\id 1JN \ide UTF-8 \h 1 ЯНА \toc3 1 Ян \toc2 1 ЯНА \toc1 ПЕРШАЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \mt1 ПЕРШАЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА \c 1 \cl 1 Ян 1 \m \v 1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця. \m \v 2 І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам. \m \v 3 Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом. \m \v 4 І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная. \m \v 5 І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры. \m \v 6 Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, і ходзім у цемры, хлусім і ня робім праўды. \m \v 7 А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху. \m \v 8 Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас. \m \v 9 Калі прызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці. \m \v 10 Калі кажам, што мы не грашым, робім хлусам Яго, і слова Ягонага няма ў нас. \c 2 \cl 1 Ян 2 \m \v 1 Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка. \m \v 2 Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету. \m \v 3 І што мы пазналі Яго, даведваемся з таго, што захоўваем прыказаньні Ягоныя. \m \v 4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды; \m \v 5 а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім. \m \v 6 Хто кажа, што ў Ім застаецца, павінен хадзіць так, як Ён хадзіў. \m \v 7 Браты! Ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старое, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старое ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку. \m \v 8 Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць. \m \v 9 Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль. \m \v 10 Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня. \m \v 11 А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму. \m \v 12 Пішу вам, дзеткі, што адпушчаны вам грахі дзеля імя Яго. \m \v 13 Пішу вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Пішу вам, юнакі, што вы перамаглі злога. Пішу вам, дзеці, што вы пазналі Айца. \m \v 14 Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога. \m \v 15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. \m \v 16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету. \m \v 17 І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі. \m \v 18 Дзеці! Апошняя гадзіна! І як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, дык мы даведваемся з гэтага, што апошняя гадзіна. \m \v 19 Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас. \m \v 20 І вы маеце памазаньне ад Сьвятога, і ведаеце ўсё. \m \v 21 Я напісаў вам не таму, што вы ня ведаеце праўды, але таму, што вы ведаеце яе, і што ніякай хлусьні няма ад праўды. \m \v 22 Хто хлус, калі ня той, хто адракаецца, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адракаецца Айца і Сына. \m \v 23 Усякі, хто адракаецца Сына, ня мае і Айца; хто вызнае Сына, мае і Айца. \m \v 24 Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас. Калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, вы застанецеся і ў Сыне, і ў Айцу. \m \v 25 І гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае. \m \v 26 Гэта я напісаў вам пра тых, якія падманваюць вас. \m \v 27 І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся. \m \v 28 І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны. \m \v 29 Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны. \c 3 \cl 1 Ян 3 \m \v 1 Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго. \m \v 2 Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць. \m \v 3 І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты. \m \v 4 Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне. \m \v 5 І вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху. \m \v 6 Усякі, хто ў Ім застаецца, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго. \m \v 7 Дзеткі! Няхай ніхто вас не падмане. Хто чыніць праведнасьць, той праведны, як і Ён праведны. \m \v 8 Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’яблавы. \m \v 9 Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога. \m \v 10 Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня любіць брата свайго. \m \v 11 Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго. \m \v 12 Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя. \m \v 13 Не зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас. \m \v 14 Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці. \m \v 15 Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца. \m \v 16 У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў. \m \v 17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім? \m \v 18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю! \m \v 19 І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя. \m \v 20 Бо калі сэрца нас ганіць, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. \m \v 21 Улюбёныя! Калі сэрца нашае ня ганіць нас, мы маем адвагу перад Богам, \m \v 22 і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім. \m \v 23 І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне. \m \v 24 І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў. \c 4 \cl 1 Ян 4 \m \v 1 Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет. \m \v 2 З гэтага вы пазнаеце Духа Божага: усякі дух, які прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога, \m \v 3 а ўсякі дух, які не прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта [дух] антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце. \m \v 4 Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце. \m \v 5 Яны — ад сьвету, дзеля гэтага гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх. \m \v 6 Мы — ад Бога. Хто ведае Бога, той слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. З гэтага мы пазнаем духа праўды і духа падману. \m \v 7 Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. \m \v 8 Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў. \m \v 9 У гэтым выявілася любоў Божая да нас, што Бог паслаў у сьвет Сына Свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. \m \v 10 У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя. \m \v 11 Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго. \m \v 12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас. \m \v 13 З гэтага мы пазнаем, што мы застаемся ў Ім, і Ён — у нас, што Ён даў нам ад Духа Свайго. \m \v 14 І мы бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету. \m \v 15 Хто прызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым застаецца Бог, і ён — у Богу. \m \v 16 І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім. \m \v 17 Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым. \m \v 18 Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы. \m \v 19 Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас. \m \v 20 Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? \m \v 21 І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго. \c 5 \cl 1 Ян 5 \m \v 1 Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Які нарадзіў, любіць і Народжанага ад Яго. \m \v 2 З гэтага пазнаем, што любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем прыказаньні Ягоныя. \m \v 3 Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія. \m \v 4 Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая. \m \v 5 Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы? \m \v 6 Гэты Ісус Хрыстос, Які прыйшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух ёсьць Тым, Які сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда. \m \v 7 Бо тры сьведчаць у небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух, — і гэтыя тры ёсьць адно. \m \v 8 І тры сьведчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — пра адно. \m \v 9 Калі мы прыймаем сьведчаньне чалавечае, сьведчаньне Божае большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Ён засьведчыў пра Сына Свайго. \m \v 10 Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго. \m \v 11 І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным. \m \v 12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця. \m \v 13 Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага. \m \v 14 І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас. \m \v 15 І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго. \m \v 16 Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся. \m \v 17 Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць. \m \v 18 Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго. \m \v 19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле. \m \v 20 Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае. \m \v 21 Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў. Амэн.