, бо ГОСПАД замкнуў улоньне ейнае. \m \v 7 Так цягнулася шмат гадоў; колькі разоў ішла яна ў сьвятыню ГОСПАДА, тая засмучала яе. Ганна дзеля таго плакала і ня ела. \m \v 8 І сказаў ёй Элькана, муж ейны: «Чаму ты плачаш і чаму не ясі? Чаму сумуе сэрца тваё? Ці ж я табе не мілейшы, чым дзесяць сыноў?» \m \v 9 Калі ў Шыло скончылі есьці і піць, Ганна ўстала. А сьвятар Гэлій сядзеў на крэсьле перад брамай сьвятыні ГОСПАДА. \m \v 10 І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы. \m \v 11 І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай». \m \v 12 Калі яна так шчыра і доўга малілася перад ГОСПАДАМ, Гэлій прыглядаўся да вуснаў ейных. \m \v 13 А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго, і толькі варушыліся вусны ейныя, але голасу не было чуваць, і Гэлій думаў, што яна п’яная, \m \v 14 і сказаў ёй: «Дакуль будзеш п’яная? Ацьверазіся ад віна». \m \v 15 Ганна адказала: «Не, гаспадару мой. Я — нешчасьлівая жанчына. Я не піла нічога такога, каб ап’янець, ані віна, ані сікеры, але я выліваю душу сваю перад ГОСПАДАМ. \m \v 16 Не лічы служкі тваёй за адну з дачок Бэліяла, бо я дзеля вялікага болю і смутку свайго гаварыла ўвесь час». \m \v 17 І Гэлій засмуціўся, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакою, а Бог Ізраіля няхай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго». \m \v 18 А яна сказала: «О, няхай знойдзе служанка твая ласку ў вачох тваіх». І адыйшла тая жанчына дарогаю сваёй, і ела, і аблічча ейнае не было ўжо такім, як раней. \m \v 19 І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад ГОСПАДАМ, і пайшлі ў дарогу зваротную, і прыйшлі ў дом свой ў Раме. І Элькана спазнаў жонку сваю Ганну, і ГОСПАД прыпомніў просьбу ейную. \m \v 20 Ганна зачала па нейкім часе, і нарадзіла сына, і дала яму імя Самуэль, таму што ад ГОСПАДА выпрасіла яго. \m \v 21 Муж ейны Элькана і ўвесь дом ягоны пайшоў злажыць гадавую ахвяру ГОСПАДУ і споўніць шлюбаваньні. \m \v 22 Але Ганна не пайшла. Яна сказала мужу свайму: «Не пайду, пакуль хлопчык ня будзе адняты ад грудзей і падрасьце, а тады завяду яго, і ён стане перад абліччам ГОСПАДА, і застанецца там назаўсёды». \m \v 23 Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што табе здаецца добрым. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх. \m \v 24 Калі ўжо адняла, павяла яго з сабою, і узяла таксама трохгадовага бычка, адну эфу мукі і буклак віна, і прывяла яго ў дом ГОСПАДА ў Шыло. А хлопец быў яшчэ дзіцём. \m \v 25 І забілі бычка, і прадставілі хлопца Гэлію. \m \v 26 І сказала Ганна: «Прашу, гаспадару мой, няхай жыве душа твая, гаспадару. Я — вось тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла ГОСПАДА. \m \v 27 Маліла я пра гэтае дзіця, і споўніў ГОСПАД просьбу маю, што я прасіла ў Яго. \m \v 28 Таму вось даручаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён адданы на службу ГОСПАДУ». І пакланіліся там ГОСПАДУ. \c 2 \cl 1 Сам 2 \m \v 1 І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой ў Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо пацешана я збаўленьнем Тваім. \m \v 2 Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш. \m \v 3 Перастаньце гаварыць шмат словаў фанабэрыстых. Няхай спыніцца пыхлівасьць вуснаў вашых, бо ГОСПАД ёсьць Бог усякіх ведаў, Ён ацаняе усе ўчынкі. \m \v 4 Лук моцных ломіцца, а кволыя набіраюцца сілы. \m \v 5 Тыя, што былі насычаныя, наймаюцца за хлеб, а галодныя хлеба не патрабуюць, бясплодныя родзяць сем разоў, а тая, што многа мела сыноў — завяла. \m \v 6 ГОСПАД дае сьмерць і жыцьцё, ўкідае ў пекла і з яго выцягвае. \m \v 7 ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае. \m \v 8 Ён выцягвае беднага з балота, і са сьмецьця падымае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо ГОСПАДАВЫ асновы зямлі, на іх Ён паставіў сусьвет. \m \v 9 Захоўвае Ён крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі уў цемры счазаюць, бо чалавек дужы ня сілаю сваёю. \m \v 10 ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе судзіць увесь сьвет, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго». \m \v 11 І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык застаўся служыць ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія, сьвятара. \m \v 12 Сыны ж Гэлія, як сыны Бэліяла, не зважалі на ГОСПАДА, \m \v 13 ані на абавязак сьвятарскі адносна народу, але калі хто складаў крывавую ахвяру, то прыходзіў слуга сьвятара з трызубым відэльцам ў руцэ і, калі варылася мяса, \m \v 14 запускаў яго у кацёл, або ў гаршчок, або ў патэльню, або ў міску, і ўсё, што выдабыў відэльцам, забіраў сабе сьвятар. Так паступалі з усімі Ізраільцянамі, што прыходзілі ў Шыло. \m \v 15 І нават яшчэ ня быў спалены тлушч, а ўжо прыходзіў слуга сьвятара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, а я сьпяку яго сьвятару, бо ён ня прыйме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое». \m \v 16 І казаў яму той, што складаў ахвяру: «Прынамсі, спалі тлушч, а тады возьмеш сабе, што душа твая зажадае». Слуга адказваў яму: «Ніякім чынам. Давай цяпер; а калі не, забяру сілай». \m \v 17 І грэх тых юнакоў быў вельмі вялікі перад ГОСПАДам, бо зьневажалі яны ахвяры ГОСПАДАВЫ. \m \v 18 А Самуэль служыў перад абліччам ГОСПАДА як паслугач, апрануты ў ільняны эфод. \m \v 19 Маці ягоная шыла яму малую шату, якую прыносіла яму штогод, калі прыходзіла з мужам скласьці ахвяру гадавую. \m \v 20 І дабраславіў Гэлій Элькану і жонку ягоную, кажучы: «Няхай дасьць табе ГОСПАД нашчадкаў з гэтай жонкі ў замену за ўпрошанага, якога ты аддаў ГОСПАДУ». І яны варочаліся ў дом свой. \m \v 21 І паспагадаў ГОСПАД Ганьне, і яна зачала, і нарадзіла трох сыноў і дзьве дачкі. А юнак Самуэль рос пры ГОСПАДЗЕ. \m \v 22 Гэлій быў ужо надта стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. \m \v 23 І сказаў ён ім: «Чаму дапускаецеся вы такіх ліхіх учынкаў, бо я чую пра страшныя справы ад усяго народу? \m \v 24 Перастаньце, сыны мае. Ня добрая гэта слава, пра якую я чую, разбэшчваеце вы народ перад ГОСПАДАМ. \m \v 25 Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог; але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, то хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць. \m \v 26 Юнак жа Самуэль рос, і штораз болей падабаўся як ГОСПАДУ, так і людзям. \m \v 27 І прыйшоў да Гэлія чалавек Божы, і сказаў яму: «Вось гэта кажа ГОСПАД: “Ці ж Я не аб’явіўся дому бацькі твайго, калі былі яны ў Эгіпце ў доме фараона? \m \v 28 Спаміж ўсіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніку Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля. \m \v 29 Чаму вы топчаце нагамі ахвяры Мае крывавыя і ахвяры хлебныя, якія Я ўстанавіў, каб былі складаныя ў сьвятыні. Ты больш шануеш сыноў сваіх, чым Мяне, каб яны сыцелі на найлепшых частках з усіх дароў Ізраіля, народу Майго”. \m \v 30 Дзеля таго кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я з моцай казаў дому бацькі твайго, што будуць яны служыць перад абліччам Маім у вякі. Але цяпер, кажа ГОСПАД, гэтак ня будзе ў Мяне. Цяпер так будзе: хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зьневажае Мяне, той будзе ў ганьбе. \m \v 31 Вось, прыходзяць дні, у якія Я адсяку рамяно тваё і рамяно дому бацькі твайго, каб не было старога ў доме тваім. \m \v 32 Ты будзеш бачыць бедства сьвятыні Маёй, пры тым, што ГОСПАД дабраслаўляе Ізраіль, і ў доме тваім ня будзе старога ў-ва ўсе часы. \m \v 33 Аднак Я не забяру цалкам чалавека з цябе ад ахвярніку Майго, каб выцяклі вочы твае і ссохла душа твая, але загіне большая частка дому твайго, калі дажыве да дарослых гадоў. \m \v 34 І вось будзе табе знак, што станецца з абодвума сынамі тваімі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць. \m \v 35 А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні. \m \v 36 І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе ды ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манеэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб мог я зьесьці лусту хлеба"”». \c 3 \cl 1 Сам 3 \m \v 1 Юнак Самуэль служыў ГОСПАДУ пад наглядамі Гэлія. І слова ГОСПАДА было рэдкім у тых днях, і відзежаў не было. \m \v 2 І сталася, што аднаго дня Гэлій спаў на месцы сваім, а вочы ягоныя слабелі і ня мог бачыць. \m \v 3 А лямпа Божая не была яшче згасшы. Самуэль жа спаў у сьвятыні ГОСПАДА, дзе быў Каўчэг Запавету. \m \v 4 І паклікаў ГОСПАД Самуэля: «Самуэль, Самуэль». Ён у адказ сказаў: «Вось я». \m \v 5 І падбег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Ня клікаў я цябе. Вяртайся і сьпi». І ён пайшоў, і лёг спаць. \m \v 6 Затым ГОСПАД зноў паклікаў: «Самуэль, Самуэль». Самуэль устаў і пабег да Гэлія другі раз, і сказаў: «Вось я, бо клікаў ты мяне». Ён адказаў: «Я ня клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і кладзіся спаць». \m \v 7 Бо Самуэль не пазнаў яшчэ ГОСПАДА і не было яшчэ яму аб’яўлена слова ГОСПАДА. \m \v 8 Але ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля трэйці раз. Ён падняўся і пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». І зразумеў Гэлій, што ГОСПАД кліча юнака. \m \v 9 І ён сказаў Самуэлю: «Ідзі і кладзіся спаць, а калі зноў пакліча цябе хто, скажы: “Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой”». І вярнуўся Самуэль, і лёг спаць на месцы сваім. \m \v 10 І прыйшоў ГОСПАД, і стаў, і паклікаў як раней: «Самуэль, Самуэль!» А Самуэль адказаў: «Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой». \m \v 11 І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Вось, Я зраблю ў Ізраілі такое, што хто пра гэта пачуе, зазьвініць яму ў абодвух вушах. \m \v 12 У дзень той Я споўню над Гэліем ўсё, што прадказаў адносна дому ягонага, ад пачатку і да канца. \m \v 13 Я прадказаў яму, што буду судзіць дом ягоны на вякі дзеля грэху, бо ён ведаў, што сыны ягоныя зьневажаюць Бога, і не караў іх. \m \v 14 Дзеля таго Я прысягнуў дому Гэлія, што ня будзе ачышчана правіна дому ягонага ані крывавымі ахвярамі, ані ахвярамі хлебнымі, навечна». \m \v 15 І ляжаў Самуэль аж да раніцы, а потым адчыніў браму дому ГОСПАДА. І баяўся Самуэль сказаць Гэлію аб гэтым відзежы. \m \v 16 Але Гэлій паклікаў Самуэля і сказаў: «Самуэль, сын мой». Ён адказаў: «Вось я». \m \v 17 І запытаўся ў яго: «Што за слова, якое было сказана табе? Прашу, не ўтойвай ад мяне. Няхай гэта зробіць табе Бог і тое дадасьць, калі будзеш хаваць ад мяне нешта з таго, што сказана было табе». \m \v 18 І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных». \m \v 19 І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім; з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю. \m \v 20 Так даведаўся ўвесь Ізраіль, ад Дану аж да Бээр-Шэбы, што Самуэль ёсьць сапраўдным прарокам ГОСПАДАВЫМ. \m \v 21 І працягваў ГОСПАД аб’яўляцца ў Шыло пасьля таго, як аб’явіў Сябе Самуэлю ў Шыло ў слове ГОСПАДА. \c 4 \cl 1 Сам 4 \m \v 1 І было слова Самуэля да ўсяго Ізраіля. Ізраільцяне вырушылі на вайну супраць Філістынцаў і расклаліся табарам каля Эбэн-Гаэзэру, а Філістынцы расклалі табар свой у Афэку. \m \v 2 І выставілі Філістынцы шыхты супраць Ізраіля, і пачаўся бой. Ізраільцяне сталі адступаць перад Філістынцамі, і загінула ў тым баі на палях каля чатырох тысячаў ваяроў. \m \v 3 І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе паміж нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых». \m \v 4 І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас. \m \v 5 Калі прыбыў Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў табар, загаманіў увесь Ізраіль вялікім гоманам, аж задрыжэла зямля. \m \v 6 Гэты крык пачулі Філістынцы і пыталіся: «Што гэта за крык вялікі ў табары Гебраяў?» І даведаліся, што Каўчэг ГОСПАДА прыбыў у табар. \m \v 7 І спалохаліся Філістынцы, і казалі: «Прыбыў Бог у табар!» І сказалі яны: «Гора нам; бо не было такога ані ўчора, ані пазаўчора. \m \v 8 Гора нам! Хто нас ухавае ад рукі гэтаых багоў магутных? Гэта тыя самыя богі, якія ўдарылі Эгіпет усякай карай у пустыні. \m \v 9 Умацуйцеся і будзьце мужнымі, Філістынцы, каб не служылі вы Гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужнымі і ваюйце!» \m \v 10 І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхоты. \m \v 11 І Каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас, былі забітыя. \m \v 12 Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і дабраўся ў Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою. \m \v 13 Калі ён прыбег, Гэлій сядзеў на крэсьле каля брамы, гледзячы на дарогу, бо ён трывожыўся дзеля Каўчэга Божага. Чалавек жа той прыйшоў і паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў. \m \v 14 І пачуў Гэлій голас крыку, і спытаўся: «Што азначае гармідар гэты?» А той чалавек пасьпяшаўся, і прыйшоў, і паведаміў Гэлію. \m \v 15 Гэлій меў дзевяноста восем гадоў, і вочы ягоныя аслаблі, і ён ня мог бачыць. \m \v 16 Уцякач сказаў Гэлію: «Я прыйшоў з месца бою, і я — той, хто вырваўся сёньня з шыхтоў». Гэлій спытаўся: “«Што сталася, сын мой?» \m \v 17 І адказаў вястун: «Ізраільцяне ўцяклі перад Філістынцамі, народ атрымаў страшную паразу, і абодва сыны твае палеглі, Хофні і Пінхас, і Каўчэг Божы ўзяты». \m \v 18 Калі той сказаў пра Каўчэг Божы, Гэлій зваліўся з крэсла на кант брамы, зламаў сабе карак і памёр, бо ён быў стары і цяжкі. Ён судзіў Ізраіль сорак гадоў. \m \v 19 А нявестка ягоная, жонка Пінхаса, якая была цяжарная і мела хутка нарадзіць, калі даведалася, што Каўчэг Божы ўзяты і што сьвёкар ейны і муж загінулі, упала і нарадзіла, бо прыйшлі на яе болі радзінаў. \m \v 20 І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі кругом яе: «Ня бойся! Ты ж нарадзіла сына». Але яна не адказала ім, ані зьвярнула на іх увагі. \m \v 21 І назвала хлопчыка Іхабод, кажучы: «Адыйшла слава ад Ізраіля» з прычыны ўзяцьця Каўчэга Божага, а таксама сьмерці сьвёкра і мужа. \m \v 22 І паўтарыла: «Адыйшла слава ад Ізраіля, бо ўзяты Каўчэг Божы». \c 5 \cl 1 Сам 5 \m \v 1 А Філістынцы ўзялі Каўчэг Божы і занесьлі яго з Эбэн-Гаэзэру ў Ашдод. \m \v 2 І ўзялі Філістынцы Каўчэг Божы, і занесьлі яго ў сьвятыню Дагона, і паставілі яго каля Дагона. \m \v 3 Калі на другі дзень Ашдодцы ўсталі рана, вось, Дагон ляжаў вобліч на зямлі перад Каўчэгам Божым. І паднялі яны Дагона, і паставілі на месца сваё. \m \v 4 На другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі, што Дагон зноў ляжыць тварам свайм на зямлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, а галава Дагона і дзьве далоні рук ягоных адсечаныя ляжаць на парозе, і толькі тулава Дагона засталося пры ім. \m \v 5 Таму вось сьвятары Дагона ды ўсе, хто ўваходзіць у сьвятыню ягоную, не ступаюць на парог Дагона ў Ашдодзе па сёньняшні дзень. \m \v 6 І рука