\id 1KI \ide UTF-8 \h 1 ВАЛАДАРОЎ \toc2 1 ВАЛАДАРОЎ \toc1 ПЕРШАЯ КНІГА ВАЛАДАРОЎ \mt1 ПЕРШАЯ КНІГА ВАЛАДАРОЎ \c 1 \cl 1 Вал 1 \m \v 1 Калі валадар Давід састарэўся і меў шмат гадоў, ніяк ня мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі. \m \v 2 І сказалі слугі ягоныя: «Трэба знайсьці гаспадару нашаму, валадару, маладую дзяўчыну. Яна будзе глядзець яго, і апякавацца ім, і будзе спаць з ім, і грэць гаспадара нашага, валадара». \m \v 3 І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну па ўсёй зямлі Ізраільскай, і знайшлі Абішаг, Шунаміцянку, і прывялі яе да валадара. \m \v 4 Дзяўчына была вельмі прыгожая; яна апякавалася валадаром і паслугавала яму, але валадар не дакранаўся яе. \m \v 5 А Адонія, сын Хагіты, узганарыўся і сказаў: «Я буду валадарыць!» І займеў ён калясьніцу, коньнікаў і пяцьдзясят чалавек, што беглі перад ім. \m \v 6 Бацька ягоны ніколі на яго не сварыўся, кажучы: «Навошта гэта робіш?» А быў ён вельмі прыгожы, другі сын па Абсаломе. \m \v 7 Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам, сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію. \m \v 8 Але Цадок, сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, а таксама ваяры Давіда не былі на баку Адоніі. \m \v 9 І забіў Адонія авечак, валоў і тлустых бычкоў, і склаў ахвяру каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара. \m \v 10 Але прарока Натана і Бэнаю, а таксама ваяроў і брата свайго Салямона не запрасіў. \m \v 11 І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід гэтага ня ведае? \m \v 12 Хачу параіць табе, каб ты захавала жыцьцё тваё і сына твайго Салямона. \m \v 13 Ідзі і ўвайдзі да валадара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, валадар, ці не запрысяг ты мне, служцы тваёй, кажучы: "Салямон, сын твой, будзе пасьля мяне валадром, і ён будзе сядзець на пасадзе маім"? Дык чаму валадарыць Адонія?” \m \v 14 Калі ты яшчэ будзеш размаўляць з валадаром, за табою прыйду я і падтрымаю словы твае». \m \v 15 І вось Батшэва ўвайшла да валадара ў спальню. Валадар жа быў надта стары, і Шунаміцянка Абішаг паслугавала яму. \m \v 16 І ўкленчыла Батшэва, і пакланілася валадру. Ён зьвярнуўся да яе: «Чаго хочаш?» \m \v 17 Яна сказала яму: «Гаспадару мой, ты прысягаў на ГОСПАДА, Бога твайго, служцы тваёй: “Салямон, сын твой, будзе валдарыць пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім”. \m \v 18 А вось цяпер Адонія стаў валадаром, і ты, гаспадару мой, валадар, ня ведаеш пра гэта. \m \v 19 Забіў ён мноства валоў, цялят і авечак, і запрасіў усіх сыноў валадара, і Абіятара, сьвятара, і Ёава, начальніка войска. А Салямона, слугу твайго, не паклікаў. \m \v 20 Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе зьвернуты вочы ўсяго Ізраіля, каб ты аб’явіў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, будзе сядзець на пасадзе тваім! \m \v 21 Інакш, калі ты, гаспадару мой, валадар, засьнеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Салямона спадзе абвінавачваньне». \m \v 22 Калі яна яшчэ гаварыла з валадаром, прыйшоў прарок Натан. \m \v 23 І паведамілі пра гэта валадару: «Вось, Натан, прарок». І прыйшоў ён перад аблічча валадара, і пакланіўся валадару тварам да зямлі. \m \v 24 І сказаў Натан: «Гаспадару мой, валадар, ці ты сказаў: “Адонія будзе валадарыць пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім”? \m \v 25 Таму што сёньня ён пайшоў і забіў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і яны разам з ім ядуць і п’юць, і гамоняць: “Няхай жыве валадар Адонія!” \m \v 26 А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не запрасіў. \m \v 27 Ці ня сталася гэта з волі гаспадара майго, валадара, і чаму ты не аб’явіў мне, слузе твайму, хто будзе сядзець на пасадзе гаспадара майго, валадара, пасьля яго?» \m \v 28 У адказ сказаў валадар Давід: «Паклічце да мяне Батшэву». І ўвайшла яна да валадара, і стала перад ім. \m \v 29 І пакляўся валадар, і сказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які выратаваў душу маю з усялякае бяды! \m \v 30 Як я пакляўся табе ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе валадаром пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім замест мяне, так сёньня і зраблю». \m \v 31 І Батшэва, упаўшы тварам на зямлю, пакланілася валадару і сказала: «Няхай жыве гаспадар мой, валадар Давід, вечна!» \m \v 32 І загадаў валадар Давід: «Паклічце да мяне Цадока, сьвятара, і Натана, прарока, і Бэнаю, сына Егаяды». І яны зьявіліся перад валадаром, \m \v 33 і ён сказаў ім: «Вазьміце з сабою слугаў гаспадара вашага, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон, \m \v 34 і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і абвясьціце: “Няхай жыве валадар Салямон!” \m \v 35 І пойдзеце за ім, і прыйдзе ён, і сядзе на пасадзе маім, і будзе валадарыць пасьля мяне, бо я загадваю яму, каб ён быў валадаром над Ізраілем і над Юдам». \m \v 36 У адказ Бэная, сын Егаяды, сказаў валадару: «Амэн, няхай скажа гэтак ГОСПАД, Бог гаспадара майго, валадара! \m \v 37 Як быў ГОСПАД з гаспадаром маім валадаром, так няхай будзе Ён з Салямонам і няхай узвялічыць пасад ягоны больш за пасад гаспадара майго, валадара Давіда!» \m \v 38 І пайшоў Цадок, сьвятар, і Натан, прарок, і Бэная, сын Егаяды, і Керэты, і Пэлеты, і пасадзілі Салямона на мула валадара Давіда, і завялі яго ў Гіхон. \m \v 39 Там сьвятар Цадок узяў рог алею з Сялібы, і памазаў Салямона, і затрубіў у рог, і закрычаў увесь народ: «Няхай жыве валадар Салямон!» \m \v 40 І увесь народ праводзіў Салямона, і граў народ на флейтах, і вельмі цешыўся, што аж зямля гучэла ад гоману іхняга. \m \v 41 І пачуў [гэта] Адонія і ўсе запрошаныя ім, а ўжо банкетаваньне было скончыўшыся. І Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: «Што гэта за грамідар узрушанага гораду?» \m \v 42 Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек дастойны, нешта добрае нам абвесьціш». \m \v 43 Ёнатан сказаў Адоніі: «Зусім не! Гаспадар наш, валадар Давід, абвясьціў валадаром Салямона, \m \v 44 і паслаў з ім Цадока, сьвятара, і Натана, прарока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Керэтаў, і Пэлетаў. І яны пасадзілі Салямона на мула валадара, \m \v 45 а пасьля сьвятар Цадок і прарок Натан памазалі яго на валадара ў Гіхоне. І адтуль выйшлі яны з радасьцю, і горад загаманіў. Вось гэта той гармідар, які вы чуеце. \m \v 46 А Салямон у той час сеў на троне валадарскім. \m \v 47 І слугі валадарскія папрыходзілі прывітаць гаспадара нашага, валадара Давіда, кажучы: “Няхай Бог праславіць імя Салямона па-над імя тваё, і ўзьвялічыць пасад ягоны па-над пасад твой ”. І валадар пакланіўся на ложку сваім. \m \v 48 І сказаў ён так: “Дабраслаўлены ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які даў сёньня вачам маім бачыць наступніка з роду майго, які сядзіць на пасадзе маім”». \m \v 49 І спалохаліся, і паўскаквалі ўсе, запрошаныя Адоніям, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй. \m \v 50 А Адонія, баючыся Салямона, устаў і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. \m \v 51 І паведамілі пра гэта Салямону: «Вось жа Адонія спужаўся валадара Салямона, і таму ўхапіўся за рогі ахвярніка, кажучы: “Няхай сёньня прысягне мне валадар Салямон, што не заб’е слугі свайго мячом”». \m \v 52 Салямон сказаў: «Калі ён будзе чалавекам чэсным, не спадзе на зямлю ніводны волас ягоны, але калі выявіцца ў ім ліхоцьце, то памрэ». \m \v 53 І паклікаў яго Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой». \c 2 \cl 1 Вал 2 \m \v 1 Калі набліжаўся час паміраць Давіду, загадаў ён сыну свайму Салямону, кажучы: \m \v 2 «Я ўзыходжу на дарогу [жыхароў] усёй зямлі. Ты ж будзь цьвёрды і будзь мужны. \m \v 3 І захавай загады ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзі шляхамі Ягонымі, і спаўняй пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, і прысуды, і сьведчаньні, як напісана у законе Майсеевым, каб меў ты посьпех у-ва ўсім, што ты будзеш рабіць,, і паўсюль, куды ты пойдзеш, \m \v 4 каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”. \m \v 5 Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума правадырамі войска Ізраільскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасаем, сынам Етэра, якіх забіў. Ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і апаганіў ён крывёй вайны пояс на сьцёгнах сваіх і сандалы на нагах сваіх. \m \v 6 Учыні з ім паводле мудрасьці тваёй, каб не дапусьціць сівізны ягонай ў адхлань у супакоі. \m \v 7 А сынам Барзілая Гілеадца адгодзішся ласкай, няхай ядуць яны за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім. \m \v 8 Ёсьць пры табе Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, які праклінаў мяне ліхім праклёнам, калі я ішоў у Маханаім, але ён сустрэў мяне каля Ярдану, і я пакляўся яму ГОСПАДАМ, кажучы: “Не заб’ю цябе мячом”. \m \v 9 Але ты не даруеш яму, бо ты чалавек мудры і ведаеш, што яму зрабіць, і зьвядзеш сівізну ягоную ў крыві ў адхлань». \m \v 10 І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым. \m \v 11 Сорак гадоў валадарыў Давід над Ізраілем: у Хеўроне валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме — трыццаць тры гады. \m \v 12 І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае было вельмі трывалае. \m \v 13 І прыйшоў Адонія, сын Хагіты, да Батшэвы, маці Салямона, і спытала яна ў яго: «Ці мірны прыход твой?» Ён адказаў: «Мірны». \m \v 14 І сказаў: «Хачу пагаварыць з табой». Яна сказала яму: «Гавары». \m \v 15 І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада валадарская належалася мне, і ўвесь Ізраіль вырашыў выбраць мяне на валадара сабе, але валадарства адыйшло ад мяне і дасталася брату майму, бо ГОСПАДАМ яно было дадзена яму. \m \v 16 А цяпер я пра адно прашу цябе; не адмаўляй мне». Яна сказала яму: «Кажы, што хочаш». \m \v 17 І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала валадару Салямону, бо ён табе не адмовіць, каб за жонку даў мне ён Абішаг, Шунаміцянку». \m \v 18 Батшэва сказала: «Добра, заступлюся я за цябе ў валадара». \m \v 19 І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на сустрэчу з ёй, пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч валадара. \m \v 20 І яна сказала яму: «Маю да цябе адну малую просьбу, не адмоў мне». І сказаў ёй валадар: «Прасі, маці мая, бо я не адмоўлю табе». \m \v 21 Яна сказала: «Дай Шунаміцянку Абішаг за жонку брату твайму, Адоніі». \m \v 22 У адказ сказаў валадар Салямон маці сваёй: «Чаму ты просіш Шунаміцянку Абішаг для Адоніі? Прасі таксама валадарства яму! Ён жа — старэйшы брат мой, мае пры сабе Абіятара, сьвятара, і Ёава, сына Цэруі». \m \v 23 І пакляўся валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта і гэта зробіць Бог са мною, калі не на загубу сваю сказаў Адонія гэтае слова. \m \v 24 І цяпер, на жыцьцё ГОСПАДА, Які моцна паставіў мяне і пасадзіў на пасад Давіда, бацькі майго, і Які, як прадказваў, пабудаваў мне дом, сёньня Адонія будзе забіты!» \m \v 25 І даручыў гэта валадар Салямон Бэнаі, сыну Егаяды, і ён забіў яго, і той памёр. \m \v 26 Таксама сьвятару Абіятару валадар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сядзібу сваю, бо ты — чалавек, варты сьмерці; але сёньня я не заб’ю цябе, бо ты насіў Каўчэг Госпада ГОСПАДА у прысутнасьці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасьці, якія пераносіў бацька мой». \m \v 27 І выгнаў Саялямон Абіятара, каб ня быў ён сьвятаром ГОСПАДА, і споўнілася слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў пра дом Гэлія ў Шыло. \m \v 28 І дайшла вестка пра гэта да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Сялібу ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. \m \v 29 І паведамілі валадару Салямону, што Ёаў уцёк у Сялібу ГОСПАДА і трымаецца за ахвярнік. І паслаў Салямон Бэнаю, сына Егаяды, загадваючы: «Ідзі і забі яго!» \m \v 30 І ўвайшоў Бэная ў Сялібу ГОСПАДА, і загадаў яму: «Гэта загадаў валадар. Выходзь!» А той адказаў: «Ня выйду, але тут памру». І пераказаў гэта Бэная валадару: «Гэтак сказаў Ёаў у адказ мне». \m \v 31 І загадаў яму валадар: «Зрабі, як ён сказаў табе, і забі яго. Пасьля пахавай яго, і такім чынам ачысьціш мяне і род бацькі майго ад нявіннай крыві, якую выліў Ёаў. \m \v 32 Няхай зьверне ГОСПАД кроў ягоную на галаву ягоную за тое, што ён забіў двух чалавек справядлівых, лепшых ад яго, і забіў іх мячом, і ня ведаў гэтага бацька мой, Давід; ён забіў мячом Абнэра, сына Нэра, начальніка войска Ізраіля, і Амасу, сына Етэра, начальніка войска Юды. \m \v 33 Няхай зьвернеца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву нашчадкаў ягоных. А для насеньня Давіда і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна». \m \v 34 І пайшоў Бэная, сын Егаяды, і ўдарыў яго, і забіў. І быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні. \m \v 35 Пасьля паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока, сьвятара, паставіў на месца Абіятара. \m \v 36 І паклікаў валадар Шымэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерусаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды. \m \v 37 У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручай Кедрон, ведай, што цябе заб’юць. Кроў твая спадзе на галаву тваю». \m \v 38 Шымэй сказаў валадару: «Добрае слова гэтае. Як гаспадар мой, валадар, загадаў, так і зробіць слуга твой». І на доўгія гады Шымэй абжыўся ў Ерусаліме. \m \v 39 І сталася, што праз тры гады два нявольнікі Шымэя ўцяклі да Ахіша, сына Маахі, валадара Гату. І паведамілі Шымэю, што нявольнікі ягоныя ў Гаце. \m \v 40 І сабраўся Шымэй, і сеў на асла свайго, і накіраваўся ў Гат да Ахіша адшукаць слугаў сваіх, і прывёў іх з Гату. \m \v 41 І паведамілі Салямону, што Шымэй хадзіў у Гат з Ерусаліму і вярнуўся. \m \v 42 І паслаў па яго валадар, і сказаў яму: «Ці не запрысяг я табе на ГОСПАДА і папярэдзіў цябе: “У які дзень ты зыйдзеш адсюль і пойдзеш туды ці сюды, ведай, што напэўна памрэш”? Ты адказаў тады мне: “Добрае слова гэтае, якое я пачуў”. \m \v 43 Дык чаму не захаваў ты прысягі ГОСПАДАВАЙ і загаду, які я табе даў?» \m \v 44 І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаў усё гэтае зло, і ўсьведамляе сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму, Давіду. Няхай зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю. \m \v 45 А валадар Салямон няхай будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда няхай будзе трываць перад ГОСПАДАМ вечна». \m \v 46 І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён ударыў яго, і забіў, і ён памёр. Такім чынам умацавалася валадарства ў руцэ Салямона. \c 3 \cl 1 Вал 3 \m \v 1 І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпецкім, бяручы за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе і дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму. \m \v 2 А народ складаў ахвяры на ўзгорках, бо ня быў пабудаваны дом для імя ГОСПАДА да тае пары. \m \v 3 Салямон любіў ГОСПАДА і хадзіў паводле шляхоў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках. \m \v 4 І пайшоў валадар у Гібэон, каб там скласьці ахвяру, бо там быў найвышэйшы ўзгорак. І Салямон склаў на тым ахвярніку тысячу целаспаленьняў. \m \v 5 У Гібэоне аб’явіўся Салямону ноччу ў-ва сьне ГОСПАД і сказаў яму: «Прасі пра што хочаш, і Я дам табе». \m \v 6 Салямон сказаў: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую ласку, бо ён хадзіў перад Табою ў праўдзе і справядлівасьці і ў прастаце сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую ласку Тваю, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта ёсьць сёньня. \m \v 7 І вось цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты ўчыніў валадаром слугу Твайго на мейсцы Давіда, бацькі майго. Я — вельмі малады, ня ўмею пачынаць і заканчваць. \m \v 8 І слуга Твой між народу, які Ты выбраў, народу вялікага, якога нельга палічыць, ані перапісаць. \m \v 9 Дык дай слузе Твайму сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозьніваць, што дабрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?» \m \v 10 І спадабалася Госпаду тое, што прасіў Салямон. \m \v 11 І сказаў Бог Салямону: «За тое, што ты прасіў ў малітве гэтага, і не прасіў для сябе ані доўгага жыцьця, ані багацьця, ані жыцьцяў ворагаў тваіх, але прасіў ты мудрасьці, каб ўмець судзіць, \m \v 12 Я вось выканаю просьбу тваю, і Я даю табе сэрца мудрае і разважлівае, так што такога, як ты, не было перад табою і ня будзе пасьля цябе. \m \v 13 А яшчэ Я даю табе ня толькі тое, пра што ты прасіў, але таксама багацьце і славу такую, што падобным табе ня будзе ніхто з валадароў у-ва ўсе дні жыцьця твайго. \m \v 14 А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш выконваць прыказаньні Мае і загады Мае, як рабіў гэта бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае». \m \v 15 І калі прачнуўся Салямон, ён зразумеў, што гэта быў сон. І прыйшоў ён у Ерусалім, і стаў перад Каўчэгам Запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, і зрабіў банкет для ўсіх слугаў сваіх. \m \v 16 І прыйшлі да валадара дзьве блудніцы, і сталі перад ім. \m \v 17 І адна з іх сказала: «О, гаспадару мой, я і гэта жанчына жывем у адным доме. І пры ёй у доме гэтым я нарадзіла. \m \v 18 У трэйці дзень пасьля мяне і яна нарадзіла. І былі мы разам, і апрача нас дзьвёх нікога іншага з намі ў доме не было. \m \v 19 А ноччу памёр сын жанчыны гэтай, бо, сплючы, яна задушыла яго. \m \v 20 І яна, устаўшы ноччу цішком, з-пад боку майго ўзяла сына майго, калі служка твая спала, і паклала каля сябе. А сына свайго, мёртвага, паклала каля мяне. \m \v 21 Калі я ўстала нараніцы, каб пакарміць сына свайго, вось, ён мёртвы. А калі пры сьвятле добра я прыгледзелася, то зразумела, што ня мой гэта сын, якога я нарадзіла». \m \v 22 А другая жанчына адказала: «Гэта няпраўда, бо мой сын жыве, а твой памёршы». А тая сказала: «Гэта твой сын памёршы, а мой жыве». І так спрачаліся яны перад валадаром. \m \v 23 І сказаў валадар: «Гэтая кажа: “Сын мой жыве, а сын твой мёртвы”, а тая адказвае: “Няпраўда, бо сын твой мёртвы, а сын мой жыве”». \m \v 24 І загадаў валадар: «Прынясіце мне меч!» І прынесьлі валадару меч. \m \v 25 І загадаў ён: «Падзяліце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову і другой палову». \m \v 26 Тады жанчына, сын якой быў жывы, узрушаная літасьцю дзеля сына свайго, сказала валадару: «Гаспадару, не забівайце яго, малю, але жывога аддайце ёй». А другая сказала: «Падзяліце, няхай ня будзе ён ані табе, ані мне». \m \v 27 І валадар пастанавіў: «Дайце ёй жывое дзіця, не забівайце яго, бо яна — маці ягоная». \m \v 28 І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як вырашыў валадар; і баяліся валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд. \c 4 \cl 1 Вал 4 \m \v 1 І валадарыў валадар Салямон над усім Ізраілем. \m \v 2 І меў ён начальнікаў: Азарыю, сына Цадока, сьвятара, \m \v 3 Аліхарэфа і Ахію, сыноў Шышы, пісараў, і Язафата, сына Ахілюда, канцлера. \m \v 4 А Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам войска, Цадок і Абіятар — сьвятарамі. \m \v 5 Азарыя, сын Натана — над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара. \m \v 6 Ахішар — начальнікам над домам валадарскім, а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі. \m \v 7 І меў Салямон над усім Ізраілем дванаццаць намесьнікаў, якія рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў зааглядаць у харчы адзін месяц у год. \m \v 8 Вось імёны іхнія: Бэн-Хур — на гары Эфраіма. \m \v 9 Бэн-Дэкэр — у Макацы і ў Шаальбіме, у Бэт-Шэмэшы, Элёне і Бэт-Ханане, \m \v 10 Бэн-Хэсэд — у Арубоце, да яго належалі Сахо і ўся зямля Хэфэр. \m \v 11 Бэн-Абінадаў, якому належала ўся ваколіца Дору, і ён меў за жонку Тафат, дачку Салямона. \m \v 12 Баана, сын Ахілюда, меў уладу над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шээанам, які каля Цартаны, ніжэй Езраэля, ад Бэт-Шэану аж да Абель-Мэхо і аж за Ёкмэам. \m \v 13 Бэн-Гэбэр у Рамоце Гілеадзкім меў паселішчыі Яіра, сына Манасы, у Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзесят вялікіх гарадоў мураваных, якія мелі мядзяныя засаўкі ў брамах. \m \v 14 Ахінадаў, сын Іддо, быў ў Маханаіме. \m \v 15 Ахімаац — у Нэфталі, ён таксама ўзяў за жонку Басэмат, дачку Салямона. \m \v 16 Баана, сын Хушая, быў у Асэра і ў Бэалоце, \m \v 17 Язафат, сын Наруаха — у Ісахара, \m \v 18 Мымэй, сын Элы — у Бэн’яміна. \m \v 19 Гебэр, сын Урыя — у зямлі Гілеад, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, і Ога, валадара Башану. І быў адзін намесьнік у кожнай зямлі. \m \v 20 Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны елі і пілі, і радаваліся. \cl 1 Вал 5 \m \v 21 І валодаў Салямон усім валадарствам ад ракі Эўфрат аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі яму да канца жыцьця ягонага. \m \v 22 Харчаваньнем Салямона на кожны дзень было: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсьцьдзесят кораў звычайнай мукі, \m \v 23 дзесяць кормных валоў і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, апрача аленяў, сарнаў, антылёпаў і кормных птушак. \m \v 24 Ён валадарыў над усім абшарам на гэты бок ракі, ад Тыфсаху да Газы, і над усімі валадарамі тых земляў. І меў ён супакой на ўсіх межах сваіх наўкола. \m \v 25 І Юда і Ізраіль жылі без ніякага страху, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона. \m \v 26 І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней да калясьніцаў сваіх і дванаццаць тысячаў вершнікаў. \m \v 27 І намесьнікі дастаўлялі на стол валадара Салямона ўсё неабходнае з вялікай руплівасьцю кожны ў свой месяц. \m \v 28 А ячмень і салому для коней і дрыгантаў дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначанае. \m \v 29 І даў Бог Салямону вельмі вялікую мудрасьць і разважлівасьць, і розум вялікі, як пясок, які на беразе мора. \m \v 30 І Салямон мудрасьцю сваёю перавышаў мудрасьць усіх сыноў Усходу і Эгіпцянаў. \m \v 31 І быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, Гемана, Калькола і Дарды, сыноў Махола, і быў слаўны ў-ва ўсіх навакольных народаў. \m \v 32 І расказаў ён тры тысячы прыказак, а песьняў яго было тысяча пяць. \m \v 33 І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедраў, што на Лібане, аж да гізопу, што расьце на муры. Гаварыў таксама пра зьвяроў, пра птушак, пра паўзуноў і рыбаў. \m \v 34 І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасьці Салямона, ад усіх валадароў зямлі, якія чулі пра мудрасьць ягоную. \c 5 \m \v 1 Хірам, валадар Тыру, паслаў да Салямона слугаў сваіх, пачуўшы, што яго памазалі на валадара на мейсца бацькі ягонага Давіда, бо Хірам увесь час быў сябрам Давіда. \m \v 2 Таксама Салямон паслаў да Хірама пасланцоў, каб сказалі: \m \v 3 «Ты ведаеш, што Давід, бацька мой, ня мог пабудаваць дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, дзеля войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОСПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ягоныя. \m \v 4 Цяпер ГОСПАД, Бог мой, даў мне супакой з ўсіх бакоў, няма супраціўніка, няма нападзеньня ліхога. \m \v 5 Дзеля таго вырашыў я пабудаваць сьвятыню для імя ГОСПАДА, Бога майго, як загадаў ГОСПАД Давіду, бацьку майму: “Сын твой, якому Я дам пасад твой пасьля цябе, ён пабудуе дом для імя Майго”. \m \v 6 Дык ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібану, а слугі мае няхай будуць разам са слугамі тваімі. Я буду плаціць табе за слугаў тваіх, колькі ты загадаеш. Ведаеш напэўна, што ў народзе маім няма чалавека, які б умеў секчы дрэвы як Сідонцы». \m \v 7 Калі пачуў Хірам словы Салямона, дужа ўзрадваўся і сказаў: «Дабраслаўлены сёньня ГОСПАД, Які даў Давіду сына мудрага над гэтым шматлікім народам». \m \v 8 І паслаў Хірам Салямону паведамленьне: «Я пачуў тое, што ты мне пасылаў, і я споўню жаданьне тваё што да дрэваў кедровых і кіпарысавых. \m \v 9 Слугі мае даставяць іх з Лібану да мора, а я паскладаю іх у плыты, і дастаўлю морам у мейсца, якое ты мне вызначыш. Там складу я іх, а ты адтуль забярэш іх. І ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой». \m \v 10 І Хірам дастаўляў Салямону кедры і кіпарысы паводле жаданьня ягонага. \m \v 11 А Салямон даваў Хіраму дваццаць тысячаў кораў пшаніцы на харчаваньне дому ягонага і дваццаць тысячаў кораў найчысьцейшага алею. Гэта дастаўляў Салямон Хіраму штогод. \m \v 12 І даў ГОСПАД мудрасьць Салямону, як абяцаў яму. І трываў мір між Хірамам і Салямонам, і яны заключылі запавет між сабою. \m \v 13 І выбраў валадар Салямон работнікаў з усяго Ізраіля лікам трыццаць тысячаў чалавек. \m \v 14 І ён пасылаў іх у Лібан штомесяц па дзесяць тысячаў на зьмену; і месяц яны былі у Лібане, а два месяцы — дома, і Адонія быў загадчыкам над імі. \m \v 15 У Салямона было яшчэ семдзясят тысячаў носчыкаў, што насілі цяжары, і восемдзясят тысяч каменяроў у гарах, \m \v 16 апрача трох тысячаў трахсот наглядчыкаў, вызначаных Салямонам наглядаць за народам, які выконваў работу. \m \v 17 І валадар загадаў, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні каштоўныя для падмуркаў сьвятыні з чэсаных камянёў. \m \v 18 І абчэсвалі іх работнікі Салямонавы і работнікі Хірамавы, і жыхары Эвалю, і нарыхтоўвалі дрэва і камяні на пабудову сьвятыні. \c 6 \cl 1 Вал 6 \m \v 1 У чатырыста васемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДАЎ. \m \v 2 Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзесят локцяў даўжыні і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні. \m \v 3 Прысенак перад сьвятыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні сьвятыні, і дзесяць локцяў шырыні перад сьвятыняй. \m \v 4 І зрабіў ён у сьвятыні наўскосныя вокны з кратамі, \m \v 5 і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў сьвятыні, вакол сьвятыні і Мейсца Найсьвяцейшага, і бакавыя памяшканьні кругом. \m \v 6 І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэйці — сем локцяў шырыні, бо ён заагледзеў дом звонку ў выступы, каб прыбудова не датыкалася да сьценаў сьвятыні. \m \v 7 Пры пабудове сьвятыні карысталіся абчэсанымі камянямі, і ў сьвятыні не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай жалезнай прылады, калі яе будавалі. \m \v 8 Дзьверы ў сярэдняе бакавое памяшканьне былі з правага боку дому, праз якое па крутых сходах узыходзілася да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэйцяга паверху. \m \v 9 Так вось пабудаваў ён гэтую сьвятыню, і скончыў яе. І абшыў ён сьвятыню кедровымі дошкамі. \m \v 10 І дабудаваў да ўсяе сьвятыні бакавыя памяшканьні ў пяць локцяў вышыні, і яны былі прымацаваныя да сьвятыні кедровымі бярвеньнямі. \m \v 11 І прамовіў ГОСПАД да Салямона, кажучы: \m \v 12 «Што да дому гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш выконваць закон Мой, і пастановы Мае, і ўсе прыказаньні Мае, трымаючыся іх, Я споўню на табе слова Маё, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму. \m \v 13 І буду Я жыць між сыноў Ізраіля, і не пакіну народу Майго, Ізраіля». \m \v 14 І пабудаваў Салямон сьвятыню, і закончыў яе. \m \v 15 І знутры абшыў сьцены сьвятыні кедровымі дошкамі, ад падлогі сьвятыні аж да бэлькаў столі ўнутры абшыў дрэвам, а падлогу сьвятыні пакрыў кіпарысавымі дошкамі. \m \v 16 А з задняга боку сьвятыні паставіў сьцену з кедровых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Дэбір, значыць Мейсца Найсьвяцейшае. \m \v 17 Сорак локцяў даўжыні мела сьвятыня бяз Мейсца Найсьвяцейшага. \m \v 18 Кедровыя сьцены ўнутры ўпрыгожвалі рэзьбленыя плады і кветкі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах]. \m \v 19 Мейсца Найсьвяцейшае было прыгатаванае ў сярэдзіне пабудовы, каб там паставіць Каўчэг Запавету ГОСПАДА. \m \v 20 Мела яно дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І ён абклаў яго чыстым золатам. Таксама збудаваў кедровы ахвярнік перад Дэбірам. \m \v 21 Унутры Салямон аблажыў сьвятыню таксама шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Мейсцам Найсьвяцейшым, якое таксама абшыў золатам. \m \v 22 І нічога не было ў сьвятыні, каб не было пакрыта золатам. Таксама ахвярнік перад Мейсцам Найсьвяцейшым пакрыў золатам. \m \v 23 І паставіў у Мейсцы Найсьвяцейшым двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні. \m \v 24 Адно крыло херувімаў мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў. І ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў. \m \v 25 Другі херувім таксама меў дзесяць локцяў. Абодва херувімы мелі такія самыя памеры і выгляд. \m \v 26 Вышыня аднаго і другога херувіма была дзесяць локцяў. \m \v 27 І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі. І крылы херувімаў былі раскінуты так, што крыло аднаго дакраналася адной сьцяны, а крыло другога датыкалася другой сьцяны. А іхнія другія крыльлі зыходзіліся ў сярэдзіне сьвятыні крыло з крылом. \m \v 28 І пакрыў ён херувімаў золатам. \m \v 29 А на ўсіх сьценах сьвятыні кругом выразаў выявы херувімаў, пальмавых дрэваў і кветак, што красуюць, унутры і звонку. \m \v 30 Падлогу сьвятыні пакрыў таксама золатам, унутры і звонку. \m \v 31 