ГОСПАДА зацяжыла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя. \m \v 7 І людзі Ашдоду, бачачы такую кару, казалі: «Няхай не застаецца Каўчэг Божы ў нас, бо зацяжыла рука Ягоная на нас і на Дагоне, богу нашым». \m \v 8 І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, пытаючыся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам Бога Ізраіля?” Усе адказалі: «Трэба Каўчэг Божы перанесьці ў Гат». І перанесьлі яны Каўчэг Бога Ізраіля. \m \v 9 Калі перанесьлі яго, зацяжыла рука ГОСПАДА над горадам, і страх надта вялікі, і ўдарыў ГОСПАД жыхароў гораду ад малога да вялікага; і зьявіліся на іх балячкі. \m \v 10 І адаслалі яны Каўчэг Божы ў Экрон. Калі прыбыў Каўчэг Божы ў Экрон, паднялі крык Экронцы, кажучы: «Вы прынесьлі да нас Каўчэг Бога Ізраіля, каб выгубіць нас і народ наш!» \m \v 11 І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, і сказалі: «Адашліце Каўчэг Бога Ізраіля, няхай вяртаецца ён на месца сваё і няхай не забівае нас і народ наш». Бо апанаваў страх сьмерці ўвесь горад і надта цяжкая стала рука Божая. \m \v 12 Людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя гузамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба. \c 6 \cl 1 Сам 6 \m \v 1 І быў Каўчэг ГОСПАДА ў зямлі Філістынскай сем месяцаў. \m \v 2 І паклікалі Філістынцы сьвятароў і варажбітоў, і спыталіся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам ГОСПАДА? Парайце нам, як маем адаслаць яго ў месца сваё». \m \v 3 Яны сказалі: «Калі будзеце адасылаць Каўчэг Бога Ізраіля, не адсылайце яго пустым, але тое, што належыцца, аддайце за грэх, і тады паздаравееце. І даведаецеся, чаму не адступае рука Ягоная ад вас». \m \v 4 Яны спыталіся: «Чым і як маем Яму за грэх аднагародзіцца?» Яны адказалі: «Паводле ліку валадароў Філістынскіх зрабіце пяць балячак залатых і пяць мышэй залатых, бо пляга тая самая дакранулася ўсіх вас і валадароў вашых. \m \v 5 Зрабіце выявы гузоў і выявы мышэй, якія вынішчаюць зямлю, і аддайце хвалу Богу Ізраіля, каб адхіліў руку Сваю ад вас, ад багоў вашых ды ад зямлі вашай. \m \v 6 Чаму вы робіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як зацьвярдзіў Эгіпет і фараон сэрца сваё, бо яны не дазволілі ім адыйсьці, калі ГОСПАД пакараў іх. \m \v 7 І цяпер падрыхтуйце новы воз і дзьве дойныя каровы, на якіх не было ярма, і запражыце каровы ў вазы, а цяляты іхнія адвядзіце дамоў. \m \v 8 І вазьміце Каўчэг ГОСПАДА, і пастаўце яго на воз, а выявы залатыя, якія маеце аддаць Яму за грэх, палажыце ў скрынку збоку яго. І так пусьціце яго ў дарогу. \m \v 9 І глядзіце, калі ён накіруецца дарогай да межаў сваіх да Бэт-Шэмэшу, дык ведайце, што гэта Ён навёў на вас гэтае вялікае няшчасьце; а калі не, то будзем ведаць, што не рука Ягоная нас дакранула, але гэта было выпадкова». \m \v 10 І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цяляты іхнія затрымалі ў хляве. \m \v 11 І паставілі Каўчэг ГОСПАДА на воз, а таксама скрынку з залатымі мышамі і выявамі гузоў. \m \v 12 І каровы пайшлі простаю дарогаю ў напрамку Бэт-Шэмэшу, і ідучы тою самаю дарогаю, не зыходзілі ані на права, ані на лева. А валадары Філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэт-Шэмэшу. \m \v 13 А ў Бэт-Шэмэшы на раўніне жалі пшаніцу. І падняўшы вочы, убачылі [жняцы] Каўчэг, і надта ўсьцешыліся, убачыўшы яго. \m \v 14 А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там, а тамака ляжаў камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а каровы склалі ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня. \m \v 15 І лявіты зьнялі Каўчэг Божы і скрынку, якая ляжала побач яго, у якой знаходзіліся выявы залатыя, і палажылі іх на вялікім камяні. І склалі ў той дзень людзі Бэт-Шэмэшу ГОСПАДУ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры крывавыя. \m \v 16 І пяць валадароў Філістынскіх бачылі гэта, і вярнуліся ў Экрон у той самы дзень. \m \v 17 Вось гузы залатыя, складзеныя Філістынцамі ГОСПАДУ за грэх: адзін — за Ашдод, адзін — за Газу, адзін — за Ашкелён, адзін — за Гат і адзін — за Экрон. \m \v 18 А залатыя мышы былі паводле лічбы гарадоў Філістынскіх пяці валадароў іхніх, ад умацаванага гораду да пасяленьня, якое без муроў. Камень жа той вялікі, на якім паставілі Каўчэг ГОСПАДА на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу, ёсьць сьведкам гэтаму аж па сёньняшні дзень. \m \v 19 І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу пяцьдзесят тысячаў і семдзясят чалавек. Дзеля таго народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай. \m \v 20 І сказалі людзі Бэт-Шэмэшу: «Хто можа стаць перад ГОСПАДАМ, гэтым Сьвятым Богам? Да каго Ён пяройдзе ад нас?» \m \v 21 І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе». \c 7 \cl 1 Сам 7 \m \v 1 І прыйшлі жыхары Кірыят-Ярыму, і забралі Каўчэг ГОСПАДА, і прынесьлі яго на ўзгорак у дом Абінадава, і Элеазара, сына ягонага, пасьвяцілі, каб сьцярог Каўчэг ГОСПАДА. \m \v 2 З таго дня, як застаўся Каўчэг ГОСПАДА ў Кірыят-Ярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І ўвесь дом Ізраіля затужыў за ГОСПАДАМ. \m \v 3 І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, то выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў». \m \v 4 І павыкідалі сыны Ізраіля Баалаў і Астарту, і служылі адному толькі ГОСПАДУ. \m \v 5 І сказаў Самуэль: «Зьбярыце ўсіх Ізраільцянаў у Міцпе, і я памалюся за вас да ГОСПАДА». \m \v 6 І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад ГОСПАДАМ, і посьцілі ў той дзень, і казалі там: «Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ». І судзіў Самуэль сыноў Ізраіля ў Міцпе. \m \v 7 І пачулі Філістынцы пра тое, што сыны Ізраіля сабраліся ў Міцпе, і валадары Філістынцаў пайшлі супраць Ізраільцянаў. І калі даведаліся пра гэта сыны Ізраіля, то напалохаліся Філістынцаў, \m \v 8 і прасілі Самуэля: «Не пераставай за нас клікаць да ГОСПАДА, Бога нашага, каб Ён выратаваў нас з рук Філістынцаў». \m \v 9 І ўзяў Самуэль адно ягнятка-сасунка, і склаў ўсяго яго ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня. І клікаў Самуэль ГОСПАДА за Ізраільцянаў, і выслухаў яго ГОСПАД. \m \v 10 Калі Самуэль складаў ахвяру цэласпаленьня, Філістынцы пайшлі ў бой супраць Ізраіля. У той дзень загрымеў ГОСПАД грымотам страшным над Філістынцамі і напалохаў іх, і былі яны пабітыя Ізраільцамі. \m \v 11 І выйшлі ваяры Ізраіля з Міцпы, і перасьледавалі Філістынцаў, і забівалі іх аж да Бэт-Кару. \m \v 12 І ўзяў Самуэль адзін камень, і палажыў яго паміж Міцпою і Шэнам, і назваў тое месца Эбэн-Гаэзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам ГОСПАД». \m \v 13 Так упакораны былі Філістынцы, і больш не хадзілі яны ў межы Ізраіля. І была рука ГОСПАДА на Філістынцах у-ва ўсе дні Самуэля. \m \v 14 І вярнуліся да Ізраіля гарады, забраныя Філістынцамі ад Экрону аж да Гату. Ізраільцяне забралі землі свае з рук Філістынцаў, і запанаваў мір між Ізраілем і Амарэйцамі. \m \v 15 І судзіў Самуэль Ізраіля ў-ва ўсе дні жыцьця свайго. \m \v 16 Штогод падарожнічаў ён у Бэтэль, Гілгал і Міцпу ды судзіў Ізраіля ў-ва ўсіх гэтых месцах. \m \v 17 Пасьля вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там таксама судзіў Ізраіля. І ён пабудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ. \c 8 \cl 1 Сам 8 \m \v 1 Калі Самуэль пастарэў, ён паставіў судзьдзямі Ізраіля сыноў сваіх. \m \v 2 Першародны сын ягоны называўся Ёэль, а імя другога было Абія. Судзілі яны Ізраіля ў Бээр-Шэбе. \m \v 3 Але сыны ягоныя не хадзілі шляхамі ягонымі, але паддаліся хцівасьці, і бралі хабары, і фальшавалі суд. \m \v 4 І сабраліся ўсе старшыні Ізраіля, і пайшлі да Самуэля ў Раму. \m \v 5 І сказалі яму: «Ты ўжо пастарэў, а сыны твае зыйшлі са шляху твайго. Дык пастаў нам цяпер валадара, каб ён судзіў нас, як маюць гэта ўсе народы». \m \v 6 Не спадабалася гэтае слова Самуэлю, што яны казалі: «Дай нам валадара, каб ён судзіў нас». І маліўся Самуэль да ГОСПАДА. \m \v 7 І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Паслухай голас народу ў-ва ўсім, што просяць цябе, бо не ад цябе адварочваюцца яны, але ад Мяне, каб Я не валадарыў над імі. \m \v 8 Як хадзілі яны з таго дня, як Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе. \m \v 9 Дык цяпер выслухай просьбу іхнюю, толькі папярэдзь іх і патлумач ім закон валадара, які мае над імі валадарыць». \m \v 10 І Самуэль пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА, бо народ дамагаўся ад яго валадара. \m \v 11 Ён сказаў: «Такое права валадара, які будзе валадарыць над вамі: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясьніцы свае, і зробіць коньнікаў, якія будуць бегчы перад калясьніцай ягонай. \m \v 12 І паставіць іх тысячнікамі, і пяцідзясятнікамі, і аратымі зямель сваіх, і жняцамі ніваў сваіх, кавалямі зброі і калясьніцаў сваіх. \m \v 13 Дачок вашых зробіць варыцелькамі пахнідлаў, кухаркамі і пекаркамі. \m \v 14 І забярэ ён ад вас найлепшыя землі вашыя, вінаграднікі і сады аліўкавыя, і падорыць іх слугам сваім. \m \v 15 Нівы вашыя і вінаграднікі абцяжыць дзесяцінай, і аддасьць яе эўнухам сваім і слугам сваім. \m \v 16 Возьме таксама слугаў вашых і нявольніцаў, найлепшых валоў вашых і аслоў, і выкарыстае іх дзеля працы сваёй. \m \v 17 І абложыць ён дзесяцінай статак ваш, і будзеце вы ў яго слугамі. \m \v 18 І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень». \m \v 19 Але народ не хацеў і слухаць Самуэля, і казалі яны: «Ніякім чынам! Няхай валадар будзе над намі, \m \v 20 і будзем мы жыць, як жывуць іншыя народы. Валадар наш будзе судзіць нас, і будзе ачольваць нас, і будзе ён ваяваць за нас». \m \v 21 Самуэль выслухаў усё, што народ гаварыў, і словы іх пераказаў ГОСПАДУ. \m \v 22 І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Выслухай просьбу іх і пастаў над імі валадара». І сказаў Самуэль людзям Ізраіля: «Варочайцеся кожны ў горад свой». \c 9 \cl 1 Сам 9 \m \v 1 Быў адзін мужны ваяр з роду Бэн’яміна, на імя Кіш, сын Абіэля, сына Цэрора, сына Бэхарата, сына Афіяха, сына Бэн’яміна. \m \v 2 І быў у яго сын імем Саўл, малады і прыгожы, і не было спаміж сыноў Ізраіля лепшага за яго. Ён быў на галаву вышэй ад усяго народу. \m \v 3 Вось жа прапалі ў Кіша, бацькі Саўла, асьліцы. І сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі з сабой аднаго са слугаў, устань і ідзі, пашукай асьліцы». \m \v 4 І прайшоў ён гару Эфраіма, і зямлю Шаліша, і не знайшоў. І прайшлі яны зямлю Шаалім, і не было іх, пасьля зямлю Бэн’яміна, і ўсё адно не знайшлі. \m \v 5 Так вандруючы, прыйшлі яны ў зямлю Цуф, і сказаў Саўл слузе свайму, які быў разам з ім: «Хадзем, вернемся, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, ня стаў хвалявацца пра нас». \m \v 6 Слуга сказаў яму: «У гэтым вось горадзе жыве чалавек Божы, чалавек шанаваны. Усё, што ён кажа, спаўняецца. Дык давай зойдзем туды, можа, ён пакажа нам дарогу ў справе нашай, дзеля якой мы пайшлі». \m \v 7 І сказаў Саўл слузе свайму: «Так, зойдзем. Але што падаруем мы таму чалавеку? Хлеб скончыўся ў торбах нашых, а падарунка ня маем, які маглі б прынесьці чалавеку Божаму. Што ж мы маем?» \m \v 8 А слуга зноў сказаў Саўлу: «Вось, знайшоў я ў руцэ маёй чвэрць сыкля срэбра, дык дамо гэта чалавеку Божаму, а ён нам дапаможа ў справе нашай». \m \v 9 Калісьці ў Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, калісьці называўся відушчым. \m \v 10 І сказаў Саўл слузе свайму: «Добра сказаў ты, давай пойдзем». І пайшлі яны ў горад, у якім жыў чалавек Божы. \m \v 11 Калі яны падыйшлі да гораду, напаткалі дзяўчат, якія выходзілі чэрпаць воду, і спыталіся ў іх: «Ці тут жыве відушчы?» \m \v 12 Яны адказалі ім: «Тутака, вось перад табой. Пасьпяшайся цяпер, бо сёньня прыйшоў ён у горад, бо сёньня народ складае ахвяру на ўзгорку. \m \v 13 Калі ўвойдзеце ў горад, сустрэнеце яго там, перш чым пойдзе частавацца на ўзгорак, бо народ ня есьць, пакуль ён ня прыйдзе. Бо ён дабраслаўляе ахвяру, і тады толькі ядуць запрошаныя. Дык ідзіце, зараз яго сустрэнеце». \m \v 14 І падняліся яны ў горад. Калі толькі ўвайшлі яны ў горад, вось, Самуэль ідзе насустрач ім, каб падняцца на ўзгорак. \m \v 15 А ГОСПАД аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыбыцьцём Саўла, кажучы: \m \v 16 «Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне». \m \v 17 Калі Самуэль глянуў на Саўла, ГОСПАД сказаў яму: «Гэта той чалавек, пра якога Я казаў табе. Ён будзе валадаром над народам Маім». \m \v 18 Тым часам Саўл падыйшоў да Самуэля ў браме і сказаў: «Пакажы мне, прашу, дзе ёсьць дом відушчага?» \m \v 19 Самуэль адказаў Саўлу: «Я — відушчы, зайдзі да мяне на ўзгорак, і падсілкуемся сёньня разам. Адпушчу цябе раніцаю і скажу табе ўсё, што трывожыць сэрца тваё. \m \v 20 А што датычыць асьліцаў, якія прапалі тры дні таму, не клапаціся, бо ўжо знайшліся. Бо каму будзе належаць усё, што найлепшае ў Ізраілі? Ці ж не табе ды ўсяму дому бацькі твайго?» \m \v 21 Адказаў Саўл яму: «Ці ж я не Бэн’ямінец, з найменшага пакаленьня Ізраільскага? І род мой ці не найменшы з усіх родаў пакаленьня Бэн’яміна? Чаму тады ты гаворыш мне гэтак?» \m \v 22 І ўзяў Самуэль Саўла і слугу ягонага, і ўвёў іх у пакой, і даў ім першае месца між запрошанымі, якіх было каля трыццаці чалавек. \m \v 23 І сказаў кухару: «Падай тую частку, якую я даў табе пра якую казаў табе: “Адкладзі яе ў сябе”». \m \v 24 Кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што пакінутае, пакладзі перад сабой і еш, бо гэта з прадбачнасьці захавана для цябе, калі вырашыў я склікаць людзей». У той дзень разам елі Саўл з Самуэлем. \m \v 25 І зыйшлі яны з узгорку ў горад. І ён размаўляў з Саўлам на даху. \m \v 26 Калі раніцай яны ўсталі і ўжо разьвіднела, паклікаў Самуэль Саўла на дах і сказаў: «Уставай, я цябе правяду». І ўстаў Саўл, і выйшлі яны абодва, ён і Самуэль. \m \v 27 Калі падыходзілі яны да канца гораду, Самуэль сказаў Саўлу: «Скажы слузе, каб пайшоў перад намі». І калі ён пайшоў, сказаў: «Ты зараз спыніся, я скажу табе, што аб’явіў мне ГОСПАД». \c 10 \cl 1 Сам 10 \m \v 1 І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, пацалаваў яго і сказаў: «Вось жа памазаў цябе ГОСПАД на валадара для народу Свайго Ізраіля. Вось, ты будзеш кіраваць народам ГОСПАДА, і вызваліш яго з рук ворагаў ягоных, якія акружаюць яго. А гэта табе знак, што памазаў цябе Бог на валадара спадчыны Сваёй. \m \v 2 Калі пойдзеш сёньня ад мяне, сустрэнеш двух чалавек каля магілы Рахелі, недалёка ад мяжы Бэн’яміна. Яны скажуць табе: “Знайшліся асьліцы, якія ты пайшоў шукаць. А бацька твой, забыўшыся пра асьліцы, хвалюецца за вас, кажучы: "Што сталася з сынам маім?"” \m \v 3 Калі пойдзеш адтуль далей і прыйдзеш да дубровы Табор, сустрэнуць цябе тры мужчыны, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несьці