А уваход у Мейсца Найсьвяцейшае заагледзеў у дзьверы з аліўкавага дрэва з пяцівугольнымі вушакамі. \m \v 32 На дзьвюх паловах дзьвярэй з аліўкавага дрэва ён вырабіў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў іх золатам. Золатам таксама пакрыў херувімаў і пальмы. \m \v 33 Каля ўваходу ў сьвятыню ён зрабіў чатырохвугольныя вушакі з аліўкавага дрэва, \m \v 34 і двое дзьвярэй з кіпарырысавага дрэва. Абедзьве паловы адных дзьвярэй былі рухомыя, і абедзьве паловы другіх дзьвярэй былі рухомыя. \m \v 35 І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў разьбу золатам. \m \v 36 І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі чэсаных камянёў і трыма радамі чэсаных кедровых бярвеньняў. \m \v 37 Падмурак Дому ГОСПАДА быў закладзены ў месяцы Зіў чацьвёртага году, \m \v 38 а ў шаснаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, была скончаная сьвятыня з усімі прыналежнасьцямі ейнымі і з ўсім ўпарадкаваньнем яе. Будаваў ён сьвятыню сем гадоў. \c 7 \cl 1 Вал 7 \m \v 1 А дом свой будаваў Салямон трынаццаць гадоў, пакуль закончыў увесь дом свой. \m \v 2 Збудаваў ён дом з лесу Лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзясят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні, на чатырох шэрагах слупоў кедровых, і бэлькі кедровыя былі паложаныя на слупы. \m \v 3 І быў [дом] абшыты кедрам над бэлькамі на сарака пяці слупах, па пятнаццаць у адным шэрагу. \m \v 4 Вокны таксама былі ў тры шэрагі: вакно над вакном праз тры крокі. \m \v 5 Усе дзьверы і вокны былі чатырохкутныя, вакно ад вакна праз тры крокі. \m \v 6 Зрабіў ён таксама прысенак са слупамі ў пяцьдзясят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другія сені перад ім, і слупы, і паветку. \m \v 7 Апрача гэтага зрабіў залю з пасадам, у якой судзіў, залю судовую, і ашаляваў яе дошкай кедровай ад падлогі да столі. \m \v 8 А дом, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна збудаваны. Пабудаваў ён таксама дом, падобны да таго прысенка, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку. \m \v 9 Усё гэта знутры і звонку, ад падлогі аж да столі, і аж да вялікага панадворку, было з адборных камянёў, чэсаных пад мерку, і рэзаных пілою. \m \v 10 А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, у дзесяць і восем локцяў. \m \v 11 А над падмуркам — адборныя камяні пад мерку чэсаныя, і дрэва кедровае. \m \v 12 Вялікі панадворак меў таксама наўкола тры шэрагі чэсаных камянёў і шэраг чэсаных бярвеньняў кедровых, падобна як унутраны панадворак сьвятыні ГОСПАДА і прысенак сьвятыні. \m \v 13 Паслаў таксама валадар Салямон узяць з Тыру Хірама, \m \v 14 сына ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і вызначаўся майстэрствам у-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усё, што ён яму даручыў. \m \v 15 І адліў ён два слупы мядзяныя: адзін — у васямнаццаць локцяў вышыні і дванаццаць локцяў наўкола, і другі такі самы. \m \v 16 Адліў ён таксама дзве галавіцы на верх слупоў з медзі. Адна галавіца мела пяць локцяў вышыні, таксама пяць локцяў вышыні мела другая галавіца. \m \v 17 На галавіцах, якія былі на версе слупоў, былі сплецены нібы ланцужкі мастацкай работы, сем на адной галавіцы, і сем на другой. \m \v 18 І выразьбіў ён яблыкі гранатовыя па два шэрагі кругом кожнага сплеціва, каб пакрывалі галавіцу на версе слупа. Такім самым спосабам аздобіў і другую галавіцу. \m \v 19 Галавіцы на слупах у прысенку мелі выгляд лілеі ў чатыры локці вялічыні. \m \v 20 Да таго ж галавіцы на абодвух слупах проста над выпукласьцю, якая па-за сплецівам, мелі дзьвесьце яблыкаў гранатовых на адной галавіцы, і столькі ж на другой. \m \v 21 Слупы гэтыя паставіў ён у прысенку сьвятыні. І слуп, пастаўлены з правага боку, ён назваў Яхін, а пастаўлены з левага боку назваў Боаз. \m \v 22 А на версе тых слупоў былі выявы лілеяў. Так была скончана работа гэтых слупоў. \m \v 23 І зрабіў ён з медзі мора, ад берагу да берагу дзесяць локцяў, круглае, у вышыню пяць локцяў, і трыццаць локцяў наўкола. \m \v 24 Ніжэй краёў мора апаясвалі яго кругом выявы пладоў, па дзесяць на локаць кругом мора. І ішлі яны ў два шэрагі, і былі адлітыя разам з морам. \m \v 25 Гэтае мора стаяла на дванаццаці валах. З іх тры глядзелі на поўнач, тры — на ўсход, тры — на захад, а тры — на поўдзень. Мора было на іх, а азадкі іхнія былі зьвернутыя ў сярэдзіну. \m \v 26 Таўшчыня мора была на меру далоні, а берагі яго зробленыя ў выглядзе берагоў келіха, як кветкі лілеі; зьмяшчала яно дзьве тысячы батаў. \m \v 27 І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў: кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні. \m \v 28 Падставы гэтыя былі зроблены так: мелі яны ліштвы, і пруты між ліштвамі. \m \v 29 А на тых ліштвах між прутамі – львы, валы і херувімы. А на прутах, як над, так і пад львамі і валамі — гірлянды, што вісяць. \m \v 30 Кожная падстава мела чатыры мядзяныя колы на мядзяных восях. А іхнія чатыры рагі мелі рамёны пад умывальнікам. Рамёны гэтыя адлітыя былі з кожнага боку гірляндаў. \m \v 31 Паміж рамёнамі меў ён адтуліну на вышыні локця, круглую, на кшталт падставы. Вакол адтуліны былі таксама розныя выявы, але былі ня круглыя, але чатырохкутныя. \m \v 32 І чатыры колы былі пад ліштвамі, а восі колаў былі прымацаваныя пры падставах. Вышыня кола была ў паўтары локці. \m \v 33 Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу, восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, і ўсё было адлітае. \m \v 34 На чатырох рагах кожнае падставы былі чатыры рамёны, і рамёны былі адно цэлае з падставай. \m \v 35 На версе падставы кругом на паўлокці было закругленьне, а на версе закругленьня — ручкі ягоныя і ліштвы ягоныя. \m \v 36 І на ўсіх бляхах і прутах выразьбіў ён кругом херувімаў, ільвоў і пальмы. \m \v 37 У такі вось спосаб зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў, аднолькавага ліцьця, аднолькавага памеру і аднолькавага выгляду. \m \v 38 Зрабіў ён таксама дзесяць умывальнікаў мядзяных, а кожны ўмывальнік зьмяшчаў сорак батаў. Кожны ўмывальнік меў чатыры локці, і кожны з іх быў у адной з дзесяці падставаў. \m \v 39 Пяць падставаў памясьціў ён на правым боку сьвятыні і пяць — на левым боку сьвятыні. А мора памясьціў на паўднёвы ўсход на правым боку сьвятыні. \m \v 40 Апрача гэтага зрабіў Хірам умывальнікі, лапаткі і крапільніцы. І так скончыў Хірам усе работы, якія меў споўніць для валадара Салямона ў сьвятыні ГОСПАДА: \m \v 41 два слупы з круглымі галавіцамі на версе тых слупоў, два сплеціва на прыкрыцьцё двух круглых галавіцаў на версе тых слупоў, \m \v 42 чатырыста яблыкаў гранатовых на абедзьвух сплецівах, па два шэрагі яблыкаў на кожным сплеціве, \m \v 43 дзесяць падставаў і столькі сама ўмывальнікаў на тых падставах, \m \v 44 таксама адно мора з дванаццацю валамі пад ім, \m \v 45 а таксама ўмывальнікі, лапаткі і крапільніцы. Усе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў сьвятыню ГОСПАДА, былі са сьлігтаванай медзі. \m \v 46 Ён адліваў усё гэта у гліне над Ярданам, між Сукотам і Цартанам. \m \v 47 І парастаўляў Салямон усе гэтыя прылады. І было іх так шмат, што вагі медзі нельга было палічыць. \m \v 48 І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клалі хлябы пакладныя, \m \v 49 і сьвечнікі: пяць сьвечнікаў з чыстага золата з правага і пяць сьвечнікаў з левага боку насупраць Месца Найсвяцейшага, кветкі, лямпы, шчыпцы з золата, \m \v 50 міскі, нажніцы на ачышчэньне лямпаў, крапільніцы са шчырага золата, а таксама залатыя завесы да дзьвярэй унутранага пакою, Месца Найсвяцейшага і да дзьвярэй ў сьвятыню. \m \v 51 Так скончана была уся работа, якую зрабіў валадар Салямон у сьвятыні ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбоўні сьвятыні ГОСПАДА. \c 8 \cl 1 Вал 8 \m \v 1 Тады сабраў Салямон усіх старшыняў Ізраіля, усіх кеязёў пакаленьняў, усіх начальнікаў родаў сыноў Ізраіля да сябе ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давідавага, з Сыёну. \m \v 2 І сабраўся да валадара Салямона ўвесь Ізраіль у месяцы Этанім на сьвята, якое ў сёмым месяцы. \m \v 3 І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля, і сьвятары ўзялі Каўчэг, \m \v 4 і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія былі ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты. \m \v 5 І валадар Салямон і ўсё зграмаджэньне Ізраіля, якое сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было. \m \v 6 І ўнесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА у давір сьвятыні, у Мейсца Найсьвяцейшае, пад крылы херувімаў. \m \v 7 Бо херувімы раскінулі крылы над мейсцам Каўчегу і закрывалі Каўчэг і насілы ягоныя зьверху. \m \v 8 Насілы гэтыя былі такія доўгія, што канцы іхнія былі бачныя звонку перад Мейсцам Найсвяцейшым, а цяпер не было іх бачна. І яны там аж да гэтага дня. \m \v 9 У Каўчегу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпетскай. \m \v 10 Калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, воблака запоўніла Дом ГОСПАДА. \m \v 11 І не маглі сьвятары стаяць і спаўняць службу з прычыны гэтага воблака, бо хвала ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА. \m \v 12 І сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што будзе жыць у хмары. \m \v 13 Я пабудаваў дом на пражываньне Табе, месца пражываньня Твайго на вякі». \m \v 14 І павярнуў валадар аблічча сваё, і дабраславіў усю царкву Ізраіля, а ўся царква Ізраіля стаяла. \m \v 15 І маліўся ён: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і зьдзейсьніў гэта рукою Сваёю, кажучы: \m \v 16 “Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраіля, з Эгіпту, з усіх пакаленьняў Ізраіля ня выбраў Я гораду для пабудовы сьвятыні, каб імя Маё было ў ёй, але выбраў Я Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраілем”. \m \v 17 Давід, бацька мой, хацеў пабудаваць дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, \m \v 18 але ГОСПАД сказаў Давіду, бацьку майму: “Тое, што ты задумаў у сэрцы тваім, каб пабудаваць дом для імя Майго, добра ты зрабіў. \m \v 19 Аднак ты не пабудуеш сьвятыню гэтую, але сын твой, які выйдзе з паясьніцы тваёй, ён пабудуе дом для імя Майго”. \m \v 20 І зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое сказаў. І заняў я месца Давіда, бацькі майго, і сеў на пасадзе Ізраіля, як прадказаў ГОСПАД. І пабудаваў я дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. \m \v 21 І там прыгатаваў я месца для Каўчэга, у якім Запавет ГОСПАДА, які Ён заключыў з бацькамі нашымі, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай». \m \v 22 І стаў Салямон перад ахвярнікам ГОСПАДА, і ў прысутнасьці ўсёй царквы Ізраіля працягнуў рукі свае ў неба і маліўся: \m \v 23 «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Няма падобна Табе Бога ані ў небе ўверсе, ані на зямлі ўнізе. Ты захоўваеш запавет і міласэрнасьць для слугаў Тваіх, якія служаць Табе ўсім сэрцам сваім. \m \v 24 Ты споўніў слузе Твайму, Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму. Тое, што Ты вуснамі Тваімі сказаў яму, сёньня Ты зьдзейсьніў рукою Тваёю. \m \v 25 І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе нашчадак спрад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць трымацца шляху Майго, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”. \m \v 26 І цяпер, Божа Ізраіля, няхай спраўдзяцца словы Твае, якія гаварыў Ты слузе Твайму, Давіду, бацьку майму. \m \v 27 Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе жыць на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў ня могуць ахапіць Цябе, што ж тады Дом гэты, які Я пабудаваў Табе! \m \v 28 Але Ты зваж на маленьне слугі Твайго і на просьбы ягоныя, ГОСПАДЗЕ, Божа мой. Пачуй сьпеў і малітву, якою кліча Цябе сёньня слуга Твой. \m \v 29 Няхай зьвернуты будуць вочы Твае на Дом гэты днём і ноччу, на месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, і выслухай малітву, якою ўпрошвае Цябе слуга Твой у мейсцы гэтым. \m \v 30 І выслухай просьбу слугі Твайго і народу Твайго Ізраіля, якія будуць маліцца ў мейсцы гэтым. І ты пачуй з мейсца знаходжаньня Твайго ў нябесах, і выслухай, і будзь спагадны. \m \v 31 Калі хто саграшыць супраць бліжняга свайго, і пасьля той пакліча яго пад прысягу перад ахвярнік Твой у сьвятыні гэтай, \m \v 32 тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі слугаў Тваіх, асуждаючы ліхога, каб на галаву ягоную спала адказнасьць за ўчынкі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай. \m \v 33 Калі народ Твой, Ізраіль, будзе пабіты ворагам за тое, што ён саграшыў адносна Цябе, але яны навернуцца да Цябе, і, клічучы імя Тваё, прыйдуць у сьвятыню гэтую маліцца і прасіць Цябе, \m \v 34 Ты выслухай іх з неба і даруй грэх народу Твайго, Ізраіля, і вярні іх зноў у зямлю, якую Ты даў бацькам іхнім. \m \v 35 Калі неба замкнецца і ня будзе дажджу дзяля грахоў іхніх, дык калі яны будуць маліцца ў мейсцы гэтым і клікаць імя Тваё, і адвернуцца ад грэху свайго дзеля кары, \m \v 36 тады Ты выслухай іх з небе і адпусьці грэх слугаў Тваіх і народу Твайго, Ізраіля, і пакажы ім шлях добры, па якім маюць ісьці, і дай дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў ім на ўласнасьць. \m \v 37 Калі на зямлі запануе голад або пошасьць, засуха, іржа або саранча, чэрві або калі вораг націсьне на брамы, або прыйдзе якая кара або хвароба, \m \v 38 тады ўсякую малітву, усякую просьбу паасобнага чалавека або ўсяго народу Твайго, Ізраіля, калі хто, стрывожаны карай у сэрцы сваім, працягне рукі да сьвятыні гэтай, \m \v 39 Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго, і зьлітуйся, і дай кожнаму паводле шляхоў ягоных, бо Ты бачыш сэрца ягонае, бо Ты толькі адзін пранікаеш сэрцы сыноў чалавечых, \m \v 40 каб яны баяліся Цябе ў-ва ўсе дні, пакуль жывуць на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым. \m \v 41 Таксама калі чужынец, які не з народу Твайго, Ізраіля, прыйдзе з далёкага краю дзеля імя Твайго, \m \v 42 бо і яны пачуюць пра імя Тваё вялікае, і руку Тваю моцную, і плячо Тваё ўзьнятае, і прыйдзе ён, і будзе прасіць у мейсцы гэтым, \m \v 43 Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе будзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё і баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраіль, і каб ведалі, што імем Тваім называецца сьвятыня гэтая, якую я пабудаваў. \m \v 44 Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх дарогаю, якою Ты іх пашлеш, і яны памоляцца да Цябе, зьвярнуўшыся да гораду, які Ты выбраў, і да сьвятыні, якую