трох казьлянят, другі будзе несьці тры круглыя хлябы, а трэці будзе несьці буклак віна. \m \v 4 Прывітаюць яны цябе і дадуць табе два боханы хлеба, і ты возьмеш іх з рук іхніх. \m \v 5 І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі арфы, тымпаны, бубны і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць. \m \v 6 І ахопіць цябе Дух ГОСПАДА, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і станеш чалавекам іхнім. \m \v 7 Калі вось зьдзейсьняцца ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо ГОСПАД будзе з табою. \m \v 8 І пойдзеш ты перада мной у Гільгал, а я пазьней прыйду да цябе, каб скласьці ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. Чакай мяне сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе, каб навучыць цябе, што маеш рабіць». \m \v 9 І як толькі Саўл павярнуўся, каб адыйсьці ад Самуэля, Бог зьмяніў сэрца ягонае на іншае, і ў гэты ж дзень зьдзейсьніліся ўсе тыя знакі. \m \v 10 І прыйшлі яны адтуль у Гіву, і вось грамада прарокаў выйшла насустрач яму. І зыйшоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарочыць між іх. \m \v 11 І калі ўсе, якія яго ведалі перад гэтым, убачылі, што ён прарочыць разам з прарокамі, пыталіся адзін аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіша? Няўжо і Саўл між прарокаў?» \m \v 12 Адазваўся чалавек тамтэйшы: «Хто бацька іхні?» Дзеля таго зьявілася прымаўка: «Няўжо і Саўл між прарокаў?» \m \v 13 І перастаў ён прарочыць, і пайшоў на ўзгорак. \m \v 14 І спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў слугі ягонага: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асьліцаў. А калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля». \m \v 15 І сказаў дзядзька Саўла: «Скажы мне, што сказаў табе Самуэль?» \m \v 16 І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асьліцы». А адносна размовы пра валадараньне, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму. \m \v 17 І вось склікаў Самуэль народ да ГОСПАДА ў Міцпу, \m \v 18 і так сказаў сынам Ізраіля: «Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я вывеў Ізраіля з Эгіпту, Я выратаваў вас з рук Эгіпцянаў, і з рук усіх валадарстваў, якія зьдзекаваліся над вамі. \m \v 19 А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад ўсякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: "Ня трэба, але пастаў над намі валадара!"” Дык вось цяпер станьце перад ГОСПАДАМ па пакаленьнях вашых і па родах вашых». \m \v 20 І загадаў Самуэль падыходзіць усім пакаленьням Ізраіля, і выпала жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна. \m \v 21 І загадаў Самуэль падыходзіць пакаленьню Бэн’яміна па родах сваіх, і жэрабя выпала на род Матры, і так дайшло да Саўла, сына Кіша. І шукалі яго, але не маглі знайсьці. \m \v 22 І спыталіся ў ГОСПАДА: «Ці гэты чалавек прыйшоў сюды?» ГОСПАД адказаў: «Ён хаваецца ў табары». \m \v 23 І пабеглі за ім, і прывялі яго адтуль. І стаў ён пасярод народу, і перавышаў ён увесь народ на галаву. \m \v 24 І сказаў Самуэль усяму народу: «Ці бачыце ясна, каго выбраў ГОСПАД? Бо няма яму роўнага ў-ва ўсім народзе». І ўвесь народ загаманіў: «Няхай жыве валадар!» \m \v 25 І абвясьціў Самуэль народу закон валадарскі, і запісаў гэта ў кнігу, і паклаў яе перад ГОСПАДАМ. Пасьля адпусьціў Самуэль усіх людзей дадому. \m \v 26 Таксама Саўл пайшоў у дом свой у Гіве. Праводзілі яго мужныя ваяры, сэрцаў якіх дакрануўся Бог. \m \v 27 А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынесьлі яму падарункаў, але ён не зьвяртаў на гэта ўвагі. \c 11 \cl 1 Сам 11 \m \v 1 І вырушыў Нахаш Аманіт, і пачаў ваяваць супраць гораду Ябэш у Гілеадзе. І сказалі Нахашу ўсе жыхары Ябэшу: «Заключы з намі запавет, і мы будзем служыць табе». \m \v 2 Нахаш Аманіт адказаў ім: «Я заключу з вамі запавет з гэтаю ўмовай, што кожнаму з вас вылуплю правае вока і выстаўлю вас на пасьмешышча перад абліччам усяго Ізраіля» \m \v 3 І адказалі яму старшыні Ябэшу: «Дай нам сем дзён, каб мы маглі разаслаць пасланьнікаў у-ва ўсе межы Ізраіля. І калі ніхто не дапаможа нам, мы выйдзем да цябе». \m \v 4 І прыйшлі пасланцы ў Гіву, горад Саўла, і сказалі гэта перад усім народам. І залямантаваў увесь народ, і заплакаў. \m \v 5 А Саўл у той час прыгнаў валы з поля і сказаў: «Што здарылася, што народ плача?» І расказалі яму словы людзей з Ябэшу. \m \v 6 І зыйшоў на Саўла Дух ГОСПАДА, калі пачуў ён гэтыя весткі, і ахапіў яго гнеў страшэзны. \m \v 7 І ўзяў ён пару валоў, пасек іх на часткі і паслаў праз рукі пасланьнікаў у-ва ўсе межы Ізраіля, кажучы: «Хто ня выйдзе і ня пойдзе за Сўлам і Самуэлем, так станецца з яго валамі». І ахапіў страх ГОСПАДАЎ народ, і выйшлі яны ўсе, як адзін чалавек. \m \v 8 І ён палічыў іх у Бэзэку, і было трыста тысячаў сыноў Ізраіля, а ваяроў Юды было трыццаць тысячаў. \m \v 9 І сказалі яны пасланцам, якія былі прыйшоўшы: «Так скажыце жыхарам Ябэшу ў Гілеадзе: “Заўтра, калі сонца прыгрэе, прыйдзем вас ратаваць”». І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта жыхарам Ябэшу, а тыя вельмі ўсьцешыліся. \m \v 10 І сказалі яны Нахашу: «Раніцай мы выйдзем да вас, і вы, як захочаце, так зробіце з намі». \m \v 11 Назаўтра Саўл падзяліў народ на тры дружыны, і яны на сьвітаньні ўварваліся ў сярэдзіну табару і забівалі Аманітаў аж да дзённай сьпякоты, а тыя, што засталіся, расьсеяліся так, што не засталося з іх двух разам. \m \v 12 І сказаў народ Самуэлю: «Хто гэта казаў: “Ці можа Саўл валадарыць над намі?”? Аддайце нам гэтых людзей, а мы заб’ем іх». \m \v 13 Але Cаўл сказаў: «Ніхто ня будзе забіты ў гэты дзень, бо сёньня ГОСПАД уратаваў Ізраіля». \m \v 14 А Самуэль сказаў народу: «Хадземце, пойдзем у Гільгал, і там адновім уладу валадара». \m \v 15 І рушылі ўсе ў Гільгал, і паставілі валадаром Саўла перад ГОСПАДАМ у Гільгале, і там склалі ахвяры мірныя перад ГОСПАДАМ. І цешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраіля. \c 12 \cl 1 Сам 12 \m \v 1 І прамовіў Самуэль да ўсяго Ізраіля: «Выслухаў я ўсё, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі валадара. \m \v 2 Цяпер узначальвае вас гэты валадар. А я ўжо пастарэў і пасівеў, і сыны мае застаюцца з вамі. І хадзіў я з вамі ад юнацтва майго аж па гэты дзень. \m \v 3 Вось я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам». \m \v 4 Усе адказалі: «Не прыгнятаў ты нас, і ня крыўдзіў, і ніякага хабару ня ўзяў з нічыёй рукі». \m \v 5 І ён сказаў ім: «Няхай ГОСПАД будзе сьведкам супраць вас, і памазанец Ягоны ў гэты дзень няхай будзе сьведкам, што ня знойдзена ў руцэ маёй нічога такога». Яны сказалі: «Ён — сьведка». \m \v 6 І сказаў Самуэль народу: «Сведка — ГОСПАД, Які паставіў Майсея і Аарона і вывеў бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай. \m \v 7 Цяпер вось падыйдзіце, а я буду судзіцца з вамі перад ГОСПАДАМ у справе дабрадзействаў ГОСПАДА, якімі Ён абдарыў вас і бацькоў вашых: \m \v 8 Калі перабраўся Якуб у Эгіпет і калі прыціскалі іх Эгіпцяне, прызывалі бацькі вашыя ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых з Эгіпту і пасялілі іх у гэтым месцы. \m \v 9 Але яны забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, і аддаў Ён іх у рукі Сісэры, начальніка войска Хацора, у рукі Філістынцаў, і ў рукі валадара Мааву, і яны ваявалі супраць іх. \m \v 10 І клікалі яны ГОСПАДА, і казалі: “Саграшылі мы, бо пакінулі ГОСПАДА, і служылі Баалам і Астарце. Дык цяпер выратуй нас з рук ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”. \m \v 11 І паслаў ГОСПАД Еруббаала, Барака, Ефтая і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола, так што жылі вы спакойна. \m \v 12 Калі спасьцераглі вы, што Нахаш, валадар сыноў Амона, прыйшоў на вас, тады сказалі вы мне: “Не, але пастаў валадара над намі!” Але ж ГОСПАД, Бог ваш, — Валадар ваш. \m \v 13 І вы маеце цяпер валадара свайго, якога вы выбралі і дамагаліся, і ГОСПАД даў вам валадара. \m \v 14 Калі вы будзеце баяцца ГОСПАДА, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голас Ягоны, і не пагардзіце словам ГОСПАДА, дык будзеце вы і валадар, які валадарыць над вамі, хадзіць за ГОСПАДАМ, Богам вашым. \m \v 15 А калі ня будзеце слухаць голас ГОСПАДА і пагардзіце словам ГОСПАДА, тады рука ГОСПАДА будзе супраць вас, як была супраць бацькоў вашых. \m \v 16 І цяпер станьце і пабачце гэтую вялікую рэч, якую учыніць ГОСПАД перад абліччам вашым. \m \v 17 Ці ж ня сёньня жніво пшаніцы? Я паклічу ГОСПАДА, і Ён дасьць грымоты і дождж, і вы даведаецеся і пабачыце, якога дапусьціліся вы зла перад ГОСПАДАМ, дамагаючыся сабе валадара». \m \v 18 І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля. \m \v 19 І прасіў увесь народ Самуэля: «Маліся за слугаў тваіх да ГОСПАДА, Бога твайго, каб мы не паўміралі, бо далучылі мы да ўсіх грахоў сваіх яшчэ і гэтае зло, бо прасілі сабе валадара». \m \v 20 І сказаў Самуэль народу: «Ня бойцеся! Вы дапусьціліся гэтага зла, але не пакідайце ГОСПАДА і служыце Яму ўсім сэрцам сваім. \m \v 21 Не адхіляйцеся, і не хадзіце за марнасьцямі, якія не дапамогуць вам і ня выратуюць вас, бо яны — марнасьць. \m \v 22 Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім. \m \v 23 І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, каб кінуць маліцца за вас і вучыць вас шляху добраму і справядліваму. \m \v 24 Толькі бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў праўдзе ўсім сэрцам вашым, бо вы бачылі, якія вялікія справы Ён у вас учыніў. \m \v 25 А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы і валадар ваш разам». \c 13 \cl 1 Сам 13 \m \v 1 Сын многіх гадоў быў Саўл, калі пачаў валадарыць, і два гады валадарыў над Ізраілем. \m \v 2 І вось Саўл выбраў сабе тры тысячы Ізраільцянаў, і з іх дзьве тысячы былі з Саўлам у Міхмашы і на гары Бэтэль, а тысяча — з Ёнатанам у Гіве Бэн’яміна, а рэшту войска ён адпусьціў у намёты іхнія. \m \v 3 І вось Ёнатан пабіў дружыну Філістынцаў, якая была ў Гіве. І пачулі пра гэта Філістынцы, а Саўл абвясьціў пра гэта гукам трубы ў-ва ўсёй зямлі, гаворачы: «Няхай пачуюць Гебраі!» \m \v 4 І ўвесь Ізраіль пачуў вестку гэтую: «Пабіў Саўл дружыну Філістынцаў. Ізраіль стаўся ненавісным для Філістынцаў». І сабраўся народ да Саўла ў Гільгал. \m \v 5 Таксама Філістынцы сабраліся, каб ваяваваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і астатняга народу мноства, як пяску на беразе мора. І расклаліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну. \m \v 6 Калі заўважылі ваяры Ізраільскія, што яны расклаліся блізка, а народ быў вымучаны, дык пахаваліся ў пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах. \m \v 7 А некаторыя Гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Гілеад. А Саўл быў яшчэ ў Гільгале, і ўвесь народ, які быў пры ім, быў надта напалоханы. \m \v 8 Сем дзён чакаў [Саўл] часу, вызначанага Самуэлем, аднак Самуэль не прыходзіў у Гільгал, і народ стаў адыходзіць ад яго. \m \v 9 І сказаў Саўл: «Прынясіце мне ахвяру цэласпаленьня і ахвяру мірную». І склаў ён ахвяру цэласпаленьня. \m \v 10 Заледзь скончыў складаць ахвяру цэласпаленьня, прыйшоў Самуэль. І выйшаў Саўл яму на спатканьне, каб яго прывітаць. \m \v 11 А Самуэль сказаў яму: «Што ты зрабіў?» Саўл адказаў: «Я бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, і ты не прыйшоў у вызначаны час. А Філістынцы сабраліся ў Міхмашы. \m \v 12 І я сказаў сабе: “Філістынцы нападуць на мяне ў Гільгале, а я не здабыў ласкі ў ГОСПАДА”. І змушаны акалічнасьцямі, я склаў ахвяру цэласпаленьня». \m \v 13 І сказаў Самуэль Саўлу: «Неразумна ты зрабіў. Ты не паслухаў прыказаньне ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён даў табе. Напэўна цяпер замацаваў бы ГОСПАД валадараньне тваё над Ізраілем на вякі. \m \v 14 Але цяпер валадараньне тваё доўга не патрывае. ГОСПАД знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго і паставіў яго ГОСПАД правадыром народу Свайго, бо ты ня выканаў таго, што загадаў табе ГОСПАД». \m \v 15 І ўстаў Самуэль, і пайшоў з Гільгалу ў Гіву Бэн’яміна. А Саўл палічыў народ, што прыйшоў з ім, і налічыў каля шасьцісот чалавек. \m \v 16 Саўл і Ёнатан, сын ягоны, і народ, які пры ім знаходзіўся, сядзелі ў Гіве Бэн’яміна, а Філістынцы стаялі табарам ў Міхмашы. \m \v 17 З табару Філістынцаў выйшлі тры аддзелы для пусташэньня зямлі; адзін аддзел накіраваўся на шлях ў Офру ў зямлю Шуал, \m \v 18 другі аддзел накіраваўся на шлях у Бэтхарон, а трэйці пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Цэвоім да пустыні. \m \v 19 У-ва ўсёй зямлі Ізраільскай не было тады аніводнага каваля, бо Філістынцы баяліся, каб Гебраі не зрабілі часам мяча або дзіды. \m \v 20 І зыходзіліся ўсе Ізраільцяне да Філістынцаў, каб вастрыць плуг свой, сякеру, матыку або серп. \m \v 21 І за вастрэньне плуга і сякеры плацілі дзьве трэці сыкля, і трэйцюю частку сыкля за матыку або серп. \m \v 22 І сталася, што ў час вайны ніхто з людзей, якія былі з Саўлам і Ёнатанам, ня меў ані мяча, ані дзіды; мелі іх толькі Саўл і Ёнатан, сын ягоны. \m \v 23 І пайшла варта Філістынская да пераходу каля Міхмашу. \c 14 \cl 1 Сам 14 \m \v 1 Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў слузе свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты Філістынцаў, якая насупраць». А бацьку свайму не сказаў пра гэта. \m \v 2 Саўл тады сядзеў каля мяжы Гівы пад дрэвам гранату ў Мігроне. Пры ім быў народ у ліку шэсьцьсот чалавек. \m \v 3 Ахія, сын Ахітува, брата Іхавода, сына Пінхаса, сына Гэлія, сьвятара ГОСПАДА ў Шыло, насіў тады эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў. \m \v 4 Паміж узвышшамі, якія хацеў прайсьці Ёнатан, каб дабрацца да варты Філістынцаў, на адным і другім баку былі скалы, з якіх адна называлася Бацэц, а другая Сэннэ. \m \v 5 Адна скала ўзьнімалася на поўначы насупраць Міхмашу, а другая — на поўдні насупраць Гівы. \m \v 6 Ёнатан сказаў слузе свайму зброяносцу: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх». \m \v 7 Слуга сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш, я з табою заўсёды». \m \v 8 Кажа яму Ёнатан: «Вось, мы падыйдзем да гэтых людзей і пакажамся ім. \m \v 9 Калі яны скажуць нам: “Стойце, пакуль мы падыйдзем да вас”, мы будзем стаяць на месцы сваім і ня будзем падыходзіць да іх. \m \v 10 А калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, мы пойдзем, бо выдаў іх ГОСПАД у рукі нашыя; гэта будзе нам знакам». \m \v 11 І паказаліся яны абодва варце Філістынцаў. І сказалі Філістынцы: «Глянь, Гебраі выходзяць з пячораў, у якіх былі яны схаваўшыся». \m \v 12 І людзі з варты зьвярнуліся да Ёнатана і слугі ягонага, кажучы: «Хадзіце да нас, скажам вам нешта». І сказаў Ёнатан слузе свайму: «Ідзі за мною, бо ГОСПАД аддаў іх у рукі Ізраіля». \m \v 13 І так ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, а зброяносец ягоны за ім. І падалі ворагі перад Ёнатанам, а зброяносец ягоны дабіваў іх, ідучы за ім. \m \v 14 І была гэта першая параза, калі Ёнатан і зброяносец ягоны забілі каля дваццаці чалавек на палове палетка, які пара валоў за дзень заарэ. \m \v 15 І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі. \m \v 16 І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Гіве Бэн’яміна, заўважылі, што мноства людзей кідаліся туды і сюды, уцякаючы. \m \v 17 І Саўл загадаў людзям, што з ім былі: «Праверце і паглядзіце, каго ў нас не хапае?» Калі праверылі, убачылі, што няма Ёнатана і зброяносца ягонага. \m \v 18 І сказаў Саўл Ахію: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраіля. \m \v 19 І калі Саўл размаўляў са сьвятаром, у табары Філістынцаў замяшаньне яшчэ больш узрастала і пашыралася. І сказаў Саўл сьвятару: «Апусьці руку тваю». \m \v 20 І сабраліся Саул і ўсе людзі, якія былі з ім, і пайшлі на месца бою. І вось, там меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае. \m \v 21 Таксама Гебраі, якія даўно ўжо былі з Філістынцамі і, прыйшоўшы, былі з імі ў табары, папераходзілі да Ізраільцянаў, якія былі з Саўлам і Ёнатанам. \m \v 22 Таксама ўсе іншыя Ізраільцяне, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што Філістынцы ўцякаюць, далучыліся да сваіх у баі. \m \v 23 І збавіў ГОСПАД ў той дзень Ізраіля. А бой ішоў аж да Бэт-Авэну. \m \v 24 І былі Ізраільцяне надта змучаныя ў той дзень; а Саўл запрысяг народ, кажучы: «Няхай будзе пракляты той чалавек, які будзе есьці хлеб перад вечарам, пакуль яшчэ я не адпомшчу ворагам сваім!» І ніхто з усяго народу не спажываў хлеба. \m \v 25 І ўвесь народ увайшоў у лес, а там быў мёд на паляне. \m \v 26 І ўвайшоўшы ў лес, бачылі людзі мёд, але ніхто не дакрануўся яго рукой і вуснамі сваімі, бо баяліся ўсе людзі прысягі. \m \v 27 А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І тыкнуў ён канцом кія ў пласт мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі. \m \v 28 І сказаў яму тады адзін з народу: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты, хто сёньня пакаштуе ежы”. Хоць народ быў вельмі змучаны». \m \v 29 Ёнатан адказаў: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў гэтага мёду, \m \v 30 тым больш, калі б народ падсілкаваўся сёньня са здабычы ворагаў сваіх, якую здабыў? Напэўна, большай была б параза Філістынцаў». \m \v 31 У той дзень, хоць народ Ізраіля быў вельмі змучаны, білі яны Філістынцаў ад Міхмашу аж да Аялону. \m \v 32 І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю. \m \v 33 І паведамілі пра гэта Саўлу: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён адказаў: «Дапусьціліся вы ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень». \m \v 34 І сказаў Саўл: «Разыйдзіцеся між людзей і скажыце ім: “Няхай прывядзе да мяне кожны вала свайго або барана і заб’е яго на гэтым камяні, і будзе есьці, і ня будзе грашыць ГОСПАДУ, ядучы разам з крывёю”». І ўвесь народ прыводзіў, што меў у руцэ сваёй у тую ноч, і забівалі там. \m \v 35 І збудаваў Саўл ахвярнік ГОСПАДУ. Гэта быў першы ахвярнік, які ён пабудаваў ГОСПАДУ. \m \v 36 І сказаў Саўл: «Нападзем на Філістынцаў ноччу, і пакуль разаднее, зьнішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». Народ яму адказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». А сьвятар сказаў: «Прыступім тут да Бога». \m \v 37 І пытаўся Саўл ў Бога: «Ці ісьці ў пагоню за Філістынцамі? Ці Ты аддасі іх у рукі Ізраіля?» І не адказаў яму [Бог] у той дзень. \m \v 38 І сказаў Саўл: «Зьбярыцеся сюды, начальнікі народу, і даведайцеся, хто дапусьціўся грэху. \m \v 39 На жыцьцё ГОСПАДА, Збаўцы Ізраіля, хоць бы праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, няхай будзе пакараны сьмерцю». На гэта ніхто з усяго народу не запярэчыў яму. \m \v 40 І сказаў ён усяму Ізраілю: «Вы станьце на адзін бок, а я з Ёнатанам — на другі». Адказаў народ Саўлу: «Што добрым здаецца табе, рабі». \m \v 41 І спытаўся Саўл ў ГОСПАДА: «Божа Ізраіля, дай сьведчаньне». І выяўлены былі жэрабям Ёнатан і Саўл, а народ — свабодны. \m \v 42 Тады Саўл загадаў: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана. \m \v 43 І сказаў Саўл Ёнатану: «Скажы мне, што ты зрабіў?» Ёнатан адказаў: «Я пакаштаваў канцом кія, які трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці». \m \v 44 Саўл адказаў: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і тое дадась, ты павінен памерці, Ёнатане». \m \v 45 А народ зьвярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такую вялікую перамогу Ізраілю? Гэта несправядліва! На ГОСПАДА, не спадзе на зямлю і волас з галавы ягонай, бо ён сёньня ён дзейнічаў з Богам». Так народ абараніў Ёнатана ад сьмерці. \m \v 46 І ня гнаўся Саўл за Філістынцамі, і вярнуліся яны ў сядзібы свае. \m \v 47 Вось жа Саўл, умацаваўшы сваё валадараньне над Ізраілем, ваяваў наўкола з усімі ворагамі сваімі: з Маавам, з сынамі Амона, з Эдомам, з валадаром Цобы і Філістынцамі. І куды толькі ён паварочваўся, усюды перамагаў. \m \v 48 І дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, што нішчылі яго. \m \v 49 Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мальхішуа. А вось імёны дзьвюх дочак ягоных: імя старэйшай — Мэраб, а імя малодшай — Міхаль. \m \v 50 А імя жонкі Саўла — Ахіноам, яна была дачкою Ахімааца. Імя ж начальніка войска ягонага — Абнэр; ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла. \m \v 51 Кіш быў бацькам Саўла, а Нэр быў бацькам Абнэра, і былі яны сынамі Абіэля. \m \v 52 І ў-ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з Філістынцамі. І калі бачыў Саўл якога-колечы мужнага чалавека, здольнага да бою, забіраў яго да сябе. \c 15 \cl 1 Сам 15 \m \v 1 Аднойчы сказаў Самуэль Саўлу: «ГОСПАД паслаў мяне памазаць цябе валадаром для народу Ягонага, Ізраіля. І цяпер паслухай голас ГОСПАДА. \m \v 2 Вось што кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі ён вандраваў з Эгіпту. \m \v 3 І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы клятву на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, таксама валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў». \m \v 4 І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме, дзьвесьце тысячаў пяхоты і дзесяць тысячаў ваяроў Юды. \m \v 5 І пайшоў ён да гораду Амалека, і зрабіў засаду ў лагчыне рэчкі. \m \v 6 І паведаміў ён Кенэйцам: «Адыйдзіцеся, аддзяліцеся і выйдзіце спаміж Амалека, каб часам разам з імі я не загубіў і вас. Бо вы зьявілі міласэрнасьць усім сынам Ізраіля, калі ішлі яны з Эгіпту». І выйшлі Кенэйцы спаміж Амалека. \m \v 7 І пабіў Саўл Амалека ад Хавілі аж да Шуру, што перад Эгіптам. \m \v 8 І захапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы клятву. \m \v 9 І пашкадавалі Саўл і народ Агага і статкі найлепшых авечак і валоў, і адкормленай жывёлы, бараноў і ўсяго адборнага, і не хацелі нішчыць іх. І пазабівалі яны ўсё, што марным было і хворым, на яго палажылі клятву. \m \v 10 І ГОСПАД прамовіў да Самуэля, кажучы: \m \v 11 «Шкадую, што Я паставіў Саўла валадаром, бо адступіўся ён ад Мяне і не выконвае словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да ГОСПАДА. \m \v 12 Калі ўстаў Самуэль раніцай, каб наведаць Саўла, паведамілі Самуэлю, што Саўл пайшоў у Кармэль, і там паставіў сабе памятку [перамогі], і, варочаючыся адтуль, зыйшоў у Гільгал. \m \v 13 Калі Самуэль прыбыў да Саўла, сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА». \m \v 14 Спытаўся ў яго Самуэль: «Што гэта за бэканьне авечак я чую, і што гэта за валы рыкаюць?» \m \v 15 І Саўл сказаў: «Гэта мы прывялі іх ад Амалека. Бо пашкадаваў народ лепшых авечак і жывёлаў, каб пасьля скласьці іх у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, а астатніх мы зьнішчылі». \m \v 16 І сказаў Самуэль Саўлу: «Досыць! Я табе скажу, што мне сказаў ГОСПАД у гэтую ноч». Сказаў яму Саўл: «Гавары!» \m \v 17 І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленьняў Ізраіля. Памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля, \m \v 18 і выслаў цябе ГОСПАД у дарогу, і сказаў: “Ідзі, і палажы клятву на Амалека, і ваюй з ім аж да поўнага вынішчэньня яго”. \m \v 19 Дык чаму ты не паслухаў голас ГОСПАДА, чаму кінуўся на здабычу і дапусьціўся зла перад абліччам ГОСПАДА?» \m \v 20 І сказаў Саўл Самуэлю: «Я паслухаў голас ГОСПАДА, і хадзіў дарогаю, якой паслаў мяне ГОСПАД. І я прывёў Агага, валадара Амалекскага, і Амалека вынішчыў. \m \v 21 А народ узяў са здабычы авечак і валыоў, як пяршыны іхнія, каб скласьці іх у ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму, у Гільгале». \m \v 22 І сказаў яму Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў. \m \v 23 Бо непакорнасьць — такі самы грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты пагардзіў словам ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром». \m \v 24 І сказаў Саўл Самуэлю: «Саграшыў я, бо парушыў прыказаньне ГОСПАДА і словы твае з баязьні перад народам і слухаючы голасу іхняга. \m \v 25 Ты ж цяпер здымі з мяне грэх мой і вярніся са мной, каб я пакланіўся ГОСПАДУ». \m \v 26 Але Самуэль адказаў Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты пагардзіў словам ГОСПАДА, і ГОСПАД адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром для Ізраіля». \m \v 27 І павярнуўся Самуэль, каб ісьці, але Саўл схапіў за крысо плашча ягонага, і разьдзёр яго. \m \v 28 І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ ГОСПАД валадарства Ізраіля ад цябе сёньня і перадасьць яго бліжняму твайму, лепшаму за цябе. \m \v 29 Хвала Ізраіля ня хлусіць і ня каецца, бо гэта не чалавек, каб каяўся». \m \v 30 Саўл адказаў: «Саграшыў я. Але ўшануй мяне перад старшынямі народу майго і перад Ізраілем. Вярніся са мной, каб пакланіўся я ГОСПАДУ, Богу твайму». \m \v 31 І вярнуўся Самуэль, і пайшоў з Саўлам, і Саўл пакланіўся ГОСПАДУ. \m \v 32 І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў: «Сапраўды, адступіла ад мяне горыч сьмерці». \m \v 33 А Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў матак дзяцей іхніх, так між жанчынамі матка твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад ГОСПАДАМ у Гільгале. \m \v 34 І накіраваўся Самуэль у Раму, а Саўл вярнуўся ў сядзібу сваю ў Гіве Саўлавай. \m \v 35 Ад гэтага часу Самуэль не бачыўся з Саўлам аж да дня сьмерці сваёй. І сумаваў Самуэль дзеля Саўла, бо ГОСПАД шкадаваў, што паставіў Саўла валадаром над Ізраілем. \c 16 \cl 1 Сам 16 \m \v 1 І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саула, якога Я адкiнуў, каб ён ня быў валадаром над Iзраілем. Напоўнi рог свой алеем i iдзi. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо памiж сыноў ягоных Я ўбачыў Сабе валадара». \m \v 2 І сказаў Самуэль: «Як жа я пайду? Пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». Сказаў яму ГОСПАД: «Возьмеш з сабою ялаўку i скажаш: “Прыходжу скласьцi ахвяру ГОСПАДУ”. \m \v 3 І запросiш Есэя на ахвяру, а Я табе падкажу, што маеш рабiць, i каго маеш памазаць пакажу табе». \m \v 4 І зрабiў Самуэль так, як ГОСПАД загадаў яму. І прыйшоў ён у Бэтлеем. Сустрэлi яго перапалоханыя старшыні гораду, i спыталiся: «Цi мiрны прыход твой?». \m \v 5 Ен сказаў: «Мiрны. Я прыйшоў, каб скласьцi ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяцiцеся i хадзiце са мною скласьці ахвяру». I асьвяцiў Есэя i сыноў ягоных, i паклiкаў iх на ахвяру. \m \v 6 Калi прыйшлi яны, убачыў Самуэль Элiява i сказаў: «Без сумнiву, перад ГОСПАДАМ памазанец Ягоны!». \m \v 7 Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзi на твар ягоны, анi на высокi рост ягоны, бо Я яго ня выбраў. Бо Я вырашаю ня так, як чалавек, бо чалавек бачыць вонкавае, а ГОСПАД бачыць сэрца». \m \v 8 І паклiкаў Есэй Абiнадава, i прывёў яго да Самуэля, але ён сказаў: «Ня гэтага выбраў ГОСПАД». \m \v 9 І прывёў Есэй Шамму, але i яму сказаў Самуэль: «І гэтага ня выбраў ГОСПАД». \m \v 10 Так прыводзiў Есэй сем сыноў сваiх да Самуэля, але Самуэль казаў Есэю: «Ня выбраў ГОСПАД анікога з іх». \m \v 11 І спытаў Самуэль у Есэя: «Цi гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзiн, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў яму Самуэль: «Адпусьцi яго i прывядзi сюды. Не пачнем банкету, пакуль ён ня прыйдзе». \m \v 12 І паслаў ён па яго, i прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожы твар i зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта той». \m \v 13 І ўзяў Самуэль рог з алеем, i памазаў яго ў прысутнасьцi братоў ягоных. Ад таго дня зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДАЎ. А Самуэль падняўся i вярнуўся ў Раму. \m \v 14 І пакiнуў Дух ГОСПАДАЎ Саўла, а авалодаў iм дух лiхi ад ГОСПАДА. \m \v 15 І сказалi яму слугi Саўлавы: «Мучыць цябе лiхi дух ад Бога. \m \v 16 Гаспадару наш, дай загад, і слугi твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калi будзе цябе мучыць дух лiхi, спасланы ГОСПАДАМ, граў табе рукою сваёю i супакойваў цябе». \m \v 17 І сказаў Саўл слугам сваiм: «Добра, знайдзiце кагосьцi, хто грае добра на гусьлях, і прывядзiце яго да мяне». \m \v 18 I вось адзiн са слугаў сказаў: «Я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях, ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, i таксама прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з iм». \m \v 19 І паслаў Саул пасланцоў да Есэя, кажучы: «Прышлi да мяне Давiда, сына твайго, якi пасьвіць статак». \m \v 20 І ўзяў Есэй асла, [наладаванага] хлебам, буклак з вiном i адно казьляня, i паслаў праз Давiда, сына свайго, Саўлу. \m \v 21 І прыйшоў Давiд да Саўла, i стаў перад iм. І Саўл палюбiў яго вельмi, і стаўся ён у яго зброяносцам. \m \v 22 І паслаў Саўл да Есэя весьнiка сказаць яму: «Давiд застанецца ў мяне, бо знайшоў ласку ў вачах маiх». \m \v 23 І, калi толькi лiхi дух, спасланы Богам, нападаў на Саўла, Давiд браў гусьлi і граў. І Саўлу была палёгка, і ён чуў сябе лепш, бо адступаўся ад яго лiхi дух. \c 17 \cl 1 Сам 17 \m \v 1 І сабралi Фiлiстынцы войскi свае на вайну, i разьмясьцiлiся ў Сахо, што ў Юдэі, ды расклалiся табарам мiж Сахо i Азэкаю ў Эфэс-Дамiме. \m \v 2 Тым часам Саўл i ваяры Iзраільскія сабралiся i раcклалiся табарам у лагчыне Элі, i ўшыкаваліся да бою супраць Фiлiстынцаў. \m \v 3 Фiлiстынцы стаялi на схiле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схiле гары з другога боку, і разьдзяляла iх лагчына. \m \v 4 І выйшаў з табару Фiлiстынцаў асілак на iмя Галiят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю. \m \v 5 На галаве ён меў мядзяны шалом, адзеты быў у лускаты мядзяны панцыр у пяць тысячаў сыкляў вагi, \m \v 6 а на нагах меў ён мядзяныя накаленьнікі, i мядзяную дзіду за плячыма. \m \v 7 Тронак дзiды ягонай быў як вал ткацкi, а вострыва дзіды важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [зброяносец], нясучы шчыт. \m \v 8 І стаў ён насупраць шыхтоў Ізраіля, і крычаў, i казаў iм: «Чаго вы прыйшлi, прыгатаваныя да бою? Цi ж я не Фiлiстынец, і вы — цi ня слугi Саўла? Выбярыце спамiж сябе некага, i няхай ён выступiць у бой са мною! \m \v 9 Калi зможа ён ваяваць са мною і заб’е мяне, мы будзем нявольнiкамi вашымi. А калi я перамагу, i заб’ю яго, вы будзеце нявольнiкамi i будзеце нам служыць». \m \v 10 І паўтараў Фiлiстынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!». \m \v 11 Чуючы такiя словы Фiлiстынца Саўл i ўсе Ізраільцяне аслупянелi і моцна напалохаліся. \m \v 12 А Давiд быў сынам Эфрацяніна, пра якога было сказана раней, з Бэтлеему Юдэйскага, i iмя яго было Есэй. Ён меў восем сыноў i ў часах Саўла быў ўжо старым i ў гадах пажылых. \m \v 13 Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлi з Саўлам ваяваць. Iмёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былi: найстарэйшы Элiяў, другi — Абiнадаў, а трэйцi — Шамма. \m \v 14 Давiд жа быў найменшым. А тры старэйшыя пайшлi за Саўлам. \m \v 15 Давiд прыходзiў да Саўла i адыходзiў, каб пасьвiць статак бацькi свайго ў Бэтлееме. \m \v 16 А Фiлiстынец выходзiў ранiцаю i вечарам, і выходзіў гэтак сорак дзён. \m \v 17 Аднойчы сказаў Есэй сыну свайму Давiду: «Вазьмі для братоў сваiх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, i занясi скора братам сваім у табар! \m \v 18 Занясi таксама дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў сваiх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія». \m \v 19 А Саўл i яны, i ўсе сыны Ізраіля былі насупраць Фiлiстынцаў у лагчыне Элі. \m \v 20 І ўстаў Давiд рана, і статак свой даручыў вартаўнiку, i, забраўшы пасілкі, пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар акурат тады, калі войска выходзiла ў шыхтах з баявым крыкам. \m \v 21 І ўшыкаваліся Ізраільцяне i Фiлiстынцы адны супраць другiх. \m \v 22 Давiд, скiнуўшы з сябе ношу i аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І калi прыбег, прывiтаў братоў сваiх. \m \v 23 У час размовы з iмi выйшаў з шыхтоў той асілак на iмя Галiят, Фiлiстынец з Гату, i гаварыў тыя самыя словы. І пачуў гэта Давiд. \m \v 24 А ўсе ваяры Ізраільскія, убачыўшы яго, уцякалi ад яго з вялiкiм страхам. \m \v 25 І сказаў адзiн з Ізраільцянаў: «Цi бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зьневажаць Ізраіля. Дык чалавека, які заб’е яго, валадар узнагародзiць вялiкiмi багацьцямi i дачку сваю дасьць за жонку, а дом бацькi ягонага вызваліць ад падатку ў Ізраілі». \m \v 26 І спытаўся Давiд у людзей, што стаялі каля яго: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Фiлiстынца гэтага i здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Фiлiстынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?» \m \v 27 І паўтарылi людзі тыя самыя словы, кажучы: «Вось гэтак будзе таму чалавеку, які заб’е яго». \m \v 28 Калi пачуў Элiяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з iншымi, загневаўся на Давiда i сказаў: «Чаго ты прыйшоў i каму пакiнуў той малы статак у пустынi ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты сюды, каб паглядзець на вайну». \m \v 29 Давiд сказаў яму: «Што я такога зрабiў? Ці ж няможна пра гэта гаварыць?» \m \v 30 І адвярнуўся ад яго да iншага, i зноў спытаў тое самае. І людзi адказалi яму як раней. \m \v 31 І пачулi тое, што гаварыў Давiд, i пераказалi Саўлу, і ён паклікаў яго. \m \v 32 І сказаў Давiд Саўлу: «Няхай нiхто ня падае духам дзеля яго. Слуга твой пойдзе i будзе ваяваць супраць Фiлiстынца гэтага». \m \v 33 І сказаў Саўл Давiду: «Ня можаш ты ісьці супраць гэтага Фiлiстынца i ваяваць супраць яго, бо ты — юнак, а ён — ваяр ад маладосьцi сваёй». \m \v 34 І сказаў Давiд Саўлу: «Слуга твой пасьвiў статак бацькi свайго, і прыходзіў леў ці мядзьведзь, i хапаў барана спамiж статку, \m \v 35 а я даганяў яго, забiваў i вырываў з пашчы ягонай. А як ён выходзіў на мяне, я хапаў яго за пашчэмку i забiваў яго. \m \v 36 Нават льва i мядзьведзя забiваў слуга твой. Дык i гэты неабрэзаны Фiлiстынец як адзiн з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!» \m \v 37 І сказаў Давiд: «ГОСПАД, Які выратаваў мяне з кіпцюроў льва i мядзьведзя, ухавае мяне і ад рук Фiлiстынца гэтага». І сказаў Саўл Давiду: «Iдзi, i няхай ГОСПАД будзе з табою». \m \v 38 I апрануў Саўл Давiда ў адзеньне сваё, i даў мядзяны шалом яму на галаву, i адзеў у панцыр. \m \v 39 І падперазаўся Давiд мячом ягоным кругом адзеньня, і паспрабаваў хадзiць, бо ня меў яшчэ спрактыкаваньня. І сказаў Давiд Саўлу: «Не магу я так хадзiць, бо нязвыкла мне». I скінуў Давід усё з сябе. \m \v 40 І ўзяў ён у руку кій свой, і выбраў сабе пяць гладкiх камянёў з ручая, і ўлажыў iх у торбу пастуха, якую меў замест кiшэняў, i з пушчалкай у руцэ накiраваўся да Фiлiстынца. \m \v 41 А Фiлiстынец iшоў i што раз болей наблiжаўся да Давiда, і зброяносец нёс шчыт перад ім. \m \v 42 І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і ўзгардзiў iм, бо быў ён яшчэ хлопец, руды i прыгожы тварам. \m \v 43 І сказаў Фiлiстынец Давiду: «Цi ж я сабака, што ты iдзеш да мяне з кіем?». I пракляў Фiлiстынец Давiда багамі сваiмі. \m \v 44 І сказаў ён Давiду: «Хадзi да мяне, і я аддам цела тваё птушкам нябесным i зьвярам зямным». \m \v 45 А Давiд сказаў Фiлiстынцу: «Ты iдзеш на мяне з мячом, i дзiдай, i шчытом, а я iду на цябе ў iмя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з Якога ты сьмяяўся. \m \v 46 Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукi мае, i я заб’ю цябе, i адсяку табе галаву, i аддам трупы табару Фiлiстынцаў сёньня птушкам нябесным i зьвярам зямным, i няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля. \m \v 47 Няхай ведаюць усе сабраныя, што ГОСПАД не мячом i дзiдай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукi нашыя». \m \v 48 І калi Фiлiстынец устаў, i пайшоў, i набліжаўся да Давiда, Давiд таксама пабег да бою насустрач Фiлiстынцу. \m \v 49 І ўсунуў ён руку сваю ў торбу, і выняў адзiн камень, i пусьцiў яго пушчалкай, i ўдарыў iм Фiлiстынца ў лоб. І засеў той камень паміж вачэй Фiлiстынца, і ён упаў тарам на зямлю. \m \v 50 Так перамог Давiд Фiлiстынца пушчалкай i камянём, і мяча не было ў руцэ Давiда. \m \v 51 І падбег ён, і стаў каля Фiлiстынца, і ўзяў меч ягоны, і выцягнуў яго з похваў, i забiў яго, і адсек галаву яму. Калі ўбачылі Фiлiстынцы, што асілак іхні мёртвы, дык кiнулiся ўцякаць. \m \v 52 А ваяры Ізраіля i Юды паднялiся, і паднялi гармідар ваенны, i кiнулiся ў пагоню за Фiлiстынцамi, i гналі іх аж да Гату i да брамы Экрону. І трупы Фiлiстынцаў ляжалі па дарозе ад Шаараiму аж да Гату i Экрону. \m \v 53 І, вяртаючыся пасьля пагоні за Фiлiстынцамi, сыны Ізраіля абрабавалi табар iхнi. \m \v 54 А Давiд узяў галаву Фiлiстынца i занёс яе ў Ерусалiм, а зброю ягоную склаў у намёце сваім. \m \v 55 Калi Саўл убачыў Давiда, які выходзіў да бою з Фiлiстынцам, спытаў у Абнэра, начальнiка войска: «Абнэр, з якога роду паходзiць юнак гэты?» Сказаў Абнэр: «На жыцьцё душы тваёй, валадару, ня ведаю». \m \v 56 І сказаў валадар: «Запытайся, чый ён сын, юнак гэты». \m \v 57 І калi па забiцьці Фiлiстынца Давiд вярнуўся, несучы галаву Фiлiстынца ў руцэ, узяў яго Абнэр i прывёў да Саўла. \m \v 58 І спытаўся ў яго Саўл: «З якога ты роду, юнача?» Давiд адказаў: «Я — сын слугi твайго Есэя з Бэтлеему». \c 18 \cl 1 Сам 18 \m \v 1 Калi Давiд скончыў размову з Саўлам, душа Ёнатана прыхілілася да душы Давiда, і палюбiў яго Ёнатан, як душу сваю. \m \v 2 І з таго дня ўзяў яго Саўл да сябе, i не адпускаў яго вяртацца дадому да бацькi свайго. \m \v 3 І завязалася ў Ёнатана з Давiдам сяброўства, бо палюбiў ён яго як душу сваю. \m \v 4 І зьняў з сябе Ёнатан шату, у якую быў апрануты, i аддаў яе Давiду, i астатняе адзеньне сваё, i нават меч, лук i пояс свой. \m \v 5 I хадзіў Давід усюды, куды толькi пасылаў яго Саўл, i ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнiкам над ваярамi, і падабаўся ён усiм людзям, а таксама слугам валадара Саўла. \m \v 6 І, калi варочалiся ваяры, калi вяртаўся Давiд, перамогшы Фiлiстынцаў, пераймалi iх жанчыны, выйшаўшы з песьнямi i танцамi насустрач Саўлу, з бубнамі і гусьлямі. \m \v 7 I сьпявалi жанчыны сярод музыкі i танцаў: «Пабiў Саўл тысячы, а Давiд — дзясяткi тысячаў». \m \v 8 І надта ўзлаваўся Саўл, і не падабалiся яму гэтыя словы, і сказаў ён: «Давiду даюць дзясяткi тысячаў, а мне даюць толькi тысячы; яму толькі валадараньня не хапае». \m \v 9 Ад таго дня глядзеў Саўл на Давiда крывым вокам. \m \v 10 На другi дзень апанаваў Саўла лiхi дух, спасланы Богам, i ён шалеў у доме сваiм. І Давiд як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзiду ў руцэ. \m \v 11 I кінуў ён дзiду, думаючы, што можа прыбiць Давiда да сьцяны. Але Давiд ухiлiўся, і было так два разы. \m \v 12 І баяўся Саўл Давiда, бо ГОСПАД быў з iм, а ад яго адвярнуўся. \m \v 13 І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам народу. \m \v 14 І на ўсiх шляхах сваiх дзейнiчаў Давiд пасьпяхова, i ГОСПАД быў з iм. \m \v 15 І ўбачыў Саўл, што яму ўсё пасьпяхова ідзе, і стаў дрыжэць перад iм. \m \v 16 Увесь жа народ Ізраіля i Юды любiў Давiда, бо ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам іхнім. \m \v 17 І сказаў Саўл Давiду: «Маю я старэйшую дачку Мэраб, дык дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] i вядзі войны ГОСПАДА». І думаў Саўл сабе: «Калi не мая рука на яго ляжа, то няхай будзе на iм рука Фiлiстынцаў». \m \v 18 І сказаў Давiд Саўлу: «Хто я i якое жыцьцё маё, або якi род бацькi майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?» \m \v 19 Але калi наблiзіўся час аддаць Мэраб, дачку Саўла, Давiду, аддадзена была яна за жонку Адрыэлю з Мэхолы. \m \v 20 А другая дачка Саўла, Мiхаль, пакахала Давiда. І было пра гэта сказана Саўлу, і спадабалася гэта яму. \m \v 21 І падумаў Саўл у душы сваёй: «Аддам яму яе, каб была яна яму на загубу i каб была на iм рука Фiлiстынцаў». І другi раз сказаў Саўл Давiду: «Сёньня будзеш зяцем маiм ». \m \v 22 I загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давiдам па-ціху, кажучы яму: “Ты падабаешся валадару, i ўсе слугi ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”». \m \v 23 I гаварылі гэтымi словамi слугi Саўла Давiду, а ён сказаў: «Цi ж вам здаецца, што я раўня быць зяцем валадару? Я ж чалавек бедны i нязначны». \m \v 24 I паведамiлi слугi Саўлу: «Вось гэтак сказаў Давiд». \m \v 25 І сказаў Саўл: «Вось так скажыце Давiду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькi сто абрэзаных скуравінак Фiлiстынскiх, каб адпомсьцiць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давiда ў рукi Фiлiстынцаў. \m \v 26 Калi слугi валадара пераказалi словы, якiя сказаў Саўл, спадабалася гэта Давiду, каб стаць зяцем валадара. \m \v 27 Яшчэ ня скончыліся прызначаныя днi, а Давiд пайшоў з ваярамi сваімі i забiў дзьвесьце Фiлiстынцаў, i прынёс абрэзаныя скуравінкі iхнiя, i адлiчыў iх валадару, каб быць зяцем ягоным. І аддаў Саўл дачку сваю Мiхаль за жонку яму. \m \v 28 І ўбачыў Саўл, i зразумеў, што ГОСПАД ёсьць з Давiдам, а Мiхаль, дачка Саўла, кахала яго. \m \v 29 I тым больш пачаў Саўл баяцца Давiда, і стаўся Саўл ворагам Давiду на ўсё жыцьцё. \m \v 30 А валадары Фiлiстынцаў выходзілі ваяваць, але колькi разоў нападалi яны, Давiд з посьпехам перамагаў іх, і лепш, чым слугi Саўла, таму вельмi слаўным сталася iмя ягонае. \c 19 \cl 1 Сам 19 \m \v 1 І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, i ўсiх слугаў сваiх, каб забiлi Давiда, але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда. \m \v 2 І перасьцерагаў Ёнатан Давiда: «Саўл, бацька мой, хоча забiць цябе. Таму сьцеражыся цяпер ранiцою, і схавайся, i не паказвайся. \m \v 3 А я пайду i стану каля бацькi ў полі, дзе ты будзеш, і буду гаварыць пра цябе бацьку майму, i што ўбачу, раскажу табе». \m \v 4 І гаварыў Ёнатан добрае бацьку свайму Саўлу пра Давіда, кажучы яму: «Няхай не грашыць валадар што да Давiда, слугi свайго, бо нiчым ён не саграшыў перад табою, i ўчынкi ягоныя для цябе заўсёды добрыя. \m \v 5 Ён выстаўляў на сьмерць жыцьцё сваё, i забiў Фiлiстынца, і праз яго ГОСПАД даў вялiкую перамогу Ізраілю. Ты сам бачыў гэта i цешыўся. Дык чаму ты грашыш супраць нявiннай крывi, хочучы забіць Давiда, які ня мае вiны?» \m \v 6 Калi Саўл выслухаў, улагоджаны словамі Ёнатана, пакляўся: «На жыцьцё ГОСПАДА, ня будзе ён забiты». \m \v 7 І паклікаў Ёнатан Давiда, i пераказаў яму ўсе гэтыя словы. I прывёў Ёнатан Давiда да Саўла, i застаўся ён у яго, як раней. \m \v 8 І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давiд ваяваць супраць Фiлiстынцаў, i зрабіў iм вялiкую паразу, і яны ўцякалі перад iм. \m \v 9 І зыйшоў на Саўла лiхi дух, спасланы ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, i трымаў дзiду, а Давiд у той час граў на гусьлях. \m \v 10 І задумаў Саўл прыбiць Давiда да сьцяны, але Давiд ухiлiўся перад Саўлам, i дзiда, не скалечыўшы яго, убiлася ў сьцяну, а Давiд уцёк i ўратаваўся ў тую ноч. \m \v 11 Тады паслаў Саўл слугаў сваiх у дом да Давiда, каб сачылі за ім i забiлi на ранiцы. І паведамiла пра гэта Давiду Мiхаль, жонка ягоная, кажучы: «Калi не ўсьцеражэшся ў гэтую ноч, заўтра будзеш забiты». \m \v 12 І спусьцiла яна яго праз вакно, і ён пайшоў, і ўцёк, i быў уратаваны. \m \v 13 А Мiхаль узяла хатняга балвана, i палажыла яго на ложак, а пад галаву ягоную падклала падушку з казiнай поўсьці i накрыла плашчом. \m \v 14 Саўл жа паслаў слугаў, каб узялi Давiда, але яна сказала, што ён хворы. \m \v 15 І паслаў Саўл зноў слугаў, каб адведалі Давiда, і загадаў ім: «Прынясiце да мяне яго ў ложку, каб я забiў яго». \m \v 16 І прыйшлi слугi, і знайшлi балвана на ложку, i скуру казiную на месцы галавы. \m \v 17 І сказаў Саўл Мiхалi: «Чаму ты так падманула мяне i выпусьцiла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Мiхаль адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусьцi мяне, бо iнакш заб’ю цябе”». \m \v 18 І Давiд уратаваўся ўцёкамі, i дабраўся да Самуэля ў Раму, i расказаў яму ўсё, што зрабiў яму Саўл. І пайшлi адтуль ён i Самуэль, i затрымалiся ў Наёце. \m \v 19 І паведамілі Саўлу, кажучы: «Вось, Давiд у Наёце ў Раме». \m \v 20 І паслаў Саўл слугаў, каб схапiлi Давiда. І яны ўбачылi грамаду прарокаў, што праракавалі, i Самуэля на чале іх, i зыйшоў на iх Дух Божы, i яны таксама пачалi прарочыць. \m \v 21 І паведамілі пра гэта Саўлу, і паслаў ён іншых пасланцоў, але i яны прарочылi. І паслаў Саўл трэйціх пасланцоў, але яны таксама прарочылі. \m \v 22 Дык ён сам выбраўся ў Раму i дайшоў да