я пабудаваў для імя Твайго, \m \v 45 Ты выслухай з неба маленьні іхнія і просьбу іхнюю, і ўчыні ім справядлівасьць. \m \v 46 Калі яны саграшаць адносна Цябе, а няма чалавека, які б не грашыў, і Ты загневаешся, і аддасі іх у рукі ворагаў іхніх, і будуць яны як палонныя, выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка, \m \v 47 і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у мейсцы палону іхняга і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, і ў няволі сваёй будуць маліцца: “Саграшылі мы, ліха чынілі, беззаконьне рабілі”, \m \v 48 і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў, што ўзялі іх у палон, і будуць маліцца, зьвярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іхнім, і да гораду, які Ты выбраў, і да сьвятыні, якую пабудаваў я для імя Твайго, \m \v 49 Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго маленьні іхнія і просьбы іхнія, і зьяві ім суд, \m \v 50 і пашкадуй народ Твой, які саграшыў перад Табою, і прабач усе праступкі іхнія, якімі яны правініліся адносна Цябе, і зьяві ім міласэрнасьць перад абліччам тых, якія ўзялі іх ў палон, каб яны зьлітаваліся над імі, \m \v 51 бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з сярэдзіны печы жалезнай. \m \v 52 Няхай вочы Твае будуць адкрытыя на малітвы слугі Твайго і народу Твайго, Ізраіля, і Ты выслухай іх у-ва ўсім, пра што яны моляць Цябе. \m \v 53 Бо Ты выбраў іх з усіх народаў у спадчыну Сабе, як сказаў Ты праз слугу Твайго Майсея, калі Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вывеў бацькоў нашых з Эгіпту». \m \v 54 Калі Салямон скончыў малітву гэтую і просьбу да ГОСПАДА, ён устаў спрад ахвярніка ГОСПАДАВАГА, бо быў укленчыўшы на абодва калены, а рукі ягоныя былі ўзьняты ў неба. \m \v 55 І ўстаў ён, і дабраславіў, узвысіўшы голас, усю царкву Ізраіля, кажучы: \m \v 56 «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які даў супакой усяму народу Свайму, Ізраілю, усё, як прадказваў. І споўнілася кожнае добрае слова, якое Ён сказаў праз Майсея, слугу Свайго. \m \v 57 Няхай будзе ГОСПАД, Бог наш, з намі, як быў з бацькамі нашымі, не пакідаючы нас і не адкідваючы нас, \m \v 58 але няхай Ён нахіне сэрцы нашыя да Сябе, каб мы хадзілі шляхамі Ягонымі, выконваючы прыказаньні Ягоныя, пастановы і закон, якія Ён даў бацькам нашым. \m \v 59 І няхай будуць словы гэтыя, якімі я маліўся перад ГОСПАДАМ, блізкія ГОСПАДУ, Богу нашаму, днём і ноччу, каб Ён чыніў справядлівасьць слузе Свайму і народу Свайму, Ізраілю, штодзень, \m \v 60 каб ведалі ўсе народы зямлі, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і няма іншага. \m \v 61 І няхай будзе сэрца вашае шчырым з ГОСПАДАМ, Богам нашым, каб хадзілі вы паводле пастановаў Ягоных і захавалі прыказаньні Ягоныя, як гэта ёсьць сёньня». \m \v 62 Пасьля гэтага валадар і ўвесь Ізраіль разам з ім складалі ахвяры перад ГОСПАДАМ. \m \v 63 І Салямон склаў як ахвяру мірную ГОСПАДУ дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І гэтак асьвяцілі сьвятыню ГОСПАДАВУ валадар і ўсе сыны Ізраіля. \m \v 64 У той дзень валадар асьвяціў сярэднюю частку панадворку, які быў перад Домам ГОСПАДА, бо склаў там ахвяру цэласпаленьня, ахвяру хлебную і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які быў перад ГОСПАДАМ, быў за малы, каб памясьціць ахвяры цэласпаленьня, таксама ахвяры хлебныя і тлушч ахвяраў мірных. \m \v 65 І сьвяткавалі ўрачыстае сьвята Салямон і ўвесь Ізраіль з ім, вялікая царква, што сабралася з усёй зямлі, ад ўваходу ў Хамат аж да ракі Эгіпецкай, перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, сем дзён і сем дзён, разам чатырнаццаць дзён. \m \v 66 У восьмы дзень ён адпусьціў народ, і яны дабраславілі валадара, і вярнуліся радасныя ў намёты свае, цешачыся ў сэрцы сваім з усіх дабрадзействаў, якія зьявіў ГОСПАД Давіду, слузе Свайму, і Ізраілю, народу Свайму. \c 9 \cl 1 Вал 9 \m \v 1 І сталася, калі Салямон скончыў будаваць сьвятыню ГОСПАДУ і палац валадарскі, і ўсё, што задумаў і хацеў зрабіць, \m \v 2 зьявіўся Салямону ГОСПАД другі раз, як быў аб’явіўшыся яму ў Гібэоне. \m \v 3 І сказаў ГОСПАД яму: «Я выслухаў малітву тваю і просьбу тваю, якія ты прыносіў да Мяне, і Я асьвяціў сьвятыню гэтую, якую ты пабудаваў, каб было імя Маё там вечна. І будуць там вочы Мае і сэрца Маё ў-ва ўсе дні. \m \v 4 Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысьціні сэрца і ў праўдзе, і будзеш выконваць усё, што Я загадаў табе, калі захаваеш закон Мой і пастановы Мае, \m \v 5 Я пастаўлю пасад твой над Ізраілем на вякі, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: “Ня будзе адкінуты ад пасаду Ізраіля нашчадак з роду твайго”. \m \v 6 А калі адвернецеся ад Мяне вы і дзеці вашыя, ня слухаючы Мяне і не выконваючы прыказаньні і пастановы Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце пакланяцца багам чужым, і служыць ім, \m \v 7 Я зьмяту Ізраіля з аблічча зямлі, якую даў ім, і сьвятыню, якую Я асьвяціў для імя Майго, адкіну ад вачэй Маіх. І станецца Ізраіль ў прыказку і насьмешку ўсім народам, \m \v 8 а сьвятыня гэтая будзе зруйнаваная. І кожны, хто пройдзе каля яе, зьдзівіцца, і засьвішча, і скажа: “Чаму ГОСПАД зрабіў гэта зямлі гэтай і сьвятыні гэтай?” \m \v 9 І адкажуць: “Бо яны пакінулі, ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іхніх з зямлі Эгіпецкай, а яны пайшлі за багамі чужымі, і пакланяліся ім. Дзеля таго ГОСПАД навёў на іх усё гэтае зло”». \m \v 10 Праз дваццаць гадоў, у якія Салямон пабудаваў два дамы, сьвятыню ГОСПАДА і палац валадарскі, \m \v 11 а Хірам, валадар Тыру, дастаўляў Салямону дрэва кедровае і кіпарысавае, і золата на патрабаваньне, валадар Салямон даў Хіраму дваццаць гарадоў у зямлі Галілейскай. \m \v 12 І выйшаў Хірам з Тыру паглядзець гарады, якія даў яму Салямон, і не спадабаліся яны яму. \m \v 13 І сказаў ён: «Што гэта за гарады, якія ты мне даў, браце?» І назваў еён іх зямлёй Кабуль, і так яна называецца да гэтага дня. \m \v 14 І паслаў Хірам валадару сто дваццаць талентаў золата. \m \v 15 Гэта вось велічыня платы, якую ўстанавіў валадар Салямон на пабудову сьвятыні ГОСПАДАВАЙ і палацу свайго, і Мілло, і муру Ерусалімскага, і Хацору, і Мэгіддо, і Гэзэру. \m \v 16 Фараон, валадар Эгіпту, калісьці напаў і здабыў Гэзэр і спаліў яго агнём, а Хананейцаў, жыхароў гораду, выбіў. І аддаў гэты горад у пасагу дачцэ сваёй, жонцы Салямона. \m \v 17 І Салямон адбудаваў Гэзэр і Ніжні Бэт-Харон, \m \v 18 і Баалат, і Тамар у пустыні, \m \v 19 і ўсе гарады-сьвірны, якія да яго належалі, і гарады для калясьніцаў, і гарады для коньнікаў і ўсё, што яму падабалася; каб пабудаваць у Ерусаліме, у Лібане і ў-ва ўсёй зямлі, што належала яму. \m \v 20 Увесь народ, які застаўся, ад Амарэйцаў, Хетытаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў, якія не былі Ізраільцянамі, \m \v 21 дзяцей іхніх, што засталіся на зямлі, якіх сыны Ізраіля не змаглі вынішчыць, Салямон зрабіў нявольнікамі да гэтага дня. \m \v 22 А з сыноў Ізраіля Салямон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі ягонымі, слугамі ягонымі, магнатамі, князямі, правадырамі калясьніцаў і коньнікамі. \m \v 23 І мелі яны над сабою начальнікаў, наглядчыкаў над усімі працамі Салямона, у ліку пяцьсот пяцьдзясят. Яны наглядалі над людзьмі, што выконвалі вызначаныя работы. \m \v 24 Як толькі дачка фараона выйшла з гораду Давідавага ў дом свой, які пабудаваў ёй Салямон, ён пабудаваў Мілло. \m \v 25 Тры разы ў год Салямон складаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя на ахвярніку, які ён збудаваў для ГОСПАДА, і кадзіў там перад ГОСПАДАМ, калі скончыў сьвятыню. \m \v 26 І пабудаваў валадар Салямон караблі ў Эцыён-Гебэры каля Эляту, на беразе Чырвонага Мора ў зямлі Эдом. \m \v 27 На караблі тыя Хірам паслаў слугаў сваіх, маракоў, абазнаных у моры, разам са слугамі Салямона. \m \v 28 І яны, прыплыўшы ў Афір і ўзяўшы адтуль золата чатырыста дваццаць талентаў, даставілі яго валадару Салямону. \c 10 \cl 1 Вал 10 \m \v 1 І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі. \m \v 2 І ўвайшла яна ў Ерусалім з вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахнідлы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім. \m \v 3 І Салямон адказаў на ўсе словы, што яна яму казала, і не было нічога, што было невядомым валадару, на што ён ня мог адказаць ёй. \m \v 4 І ўбачыла валадарка Шэвы ўсю мудрасьць Салямона, і дом, які ён пабудаваў, \m \v 5 і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў, і адзеньне іхняе, і напоі ягоныя, і цэласпаленьні, якія ён складаў ГОСПАДУ ў сьвятыні, і была яна ў захапленьні. \m \v 6 І сказала яна валадару: «Праўдзівым было тое слова, якое я чула ў зямлі маёй, пра справы твае і пра мудрасьць тваю! \m \v 7 Я ня верыла тым словам, што расказвалі мне, пакуль сама не прыйшла і ня ўбачыла вачыма сваімі і не пераканалася, што нават паловы не сказалі мне. Большая твая мудрасьць і багацьці, чым тая слава, якую я чула. \m \v 8 Шчаслівыя людзі твае і шчаслівыя слугі твае, якія стаяць перад табою і чуюць мудрасьць тваю! \m \v 9 Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Якому спадабаўся ты і Які пасадзіў цябе на пасадзе Ізраіля, таму што любіць ГОСПАД Ізраіля на вякі, і Ён паставіў цябе валадаром, каб ты чыніў суд і справядлівасьць». \m \v 10 І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і дужа шмат пахкіх траваў і каштоўных камянёў, і не было ніколі болей падаравана пахнідлаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону. \m \v 11 Таксама караблі Хірама, якія прывозілі з Афіру золата, прывозілі мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў. \m \v 12 З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для сьвятыні ГОСПАДА і для палаца валадарскага, таксама гусьлі і арфы для сьпевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі шмат дрэва чырвонага, і не бачана такога па сёньняшні дзень. \m \v 13 І валадар Салямон даў валадарцы Шэвы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, апрача таго, чым ён адарыў яе з валадарскай шчодрасьцю. І вярнулася яна, і пайшла ў зямлю сваю, яна і слугі ейныя. \m \v 14 Вага золата, якое штогод дастаўлялася Салямону, была шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць талентаў золата, \m \v 15 апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у краіне. \m \v 16 І зрабіў валадар Салямон дзвесьце вялікіх шчытоў са шчырага золата, шэсьцьсот сыкляў пайшло на кожны шчыт, \m \v 17 і трыста меншых шчытоў са шчырага золата, на кожны такі шчыт пайшло тры міны золата. І паставіў іх валадар у доме з лесу Лібанскага. \m \v 18 І зрабіў валадар вялікі пасад з косьці слановай, і пацягнуў яго чыстым золатам. \m \v 19 Да пасаду падходзіла шэсьць прыступак, а верх пасаду быў ззаду круглы, і парэнчы на абодвух баках пасаду, а пры парэнчах стаялі два ільвы. \m \v 20 І на шасьці прыступках з абодвух бакоў стаяла дванаццаць ільвоў. І ні ў адным валадарстве не было зроблена нічога падобнага. \m \v 21 Таксама ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, былі залатыя. З чыстага золата быў увесь посуд і ў доме з лесу Лібанскага. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай вартасьці ў часы Салямона, \m \v 22 бо караблі Таршыскія, якія належалі валадару разам з караблямі Хірама, раз у тры гады, прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў. \m \v 23 І перавышаў валадар Салямон багацьцем і мудрасьцю ўсіх валадароў зямлі. \m \v 24 І ўсе на зямлі хацелі ўбачыць аблічча Салямона і паслухаць мудрасьці ягонай, якую даў Бог у сэрца ягонае. \m \v 25 І кожны з іх прыносілі яму дары: посуд срэбны і залаты, адзеньне, зброю, пахнідлы, коней, мулаў кожны год. \m \v 26 І назьбіраў Салямон калясьніцы і коньнікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў. І разьмясьціў ён іх па гарадах калясьнічых і пры валадару ў Ерусаліме. \m \v 27 А срэбра назьбіраў валадар у Ерусаліме столькі, колькі камянёў, а кедраў так шмат, колькі сыкамораў расьце ў Шэфэлі. \m \v 28 І прыводзілі Салямону коней з Эгіпту і з Куэ, і купцы валадарскія куплялі коней па вызначаным кошце. \m \v 29 І калясьніца з Эгіпту, прывезеная і вывезеная, каштавала шэсьцьсот сыкляў серабра, а конь — сто пяцьдзясят. Такім вось чынам праз іх прадавалася ўсё гэта валадарам Хетытаў і валадарам Сірыйскім. \c 11 \cl 1 Вал 11 \m \v 1 І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманіцянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетытак, \m \v 2 з тых народаў, пра якія ГОСПАД загадаў сынам Ізраіля: «Не ўваходзьце да іх і яны няхай не ўваходзяць да вас, бо яны адвернуць сэрцы вашыя, што вы пойдзеце за багамі іхнімі». І да іх прыхіліўся Салямон каханьнем. \m \v 3 І меў ён так сямсот жонак і трыста наложніцаў. І жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае. \m \v 4 Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было адданае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага. \m \v 5 І стаў Салямон служыць Астарце, багіні Сідонцаў, і Мільхому, брыдоце Аманіцкай. \m \v 6 І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не ішоў за ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны. \m \v 7 І нават збудаваў Салямон ахвярнік Кемошу, брыдоце Мааўскай, на гары насупраць Ерусаліму, і Малек, брыдоце сыноў Амона. \m \v 8 І тое самае зрабіў ён усім сваім жонкам-чужынкам, якія палілі кадзіла і складалі ахвяры багам сваім. \m \v 9 І разгневаўся ГОСПАД на Салямона за тое, што адвярнуў ён сэрца сваё ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які зьяўляўся яму двойчы, \m \v 10 і забараняў яму хадзіць за багамі чужымі. Але ён ня выканаў таго, што загадаў яму ГОСПАД. \m \v 11 І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты зрабіў гэтае і не захаваў запавету Майго, і прыказаньняў Маіх, якія Я даў табе, Я забяру валадарства тваё ад цябе, і аддам яго слузе твайму. \m \v 12 У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго, але з рукі сына твайго забяру яго. \m \v 13 І ня ўсё валадарства забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў». \m \v 14 І паставіў ГОСПАД супраціўніка Салямону, Гадада Эдомца, з валадарскага роду ў Эдоме. \m \v 15 Калі Давід перамог Эдом, Ёаў, начальнік войска, прыйшоў хаваць забітых і выбіў усіх мужчынаў Эдомскіх, \m \v 16 бо быў там Ёаў шэсьць месяцаў і ўсе Ізраільцяне з ім, аж пакуль ня выбілі ўвесь род мужчынскі ў Эдоме. \m \v 17 І ўцёк Гадад разам з Эдомцамі, слугамі бацькі свайго, і зыйшоў у Эгіпет, а Гадад быў яшчэ малым хлопцам. \m \v 18 І выйшлі яны з Мадыяну, і прыйшлі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парану і прыйшлі ў Эгіпет да фараона, валадара Эгіпецкага. А ён даў ім дом і харчаваньне і выдзяліў зямлю. \m \v 19 І знайшоў Гадад вялікую ласку ў фараона, і ён даў Гададу за жонку сястру жонкі сваёй, сястру валадаркі Тахпэнэс. \m \v 20 Калі сястра Тахпэнэс нарадзіла яму сына Гэнубата, Тахпэнэс выгадавала яго ў доме фараона. І быў Гэнубат разам з сынамі фараона ў доме ягоным. \m \v 21 Калі Гадад даведаўся ў Эгіпце, што Давід заснуў з бацькамі сваімі і што таксама памёр Ёаў, начальнік войска, сказаў ён фараону: «Дазволь мне вярнуцца ў зямлю сваю». \m \v 22 Фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісьці ў зямлю сваю?» Ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусьці мяне». \m \v 23 І паставіў Бог яшчэ супраціўніка Салямону, Рэзона, сына Эліяды, які ўцёк ад Гададэзэра, валадара Савы, пана свайго. \m \v 24 Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды. І калі Давід перамог Арам, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску. \m \v 25 І быў ён ворагам Ізраіля ў-ва ўсе дні Салямона. І ненавідзеў ён Ізраіля, як і Гадад. А панаваў ён у Сірыі. \m \v 26 Таксама Ерабаам, сын Навата, Эфрацянін з Цэрэды, маці ягоная мела на імя Цэруя, удава. Гэты слуга Салямона падняў руку на валадара. \m \v 27 І вось такая была прычына, што ён збунтаваўся супраць валадара: Салямон будаваў Мілло і замураваў вылам у муры ў горадзе Давіда, бацькі свайго. \m \v 28 А Ерабаам быў ваяр мужны. Салямон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работнікамі з усяго дому Язэпа. \m \v 29 І сталася, што аднойчы Ерабаам выйшаў з Ерусаліму, і спаткаў яго на дарозе прарок Ахія з Шыло. А быў ён апрануты ў новы плашч, і толькі яны адны былі ў полі. \m \v 30 І зьняў Ахія новы плашч, які быў на ім, і падзёр яго на дванаццаць частак. \m \v 31 І сказаў Ерабааму: «Вазьмі сабе дзесяць частак, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Вось, Я вырву валадарства з рукі Салямона, і дам табе дзесяць пакаленьняў. \m \v 32 І толькі адно пакаленьне застанецца яму дзеля слугі Майго, Давіда, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля, \m \v 33 бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні Сідонцаў, і Кемошу, богу Мааву, і Мьлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць добрае перада Мною, спаўняць прыказаньні Мае і пастановы, як Давід, бацька яго. \m \v 34 Але Я не забяру з рукі ягонай ўсяго валадарства, але пакіну яго валадаром да канца жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў, і які выконваў закон Мой і прыказаньні Мае. \m \v 35 І Я забяру валадарства з рукі сына ягонага, і дам табе дзесяць пакаленьняў. \m \v 36 А сыну ягонаму Я пакіну адно пакаленьне, каб заставаўся сьветач Давіда, слугі Майго, перад абліччам Маім у-ва ўсе дні ў горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе, каб было там імя Маё. \m \v 37 А цябе Я выбраў, і ты будзеш валадарыць над усім, чаго зажадае душа твая, і будзеш валадаром над Ізраілем. \m \v 38 І калі ты будзеш спаўняць усё, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што праведна ў вачах Маіх, спаўняючы закон і прыказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, Я буду з табой і пабудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і дам табе Ізраіль. \m \v 39 І пакараю нашчадкаў Давіда, але не на ўсе дні”». \m \v 40 Дзеля таго Салямон хацеў забіць Ерабаама, але ён уцёк у Эгіпет да Шышака, валадара Эгіпецкага, і быў там аж да сьмерці Салямона. \m \v 41 А іншыя справы Салямона, і ўсе, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная апісаныя ў Кнізе Дзеяў Салямона. \m \v 42 Салямон валадарыў над усім Ізраілем і над Ерусалімам сорак гадоў. \m \v 43 І супачыў Салямон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І пачаў валадарыць замест яго сын ягоны Рэхабаам. \c 12 \cl 1 Вал 12 \m \v 1 І пайшоў Рэхабаам ў Сыхэм, бо ў Сыхэме сабраўся ўвесь Ізраіль паставіць яго валадаром. \m \v 2 І пачуў пра гэта Ерабаам, сын Навата, калі яшчэ быў уцекачом перад Салямонам у Эгіпце, і вярнуўся з Эгіпту. \m \v 3 І сабраныя паслалі паклікаць яго. І прыйшоў Ерабаам і ўся царква Ізраіля, і перамовілі яны да Рэхабаама, кажучы: \m \v 4 «Бацька твой наклаў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы крыху цяжкія работы бацькі твайго і цяжар ярма ягонага, якое налажыў ён на нас, і мы будзем служыць табе». \m \v 5 Ён сказаў ім: «Ідзіце і праз тры дні вярніцеся да мяне». І народ адыйшоў. \m \v 6 І валадар Рэхабаам раіўся са старэйшымі народу, якія былі раднікамі ў Салямона, бацькі ягонага, калі ён яшчэ жыў, пытаючы іх: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму?» \m \v 7 Яны сказалі яму: «Калі паслухаеш народ гэты, і прыслужышся яму, і споўніш просьбу іхнюю, і будзеш гаварыць да іх спагадна, будуць яны табе слугамі ў-ва ўсе дні». \m \v 8 Але ён адкінуў раду старэйшых, якую яны яму далі, і раіўся з маладымі, што гадаваліся разам з ім, якія былі ў яго раднікамі. \m \v 9 І сказаў ён ім: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму? Бо яны сказалі мне: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое наклаў на нас бацька твой”». \m \v 10 І маладыя, якія разам з ім гадаваліся, сказалі яму: «Так скажы гэтаму народу, які казаў табе: “Бацька твой абцяжыў нас ярмом цяжкім, а ты зрабі нам палёгку”. Ты скажы ім так: “Найменшы палец мой таўшчэйшы за сьцёгны бацькі майго. \m \v 11 Бацька мой наклаў на вас ярмо цяжкае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі”». \m \v 12 І на трэйці дзень прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама, як быў ім сказаўшы валадар: «Вернецеся да мяне праз тры дні». \m \v 13 І адказаў валадар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі, \m \v 14 а сказаў ім паводле рады маладых, кажучы: «Бацька мой абцяжыў вас ярмом цяжкім, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі». \m \v 15 І не паслухаў валадар народу, бо так быў настроены ГОСПАДАМ, каб споўнілася слова Ягонае, якое ГОСПАД сказаў праз Ахію з Шыло Ерабааму, сыну Навата. \m \v 16 І ўвесь Ізраіль, бачачы, што валадар ня хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Што нам да Давіда або якая спадчына нашая ў сыне Есэя? Ізраілю, разыходзься ў намёты свае! Цяпер, Давід, глядзі дому свайго!» І разыйшоўся Ізраіль па намётах сваіх. \m \v 17 І Рэхабаам заваладарыў толькі над тымі сынамі Ізраіля, якія жылі ў гарадах Юды. \m \v 18 І паслаў валадар Рэхабаам Аданірама, які быў наглядчыкам за данінаю, але людзі Ізраілю ўкаменавалі яго, і ён памёр. І валадар Рэхабаам пасьпешна сеў у калясьніцу, і ўцёк у Ерусалім. \m \v 19 І адыйшоў Ізраіль ад роду Давіда аж да цяперашняга дня. \m \v 20 І пачуў увесь Ізраіль, што вярнуўся Ерабаам, і паслалі па яго і паклікалі на сход, і паставілі яго валадаром над усім Ізраілем. А пры доме Давіда не засталося нікога, апрача калена Юды. \m \v 21 І вярнуўся Рэхабаам ў Ерусалім, і сабраў увесь дом Юды і ўсё калена Бэн’яміна, сто восемдзесят тысячаў адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму, сыну Салямона. \m \v 22 І прамовіў ГОСПАД да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы: \m \v 23 «Скажы Рэхабааму, сыну Салямона, валадару Юды, і ўсім сынам Юды і Бэн’яміна, і рэшце народу, кажучы: \m \v 24 “Гэта кажа ГОСПАД. Не ідзіце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраіля. Няхай кожны вяртаецца ў дом свой, бо ад Мяне сталася гэта”». І яны паслухаліся слова ГОСПАДАВАГА, і вярнуліся назад, як загадаў ім ГОСПАД. \m \v 25 І пабудаваў Ерабаам Сыхэм на гары Эфраіма, і абжыўся там, а потым выйшаў адтуль і пабудаваў Пэнуэль. \m \v 26 І сказаў Ерабаам у сэрцы сваім: «Цяпер валадарства можа вярнуцца да дому Давіда, \m \v 27 бо калі народ гэты будзе хадзіць складаць ахвяры ў сьвятыні ГОСПАДА ў Ерусаліме, захоча таксама сэрца народу вярнуцца да гаспадара свайго, Рэхабаама, валадара Юды. І яны заб’юць мяне і вернуцца да валадара Юды». \m \v 28 Таму, разважыўшы ўсё, валадар зрабіў двух залатых быкоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай». \m \v 29 І паставіў аднаго ў Бэтэлі, а другога — у Дане. \m \v 30 І гэта прывяло да грэху, бо народ стаў хадзіць да аднаго з іх ажно ў Дан. \m \v 31 І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і зрабіў сьвятарамі звычайных людзей, якія не былі лявітамі. \m \v 32 І устанавіў Ерабаам сьвята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго сьвята, якое сьвяткавалася ў Юдзе, і сам прыступаўся да ахвярніка. І зрабіў ён так у Бэтэлі, складаючы ахвяру крывавую быкам, каякіхторых сам зрабіў. І паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў. \m \v 33 І складаў ён ахвяру на ахвярніку, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які прыдумаў, і ўстанавіў сьвята для сыноў Ізраіля. І прыступіўся ён да ахвярніка, каб скласьці ахвяру каджэньня. \c 13 \cl 1 Вал 13 \m \v 1 І калі Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле загаду ГОСПАДА. \m \v 2 І закрычаў ён на ахвярнік пааводле слова ГОСПАДА, кажучы: «Ахвярнік, ахвярнік, вось што кажа ГОСПАД: “Вось, у доме Давіда народзіцца сын, на імя Ёсія, які на табе прынясе ў ахвяру сьвятароў узгоркаў, якія кадзяць пры табе, і будуць на табе паліць косткі людзкія». \m \v 3 У той жа дзень ён даў знак, кажучы: «Такі вось будзе знак, што гэта сказаў ГОСПАД: Гэты ахвярнік распадзецца, і попел, які на ім, рассыпецца». \m \v 4 Калі валадар пачуў словы чалавека Божага, якое ён выказаў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» Але здрантвела рука ягоная, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён ня мог яе вярнуць да сябе. \m \v 5 А ахвярнік распаўся, і попел з ахвярніка рассыпаўся паводле знаку, які прадказаў чалавек Божы паводле загаду ГОСПАДА. \m \v 6 І прасіў валадар у чалавека Божага: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». І памаліўся чалавек Божы да аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней. \m \v 7 І прасіў валадар чалавека Божага: «Хадзі са мной у дом і паеш, і я дам табе падарунак». \m \v 8 Але чалавек Божы адказаў валадару: «Калі б ты і палову дома свайго даваў мне, не пайду з табой і ня буду есьці хлеба, і ня буду піць вады ў гэтым мейсцы. \m \v 9 Бо гэтак загадаў мне ГОСПАД, кажучы: “Ня будзеш есьці хлеба і ня будзеш піць вады, і ня вернешся тым шляхам, па якім прыйшоў”». \m \v 10 І пайшоў ён іншым шляхам, і не вярнуўся тым шляхам, па якім ён прыйшоў у Бэтэль. \m \v 11 А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок. І вось прыйшлі да яго сыны, і расказалі яму ўсё, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, а таксама словы, якія ён сказаў валадару, і расказалі ўсё гэта бацьку свайму. \m \v 12 І спытаўся ў іх бацька іхні: «Якою дарогаю ён пайшоў?» І сыны ягоныя паказалі яму шлях, па якім пайшоў чалавек Божы, які прыйшоў з Юды. \m \v 13 І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла». І яны асядлалі яму асла, і ён сеў на яго, \m \v 14 і паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго, як той сядзеў пад дубам, і сказаў яму: «Ці ня ты чалавек Божы, які прыйшоў з Юды?» Ён адказаў: «Я». \m \v 15 І ён сказаў яму: «Зайдзі да мяне ў дом і паеш хлеба». \m \v 16 Той сказаў: «Не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе, і ня буду есьці хлеб і піць ваду ў гэтым мейсцы. \m \v 17 Так мне было сказана паводле слова ГОСПАДА: “Ня будзеш есьці хлеба і піць там вады, і ня вернешся шляхам, па якім прыйшоў”». \m \v 18 Дык сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. Вось жа анёл сказаў мне паводле загаду ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом свій, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго. \m \v 19 І ён вярнуўся з ім, і еў хлеб, і піў ваду ў доме ягоным. \m \v 20 А калі сядзелі яны яшчэ пры стале, ГОСПАД накіраваў слова да прарока, які вярнуў яго з дарогі. \m \v 21 І сказаў ён да чалавека Божага, які прыйшоў з Юды: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты не паслухаў слова ГОСПАДА і ня выканаў даручэньня, якое даў табе ГОСПАД, Бог твой, \m \v 22 але вярнуўся і еў хлеб і піў ваду на мейсцы, на якім Я забараніў табе, каб ня еў ты там хлеба і ня піў вады, труп твой ня ўвойдзе ў магілу бацькоў тваіх”». \m \v 23 І калі той зьеў хлеб і напіўся, ён асядлаў асла для таго прарока, якога вярнуў. \m \v 24 І той паехаў, але сустрэў яго леў на дарозе і задушыў, і труп ягоны ляжаў, кінуты пры дарозе, а каля яго стаяў леў. \m \v 25 І вось людзі, што там праходзілі, убачылі труп, кінуты пры дарозе, і льва, які стаяў каля трупа. І яны пайшлі, і паведамілі ў горадзе, у якім жыў стары прарок. \m \v 26 І пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, і сказаў: «Гэта чалавек Божы, які быў непаслухмяны загаду ГОСПАДА, і аддаў яго ГОСПАД льву, які разьдзёр яго і забіў паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў яму ГОСПАД». \m \v 27 І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла!» І яны асядлалі, \m \v 28 і ён паехаў, і знайшоў труп ягоны, кінуты пры дарозе, і асла і льва, якія стаялі каля трупа. І леў ня еў трупа і не разьдзёр асла. \m \v 29 І прарок падняў труп чалавека Божага, усклаў яго на асла і прывёз яго назад у горад, каб паплакаць над ім і пахаваць яго. \m \v 30 І паклаў ён нябожчыка ў магіле сваёй, і плакаў над ім: «О, браце мой!» \m \v 31 І калі пахаваў яго, сказаў сынам сваім: «Калі я памру, пахавайце мяне ў магіле, у якой пахаваны чалавек Божы. Каля костак ягоных пакладзіце косткі мае. \m \v 32 Бо напэўна споўніцца слова, якое сказаў ГОСПАД адносна ахвярніка, што ў Бэтэлі, і адносна ўсіх сьвятыняў на узгорках, якія ў гарадах Самарыі». \m \v 33 Пасьля ўсяго гэтага Ерабаам не зьвярнуў з ліхога шляху свайго, але зноў устанаўляў сьвятароў з усяго народу для ўзгоркаў. Хто толькі хацеў, таго пасьвячаў у сьвятары для ўзгоркаў. \m \v 34 І сталася гэта грахом для дому Ерабаама, і прычынай гібелі і вынішчэньня. \c 14 \cl 1 Вал 14 \m \v 1 У той час захварэў сын Ерабаама, Абія. \m \v 2 І сказаў Ерабаам жонцы сваёй: «Зьмяні выгляд свой, каб не пазналі, што ты — жонка Ерабаама, і ідзі ў Шыло. Там ёсьць Ахія, які сказаў мне, што я буду валадаром над народам гэтым. \m \v 3 І вазьмі з сабою дзесяць хлябоў, аладкі і збан мёду, і ідзі да яго. Ён скажа табе, што станецца з хлопцам». \m \v 4 І зрабіла жонка Ерабаама, як ён сказаў. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці. \m \v 5 І сказаў ГОСПАД Ахіі: «Вось, прыходзіць жонка Ерабаама, каб спытацца адносна сына свайго, які хварэе. Вось так скажаш ёй. Калі ўвойдзе, яна будзе пераапранутая». \m \v 6 І калі Ахія пачуў шоргат ног ейных, калі яна ўваходзіла, сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты пераапранулася? Я — суровы пасланьнік для цябе. \m \v 7 Ідзі і скажы Ерабааму: “Вось што сказаў ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што Я ўзвысіў цябе спасярод народу, зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраілем, \m \v 8 і адарваў валадарства ад дому Давіда, і даў яго табе, але ты ня быў верны як слуга Мой Давід, які захоўваў прыказаньні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, робячы толькі добрае ў вачах Маіх, \m \v 9 і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і нарабіў сабе багоў чужых і балваноў літых, каб разгневаць Мяне, а ад Мяне адвярнуўся. \m \v 10 дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і выб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілю, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж не застанецца нічога. \m \v 11 Хто ў Ерабаама памрэ ў горадзе, тых паядуць сабакі, а хто памрэ на полі, тых пажаруць птушкі паднебныя. Гэта сказаў ГОСПАД”. \m \v 12 А ты ўстань і вяртайся ў дом свой, і пры самым прыходзе тваім ў горад памрэ хлопец, \m \v 13 і будзе плакаць над ім увесь Ізраіль, і пахавае яго, бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае ГОСПАДУ, Богу Ізраіля. \m \v 14 І паставіць ГОСПАД Сабе валадара над Ізраілем, які выгубіць дом Ерабаама. \m \v 15 І ўдарыць ГОСПАД Ізраіля, што будзе ён як трысьнёг на вадзе, і выганіць Ізраіля з гэтай добрай зямлі, якую Ён даў бацькам іхнім, і пераселіць іх за раку за тое, што яны парабілі сабе ідалаў, каб гнявіць ГОСПАДА. \m \v 16 І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля». \m \v 17 І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец. \m \v 18 І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраіль паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго, прарока Ахію. \m \v 19 Іншыя дзеяньні Ерабаама, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 20 Час валадараньня Ерабаама трываў дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі. Пасьля яго валадарыў сын ягоны Надаў. \m \v 21 У той час Рэхабаам, сын Салямона, быў валадаром у Юдзе. Сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён пачаў валадарыць, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх пакаленьняў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. Імя маці ягонай — Наама, Аманіцянка. \m \v 22 І Юда дапускаўся ліхоты перад ГОСПАДАМ, і гнявілі яны ГОСПАДА больш, чым бацькі іхнія, грахамі сваімі, якіх дапускаліся. \m \v 23 І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам. \m \v 24 І пачалася таксама распуста ў зямлі той, і дапускаліся яны ўсякай брыдоты народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам Ізраіля. \m \v 25 Дзеля таго ў пятым годзе валадара Рэхабаама пайшоў супраць Ерусаліму Шышак, валадар Эгіпту. \m \v 26 Ён зрабаваў каштоўнасьці сьвятыні ГОСПАДА і багацьці валадарскія, і ўсё забраў, таксама ўсе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон. \m \v 27 На мейсца іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх ў рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у палац валадарскі. \m \v 28 І пасьля, кожны раз, калі валадар уваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, уносіла іх варта, а потым зноў адносіла іх у збраёўню варты. \m \v 29 Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 30 А вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час. \m \v 31 І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Маці ягоная мела на імя Наама, Аманіцянка. А пасьля яго валадаром стаў сын ягоны, Абіям. \c 15 \cl 1 Вал 15 \m \v 1 У васямнаццатым годзе валадараньня Ерабаама, сына Навата, у Юдзе стаў валадаром Абіям. \m \v 2 Ён тры гады валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома. \m \v 3 І хадзіў ён у-ва ўсіх грахах бацькі свайго, якія ён рабіў перад ім, і не любіў ён шчыра ГОСПАДА, Бога свайго, як Давід, бацька ягоны. \m \v 4 Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД сьветач ў Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага і ўмацаваць Ерусалім, \m \v 5 бо Давід чыніў справядлівасьць перад ГОСПАДАМ і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў праз усё жыцьцё сваё, акрамя справы Урыі Хетыта. \m \v 6 І вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час. \m \v 7 Іншыя дзеяньні Абіяма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. І працягвалася вайна паміж Абіямам і Ерабаамам. \m \v 8 І супачыў Абіям з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І пасьля яго валадарыў сын ягоны, Аса. \m \v 9 У дваццатым годзе валадараньня Ерабаама над Ізраілем, над Юдам стаў валадаром Аса. \m \v 10 Сорак адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома. \m \v 11 І рабіў Аса справядлівае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны. \m \v 12 Ён выгнаў распусьніцаў з краіны, і павынішчаў усіх ідалаў, якіх нарабілі бацькі іхнія. \m \v 13 І нават маці сваю, Мааху, пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон. \m \v 14 Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя. Аднак сэрца Асы было шчырым перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні жыцьця ягонага. \m \v 15 І прынёс ён у сьвятыню ГОСПАДА рэчы, пасьвячоныя на ахвяру бацькам ягоным і ім самім: срэбра, золата і посуд. \m \v 16 Таксама паміж Асам і валадаром Ізраіля Баашам вайна працягвалася праз усё жыцьцё іхняе. \m \v 17 І пайшоў валадар Ізраіля Бааша на Юду, і пабудаваў Раму, каб ніхто ня мог увайсьці і выйсьці ад Асы, валадара Юды. \m \v 18 І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы святыні ГОСПАДАВАЙ і ў скарбніцы палацу валадарскага, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі: \m \v 19 «Няхай трывае запасет паміж мною і табой, як трываў між бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе дары: срэбра і золата. Дык ідзі, парві запавет, які маеш з Баашам, валадаром Ізраіля, каб ён адступіўся ад мяне». \m \v 20 І паслухаў Бен-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска свайго ў гарады Ізраіля. І захапілі яны Іён, Дан і Абэль-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт, і ўсю зямлю Нэфталі. \m \v 21 Калі пра гэта даведаўся Бааша, кінуў будаваць Раму і вярнуўся ў Тырцу. \m \v 22 Тады Аса паклікаў усяго Юду, бяз ніякага выключэньня, і забралі яны з Рамы камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааша для будаўніцтва, і разбудаваў імі валадар Аса Гіву Бэн’яміна і Міцпу. \m \v 23 А іншыя дзеяньні Асы, мужнасьць ягоная і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі. \m \v 24 І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у горадзе Давіда, бацькі свайго. Пасьля яго валадарыў сын ягоны, Язафат. \m \v 25 У другім годзе валадараньня валадара Юды Асы, пачаў валадарыць над Ізраілем Надаў, сын Ерабаама, і валадарыў ён над Ізраілем два гады. \m \v 26 І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі бацькі свайго і ў грэху ягоным, якім той уводзіў у грэх Ізраіля. \m \v 27 І зрабіў супраць яго змову Бааша, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Гіббэтоне, які быў горадам Філістынцаў, калі Надаў і ўсё войска Ізраіля аблягалі Гіббэтон. \m \v 28 І Бааша забіў яго ў трэйцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго. \m \v 29 І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з яго, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як казаў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло, \m \v 30 дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўводзіў Ізраіля ў грэх, чым гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля. \m \v 31 А іншыя дзеяньні Надава і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 32 І працягвалася вайна паміж Асам і Баашам, валадаром Ізраіля, праз усе дні жыцьця іхняга. \m \v 33 У трэйцім годзе Асы, валадара Юды, Бааша, сын Ахіі, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы і валадарыў дваццаць чатыры гады. \m \v 34 І рабіў ён ліхоту перад ГОСПАДАМ, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той уводзіў у грэх Ізраіля. \c 16 \cl 1 Вал 16 \m \v 1 І прамовіў ГОСПАД да Егу, сына Хананіі, супраць Баашы, кажучы: \m \v 2 «За тое, што Я цябе падняў з парахна і паставіў правадыром над народам Маім, Ізраілем, а ты хадзіў шляхам Ерабаама і ўводзіў у грэх народ Мой, Ізраіля, каб Мяне гнявіць грахамі іхнімі, \m \v 3 Я адкіну дом Баашы і зраблю з домам тваім тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата. \m \v 4 Хто у Баашы памрэ ў горадзе, таго зьядуць сабакі, а хто памрэ ў полі, таго будуць жэрці птушкі паднебныяі». \m \v 5 Іншыя дзеяньні Баашы, і ўсё, што ён рабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 6 І заснуў Бааша з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Тырцы. А пасьля яго стаў валадаром Эла, сын ягоны. \m \v 7 І прамовіў ГОСПАД праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якога дапусьціўся ён перад ГОСПАДАМ, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў як дом Ерабаама, які ён выгубіў. \m \v 8 У дваццаць шостым годзе Асы, валадара Юды, Эла, сын Баашы, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы на два гады. \m \v 9 Слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы, \m \v 10 Зімры напаў на яго, і ударыў яго, і забіў яго ў дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, і стаў валадаром замест яго. \m \v 11 І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, то выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога мужчынскага роду, ані сваякоў, ані сяброў ягоных. \m \v 12 І зьнішчыў Зімры ўвесь род Баашы паводле слова ГОСПАДА, як быў Ён прадказаў Баашы праз Егу, прарока, \m \v 13 дзеля многіх грахоў Баашы і дзеля грахоў Элы, сына ягонага, які сам грашыў, і ўводзіў у грэх Ізраіля, гневаючы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, ідаламі сваімі. \m \v 14 А іншыя дзеяньні Элы, і ўсё, што ён рабіў, запісана ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 15 У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, валадарыў сем дзён у Тырцы Зімры, калі войска аблягала Гіббэтон, горад Філістынцаў. \m \v 16 І пачуў народ, раскладзены табарам: «Зімры ўчыніў змову і забіў валадара». Тады ўвесь Ізраіль, які быў у табары, выбраў валадаром Омры, начальніка войска Ізраільскага. \m \v 17 І выйшаў Омры і з ім увесь Ізраіль з-пад Гіббэтону і аблажылі Тырцу. \m \v 18 Зімры, бачачы, што горад здабыты, увайшоў у палац і падпаліў палац валадарскі, і памёр \m \v 19 у грахах сваіх, якімі грашыў, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА і ходзячы шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той горшыў Ізраіля. \m \v 20 Іншыя дзеянбьні Зімры, і змова ягоная, якую зрабіў, запісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 21 Тады народ Ізраільскі падзяліўся на дзьве часткі: палова народу стаяла за Тэбні, сына Гіната, каб яго паставіць валадаром, а другая палова — за Омры. \m \v 22 І пераважыў народ, які стаяў за Омры, таго, што стаяў за Тэбні, сына Гіната. І Тэбні памёр, а валадарыў Омры. \m \v 23 У трыццаць першым годзе Асы, валадар Юды, Омры стаў валадаром над Ізраілем на дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў. \m \v 24 А пасьля за два таленты срэбра ён купіў у Шэмэра гару Шамэрон, і забудаваў яе, і горад, які пабудаваў, назваў Самарыяй ад імя гаспадара гары — Шэмэра. \m \v 25 І рабіў Омры ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і чыніў зло горш за ўсіх, якія былі перад ім. \m \v 26 І хадзіў ён ўсімі шляхамі Ерабаама, сына Навата, і ў граху ягоным, якім ён ўводзіў у грэх Ізраіля, каб гнявіць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, брыдотамі сваімі. \m \v 27 А іншыя дзеяньні Омры, якія ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 28 І заснуў Омры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Самарыі. А пасьля яго валадарыў Ахаў, сын ягоны. \m \v 29 Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем ў Самарыі дваццаць гадоў. \m \v 30 І рабіў ліхоту Ахаў, сын Омры, у вачах ГОСПАДА, і стаўся горшым ад усіх папярэднікаў сваіх. \m \v 31 Мала яму было жыць у грахах Ерабаама, сына Навата, але ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, валадара Сідонцаў, і пачаў служыць Баалу і пакланяцца яму. \m \v 32 І паставіў ён ахвярнік Баалу ў сьвятыні Баала, якую пабудаваў у Самарыі. \m \v 33 І зрабіў Ахаў Астарту, і сваімі ўчынкамі Ахаў гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, болей, чым усе валадары Ізраіля, якія былі перад ім. \m \v 34 За жыцьця ягонага Хіэль з Бэтэлю адбудаваў Ерыхон паводле слова ГОСПАДА, сказанага праз Егошуа, сына Нуна. Падмуркі ягоныя ён паклаў на першародным сваім, Абіраме, а на наймалодшым сваім, Сэгібе, паставіў брамы ягоныя. \c 17 \cl 1 Вал 17 \m \v 1 І сказаў прарок Ільля з Тэшбы ў Гілеадзе Ахаву: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтых гадах ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!» \m \v 2 І было слова да яго ГОСПАДА, кажучы: \m \v 3 «Адыйдзі адсюль і ідзі на ўсход, і схавайся пры ручаі Керыт, які на ўсход ад Ярдану. \m \v 4 Ваду будзеш піць з ручая, а Я груганам загадаў, каб там кармілі цябе». \m \v 5 І ён пайшоў, і зрабіў паводле слова ГОСПАДА. І пайшоў, і сеў каля ручая Керыт, на ўсход ад Ярдану. \m \v 6 І груганы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і таксама хлеб і мяса ўвечары, а ваду ён піў з ручая. \m \v 7 Але праз нейкі час ручай высах, бо ў зямлі гэтай не ішоў дождж. \m \v 8 І было слова ГОСПАДА да яго: \m \v 9 «Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там. Я вось загадаў там адной удаве, каб карміла цябе». \m \v 10 І ён устаў, і пайшоў у Сарэпту. І падыйшоў ён да гарадзкой брамы, і вось, перад ім жанчына зьбірае дровы. І ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца». \m \v 11 Калі яна пайшла, каб прынесьці, ён наўздагон зноў папрасіў: «Прынясі мне яшчэ лустачку хлеба». \m \v 12 Яна адказала: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго, я ня маю хлеба, толькі жменю мукі ў збане і крыху алею ў пасудзіне. Вось, я назьбіраю крыху дроваў, і пайду, і прыгатую сабе і сыну майму пасілак, і мы зьямо і памром». \m \v 13 Ільля сказаў ёй: «Ня бойся, але ідзі і зрабі, як ты казала, толькі перш зрабі для мяне аладку з гэтай мукі і прынясі мне. А сабе і сыну потым зробіш. \m \v 14 Бо гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Мука ў збане ня скончыцца і алею ў пасудзіне ня зьменшыцца аж да дня, у які ГОСПАД дасьць дождж на аблічча зямлі”». \m \v 15 І яна пайшла, і зрабіла, што сказаў Ільля, і яна ела, і ён, і дом ейны доўгі час. \m \v 16 І мука ў збане ня сканчвалася і алею ў пасудзіне ня меншала паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз Ільлю. \m \v 17 І сталася, што па нейкім часе захварэў сын тае ўдавы, гаспадыні дому. І хвароба ягоная была дужа цяжкая, і ён перастаў дыхаць. \m \v 18 І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне злачынствы мае і забіць сына майго?» \m \v 19 А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён ўзяў яго ад грудзей ейных і занёс у верхні пакой, дзе сам жыў, і палажыў яго на ложак свой. \m \v 20 І клікаў ён ГОСПАДА, і маліўся: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няўжо ўдаву, у якой я жыву як госьць, Ты пакараў і забраў жыцьцё ў сына ейнага?» \m \v 21 І тры разы лёг на дзіця, і зноў клікаў ГОСПАДА: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няхай вернецца душа гэтага хлопца ў яго». \m \v 22 І выслухаў ГОСПАД голас Ільлі, і вярнулася душа хлопца ў яго, і ён аджыў. \m \v 23 І ўзяў Ільля хлопца, і занёс яго з верхняга пакою ўніз, і аддаў маці ягонай, і сказаў ёй: «Глядзі, жывы сын твой». \m \v 24 І жанчына сказала Ільлі: «Цяпер я ведаю, што ты — чалавек Божы, і слова ГОСПАДА — праўда». \c 18 \cl 1 Вал 18 \m \v 1 Па доўгім часе, у трэйці год было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і пакажыся Ахаву, і Я дам дождж на зямлю». \m \v 2 І пайшоў Ільля, каб паказацца Ахаву. А ў Самарыі быў страшэнны голад. \m \v 3 І паклікаў Ахаў Абадыю, аканома, а Абадыя баяўся ГОСПАДА. \m \v 4 І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДАВЫХ, ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзясят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой. \m \v 5 І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы жывымі коней і валоў, і не замарыць голадам жывёлы». \m \v 6 І падзялілі паміж сабой краіну, каб абыйсьці яе. Ахаў пайшоў адной дарогай, а Абадыя — другой дарогай асобна. \m \v 7 І калі Абадыя быў у дарозе, выйшаў Ільля яму на спатканьне. І ён, калі пазнаў яго, упаў на твар свой і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ільля?» \m \v 8 Ён адказаў яму: «Так, я. Ідзі і скажы гаспадару твайму: “Вось, Ільля тут”». \m \v 9 Абадыя сказаў: «Чым я саграшыў, што ты аддаеш мяне, слугу твайго, у рукі Ахава, каб ён забіў мяне? \m \v 10 На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго! Няма народу або валадарства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць. А калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, дык ён загадаў прысягнуць кожнаму валадарству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсьці. \m \v 11 І ты кажаш мне цяпер: “Ідзі і скажы гаспадару твайму: "Вось, Ільля тут"”. \m \v 12 А калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў месца, якога я ня ведаю. І калі я пайду і паведамлю Ахаву, а ён ня знойдзе цябе, ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маленства свайго. \m \v 13 Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой. \m \v 14 А ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: "Вось, Ільля тут"”. Ён жа заб’е мяне». \m \v 15 Але Ільля адказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, яшчэ сёньня я пакажуся яму». \m \v 16 І Абадыя пайшоў на спатканьне з Ахавам, і сказаў яму. І пайшоў Ахаў на сустрэчу з Ільлёй. \m \v 17 І калі ўбачыў яго, сказаў: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?» \m \v 18 Ён адказаў: «Ня я трывожу Ізраіля, але ты і род бацькі твайго, бо ты не выконваеш прыказаньні ГОСПАДА і пайшоў за Баалам. \m \v 19 І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль усяго Ізраіля, а таксама чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі». \m \v 20 І паслаў Ахаў па ўсіх сыноў Ізраіля, і сабраў прарокаў на гару Кармэль. \m \v 21 І зьвярнуўся Ільля да ўсяго народу і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал, ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму на гэта. \m \v 22 І сказаў Ільля да народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят. \m \v 23 Дык няхай дадуць нам двух бычкоў, і няхай яны выбяруць сабе аднаго бычка, пасякуць яго і пакладуць на дровы, але няхай не падкладаюць агню! І я падрыхтую другога бычка і палажу яго таксама на дровы, але агню не падкладу. \m \v 24 І вы будзеце клікаць імя бога вашага, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І той Бог, Які выслухае і спашле агонь, Той ёсьць сапраўдны Бог!» І ўвесь народ адказаў: «Добрае гэта слова». \m \v 25 І сказаў Ільля прарокам Баала: «Выбярыце сабе аднаго бычка і пачніце першыя, бо вас шмат, і клічце імя бога вашага, не падкладаючы агню». \m \v 26 І ўзялі яны бычка, якога даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі. \m \v 27 І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней, бо гэта ж бог, можа, ён нечым заняты, а можа, недзе выйшаў, а можа, у дарозе або сьпіць, дык няхай абудзіцца!» \m \v 28 І яшчэ мацней крычалі яны, і калечылі сябе паводле звычаю свайго нажамі і дзідамі, аж лілася з іх кроў. \m \v 29 І прайшоў поўдзень, а яны ўсё праракавалі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але ня чулася аніякага голасу і ніхто не зьвяртаў увагі на малттву іхнюю. \m \v 30 І сказаў Ільля ўсяму народу: «Падыйдзіце да мяне». І калі народ падыйшоў да яго, ён аднавіў ахвярнік ГОСПАДА, які быў развалены. \m \v 31 І прынёс ён дванаццаць камянёў паводле лічбы пакаленьняў сыноў Якуба, якому ГОСПАД сказаў: «Ізраіль будзе імя тваё». \m \v 32 І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік для імя ГОСПАДА, і выкапаў роў кругом ахвярніка, які зьмяшчаў два саты зерня. \m \v 33 І паклаў ён дровы, і расьсек на часткі бычка, і палажыў на дровы, \m \v 34 і сказаў: «Набярыце чатыры вядры вады і выліце ў роў і на дровы!» І сказаў: «Зрабіце тое самае другі раз». І калі аблілі другі раз, сказаў: «І трэйці раз зрабіце тое самае». І зрабілі трэйці раз. \m \v 35 І пацякла вада кругом ахвярніка, і роў быў запоўнены вадою. \m \v 36 А калі ўжо быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраіля, і што я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго зрабіў усё гэта. \m \v 37 Выслухай мяне, ГОСПАДЗЕ, выслухай мяне, каб зразумеў народ гэты, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!» \m \v 38 І зыйшоў агонь ГОСПАДАЎ, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, а таксама ваду, якая была ў рове, высушыў. \m \v 39 Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!» \m \v 40 І загадаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ільля да ракі Кішон і там пазабіваў іх. \m \v 41 І сказаў Ільля Ахаву: «Ідзі, еш і пі, бо я чую шум вялікага дажджу!» \m \v 42 І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў. \m \v 43 І сказаў ён слузе свайму: «Выйдзі і глянь на мора». І той выйшаў, і глянуў, і сказаў: «Няма нічога». А Ільля сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!» \m \v 44 І ў сёмы раз сказаў ён: «Вось, воблака малое, нібы рука чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў яму: «Ідзі і скажы Ахаву: “Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!”» \m \v 45 Неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаў сеў у калясьніцу і накіраваўся ў Езрээль. \m \v 46 Рука ж ГОСПАДА ўспамагала Ільлі. І ён, падперазаўшы паясьніцу сваю, пабег перад Ахавам і прыйшоў у Езрээль. \c 19 \cl 1 Вал 19 \m \v 1 І расказаў Ахаў Езабэлі ўсё, што зрабіў Ільля і што пазабіваў усіх прарокаў мячом. \m \v 2 І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, каб сказаў: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх». \m \v 3 І напалохаўся Ільля, і ўстаў, і пайшоў, каб уратаваць жыцьцё сваё. І прыйшоў ён у Бээр-Шэву Юдэйскую, і пакінуў там слугу свайго. \m \v 4 А сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і сеў пад ядлоўцам, і прасіў сабе сьмерці, і жаліўся: «Досыць ужо для мяне, ГОСПАДЗЕ! Вазьмі душу маю, бо я ня лепшы, чым бацькі мае». \m \v 5 І лёг ён, і заснуў у ценю ядлоўца. І вось, анёл ГОСПАДА дакрануўся да яго і сказаў яму: «Устань і еш!» \m \v 6 І глянуў ён, ажно каля галавы ягонай аладка і збан вады. І ён паеў, і зноў лёг спаць. \m \v 7 І другі раз явіўся анёл ГОСПАДА, і дакрануўся да яго, і сказаў яму: «Устань і еш, бо вялікая дарога ў цябе наперадзе». \m \v 8 І ён устаў, паеў і напіўся і, падсілкаваны тою ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Харэў. \m \v 9 І, прыйшоўшы туды, заначаваў у пячоры. І вось, слова ад ГОСПАДА да яго, і сказаў яму: «Што ты тут робіш, Ільля?» \m \v 10 А ён адказаў: «Запалаў я руплівасьцю дзеля ГОСПАДА, Бога Магуцьцяў, бо сыны Ізраіля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мячом. Застаўся я адзін, але і майго жыцьця шукаюць, каб зьнішчыць яго». \m \v 11 І сказаў яму ГОСПАД: «Выйдзі і стань на гары перад ГОСПАДАМ». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад ГОСПАДАМ. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД. \m \v 12 Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру. \m \v 13 І калі пачуў гэта Ільля, закрыў твар свой плашчом і, выйшаўшы, стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас, які кажа яму: «Ільля, што ты робіш тут?» \m \v 14 Ён адказаў: «Запалаў я руплівасьцю дзеля ГОСПАДА, Бога Магуцьцяў, бо сыны Ізраіля занядбалі запавет Твой, развалілі ахвярнікі Твае і мячом пазабівалі прарокаў Тваіх. Застаўся я адзін, але і майго жыцьця шукаюць, каб зьнішчыць яго». \m \v 15 І сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі і вяртайся ў Дамаск праз пустыню шляхам сваім. І калі прыйдзеш, памаж Газаэля на валадара Сірыі, \m \v 16 Егу, сына Німшы, памаж на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памаж на прарока замест сябе. \m \v 17 І станецца: хто ўхаваецца ад мяча Газаэля, таго заб’е Егу, а хто ўцячэ ад мяча Егу, таго заб’е Элісэй. \m \v 18 А Я ў Ізраілі пакінуў сем тысячаў такіх, якія ня ўкленчылі перад Баалам і вусны якіх не цалавалі яго». \m \v 19 І пайшоў адтуль Ільля, і знайшоў Элісэя, сына Шафата. Ён араў дванаццацьцю парамі валоў, і сам быў пры дванаццатай. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой. \m \v 20 І Элісэй пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, каб пасьля ісьці за табой». Ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?» \m \v 21 І ён, вярнуўшыся, узяў пару валоў і склаў іх у ахвяру, а на ярме валоў зварыў мяса іхняе і даў людзям, і яны елі. А потым сабраўся, і пайшоў за Ільлёй, і стаўся слугою ягоным. \c 20 \cl 1 Вал 20 \m \v 1 А Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё, і трыццаць два валадары былі з ім, таксама коні і калясьніцы. І ён пайшоў, і аблёг Самарыю, і ваяваў супраць яе. \m \v 2 І паслаў ён пасланцоў да Ахава, валадара Ізраіля, у горад \m \v 3 сказаць: «Гэта кажа Бэн-Гадад: “Срэбра тваё і золата тваё — маё, таксама жонкі твае і сыны твае найлепшыя — мае”». \m \v 4 Валадар Ізраіля адказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я твой, і ўсё маё — тваё». \m \v 5 І вярнуліся тыя пасланцы, і сказалі: «Гэта кажа Бэн-Гадад: “Вось, паслаў я да цябе сказаць: "Срэбра тваё, і золата тваё, і жонак тваіх, і сыноў тваіх ты дасі мне". \m \v 6 Заўтра гэтай парою я прышлю слугаў маіх да цябе, каб перашукалі яны дом твой, і дамы слугаў тваіх, і ўсё, што спадабаецца ім, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”». \m \v 7 І склікаў валадар Ізраіля ўсіх старшыняў зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, які ён нахабны, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў маіх, па срэбра маё і золата маё, і я не адмовіў яму». \m \v 8 І сказалі яму ўсе старшыні і ўвесь народ: «Ня слухай і не згаджайся з ім». \m \v 9 І адказаў ён пасланцам Бэн-Гадада: «Скажыце гаспадару майму, валадару: “Усё, па што ты пасылаў спачатку да слугі твайго, я зраблю, але гэтае рэчы не магу зрабіць”». І вярнуліся пасланцы, і прынесьлі яму адказ. \m \v 10 І паслаў іх зноў Бэн-Гадад сказаць: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу Самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якіх маю пры сабе!» \m \v 11 Валадар Ізраіля сказаў у адказ: «Скажыце яму: “Няхай ня хваліцца падперазаны мячом як той, хто яго здымае”». \m \v 12 Калі пачуў гэты адказ валадар, які піў сам і валадары з ім у намётах, сказаў слугам сваім: «Атачыце горад!» І яны атачылі яго. \m \v 13 І вось нейкі прарок падыйшоў да Ахава, валадара Ізраіля, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Ці ты бачыш гэты натоўп вялікі? Я сёньня аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — ГОСПАД”». \m \v 14 І спытаўся Ахаў: «Праз каго?» Той адказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Праз дружыны начальнікаў акругаў”». І зноў ён спытаў: «А хто мае пачаць бой?» А той адказаў: «Ты». \m \v 15 І палічыў ён слугаў начальнікаў акругаў, і налічыў іх дзьвесьце трыццаць два. А пасьля палічыў увесь народ, усіх сыноў Ізраіля, і налічыў сем тысячаў. \m \v 16 І выйшлі яны апоўдні, калі Бэн-Гадад, п’яны, піў у намётах разам з трыццацю двума валадарамі, якія прыйшлі яму на дапамогу. \m \v 17 І выйшлі найперш дружыны начальнікаў акругаў. І паслаў Бэн-Гадад пасланцоў, і яны паведамілі яму: «Выйшлі людзі з Самарыі». \m \v 18 А ён сказаў: «Калі выйшлі яны з мірам, схапіце іх жывых, а калі ваяваць, таксама вазьміце іх жывымі». \m \v 19 І выйшлі з гораду дружыны начальнікаў акругаў, а рэшта войска ішла за імі. \m \v 20 І перамаглі яны тых, што ішлі супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, таксама ўцёк на кані з коньнікамі. \m \v 21 І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу. \m \v 22 І падыйшоў прарок да валадара Ізраіля, і сказаў яму: «Ідзі, і будзь адважны, і ведай, і глядзі, што робіш, бо ў наступным годзе валадар Сірыі пойдзе супраць цябе». \m \v 23 А слугі валадара Сірыі сказалі яму: «Бог гор ёсьць Богам іхнім, таму яны перамаглі нас. Але як мы нападзем на іх на раўніне, то пераможам. \m \v 24 Дык ты вось што зрабі: паскідай валадароў з месцаў іхніх, і пастаў на мейсца іхняе намесьнікаў. \m \v 25 І набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, таксама коней, колькі было, і калясьніцаў у такой самай лічбе, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і будзем мацнейшыя за іх». І ён паслухаў парады іхняй, і зрабіў