вялiкай студнi, якая ў Сэку. I пытаўся ён: «Дзе Самуэль i Давiд?» Адказалi яму: «Яны ў Наёце ў Раме». \m \v 23 І пайшоў ён у Наёт у Раме, але Дух Божы зыйшоў на яго таксама, і ён, iдучы, усцяж прарочыў, аж дайшоў у Наёт у Раме. \m \v 24 І зьняў ён з сябе адзеньне сваё, і разам з iншымi прарочыў перад Самуэлем, і ўпаў, i ляжаў голы ўвесь дзень i ноч. Вось таму і гавораць: «Цi ж i Саўл мiж прарокаў?» \c 20 \cl 1 Сам 20 \m \v 1 А Давiд уцёк з Наёту ў Раме, i дабраўся да Ёнатана, i сказаў яму: «Што я такое зрабiў, у чым мая вiна i чым я саграшыў адносна бацькi твайго, што ён цiкуе на жыцьцё маё?» \m \v 2 Ёнатан адказаў яму: «Ня будзе гэтага, ты не памрэш. Бацька мой не вырашае анiчога важнага або няважнага, калi перш не параiцца са мною. Навошта гэта хаваў бы ён перада мною? Нiколi ня будзе гэтага». \m \v 3 Але Давiд сказаў: «Напэўна ведае бацька твой, што ты мне спагадны, і ён скажа ў сабе: “Няхай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў”. Але на жыцьцё ГОСПАДА, i на жыцьце тваё, толькi адзiн крок аддзяляе мяне ад сьмерцi». \m \v 4 Адказаў Ёнатан Давiду: «Што толькi захочаш, я зраблю табе». \m \v 5 І сказаў Давiд Ёнатану: «Заўтра маладзік, калі я звычайна павiнен сядзець каля валадара на банкеце. Дык дазволь мне, і я пайду, i схаваюся ў полi аж да трэйцяга вечара. \m \v 6 Калi спытаецца бацька твой пра мяне, адкажы яму: “Прасiў мяне Давiд, каб заскочыць у Бэтлеем, у горад свой, бо ўся сям’я ягоная складае ў гэтыя дні ахвяру гадавую”. \m \v 7 Калi ён скажа: “Добра”, будзе тады супакой слузе твайму, а калi разгневаецца, ведай, што нешта лiхое ён вырашыў зрабiць. \m \v 8 Дык акажы ласку слузе свайму, бо ты ўвёў слугу свайго ў запавет з сабою. Калi я ў чым вiнаваты, ты забi мяне, але да бацькi свайго не вядзi мяне». \m \v 9 І адказаў Ёнатан: «Нiякiм чынам! Калi сапраўды даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабiць табе крыўду, цi ж я табе пра гэта не паведамлю?» \m \v 10 Давiд адказаў Ёнатану: «Хто паведамiць мне, калi бацька твой жорстка адкажа табе?» \m \v 11 Ёнатан сказаў Давiду: «Хадзем, выйдзем у поле». І выйшлi яны ў поле абодва, \m \v 12 і сказаў Ёнатан Давiду: «Сведка ГОСПАД, Бог Ізраіля, заўтра або пасьлязаўтра я даведаюся ў бацькі свайго, i калi што добрае будзе адносна Давiда, а я не пашлю да цябе i не паведамлю табе, \m \v 13 то няхай мне ГОСПАД гэтае зло зробiць і тое дасьць. А калi задумае ліхое бацька мой супраць цябе, пра гэта я паведамлю табе, i адпушчу цябе, каб ты пайшоў у супакоі. І няхай ГОСПАД будзе з табою, як Ён быў з бацькам маiм. \m \v 14 І калi я яшчэ буду жыць, ты зьявіш мне мiласэрнасьць ГОСПАДА, і я не памру. \m \v 15 І ты не спыняй ласкi сваёй адносна дому майго навечна, нават тады, калi ГОСПАД выкарчуе ворагаў Давiда з аблічча зямлi. \m \v 16 І няхай ГОСПАД адпомсьціць усім ворагам Давіда». У гэтыя словы заключыў Ёнатан запавет з домам Давiда. \m \v 17 I яшчэ раз Ёнатан запрысяг Давiду любоў сваю, бо ён палюбіў яго, як душу сваю. \m \v 18 І сказаў яму Ёнатан: «Заўтра маладзік, і ты зьвернеш на сябе ўвагу, бо месца тваё будзе пустым. \m \v 19 Таму на трэйцi дзень ты зыйдзі i прыйдзі на тое месца, дзе ты хаваўся раней, i затрымайся каля камяня Эзэл. \m \v 20 А я пушчу ў бок ягоны тры стралы, як быццам страляючы ў метку. \m \v 21 І пашлю слугу, даючы яму загад: “Iдзi i прынясi мне стрэлы”. Калi скажу яму: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі iх”, то ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нiчога благога, няхай жыве ГОСПАД. \m \v 22 А калi скажу юнаку: “Стрэлы за табой”, дык ты ўцякай, бо ГОСПАД пасылае цябе. \m \v 23 А ў слове, якое мы сказалі, я i ты, няхай ГОСПАД будзе мiж мною i табой на вякі». \m \v 24 І схаваўся Давiд у полi. І вось, надыйшоў маладзік, i валадар банкетаваў пры стале. \m \v 25 І, як звычайна, сядзеў валадар на пасадзе сваiм каля сьцяны, і Ёнатан заняў месца насупраць, і Абнэр сядзеў з боку Саўла, а месца Давiда было пустым. \m \v 26 І ў той дзень Саўл не ўзгадаў пра яго, бо ён думаў, што можа яму што здарылася, хіба ён нячысты, бо не ачысьцiўся. \m \v 27 Але назаўтра, на другі дзень маладзіка, калi месца Давiда зноў было пустым, азваўся Саўл да сына свайго, Ёнатана: «Чаму сын Есэя не прыйшоў на банкет анi ўчора, анi сёньня?» \m \v 28 Ёнатан адказаў Саўлу: «Давiд вельмi прасiў мяне адпусьцiць яго ў Бэтлеем. \m \v 29 Ён казаў: “Адпусьцi мяне, бо ў тым горадзе складаюць ахвяру сямейную, i брат мой запрасiў мяне, i калi я знайшоў ласку ў вачах тваiх, я наведаю братоў маiх”. З гэтай вось прычыны не прыйшоў ён на банкет валадара». \m \v 30 І ўзлаваўся Саўл на Ёнатана, i сказаў яму: «Ты, сын жанчыны здрадлівай, цi ж я ня ведаю, што ты любiш сына Есэя на ганьбу тваю i на ганьбу мацi тваёй. \m \v 31 Як доўга будзе жыць на зямлi сын Есэя, не ўтрымаешся ты i валадараньне тваё. Дык зараз жа пашлi пасланцоў i прывядзi яго да мяне, бо ён павiнен памерцi». \m \v 32 І адказаў Ёнатан Саўлу, бацьку свайму, і спытаўся ў яго: «Чаму ён мусiць памерцi? Што ён зрабiў?» \m \v 33 Тады Саўл кiнуў у яго дзiду, каб забiць яго. Такiм чынам пераканаўся Ёнатан, што бацька яго вырашыў забiць Давiда. \m \v 34 І падняўся Ёнатан ад стала загневаны, i ня еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давiда, i што бацька ягоны зьняважыў таксама яго. \m \v 35 Калi разьвiднела, пайшоў Ёнатан у поле, на месца, вызначанае Давiдам, а разам з iм юнак. \m \v 36 І сказаў ён слузе свайму: «Iдзi i прынясi стрэлы, якiя я пушчу». І калi хлопец пабег, ён пусьцiў стралу цераз хлопца. \m \v 37 І пайшоў хлопец да месца стралы, якую пусьціў Ёнатан, а Ёнатан крыкнуў за ім: «Страла далей за табою». \m \v 38 І закрычаў Ёнатан ззаду за хлопцам: «Падымі хутчэй, ня стой там!» І падняў хлопец стралу, і прынёс да гаспадара свайго, \m \v 39 а што адбывалася, ён ня ведаў нічога. Толькі Ёнатан і Давід разумелі справу. \m \v 40 І аддаў Ёнатан зброю сваю хлопцу, і сказаў яму: «Ідзі і занясі ў горад». \m \v 41 І калі адыйшоў хлопец, устаў Давід з паўднёвага боку, упаў тварам на зямлю і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас. \m \v 42 І сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі, бо мы прысяглі абодва ў імя ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД будзе між мною і табой, і паміж насеньнем маім і насеньнем тваім навечна”». \cl 1 Сам 21 \m І Давід устаў, і пайшоў, а Ёнатан вярнуўся ў горад. \c 21 \m \v 1 І накіраваўся Давід у Ноб, да сьвятара Ахімэлеха. А Ахімэлех выйшаў, дрыжучы, што Давід прыйшоў да яго, і спытаўся ў яго: «Чаму ты толькі адзін, і нікога няма з табой?» \m \v 2 І сказаў Давід сьвятару Ахімэлеху: «Валадар даручыў мне адну справу і сказаў: “Няхай ніхто ня ведае пра тое, што я цябе пасылаю, і што я табе даручаю”. Таму я пакінуў людзей у вызначаным месцы. \m \v 3 І цяпер, калі маеш пад рукой пяць хлябоў, дай мне іх, або яшчэ што знойдзеш». \m \v 4 Адказаў Давіду сьвятар: «Звычайнага хлеба пад рукой ня маю, а ёсьць толькі асьвечаны хлеб. Ці чыстыя слугі твае хаця б адносна жанчынаў?» \m \v 5 І адказаў Давід сьвятару, і патлумачыў яму: «Што датычыць жанчынаў, не было іх з намі ані ўчора, ані пазаўчора. І калі выбіраліся ў дарогу, целы слугаў былі чыстыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёньня чыстыя целы іхнія». \m \v 6 І даў яму сьвятар асьвечаны хлеб, бо не было больш там іншага хлеба, апрача хлябоў пакладных, якія прымалі спрад аблічча ГОСПАДА толькі тады, калі клалі там сьвежыя. \m \v 7 А быў там таксама адзін слуга Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам ГОСПАДА. Ён называўся Даэг, Эдомец, правадыр пастухоў Саўла. \m \v 8 І сказаў Давід Ахімэлеху: «Можа, маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў з сабой, бо справа валадара была пільная». \m \v 9 Сьвятар сказаў: «Тут толькі меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Элі. Ён закручаны ў плашч і ляжыць пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне». \m \v 10 І ўстаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыйшоў да Ахіша, валадара Гату. \m \v 11 І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?» \m \v 12 І Давід занепакоіўся ў сэрцы дзеля словаў гэтых, і дужа баяўся Ахіша, валадара Гату. \m \v 13 І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі, і біў у брамы іхнія, і сьлініўся, і сьліна аж на бараду сьцякала. \m \v 14 І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта прывялі яго да мяне? \m \v 15 Ці ж не хапае нам шалёных, што вы прывялі гэтага, каб ён вар’яцеў перада мною? Ці ж такога трэба ўводзіць у дом мой?» \c 22 \cl 1 Сам 22 \m \v 1 І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. Калі пра гэта даведаліся браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, усе пайшлі за ім туды. \m \v 2 І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек. \m \v 3 Адсюль накіраваўся Давід у Міцпу, якая ў Мааве, і сказаў валадару Мааву: «Ці маглі б жыць у вас бацька мой і маці мая, пакуль выявіцца, што хоча Бог зрабіць са мною?» \m \v 4 І ён пакінуў іх у валадара Мааву, і яны заставаліся ў яго ўвесь час, калі Давід хаваўся ў недасяжным месцы. \m \v 5 А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы, але зьбярыся і ідзі ў зямлю Юды». І вырушыў Давід, і прыйшоў у лес Хэрэт. \m \v 6 І пачуў Саўл, што выяўлены Давід і людзі, якія з ім. А Саўл сядзеў тады ў Гіве пад дубам на гары, і дзіда была ў руцэ ягонай, а ўсе слугі ягоныя атачалі яго. \m \v 7 І сказаў ён слугам сваім, што былі з ім: «Слухайце, сыны Бэн’яміна! Ці ж сын Есэя дасьць вам усім палі і вінаграднікі? Ці ж вас усіх ён зробіць тысячнікамі і сотнікамі, \m \v 8 што вы запрысягліся супраць мяне. Ніхто не перасьцярог мяне, што сын мой заключыў запавет з сынам Есэя. Ніхто з вас не спачуваў мне і не паведаміў мне, калі сын мой узбудзіў слугу майго супраць мяне, каб ён зрабіў засаду на мяне як гэта дзеецца сёньня». \m \v 9 На гэта адказаў Даэг Эдомец, які стаяў між слугамі Саўла: «Я бачыў сына Есэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітува, \m \v 10 які раіўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца». \m \v 11 Тады Саўл паслаў паклікаць сьвятара Ахімэлеха, сына Ахітува, і ўвесь дом бацькі ягонага, сьвятароў, якія былі ў Нобе. І ўсе яны прыйшлі да валадара. \m \v 12 І сказаў Саўл: «Слухай, сыне Ахітува!» Ён адказаў: «Вось я, гаспадару мой». \m \v 13 І сказаў яму Саўл: «Чаму запрысягліся вы супраць мяне, ты і сын Есэя, і даў ты яму хлябы і меч, і раіўся дзеля яго перад ГОСПАДАМ, каб ён паўстаў супраць мяне, як гэта дзеецца сёньня?» \m \v 14 У адказ валадару сказаў Ахімэлех: «Хто спасярод слугаў тваіх ёсьць так верны як Давід, зяць валадара? Ён стаіць на чале варты тваёй і шанаваны ў доме тваім. \m \v 15 Ці ж толькі сёньня раіўся я дзеля яго ў Бога? Ніякім чынам, няхай валадар не закідвае ў гэтай справе слузе твайму і ўсёй сям’і бацькі майго, бо слуга твой нічога ня ведае ў гэтай справе, ані малога, ані вялікага». \m \v 16 Але валадар сказаў: «Ты мусіш памерці, Ахімэлех, ты і ўвесь дом бацькі твайго». \m \v 17 І загадаў валадар слугам, якія атачалі яго: «Ідзіце і забіце сьвятароў ГОСПАДА, бо яны дапамагалі Давіду, ведаючы, што ён — уцякач, і не паведамілі мне». Але слугі валадара не хацелі падняць рукі сваёй на сьвятароў ГОСПАДА. \m \v 18 І сказаў валадар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар сьвятароў». Тады Даэг Эдомец падыйшоў да сьвятароў і вымардаваў у той дзень восемдзясят пяць чалавек, апранутых у ільняны эфод. \m \v 19 І напаў Саўл на сьвятарскі горад Ноб, і вострывам мяча пазабіваў мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і немаўлят, валоў, аслоў і авечкі. \m \v 20 Уратаваўся толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітува, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда. \m \v 21 І Абіятар паведаміў Давіду, што Саўл замардаваў сьвятароў ГОСПАДА. \m \v 22 А Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг Эдомец, што ён напэўна паведаміць пра гэта Саўлу. Я вінаваты ў-ва ўсіх душах дому бацькі твайго. \m \v 23 Заставайся са мною, ня бойся! Хто шукае жыцьця майго, той шукае і жыцьця твайго, але са мною ты будзеш ухаваны». \c 23 \cl 1 Сам 23 \m \v 1 І паведамілі Давіду: «Ці ведаеш, што Філістынцы напалі на Кейлю і рабуюць гумны». \m \v 2 І пытаўся Давід у ГОСПАДА: «Ці ісьці і перамагчы Філістынцаў гэтых?» І сказаў ГОСПАД Давіду: «Ідзі і нападзі на Філістынцаў гэтых, і вызвалі Кейлю». \m \v 3 Сказалі тады ваяры, што былі з Давідам: «Мы тут у Юдэі жывем у страху, і мы пойдзем у Кейлю на дружыны Філістынскія?» \m \v 4 І Давід зноў пытаўся ў ГОСПАДА, і ГОСПАД адказаў яму: «Уставай і ідзі на Кейлю, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае». \m \v 5 І пайшоў Давід і ваяры ягоныя на Кейлю, і ваявалі супраць Філістынцаў, і забралі жывёлу іхнюю, і ўчынілі ім вялікую паразу, і вызвалілі жыхароў Кейлі. \m \v 6 А калі Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда, і калі разам з Давідам выбраўся ў Кейлю, ён прынёс з сабою эфод. \m \v 7 І паведамілі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кейлю, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае, бо ўваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе». \m \v 8 І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці ў Кейлю і аблягаць Давіда і ваяроў ягоных. \m \v 9 Калі даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі сюды эфод». \m \v 10 І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, слуга твой чуў вестку, што Саўл мае намер прыйсьці ў Кейлю, каб зруйнаваць горад з маёй прычыны. \m \v 11 Дык ці аддадуць мяне жыхары Кейлі ў рукі ягоныя? Ці прыйдзе Саўл, як чуў слуга твой? ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, адкажы слузе твайму». І сказаў ГОСПАД: «Прыйдзе». \m \v 12 І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і ваяроў маіх жыхары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць». \m \v 13 І ўстаў Давід і людзі яго лікам каля шасьцісот, і выйшлі з Кейлі, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кейлі, і ён адклікаў выправу. \m \v 14 І быў Давід у пустыні ў недасягальных месцах, а потым затрымаўся ў гарах і ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог ня выдаў Давіда ў рукі ягоныя. \m \v 15 І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў і цікуе на жыцьцё ягонае, а ён тым часам быў у пустыні Зіф у Харэшы. \m \v 16 І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэш, і ўмацаваў яго ў Богу, \m \v 17 кажучы яму: «Ня бойся, ня знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго, і ты будзеш валадарыць над народам Ізраіля, а я буду другім пасьля цябе. І вось Саўл, бацька мой, ведае гэта». \m \v 18 І абодва яны зьвязвалі сябе запаветам перад ГОСПАДАМ. І Давід застаўся ў Харэшы, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой. \m \v 19 І пайшлі жыхары Зіфу да Саўла ў Гіву, і сказалі: «Давід хаваецца каля нас ў недасягальных мясьцінах у Харэшы, на ўзгорышчы Гахіля, на паўднёвым баку пустыні. \m \v 20 І цяпер, валадару, калі душа твая пажадае, прыходзь, а справай нашай будзе выдаць яго ў рукі валадара». \m \v 21 Адказаў Саўл: «Няхай дабраславіць вас ГОСПАД, бо вы спачуваеце мне. \m \v 22 Ідзіце і праверце ўсё яшчэ раз, і спраўней прыгатуйцеся, і агледзьце месца, дзе ён ходзіць і хто яго там бачыў. Бо казалі мне, што ён надта хітры. \m \v 23 Ідзіце і выведайце ўсе хованкі ягоныя, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне, ведаючы месца, і я пайду тады з вамі. І калі ён будзе ў зямлі гэтай, я буду шукаць яго ў-ва ўсіх мясцовасьцях Юды». \m \v 24 Яны падняліся і пайшлі ў Зіф, папераджаючы Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пустыні. \m \v 25 І вось Саўл з людзьмі сваімі пайшоў шукаць Давіда. І паведамілі Давіду пра гэта, і ён накіраваўся да скалы ў пустыні Маон. А Саўл пачуў пра гэта і гнаўся за Давідам у пустыні Маон \m \v 26 І так ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід з людзьмі сваімі былі на другім баку гары. І Давід пасьпешна ўцякаў перад Саўлам, а Саўл з людзьмі сваімі намагаўся атачыць Давіда і людзей ягоных, каб злавіць іх. \m \v 27 І прыйшоў весьнік да Саўла, і сказаў: «Сьпяшайся вярнуцца, бо Філістынцы напалі на зямлю». \m \v 28 І Саўл вярнуўся, і перастаў перасьледаваць Давіда, а выйшаў супраць Філістынцаў. Дзеля таго назвалі месца тое: “Сэля-Гаммахлекот”. \cl 1 Сам 24 \m \v 29 І пайшоў Давід адтуль, і абжыўся ў месцах недасягальных у Эн-Гэдзі. \c 24 \m \v 1 Калі вярнуўся Саўл з пагоні за Філістынцамі, паведамілі яму, і сказалі яму: «Ведай, Давід у пустыні Эн-Гэдзі». \m \v 2 І Саўл узяў тры тысячы ваяроў, выбранцоў з усяго Ізраіля, і пайшоў, каб шукаць Давіда і людзей ягоных на ўсходнім баку скалаў Дзікіх Козаў. \m \v 3 І прыйшоў ён да загарадак авечых пры дарозе, і была там пячора. І ўвайшоў Саўл туды для патрэбы сваёй, а ў той час Давід і людзі ягоныя хаваліся ў пячоры. \m \v 4 І сказалі Давіду ваяры ягоныя: «Вось дзень, пра які казаў табе ГОСПАД: “Вось Я выдам табе ворагаў тваіх і зробіш з імі, як падабаецца табе”». І ўстаў Давід, і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага. \m \v 5 Але потым задрыжэла сэрца Давіда, што ён адрэзаў крысо плашча Саўлавага, \m \v 6 і сказаў ён людзям сваім: «Няхай даруе мне ГОСПАД, каб я зрабіў такую рэч гаспадару майму, памазанцу ГОСПАДАВУ, каб выцягнуў руку на яго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ». \m \v 7 І стрымаў Давід ваяроў сваіх гэтымі словамі, і не дапусьціў іх, каб яны напалі на Саўла. Тым часам Саўл падняўся, выйшаў з пячоры і працягваў шлях свой. \m \v 8 І ўстаў пасьля гэтага Давід, і выйшаў з пячоры, і закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, валадар!» І глянуў Саўл назад, а Давід упаў тварам на зямлю і пакланіўся яму, \m \v 9 І сказаў ён Саўлу: «Навошта ты слухаеш людзей, якія кажуць: “Давід шукае зла для цябе”? \m \v 10 Вось жа сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, бо казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”. \m \v 11 Дык вось пабач, бацька мой, крысо плашча твайго. Каля я адрэзаў яго, я не хацеў забіць цябе. І зьвярні ўвагу на гэта, і пераканайся, што я ня маю зла супраць цябе, і не саграшыў я супраць цябе. А ты цікуеш на жыцьцё маё, каб спыніць яго. \m \v 12 Няхай судзіць ГОСПАД мяне і цябе, і няхай адпомсьціць ГОСПАД табе за мяне, а я ня выцягну рукі сваёй на цябе. \m \v 13 Як у старадаўняй прыказцы кажацца: “Ад ліхіх ліха паходзіць”. А рука мая ня зьвернецца супраць цябе. \m \v 14 Каго гоніць валадар Ізраіля? Каго ты перасьледуеш? Сабаку здохлага і адну блыху? \m \v 15 Няхай ГОСПАД будзе судзьдзёю і рассудзіць мяне і цябе. Няхай убачыць і разьбярэ справу маю і вырве мяне з рукі тваёй». \m \v 16 І скончыў Давід казаць гэта да Саўла, і Саўл сказаў: «Ці ж гэта голас твой, сыне мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць. \m \v 17 І сказаў ён Давіду: «Ты справядлівейшы, чым я. Бо ты аказваеш мне дабро, а я адгаджаюся табе ліхам. \m \v 18 Вось, ты засьведчыў сёньня, што ставішся да мяне добра, бо калі ГОСПАД выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне. \m \v 19 Бо хто, спаткаўшы ворага свайго, пусьціў бы яго ў добрую дарогу? Няхай ГОСПАД узнагародзіць цябе за тое, што ты сёньня зрабіў адносна мяне. \m \v 20 Я ўжо цяпер ведаю, што ты будзеш валадаром, і будзеш мець у руках валадарства Ізраіля. \m \v 21 І цяпер прысягні мне на ГОСПАДА, што ня зьнішчыш нашчадкаў маіх пасьля мяне і не сатрэш імя майго з роду бацькі майго». \m \v 22 І Давід прысягнуў Саўлу. І вярнуўся Саўл у дом свой, а Давід і людзі ягоныя пайшлі ў горы, у месца недасяжнае. \c 25 \cl 1 Сам 25 \m \v 1 І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран. \m \v 2 І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў паселасьць сваю ў Кармэлю, і быў той чалавек дужа багаты. Было ў яго авечак тры тысячы і тысячу козаў. І сталася, што ён стрыг статак свой у Кармэлю. \m \v 3 Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, з роду Халева. \m \v 4 І вось, калі Давід пачуў у пустыні, што Наваль стрыжэ статак свой, \m \v 5 паслаў ён дзесяць юнакоў і сказаў ім: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Наваля, і прывітайце яго ад мяне з мірам, \m \v 6 і скажыце брату майму: “Супакой табе, і мір дому твайму, і ўсяму, што маеш, няхай будзе мір! \m \v 7 Пачуў я, што стрыгуць авечкі ў цябе. Пастухі твае былі разам з намі ў пустыні, і мы не зрабілі ім ніякай прыкрасьці, і не прапала ў іх за гэты ўвесь час нічога са статку, калі былі яны з намі ў Кармэлю. \m \v 8 Запытайся слугаў сваіх, і скажуць яны табе. Дык няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыходзім. Што знойдзе рука твая, дай слугам тваім і сыну твайму Давіду”». \m \v 9 І прыйшлі слугі Давіда, і сказалі Навалю ўсе словы, сказаныя Давідам, і маўчалі. \m \v 10 У адказ сказаў Наваль слугам Давіда: «Хто такі Давід і хто сын Есэя? Сёньня намножылася слугаў, якія пакідаюць паноў сваіх. \m \v 11 Дык я што, маю ўзяць хлеб свой, ваду і мяса, прыгатаванае для стрыгачоў, і даць іх людзям, пра якіх нават ня ведаю, адкуль яны?» \m \v 12 І выбраліся юнакі Давіда ў дарогу адваротную, і прыйшлі, і пераказалі ўсе словы гэтыя Давіду. \m \v 13 І сказаў Давід ваярам сваім: «Няхай кожны падпяражацца мячом сваім!» І падперазаўся кожны мячом сваім, і таксама Давід падперазаўся мячом сваім, і вырушылі з Давідам у лічбе каля чатырохсот чалавек, а дзьвесьце засталіся ў табары. \m \v 14 І адзін са слугаў [Наваля] паведаміў Абігайлі, жонцы Наваля: «Давід прыслаў весьнікаў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абыйшоўся з імі. \m \v 15 А людзі тыя былі для нас добрымі, і ня крыўдзілі нас. За ўвесь час, які з імі мы хадзілі ў пустыні, нішто ніколі не прапала. \m \v 16 Былі яны нам мурам ахоўным як у ночы, так і ў дзень, калі мы хадзілі з імі і пасьвілі статак свой. \m \v 17 Дзеля гэтага разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому ягонага. Ён жа — сын Бэліяла, і з ім ніхто ня можа дамовіцца». \m \v 18 І Абігайль узяла пасьпешна дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць печаных бараноў, пяць мерак пражаных зярнят, сто мерак разынак і дзьвесьце зьвязак сушаных фігаў, і наладавала на аслоў. \m \v 19 І сказала яна слугам сваім: «Вы ідзіце наперадзе, а я буду ісьці за вамі». А мужу свайму, Навалю, не сказала нічога. \m \v 20 І калі яна, седзячы на асьле, зыходзіла па схіле з гары, акурат Давід і людзі ягоныя ішлі насустрач ёй, і яна спаткала іх. \m \v 21 А Давід казаў сабе: «Надарма я захоўваў у пустыні ўсю маёмасьць чалавека гэтага і нішто не прапала з таго, што да яго належала, бо ён адплаціўся ліхам за дабро. \m \v 22 Няхай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасьць, калі я да раніцы пакіну з таго, што яму належыць, хоць бы хлопца». \m \v 23 Калі Абігайль убачыла Давіда, пасьпешна зьлезла з асла і ўпала на твар перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі. \m \v 24 І кінулася яна да ног ягоных, і сказала: «Гаспадару мой, мая гэта віна. Дазволь служцы тваёй гаварыць у вушы твае, і выслухай, што скажа служка твая. \m \v 25 Няхай гаспадар мой не зьвяртае ўвагі на чалавека гэтага ліхога, Наваля, бо ён такі, якое імя ягонае, Наваль імя ягонае, і такая ж дурасьць у ім. А я — служка твая, ня бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў. \m \v 26 І цяпер, гаспадару мой, на жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, ГОСПАД устрымаў цябе ад праліцьця крыві і помсты на сваю руку, каб ворагі твае і ўсе, што хочуць няшчасьця гаспадару майму, падобнымі сталіся да Наваля. \m \v 27 Дзеля таго прымі падарунак гэты, які прынесла служка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім. \m \v 28 І даруй віну слугі тваёй. А ГОСПАД напэўна збудуе гаспадару майму дом, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны ГОСПАДА, і няхай не спатыкае цябе няшчасьце праз усё жыцьцё тваё. \m \v 29 Калі часам паўстане хто перасьледаваць цябе і цікаваць на жыцьцё тваё, няхай душа гаспадара майго будзе захаваная ў вузьле жыцьця ў ГОСПАДА, Бога твайго, а душу ворагаў тваіх няхай выкіне Ён як з пушчалкі. \m \v 30 А калі споўніць ГОСПАД гаспадару майму ўсё добрае, што абяцаў, і паставіць цябе правадыром Ізраіля, \m \v 31 няхай ня будзе сэрцу гаспадара майго згрызотай і занепакаеньнем, што праліў ты кроў нявінную і не захаваў сябе ад помсты. І калі ГОСПАД аднагародзіць гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра служку тваю». \m \v 32 І сказаў Давід Абігайлі: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які паслаў цябе сёньня на сустрэчу са мной. \m \v 33 І няхай будзе дабраслаўлёна мудрасьць твая, і дабраслаўлёна таксама ты, бо паўстрымала ты мяне сёньня ад праліцьця крыві і ад помсты рукою маёй. \m \v 34 Бо інакш, на жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які стрымаў мяне, каб я не зрабіў табе зла, каб ты ня выйшла хутка на спатканьне мне, не засталося б Наваля нікога мужчынскага роду да сьвітаньня». \m \v 35 І прыняў Давід з рук ейных усё, што яна прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі ў дом свой, бо я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё». \m \v 36 І вярнулася Абігайль да Наваля, а ён тым часам справіў банкет у доме сваім як банкет валадарскі. І сэрца Наваля было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму анічога пра гэта да раніцы. \m \v 37 Раніцаю, калі Наваль працьверазіўся ад віна, жонка ягоная расказала яму пра справу гэтую. І замерла сэрца ягонае, і ён зрабіўся як камень. \m \v 38 А праз дзесяць дзён ГОСПАД ударыў Наваля, і ён памёр. \m \v 39 Калі пачуў Давід, што Наваль памёр, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які рассудзіў справу зьнявагі маёй з боку Наваля і захаваў слугу свайго ад зла, а злачыннасьць Наваля зьвярнуў на галаву ягоную». І паслаў Давід сказаць Абігайлі, што ён бярэ яе сабе за жонку. \m \v 40 І вось прыйшлі слугі Давіда да Абігайлі ў Кармэль, і сказалі ёй: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку». \m \v 41 Яна ўстала, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось служка твая ёсьць нявольніцай, каб мыць ногі слугаў гаспадара майго». \m \v 42 І сабралася пасьпешна Абігайль, і села на асла, і пяць служак ейных ішлі за ёю. І паехала яна за пасланцамі Давіда, і сталася жонкаю ягонаю. \m \v 43 Таксама Ахінаам з Езрээля узяў Давід за жонку, і яны абедзьве сталіся жонкамі ягонымі. \m \v 44 А Саўл аддаў Міхаль, дачку сваю, жонку Давіда, Пальту, сыну Ляша, які паходзіў з Галіму. \c 26 \cl 1 Сам 26 \m \v 1 І прыбылі Зіфейцы ў Гіву да Саўла, і сказалі: «Ведай, Давід хаваецца на ўзгорышчы Гахіля, што на канцы пустыні». \m \v 2 І сабраўся Саўл, і вырушыў ў пустыню Зіф, а з ім тры тысячы мужчынаў, выбранцоў Ізраіля, каб адшукаць Давіда ў пустыні Зіф. \m \v 3 І разлажыўся табарам Саўл на ўзгорышчы Гахіля, на скраю пустыні каля дарогі. А Давід знаходзіўся ў пустыні, і ўбачыў, што выйшаў Саўл за ім у пустыню. \m \v 4 І паслаў ён выведчыкаў, і ўпэўніўся, што Саўл сапраўды прыйшоў. \m \v 5 І ўстаў Давід, і прыйшоў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў ён месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, начальнік войска. А Саўл спаў у намёце, і астатні народ вакол яго. \m \v 6 І сказаў Давід Ахімэлеху Хетыту і Абішаю, сыну Цэруі, брату Ёава: «Хто пойдзе са мною ў табар да Саўла?» Сказаў Абішай: «Я пайду з табой». \m \v 7 І пайшлі Давід і Абішай цішком ноччу да людзей, і вось, Саўл ляжыць і сьпіць ў намёце, і дзіда ягоная ўбіта ў зямлю каля галавы ягонай, а Абнэр і народ спалі вакол яго. \m \v 8 І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы». \m \v 9 І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць не вінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?» \m \v 10 І сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, толькі ГОСПАД пакарае яго, або прыйдзе дзень ягоны і ён памрэ, або загіне, пайшоўшы на вайну. \m \v 11 Няхай захавае мяне ГОСПАД, каб я падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы ягонай і посуд з вадой, і пойдзем». \m \v 12 І ўзяў Давід дзіду і посуд з вадою, які быў каля галавы Саўла, і яны пайшлі. І ніхто іх ня бачыў, і ніхто ня ведаў, і ніхто не прачнуўся, бо ўсе спалі покатам, бо сон ад ГОСПАДА зыйшоў на іх. \m \v 13 І перайшоў Давід на другі бок, і стаў на вяршыні гары здалёку, і быў вялікі прастор між імі. \m \v 14 І закрычаў Давід да людзей Абнэра, сына Нэра: «Абнэр, чаму не адказваеш?» Абнэр у адказ загаманіў яму: «Хто ты? Чаму ты клічаш валадара?» \m \v 15 І Давід зноў загукаў у бок Абнэра: «Ці ты не мужчына? І хто зраўняецца з табой у Ізраілі? Дык чаму ты не пільнаваў гаспадара свайго, валадара? Бо нехта з народу ўваходзіў, каб забіць валадара, гаспадара твайго. \m \v 16 Ня добра тое, што ты зрабіў. На жыцьцё ГОСПАДА! Заслужыліся вы на сьмерць, бо не пільнавалі гаспадара свайго, памазанца ГОСПАДАВАГА. Вось цяпер паглядзі, дзе дзіда валадара і дзе посуд з вадою, што стаяў каля галавы ягонай?» \m \v 17 І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» Давід адказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар». \m \v 18 І сказаў: «Чаму гаспадар мой перасьледуе слугу свайго? Што я зрабіў? Ці ёсьць што благое ў руцэ маёй? \m \v 19 Вось цяпер няхай паслухае, гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе злавацца на мяне, няхай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра. Але