гэтак. \m \v 26 І праз год Бэн-Гадад сабраў Сірыйцаў і пайшоў у Афэк ваяваць з Ізраілем. \m \v 27 А сыны Ізраіля, заагледзеўшыся ў харчы, выйшлі насупраць іх і расклаліся табарам насупраць іх, як два статкі козаў, і Сірыйцы напоўнілі ваколіцы. \m \v 28 І вось падыйшоў чалавек Божы да валадара Ізраіля, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што Сірыйцы сказалі: "ГОСПАД ёсьць Богам гор, а ня Богам раўнінаў", усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД”». \m \v 29 І сем дзён рыхтавалі шыхты адны супраць другіх, а ў сёмы дзень распачаўся бой. І сыны Ізраіля выбілі сто тысячаў Сірыйскай пяхоты ў адзін дзень. \m \v 30 А рэшткі ўцяклі ў Афэк, у горад, але на дваццаць сем тысячаў чалавек, якія там засталіся, заваліўся мур. І Бэн-Гадад уцёк, і хаваўся з пакою ў пакой. \m \v 31 І сказалі яму слугі ягоныя: «Мы чулі, што валадары Ізраіля міласьцівыя. Дык апранем рызьзё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае, і выйдзем да валадара Ізраіля. Можа, ён пашкадуе душу тваю». \m \v 32 І апрануліся яны ў рызьзё, і налажылі вяроўкі на шыі сабе, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Малю цябе, няхай жыве душа мая”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой». \m \v 33 І людзі тыя, прыняўшы гэта за добры знак, адразу злавілі яго на слове і сказалі: «Бэн-Гадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». І прыйшоў да яго Бэн-Гадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясьніцу. \m \v 34 І сказаў яму Бэн-Гадад: «Гарады, якія бацька мой забраў у бацькі твайго, я вярну. І ты можаш мець у Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаў сказаў: «Пасьля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусьціў яго. \m \v 35 Тады адзін чалавек спаміж сыноў прарокаў сказаў сябру свайму паводле слова ГОСПАДА: «Удар мяне!» Але той не хацеў ударыць. \m \v 36 І ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас ГОСПАДА, то як толькі ты адыйдзешся ад мяне, нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоўся, напаў на яго леў і забіў яго. \m \v 37 А ён, напаткаўшы іншага чалавека, сказаў: «Удар мяне!» І той чалавек ударыў яго і скалечыў. \m \v 38 І пайшоў той прарок, і спаткаў валадара на дарозе, але зьмяніў выгляд, завязаўшы хустку на вочы сабе. \m \v 39 І калі валадар праходзіў міма, ён паклікаў валадара і сказаў: «Слуга твой пайшоў ваяваць, і вось адзін чалавек прыйшоў, і прывёў некага да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, душа твая будзе за душу ягоную, або адважыш талент срэбра”. \m \v 40 Але калі я, стурбаваны, круціўся туды і сюды, ён зьнік». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Такі няхай будзе на цябе прысуд, ты сам яго назваў». \m \v 41 Але ён раптам зьняў хустку з вачэй сваіх, і тады валадар Ізраіля пазнаў, што гэта прарок. \m \v 42 І прарок сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека, які падпадае пад клятву Маю, душа твая будзе за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”». \m \v 43 І пайшоў валадар Ізраіля ў дом свой сумны і разгневаны, і потым прыйшоў у Самарыю. \c 21 \cl 1 Вал 21 \m \v 1 І пасьля тых падзеяў сталася гэта. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі. \m \v 2 І Ахаў зьвярнуўся да Набота, і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго сад, бо блізка ён каля дому майго. І я дам табе за яго лепшы вінаграднік, або калі табе падабаецца, дам табе адпаведную плату срэбра». \m \v 3 Набот адказаў яму: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх». \m \v 4 І прыйшоў Ахаў дамоў сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрээлю: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуўся тварам да сьцяны, і ня еў хлеба. \m \v 5 І прыйшла да яго Езабэль, жонка ягоная, і спыталася: «Што здарылася, чаму засумавала душа твая і ты не ясі хлеба?» \m \v 6 Ён адказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам Езрээльцам і прасіў яго: “Дай мне вінаграднік твой і вазьмі плату, або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. Але ён сказаў: “Ня дам табе вінаграднік мой”». \m \v 7 І сказала яму Езабэль, жонка ягоная: «Вось так ты кіруеш валадарствам Ізраіля! Устань і еш хлеб, і будзь спакойны. Я дам табе вінаграднік Набота з Езрээлю». \m \v 8 І напісала яна ліст ад імя Ахава, і запячатала яго пячаткай ягонай, і паслала старшыням і магнатам, якія жылі разам з Набатам у горадзе яго. \m \v 9 І напісала яна ў лісьце: «Аб’явіце пост і пасадзіце Набота на першым месцы перад народам. \m \v 10 А насупраць яго пасадзіце двух людзей крывадушных, якія засьведчаць супраць яго і скажуць: “Ты зьняважыў Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр». \m \v 11 І людзі таго гораду і старшыні, і магнаты, якія жылі разам з ім у горадзе, зрабілі так, як ім загадала Езабэль і як было напісана ў лісьце, які яна паслала ім. \m \v 12 І аб’явілі яны пост, і пасадзілі Набота перад народам. \m \v 13 І прыйшлі два сыны Бэліяля, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывялі яго за горад, і ўкаменавалі. \m \v 14 І паслалі яны вестку да Езабэлі, паведамляючы: «Набот укаменаваны і памёр». \m \v 15 Калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, сказала яна Ахаву: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота Езрээльца, які не захацеў за грошы аддаць яго табе, бо Набот ужо не жыве, але памёр». \m \v 16 Калі Ахаў пачуў, што Набот памёр, дык устаў, і пайшоў у вінаграднік Набота Езрээльца, каб узяць яго на ўласнасьць. \m \v 17 І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы: \m \v 18 «Устань і выйдзі на спатканьне Ахаву, валадару Ізраіля, які ў Самарыі, бо вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго на ўласнасьць. \m \v 19 І скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД: "Ты замардаваў, а цяпер хочаш абрабаваць?"” І пасьля дадасі: “Гэта кажа ГОСПАД: "На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны лізаць тваю кроў"”. \m \v 20 І сказаў Ахаў Ільлі: «Ты знайшоў мяне, вораг мой». А ён адказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхоту перад абліччам ГОСПАДА. \m \v 21 “Таму Я навяду на цябе ліха і вымяту бруд твой, і выб’ю ў Ахава ўсіх мужчынскага роду, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілю. \m \v 22 І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і як з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гнявіць Мяне, і Ізраіля ўводзіў у грэх”. \m \v 23 Адносна Езабэль вось што сказаў ГОСПАД: “Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээля. \m \v 24 Хто ў Ахава памрэ ў горадзе, таго зьядуць сабакі, а хто памрэ на полі, таго зьядуць птушкі нябесныя”». \m \v 25 Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць зло перад абліччам ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная. \m \v 26 І рабіў ён ганебнае, служачы ідалам і робячы ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля. \m \v 27 Ахаў, пачуўшы словы гэтыя, разьдзёр адзеньне сваё, адзеў на цела сваё зрэбніцу, і посьціў, і спаў у зрэб’і, і хадзіў сумны. \m \v 28 І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы: \m \v 29 «Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? За тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў дні ягоныя, але ў дніх сына ягонага ўчыню бяду дому ягонаму». \c 22 \cl 1 Вал 22 \m \v 1 І так прайшлі тры гады без вайны паміж Сірыяй і Ізраілем. \m \v 2 А ў трэйці год Язафат, валадар Юды, прыйшоў да валадара Ізраіля. \m \v 3 І валадар Ізраіля сказаў слугам сваім: «Ці вы ня ведаеце, што Рамот у Гілеадзе наш, а мы маўчым, замест таго, каб забраць яго з рук валадара Сірыі?» \m \v 4 І зьвярнуўся ён да Язафата: «Ці ты пойдзеш са мною ваяваць за Рамот у Гілеадзе?» І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Як ты, так і я, і народ мой, як твой народ, і як коньнікі твае, так і коньнікі мае». \m \v 5 І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Запытайся сёньня, што на гэта скажа ГОСПАД». \m \v 6 І склікаў валадар Ізраіля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісьці ваяваць у Рамот у Гілеадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, Госпад аддасьць яго ў рукі валадара». \m \v 7 І спытаўся Язафат: «Ці няма яшчэ іншага прарока ГОСПАДА, каб спытацца ў яго?» \m \v 8 І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не праракуе мне добрае, але ліхое. Гэта Міхей, сын Імлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, валадар». \m \v 9 І паклікаў валадар Ізраіля аднаго эўнуха, і загадаў яму: «Пасьпяшайся і прывядзі Міхея, сына Імлі». \m \v 10 А валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, сядзелі кожны на пасадзе сваім, апранутыя звычаем валадарскім, на плошчы каля ўваходу ў браму Самарыі, і перад імі праракавалі ўсе прарокі. \m \v 11 І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе жалезныя рогі, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”». \m \v 12 І ўсе іншыя прарокі падобна праракавалі, кажучыі: «Ідзі на Рамот у Гілеадзе і перамагай. ГОСПАД аддасьць яго ў рукі валадара». \m \v 13 А пасланец, які пайшоў паклікаць Міхея, сказаў яму: «Вось, усе прарокі ў адзін голас прадказваюць валадару добрае. Дык і ты кажы, як яны, і праракуй добрае». \m \v 14 Але Міхей сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА, што скажа мне ГОСПАД, тое і я скажу!» \m \v 15 І пайшоў ён да валадара, і валадар сказаў яму: «Міхей, ці маем мы ісьці ваяваць у Рамот у Гілеадзе, ці не?» Ён адказаў яму: «Ідзі і ваюй шчасьліва, і ГОСПАД аддасьць яго ў рукі валадара». \m \v 16 І сказаў яму валадар: «Яшчэ і яшчэ раз запрысягаю цябе, каб ты казаў праўду ў імя ГОСПАДА». \m \v 17 І ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраіль, разагнаны па гарах, як авечкі, якія ня маюць пастуха. І сказаў ГОСПАД: “Ня маюць яны валадара. Няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”». \m \v 18 І сказаў тады валадар Ізраіля Язафату: «Ці я табе не казаў, што ён заўсёды праракуе мне не дабро, а зло?» \m \v 19 А той працягваў далей: «Уважліва слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго справа і зьлева. \m \v 20 І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І адзін казаў так, а другі іначай. \m \v 21 І выступіў дух, і стауў перад ГОСПАДАМ, і сказаў: “Я намоўлю яго”. І сказаў яму ГОСПАД: “Як?” \m \v 22 А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І ГОСПАД сказаў: “Ты намовіш яго, гэта табе атрымаецца. Ідзі і так рабі!” \m \v 23 Таму вось ГОСПАД даў цяпер духа хлусьлівага ў вусны ўсіх прарокаў тваіх, бо ГОСПАД ужо раней прадказаў табе загубу». \m \v 24 Тады Сэдэкія, сын Кенааны, падыйшоў і ўдарыў Міхея ў твар, кажучы: «Якім чынам адыйшоў дух ГОСПАДА ад мяне, каб прамаўляць да цябе?» \m \v 25 А Міхей адказаў: «Ты сам убачыш той дзень, калі будзеш перабягаць з пакою ў пакой, каб схавацца”. \m \v 26 І загадаў валадар Ізраіля: «Вазьмі Міхея і завядзі яго да Амона, начальніка горада, і да сына валадарскага Ёаша, \m \v 27 і скажы: “Так загадаў валадар: "Пасадзіце яго ў вязьніцу і карміце яго скупа хлебам і вадой аж да майго вяртаньня ў супакоі"”». \m \v 28 А Міхей сказаў: «Калі сапраўды ты вернешся ў супакоі, не гаварыў ГОСПАД праз мяне». І дадаў: «Слухайце гэта, ўсе народы!» \m \v 29 І пайшоў валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, ў Рамот у Гілеадзе. \m \v 30 І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Я пераапрануся і пайду ў бой, а ты апрані шаты твае». І валадар Ізраіля зьмяніў адзеньне і пайшоў у бой. \m \v 31 А валадар Сірыі загадаў трыццаці двум вазцам калясьніцаў: «Не ваюйце ані з вялікім, ані з малым, а толькі супраць валадара Ізраіля». \m \v 32 І калі вазцы калясьніцаў убачылі Язафата, яны вырашылі, што ён — валадар Ізраіля, і акружылі яго, каб з ім ваяваць, і Язафат закрычаў. \m \v 33 І вазцы калясьніцаў зразумелі, што гэта не валадар Ізраіля, і адступілі ад яго. \m \v 34 І адзін ваяр нацягнуў лук, і выпадкова раніў валадара Ізраіля між поясам і панцырам. І сказаў валадар возьніку свайму: «Завярні і вывязі мяне спаміж войска, бо я цяжка паранены». \m \v 35 І ў той дзень разгарэўся бой, а валадар стаяў у калясьніцы сваёй супраць Сірыйцаў, і памёр вечарам. І кроў ягоная сьцякала ў калясьніцу. \m \v 36 На заходзе сонца ў войску закрычалі: «Няхай кожны вяртаецца ў горад свой і ў зямлю сваю!» \m \v 37 І памёр валадар, і быў прывезены ён у Самарыю, і пахавалі валадара ў Самарыі. \m \v 38 А пасьля вымылі калясьніцу ягоную ў сажалцы ў Самарыі, і сабакі лізалі кроў ягоную, а блудніцы мылі яе паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў. \m \v 39 А іншыя дзеяньні Ахава, і ўсё, што ён рабіў, і дом з косьці слановай, які ён пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля. \m \v 40 І супачыў Ахаў з бацькам сваім, а пасьля яго валадарыў сын ягоны Ахазія. \m \v 41 Язафат, сын Асы, стаў валадаром Юды ў чацьвёртым годзе Ахава, валадара Ізраіля. \m \v 42 Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і дваццаць пяць гадоў валадарыў ён у Ерузаліме. Маці ягоная называлася Азуба, дачка Шылхі. \m \v 43 І хадзіў ён у-ва ўсім шляхам бацькі свайго Асы і не зыходзіў з яго, і рабіў, што было праведным у вачах ГОСПАДА. \m Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках. \m \v 44 І Язафат жыў мірна з валадаром Ізраіля. \m \v 45 Іншыя дзеяньні Язафата і мужнасьць, і што рабіў, і як ваяваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. \m \v 46 А рэшткі распусьнікаў, якія заставаліся ў дні бацькі ягонага Асы, ён вынішчыў з зямлі. \m \v 47 І ў доме не было тады валадара, але намесьнік валадарскі. \m \v 48 І валадар Язафат пабудаваў караблі ў Таршышы, каб плысьці ў Афір па золата. Але яны не паплылі, бо паразьбіваліся ў Эцыён-Гэбэры. \m \v 49 Тады Ахазія, сын Ахава, сказаў Язафату: «Няхай слугі мае пойдуць на караблі са слугамі тваімі». Але Язафат не захацеў. \m \v 50 І Язафат супачыў з бацькамі сваімі, і быў разам з імі пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго, а пасьля яго валадарыў сын ягоны Егарам. \m \v 51 Ахазія, сын Ахава, стаў валадаром у Самарыі ў сямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і быў валадаром у Ізраілі два гады. \m \v 52 І дапускаўся ён усяго таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхкам бацькі свайго і шляхам маці сваёй, і шляхам Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля. \m \v 53 І служыў ён Баалу, і пакланяўся яму, і гэтым гневаў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, усё так, як рабіў бацька ягоны.