калі людзі, няхай будуць яны праклятыя перад ГОСПАДАМ, бо выгналі яны мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”. \m \v 20 Але няхай кроў мая ня будзе вылітая на зямлю далёка ад ГОСПАДА. Бо валадар Ізраіля выбраўся, каб цікаваць на жыцьцё маё, як палюецца ў гарах на курапатку». \m \v 21 І адказаў Саўл: «Саграшыў я. Вярніся, сыне мой Давід, бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды, за тое, што дарагая была сёньня ў вачах тваіх душа мая. Відаць, што я быў неразумны, шмат разоў памыляўся». \m \v 22 І сказаў яму Давід: «Вось дзіда валадара. Няхай пяройдзе хто з слугаў і возьме яе. \m \v 23 А ГОСПАД аднагародзіць кожнаму паводле справядлівасьці ягонай і вернасьці. Аддаў цябе сёньня ГОСПАД у рукі мае, але я не хацеў падымаць рукі сваёй на памазанца ГОСПАДАВАГА. \m \v 24 І як каштоўным было жыцьцё тваё ў вачах маіх, так няхай каштоўным будзе жыцьцё маё ў вачах ГОСПАДА, і няхай абароніць Ён мяне ад усякага няшчасьця». \m \v 25 І сказаў Саўл Давіду: «Дабраслаўлёны ты, сын мой Давід, бо ўсё, што будзеш рабіць, зробіш, і будзеш мець посьпех». І Давід пайшоў дарогай сваёй, а Саўл вярнуўся на месца сваё. \c 27 \cl 1 Сам 27 \m \v 1 І сказаў Давід у сэрцы сваім: «У нейкі дзень траплю я ў рукі Саўла. Ці ня лепш мне ўцячы і ратавацца ў зямлі Філістынцаў, каб перастаў Саўл у-ва ўсіх межах Ізраіля цікаваць на мяне, і я ўхілюся ад рук ягоных». \m \v 2 І сабраўся Давід, і пайшоў сам і шэсьцьсот чалавек разам з ім да Ахіша, сына Маоха, валадара Гату. \m \v 3 І абжыўся Давід з Ахішам у Гаце, сам і ваяры ягоныя кожны з сям’ёй сваёй, Давід з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахінаамай з Езрээлю і Абігайль, жонкай Наваля з Кармэлю. \m \v 4 І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк у Гат, і ён перастаў шукаць яго. \m \v 5 І сказаў Давід Ахішу: «Калі маю ласку ў вачах тваіх, дай мне месца ў адным з гарадоў зямлі гэтай, каб я мог абжыцца там. Навошта слуга твой мае жыць з табою ў горадзе валадара?» \m \v 6 І даў яму Ахіш у той дзень Цыкляг, і таму Цыкляг стаўся горадам валадароў Юдэйскіх аж да гэтага дня. \m \v 7 І жыў Давід у зямлі Філістынцаў год і чатыры месяцы. \m \v 8 І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гірзеяў і на Амалека. Гэтыя вось народы жылі на зямлі ад веку пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпту. \m \v 9 І пустошыў Давід тую зямлю, не пакідаючы жывымі ані мужчыны, ані жанчыны, і забіраў авечак і валоў, аслоў, вярблюдаў і адзеньне, і вяртаўся, і прыходзіў да Ахіша. \m \v 10 І пытаўся ў яго Ахіш: «На каго нападалі вы сёньня?» Давід адказваў: «На Нэгеў у Юдэі і на Нэгеў Ерхамээля, і на Нэгеў Кенейскі». \m \v 11 Ані мужчыны, ані жанчыны не ашчаджаў Давід, каб прыводзіць іх у Гат, бо казаў ён: «Каб часам не сказалі на нас: “Гэта зрабіў Давід”». І гэткія былі ўчынкі ягоныя ў-ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне Філістынцаў. \m \v 12 І давяраў Ахіш Давіду, кажучы: «Стаўся ён ненавісным народу свайму, Ізраілю, таму будзе ён мне слугою вечна». \c 28 \cl 1 Сам 28 \m \v 1 У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб прыгатаваць іх на вайну супраць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае». \m \v 2 І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што будзе рабіць слуга твой». А Ахіш адказаў Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе часы». \m \v 3 Самуэль памёр, і плакаў па ім увесь Ізраіль, і пахавалі яго ў горадзе ягоным, у Раме. А Саўл прагнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны. \m \v 4 Тым часам Філістынцы, сабраўшыся, прыйшлі і разлажыліся табарам у Шунэме. А Саўл сабраў ўсяго Ізраіля і разлажыўся табарам у Гільбоа. \m \v 5 І паглядзеў Саўл на табар Філістынцаў, і спалохаўся, і задрыжала ў ім сэрца. \m \v 6 І пытаўся ён ГОСПАДА, але Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў. \m \v 7 І сказаў Саўл слугам сваім: «Пашукайце мне жанчыну, якая выклікае духі. Я пайду да яе і запытаюся праз яе». І паведамілі яму слугі ягоныя: «Ёсьць жанчына, якая выклікае духі, у Эндоры». \m \v 8 І зьмяніў Саўл адзеньне сваё, і апрануўся ў іншае адзеньне, і пайшоў сам, а разам з ім два мужчыны. І прыйшлі яны да тае жанчыны ноччу, і сказаў ёй Саўл: «Паваражы мне і выкліч мне таго, каго я табе скажу». \m \v 9 Жанчына сказала яму: «Ведаеш хіба, што зрабіў Саўл? Ён выгнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны. Чаму цікуеш ты на жыцьцё маё, хочучы выставіць мяне на сьмерць». \m \v 10 І Саўл прысягнуў на ГОСПАДА, кажучы: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ня будзе табе нічога благога ў гэтай справе». \m \v 11 І спыталася ў яго жанчына: «Каго выклікаць табе?» Ён сказаў: «Выкліч мне Самуэля». \m \v 12 Калі жанчына ўбачыла Самуэля, усклікнула моцным голасам і сказала Саўлу: «Чаму ты мяне падмануў? Ты ж Саўл!» \m \v 13 І сказаў ёй валадар: «Ня бойся. Што ты бачыш?» А тая жанчына сказала Саўлу: «Бачу чалавека Божага, што выходзіць з зямлі». \m \v 14 І спытаўся ён: «Як выглядае?» Адказала яна: «Стары чалавек выходзіць, апрануты ў доўгую шату». І пазнаў Саўл, што гэта Самуэль, і ўпаў перад ім тварам да зямлі, і пакланіўся. \m \v 15 І сказаў Самуэль Саўлу: «Чаму ты не даеш мне супакою і выклікаеш мяне?» Саўл адказаў: «Я знаходжуся ў вялікім горы, бо Філістынцы ваююць супраць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і не адказвае мне ані праз прарокаў, ані праз сон. Дык я паклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што я маю рабіць?» \m \v 16 І сказаў яму Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі ГОСПАД адступіўся ад цябе, і стаўся ворагам тваім? \m \v 17 Зрабіў ГОСПАД так, як казаў праз мяне; Ён забраў валадарства з рукі тваёй і аддаў яго бліжняму твайму Давіду, \m \v 18 бо ты ня слухаў голас ГОСПАДА, і ня споўніў яраснага гневу Ягонага на Амалека. Дзеля таго, вось гэта ўчыніў табе ГОСПАД сёньня. \m \v 19 І аддасьць ГОСПАД Ізраіля разам з табою у рукі Філістынцаў. Заўтра ты і сыны твае будзеце са мною, таксама табар Ізраіля аддасьць ГОСПАД у рукі Філістынцаў». \m \v 20 І Саўл упаў усім целам на зямлю, і ахапіў яго жах на словы Самуэля, і пакінулі яго сілы, і ня еў ён хлеба увесь дзень той і ўсю тую ноч. \m \v 21 І падыйшла тая жанчына да Саўла, і спасьцярогшы, што ён быў надта перапалоханы, сказала яму: «Вось служка твая паслухала цябе, і аддала жыцьцё сваё ў рукі твае, бо я паслухалася загаду твайго, які ты мне даў. \m \v 22 Дык цяпер і ты паслухай голасу служкі сваёй. Я дам табе лусту хлеба, а ты зьеш, і паздаравееш, і зможаш выбрацца ў дарогу». \m \v 23 Але ён адмовіўся, кажучы: «Ня буду есьці». А слугі ягоныя і жанчына тая ўпрошвалі яго, і ён, паслухаўшы іх, падняўся з зямлі і сеў на ложку. \m \v 24 Жанчына тая мела кормнае цяля ў доме сваім, і яна пасьпешна зарэзала яго, і ўзяўшы муку і рашчыніўшы яе, напякла праснакоў. \m \v 25 І палажыла ўсё гэта перад Саўлам і перад слугамі ягонымі, і яны, пад’еўшы, сабраліся і адыйшлі ў тую самую ноч. \c 29 \cl 1 Сам 29 \m \v 1 І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае каля Афэку, а Ізраільцяне расклаліся табарам каля крыніцы, якая была ў Езрээлі. \m \v 2 І валадары Філістынскія стаялі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі ішоў у канцы, пры Ахішу. \m \v 3 І сказалі валадары Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І Ахіш тлумачыў князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга ў Саўла, валадара Ізраіля. Ён ужо шмат часу, некалькі гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім чагосьці такога ад дня, у які ён прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня!» \m \v 4 Але загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму: «Няхай вернецца гэты чалавек і сядзіць на месцы сваім, дзе ты пасадзіў яго, і няхай не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён ворагам нашым, калі пачнем бой. Якім чынам мог бы ён вярнуць ласку ў валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей? \m \v 5 Ці ж гэта ня той самы Давід, якому сьпявалі пры танцах: “Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?» \m \v 6 І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ты — чэсны і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але князям ты не падабаешся. \m \v 7 Дык вярніся і ідзі ў супакоі, і не калеч вачэй валадароў Філістынскіх». \m \v 8 І сказаў Давід Ахішу: «Што я такога зрабіў, або што знайшоў ты такога ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў да цябе, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?» \m \v 9 У адказ Ахіш сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”. \m \v 10 Дзеля таго ўстань ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і як пачне днець, адыйдзіце адсюль». \m \v 11 І ўстаў ноччу Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль. \c 30 \cl 1 Сам 30 \m \v 1 Калі Давід разам з ваярамі сваімі вяртаўся ў Цыкляг, Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём. \m \v 2 І забралі яны ў палон жанчынаў, якія ў ім былі, і ўсіх, ад найменшага да найбольшага, але не забілі нікога, і павялі з сабою, і вярталіся дарогай сваёй. \m \v 3 І калі Давід з людзьмі сваімі вярнуліся ў горад, быў ён ужо спалены, а жонкі іхнія і сыны, і дочкі забраныя ў няволю. \m \v 4 І загаласілі Давід і народ, які быў з ім, і плакалі яны, аж пакуль ім хапіла сьлёзаў. \m \v 5 І ўзялі ў палон таксама абодвух жонак Давіда, Ахінааму з Езрээлю і Абігайль, жонку Наваля з Кармэлю. \m \v 6 І Давід адчуваў вялікае гора, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім, \m \v 7 і сказаў сьвятару Абіятару, сыну Ахімэлеха: «Прынясі мне эфод!» І Абіятар прынёс эфод Давіду. \m \v 8 І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці гнацца за гэтай ардою? І ці я даганю іх?» І сказаў яму ГОСПАД: «Ганіся! Без сумніву, дагоніш іх і адбярэш здабычу». \m \v 9 І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот ваяроў, што былі пры ім, і дайшлі да ручая Бэсор, і тыя, што змучыліся, на крыху затрымаліся. \m \v 10 І гнаўся Давід і чатырыста ваяроў, а дзьвесьце спыніліся, бо былі змучаныя і не маглі перайсьці праз ручай Бэсор. \m \v 11 І знайшлі яны ў полі чалавека Эгіпцяніна, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён зьеў, і далі яму вады напіцца. \m \v 12 Далі яму таксама кавалак сушаных фігаў і дзьве гронкі разынак. І калі ён зьеў, вярнуўся да яго дух ягоны, бо ён ўжо тры дні і тры ночы ня еў хлеба і ня піў вады. \m \v 13 І спытаўся ў яго Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў яму: «Я — малады Эгіпцянін, нявольнік Амалека. Кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму. \m \v 14 Мы вось напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём». \m \v 15 І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесьці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне на Бога, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды». \m \v 16 І ён павёў яго. А тыя разыйшліся па ўсёй краіне, елі і пілі, і сьвяткавалі дзеля вялікага рабунку, сабранага ў зямлі Філістынскай і Юдэйскай. \m \v 17 І забіваў іх Давід ад раніцы аж да вечару наступнага дня, і ніхто з іх не застаўся, акрамя чатырохсот юнакоў, якія, сеўшы на вярблюдаў, уцяклі. \m \v 18 І забраў Давід усё, што быў нарабаваўшы Амалек, і вызваліў таксама абедзьве жонкі свае. \m \v 19 І ніхто ў іх не загінуў, ад найменшага да найбольшага, ані сыны, ані дочкі, са здабычы і з усяго, што тыя нарабавалі; усё забраў Давід назад. \m \v 20 І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, крычучы: «Вось здабыча Давіда!» \m \v 21 І Давід дайшоў да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І перанялі яны Давіда і людзей ягоных, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх. \m \v 22 Але ўсякія ліхія і нягодныя людзі, што хадзілі з Давідам, сказалі ім: «Яны не пайшлі разам з намі, дык мы не аддамо ім здабычу, якую мы забралі. Могуць яны забраць толькі жонак сваіх і дзяцей і пайсьці». \m \v 23 Сказаў на гэта Давід: «Нельга рабіць так, браты мае, з тым, што даў нам ГОСПАД. Ён захаваў нас, і аддаў арду гэтую, якая на нас напала, у рукі нашыя. \m \v 24 Хто паслухае вас у гэтай справе? Будуць мець аднолькавую частку і тыя, што ваявалі, і тыя, што заставаліся ў табары, роўна будзе падзелена». \m \v 25 Ад гэтага дня сталася гэта законам і звычаем для Ізраільцянаў, і пратрывала па сёньняшні дзень. \m \v 26 Калі Давід вярнуўся ў Цыкляг, паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА». \m \v 27 І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нэгэве, і тым, што ў Яттэры, \m \v 28 і тым, што ў Арэры, і тым, што ў Сіфмоце, і тым, што ў Эштэмоа, \m \v 29 і тым, што ў Ракалі, і ў гарадах Ерахмээльцаў, і ў гарадах Кенэйцаў, \m \v 30 а таксама тым, што жылі ў Харме, Бор-Ашане і Атаху, \m \v 31 Хеўроне, і ў-ва ўсе месцы, дзе праходзіў Давід з ваярамі сваімі. \c 31 \cl 1 Сам 31 \m \v 1 А Філістынцы ў той час ваявалі з Ізраільцянамі, і ваяры Ізраіля пабеглі ад Філістынцаў, і падалі забітыя на ўзгорышчы Гільбоа. \m \v 2 І дагналі Філістынцы Саўла і сыноў ягоных, і забілі Ёнатана, Абінадава і Малькішуа, сыноў Саўла. \m \v 3 Урэшце бой ішоў толькі каля Саўла. І сталі страляць у яго лучнікі, і ён задрыжэў перад абліччам іхнім. \m \v 4 І сказаў Саўл зброяносцу свайму: «Вазьмі меч свой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя вось неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але зброяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл сам дастаў меч, і сам кінуўся на яго. \m \v 5 Калі зброяносец ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на меч свой, і разам з ім памёр. \m \v 6 У той дзень загінулі разам Саўл і тры сыны ягоныя, і зброяносец, і тыя, што з ім былі. \m \v 7 І калі Ізраільцяне, што жылі на другім баку раўніны, і на тым баку Ярдану, убачылі, што войска Ізраіля ўцякло, і што загінулі Саўл і сыны ягоныя, яны пакінулі гарады свае і паўцякалі. І прыйшлі Філістынцы, і абжыліся ў іх. \m \v 8 Назаўтра прыйшлі Філістынцы абдзіраць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, што ляжалі на ўзгорышчы Гільбоа. \m \v 9 І адрэзалі яны яму галаву, і забралі зброю, і па ўсёй зямлі Філістынскай разьнесьлі вестку багам сваім і народу. \m \v 10 І палажылі яны зброю ягоную ў сьвятыні Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану. \m \v 11 Калі даведаліся жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пра тое, што Філістынцы ўчынілі з Саўлам, \m \v 12 падняліся ўсе мужныя людзі, і ішлі ўсю ноч, і зьнялі цела Саўла і целы сыноў ягоных з муру Бэт-Шэану, і прынесьлі іх у Ябэш, і спалілі іх там. \m \v 13 І ўзялі яны косткі іхнія, і пахавалі пад тамарыскам у Ябэшы, і посьцілі сем дзён.